Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
30
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
56.32 Кб
Скачать

Білет 12. Кіеўская Русь

Канцэпцыі паходжання Кіеўскай Русі. У сучаснай гістарыяграфіі паняццем «Кіеўская Русь» абазначаюць раннефеадальную дзяржаву ўсходніх славян IX XII стст. Яна склалася на тэрыторыі, якая прылягала да воднай магістралі шляху «з вараг у грэкі». Кіеўская Русь узнікла ў выніку аб'яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў - «Куявы» (палітычны саюз плямёнаў палян, севяран і вяцічаў з цэнтрам у Кіеве) і «Славіі» (чудзь, славене, мера, крывічы з цэнтрам у Ноўгарадзе).

Важнай крыпіцай, якая апавядае аб рассяленні ўсходніх славян і утварэнні старажытнаславянскай дзяржавы, з'яўляецца

летапісны звод «Аповесць мінулых гадоў». Летапіс складзены манахам

Нестарам у пачатку XII ст., але ў аснову яго ляглі больш

раннія крьніцы. Складальнік «Аповесці мінулых гадоў» на падставе

вядомых яму гістарычных звестак і паданняў расказвае аб існаванні ва ўсходніх славян шэрагу самастойных племянных княжанняў яшчэ да ўтварэння старажытнаславянскай дзяржавы. Паляне мелі сваё кпяжанне на чале з Кіем, «а в древлях (у драўлян) свое, в дреговичи свое, а словене свое в Новгороде, а другое па Полоте иже полочане». Племянныя кпяжанні былі папярэднікамі Кіеўскай Русі і ўяўлялі сабой пачатковую форму дзяржаўнасці на яе тэрыторыі. Некаторыя з племянных кпяжанняў захаваліся і ў час іспавання гэтай дзяржавы. Напрыклад, мясцовыя кпяжацкія дынастыі захаваліся ў драўлян да сярэдзіны X ст., у вяцічаў і радзімічаў — да пачатку XI ст. Захоўвала сваю самабытнасць і незалежнасць Полацкая зямля.

У «Аповесці мінулых гадоў» утварэнне ўсходнеславянскай дзяржавы звязана з варагамі (так называлі скандынаваў, якія ў IX -XI стст. ажыццяўлялі паходы амаль па ўсёй Еўропе). Далей летапісец Нестар сцвярджаў, што варожыя плямёны ільменскіх славян, крывічаў і чудзь запрасілі варажскага конунга (князя) для навядзення парадку. Князь Рурык (? - 879) прыйшоў са сваёй дружынай і паклаў пачатак велікакняжацкай дынастыі

Рурыкавічаў.

Апавяданне летапісца Нестара аб запрашнні варагаў на зямлю ўсходніх славян знайшло ў далейшым дастаткова супярэчлівую інтэрпрэтацыю гісторыкаў. Існуюць дзве аспоўныя тэорыі паходжання Кіеўскай Русі: нарманская і антынарманская.

Прыхільнікі нарманскай тэорыі, якая была сфармулявана ў другой чвэрці XVIII ст. Г. Байерам, Г. Мілерам і А. Шлецарам, перабольшвалі ролю скандынаўскіх воінаў ва ўсталяванні дзяржаўнасці на Русі. Між тым дзяржава як прадукт унутранага развіцця не можа быць прыўнесена знадворку. Гэта працэс доўгі і складаны. Для ўзнікнення дзяржаўнасці неабходны адпаведныя ўмовы: маёмаснае расслаенне, зараджэнне племянной знаці, узпікненне дружын і г. д. Даволі спрэчным з'яўляецца аргумент нарманістаў аб тым, што варажскі князь Рурык быў запрошаны з братамі Сіневусам і Труворам, аб факце іспавання якіх гісторыя больш нічога не паведамляе.

Антынарманісты даказваюць абсалютную самабытнасць славянскай дзяржаўнасці, адмаўляюць ролю скандынаваў у палітычных працэсах. Аднак нельга поўнасцю адмаўляць ролю варагаў у станаўленні Кіеўскай Русі. Большасць спецыялістаў даўно прызнала, што Рурыкавічы і сама назва «Русь» скандынаўскага паходжання. Не трэба і перабольшваць гэтай ролі. Вядома, што пэўны тып дзяржаўнасці ва ўсходніх славян склаўся ўжо ў даваражскі перыяд.

