Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
34
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
105.28 Кб
Скачать

1.Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.

Гісторыя Беларусі для больш поунага вывучэння свайго прадмета выкарыстоувае метадалогію-сукупнасць найбольш агульных прынцыпау, спосабау навуковага пазнання. Яна ўяўляе сабой сукупнасць метадаў даследавання. У вывучэнні гісторыі выкарыстоўваюцца наступныя групы метадаў:агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, лагічны і інш.);

уласнагістарычныя (сінхронны, храналагічны, параўнальна-гіста-рычны, рэтраснектыўны, сістэмны аналіз);

спецыяльныя ці запазычаныя ў іншых навук (матэматычныя, сацыяльныя, метады сацыяльнай псіхалогіі і інш.).

Метадалагічнай асновай даследавання могуць выступаць пэуныя філасофскія кірункі: дыялектычны матэрыялізм, ідэалізм, а таксама пазітывізм, прагматызм і г.д. Іх выкарыстанне у многім звязана са светапоглядам вучоных, ступенню іх навуковай сталасці. Яны дазваляюць высветліць асноуныя падыходы да вырашэння праблемы, але не вырашаюць яе канчаткова. Важная роля належыць прынцыпам навуковага гістарычнага пазнання. Сучасныя гісторыкі выкарыстоўваюць такія асноўныя прынцьшы навуковага даследавання, як аб'ектыўнасць, гістарызм, сацыяльны падыход.

Прынцып аб'ектыўнасці азначае разгляд гісторыі адпаведна аб'ектыўным заканамернасцям; абапірацца на факты, не скажаючы і не падганяючы іх пад загадзя створаныя схемы; вывучаць кожную з'яву ў сукупнасці яе станоўчых і адмоўных бакоў, незалежгга ад адносін да іх.

Прынцып гістарызму патрабуе, каб кожная падзея разглядалася толькі ў гістарычным развіцці, у сувязі з іншымі падзеямі і канкрэтным вопытам гісторыі.

Прынцып сацыялыгага падыходу азначае адмаўленне ад былой партыйнасці ў вывучэнні гісторыі. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам у развіцці гістарычнага працэсу разглядаюцца праявы розных сацыяльных, класавых і партыйных інтарэсаў, праўдзіва паказваюцца іх супярэчнасці і шляхі пераадольвання.

Перыядызацыя гісторыі Беларусі:

Старажытнае грамадства.

1. Каменны век. Гэта самая старажытная эпоха ў развіцці чалавецтва. Каменны век пачаўся 3-2,5 млн гадоў назад і закончыўся 2,5-1,8 тыс. гадоў да н.э. У сваю чаргу каменны век падзяляецца на шэраг этапаў:

а) палеаліт - 3-2,5 млн - 10 тыс. гадоў да н.э. Палеаліт з-за вялікай яго працягласці падзяляюць на ніжні (ранні - 2,5 млн - 150 тыс. гадоў да н.э., сярэдні (мусцьерская эпоха) - 150 - 35 тыс. гадоў да н.э. і верхні (позні) - 35 - 10 тыс гадоў да н.э.;

6) мезаліт (сярэдні каменны век) - 9 - 5 тыс. гадоў да н.э.;

в) неаліт (новы каменны век) -4 - 2 тыс. гадоў да н.э.калі разам з каменнымі выкарыстоўваліся таксама медныя прылады працы, упрыгожанні, зброя. На тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне 4-га - сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н.э. існавала некалькі энеалітычных культур.

2. Бронзавы век. Перыяд у гісторыі чалавецтва, калі пашырылася металургія з бронзы, з якой выраблялі нрылады працы, зброю, упрыгожанні. У некаторых рэгіёнах свету (ГІярэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі) бронзавы век пачаўся ўжо ў 4-М - 3-м тысячагоддзі да н.э., у Еўропе ён прыпадае на 2-е - пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э. ІІа тзрыторыі Беларусі бронзаізы век пачаўся на мяжы 3-га -2-га тысячагоддзя да н.э.

3. Жалезны век. Завяршальны перыяд у гісторыі першабытнага грамадства, які характарызуецца з'яўлепнем і шырокім распаўсюджваннем металургіі жалеза і нырабаў з яго прылад працы і зброі. Шырокае распаўсюджванне жалезпых вырабаў пачалося ў капцы 2-га тысячагоддзя да н.э. у Малой Азіі. Па тэрыторыі Беларусі жалезны век прыпадае на VII - VI стст. да н.э. - VIII ст. н.э.

Сярэднявечча.

У развіцці заходнееўрапейскага грамадства вылучаюць тры этапы:

1) ранняе Сярэднявечча (V - X стст.); у гэты перыяд ідзе працэс фарміраваішя асноўных саслоўяў, якія былі характэрны для Сярэднязечча;

2) аысокае Сярэднявечча (XI - XIII стст.); час максімалыіапі развіцця сярэднявечных інстытутаў;

3) нозняе Сярэднявечча (XIV - XV стст.); узнікненне крызісных з'яў, начатак фарміравання повага капіталістычнага грамадства.

