Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
30
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
80.38 Кб
Скачать

17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ

У дру­гой палове XIII — першай палове XVI ст. у Беларусі прадоўжіўся працэс фарміравання і ўдасканальвання феадальных ндносін. Галоўным багаццем з'яўлялася зямля, галоўным гаснадарчым заняткам абсалютнай большасці насельніцтва — зсмляробства, непарыўна звязанае з жывёлагадоўляй.

Формы феадальнай уласнасці, феадальных правоў і абавязкаў складваліся паступова. Вярхоўным землеўладальнікам лічыўся вялікі князь. Разам з тым землі падзяляліся на дзярэаўныя і прыватныя. У сваю чаргу дзяржаўныя землі былі дзвюх катэгорый: воласці і гаспадарскія двары. Прыватныя землі таксама падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі.

У валасцях ворыўныя землі знаходзіліся ва ўладанні грамады і ў асабістым карыстанні сялян, акрамя лугоў, сенажацей, вадаёмаў, якімі карысталіся калектыўна. Воласць звы­чайна аб'ядноўвала некалькі вёсак і з'яўлялася адміністрацыйнай адзінкай.

Гаспадарчыя двары належалі непасрэдна князю і кіраваліся яго адміністрацыяй. Да XVI ст. дакладнага падзелу на асабістыя ўладанні вялікага князя і іншыя дзяржаўныя землі не існавала. У 1588 г. былі выдзелены велікакняжацкія сталовыя маёнткі (эканоміі).

У канцы XIV ст. дзяржаўныя землі значна пашырыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў. У XV — XVI стст. феадалам і царкве былі пажалаваны значныя ўгоддзі. Калі ў XIV ст. на дзяржаўных землях жыло болып за палову насельніцтва, то ў першай чвэрці XVI ст. — толькі адна трэць.

Рост феадальнага землеўладання ў XV — XVI стст. адбываўся наступнымі шляхамі:

  1. вялікі князь надзяляў зямлёю сваіх падданых за ваенную і дзяржаўную службу, дараваў землі царкве;

  2. буйныя феадалы надзялялі зямлёю сваіх васалаў за ваенную і адміністрацыйную службу, ахвяравалі зямлю царкве;

3)купля-продаж зямлі, залог з наступным адчужэннем.

Дробных землеўладальнікаў, якія атрымлівалі зямлю за службу ў войску, спачатку называлі баярамі, а пазней шляхтай. Сярод буйных землеўладальнікаў былі князі, магнаты, паны. У канцы XVI ст. усе землеўладальнікі былі ўраўнаваны ў правах, а ўсё саслоўе начало называцца шляхтай. Шляхецкае званне стала спадчынным.

Паступова змяняўся і прававы статус сялян. Сяляне страчвалі права распараджацца зямлёю і сталі землекарыстальнікамі ў феадалаў. Пазбаўлялася традыцыйных правоў сялянская абшчына.

У залежнасці ад суадносін павіннасцей і ролі ў феадальнай гаспадарцы сяляне падзяляліся на: 1) цяглых; 2) асадных; 3) агароднікаў; 4) слуг.

Людзі цяглыя асноўную павіннасць — паншчыну — адбывалі на зямлі феадала. Асадныя выплачвалі грашовую ран­гу. Агароднікамі станавіліся збяднелыя сяляне, якія атрымлівалі невялікі зямельны ўчастак і выконвалі паншчыну адзін дзень у тыдзень, a іх жонкі — шэсць дзён летам. Сяляне-слугі былі прывілеяванай часткай вясковага насельніцтва, яны займаліся кваліфікаванай або адміністрацыйнай працай (воіны, лоўчыя, егеры, рамеснікі, наглядчыкі і інш.).

Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на тры асноўныя катэгорыі: 1) людзей пахожых; 2) людзей непахожых; 3) чэлядзь нявольную.

Спачатку большасць сялян былі пахожымі— маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, але толькі ўвосень, пас­ля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара і пасля выплаты ўсіх павіннасцей. У канцы XVI ст. практычна ўсе сяляне сталі непахожымі, былі запрыгонены. Чэлядзь нянольная ўяўляла сабой катэгорыю хатніх рабоў і не мела зямсльных надзелаў.

