Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел мова шпора.doc
Скачиваний:
41
Добавлен:
15.02.2016
Размер:
411.65 Кб
Скачать

3

Раздзел 1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і

нацыянальных каштоўнасцей

МОВА I СОЦЫУМ. ФУНКЦЫІ МОВЫ Ў ГРАМАДСТВЕ. МАЎЛЕННЕ

Мова — адметная форма культуры народа, у ёй найперш выяўляецца духоўная самабытнасць пэўнай грамадскай супольнасці людзей. Як катэгорыя грамадская (або сацыяльная), яна з'яўляецца неабходнай умовай існавання грамадства, тым падмуркам, на якім яно трымаецца. Разам з тым без грамадства сама мова існаваць не можа. Яна з'яўляецца галоўным сродкам зносін людзей, ёй ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Пры гэтым мова — важны кансалідуючы элемент любога грамадства. Са знікненнем мовы адбываецца працэс яго разбурэння і ўрэшце яно перастае існаваць. І такіх прыкладаў у гісторыі шмат. Мова – з’ява індывідуальная, бо ўласцівая пэўнаму чалавеку. Яна дапамагае кожнаму заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу, са сваім духоўным светам, інтэлектуальным патэнцыялам. Мова канкрэтнага чалавека – гэта не толькі яго сацыяльная прыналежнасць, узровень культуры, але нават спецыяльнасць і род заняткаў.

Дасканалае валоданне мовай - адзін са складальнікаў поспеху будучага спецыяліста сувязі.

Мова — складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў таму, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказваць свае думкі, перадаваць пачуцці, — гэта ўсё дзякуючы яе універсальнаму характару і поліфункцыянальнасці.

Асноўнымі сярод функцый мовы вылучаюцца: камунікатыўная (ад лац. communicatio— зносіны, сувязь) — важнейшы сродак узаемаадносін паміж людзьмі і кагнітыўная, або пазнавальная (ад лац. cognitio - пазнанне), - адлюстроўвае пазнанне свету. Мова — інструмент пазнання. Працэс пазнання вядзе да назапашвання і фіксацыі ведаў з дапамогай мовы. Бясконцае мноства розных прадметаў, з'яў, іх уласцівасці патрабуюць таго альбо іншага наймення. Намінатыўная функцыя (ад лац. потіпаііо — называнне) выконвае функцыю наймення прадметаў, з'яў, рэчаіснасці.

Для любога чалавека вельмі важна не толькі тое, што мы гаворым, але і як мы гаворым. Для спецыяліста-прафесіянала любой спецыяльнасці вельмі важна, у якую эмацыянальную афарбоўку ён "апране" сваё выказванне або паведамленне. Адно і тое ж выказванне па сваёй інфармацыйнай важкасці можа ўспрымацца па-рознаму ў залежнасці ад мілагучнасці выказвання, ад тэмбру голаса, яго тону і моцы. Такім чынам, мы можам гаварыць і пра эстэтычную функцыю мовы.

Важнай функцыяй мовы з'яўляецца акумулятыўная (ад лац. accumulate - назапашваць, збіраць), якая дапамагае нам захаваць нашу багатую культурную спадчыну, традыцыі, абрады, святы і, такім чынам, - нашу нацыянальную свядомасць.

Мова служыць яшчэ і для ўсведамлення свайго этнічнага "я" ў агульнай супольнасці людзей (этнічная функцыя мовы).

Пералічаныя функцыі мовы часцей за ўсё праяўляюцца не паасобку, а ў комплексе з магчымай перавагай адной з іх у залежнасці ад мэты выказвання, складу суразмоўцаў або слухачоў і г.д.

Аднак, якія б функцыі мовы не былі задзейнічаныя, яны ўсе скіраваныя на паразуменне людзей у працэсе зносін і непасрэднага іх самавыяўлення.

Спосабам існавання і праяўлення мовы з’яўляецца маўленне. Сам тэрмін “маўленне” абазначае вуснае і пісьмовае валоданне моваю; моўная дзейнасць. Мова і маўленне – паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але розныя. Маўленне ў параўнанні з моваю вызначаецца большай рухомасцю, большай свабодай у выбары і канкрэтным выкарыстанні моўных сродкаў. Мова – сістэма сродкаў зносін, а маўленне – рэалізацыя гэтай сістэмы. Формы праяўлення мовы – вуснае і пісьмовае маўленне. Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўнікаў. Значнае месца адводзіцца мелодыцы ( тэмп, тон, тэмбр голасу і інш.). Адыгрываюць пэўную ролю нямоўныя сродкі: жэсты, міміка, пэўныя рухі.

Пісьмовае маўленне характарызуецца:

  • адсутнасць агульных для ўдзельнікаў зносін жыццёвых абставін і агульнага жыццёвага вопыту;

  • адсутнасць жэстаў, мімікі, інтанацыі;

  • максімальна ўзбагачаны слоўнік;

  • максімальна ўскладнены сінтаксіс.

Маўленне носіць індывідуальны характар. Маўленне – гэта двухбаковая з’ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст).

Адрозніваюць унутранае і знешняе маўленне. Калі афармленне думкі адбываецца без выказвання – унутранае маўленне, а з выказваннем (пісьмовым ці вусным) – гэта знешняе маўленне. Знешняе маўленне рэалізуецца ў маналагічнай або дыялагічнай форме.

Маналог – форма маўлення, якая ўтвараецца ў выніку актыўнай маўленчай дзейнасці, разлічанай на пасіўнае і апасродкаванае ўспрыманне. Для маналогаў характэрны тэксты рознага памеру, якія структурна і сэнсава звязаны.

Дыялог – абмен выказванняў-рэплік, што звязаны па сэнсу і будове, але характарызуюцца непасрэднасцю, непадрыхтаванасцю.

АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ ПРА МОВУ I ГІПОТЭЗЫ ЯЕ ПАХОДЖАННЯ

Гукавая мова (у яе членападзельнай форме) — найбольш істотная і яскравая прыкмета чалавека, якая вылучае яго з усяго астатняга біялагічнага свету. Гэты факт дае падставу меркаваць, што само паходжанне і станаўленне чалавека адбылося дзякуючы мове. Паколькі пераважную большасць часу існавання чалавека мова ўжывалася толькі ў вуснай форме (дзесяткі тысяч гадоў), а пісьменства, якое фіксуе і захоўвае вынікі моўнай дзейнасці чалавека, існуе ўсяго каля 5000 гадоў, дакладныя і строга аргументаваныя доказы ўзнікнення мовы і этапы яе развіцця ў навуцы практычна адсутнічаюць. Таму праблема паходжання мовы з'яўляецца цалкам гіпатэтычнай.

У сучаснай навуцы існуюць як філасофская, так і філалагічная гіпотэзы паходжання мовы. Адной са старажытных філасофскіх канцэпцый з'яўляецца лагасічная (логасная) тэорыя паходжання мовы. У яе аснове ляжыць міфолага-рэлігійнае ўяўленне пра мову як дар Бога. Паводле гэтай канцэпцыі, мова ("слова") існавала задоўга да з'яўлення чалавека, яно ўвасабляла сабой дух і валодала магічнай сілай. "Слова" разглядалася як першааснова ўсяго.

У XVI ст. у Еўропе з'явілася і стала пашырацца тэорыя гэтак званай "грамадскай дамоўленасці", паводле якой не Божае "Слова-Логас", а сам чалавек з'яўляецца стваральнікам усяго існага на зямлі, у тым ліку і мовы. Менавіта грамадская дамоўленасць адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статку. Аднак гэтая тэорыя, называючы творцу мовы, не змагла растлумачыць прыроду яе ўзнікнення і як чалавек авалодаў ёю.

3 цягам часу на аснове тэорыі "грамадскай дамоўленасці" былі распрацаваны натуралістычныя гіпотэзы паходжання мовы. Сярод іх — гукапераймальная і выклічнікавая.

