Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
31
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
45.57 Кб
Скачать

45. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у ХІХ – пач. ХХ ст.

На рубяжы XVIII— XIX стст. беларускае грамадства бьшо шматканфесійным. Мясцовыя магнаты і шляхта ўбольшасці з'яуляліся прыхільнікамі каталіцкага веравызнання (канфесіі). Памешчыкі, якія атрымалі землі у Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі, бьлі праваслаўнымі. Большасць беларускіх сялян былі уніятамі, а частка іх належала да праваслауя. У Расійскай імперыі праваслауная царква мела статус дзяржаунай рэлігіі. Вернікі уніяцкай царквы у Беларусі паступова далучаліся да Рускай праваслаунай царквы. Царскі урад узяу курс на узмацненне праваслауя.

3 уключэннем беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі у Беларусі сталі мяняцца суадносіны паміж рознымі канфесіямі — рэлігійнымі кірункамі (веравызнаннямі) — і іх месца у грамадскім жыцці. Канфесійная сітуацыя складвалася на карысць праваслауя, якое у Расійскай імперьі мела статус пануючай веры. Яно карысталася падтрымкай царскага урада і мела традыцыйна моцныя пазіцыі ва усходніх раёнах Беларусі. Афщыйна каталіцкаму і уніяцкаму духавенству не дазвалялася схіляць у сваю веру праваслауных.

Каталіцкі касцёл вызначауся добрым матэрыяльным забеспячэннем, меу больш высокі (у параунанні з праваслауным) узровень адукаванасці духавенства. Яго падтрымлівала мясцовае апалячанае дваранства, да таго ж у народнай свядомасці замацавалася уяуленне аб вышэйшасці усяго каталіцкага. Перамясціушыся з прывілеяванай у разрад цярпімай веры, каталіцтва змагло прыстасавацца да новых палітычных умоу. У першыя дзесяцігодзі існавання у межах Расійскай імперыі яно адыгрывала актыуную ролю у царкоуным і грамадскім жыцці.

Уніяцтва (аб'яднанне праваслаунай царквы з каталіцкай пад уладай папы рымскага) у другой палове XVIII ст. значна пацясніла пазіцыі традыцыйных рэлігій і стала самай масавай канфесіяй. Католікі назы­валі уніяцкую веру мужыцкай. Характэрнымі рысамі рэлігійна-палітычнага жыцця у Беларусі былі барацьба паміж праваслауем і каталіцтвам за сферы уплыву, узаемная варожасць прадстаунікоу гэтых канфесій. Духавенства праваслаунай царквы, адчуушы за сабой сілу, імкнулася пашырыць свой уплыу за кошт уніятау. Аднак гэтыя спробы да 1830-х гг. стрымліваліся вельмі асцярожнай рэлігійнай палітыкай самадзяржауя. Яно хоць і не давала у крыуду права­слауе, але пакуль што не лічыла мэтазгодным пачынаць рашучы наступ на унію. Толькі у час паустання Т. Касцюшкі імператрыца Кацярына II палічыла патрэбным умацаваць пазіцыі праваслаунай царквы на далучаных землях праз агульны перавод уніятау у пра­васлауе, аб чым у 1794 г. быу выдадзены указ. У праваслауе была пераведзена некаторая частка уніятау. Многія з іх імкнуліся захаваць сваю веру.

Пасля далучэння усходняй часткі Бела русі да Расійскай імперьі Кацярына II была настроена варожа і падазрона у адносінах да членау каталіцкага ордэна езуітау. Аднак езуіты першымі прысягнулі расійскай імператрыцы. Була папы рымскага ад 1773 г. аб роспуску ордэна езуітау не была дапушчана у Расію, 1і ордэн тут захавау усю сваю маёмасць.

Пакуль цэнтр ордэна знаходзіуся у Полацку, яго дзейнасць кантралявалі расійскія улады. Сітуацыя змянілася, калі папа рымскі выдау у 1814 г. буду аб аднауленні «Таварыства Ісуса», якім сталі кіраваць з Рыма. Спаслаушыся на тое, што езуіты «уздумалі узрушваць... у Царстве нашым праваслауную грэчаскую веру», Аляксандр I у 1815 аб'явіу аб выдварэнні іх з Пецярбурга, а у 1820 г. выйшау указ аб высылцы езуітау за межы Расійскай імперыі.