Паводле некаторых іншамоўных крыніц IX - XI стст., назва «Русь» ахоплівае амаль усю ўсходнеславянскую тэрыторыю. Аднак гэта назва не была этнонімам усіх усходніх славян. Этнічна гэта слова спачатку азначала толькі варагаў. Летапісец сведчыў: «Не от тех варяг прозвася Руская земля». Першапачаткова паняцце «русь» азначала толькі дружыну князя, яго «рыцарства» і адміністрацыю, а «Руская зямля», «Русь» - падуладную ім тэрыторыю, дзяржаву. У геаграфічным сэнсе з X ст. так называліся землі Сярэдняга Падпяпроўя з гарадамі Кіевам, Чарнігавам і Пераяславам. Гэты тэрмін часта выкарыстоўвалі арабскія і грэчаскія аўтары ў дачыпенні да ўсіх усходнеславянскіх народаў дзеля таго, каб адрозніваць іх ад іншых славян. Акрамя таго, увесь усходне-славянскі свет яны атаясамлялі з самым моцным княствам - Кіеўскім, якое называлася «Руссю». Полацк, Смаленск, Ноўгарад і шэраг іншых гарадоў усходніх славян яшчэ не лічыліся «Руссю» ў летапісах XII ст. Напрыклад, «Аповесць мінулых гадоў» нават супрацьпастаўляе «Рускай зямлі» Полацкую і Смаленскую. У пісьмовых крыніцах асноўнае насельніцтва тагачаснай Беларусі мела племянныя назвы: найменне «дрыгавічы» ў летапісах выкарыстоўвалася да 1149 г., крывічы - да 1162 г., радзімічы - да 1169 г.

Раней у гістарыяграфіі агульнапрынятай была тэорыя старажытнарускай народнасці. Згодна з ёй у Кіеўскай Русі сфарміраваўся адзіны ўсходнеславянскі народ, які быў раздзелены пазней палітычнымі межамі на ўкраінцаў, беларусаў і велікарусаў. У сучаснай навуцы існуе і іншы пункт гледжання. Сцвярджаецца, што адзінай этнакультуры на Русі ў XI - XII стст. не было. У этпічным плане імперыя Рурыкавічаў была вельмі неаднародая. Яе насялялі акрамя ўсходніх славян балты, угра-фіны і народы цюркскага паходжання. Простая мова жыхароў розных гарадоў адрознівалася. Напрыклад, мова жыхароў Ноўгарада, мяркуючы па берасцяных граматах, у XI ст.

У 882 г. пераемнік Рурыка князь Алег з дружынай, які княжыў у Ноўгарадзе, рушыў на Кіеў, перамог варагаў Аскольда і Дзіра і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. Так была аб'яднана Русь паўночная з паўднёвай (Кіеўскай). Пасля Алег заняў Смаленск і Любеч, падначаліў Кіеву драўлян, севяран і радзімічаў. У залежнасць ад Кіева на некаторы час трапіў і Полацк. Дзяржава, створаная Алегам, была своеасаблівым палітычным утварэннем. Аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель было вельмі нетрывалым і трымалася выключна на сіле зброі. Пры пераходзе ўлады ад аднаго князя да другога асобныя плямёны, як правіла, адмаўляліся падпарадкоўвацца новаму князю і іх патрэбна было зноў заваёўваць. Так, пасля смсрці Алега драўляне паўсталі супраць Кіева і Ігару спатрэбілася зноў пакарыць іх і абкласці данінай.

Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напалову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму. У некаторых з іх доўгі час захоўваліся мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскія князі імкнуліся замацаваць сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні, але барацьба за гэта была доўгай і расцягнулася на ўсё X ст.

Аб'яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960-1015). Ён ліквідаваў мясцовыя княжанні і пасадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. Пры Уладзіміры было таксама распачата ўмацаванне паўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў. Дзяржаўнае адзінства ў той час забяспечвалася за кошт рэлігійнай і адміністрацыйнай рэформ. У 988 г. князь Уладзімір прыняў хрышчэнне па грэчаскаму ўзору. У выбары веры немалую ролю адыгралі практычныя меркаванні князя. 3 усіх суседніх дзяржаў толькі Візантыя мела ўнутраную стабільнасць і вяла паспяховую зпешнюю палітыку. Акрамя таго, грэчаская царква падтрымлівала і ўмацоўвала неабмежаваную ўладу імператара, з'яўляючыся поўнасцю залежнай ад яе. Прыняцце хрысціянства садзейнічала ўмацаванню ўлады феадалаў над сялянамі, паколькі сваім вучэннем асвячала феадальную ўласнасць і падпарадкаванасць уладзе. Хрысціянства садзейнічала ўмацаванню дзяржаўнай улады і тэрытары-яльнага адзінства Кіеўскай Русі, аказала вялікі ўплыў па фарміраванне і развіццё культуры ўсходніх славян. Яно мела і міжнароднае значэнне, паколькі з гэтага часу Кіеўская Русь станавілася роўнай іншым хрысціянскім краінам.