Можна выдзеліць наступныя этапы запрыгоньвання сялян.

  1. «Прывілей» (указ) 1447 г. вялікага князя літоўскага Кпзіміра канчаткова замацаваў права феадалаў на вотчынны суд і абмежаваў тым самым абшчынныя правы.

  2. Першы Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г. цдмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю, якое замацоў-нплася за феадальным саслоўем. Сяляне страцілі права распа-рнджацца зямлёю без згоды феадалаў.

  3. «Устава на валокі» 1557 г. фактычна замацоўвала ся-діін за «прынятымі» імі зямельнымі надзеламі — валокамі.

  1. Другі Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. увёў 10 гадовы тэрмін пошуку беглых або ўкрадзеных сялян, а таксама адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто хаваў сялян.

  2. Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. па-вялічыў тэрмін пошуку беглых сялян да 20 гадоў. Статут залічваў у разрад «непахожых» тых сялян, якія пражылі на землях феадалаў 10 і больш гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, але выплаціць адкупныя сумы было надзвычай цяжка. Такім чынам, працэс запрыгоньвання ў цэлым завяршыўся.

Развіццё таварна-грашовых адносін выклікала неабходнасць удасканальвання феадальнай сістэмы гаспадарання, вы карыстання яе не толькі для простага самазабеспячэння вотчыны з яе натуральнай гаспадаркай, але і для вытворчасці прадукцыі на продаж, павелічэння грашовых даходаў для задавальнення запатрабаванняў вышэйшага феадальнага саслоўя, якія ўзрасталі.

3 XV ст. узнікаюць фальваркі — маёнткі з панскай ворыўнай зямлёй, гаспадарчымі і жылымі пабудовамі, рамеснымі майстэрнямі, гародамі, сенажацямі, лясамі, якія апрацоўвалі сяляне навакольных вёсак. Феадалы памяншалі надзелы сялян і за іх кошт фарміравалі ўласную гаспадарку. Сяляне па новых законах станавіліся землекарыстальнікамі і за права карыстацца зямлёй павінны былі працаваць у фаль-варку.

Аграрная рзформа Жыгімонта II Аўгуста. У XVI — першай палове XVII ст. аграрная рэформа замацавала ў Вялікім княстве Літоўскім, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, новую сістэму гаспадарання. Рэформа праводзілася на дзяржаўных землях. Асноўным дакументам рэформы была «Устава на ва­локі», падпісаная вялікім князем літоўскім Жыгімонтам II Аўгустам у 1557 г. (рэформу часам называюць «валочная памера»).

Можна выдзеліць наступныя асноўныя прычыны і перадумовы рэформы:

1) рост дзяржаўных выдаткаў Вялікага княства Літоўскага, недахоп сродкаў у дзяржаўным скарбе;

2) рост матэрыяльных патрэб двара;

3)«рэвалюцыя цэн» у Еўропе, павелічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты.

Войны з Расіяй і «сярэбшчына» крымскім татарам (вы­платы з мэтаю спыніць набегі) спустошылі скарб. У той жа час грошы патрабаваліся не толькі на ваенныя выдаткі. XVI стагоддзе давала новыя магчымасці для дэманстрацыі моцы і багацця княжацкага двара, будаўніцтва замкаў, аздаблення іх творамі мастацтва, набыцця дарагіх габеленаў, дываноў, тканін, ювелірных вырабаў і інш. Усё гэта адбывалася на фоне рэзкага павелічэння цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю і памяншэння кошту золата, срэбра, самацветаў, што было выклікана прытокам у Еўропу каштоўнасцей з Новага Свету, куды былі пракладзены шляхі падчас Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Такая з'ява была названа «рэвалюцыяй цэн».

Высокія цэны і попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю стымулявалі пошукі шляхоў павелічэння яе вытворчасці. Аг­рарная рэформа праводзілася таксама ў Германіі, Польшчы — краінах, з якімі Вялікае княства Літоўскае мела даволі цесныя сувязі.