Усяму перыяду Сярэднявечча ўласцівы наступныя найбольш важныя рысы:

перавага аграрнага сектара над гандлевым і прамысловым; аснову эканомікі складала сельская гаспадарка;

панаванне натуральнай гаспадаркі, слабае развіцце таварна-грашовых адносін; нязначная роля гарадоу;

моцная роля царквы і высокая ступень ідэалагізацыі грамадства (рэлігійнасць);своеасаблівы статус сялян, якія не з'яўляліся ўласнікамі зямлі, а былі яе трымальнікамі на розных умовах;карпаратыўны характар сярэднявечнага грамадства;адпаведная ментальнасць людзей, характар грамадскага светапогляду, жорстка звязаны з ім пэўны ўклад жыцця;ідзе працэс фарміраванпя нацыянальных дзяржаў, якія існуюць у выглядзе манархій як саслоўна-прадстаўнічых, так і абсалютных.

Новы час- 16-пач. 20 ст. Падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (16-к.18ст.); генезіс і засвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (к.18ст.-1917г.)

Навейшы час- з 1917г.-да нашых дзен.

2. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.

Фармацыйны падыход К.Маркса (1818 — 1883). Фармацыйны падыход у гістарычным пазнанні пераадолеў многія недахопы ідэалістычнаіі метадалогіі, сцвердзіў прынцыпы гістарычнай заканамернасці і дэтэрмінізму, пашырыў ідэі адзінства чалавецтва і беспераныннага грамадскага прагрэсу. Усё гэта мела спачатку станоўчы эфект. Разам з тым гэты падыход утрымліваў і шэраг недахопаў.

Па-першае, К.Маркс зыходзіў з монаварыянтнасці (адналінейнасці) гістарычнага развіцця. Аднак не ўсе краіны паўтараюць фармацыйны ход еўрапейскіх краін. К.Маркс сам усведамляў шматстайнасць свету і казаў, што некаторыя краіны адносяцца да так званага «азіяцкага спосабу вытворчасці».

Па-другое, фармацыйны падыход абсалютызуе ў гісторыі класавую барацьбу, насілле.

Па-трэцяе, рашаючае значэнне ў тлумачэнні гістарычных падзей ён надаваў аб'ектыўным фактарам, а асноўнаму творцу гісторыі - чалавеку - адводзіў другарадную ролю.

Па-чацвёртае, калі фармацыйны падыход абгрунтоўвае непазбежнасць усталявання камуністычнай фармацыі, ён дэманструе ўласны ўтапізм. Вопыт СССР і былых краін сацыялістычнага лагеру яскрава паказаў утапізм гэтай ідэі. Паводле фармацыйнага прынцыпу у гісторыі Беларусі выдзяляюць наступныя перыяды:

першабытнаабшчынны лад (100-40 тыс.г.да н.э.-7ст.н.э.)

феадальнае грамадства (9ст.-1861г.)

перыяд капіталізму(1861-1917гг.)

эпоха сацыялізму(з 1917г.)

Урэшце рэшт, фармацыйны падыход у гісторыі не вытрымаў праверкі часам і ўступіў месца больш навукова абгрунтаванаму падыходу - цывілізацыйнаму.

Сутнасць і паходжанне цывілізацыйнага падыходу. У аснову гэтага падыходу кладуцца не вытворчыя адносіны, як пры фармацыйным падыходзе, а чалавек у сукупнасці яго запатрабаванняў, здольнасцей, волі і ведаў. Рост матэрыялыіых і духоўных патрэб

чалавека якраз і служыць штуршком для грамадскага прагрэсу. Яго заснавальнікамі можна лічыць французскіх філосафаў-асветнікаў Ж.-Ж. Русо, Ф. Вальтэра, Д. Дзідро. Аднак канчатковае афармленне новага мета-ду адбылося ў канцы XIX - пачатку XX ст.

Вывучэнне гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывіліза-цый патрабуе вызначэння зместу паняцця «цывілізацыя». Цывілізацыя (ад лац. сіуіііз - грамадзянскі, дзяржаўны) - адно з най-важнейшых паняццяў для абазначэння зменлівасці і разпастапнасці ў развіцці чалавецтва.

ГІры аналізс гісторыі «па вертыкалі» (ад старадаўніх да нашых часоў) пад цывілізацыяй разумеецца пэўны этап грамадскага развіцця, звычайна больш высокі ў адносінах да папярэдняга. У XIX ст., у адпаведнасці з тэорыяй грамадскага прагрэсу Л. Моргана (1818-1881), паняццем «цывілізацыя» характарызавалася вышэйшая (трэцяя) стадыя сацыякультурнага развіцця. Аднак найбольш важнымі прыкметамі сфарміраванай цывілізацыі лічацца ўтварэнне дзяржавы і ўзнікненне пісьменнасці. У Беларусі паўнавартаснае цызілізаванае жыццё пачалося з IX ст., калі былі створаны першыя дзяржавы-княствы (Полацкае, Турава-Пінскае).

Соседние файлы в папке моя история