Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
32
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
50.18 Кб
Скачать

Білет 9. Грамадскі лад усходніх славян VIII-IX стст. Развіцце феадальных адносін у Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд сярэднявечча.

Грамадскі лад усходніх славян VIII-IX стст. У ІХ ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі ўсходнеславянскія (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) і роднасныя ім па паходжанню з адзінай індаеўрапейскай асновай балцкія (літва, яцвягі, дайнова) плямёны. Лінгвісты даказваюць, што з распадам індаеўрапейскай супольнасці з яе спачатку выдзелілася балта-славянская групоўка, якая потым распалася на 2 галіны. Так гістарычна склалася, што балты першымі асвоілі беларускія землі. К моманту прыходу славян яны знаходзіліся на апошняй стадыі першабытнасці. Разлажэнне родаплемянных адносін у славян ішло больш імкліва, чым у балтаў.

Трывалай, стабільнай этнічнай мяжы паміж славянамі і балтамі не было. Кожны з іх жыў сваім кампактным этнічным масівам, паміж якімі мелася вялікая кантактная зона, у якой этнасы жылі "чересполосно' ці адзін пры другім. Узаемаадносіны славян і балтаў у гэтай зоне насілі цесны міралюбівы характар. Сведчаннем таму з'яўляецца захаванне славянамі балцкай гідраніміі (назваў рэк і азёр) і шырокае распаўсюджванне змяшаных шлюбаў.

Адбываецца этнічная інтэграцыя русі (усходнеславянскіх плямёнаў) з літвой і астатнімі балтамі, у выніку чаго ідзе сціранне этнічнай мяжы паміж этнасамі, у якім перамогу (найперш этнакультурную) атрымлівае носьбіт больш высокай культуры. Ідзе асіміляцыя балтаў славянамі. Чым далей на паўночны захад, тым менш адчувальны быў гэты працэс. Жамойты захавалі сваю балцкасць. Славянізацыя балтаў у гэтай кантактнай зоне актыўна ішла да 12-13 ст, але не была завершанай і працягвалася ў наступныя стагоддзі, набыўшы ўжо форму беларусізацыі.

3 другога боку, славяне ўбіралі ў сябе элементы культуры і мовы балцкіх народаў. Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі быў зацяжны характар шматукладнасці іх грамадскай гаспадаркі. Тут у IX ст., а месцамі яшчэ пазней, ужываліся і перапляталіся тры асноўныя сацыяльна-эканамічныя ўклады: родаплемянны, рабаўладальніцкі і феадальны, які паступова станавіўся пануючым.

У гістарыяграфіі Беларусі ў пасляваенныя гады ўсталяваўся стэрэатып, паводле якога сацыяльна-эканамічныя адносіны ў IXст. былі феадальнымі, а феадалізм як фармацыя пачаўся на Беларусі менавіта з IX ст. Гэты стэрэатып грунтоўна аспрэчваецца некаторымі гісторыкамі. Так, развіццё феадальных адносін у жыўшых на Беларусі балтаў пачалося пазней, чым у славян. У канцы XII - пачатку 13 ст. яны толькі знаходзіліся на стадыі складвання раннефеадальнага грамадства Дынаміка развіцця славян і балтаў была такая, што цяжка высветліць, калі канчаецца ваенная дэмакратыя і пачынаецца феадалізм. Утваралася шматукладнае грамадства, дзе феадальны ўклад паступова пераважаў над іншымі (родаплемянным і рабаўладальніцкім). Сацыяльная рознаўкладнасць - характэрная рыса многіх грамадстваў, якія ў сваім развіцці выйшлі за межы першабытнай абшчыны.

Існуюць сведчанні аб вялікай колькасці рабоў з краін Усходняй Еўропы, у тым ліку славянскіх, у IX—X стст. Але адсутнічаюць даныя аб значным выкарыстанні працы рабоў у сельскагаспадарчай вытворчасці. Праца рабоў тут, відавочна, не магла канкурыраваць з працоўнай дзейнасцю вольных земляробаў.

