Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
29
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
30.72 Кб
Скачать

20.Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ.

У 8-9 ст. славяне Усх. Еўропы падзяляліся на 13-15 т.зв. племянных княжанняў. На тэр. Беларусі гэта былі крывічы (палачане), дрыгавічы і радзімічы. На 3 і ПнЗ іх суседзямі былі балцю'я плямёны. Яцвягі займалі тэр. сучаснай зах. Беларусі, паўн.-ўсх. раёны Польшчы, паўд. раёны Літвы. Пануе думка, што яцвягі падзяляліся на 4 буйныя плямёны. Яцвягі не імкнуліся аб'яднацца, стварыць сваю дзяржаву, а літоўскі князь Міндоўг не жадаў далучаць іх да сваёй дзяржавы. Яны былі аб'ектам нападаў з боку галіцка-валынскіх, польскіх і літ. князёў, а таксама крыжакоў. У канцы 13 ст. Нямецкі ордэн канчаткова спустошыў яцвяжскія землі: частка іх насельніцтва была знішчана, частку крыжакі вывелі ў няволю, некаторых пасялілі ў Самбіі, на захад ад Караляўца (Кёнігсберга), іншыя ўцяклі ў Літву.

На захад ад Літвы ляжала Жамойць. Паводле пісьмовых звестак, там існавалі такія ж тэр. адзінкі, як у землях самастойных балцкіх народаў (Цекліс, Коршаў і інш.), што дазваляе лічыць яе насельніцтва не малым племем, а асобным вял. этнасам. Некат. групы жамойтаў, ратуючыся ад крыжакоў, мігрыравалі на тэр. суседняй Аўкштайціі, Беларусі, Польшчы. 3 1413 (афіцыйная дата прыняцця жамойтамі хрысціянства) да сярэдзіны 16 ст. жамойты былі паступова хрысціянізаваны літоўскімі, польскімі і бел. каталіцкімі місіянерамі.

Этнічная мяжа паміж Літвой і зах. землямі Русі праходзіла прыкладна па сучаснай лініі Браслаў-Паставы-Смаргонь-Ліда (далей Русь межавала з яцвяжскім племем дайнава). Яе перасякалі плыні міграцыі: асобныя літ. сем'і сяліліся на рус. землях, а рускія - на літоўскіх. Пазней, пасля ўтварэння ВКЛ, каланізацыя берагоў Віліі яшчэ больш узмацнілася. Адначасова са славянскай каланізацыяй Літвы літоўцы прасоўваліся на землі панямонскіх княстваў (таксама магчыма, што рус. князі сялілі іх там як ваенна-палонных). Шэраг вёсак з назвай Літва ў вярхоўях Немана мае менавіта такое паходжанне. У 1216 полацкі кн. Уладзімір для паходу на крыжакоў сабраў войска, якое напалову складалася з літоўцаў. У сярэдзіне 19 ст. жыхары некат. вёсак Ашмянскага, Лідскага і Слонімскага паветаў карысталіся яшчэ літ. мовай. Беларусізацыя груп літ. насельніцтва працягвалася да 1920-30-х г. Летапіс паведамляе, што ў 1276 пад націскам крыжакоў у раёны Гародні, Слоніма, Камянца, Турыйска эмігрыравалі вял. групы заходня-балцкіх плямён борцяў і прусаў. Літ. насельніцтва трапляла і на землі сучаснай усх. Беларусі. Значным фактарам славянізацыі літ. князёў было пашырэнне межаў ВКЛ,у якім пераважаў ўсх.-слав. (бел. і ўкр.) этнас

Значнай нацыянальнай меншасцю ў ВКЛ былі татары. Яны ўдзельнічалі ў вайне Гедзіміна супраць крыжакоў яшчэ ў 1319

У 1397-98 вял. князь Вітаўт перасяліўу ВКЛ адначасова з татарамі каля 400 сем'яў караімаў. Перасяляліся яны сюды і самастойна ў канцы 14-пач. 15 ст. Іх гал. месцамі пасялення ў ВКЛ былі Трокі (адм. цэнтр) і Луцк; караімскія абшчыны ўзні'клі і ў Галіцыі і Падоллі. Усяго ў этнічнай Літве магло быць каля 5 тыс. караімаў. У канцы 14 ст. на бел. землях з'явіліся яўрэі. Больш інтэнсіўная іх міграцыя была ў 16 ст. з Зах. Еўропы, найб. з Германіі і Польшчы. Прыток немцаўу ВКЛ пачаўся ў 14 ст., калі вял. князь Гедзімін, імкнучыся ўмацаваць становішча і эканоміку дзяржавы, запрашаў іншаземцаў, абяцаючы ім свабоду веравызнання і пэўныя льготы. Па яго запрашэнні ў Беларусь і Літву з-за мяжы прыбывалі рыцары, купцы, гандляры, рамеснікіУ асноўным праз Польшчу з сярэдзіны 15 ст. ў ВКЛ перасяляліся цыганы. Сваю гіст. радзіму Індыю гэта этнічная група пакінула ў 1-5 ст. і пазней распаўсюдзілася па Пярэдняй Азіі, Еўропе і часткова Амерыцы. У 1501 вял. князь Аляксандр афіцыйна дазволіў цыганам сяліцца ў ВКЛ і даў ім некат. прывілеі.

Соседние файлы в папке моёё