Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
31
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
40.96 Кб
Скачать

54. Усталяванне грамадска-палітычная сістэмы ў Беларусі і яе асноўныя характарыстыкі

У міжваенны перыяд (20—30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады. У сваю чаргу, грамадска-палітычнае жыцце ў значнай ступені вызначала стан усяго грамадства, бо ва ўмовах пабудовы сацыялізму перавага аддавалася ідэалагічным, палітычным падыходам да кіраўніцтва як эканамічным, так і сацыяльным бокам жыцця.

Існаванне розных форм уласнасці ў народнай гаспадарцы патрабавала і адпаведнай дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Пачынаючы з 1924 г. адбывалася ажыўленне дзейнасці Саветаў, пэўная іх дэмакратызацыя. Узніклі местачковыя Саветы. Было вырашана пытанне аб раянаванні рэспублікі, што дазволіла наблізіць дзяржаўны апарат да насельніцтва і забяспечыць далучэнне рабочых і сялян да яго дзейнасці. Былі прыняты новыя палажэнні аб з'ездах мясцовых Саветаў і выканкомаў гэтых Саветаў. Палажэнні пашыралі правы мясцовых органаў улады ў пытаннях фарміравання і размеркавання мясцовага бюджэту, развіцця гаспадаркі і культуры, умацавання правапарадку і законнасці. Рабочымі органамі Саветаў станавіліся секцыі, якія ствараліся па галінах народнай гаспадаркі, уключалі як дэпутатаў з правам рашаючага голасу, так і не членаў Саветаў.

На падставе Канстытуцыі БССР, якая была прынята 11 красавіка 1927 г., у снежні гэтага ж года Прэзідыум ЦВК і СНК БССР перадалі некаторыя паўнамоцтвы цэнтральнага апарату аддзелам і інспекцыям акруговых выканаўчых камітэтаў.

У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу дзвюх тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, што адпавядала мэтам і ўмовам нэпа, другая — на працяг палітыкі ваеннага камунізму, падтрыманне тэндэнцыі да манапалізацыі ўсяго палітычнага жыцця КП(б)Б, непрымірымых адносін партыі камуністаў да іншых палітычных партый, сілавых метадаў вырашэння супярэчнасцей.

Пасля вызвалення Мінска ад польскіх акупантаў кампартыя яшчэ прызнавала магчымым дапушчэнне левых партый нацыянальнай дэмакратыі, якія знаходзіліся на платформе савецкай улады, да адраджэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, да ўдзелу ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве.

Уплывовай палітычнай партыяй, якая выступала ў абарону інтарэсаў сялянства, з'яўлялася Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў, або скарочана БПС-Р). Пад яе кантролем дзейнічаў саюз моладзі, у якім было 10 тыс. чалавек. Аднак супрацоўніцтва БПС-Р з КП(б)Б не атрымлівалася. Адмовіўшыся падпісаць "Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь", якая не адпавядала яе палітычным поглядам, БПС-Р аб'явіла сябе палітычнай апазіцыяй

З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый. Афіцыйныя ўлады Беларусі выкарыстоўвалі сілавыя прыёмы барацьбы супраць партыі эсэраў. У лютым 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных членаў БПС-Р, у тым ліку членаў ЦК і Мінскага губкома партыі эсэраў. Усе арыштаваныя былі інтэрніраваны -перапраўлены ў Заходнюю Беларусь, якая знаходзілася пад уладай Полынчы.

Тыя ж самыя меры былі прыняты да маладзёжных суполак. На пачатку 20-х гадоў на Беларусі дзейнічалі арганізацыі моладзі: "Труд и свет" (папярэднік камсамола), Яўкамол (яўрэйскі камсамол), "Юнацкі сіндыкалізм", "Саюз сялянскай моладзі".

У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб'яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР.

На I Усесаюзным з'ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР. За кожнай рэспублікай захоўваліся права свабоднага выхаду, роўныя правы і ўмовы развіцця, самастойнасць у ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі. У склад ЦВК СССР былі абраны і прадстаўнікі Беларусі. А.Р. Чарвякоў стаў адным з чатырох старшынь ЦВК СССР.

Стварэнне СССР дало магчымасць аб'яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю. Аднак з канца 20-х гадоў у СССР перавага стала ўсё болып надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і магчымасці рэспублік.

Значнай палітычнай падзеяй, якую можна разглядаць як пэўны крок у накірунку да дэмакратызацыі, з'явілася амністыя ў сувязі з трэцяй гадавінай вызвалення Мінска ад польскіх інтэрвентаў.

Амністыя мела значны ўплыў на палітычнае жыццё, спрыяла росту аўтарытэту Кампартыі Беларусі і даверу да яе. У чэрвені 1924 г. у Мінску адбыўся самароспуск БПС-Р і спынення яе варожай дзейнасці супраць савецкай улады на Беларусі.

У сярэдзіне 20-х гадоў грамадска-палітычнае жыццё было зведзена да дзейнасці даволі вузкага кола арганізацый. Кампартыя (балынавікоў) Беларусі імкнулася ўсталяваць і ўмацаваць свой поўны і бясспрэчны кантроль як над складам іх кіруючых органаў, так і над усёй практычнай дзейнасцю гэтых арганізацый.

З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадства, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату. Гэта адмоўна адбілася перш за ўсё на вытворчай дэмакратыі. Пытанні арганізацыі вытворчасці, якія раней ставіліся на сходах рабочых або вытворчых нарадах, цяпер станавіліся справай вузкага кола асоб. Сходы склікаліся галоўным чынам для перадачы ўказанняў і інфармацыі, падтрымкі заклікаў, з нагоды тых ці іншых дасягненняў у будаўніцтве сацыялізму, а таксама для крытыкі "ворагаў народа".

Разам з пераходам да дырэктыўнай эканомікі, згортваннем, а за-тым і адмовай ад нэпа, наступам сацыялізму па ўсяму фронту разгарнуўся працэс пераўтварэння палітычнага рэжыму дэмакратычнага цэнтралізму, які пераважаў у пачатку 20-х гадоў у рэжым аўтарытарнага цэнтралізму. У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.

Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату. Саветы ў 30-я гады ўжо толькі стваралі бачнасць улады працоўных. Іх фарміраванне і дзейнасць адбываліся на падставе дырэктыўных указанняў, якія выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, спаборнасць кандыдатур, плюралізм. Дзяржава дыктатуры пралетарыяту пераўтваралася ў дзяржаву дыктатуры адной партыі, а дакладней — дыктатуры партыйнага кіраўніцтва і партапарату ВКІІ(б).

Усталяванне таталітарнага рэжыму, асабістай улады Сталіна праходзіла ва ўмовах жорсткай унутрыпартыйнай барацьбы ў ВКП(б), праявы якой мелі месца і ў КП(б) Беларусі. У працэсе гэтай барацьбы сама КП(б)Б пацярпела ад усялякіх "чыстак", "выкрыванняў", страціла значную частку сумленных камуністаў, якія спрабавалі супрацьстаяць усталяванню сталінізму. У ходзе "чыстак" выключаліся перш-наперш іншадумцы і тыя, хто дапускаў ваганні. Іх замянялі людзьмі, якія былі здольны ўспрымаць, выконваць, праводзіць у жыццё ўказанні цэнтра.

Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.

Соседние файлы в папке моёё