Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
30
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
33.28 Кб
Скачать

Пыт.81:Абвяшчэнне РБ.Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту РБ. У сувязі з нарастаннем цэнтрабежных тэпдэнцый перад савецкім грамадствам непасрэдна паўстала пытанне аб самім існаванні СССР, вырашэнне якога ажыццяўлялася метадам пошуку і памылак. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў настаяў на правядзенні ў сакавіку 1991 г. рэферэндуму па праблеме захавання СССР. Аднак пытанне для рэ-ферэндуму было пастаўлена так, што будучае Саюза магло быць толькі ў форме федэрацыі, да таго ж сацыялістычнай. Афіцыйна ў рэферэндуме прынялі ўдзел дзевяць рэспублік (за выключэішем Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Арменіі, Малдовы). Усяго са 196 млн жыхароў СССР галасавала 111,3 млн, з якіх 57 % выказалася за захаванне СССР. У канцы красавіка ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Нова-Агарова было падпісана пагадненне Прэзідэнта СССР і вышэйшых асоб дзевяці рэспублік аб хутчэйшым заклю-чэнні новага саюзнага дагавора. Сам апублікаваны праект некалькі разоў мяняўся і насіў кампрамісны характар. Галоўнае ў ім было тое, што на нрацягу шасці месяцаў пасля падпісання дагавора павінны быць праведзены новыя выбары вышэйшых органаў Саюза. Разам з тым умацоўвалася структура ўлады ў Расійскай Федэрацыі. 12 чэрвеня 1991 г. Б. Ельцын усеагулным прамым галасаваннем быў выбраны Прэзідэнтам Расіі.

Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ў Маскве з 18 па 21 жпіўпя 1991 г. Падчас адпачынку Прэзідэнта СССР М. Гарбачова ў Крыме група вышэйшых дзяржаўных асоб (Г. Янаеў, В. Паўлаў, Б. Пуга , В. Кручкоў ) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу, абвясцілі аб хваробе М. Гарбачова і пераходзе ўсёй улады ў свае рукі. Партыйнае кіраўніцтва спрабавала з дапамогай войскаў, МУС і КДБ падавіць дэмакратычныя рухі і аднавіць таталітарны рэжым у СССР.

У БССР дзейнасць змоўшчыкаў падтрымалі Магілёўскі, Гродзенскі, Брэсцкі абкамы КПБ, а ЦК кампартыі Беларусі нават забараніў выхад газеты «Знамя юності», якая актыўна падтрымлівала перабудову. Толькі Мінскі гарадскі савет народных дэпутатаў асудзіў пераварот. Апазіцыя па прыкладу Масквы правяла ў Мінску дэманстрацыю і мітынг.

Пралік арганізатараў перавароту заключаўся ў недаацэнцы актыўпасці дэмакратычных сіл і рашучасці асабіста Б. Ельцына. Б. Ельцын як Прэзідэнт Расіі абвінаваціў кіраўніцтва КПСС у спробе дзяржаўнага перавароту і сваім указам забараніў яе дзейнасць на тэрыторыі РФ. Гэта таксама быў своеасаблівы дзяржаўна-палітычны пераварот. Кіруючая партыя не толькі ад-хілялася ад улады, але і ўвогуле была ліквідавана.

У Мінску група з 25 дэпутатаў вышэйшага заканадаўчага органа ўлады рэспублікі прапанавала склікаць 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета БССР. 25 жніўпя на ёй быў прыняты закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэпітэце БССР» і пастапова «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасц БССР». Ва ўласнасць рэспублікі перайшла агульнасаюзпная маёмасць. Таксама пачаўся працэс дэпартызацыі, а дзейнасць КПБ - КПСС прыпынялася. На пасяджэнні Вярхоўпага Савета прэм'ер-міністр Беларусі В. Кебіч заявіў, то прыпыняе членства ў КПСС разам з усім Кабінетам Міністраў.

3 17 на 19 верасня адбылася 6-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета, па якой разглядаўся закон «Аб назве БССР». Дэпутаты прыпялі рашэнне перайменаваць БССР у Рэспубліку Беларусь, а ў скарочапых назвах - Беларусь. Тады ж былі абвешчаны законы «Аб Дзяржаўным сцягу РБ», «Аб Дзяржаўпым гербе РБ». Старшынёй Вярхоўнага Савета на альтэрнатыўнай аснове быў выбраны прафесар БДзУ С. Шушкевіч. Так у гісторыі Беларусі пачаўся новы этап незалежнай РБ.

Што датычыцца лёсу СССР, то ў пачатку верасня 1991 г пачаў работу 5 з'езд народных дэпутатаў СССР. 5 верасня ён прыняў канстытуцыйны закон аб уладзе ў пераходны перыяд, а затым здаў свае паўнамоцтвы Дзяржаўнаму Савету СССР. Новы Вярхоўны Савет стварыць не атрымалася, бо некаторыя рэспублікі накіравалі туды сваіх прадстаўнікоў з правамі назіральнікаў.

Дзяржсавет 9 верасня 1991 г. афіцыйна прызнаў незалежнасць Прыбалтыйскіх дзяржаў - Літвы, Латвіі, Эстоніі. Праз некалькі дзён яны былі прыняты ў ААН. СССР скараціўся да 12 рэспублік. Прэзідэнт М. Гарбачоў паспрабаваў замацаваць Саюз па аснове новага пагаднення. 14 лістапада ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Нова-Агарова сем рэспублік (Расія, Беларусь, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Туркменістан, Таджыкістан) заявілі аб памеры стварыць Садружнасць Суверэнных Дзяржаў і да 25 лістапада зацвердзіць новы саюзны дагавор. Але гэтага не адбылося, бо ўсе чакалі выніку рэферэндуму аб незалежнасці Украіны, прызначанага на 1 снежня. Большасць жыхароў гэтай рэспублікі выказалася за выхад з СССР.

8 снежпя 1991 г. у Белавежскай пушчы, у рэзідэнцыі «Віскулі» (пад Брэстам) кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), РФ (Б. Ельцын), Украіны (Л. Краўчук) падпісалі Пагадненне аб стварэнні СНД. У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і запрасілі ўступаць у Садружнасць новыя дзяржавы былога СССР. У хуткім часе кіраўнікі сярэднеазіяцкіх рэспублік і Казахстана заявілі ў Ашхабадзе аб намеры далучыцца да СНД. 21 снежня адбылася алмаацінская сустрэча «брэсцкай тройкі», «ашхабадскай пяцёркі» і Арменіі. На ёй была прынята Дэкларацыя аб канчатковым спыненні існавання СССР і ўрэгуляванні звязаных з гэтым праблем. Да канца 1991 г.да СНД далучыліся таксама Малдова і Азербайджан.

25 снежня 1991 г. М. Гарбачоў падпісаў указ аб спыненні выканання ім функцыі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага і заявіў аб сваёй адстаўцы з пасады Прэзідэнта СССР. У той жа вечар з вежы Вялікага Крамлёўскага палаца быў спушчаны сцяг СССР і ўзняты адноўлены сцяг Расіі.

Такім чынам, незалежнасць РБ была атрымана пе столькі ў выніку ўнутранага нацыянальнага руху, колькі ў выніку распаду СССР. Таму нацыянальная свядомасць беларусаў з аднаго боку, атрымала ўнутраны ўздым, а з другога - пачуцце трывогі і заклапочанасці аб уласным лёсе.

Соседние файлы в папке моёё