Мэтаю рэформы было павелічэнне даходаў дзяржавы шля­хам змянення і ўдасканалення пазямельных адносін: пераходу ад сістэмы спагнання падатку з сям'і да сістэмы спагнання падатку з зямлі, у залежнасці ад яе колькасці і якасці.

Павялічыць даход з дзяржаўных зямель меркавалася шля­хам дакладнага іх ўліку, вызначэння павіннасцей сялян адпаведна занятым імі землям. Пазямельнай мерай, за карыстннне якой выконваліся павіннасці, стала валока (раўнялася 80 33 моргам, або больш за 21—23 га; 1 морг = 0,71 га). Уся дзяржаўная зямля ў адпаведнасці з рэформай падзялялася на валокі. Лепшыя з іх адводзіліся пад велікакняжацкія фальваркі, астатнія раздаваліся сялянам у падворнае карыстанне. Суадносіны фальварковай і сялянскай зямлі былі 1 : 7 (трымальнікі сямі сялянскіх валок апрацоўвалі адну фальварковую).

Сялянская сям'я магла ўзяць поўную або частку валокі, у залежнасці ад магчымасцей выканаць за яе павіннасці. Надзел сяляне атрымлівалі ў трох палях, што ўводзіла трохполле і спрыяла росту ўраджайнасці.

Адпаведна «Уставе на валокі» надзелы былі двух відаў:

  1. за цяглыя надзелы сяляне адпрацоўвалі паншчыну два дні ў тыдзень з валокі, абавязаны былі выходзіць на гвалты і талокі, а таксама плаціць чынш ад 6 да 21 гроша, у зале ж Насці ад якасці зямлі;

  2. за асадныя надзелы сяляне нлацілі чынш ад 30 гро шаў з валокі, адбывалі ў год 12 талок або плацілі за іх 12 гро шаў, а за гвалты давалі бочку жыта або плацілі 10 грошаў; усяго асадныя сяляне плацілі ад 66 да 106 грошаў у год.

Былі выдзелены і так званыя «вольныя валокі», якімі забяспечвалі служачых фальваркаў.

У заходняй частцы Беларусі рэформа была праведзена да канца XVI ст., ва ўсходняй — расцягнулася на стагоддзе, яе затрымала Лівонская вайна. Таксама ва ўсходняй частцы дзяр­жавы, на парубежжы з Расіяй, пераважалі чыншавыя валокі, захавалася абшчыннае землекарыстанне сялян, каб не выклікаць іх моцнай незадаволенасці (найперш паншчынай) і не аслабіць абараназдольнасць дзяржавы.

Уладальнікі прыватных маёнткаў, па прыкладу дзяржаўных, уводзілі таксама валочную сістэму, але павіннасці тут былі звычайна большымі.

Сяляне супраціўляліся рэформе, таму што падаткі іх павялічваліся і абмяжоўвалася воля. Формамі супраціўлення сталі адмовы прымаць валокі, скаргі, уцёкі, нават узброеныя выступленні. Землеўладальнікі таксама выкарыстоўвалі розныя формы барацьбы з непакорнымі: ад штрафаў да смяротнай кары.

Абагульняючы, вынікі рэформы, можна выдзеліць наступныя:

  1. рост даходаў скарбу і феадалаў;

  2. пераход ад падворнага да пазямельнага падаткаабкладання сялян; "

  3. укараненне перадавой агратэхнікі — трохполля і павышэнне вытворчасці сельскагаспадарчай працы;

  4. разбурэнне сялянскай абшчыны на захадзе і ў цэнтры Беларусі, пераход сялян у гэтым рэгіёне да падворнага землекарыстання;

5) запрыгоньванне сялян;

6)канчатковае афармленне феадальнай саслоўнай карпаратыўнасці (саслоўяў шляхты, сялян, мяшчан, духавенства са сваімі правамі і абавязкамі);

7) развіццё гандлю і таварна-грашовых адносін.

Гарадская гаспадарка.