Вялікая ўвага праблемам паходжання і развіцця мовы адводзілася ў працах французскіх і нямецкіх філосафаў. Французскі даследчык XIX ст. Л. Нуарэ выказваў гіпотэзу пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай працы людзей, якія, выконваючы яе, дапамагалі сабе выкрыкамі. Ж. Ж. Русо распрацаваў гіпотэзу паходжання маўлення, згодна з якой прадметы і з'явы навакольнага свету атрымалі пэўныя моўныя адзінкі ў выніку дамовы старажытных людзей так іх называць. Канцэпцыя вядомага нямецкага філосафа і лінгвіста Вільгельма фон Гумбальта зводзілася да ідэі, што з'яўленне мовы абумоўлена ўнутранымі патрэбамі чалавецтва, "яна не толькі знешні сродак зносін людзей у грамадстве, але і закладзеная ў прыродзе саміх людзей і неабходная для развіцця іх духоўных сіл і стварэння светапогляду".

Аднак найбольшае пашырэнне атрымала распрацаваная ў тым жа XIX ст. так званая матэрыялістычная тэорыя паходжання мовы, альбо, як яе яшчэ называюць, "працоўная", ці "сацыяльная". Паводле гэтай тэорыі мова ўзнікла як вынік супольнай дзейнасці першабытных людзей. Пад час працы выпадалі такія сітуацыі, калі неабходна было ўзгадніць свае дзеянні, што і прымусіла старажытнага чалавека падаваць гукавыя сігналы. Пры гэтым адбывалася перабудова органаў маўлення, якая і прывяла іх да здольнасці ствараць членападзельныя гукі. Паступова з развіццём грамадства, з падзелам відаў працоўнай дзейнасці, з удасканаленнем працэсаў і сродкаў працы ўдасканальваліся мысленне чалавека і формы адлюстравання яго ў мове.

Некаторыя вучоныя лічаць, што этапы фармавання і станаўлення мовы можна прасачыць на прыкладзе дзіцяці. За 3 гады дзіця паўтарае ўвесь шлях, які прайшло чалавецтва ад прымітыўных гукаў да членападзельнай мовы. Працэс развіцця мовы ў дзіцяці падзяляецца на падрыхтоўчы перыяд, які ўключае крык, гуленне і лепятанне; перыяд выкарыстання слоў-сказаў і, нарэшце, авалоданне фразавай мовай.

У пачатку 1989 г. увесь свет абляцела сенсацыйная звестка: Афрыка з'яўляецца прарадзімай не толькі чалавека, але і ўсіх вядомых сёння моў і гаворак. Такое меркаванне выказаў амерыканскі вучоны Алан Уілсан з Каліфарнійскага універсітэта. Пасля шматгадовых даследаванняў у галіне генетыкі Уілсан прыйшоў да высновы, што здольнасць зносін з дапамогай слова падаравала чалавецтву жанчына. Вучоны лічыць, што прыкладна 200 тысяч гадоў таму ў выніку генных мутацый менавіта жанчына мела неабход-ныя задаткі да членападзельнай мовы. Ад яе ў далейшым "навучылася гаварыць" моцная палова чалавецтва. Біялагічную ўласцівасць развіваць мову перасяленцы з Афрыкі перадалі жыхарам Еўропы і Азіі.

Як бы ні вырашалася ў навуцы праблема паходжання мовы, відавочным для ўсіх з'яўляецца тое, што жыццё мовы цесна звязана з жыццём грамадства. Мова не толькі дапамагае людзям зразумець адзін аднаго, але і захаваць здабыткі чалавечай гісторыі, навукі і культуры.

КАНЦЭПЦЫІ ПАХОДЖАННЯ І ЧАС ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

На сённяшні дзень існуюць дзве канцэпцыі паходжання беларускай мовы.

  1. Зыходнай базай для ўтварэння кожнай з трох усходнеславянскіх моў (у тым ліку і беларускай) стала літаратурная мова ўсходніх славян перыяду ХІ – ХIV стст., якая даследчыкамі называецца па-рознаму: “стараруская літаратурная мова”, “агульнаўсходнеславянская”, “усходнеславянская”. Лічыцца, што менавіта ў гэты перыяд тэксты на старажытнарускай літаратурнай мове паступова насычаліся мясцовымі моўнымі рысамі.

  2. Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы паслужыла праславянская, г.з. мова, якую прынята лічыць мовай старажытных славянскіх плямёнаў, на базе якой пасля яе распаду (VI – VII стст.) і ўзніклі асобныя славянскія мовы. Лічыцца, што прамежкавай пары паміж беларускай і праславянскай мовамі не было. Літаратурная мова ўсходніх славян ХІ – ХІV стст., на думку іншых даследчыкаў, - стараславянская, дакладней царкоўнаславянская мова.

Няма адзінага погляду і на час фарміравання беларускай літаратурнай мовы.

Адна версія – беларуская літаратурная мова сфарміравалася к сярэдзіне ХV

ст. Другая – ХІІІ – ХV стст., а трэцяя – пачатак ХVІ стст.

ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

З улікам наяўнасці пісьмовых помнікаў, што створаны на нашай зямлі , гісторыю беларускай літаратурнай мовы можна падзяліць на тры выразныя перыяды яе развіцця.

І перыяд – 10-14 ст.ст. Перыяд старажытнаўсходнеславянскай мовы.

ІІ перыяд – 14-18 ст.ст.

ІІІ перыяд – 18 ст. – па наш час.

У межах выдзеленых перыядаў робіцца часам падрабязнейшае чляненне беларускай літаратурнай мовы на падперыяды, аднак значная ўвага пры гэтым надаецца знешнім фактарам існавання нашай мовы, а не фанетычным і граматычным крытэрыям.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ МОЎ СВЕТУ. ПАДАБЕНСТВА І АДРОЗНЕННЕ

Па падліках вучоных усяго ў свеце існуе каля 5 тысяч моў. 3 іх прыкладна дзве трэці моў не маюць пісьменнасці. Па колькасці носьбітаў адной мовы на першым месцы знаходзіцца Кітай (больш за 1 мільярд), а па колькасці моў у межах адной дзяржавы — Індыя (845 моў). Да прыкладу, у Інданезіі налічваецца каля 200 моў, у Дагестане — каля 30, у Швейцарыі 4 мовы — нямецкая, французская, італьянская і рэтараманская.

Усе мовы свету ў залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рысаў падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. У сваю чаргу роднасныя мовы аб'ядноўваюцца ў вялікія групы, або сем'і, моў. Ёсць мовы, якія з прычыны свайго гістарычнага развіцця не ўваходзяць у склад сем'яў ці груп. Да іх належаць японская, карэйская і інш.

Беларуская мова ўваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю, якая налічвае 16 моўных груп: германская (нямецкая, англійская, нідэрландская, або галандская, дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, ідыш, або новаяўрэй-ская, і інш. мовы); раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румынская, малдаўская, "мёртвая" лацінская і інш. мовы); балцкая (літоўская, латышская, а таксама "мёртвыя" мовы: пруская і яцвяжская); іранская (персідская, таджыкская, курдская, афганская, або пушту; асецінская, "мёртвая" скіфская і іншыя мовы); індыйская (пенджабі, бенгалі, урду, хіндзі, цыганская мова і інш., а таксама "мёртвыя" мовы — ведыйская, санскрыт) і інш. Беларуская мова належыць да славянскай групы моў.

Славяне вылучыліся з індаеўрапейскага моўнага адзінства прыкладна на пачатку III тысячагоддзя да н.э. Доўгі час яны жылі разам на параўнальна невялікай тэрыторыі. Гэты перыяд у гісторыі славян прынята лічыць агуль-наславянскім, яго мову называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Праславянская мова-аснова сфармавалася да сярэдзіны I ст. да н. э. Пацверджаннем агульнага перыяду ў гісторыі славян з'яўляецца той факт, што ва ўсіх сучасных славянскіх мовах існуе вялікі пласт слоў, зразумелых кожнаму славяніну. Большая частка сучасных гісторыкаў і мовазнаўцаў лічыць, што ўжо ў I ст. н.э. славяне займалі тэрыторыю паміж 50 і 55 градусамі паўночнай шырыні, паміж рэкамі Дняпром і Одрай. Такое засяленне славянамі велізарных абшараў натуральна прывяло да паслаблення сувязей паміж славянскімі групамі, а нарэшце і да распаду агульнаславянскага адзінства, які адбыўся не пазней як у VI ст. н.э. У выніку чаго і склаліся тры славянскія моўныя групы — усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёва-славянская.

