Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
30
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
33.28 Кб
Скачать

Палітыныя репресіі 1930-х гг

Пад палітычнымі репресіямі маецца на ўвазе неабгрунтаванае прыцягнене да крывавай адказнасці за цяржаўныя злачынствы, а таксама ссылка, высяленне за межы Беларусі судовымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, релігійных і іншых матывах.

Каля вытокаў репресій у савецкі час стаялі Ленін, Троцкі, а затым іх пераемнік Сталін.

Галоўныя мэты палітычных репрессій – аслабіць супраціўленне таталітарнаму рэжыму і умацаваць яго, выявіць і асуціць «варагаў народа», якія перашкаджаюць будаўніцтву сацыялізму. Эканамічная задача – забеспячэнне таннай рабочай сілай галіны наргаспадаркі, дзе патрабавалася цяжкая фізічная праца.

Репресійны апарат, які склаўся ў канцы 20-х г:

Галойнае месца – органы Аб’яднанага дзяржаўна палітычнага ўпраўлення (АДПУ), з 1934г – НКУСС СССР і рэспублікі. Карныя органы набываюць надзвычай шырокія паўнамацтвы – хутка, без удзелу адвакатаў і прысутнасці саміх абвінавачаных, выносілі жорсткія пакаранні. Разам з тым дзейнічала разгалінаваная сістэма судовых органа, рабілася больш жорсткім крымінальнае заканадаўства.

Пачатак масавых рэпрэсій быў пакладзены барацьбой з так званым “нацыянал-дэмакратызмам”. Спачатку яго абвінавачвалі ў тэндэнцыі ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя, потым(у др. пал. 1929г) – у барацьбе супраць сацыялістычнага будаўніцтва.

У 1930г барацьба з нацдэмамі на Беларусі стала практычнай дзейнасцю органаў АДПУ на чале з Р.Рапапортам. Ім была сфабрыкавана антысавецкая арганізація “Саюз вызвалення Беларусі”(СВБ). Па справе СВБ было арыштавана і праходзіла следства 108 чалавек. Сярод іх акадэмікі БАН Ластоўскі,Лёсік, Некрашевіч, пісьменнікі Дубоўка, Гарэцкі, Пушча і інш. У1930-1938гг прайшлі таксама сфабрыкаваныя палітычныя рэпрэсіі над членамі “Аб’яднанага антысавецкага падполя” , “Беларускай аўтакефальнай царквы”, “Беларускага нацыянальнага цэнтра”, “Партыі вызвалення сялян” і інш.

Стандартнымі былі абвінавачванні ў шкодніцтве, конррэвалюцыйнай дзейнасці, антысавецкай прапагандзе, шпіёнскай дзейнасці на карысць польскай, нямецкай і нават японскай разведак, у сувязях з ворагамі народа і інш.

З сярэдзіны 1937г дда ліпеня 1937г былі арыштаваны ўдзельнікі так званага “Аб’яднанага антысавецкага подполя” (ААП). Ворагі народа былі выяўлены ў ЦВК і СНК БССР, ЦК КП(б)Б і інш.

Палітычныя рэпрэсіі акрамя фізічнага вынішчэння “ворагаў народа” мелі не менш жудасны маральны вынік. Складалася атмасфера подазронасці, даносаў, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу, самаўніжэння і хлусні на самаго сябя, каб захаваць жыццё сваё і сваіх блізкіх(праследаванні Коласа, Купалы і інш.). Гэта марольная трагедыя сумленных людзей.

Вынікі дзейнасці АДПУ адчуваліся ў тым, што ў рэспубліцы стала не хапаць кваліфікаваных работнікаў органаў кіравання, навучальных устаноў, устаноў культуры і інш.

Асаблівасцю рэпрэсій 1937-1938гг з’яўляецца іх небывалы размах, які спыніўся толькі пасль смерці Сталіна. Нішто не магло гарантаваць чалавеку пазбегнуць рэпрэсій – ні яго пасада, ні ранейшыя заслугі, ні сацыяльнае ні сямейнае становішча.

Пад рэпрэсіі трапіла і сама камуністычная партыя Беларусі, якая была стваральнікам умоў для рэпрэсій. Былі арыштаваны і растролянызаймаўшыя ў розныя гады кіруючыя вышэйшыя пасады Кампартыі Беларусі Крыніцкі, Гей, Гікала, Кнорын і інш. Такі ж лес нападкаў і арганізатараў тэрору на Беларусі – Рапапорта, Наседкіна, Бермана, іх намеснікаў і падначаленых.

Новы ўздым хвалі рэпрэсій адбыўся ў 1939-1940гг пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР.

На працягу 30-х г таксама ажыцяўляліся адміністрацыйныя рэпрэсіі - пакаранні сялян падчас калектывізацыі, за порушэнне працоўнай дысцыпліны, самавольнае покіданне работы і інш.

У выніку ў СССР больш за 10 млн чалавек, а ў Беларусі ўсяго каля 600 тыс. чалавек падвергліся рэпрэсіям.

Соседние файлы в папке моёё