Развіццё новых таварна-грашовых адносін было звязана з развіццём рамяства і гандлю, ростам гарадоў. Насельніцтва гарадоў вагалася ў межах 1,5—3 тыс. чалавек. Горад з насельніцтвам у 10 тыс. і болып складаў рэдкае выключение. Прыгонніцкая сістэма была асноўнай перашкодай да росту гарадскога насельніцтва. У XIV ст. на тэрыторыі Беларусі было болып за 40 гарадоў. У 1444 г. гра-мата вялікага князя літоўскага Казіміра вылучала ва ўсёй дзяржаве 15 «лепшых» гарадоў. У іх ліку былі названы Вільня, Берасце, Віцебск, Гародня, Драгічын, Менск, Новагародак, Полацк, Слуцк. У XV ст. многія крэпасці, замкі і гаспадарчыя двары таксама набываюць рысы рамесных і гандлёвых цэнтраў (Койданава, Мір, Любча, Валожын і інш.) — узнікаюць такзваныя мястэчкі. Мястэчкі з'яўляліся і на месцы ранейшых вёсак (Санькава, Мікалаеўшчына),на сухапутных ці рачных шляхах (Стоўбцы, Ярэмічы). У XVI ст. на тэрыторыі Беларусі існавала больш за 20 мястэчак. Адметнасцю іх быў невялікі памер: у мястэчках пражывала ад некалькіх соцень да 1,5 тыс. чалавек. Мястэчка выдзялялася таксама наяўнасцю месца для гандлю, дзе рэгулярна праводзіліся таргі.

Болыпасць гарадоў і каля паловы мястэчак належалі вялікаму князю літоўскаму, астатнія былі прыватнымі. Прыватнатнай уласнасцю маглі быць адзін або некалькі гарадскіх кварталаў, якія не паднарадкоўваліся гарадскім уладам і на­зывался юрыдыкамі.

Да сярэдзіны XVI ст. гараджане вылучыліся як самастойны сацыяльны слой грамадства, аб чым сведчаць Статуты 1529 і 1566 гг., у якіх гарадское насельніцтва разглядаецца як адно з саслоўяў. Гэта саслоўе атрымала назву мяшчане.

Асноўнай крыніцай папаўнення гарадскога насельніцтва з'яўлялася сялянства. Вярхоўная ўлада заахвочвала пасяленне вольных людзей у гарадах, вызваляла іх на некалькі гадоў ад падаткаў. У 1525 г. такія льготы атрымалі новыя жыхары Полацка, пазней Гародні, Новагародка, Суража і іншых гарадоў. Разам з тым, па меры пашырэння фальваркова-паншчыннай гаспадаркі, колькасць вольных людзей памяншалася: прыгоннае права стрымлівала рост гарадоў. Аднак часам гаспадары пасялялі ў гарадах і сваіх прыгонных (у юрыдыках), каб атрымаць ад іх большы прыбытак. Насельніцтва беларускіх гарадоў папаўнялася і за кошт жыхароў, якія прыбылі з Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі. Прыкметнай групай гарадскога насельніцтва на захадзе і ў цэнтры Беларусі ў XVI ст. былі яўрэі і татары, якія сяліліся на тэрыторыі Беларусі з XIV — XV стст. Крыніцы ўпамінаюць і аб іншых нацыянальнасцях. Аднак пераважнай большасцю гараджан былі беларусы (80 %).

Асноўнымі заняткамі насельніцтва гарадоў і мястэчак з'яўляліся рамяство і гандаль. У XVI ст. у Беларусі было вядома 100 рамесных спецыяльнасцей, да сярэдзіны XVII ст. колькасць іх падвоілася. Найбольш спецыяльнасцей было звязана з апрацоўкай металаў, дрэва, скур, ткацтвам і пашывам адзення, будаўніцтвам, вытворчасцю прадуктаў харчавання і напояў.

Для абароны сваіх эканамічных інтарэсаў, па прыкладу Заходняй Еўропы, беларускія рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі — арганізацыі, якія былі манапалістамі на гарадскім рынку. Купецкія карпарацыі называліся брацтвамі, або гільдыямі. Цэхі аб'ядноўвалі звычайна майстроў адной ці блізкіх спе­цыяльнасцей, адной веры. На гарадскім рынку не дазваляла-ся прадаваць прадукцыю, аналагічную вырабам мясцовых цэхаў. Іншаземныя і іншагароднія купцы таксама былі абмежаваны ў гандлі ў параўнанні з мясцовымі гільдзейскімі купцамі.