Усходнеславянская група (руская, беларуская, украінская мовы) — самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (болей за 200 млн. чалавек).

Заходнеславянскую групу складаюць польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая), а таксама "мёртвая" палабская мова.

Да паўднёваславянскай моўнай групы належаць балгарская, македонская, славенская, сербская, харвацкая і "мёртвая" стараславянская мова.

Роднасць славянскіх моў тлумачыцца іх агульнасцю паходжання з адной праславянскай крыніцы, што падтрымліваецца пастаяннымі кантактамі. Аднак кожная асобная славянская мова мае свае ўнутраныя адметныя ўласцівасці, што вынікаюць з працяглага самастойнага жыцця славянскага племя, умоў іх эканамічнага і палітычнага існавання, характару і глыбіні сувязяў з іншымі няроднаснымі этнічнымі групамі насельніцтва.

Усе усходнеславянскія мовы маюць роднасць як генетычную, так і тыпалагічную. Але ў беларускай мове маюцца і свае адрозненні.

У сферы лексікі роднасць беларускай мовы з усімі астатнімі славянскімі мовамі праяўляецца найперш наяўнасцю агульных слоў, якія абазначаюць важнейшыя знешнія рэаліі, паняцці аб жыцці і дзейнасці славян. Назвы арганізоўваюцца ў агульныя прадметна-лагічныя тэмы:

- абазначэнне людзей (zena, жонка, жена);

- дэманаў (bog, бог);

- частак цела (noga, нага);

- пабудоў, ежы, земляробства, надвор’я, прылад працы, свойскіх жывёл, адзення, фауны, металаў, адрэзкаў часу, участкаў прасторы, адзінак вымярэння, адцягненых паняццяў, колеру і інш.

З агульнай лексічнай спадчыны ў сучасных славянскіх мовах налічваецца каля 2000 тысяч розных слоў. Падабенства стварае перадумовы для узаемапаразумення славян пры зносінах, спрыяе працэсу вывучэння розных славянскіх моў.

Тым не менш у галіне паўсядзённай лексікі для беларускай мовы ва ўсіх тэматычных групах слоў адзначаюцца свае адметныя лексічныя адзінкі:

  • назвы людзей (бацька, падлетак, паляўнічы; отец подросток, охотник; отца, мамче, ловец – балг.);

  • назвы птушак (шпак, певень; скворец, петух; шпак, півень – укр.);

  • назвы частак цела і г.д.

Асобную даволі вялікую колькасць адметных слоў у беларускай мове складае так званая безэквівалентная лексіка, якая перакладаецца на рускую мову і іншыя славянскія мовы або словазлучэннем, або апісальнымі канструкцыямі. Напрыклад:

Брама – главный вход во двор, город, усадьбу и др. в виде двухстворчатых крытых сверху ворот.

Зацірка – мучная похлёбка, приготовленная на воде или молоке.

Капа – узорчатое полотняное покрывало на кровать.

Дзядзінец – огороженный двор вокруг какого-либо строения.

Цвінтар – огороженное место около церкви, церковный двор.

Гарбарня – кожевенный завод, мастерская по переработке кожи.

Цімус - самое важное, самое существенное, суть чего-нибудь.

Такім чынам, беларуская мова мае не толькі адрозненне сярод славянскіх моў, так і падабенства. Мы можам адзначыць, што яна – адна з самых развітых і багатых моў свету. Гэта мова беларускага народа: паводле статыстычных дадзеных, у нашай краіне 86,1% складаюць беларусы (перапіс 1999 г.), з іх 85,6% назвалі беларускую мову сваёй роднай. Яна прайшла доўгі і складаны шлях развіцця, зведала часы росквіту і заняпаду.

ФАРМАВАННЕ I РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ Ў Х-ХІV СТ.СТ.

Працэс узнікнення і развіцця любой мовы звязаны з фарміраваннем народнасці.

Паводле звестак гісторыкаў, у сярэдзіне I тысячагоддзя н.э. на землі этнічнай Беларусі пачалі пранікаць першыя славянскія плямёны. Найбольш масавы характар такое засяленне мела месца на працягу VІ-VІІІ стст. н.э. Хутчэй за ўсё славяне прыйшлі на беларускія этнічныя землі, якія былі ўжо заселеныя балтамі, з захаду (з тэрыторыі Польшчы і Германіі) ці з поўдня. Паступова, у выніку славяна-балцкага сінтэзу, на землях Беларусі склаліся племянныя аб'яднанні крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Племянныя дыялекты праславянскай мовы, якія прынеслі з сабой славяне, актыўна ўзаемадзейнічалі з балцкімі гаворкамі мясцовага насельніцтва. Славянскія дыялекты паступова асімілявалі балцкія. 3 тых часоў у беларускай мове засталося нямала так званых "балтызмаў". Сярод іх шматлікія тапонімы і гідронімы (Арэса, Клёва, Рэста, Нарач і інш.); а таксама такія словы, як свіран, клуня, дойлід, парсюк, пуня, дзёгаць, сцірта, шашок і інш.

На аснове племянных саюзаў, у першую чаргу крывічоў і дрыгавічоў, утварыліся феадальныя княствы. Найбольш развітымі былі Полацкае, Турава-Пінскае і Смаленскае. Асаблівае месца сярод іх займае Полацкае княства, якое было буйным цэнтрам, што аб'ядноўваў крывічоў. Ужо ў XI ст. Полацкае княства становіцца адным з самых магутных палітычных і культурных цэнтраў Усходняй Еўропы. У гэты ж час узмацняе свае пазіцыі другі цэнтр усходніх славян - Кіеў (Кіеўская Русь праіснавала да XIII ст.).

Значнай падзеяй, якая паўплывала на пашырэнне пісьменнасці ў нашым краі, было прыняцце хрысціянства (992 г., Полацк). 3 Візантыі праз Балгарыю на нашы землі пачалі паступаць неабходныя для набажэнства кнігі: "Евангелле" (з грэч. —'добрая вестка'), "Апостал" (з грэч. — "пасол"), "Псалтыр" (з грэч. — "зборнік псалмоў"). Гэтыя кнігі былі напісаны на стараславянскай мове тымі славянскімі літарамі, якія вынайшлі славянскія асветнікі Кірыл (Канстанцін) і Мяфодзій у 863 годзе.

Стараславянская мова сутыкнулася з вуснай моватворчасцю народа. У выніку гэтага паступова выпрацоўваецца тая пісьмовая мова, якую мы традыцыйна называем агульнаўсходнеславянскай, або старажытнарускай. Яна існавала ў дзвюх разнавіднасцях (або тыпах): кніжна-славянскай, якая склалася на грунце стараславянскай мовы, і народна-літаратурнай - на грунце народных гаворак.

Менавіта на гэтай мове былі створаны такія сусветна вядомыя помнікі пісьменства, як "Слова пра паход Ігаравы", "Аповесць мінулых гадоў", "Руская Праўда" і інш.

"Руская Праўда" (першы збор законаў Старажытнай Русі) з'яўляецца сведчаннем існавання на Русі ў старажытныя часы дасканала распрацаванай тэрміналогіі. Вялікая колькасць слоў, што сустракаюцца ў гэтым помніку, адносіцца да абазначэння розных сацыяльных груп тагачаснага грамадства, назваў пасад і г.д.: бояринь, князь, гріхдь 'княжы дружыннік', мужь 'прыбліжаны князя', староста, мытникъ 'зборшчык пошлін', купчта, огнищанинъ 'упраўнік вотчыны', тиунь, тивунь 'чыноўнік казначэйства пры князю', ябетникь 'судовая асоба', смердь 'селянін', холопь, челядинь 'слуга' і г.д.