Асноўны пласт старажытнабеларускага грамадства складалі сяляне. Яны сяліліся ў невялікіх сёлах-"весях". Адміністрацыйным і рэлігійным цэнтрам некалькіх весяў было вялікае сяло-пагост. Жыллём служылі невялікія наземныя зрубы, радзей - паўзямлянкі. У кутку ля ўваходу размяшчалася нізкая глінабітная печ без трубы, якая тапілася “ па-чорнаму".

Сялянская гаспадарка (“дым") вялася сям'ёй. Спачатку гэта была вялікая патрыярхальная сям'я, ці "дворышча", калі бацькі і іх жанатыя сыны сумесна вялі гаспадарку на зямлі. Вялікія сем'і месцамі захоўваліся на Беларусі на працягу некалькіх стагоддзяў феадальнай эпохі. У другой палове тысячагоддзя назіраецца працэс распадзення вялікіх сем'яў. Жанатыя сыны аддзяляюцца ад бацькоўскай гаспадаркі і ўтвараюць малыя сем'і, якія вядуць самастойную гаспадарку.

Для гаспадарчага жыцця вясковай сям'і быў характэрны натуральны ўклад. Сельскі жыхар сам задавальняў свае асноўныя патрэбы. Сяляне не толькі выраблялі ўсе неабходныя прадукты харчавання, але пралі і ткалі, шылі адзенне і абутак, будавалі жыллё і гаспадарчыя пабудовы, рабілі няхітрую мэблю, посуд і г.д. Разам з тым частку неабходных прылад працы, інструментаў, упрыгажэнні сяляне набывалі ў рамеснікаў і дробных гандляроў, абменьвалі іх на вырабленыя ў сваёй гаспадарцы прадукты харчавання.

Земляробчае насельніцтва было арганізавана ў абшчыны ("верв", "грамада"). Яны складаліся з усіх сем'яў адной або некалькіх вёсак. Абшчына выконвала адміністрацыйныя і судовыя функцыі. Яна прыйшла на змену бацькоўскаму роду, які распадаўся. Абшчыннікі былі звязаны паміж сабой кругавой парукой (сумеснай адказнасцю) за злачынствы, учыненыя на яе тэрыторыі, калі злачынца невядомы, пакрывалі нанесеныя гаспадарцы ці рэчам ўладальніка страты, супольна адказвалі за выкананне дзяржаўных, а потым і панскіх павіннасцей. Паступова абшчына пападала пад "апеку" феа-далаў, якія выкарыстоўвалі яе арганізацыю ва ўласных інтарэсах. Абшчына была ўладальніцай ворнай зямлі, на якую яшчэ не распаўсюдзілася ўласнасць феадала, лясоў і вадаёмаў. Агульнымі намаганнямі расчышчалі новыя плошчы пад раллю. На працягу многіх стагоддзяў эпохі феадалізму гаспадарка сялян вялася на землях, якія належалі сельскай абшчыне. У ёй спалучалася абшчыннае валоданне зямлёй з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі. Ворныя землі былі ў карыстанні асобных двароў. Час ад часу абшчына рабіла іх перадзел. Сенажаці, лясы, вадаёмы былі ў сумесным карыстанні. Абшчына садзейнічала згуртаванню сялян у іх адносінах з феада-ламі. Сяляне былі зацікаўлены ў яе захаванні. У пэўнай меры ў гэтым былі зацікаўлены і феадалы, якія выкарыстоўвалі кругавую паруку для стараннага выканання сялянамі панскіх павіннасцей.