Гарады і мястэчкі развіваліся як цэнтры ўнутраных лакальных рынкаў. У XV — XVI стст. беларускія гарады ўсё больш уключаліся ў сферу еўрапейскага гандлю (з Польшчай, Чэхіяй, Германіяй), падтрымлівалі сувязі з гарадамі Маскоўскага княства і Прыбалтыкі. Купцы ВКЛ вывозілі за мяжу збожжа, лес, смалу, скуры, воск, пяньку, сала, вырабы мяс­цовых рамеснікаў і інш. У транзітным гандлі пераважалі футра, сукно, ювелірныя вырабы. Прывозілі замежныя сук­ны, жалеза, медзь, волава, соль, металічныя вырабы і інш.

Магдэбургскае права. Па меры ператварэння гарадоў у гандлёва-рамесніцкія цэнтры ўзмацнялася іх імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі велікакняжацкай або феадальнай адміністрацыі, стварыць сваю сістэму кіравання і судова-адміністрацыйную ўладу. Мяшчане дамагаліся самакіравання паводле магдэбургскага права, якое атрымала сваю назву ад нямецкага горада Магдэбург — першага горада, які заваяваў самастойнасць у XIII ст. У ходзе ажыццяўлення самакіранання мясцовыя традыцыі перапляталіся з нямецкімі правіламі.

Першую грамату на магдэбургскае права атрымала ў 1387 г. Вільня, потым Берасце (Брэст) — у 1390 г., Гародня (Гродна) — у 1391 г., Слуцк — у 1441 г., Полацк — у 1498 г., Менск — у 1499 г., Віцебск — у 1597 г. і г.д.—усяго больш за 40 гарадоў і мястэчак. У XVI ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе больш-менш значныя гарады Беларусі. Вялікае княства Літоўскае ўвесь час цярпела напады суседзяў, таму было зацікаўлена ператвараць гарады ў фарпасты сваей абароны. Атрымліваючы магдэбургскае права, гараджане ў ныпадку вайны выходзілі абараняць не толькі дзяржаву, але і сваю гарадскую незалежнасць, свае правы на самакіраванне. Заўважым, што гарадское насельніцтва Расіі не мела пра-воў, аналагічных магдэбургскім.

Магдэбургскае права давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, падатковыя льготы, права валодання гарадской зямлёй, ільготы ў рамеснай і гандлёвай дзейнасці, вы­валяла ад службы ў войску (акрамя абароны горада), давала права мець уласны герб.

Выбарным органам самакіравання быў магістрат, які збіраў падаткі, выконваў судовыя функцыі, кіраваў грамадскімі работамі, назіраў за гандлем, прымаў у гарадскую абшчыну новых жыхароў і г.д. Гаспадар горада (вялікі князь або феадал) кантраляваў магістрат праз прызначанага ім старшыню магістрата — войта. 3 часам гараджане імкнуліся выкупіць права самім прызначаць войта. Распаўсюджанне самакіравання, нягледзячы на абмежаванні, паляпшала ўмовы рамеснай і гандлёвай дзейнасці, аслабляла феадальную за­лежнасць гараджан, якія былі асабіста вольнымі, мелі права свабоднага перамяшчэвня і недатыкальвасці асобы.

Эканамічнае развіццё гарадоў стала крыніцай маёмаснага размежавання гараджан. Склаліся заможныя вярхі з купцоў і цэхавых майстроў. Абедзве групы замацаваліся ў орга­нах самакіравання горада. Значную частку гарадскога насельніцтва складала бедната— «люзныя», «гульцяі», «людзі ра-ботныя». Паміж рознымі сацыяльнымі групамі часам узнікалі канфлікты, якія перарасталі нават у паўстанні. Незадаволенасць і хваляванні гараджан выклікаў таксама асобы ста­тус насельніцтва юрыдык, якое карысталася гарадской инфра­структурай, але не плаціла ў гарадскі скарб падаткі і не выконвала грамадскіх работ.