Самым даўнім па часе помнікам бытавога прызначэння, які сведчыць аб існаванні ў старажытнасці на Беларусі пісьменства, лічыцца пячатка з іменем Ізяслава, сына Рагнеды. Пасля пасудзіны з надпісам "гороушна" ці "гороухша" ("гарчыца", "гарчычнае зерне" або ўвогуле "горкая прыправа"), знойдзенай пад Смаленскам (X ст.), пячатка з надпісам з’яўляецца другім па часе помнікам усходніх славян. Доказам высокага развіцця пісьменнасці гэтага перыяду лічацца наступныя факты: існаванне кірылічнага буквара-грыбянца з берасцейскага дзядзінца, шматлікіх кірылічных надпісаў на камені, дрэве, бяросце, ганчарных вырабах, сценах цэркваў і манастыроў, перакладной і арыгінальнай (рэлігійнай і свецкай) літаратуры. Самым бліскучым літаратурным творам стаў – “Слова пра паход Ігаравы”. Такім чынам, да помнікаў пісьменства азначанага перыяду належаць:

надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай (1161);

надпіс на чарапку з глінянага гладыша, адкапанага ў Пінску ў 1955 г..: "(яр)о полчо вино" (XI—XII стст.);

надпіс на ручцы нажа, знойдзенага ў Драгічыне: "Ежьковь ножь, иже и украдет — прокляту бу..." (XII—XIII стст.);

надпіс на амфары, знойдзенай у Навагрудку ў 1958 годзе: "олекьси";

надпісы на камянях, высечаныя ў гонар полацкага князя Барыса ў першай трэці XII ст.;

надпіс на камені 1171 г. у гонар князя Рагвалода;

берасцяныя граматы, знойдзеныя ў Віцебску (1959) і Мсціславе (1980) і інш.

Значная роля ў станаўленні беларускага пісьменства належыць асветнікам XII ст.: Кірылу Тураўскаму — першаму еўрапейскага ўзроўню пісьменніку, які пакінуў нашчадкам арыгінальныя рэлігійныя творы (словы-казанні, павучанні, малітвы), Кліменту Смаляцічу ("Пасланне Фаме — прасвітару"), Аўраамію Смаленскаму ("Жыціе Аўраамія Смаленскага", напісанае яго вучнем Яфрэмам), Ефрасінні Полацкай, пра жыццё і дзейнасць якой было напісана "Жыціе Ефрасінні Полацкай", якое лічыцца ўзорам агіяграфічнай прозы XII ст.

Што да помнікаў пісьменства XIII ст., то найперш варта ўзгадаць, што ўсходнеславянскія землі ў гэты перыяд знаходзіліся ў розных палітычных і эканамічных умовах. Кіеўская Русь да гэтага часу распалася на асобныя княст-вы, большая частка якіх трапіла пад уладу татара-манголаў. А на землях сённяшняй Беларусі набывае моц Новагародская зямля ("Чорная Русь", або "этнічная Літва"), якая паступова становіцца кансалідуючым ядром будучай дзяржавы. У гэты перыяд заключаюць розныя пагадненні, ствараюць граматы, акты. Сярод іх захаваліся: "Дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам" (1229), "Грамата Гердзеня, князя Полацкага і Віцебскага" (1264), 'Трамата полацкага князя Ізяслава" (каля 1265 г.), "Дагавор Полацка з Рыгай" (каля 1330 г.) і г.д. Гэтыя дакументы даюць магчымасць меркаваць аб тагачасным гандлёвым і праўным жыцці, паказваюць дачыненні паміж нашым краем і нямецкім.

Згаданыя помнікі з'яўляюцца ўзорам тагачаснай жывой народнай гаворкі.

Вучоныя лічаць, што гаворкі насельнікаў будучых беларускіх, рускіх і ўкраінскіх земляў мелі ў гэты час столькі адметнага ў фанетычным і граматычным ладзе, лексічным складзе, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх мовах.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў ХІV-XVIII СТ.СТ.

Беларускія землі ў XIII — пачатку XIV ст. апынуліся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.

У новых гістарычных умовах з канца XIII ст. пачалі фармавацца тры ўсходнеславянскія народнасці і адпаведна ім тры мовы — беларуская, руская і ўкраінская.

Беларуская мова (як і руская, і ўкраінская) складалася на аснове пісьмовай спадчыны старажытнай усходнеславянскай мовы і жывых народных гаворак. Вядучую ролю ў яе фармаванні адыгралі гаворкі паўночных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага — Полацка, Віцебска, Смаленска, а таксама гаворкі Віленшчыны.

У XIV ст. падчас валадарання князя Альгерда (1296— 1377) мова продкаў сучасных беларусаў стала афіцыйнай мовай канцылярыі і справаводства ў ВКЛ. У той час яе называлі "простая мова", або "русскнй язык" (у адрозненне ад "языка словенского" — царкоўнаславянскай мовы). Азначэнне "русский" у складзе гэтага тэрміна паходзіць ад назвы "Русь", якой у ВКЛ абазначалася частка ўсходнеславянскіх земляў, што ўваходзіла ў склад гэтага княства. Назва "белорусский языкь" пачала ўжывацца толькі ў сярэдзіне XVII ст.

Старабеларуская мова выкарыстоўвалася ў пісьмовых зносінах на тэрыторыі ўсёй дзяржавы. Карысталіся ёю і літоўскія (жамойцкія) князі (першыя помнікі пісьменнасці на літоўскай мове адносяцца да сярэдзіны XVI стагоддзя).

Вялікая роля ў развіцці старажытнага беларускага пісьменства належыць узнікламу ў XVI ст. кнігадрукаванню. Першым друкаром для ўсяго ўсходняга славянства быў Ф.Скарына, які 6 жніўня 1517 г. у Празе выдаў першую з 23 надрукаваных ім кніг Бібліі — "Псалтыр". Галоўнай мэтай для Ф.Скарыны было далучэнне чалавека простага ("паспалітага") да асветы, бо ў тыя часы чалавек, які ведаў "Псалтыр", мог чытаць і пісаць, лічыўся адукаваным. На "боцех" (палях) кніг аўтар тлумачыў незразумелыя стараславянскія і іншамоўныя словы адпаведнымі словамі старажытнай беларускай мовы: ктоть — скрыня, холмь — узгорак, горлыца — сававаронка і інш. Гэтыя тлумачэнні ат-рымалі назву глосы (ад грэч. — мова, гаворка). Скарынаўскія глосы паклалі пачатак двухмоўным беларускім слоўнікам.

Распачатае Скарынам кнігадрукаванне было працягнута яго паслядоўнікамі. Так, аўтарам першай надрукаванай на беларускай мове на тэрыторыі Беларусі кнігі з'яўляецца Сымон Будны, які ў 1562 г. у Нясвіжы выдаў "Катэхізіс" (ад грэч. — настаўленне, навучанне), пабудаваны ў выглядзе кароткіх пытанняў і разгорнутых адказаў па біблейскай тэматыцы. У 1580 г. Васіль Цяпінскі ў сваім родавым маёнтку Цяпіна (цяпер Чашніцкі р-н) выдаў "Евангелле", унікаль-насць якога заключалася ў тым, што ўпершыню яно было надрукавана на царкоўнаславянскай і старажытнай беларускай мовах паралельна.

Амаль праз 50 гадоў пасля Ф.Скарыны ў 1564 г. Іван Фёдараў і Пётра Мсціславец пачалі друкаваць кнігі ў Маскоўскай дзяржаве.

У ВКЛ мова беларусаў была моваю дзяржаўных устаноў, дыпламатычных зносін. Гэта была мова законаў, суда, канцылярыі. На ёй пісалі акты і граматы, сеймавыя пастановы і іншыя юрыдычныя дакументы. Да нашага часу дайшоў вялікі гістарычны архіў дакументаў, выдадзеных вялікімі князямі, каралямі, сеймамі, рознымі ўрадавымі асобамі, які вядомы пад назвай "Літоўская метрыка" ("Метрыка Вялікага Княства Літоўскага") і складае каля 600 кніг. Яна дае багатае ўяўленне пра палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё ў ВКЛ і разам з тым з'яўляецца крыніцай вывучэння беларускай мовы. У названых дакументах адбіліся спецыфічныя рысы народнай гаворкі, якія выявіліся як у фанетыцы, так і ў граматыцы і лексіцы. Адбываўся працэс выпрацоўкі спецыфічных канцылярскіх зваротаў, юрыдычных формул, своеасаблівых сінтаксічных канструкцый. Мова хутка папаўнялася грамадска-палітычнай і юрыдычнай тэрміналогіяй.