Развіцце феадальных адносін у Заходняй Еўропе.        Станаўленне феадалізму - доўгі і складаны працэс. І ў познеантычным, і ў варварскім грамадстве ўзнікалі перадумовы для фарміравання феадальных адносін. Гістарычна склалася так, што ў Заходняй Еўропе станаўленне феадалізму адбывалася ва ўмовах ўзаемадзеяння рымскага і варварскага грамадстваў. Класічным прыкладам такога варыянта развіцця з'яўляецца Галія (цяпер - Францыя), дзе феадалізм зацвердзіўся ў VIII-ІХ стст.   Заўважана, што родаплемянны лад старажытных германцаў нёс у сабе моцны феадальны зарад. Тэмпы і формы феадалізацыі грамадства залежалі ад многіх фактараў: ад суадносін варвараў і рымлян на адной тэрыторыі, культурнага ўзроўню прышлага і мясцовага насельніцтва, ад рэлігійных і прававых фактараў, прыродна-геаграфічных і знешнепалітычных умоў. Пад рымскім уплывам у розных германскіх плямёнаў паступова адбываюцца змены сацыяльных адносін. Адзін вольны супляменнік атрымлівае ад князя права на валоданне вялікім абшарам зямлі - феадал. Іншыя вольныя супляменнікі, якія пасяліліся на гэтай зямлі, ператварыліся ў залежных людзей. Яны маглі валодаць зямлёй толькі са згоды феадала. Прапорцыі незалежных і залежных сялян у Германіі ў VII-XI стст. хутка мяняліся на карысцьапошніх.   Асноўным сродкам вытворчасці і асноўным багаццем пры феадалізме з'яўлялася зямля, якая знаходзілася ў манапольным распараджэнні феадалаў. Феадал даваў сялянам зямлю ў трыманне. Селянін не з'яўляўся ўласнікам зямлі, але толькі яе трымальнікам на пэўных умовах. Яго эканамічная залежнасць ад феадала выражалася ў выглядзе рэнты (адпрацовачнай, прадуктовай ці грашовай) - працы ці плацяжоў на карысць феадала. Але на зямлі, што атрымаў у карыстанне, селянін вёў самастойную дробную гаспадарку, меў ва ўласнасці дом, хатнюю жывёлу і прылады працы, з дапамогай якіх ён апрацоўваў свой участак і раллю феадала.  Варвары разбурылі высокатаварную гаспадарку антычнасці. На раннім этапе феадалізму панавала натуральная гаспадарка; абмен быў нязначным, гандлёвыя сувязі не развітымі; рамяство яшчэ толькі пачынала аддзяляцца ад сельскай гаспадаркі. У буйных памесцях пераважала адпрацовачная рэнта і звязаная з ёй паншчынная сістэма гаспадарання. Шырока распаўсюджваўся таксама натуральны аброк з сялян, якія знаходзіліся ў больш лёгкай залежнасці. Грашовая рэнта была развіта яшчэ слаба.

Характэрнай рысай сацыяльна-палітычных адносін, якія склаліся ў Еўропе да сярэдзіны ХІ ст., была непарыўная сувязь паміж феадальнай уласнасцю на зямлю і палітычнай ўладай феадала. Буйная вотчына ўяўляла сабой не толькі гаспадарчую адзінку, але і як бы маленькую дзяржаву - сеньёрыю. У дачыненні да насельніцтва сваіх уладанняў феадал быў не толькі землеўладальнікам, але і адміністратарам - сеньёрам, у руках якога знаходзілася ўлада, суд, сродкі прымусу. Такая арганізацыя грамадства абумовіла панаванне ў Еўропе ў Х-ХІ стст. (у некаторых краінах і пазней) палітычнай раздробленасці.    Феадальная іерархічная лесвіца складалася з караля, які лічыўся вярхоўным сеньёрам усіх феадалаў; буйнейшых свецкіх і духоўных феадалаў з ліку тытулаванай знаці: герцагаў, графаў, архіепіскапаў і епіскапаў, абатаў буйнейшых манастыроў; землеўладальнікаў рангам ніжэй - баронаў; а таксама дробных рыцараў. Асновай васальных адносін з'яўлялася феадальнае зямельнае ўладанне - феод, ці па-нямецку лен, які васал трымаў ад свайго сеньора Устанаўленне феадальных адносін у Еўропе ў ІХ-ХІ стст. у цэлым прывяло да ўздыму эканомікі і скачка ў развіцці прадукцыйных сіл. Усталяваліся парадак і кантроль за арганізацыяй вытворчасці. І феадал, і селянін былі зацікаўлены ў павелічэнні прадукцыйнасці працы і памераў прадукцыі. Развівалася рамяство, паступова яно аддалялася ад сельскагаспадарчых заняткаў, адраджаліся на новай феадальнай аснове рымскія гарады, узнікалі новыя пасяленні, рынкавыя цэнтры, парты для рачнога і марскога гандлю.

Соседние файлы в папке моёё