Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
35
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
85.11 Кб
Скачать

3. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі у кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі усходнеславянскай і агульнаеурапейскай гісторыі.

Кожная грамадская навука мае свой прадмет — пэўны спектр вывучаемых заканамернасцей прыроды і грамадства. Прадметам гісторыі Беларусі з'яўляюцца заканамернасці развіцця беларускага этнасу, розных бакоў яго жыццядзейнасці, узаемасувязі з іншымі народамі і краінамі. Пры гэтым гісторыя Беларусі даследуе не ўсе заканамернасці, а найбольш агульныя. Праблемы дэталёвага аналізу дзяржаўнасці і права разглядаюцца ў курсе гісторыі дзяржавы і права Беларусі, праблемы мовы - у курсе “Беларуская мова” і г. д. .

Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый як прадмет вывучэння. Літаратура і крыніцы. Прадметам дадзенага курса з'яўляюцца асаблівасці і агулыныя заканамернасці гістарычнага развіцця Беларусі. Менавіта асаблівасці і заканамернасці гісторыі, а не проста гісторыя. Параўнаўчы метад вывучэння мінулага мае істотныя перавагі. Ён дазваляе больш дакладна ацаніць перамогі і паражэнні, дасягненні і пралікі нашых продкаў. Урокі гісторыі становяцца сапраўды відавочнымі і павучальнымі. Можна лягчэй зразумець, што варта пераняць і захаваць ад мінулага, а ад чаго неабходна пазбавіцца, каб не паўтараць памылак. Зразумела, што прапанаваны метад вывучэння беларускай гісторыі патрабуе дадатковых намаганняў: пэўнага ўзроўню ведаў, самастойнай працы. Таму не выпадкова курс гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый уводзіцца толькі на ступені вышэйшай школы.

Выкладанне інтэгральнага курса «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)» у вышэйшых навучальных установах пачалося з 2000 г. Першы дапаможнік па дадзенаму курсу («Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік». Пад рэд. Л.В. Лойка. Мн., 2003) пакуль дае мала звестак аб еўрапейскай цывілізацыі і таму не вылучаецца сваёй грунтоў-насцю. Дапаможпік А.І.Котава «Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя» (Мн., 2003) аказаўся ў гэтым сэнсе больш удалым, але і яму таксама не хапае матэрыялаў для параўнання гісторыі Беларусі з іншымі краінамі.

Спроба ліквідаваць гэты недахоп зроблена ў дадзеным дапа-можніку, створаным у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце калектывам кафедры эканамічнай гісторыі. Курс гісторыі Беларусі ад найдаўнейшых часоў да нашых дзён выкладаецца выключна ў кантэксце сусветнай гісторыі з прыцягненнем самых разнастанных фактаў. I тут дарэчы аказаўся папярэдні вопыт кафедры, профільнай дысцыплінай якой з'яўляеццца эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін. Пад кіраўніцтвам і навуковай рэдакцыяй загадчыка кафедры, прафесара В.І.Галубовіча першы дапаможнік пад назвай «Эканамічная гісторыя Беларусі 1917-1992 гг.» быў надрукаваны ў снежні 1992 г., а праз год - наступны, ужо паўнавартасны, які ахоплівае эканамічпую гісторыю Беларусі са старажытных часоў да сучаснасці, - «Эканамічная гісторыя Беларусі» (Мн., 1993). У 1996 і 1999 гг. ажыццёўлены яго другое і трэцяе перавыданні. Апошняя, чацвёртая версія падручніка (дапрацаваная і дапоўненая) на рускай мове вытрымала тры выданні (2001, 2002 і 2004 гг.). 3 1994 г. кафедра прыступіла да працы над рускамоўным дапаможнікам «Эканамічная гісторыя за-межных краін». У канцы 1995 г. ён быў не толькі напісаны, але і выдадзены. Другое выданне з'явілася ў 1998 г., трэцяе - у 2003 г. Дапаможнік атрымаў грыф Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі Расійскай федэрацыі, а таму набыў шырокую вядомасць на ўсёй постсавецкай прасторы. Праграма параўнаўчага вывучэння эканамічнай гісторыі Беларусі і эканамічнай гісторыі замежных краін распрацавана і ажыццяуляецца ў Беларусі толькі ў БДЭУ.

Акрамятаго, для напісання дадзенага дапаможніка па гісторыі Беларусі выкарыстаны навейшыя дасягненні айчыннай гістарыяграфіі, маладаступныя раней даследаванні гісторыкаў з Германіі, Польшчы, Расіі, Украіны, ЗША, беларускага замежжа, матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (былога архіва камуністычнай партыі Беларусі). Не ігнаруюцца і навуковыя працы, створаныя ў савецкі перыяд.

4. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі

Станаўленне беларускай гістарыяграфіі непарыўна звязана з зараджэннем у пачатку XIX ст. беларускай нацыянальнай ідэі і нацыянальнага руху. На гэты працэс паўплывала, з аднаго боку, традыцыя гістарычных даследаванняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, якая сфарміравалася яшчэ ў XVI — XVIII стст., з другога - уздзеянне велікапольскай і велікарускай канцэпцый, якія зводзіліся да адмаўлення самога факта існавання беларускага этнасу, яго мовы, культуры і прызнання Беларусі часткай Польшчы або Расіі.

Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэта І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Лабойка, Т.Нарбут, Ю.Ярашэвіч і інш. Менавіта гэта група віленскай інтэлігенцыі пачала збіраць і друкаваць помнікі беларускага пісьменства XVI — XVII стст., садзейнічала абуджэнню цікавасці да гістарычнага мінулага сярод студэнтаў універсітэта. Адным з першых даследчыкаў беларускага летапісання з'яўляецца І.Даніловіч. Ен упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., які быў перавыдадзены ў 1827 г. асобна пад назвай "Летапісец Літвы і руская хроніка", і іншыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Ю.Ярашэвіч апублікаваў фундаментальнае даследаванне "Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя" (Вільня, 1844 - 1845. Т.1 - 3). Вывучэннем гісторыі Вялікага княства Літоўскага, збіраннем археалагічных крыніц, пошукамі і апрацоўкай матэрыялаў для "Актов Западной России" (СПб., 1846 - 1853. Т.1 - 5) займаўся І.Анацэвіч. Ён апублікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі. Пад кіраўніцтвам І.Лабойкі студэнты Віленскага універсітэта апісалі 80 мястэчак і гарадоў Заходняй Беларусі і Літвы.

Значны ўклад у развіццё гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты Я. і К. Тышкевічы — пачынальнікі беларускай археалогіі, З.Даленга-Хадакоўскі - заснавальнік беларускай фалькларыстыкі і мовазнаўства, Т.Нарбут — аўтар дзевяцітомнай 'Тісторыі літоўскага народа" (Вільня, 1835 - 1841), А.Кіркор - вучоны і грамадскі дзеяч, Я.Чачот — збіральнік і выдавец (на польскай мове) народных песень.

Паўстанне 1863 - 1864 гг. з'явілася важным фактарам, які паўнлываў на развіццё беларускай гістарыяграфіі другой паловы XIX ст. Яно абвастрыла спрэчкі аб нацыянальным развіцці Беларусі. Прыхільнікамі поглядаў на Беларусь як тэрыторыю Заходняй Расіі былі апублікаваны работы з абгрунтаваннем сваіх пазіцый. Найбольш глыбокімі сярод іх былі манаграфіі М.В.Каяловіча, прысвечаныя канфесійнай гісторыі Беларусі: "Литовская церковная уния. Исследование..." (СПб., 1859, 1861. Т.1, 2); "История воссоединения западнорусских униатов старых времен" (СПб., 1873).Гэтых жа поглядаў прытрымліваўся рэдактар "Вестника Западной России", які выдаваўся ў Вільні, гісторык і археолаг К.А.Гаворскі. Ён апублікаваў шмат каштоўных дакументаў па гісторыі Беларусі, арыгіналы якіх загінулі.Акрамя работ манаграфічнага характару ў 60 - 80-я гады XX ст. былі апублікаваны калектыўныя працы. У 1961 г. была выдадзена двухтомная "История Белорусской ССР", у 1972 - 1975 гг. - пяцітомная 'Тісторыя Беларускай ССР", у 1977 г. - аднатомная "История Белорусской ССР". У 80-я гады гісторыкі БДУ і Мінскага педінстытута падрыхтавалі вучэбны дапаможнік па гісторыі Беларусі для сту-дэнтаў гістарычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. Была выдадзена толькі першая частка гэтага дапаможніка — "История БССР: С древнейших времен до Великой Октябрьской социалнстической революции" (Мн., 1981).У названых і іншых даследаваннях 60 - 80-х гадоў сабраны багаты фактычны матэрыял, даволі поўна паказана шматвяковая гісторыя беларускага народа, зроблены адпаведныя навуковыя высновы, якія раскрываюць тыя ці іншыя бакі айчыннай гісторыі. Разам з тым у гэтых працах недастаткова раскрыты такія важныя праблемы, як гісторыя фарміравання беларускага этнасу, станаўленне і развіццё нацыянальнага руху, дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры і інш.У 1994 — 1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў "Нарысы гісторыі Беларусі" ў дзвюх частках. Упершыню была зроблена спроба навуковага даследавання гісторыі Беларусі з новага пункту гледжання, які грунтуецца на прыцягненні болып шырокага кола крыніц і прызнанні факта шматвяковага існавання беларускага этнасу як суб'екта гісторыі. Разам з тым некаторыя раздзелы "Нарысаў" напісаны тэндэнцыйна і празмерна палітызаваныя.Прапануемы калектывам аўтараў падручнік па гісторыі Беларусі больш крытычна ажыццяўляе аналіз гістарычных падзей і фактаў, уводзіць новыя сюжэты, якія раней не закраналіся. Больш, чым гэта рабілася раней, звернута ўвагі на гісторыю культуры Беларусі. Паўней адлюстраваны беларускі нацыянальны рух на ўсіх этапах гістарычнага працэсу, барацьба беларускага народа за нацыянальнае адраджэнне. Намаганні аўтараў былі накіраваны на рознабаковы, а галоўнае -аб'ектыўны паказ гісторыі нашай Айчыны.

Соседние файлы в папке моя история