Аб пашырэнні жанравай разнавіднасці беларускага пісьменства ў Сярэднявеччы сведчаць шматлікія пераклады на беларускую мову такіх вядомых па тым часе свецкіх твораў, як "Александрыя" (XV ст.), "Аповесць пра Трышчана" (XVI ст.), "Аповесць аб Троі" (канец ХV ст.). З'яўляюцца пераклады і розных твораў рэлігійнага характару: "Пакуты Хрыста" (XV ст.), "Апакрысіс" (1598), "Жыціе Аляксея, чалавека божага" (XV ст.) і інш. Гэтыя пераклады сведчылі аб высокім творчым майстэрстве перакладчыкаў і вялікіх мажлівасцях беларускай мовы. Названая перакладная літаратура характарызуе духоўнае жыццё ў нашым краі і паказвае, на якім грунце развівалася наша арыгінальная літаратура таго часу.

Сярод жанраў у XV — пачатку XVI ст., якія ствараліся на беларускай мове, былі летапісы і хронікі: Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., "Хроніка ВКЛ" (XVI ст.), "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх", "Баркулабаўская хроніка" (1563-1608), "Хроніка Быхаўца" і інш. З'яўляюцца ў азначаны перыяд мастацкія і гістарычныя аповесці, пашыраецца вершаскладанне (Андрэй Рымша, С.Полацкі). Спрыялі развіццю беларускай пісьменнасці і такія лінгвістычныя працы, як "Грамматика Словенска..." Лаўрэнція Зізанія (1596), "Грамматика словенская..." Мялеція Сматрыцкага (1619), слоўнікі Л.Зізанія і Памвы Бярынды (1627).

XV—XVI стст. увайшлі ў гісторыю беларускай культуры, прынамсі літаратуры і мовы, як "залаты век". Аднак тыя працэсы ў жыцці грамадства, якія мелі месца ў другой палове XVI ст., негатыўна адбіліся на далейшым развіцці беларускага пісьменства. Як вядома, у 1569 годзе паміж ВКЛ і Каралеўствам Польскім быў заключаны саюз, гэтак званая Люблінская унія, паводле якой названыя краіны аб'ядналіся ў межах адной дзяржавы — Рэчы Паспалітай. 3 гэтага часу пачаўся працэс паступовага і настойлівага апалячвання і акаталічвання беларусаў. У многіх гарадах, мястэчках і вёсках (перш за ўсё заходніх рэгіёнаў) насаджалася каталіцтва, ішло прымусовае "запісванне ў палякі" беларусаў, хаця першапачаткова юрыдычна ВКЛ уваходзіла ў саюз на правах аўтаноміі, г.зн. раўнапраўнага суб'екта дзяржавы, аднак паступова апынулася пад уладай польскай кароны. Да таго ж геапалітычнае становішча Беларусі (паміж Польшчай і Расіяй, якія вялі ваенныя дзеянні) стала прычынай спусташэння беларускіх земляў. Адразу пасля падпісання уніі абедзве мовы (беларуская і польская) былі ў афіцыйным ужытку, аднак неўзабаве сітуацыя змянілася. У 1696 годзе на Варшаўскім сейме беларуская мова была фактычна забаронена як дзяржаўная: пастанова сейма абавязвала пісаць справавыя дакументы толькі па-польску.

Другая палова XVII і ўсё XVIII стагоддзе - перыяд заняпаду беларускай мовы. Гэта быў час пашырэння польска-лацінскай кніжнасці на нашых землях."

Аднак просты люд працягваў карыстацца сваёй роднай мовай. Ніякія пастановы і загады не маглі адлучыць яго ад матчынага слова. Беларуская мова працягвала жыць у фальклоры: у шматлікіх песнях, казках, легендах ды ў штодзённым ужытку, што выратавала беларускі народ ад поўнай асіміляцыі, ад сапраўднай моўнай смерці.

НОВАЯ (НАЦЫЯНАЛЬНАЯ) БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў ПЕРЫЯД ЗНАХОДЖАННЯ Ў СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ

У канцы XVIII ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.) Беларусь апынулася ў складзе Расійскай імперыі. На аснове жывых народных гаворак, фактычна нанава, без непасрэднай сувязі са старажытнай літаратурнай мовай, складваецца новая літаратурная мова беларусаў. Гістарычныя рэаліі тагачаснага жыцця ўнеслі пэўнае ажыўленне ў працэс фармавання літаратурнай пісьмовай мовы: была спынена гвалтоўная паланізацыя, што мела вялікае значэнне для далейшага лёсу беларускага на-рода. Аднак час паказаў, што на змену адной форме зняволення прыйшла другая: паланізацыя была заменена русіфікацыяй. Беларуская пісьменнасць павінна была прабіваць сабе дарогу ў выключна неспрыяльных умовах. Польскія ўлады імкнуліся даказаць, што Беларусь — гэта частка Польшчы, што не існуе ніякіх беларусаў як самастойнага народа, а рускі царызм даказваў, што беларусы — частка рускага народа. Беларускай культуры, у прыватнасці мове, адмаўлялі ў праве на самастойнае існаванне і развіццё. Праўда, такая сітуацыя мела не толькі адмоўны, але і станоўчы бок: для абгрунтавання правільнасці сваіх ідэй пачалося шырокае вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, фальклору і мовы беларусаў. Гэты унікальны багацейшы матэрыял, які быў сабраны і апублікаваны ў XIX ст., стаў асновай для глыбокага навуковага вывучэння гісторыі беларускага народа, яго культуры і мовы.

Разам з тым рускі царызм як мог стрымліваў права беларусаў на развіццё сваёй нацыянальнай культуры, у тым ліку і мовы. На працягу ўсяго XIX ст. на тэрыторыі Беларусі не існавала ніводнай навучальнай установы на беларускай мове. Вядома выказванне віленскага генерал-губернатара М.Мураўёва, які заяўляў, што для падпарадкавання беларусаў не трэба ўчыняць ніякіх ваенных дзеянняў: "сто тысяч рускіх штыкоў не зробяць таго, што зробіць адна руская школа". Цяжкі лёс народа не мог не выклікаць хвалю пратэсту супраць нацыянальнага прыгнёту: адно за адным успыхвалі нацыянальна-вызваленчыя паўстанні (1830—1831, 1863). У 1840 г. указам Мікалая I ад 18 ліпеня было забаронена ў афіцыйных дакументах ужываць назву "Беларусь". У гэтым жа годзе было спынена дзеянне на Беларусі Статута ВКЛ 1588 г., а годам раней, у 1839-м, была ліквідавана грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква, якая вяла набажэнствы на беларускай мове (адноўлена ў 1989 годзе пры ўдзеле святара з Англіі А.Надсана).

Пасля нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. царскі ўрад у 1867 г. забараніў друк. На тэрыторыі Беларусі на працягу 30 гадоў не было надрукавана ніводнай беларускай кнігі.

Вялікая роля ў адраджэнні беларускай мовы належыць пісьменнікам XIX ст., якія першымі зразумелі, што лёс беларускага народа, яго культуры ў многім залежыць ад лёсу роднай мовы.

Выдатнай падзеяй у гісторыі развіцця беларускай літаратурнай мовы было з'яўленне ў першай палове XIX ст. арыгінальных мастацкіх твораў — "Энеіды навыварат" (надрукавана ў 1845 г., аўтарства прыпісваецца Вікенцію Равінскаму) і "Тараса на Парнасе" (надрукавана ў 1889 г., аўтар Канстанцін Вераніцын). Яны былі напісаны на жывой гутарковай мове беларускага селяніна, літаратурна цалкам не апрацаванай, з захаваннем рысаў мясцовых дыялектаў. Сярод пачынальнікаў адраджэння беларускай мовы — А.Рыпінскі, Я.Чачот, В.Дунін-Марцінкевіч, У.Сыракомля, Я.Баршчэўскі і інш.

