Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
30
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
43.01 Кб
Скачать

Пыт.82:Палітычнае развіцце РБ пасля атрымання суверэнітэту. Працэс ста наўлення суверэннай беларускай дзяржавы паскорыўся пасля падаў лення жнівеньскага путчу 1991 г. у Маскве. Функцыі, якія раней належалі Палітбюро ЦК КПСС у Маскве, перайшлі да Вярхоўнага Савета РСФСР. Як і ў Расіі, у Беларусі дзейнасць кампартыі был забаронена, а ўся заканадаўчая ўлада фактычна перайшла да Вярхоўнага Савета, выканаўчая - да ўрада. Усе арганізацыі, установы прамысловыя прадпрыемствы, якія месціліся ў рэспубліцы і знаходзіліся ў саюзным падпарадкаванні, былі аб'яўлены маёмасцю Беларусі. Пачаўся працэс фарміравання ўласных органаў кіравання, інстытутаў і атрыбутаў незалежнай дзяржавы.

Вялікія змены адбыліся ў сістэме органаў дзяржаўнай улады кіравання. У жніўні 1991 г. саюзна-рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў БССР стала рэспубліканскім Міністэрствам унутраных спраў. КДБ БССР таксама стаў рэспубліканскім ведамствам і перайшоў у падпарадкаванне Вярхоўпага Савета БССР. У пача ку 1992 г. распачало сваю дзейнасць Галоўнае ўпраўленне пагранійчных войскаў пры Савеце Міністраў РБ. 3а кароткі тэрмін Упраўленне стварыла новыя пагранатрады і правяло работу па ўмацаванні пагранзастаў, а на мяжы з Літвой Латвіяй яны былі створаны нанава. У верасні 1991 г. Вярхоўны Саветам была прынята пастанова «Аб мытнай службе РБ», згодна якой быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.

20 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову «Аб стварэнні Узброеных Сіл РБ». У сакавіку 1992 г, пачало дзейнічаць Міністэрства абароны. Усе часці і падраздзяленні Беларускай ваеннай акругі, якія е ўваходзілі ў склад стратэгічных сіл СНД, перайшлі ў падначаленне Міністэрства абароны рэспублікі. Ваенная дактрына, якая была распрацавана ў 1992 г., дэкларавала імкненне Беларусі стаць бяз'ядзернай дзяржавай. Прадугледжвалася скарачэнне 130-тысячнай арміі прыкладна ўдвая. Новую ролю стала адыгрываць Міністэрства замежных спраў Беларусі, ранейшае існаванне якога было хутчэй фармаьным, чым неабходным. Яно распачало працу па ўстанаўленні дыпламатычных адносін з іншымі краінамі свету. Былі наладжаны дыпламатычныя адносіны з ЗША, Германіяй, Вялікабрытаніяй, Фрапцыяй, Яіюніяй, Ізраілем, Польшчай і многімі іпшымі краінамі, нармалізаваны адпосіны з беларускай дыяспарай, падпісаны найважнейшыя міжнародныя дамовы, якія гарантавалі далейшае развіццё Беларусі як мірнай дэмакратычнай дзяржавы.

Важнай праявай суверэнітэту беларускай дзяржавы стала фарміраванне ўласнай грашовай сістэмы. У абарачэнне былі ўведзены разліковыя білеты Нацыяналыіага банка Беларусі. Першапачаткова яны меліпаралельнае хаджэнне з грашыма старога, яшчэ савецкага ўзору, а з 1994 г. сталі адзіным плацёжным сродкам на тэрыторыі РБ.

На працягу 1992-1994 гг. Вярхоўны Савет стаў арэнай жорсткай фракцыйнай палітычнай барацьбы па пытанпях эканамічнага жыцця, вызначэння палітычнага ладу дзяржавы, будучага дагавору з Расіяй. Новы статус беларускай дзяржавы, а таксама яе палітычны лад, складванне якога адбывалася ў пачатгку 90-х гг., патрабавалі афармлення і заканадаўчага замацавання ў Канстытуцыі, падрыхтоўка якой была даручана Канстытуцыйнай камісіі. У Вярхоўпым Савеце разгарэўся канфлікт па пытанні аб прэзідэнцтве паміж апазіцыяй, якую прадстаўлялі пераважна дэпутаты ад БНФ, і большасцю парламентарыяў, што падтрымлівалі прэм'ер-міністра В. Кебіча. Апазіцыя імкнулася зменшыць значэнне пасады кіраў-ніка дзяржавы. На яе думку, палітычная традыцыя Беларусі патрабавала парламенцкага кіравання. Апазіцыя прапанавала, каб прэзідэнт абіраўся Вярхоўным Саветам. Праўрадавая большасць імкнулася да рэдакцыі Канстытуцыі, дзе будучы прэзідэнт надзяляўся б правамі поўнага кантролю за выканаўчай уладай. Урад В. Кебіча і дэпутацкія групы, якія яго падтрымлівалі, атрымалі перавагу ў палітычнай барацьбе. У студзені 1994 г. дэпутаты адклікалі С.Шушкевіча з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета. На гэту пасаду быў абраны генерал міліцыі М. Грыб, пад кіраўніцтвам якога была хутка завершана падрыхтоўка новай Канстытуцыі.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет РБ прыняў новую Канстытуцыю - Асноўны закон Рэснублікі Беларусь. Паводле Канстытуцыі, Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. У рэспубліцы ўводзілася пасада прэзідэнта. Ні парламент, ні прэзідэнт не атрымалі рашучай перавагі ва ўладных паўнамоцтвах. Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны на 10 чэрвеня 1994 г.

Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны шэсць чалавек: А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў, 3. Пазняк, С. Шушкевіч. Шырокую падтрымку сярод грамадзян знайшла перадвыбарная праграма А. Лукашэнкі. У ёй акцэнт рабіўся на сацыяльную справядлівасць, навядзенне парадку, барацьбу з карупцыяй, павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, збліжэнне з Расіяй.

Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80 % выбаршчыкаў першым Прэзідэнтам Беларусі абралі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку.

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі спрыяла далейшаму развіццю дэмакратычных адносін. Хутка развівалася незалежная прыватная прэса. Быў спрошчаны выезд грамадзян за мяжу. Ужо ў першыя гады незалежнасці былі зарэгістраваны 29 палітычных партый і сем грамадска-палітычных рухаў. У 1994 г. парламент прыняў закон аб палітычных партыях, які гарантаваў грамадзянам нашай краіны права свабоды палітычных поглядаў і актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці.

Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. 3 мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі прэзідэнтам А. Лукашэнкам было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. была створана падпарадкаваная прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, так званая «вертыкаль» - строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

Між тым у грамадстве працягваліся палітычныя рознагалоссі і барацьба. Важным этапам барацьбы паміж урадавымі коламі і апазіцыяй сталі парламенцкія выбары, прызначаныя на 14 мая 1995 г. Для ўдзелу ў выбарах апазіцыйныя партыі арганізавалі перадвыбарны блок, аднак перамагчы на выбарах не здолелі. Прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне ў адзін дзень з парламенцкімі выбарамі рэспубліканскага рэферэндуму. Па ўсіх чатырох пытаннях (абнаданні рускай мове роўнага статусу з беларускай; аб увядзенні новых Дзяржаўнага сцяга РБ і Дзяржаўнага герба РБ; аб адабрэнні дзеянняў прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з РФ; аб унясенні змяненняў у КанстытуцыюРБ, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета прэзідэнтам РБ у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі) прэзідэнт атрымаў падтрымку грамадзян.

У чэрвені 1996 г. прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет прапанову аб рэферэндуме па пытаннях, якія датычыліся ў тым ліку і артыкулаў, замацаваных у Канстытуцыі: аб перанясенні нацыянальнага свята з 27 ліпеня (Дзень абвяшчэння суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944 г.), аб свабодным абароце зямлі, аб адмене смяротнага пакарання, аб рэарганізацыі парламента, аб тэрміне паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, аб прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі Беларусі 1994 г. Ва ўмовах абвостранай канфрантацыі ў грамадстве, спроб апазіцыі сарваць рэферэпдум, а таксама няўдалай спробы правесці Вярхоўным Саветам 20 лістапада працэдуру імпічмента прэзідэнту 24 лістапада 1996 г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум: з 7,4 млн чалавек, якія мелі права ў ім удзельнічаць, прагаласавалі каля 6,2 млн чалавек. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Бела-русь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі РБ) прагаласавалі каля 5,2 млн чала-век, ці 70,45 % грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Беларусь пераўтваралася ў прэзідэнцкую рэспубліку з шырокімі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт з'яўляецца гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Выканаўчую ўладу ўзначальвае Прэм'ер-міністр урада. Новая рэдакцыя Канстытуцыі пашырыла правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў. Замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент - Нацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў, абраных на-селыііцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек, абраных ад кожнай вобласці і г. Мінска, і 8 чалавек, прызначаных прэзідэнтам). На парламенцкіх выбарах 2000 г. насельніцтва падтрымала палітыку прэзідэнта, у Нацыянальны сход прайшлі толькі адзінкі апазіцыйна настроеных дэпутатаў. Спробы апазіцыі правесці альтэрнатыўныя прэзідэн-цкія выбары былі беспаспяховымі. У 2001 г. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка быў абраны на новы тэрмін. 3 цягам часу палітычная сітуацыя ў краіне набыла адносную стабільнасць.

Аб гэтым сведчаць вынікі новых парламенцкіх выбараў і рэс-публіканскага рэферэндуму. 17 кастрычніка 2004 г. адбыліся выба-ры ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, на якіх ніводны прадстаўнік апазіцыі не прайшоў у вышэйшы заканадаўчы орган улады краіны. Адначасова з парламенцкімі выбарамі праходзіў рэспубліканскі рэферэндум аб зменах у Канстытуцыі, якія далі права А. Лукашэнку балаціравацца ў прэзідэнты трэці раз. ІІера-важная большасць беларусаў прагаласавала за тое, каб сучасны кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка атрымаў магчымасць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2006 г.

Соседние файлы в папке моёё