Палітычны лад Кіеўскай Русі. Спачатку ў Кіеўскай Русі склалася сістэма кіравання дзяржавай, у многім падобная да заходняга інстытута васалітэту, які ўключаў паняцце свабоды, аўтаноміі васалаў. Так, баяры ~ вышэйшы слой грамадства - з'яўляліся васаламі князя і былі абавязаны служыць у яго войску. У той жа час яны заставаліся поўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі і мелі васалаў менш знатных.

На чале дзяржавы стаяў вялікі князь кіеўскі. Ад яго імя заключаліся дагаворы Русі з іншымі краінамі, яго ўлада была вярхоўнай. Вялікі князь кіраваў тэрыторыяй пры дапамозе савета (Баярскай думы), у які ўваходзілі старэйшыя дружыннікі - мясцовая знаць, прадстаўнікі гарадоў, часам духавенства. На савеце як дарадчым органе пры князю вырашаліся найважнейшыя дзяржаўныя пытанні: выбранне князя, аб'яўленне вайны і міру, заключэнне дагавароў, выданне законаў, разгляд шэрагу фінансавых і судовых спраў і інш. Баярская дума сімвалізавала права і аўтаномію васалаў і валодала правам «вета». Малодшая дружына, як правіла, у савет князя не ўваходзіла. 3 удзелам князёў, знатных баяраў і прадстаўнікоў гарадоў збіраліся і феадальныя з'езды. На іх разглядаліся пытанні, якія закраналі інтарэсы ўсіх княстваў. Фарміраваўся апарат кіравання, які ведаў судаводствам, зборам падаткаў. Відавочна, што мясцовая земляробчая знаць у спалучэнні з вышэйшым слоем княжацкай дружыны складала тое асяроддзе, якое разам з князем кіравала дзяржавай.

Фактычна дзяржаўны лад трымаўся на дагаворы паміж князем і народным сходам (вечам). Склад веча быў дэмакратычны. Усё дарослае мужчынскае насельніцтва шумным адабрэннем або пярэчаннем прымала найважнейшыя рашэнні па пытаннях вайны і міру, распараджалася княжацкім прастолам, фінансавымі і зямельнымі рэсурсамі, санкцыяніравала грашовыя зборы, абмяркоўвала заканадаўства і г. д.

Важнай асаблівасцю Кіеўскай Русі, якая склалася ў вьніку пастаяннай зпешняй небяспекі, стала ўсеагульнае ўзбройванне народа. Яно было арганізавана па дзесятковай сістэме (сотні, тысячы). У гарадскіх цэнтрах існавалі тысяцкія - кіраўнікі ваеннага гарадскога апалчэння. Менавіта народнае апалчэнне часта вырашала вынікі бітвы. Падпарадкоўвалася яно не князю, а вечу. Але як практычны дэмакратычны інстытут яно ўжо ў XI ст. паступова страчвае кіруючую ролю, захаваўшы сваю моц на некалькі стагод-дзяў толькі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Пскове і іншых гарадах.

Асноўную ячэйку грамадскага ладу Русі складала абшчына -замкнутая сацыяльная сістэма, якая павінна была арганізоўваць усе віды дзейнасці чалавека - працоўную, абрадавую, культурную. Япа абапіралася на прынцыпы калектывізму і ўраўняльнасці, з'яўлялася калектыўным уласнікам зямлі і ўгоддзяў. Сваё ўнутранае жыццё абшчына арганізоўвала на прынцыпах прамой дэмакратыі (выбарнсці, калектыўнага прыняцця рашэнняў).

У Х-ХІІ стст. у Кіеўскай Русі складваецца буйное прыватнае землеўладанне. Яно магло быць княжацкае, баярскае, манастырскае або царкоўнае. Сяляне, якія жылі на зямлі, не толькі плацілі даніну дзяржаве, але і станавіліся пазямельна залежнымі ад феадала (баярына), выплачваючы яму за карыстанне зямлёй натуральную рэнту або адпрацоўваючы паншчыну. Аднак значную колькасць жыхароў па-ранейшаму складалі незалежныя ад баяр сяляне-абшчыннікі, якія плацілі даніну на карысць дзяржаве, г. зп. вялікаму князю.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага ладу Кіеўскай Русі знайшлі "адлюстраванне ў «Рускай праўдзе» - сапраўдным зборы старажытнарускага феадальнага права.