Многія характэрныя рысы народнай гаворкі, якія ўлічваліся пазнейшымі пісьменнікамі, былі адлюстраваны ў творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча, які паказаў мажлівасць выкарыстання беларускай мовы для напісання паўна-кроўных мастацкіх твораў. Крыху пазней да адраджэння беларускай літаратурнай мовы далучыліся Ф.Багушэвіч, Я.Лучына, А.Гурыновіч, А.Пашкевіч (Цётка). Ф.Багушэвіч адным з першых беларускіх пісьменнікаў загаварыў аб мове як важнейшым элеменце нацыянальнай культуры белару-скага народа і ўзняў пытанне аб далейшым лёсе яе развіцця. У прадмове да сваёй "Дудкі беларускай" (1891, Кракаў) ён пісаў: "Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову зойме, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!.."

Аднак нягледзячы на творчасць пісьменнікаў, беларуская літаратурная мова па-ранейшаму заставалася неўнармаванаю, захоўвала рысы мясцовых дыялектаў. Агульны стан беларускай літаратурнай мовы пачатку XIX ст. выяўляецца ў першай нелегальнай газеце, якую выдаваў К.Каліноўскі,— "Мужыцкая праўда" (1862): неўладкаванасць правапісу і графікі, адсутнасць агульнапрынятых фанетычных і граматычных нормаў.

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА Ў ПАЧАТКУ XX ст.

Рэвалюцыя 1905—1907 гг. зняла забарону з друкаванага беларускага слова. У пачатку XX ст. выйшла каля 250 выданняў на роднай мове, у той час як за ўсё XIX ст. толькі 75. 3 верасня 1906 г. пачала выдавацца беларуская газета "Наша доля" (выйшла 6 нумароў). 3 восені 1906 г. па 1915 г. стала выходзіць газета "Наша ніва". Вакол газеты гуртуецца тагачасная беларуская інтэлігенцыя. У "Нашай ніве" дру-кавалі свае творы выдатныя беларускія пісьменнікі, будучыя класікі беларускай літаратуры Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, М.Гарэцкі і інш. У 1906 г. у Пецярбургу было заснавана беларускае выдавецкае таварыства "Загляне сонца і ў наша ваконца", якое праіснавала да Першай сусветнай вайны. У гэты час выходзілі такія перыядычныя выданні, як "Наша хата", "Саха", "Лучынка", "Беларус" і інш. Нягледзячы на пэўны разнабой ва ўжыванні асобных формаў слоў, непаслядоўнасць у перадачы тых ці іншых з'яў беларускай мовы, ужо можна гаварыць пра існаванне своеасаблівых правілаў правапісу і граматыкі беларускай мовы, якія склаліся стыхійна і выпрацаваліся беларускім кнігадрукаваннем у пачатку XX ст.

Першыя спробы кадыфікаваць арфаграфічныя і граматычныя нормы беларускай мовы былі зроблены братамі Антонам і Язэпам Лёсікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік "Як правільна пісаць па-беларуску", а ў 1918 г. на яго аснове выдалі "Беларускі правапіс". Аднак найбольш аўтарытэтным было выданне ў 1918 г. "Беларускай граматыкі для школ" Браніслава Тарашкевіча. Гэтае выданне сапраўды можна лічыць першай граматыкай сучаснай беларускай мовы. У ёй вызначаны граматычныя рысы беларускай мовы, дакладна сфармуляваны асноўныя прынцыпы і правілы беларускай арфаграфіі.

Граматыка хутка атрымала прызнанне. У сваёй працы над новымі падручнікамі на яе арыентаваліся наступныя пакаленні лінгвістаў. 3 1918 па 1933 г. выйшла 6 выданняў "Граматыкі..."

ВАРЫЯНТ БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА

Першы беларускі правапіс Б.Тарашкевіча ствараўся тады, калі працягвалі карыстацца двума алфавітамі. Аўтар не толькі добры ведаў абодва, але аддаваў первагу лацініцы. Як вядома, у кірыліцы няма асобных літар для мяккіх зычных. На іх вымаўленне указваюць ётавыя галосныя е, ё, ю, я, і або мяккі знак. Таму пры транскрыпцыі беларускага тэксту, запісанага лацінкай, Тарашкевіч для перадачы мяккіх s’, z’, c’, dz’ і выкарыстаў мяккі знак : сьмерць, сьмех, цьвік, дзьве, зьмена. У выніку Тарашкевіч сфармуляваў правіла: мяккі знак пішацца пасля с, з, дз перад мяккімі зычнымі, акрамя г, к, х.

Насуперак вуснай традыцыі аўтар перанёс у беларускі правапіс мяккі л’, цвёрдыя губныя перад е (мэбля, парлямэнт), цвёрдыя з, с перад літарай ы (фізыка, сымфонія), цвёрдыя д, т перад польскімі у, е (дывізія, дырэктар). Аўтар канчаткова сцвердзіў фанетычны прынцып напісання галосных, а для перадачы зычных – марфалагічны, з некаторымі адхіленнямі ў бок фанетычнага прынцыпу, каб захаваць на пісьме спецыфіку беларускай мовы. Асобна быў сфармуляваны правапіс слоў іншамоўнага паходжання паводле ступені асіміляцыі іх у беларускай мовай.

Такім чынам, Тарашкевіч упершыню распрацаваў сістэму фанетыка-граматычных і правапісных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА Ў 20-30 гг. XX ст.

20-я гг. XX ст.— гады нацыянальнага Адраджэння. У гэты час прафесія мовазнаўцы была самай запатрабаванай і папулярнай у рэспубліцы, а праблемы, звязаныя з развіццём і далейшым удасканаленнем мовы, — у цэнтры ўсяго грамадства. Беларуская літаратурная мова паступова станавілася мовай усёй сістэмы адукацыі, навукі і дзяржаўнага кіравання. Яна хутка папаўнялася словамі з мясцовых гаворак, са старабеларускай літаратуры, з іншых моў, неалагізмамі. Мільёны беларусаў схіліліся над сшыткамі, кнігамі, падручнікамі, вяртаючы сабе галоўную спадчыну народа. Асноўнай задачай гэтага перыяду стала стварэнне беларускай нацыянальнай тэрміналогіі, якая змагла б абслугоўваць усе сферы сацыяльна-грамадскага і культурнага жыцця рэспублікі. Для выпрацоўкі беларускай тэрміналогіі ў 1921 г. была зацверджана Навукова-тэрміналагічная камісія. На працягу 1922—1930-х гг. яе супрацоўнікі апрацавалі і выдалі 24 тэрміналагічныя галіновыя слоўнікі: па граматыцы, логіцы, батаніцы, геаграфіі, псіхалогіі, матэматыцы і г.д.

На другой сесіі ЦВК БССР 15 ліпеня 1924 г. была прынята пастанова "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыяльнай палітыкі", якой быў пакладзены пачатак беларусізацыі ў краіне. Праграма беларусізацыі ўключала ў сябе арганізацыю навучальных устаноў на роднай мове, развіццё нацыяльнай літаратуры, выданне беларускіх кніг, навукова-даследчую працу па ўсебаковым вывучэнні Беларусі, перавод партыйнага, дзяржаўнага, прафсаюзнага, кааператыўнага апарату, а таксама часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыі рэспублікі на беларускую мову. У Канстытуцыі БССР 1927 г. адзначалася, што беларуская мова з'яўляецца "пераважнай для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі".

Паколькі беларуская мова набывала такія шырокія функцыі ў жыцці грамадства, неабходна было уніфікаваць яе граматычна-правапісныя нормы. Асновай для выпрацоўкі літаратурных нормаў беларускай мовы сталі сярэднебеларускія гаворкі пераважна цэнтральных раёнаў Міншчыны і часткова ўсходніх раёнаў Гродзеншчыны. Немалаважную ролю ў выпрацоўцы нормаў беларускай літаратурнай мовы адыграў той факт, што большасць пісьменнікаў, якія распачыналі сваю творчасць яшчэ ў канцы XIX ст. — пачатку XX ст. былі родам з Цэнтральнай Беларусі (В.Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас, З.Бядуля, Цётка, Ц.Гартны і інш.).