Пасля паустання 1830—1831 гг. адным з найважнейшых кірункау урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкага духавенства, якое падтрымала паустанцау. Урад ішоу па лініі скарачэння колькасці каталіцкага духавенства і змяншэння яго маёмасці.

У 1832 г. з'явіуся указ аб ліквідацыікаталіцкіх манастыроу, якія не мелі поунага складу манахау, і перадачы іх маёнткау у разрад казённых. У 1841 г. быу падпісаны шэраг указау аб прыёме у дзяржауную маёмасць усіх населеных маёнткау вышэйшага праваслаунага і іншавернага духавенства заходніх губерняу. Да сярэдзіны 1840-х гг. асноуная маса царкоуных зямельных уладанняу была адабрана у каталіцкага духавенства. Ліквідацыя царквы як буйнога феадала-уласніка ставіла яе у большую залежнаснь ад дзяржавы.

Найважнейшай умовай палітычнай стабільнасці у заходніх губернях царскі урад лічыу яднанне дзяржаунай улады і праваслаунага насельніцтва з мэтай ізаляцыі паустанцау-католкау. Гэта прадвызначыла лёс у Беларусі уніяцкай царквы, у якой яшчэ захоуваліся ранейшыя беларускія праваслауныя традыцыі.

Улады схілілі на свой бок вышэйшае уніяцкае духавенства. Мерапрыемствы па далучэнні уніяцкай царквы да Рускай праваслаунай у 1833—1839 гг. ахапілі ўсіх уніяцкіх вернікау.

Канфесіянальная палітыка. Асноўным зместам канфесіянальнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі было аднаўленне страчаных пазіцый праваслаўя. Аднак формы і метады дасягнення галоўнай мэты пры Аляксандры І і Мікалаі І былі неаднолькавымі. Праваслаўная царква знаходзілася ў цяжкім матэрыяльным і маральным стане, яе веруючымі былі прыгонныя сяляне, бедная шляхта і мяшчане. Каталіцкае дваранства не клапацілася пра ўладкаванне праваслаўных прыходаў. Пачасціліся выпадкі пераводу праваслаўных і ўніяцкіх сялян у каталіцызм, уз’яднанне ўніятаў з праваслаўем спынілася. Шырокай свабодай карысталася каталіцтва і нават пратэстантызм. 3 дазволу імператара па ўсёй Беларусі зацвярджаліся езуіцкія місіі. Толькі пасля вайны 1812 г., у ходзе якой выявілася супрацоўніцтва каталіцкага духавенства з напалеонаўскай адміністрацыяй, езуіты былі выдвараны з Расіі, а іх маёмасць канфіскавана.

Мікалай І шукаў у праваслаўнай царкве апору для сваёй палітыкi. У мэтах павышэння прэстыжу праваслаўнай царквы, адукацыйнага ўзроўню духавенства ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг. была праведзена царкоўная рэформа. Змянілася становішча праваслаўнай царквы і ў Беларусі. У 1826 г. католікам забаранялася будаваць капліцы ў мясцовасцях з пераважна праваслаўным насельніцтвам. У 1827-1830 гг. былі праведзены мерапрыемствы па рэфармiраванню ўніяцкай царквы i збліжэнню яе з праваслаўем. Была створана асобная грэка-уніяцкая калегія, чатыры ўніяцкія епархіі рэарганізаваны ў Беларускую і Літоўскую. У базіліянскія манастыры загадвалі прымаць толькі ўніятаў, у практыцы богаслужэння выкарыстоўваць “мясцовы дыялект”. Прадугледжвалася ліквідацыя залежнасці ўніяцкага духавенства ад памешчыкаў-католікаў. У аснову ўніяцкага навучання была пакладзена праваслаўная сістэма навучання. Для ўніятаў была створана асобная семінарыя ў Жыровічах (у 1828 г.). Адначасова адбывалася ачышчэнне ўніяцкай царквы ад лацінскіх абрадаў.

Соседние файлы в папке моёё