Узмацненне магутнасці феадалаў, рост гарадоў як цэнтраў мясцовых княжанняў вялі да змен у палітычнай сістэме. У IX ст. па чале дзяржавы па-ранейшаму стаяў вялікі князь. Аднак залежныя ад яго князі і баяры набылі буйныя зямельныя ўладанні ў розных частках Русі (у Ноўгарадзе, Чарнігаве, на Валыніі і інш.). Князі асобных феадальных цэнтраў умацавалі ўласны апарат улады і пачалі разглядаць свае княжанні як спадчынныя ўладанні.

Адзнакі нетрываласці дзяржаўнага адзінства выявіліся яшчэ пры Уладзіміры. Яго сын Яраслаў, які правіў у Ноўгарадзе, незадоўга да смерці Уладзіміра, абапіраючыся па наўгародскіх баяр, перастаў плаціць даніну вялікаму князю кіеўскаму.

Пасля смерці Уладзіміра ў Кіеве пачаў княжыць яго сын Святаполк, які распачаў упартую барацьбу з Яраславам. Яраслаў, які быў падтрыманы наўгародскімі гараджанамі, нанёс Святаполку паражэнне і заняў Кіеў. Пры Яраславе (каля 978-1054), які потым быў названы Мудрым, Русь дасягнула піка сваёй магутнасці, была абаронена ад печанежскіх набегаў. У гады яго княжання ў Кіеве быў ўведзены грандыёзны 13-купальны Сафійскі сабор, заснавапы Пячорскі манастыр. Шырока праводзілася навучэнне пісьменнасці, перапіска і пераклад кніг з грэчаскай на рускую мову, у Сафійскім саборы было ўладкавана кнігасховішча. 3 імем Яраслава звязва-юць складанне «Рускай праўды». Пры ім упершыню ў 1051 г. кіеўскім мітрапалітам становіцца не візантыйскі, а рускі дзяржаўны дзеяч і пісьменнік Іларыён.

Старажытнаславянская дзяржава была адной з буйнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Барацьба Русі з набегамі качэўнікаў мела вялікае значэнне для бяспекі краін як Пярэдняй Азіі, так і Еўропы. Кіеўская Русь падтрымлівала палітычныя, гандлёвыя і культурныя сувязі з Чэхіяй, Польшчай, Венгрыяй і Балгарыяй, мела дыпламатычныя адносіны з Візантыяй, Германіяй, Нарвегіяй і Швецыяй, наладжвала кантакты з Францыяй і Англіяй.

Аб міжнародным прызнанні дзяржавы сведчаць таксама шырокія дынастычныя сувязі паміж кіеўскім і еўрапейскімі кіруючымі дамамі. Так, вялікі князь кіеўскі Яраслаў Мудры быў жанаты на шведскай прнцэсе, а яго дачка Ганна была замужам за французскім каралём, дачка Лізавета — за венгерскім каралём, дачка Анастасія была жонкай нарвежскага караля. Яго сын Усевалад стаў зяцем візантыйскага імператара Канстанціна Манамаха, таму ўнук Уладзімір атрымаў прозвішча Манамах.

Перад смерцю Яраслаў падзяліў дзяржаву паміж пяццю сынамі, спадзеючыся на тое, што цяпер кіраваць дзяржавай будзе не асобны чалавек, а ўвесь княжацкі род. Але ўсобіцы не сціхалі, кожны з сыноў імкнуўся авалодаць Кіеўскім княствам. Узнікла шмат суверэнных зямель - княстваў. Колькасць іх расла: да сярэдзіны XII ст. -15, да пачатку XIII ст. - ужо каля 50. Па ініцыятыве князя Уладзіміра Манамаха (1053-1125) на Любецкім з'ездзе ў канцы XI ст. (1097) была прызнана поўная самастойнасць мясцовых фе-адальных цэнтраў.

Такім чынам, як і іншыя дзяржавы падобнага тыпу, Кіеўская Русь IX-XI стст. не ўяўляла сабой мапалітнага цэлага, а з'яўлялася механічным злучэннем зямель з розным узроўнем эканамічнага і культурнага развіцця. Гэта і прывяло яе ў далейшым да падзелу на асобныя часткі з самастойнымі княжацкімі дынастыямі.

Соседние файлы в папке моёё