У 20-я гг. разгарнулася шырокая дыскусія па пытаннях кадыфікацыі беларускай літаратурнай мовы. Не ўсё было адладжана ў алфавіце, правапісе тых граматык, якія шырока выкарыстоўваліся ў школьнай сістэме адукацыі. Нават у самай папулярнай граматыцы Б. Тарашкевіча сустракаўся разнабой у выкарыстанні многіх граматычных формаў (сталом і столам (Д. скл. наз.), аб сталох і аб сталах (М. скл. наз.); пяцёх і пяцём; нясець, пячэць побач з нясе, пячэ; сядзім, маўчым, крычым побач з формамі сядзё'м, маўчом, крычом і інш.). Для ўпарадкавання літаратурных нормаў беларускай мовы ў Мінску ў 1926 г. (14-21 лістапада) была праведзена так званая Акадэмічная канферэнцыя. Асноўная дыскусія вялася вакол рэформы беларускага алфавіту, бо ў пачатку XX ст. актыўна ўжывалася дзве графічныя сістэмы: лацінка і кірыліца. Аднак кірыліца не адлюстроўвала ўвесь гукавы склад беларускай мовы: яе літар не хапала на спецыфічныя гукі [дз] і [дж]. На канферэнцыі прагучалі самыя розныя думкі і меркаванні. Прапаноўвалася абазначаць гэтыя гукі на пісьме сербскімі літарамі, лацінскім "г", "д" і "ж" і нават была прапанова зусім у духу часу: увесці новыя літары ў выглядзе сярпа і молата. Выбухны [г] рэкамендавалася абазначаць з хвосцікам справа [Г].

Што да дыскусіі па правапісе, дык асноўная палеміка вялася вакол запазычаных слоў (як пісаць: дэкада ці дакада, канонічны ці кананічны), вакол "якання" ў спрадвечна беларускіх словах {нясьціханы ці несьціханы). Правапісная камісія прыняла такую пастанову: не пашыраць фанетычны прынцып на напісанне зычных [казьба] ад "касіць", [ношка] ад "нага", пісаць "я" толькі ў першым пераднаціскным складзе (легкадумны замест лягкадумны, перакуліць замест пяракуліць), часціцу не і прыназоўнік без пісаць праз е, словы няхай і няма пісаць праз і (былі прапановы пісаць німа і ніхай). Канферэнцыя ўпершыню абагульніла дасягненні беларускага мовазнаўства і акрэсліла галоўныя накірункі далейшага развіцця. І хаця пастановы аб рэформе беларускага правапісу і графікі, прынятыя канферэнцыяй, не набылі сілы закону, аднак некаторыя з іх былі ўлічаны пры распрацоўцы наступных правапісных праектаў.

АРФАГРАФІЧНАЯ РЭФОРМА 1933 г. "АБ ЗМЕНАХ I СПРАШЧЭННІ БЕЛАРУСКАГА ПРАВАПІСУ"

У гісторыі беларускага пісьменства рэформа 1933 г. "Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу" — з'ява неадназначная. 3 аднаго боку, яна абагульніла здабыткі беларускага мовазнаўства 20-х гадоў, а з другога — трапіла пад моцны палітычна-ідэалагічны ўплыў. Справа ў тым, што ўжо ў канцы 20-х гадоў палітычная сітуацыя змянілася. У краіне разгарнулася жорсткая барацьба супраць так званых "нацдэмаў" (нацыянал-дэмакратаў), якіх абвінавачвалі ў тым, што яны як быццам бы збіраліся аб'яднаць Савецкую і Заходнюю Беларусь, аднавіць буржуазны лад і выйсці са складу СССР. Многіх беларускіх пісьменнікаў і мовазнаўцаў, якія выкарыстоўвалі для ўзбагачэння літаратурнай мовы народныя гаворкі, таксама абвінавачвалі ў нацдэмаўшчыне. Адзін за другім былі арыштаваны Язэп і Антон Лёсікі, Вацлаў Ластоўскі, Сцяпан Некрашэвіч, Максім Гарэцкі, Янка Бялькевіч і шмат іншых дзеячаў белару-скага Адражэння.

Краінай быў узяты курс на збліжэнне народаў і зліццё іх культур у адну культуру з адной мовай. Таму важным стала не адлюстраванне нацыянальнай спецыфікі беларускай мовы, а, наадварот, прывядзенне яе правапісу ў ад-паведнасць з рускай арфаграфічнай традыцыяй. Якія ж змены ў беларускім правапісе былі ўведзены ўрадавай пастановай 1933 г.? Нагадаем некаторыя з іх, найбольш значныя і шырокавядомыя: было скасавана графічнае абазна-чэнне мяккасці зычных у словах тыпу сьлед, зьвер, сьмех, дзьверы; ліквідаваны ь паміж падоўжанымі зычнымі: гальлё, жыцьцё', калосьсе; бязлітасна зрусіфікаваны родны склон адзіночнага і множнага ліку ў назоўніках мужчынскага роду. Са сферы выкарыстання з канчаткам выключаліся назвы грамадскіх фармацый, а таксама вучэнняў, хімічных элементаў, хоць у мове існавала традыцыя ўжываць іх з гэтым канчаткам (гэта правіла было ўдакладнена ў 1957 г.).

Відаць, не навуковымі, а ідэалагічнымі меркаваннямі была прадыктавана рэкамендацыя: словы тыпу камунізм, інтэрнацыяналізм у Р. скл. пісаць з канчаткам -а, а капіталізм, імперыялізм — з канчаткам -у. Шырока ўводзіліся такія формы, як норм замест нормаў, форм замест формаў, народнасцей замест народнасцяў, метр замест метар, цыліндр замест цыліндар, тэатр замест тэатар і інш. Натуральна, што гэта негатыўна адбівалася на мяккасці і мілагучнасці беларускай мовы. Рэформаю закраналася напісанне запазычаных словаў. Розніца паміж іх напісаннем і, адпаведна, вымаўленнем у рускай і беларускай мовах значная. Паколькі наш народ непасрэдна кантактаваў з заходнееўрапейскімі народамі, а з XVI ст. у калегіумах і школах вывучалася лацінская мова, таму запазычваліся словы ў іх жывым вымаўленні, у той час як у рускую мову яны трапілі праз кнігі і вымаўляліся па літарах. У беларускай мове захоўвалася вымаўленне моў-арыгіналаў: плян, пэнсія, газэта, Амэрыка, Галяндыя, клюб, фізыка і інш. Пастанова ж Савета Народных Камісараў БССР абавязвала пісаць і гаварыць: план, газета, Амерыка, Галандыя, клуб, фізіка і г. д Урадавая пастанова 1933 г. замацавала і правапіс ненаціскных галосных у запазычаных словах паводле пастановы Акадэмічнай канферэнцыі 1926 г., аднак было зроблена выключэнне, якое, відавочна, было абумоўлена не лінгвістычнымі меркаваннямі. "Аканне" не распаўсюджвалася на некалькі дзесяткаў "інтэрнацыянальных рэвалюцыйных слоў": рэволюцыя, совет, большэвік, комуніст і г. д. (адменена ў 1957 г.).

Пры напісанні геаграфічных назваў і імёнаў іншых народаў захоўвалася пачатковае О, В, Т, А: Орджанікідзе, Терэхаў, Владзікаўказ (адменена ў 1957 г).

Пасля рэформы 1933 г. адбываецца планамерны працэс нівеліравання беларускай мовы, што выявілася ў паступовай змене ў слоўнікавым запасе шляхам калькавання слоў з рускай мовы. Да прыкладу: у 30-я гг. выпалі словы суполка, землятрус, фундатар, выдма, асадка. Замест іх сталі шырока ўжывацца таварыства, землетрасенне, спонсар, дзюна, ручка і інш.

У гэты перыяд беларусізацыя стала разглядацца партыйнымі органамі як памылка, а ў дзяржаўных установах, школах, інстытутах беларуская мова паступова замяняецца рускай. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП(б) "06 обязательном нзучении русского языка в школах национальных республик и областей". Паступова, крок за крокам, пачалася страта роднай мовы ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцця, рэзка зменшылася колькасць школ з беларускай мовай навучання.

Аднак распачатая ў канцы 30-х гг. арфаграфічная дыскусія працягвалася і пасля вайны (канферэнцыі АН БССР 1950, 1952 гг.).