Такім чынам, феадальныя адносіны ў Беларусі імкліва развіваліся як у сельскай, так і ў гарадской гаспадарцы. Павялічвалася грамадская вытворчасць. Разам з тым зараджаліся таварна-грашовыя адносіны, якія з часам прывялі да разлажэння феадалізму.

Захады па цэнтралізацыі ўлады. Захаванне стабільнасці цэнтральнай улады і цэласнасці вялізнай па памерах краіны патрабавала ад палітычных лідэраў ВКЛ як тонкай дыпламатыі, так і дэманстрацыі сілы. Напрыклад, цяжкую і працяглую барацьбу супраць вярхоўнай улады з боку знаці балцкіх зямель вытрымаў вялікі князь Віцень, які ўвёў агульнадзяржаўны герб «Пагоня». Пры князю Гедыміне значна ўмацаваліся межы дзяр­жавы, уздоўж якіх былі ўзведзены магутныя крэпасці. У 1323 г. вялікі літоўскі князь перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Роля цэнтраў удзельных княстваў значна знізілася, а гэта азначала ўмацаванне ўлады князя ў Вялікім княстве Літоўскім.

Але за час працяглай у паўтара дзесяцігоддзі (1377— 1392 гг.) дынастычнай барацьбы за вярхоўную ўладу ў ВКЛ пасля смерці Альгерда ўдзельныя князі адчулі сябе сапраўднымі манархамі ў сваіх землях. Сувязь з цэнтрам у іх практычна адсутнічала, гаспадарылі і рабілі палітычны выбар яны самастойна. Маючы свае ўладанні на ўскраінах дзяржавы, абласныя правадыры ўяўлялі сабой небяспечную сепаратысцкую дэцэнтралізуючую дзяржаву сілу. Напрыклад, пасля смерці другой жонкі вялікага князя Альгерда княгіні Ульяны, якая па спад-чыннаму праву княжыла ў Віцебску, адзін з яе сыноў, Свідрыгайла Альгердавіч, самавольна заняў віцебскі княжацкі пасад. Менавіта ў сувязі з падобнай набіраючай моц адасобленасцю і непадначаленасцю ўдзельных князёў навядзенне парадку ў абласных княствах было актуальнай задачай для вялікага князя Вітаўта.

Маючы за сабой моцны тыл у выглядзе падтрымкі буйных баяр і дробных князёў, якія выступалі за цэнтралізацыю ўлады ў ВКЛ, Вітаўт на працягу 1393—1395 гг. ліквідаваў буйныя ўдзельныя княжанні ў Полацку, Віцебску, Смаленску, Ноўгарадзе Северскім, Кіеве, на Валыні і Падоллі. Там, дзе не было аказана Вітаўту супраціўлення, мясцовыя былыя валадары надзяляліся іншымі княствамі, але больш дробнымі і невызначальнымі (кіеўскі князь Уладзімір Альгердавіч, напрыклад, атрымаў Капыль). Калі ж абласныя правадыры аказвалі вялікаму князю ваеннае супраціўленне, то з дапамогай той жа ваеннай сілы яны замест дробнага княжання атрымлівалі турэмнае зняволенне (князь Ноўгарада Северскага Дзмітрый Карыбут, падольскі князь Фёдар Карыятовіч).

Ва ўсе «вызваленыя» ад папярэдняй улады ўдзелы Вітаўт прызначаў сваіх намеснікаў. Усе яны былі служылымі людзьмі і свята выконвалі волю гаспадара. Пры гэтым Вітаўт не парушаў выпрацаваную продкамі традыцыю: «старины не рухати, новин не вводити», захоўваючы за абласц-мі пэўную аўтаномнасць і самабытнасць. Аб гэтым сведчаць тыя ж абласныя прывілеі, якія выдаваліся як Вітаўтам, так і яго спадкаемцамі.

Такім чынам, увядзенне намесніцтваў, па-першае, скіравала абласныя ўскраіны Вялікага княства Літоўскага да больш цеснай сувязі з цэнтрам, па-другое, умацавала вярхоўную ўладу дзеля падтрымкі ўнутранага адзінства і цэласнасці дзяржавы.

Соседние файлы в папке моёё