У 1957 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову "Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу". У адпаведнасці з ёю Інстытут мовазнаўства АН БССР падрыхтаваў "Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" (1959), якімі мы карыстаемся і сёння.

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ

Далейшы лёс беларускай мовы звязаны з паступовым узмацненнем дысгармоніі ў яе выкарыстанні. У 60—80-х гг. з'яўляецца цэлы шэраг навуковых выданняў, што, бясспрэчна, спрыяла вывучэнню нацыянальнай культуры (розныя слоўнікі: тлумачальныя, перакладныя, этымалагічныя, гістарычныя і інш., 12 тамоў БелСЭ, шматлікія граматыкі). Разам з тым жывая беларуская мова саступае раней заваяваныя пазіцыі рускай мове.

Адбываецца імклівае скарачэнне тыражоў беларускамоўных твораў мастацкай літаратуры, часопісаў, газет. Многія беларускамоўныя школы пераходзяць на рускую мову навучання. Да таго ж, калі яшчэ ў Канстытуцыі БССР 1927 г. народу гарантавалася права на адукацыю "навучаннем на роднай мове", то Канстытуцыя БССР 1978 г. гэтае права абмежавала толькі абстрактнай "магчымасцю навучання на роднай мове". Русіфікатарская палітыка органаў улады прывяла да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці, да страты пачуцця любові і пашаны да найвялікшага скарбу нацыянальнай культуры — да мовы. У выніку ў рэспубліцы склалася надзвычайная сітуацыя, якая магла прывесціда поўнай страты мовы. Аднак у канцы 80-х — пачатку 90-х гг. сітуацыя змянілася. Абвяшчэнне Беларусі незалежнай суверэннай дзяржавай, працэсы дэмакратызацыі грамадства абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. Пашырэнне сферы яе выкарыстання і пытанні аб новым удакладненні і ўдасканаленні беларускага правапісу зноў сталі на парадак дня. На старонках перыядычных выданняў разгарнулася арфаграфічная дыскусія, у ходзе якой выказваліся прапановы перагледзець усё тое, што было зроблена рэформаю 1933 г. Асобныя газеты і часопісы пачалі друкаваць свае матэрыялы паводле правапісу Б.Тарашкевіча. Нават вядомы дзіцячы часопіс "Вясёлка" перайшоў на "тарашкевіцу".

У 1989 г. была распрацавана рэспубліканская праграма "Родная мова" і створана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ), якое ўзначаліў народны пісьменнік Ніл Гілевіч. У гэты час быў спынены перавод школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца класы з беларускай мовай навучання і дашкольныя дзіцячыя ўстановы. Беларуская мова становіцца рабочай мовай у вышэйшых і спецыяльных навучальных установах, на ёй пачынаюць працаваць міністэрствы і ведамствы. У многіх дзяржаўных уста-новах адкрываюцца курсы па вывучэнні беларускай мовы.

26 студзеня 1990 г. быў прыняты Закон "Аб мовах у Беларускай ССР", паводле якога беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі.

У 1992 г. (19—20 лістапада) у Мінску Інстытутам мовазнаўства АН Беларусі разам з Міністэрствам адукацыі, Саюзам пісьменнікаў, Таварыствам беларускай мовы імя Ф.Скарыны была праведзена рэспубліканская навуковая канферэнцыя "Праблемы беларускага правапісу". Канферэнцыяй была асуджана пастанова СНК "Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу" і прызнана фактам палітычнага ўмяшальніцтва ў моўны працэс. Была адзначана мэтазгоднасць стварэння рабочай камісіі, якая б падрыхтавата праект удакладненняў беларускага правапісу. Такая камісія была створана ў складзе 19 чалавек на чале з Н.Гілевічам.

Аднак майскі рэферэндум 1995 г. змяніў моўную сітуацыю ў краіне. Па яго выніках статус дзяржаўнай мовы побач з беларускай набывае і руская мова. Узнікла такая з’ява, як білінгвізм – аднолькава вольнае валоданне дзвюма мовамі; двухмоўе.

Сёння беларуская мова зноў трапіла ў цяжкае становішча. Яна практычна не выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах жыцця краіны і фактычна не з'яўляецца рэальным сродкам зносін народа.

ФОРМЫ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ МОВЫ

Нацыянальная мова – гэта сродак пісьмовых і вусных зносін нацыі, яе генетычная памяць, духоўная скарбонка. Падобна да іншых нацыянальных моваў, беларуская мова існуе таксама ў дзвюх формах: літаратурнай і дыялектнай. Дыялектная мова (народна-дыялектная мова) — гэта мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Дыялект — гэта сукупнасць гаворак, якія маюць некаторыя агульныя рысы. Гаворка — гэта мова аднаго ці некалькіх населеных пунктаў. Як ужо адзначалася вышэй, дыялектная мова і літаратурная мова ўтвараюць адзіную сістэму мовы народа і з'яўляюцца яе разнавіднасцямі.

Літаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная і нармалізаваная. Для яе

характэрна адзінства, устойлівасць, стабільнасць. Стабільнасць літаратурнай мовы забяспечваецца цэлай сістэмай правіл ужывання слоў і форм, граматычных і сінтаксічных канструкцый ці моўных норм.

У сістэму норм уваходзяць:

арфаэпічныя – правільнае вымаўленне гуаў і іх спалучэнняў;

акцэнталагічныя – правільная пастаноўка націску;

арфаграфічныя – правільнае напісанне слоў;

лексічныя – правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалучэннях;

словаўтваральныя – правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі мовы;

марфалагічныя – правільнае выкарыстанне форм слоў;

сінтаксічныя – правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў;

пунктуацыйныя – правільная пастаноўка знакаў прыпынку;

стылістычныя – выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з пэўным стылем.

Літаратурная мова адрозніваецца ад дыялектнай тым, што яна існуе ў дзвюх формах ( вуснай і пісьмовай), кожная з якіх мае свае сферы выкарыстання.

БІЛІНГВІЗМ, ЯГО РАЗНАВІДНАСЦІ. ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ, ЯЕ ВІДЫ

Білінгвізм, або двухмоўе – гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца некалькі моў, гавораць пра шматмоўе, або полінгвізм.

Вылучаюцца наступныя разнавіднасці двухмоўя:

  • індывідуальнае – дзвюма мовамі карыстаюцца асобныя члены калектыву;

  • групавое – двухмоўнымі з’яўляюцца сацыяльныя групы;

  • поўнае – двухмоўе ўласцівае розным групам народа.

Інтэрферэнцыя (ад лац. Inter – паміж, узаемна і ferens, ferentis – які нясе, пераносіць) – памылковае зблытванне розных элементаў моў, якія кантактуюць. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя можа адбывацца на ўсіх моўных узроўнях:

  • фанетычным;

  • акцэнталагічным;

  • словаўтваральным;

  • лексічным;

  • марфалагічным;

  • сінтаксічным.

Больш падрабязна спынімся толькі на некаторых з іх.

Фанетычная інтэрферэнцыя

  1. Беларускім мяккім свісцячым афрыкатам [дз], [ц] адпавядаюць у рускай мове мяккія зычныя [д], [т], так званае "дзеканне" і "цеканне": день-дзень, дзіця - дитя, тесто-цеста. Беларускім [дз[ і [ц] уласціва большая ступень мяккасці, чым рускім [д], [т].

  2. Наяўнасць прыстаўнога зычнага [в] (зрэдку [г]) перад пачатковым [о], [у] (у тым ліку і пасля прыставак) у беларускай мове: вока, вокны, восень, вуха, вуліца і адсутнасць прыстаўнога в (г) у рускай мове (окна, осень, ухо, улица).

  3. Зычны [р] у беларускай мове толькі цвёрды: парадак, гавару, рыба, крык, грыва.

  4. Зычны [в] у беларускай мове чаргуецца з [ў]: [в] вымаўляецца перад галосным, [ў] — на канцы слова і перад наступным зычным: галава — галоўка, галоўны; карова — кароўка. У рускай мове [в] захоўваецца не толькі перад га-лоснымі, але і перад звонкімі і санорнымі зычнымі: здоровый, здоровье, заздравная, главный, соврать, а перад глухімі зычнымі і на канцы слова чаргуецца з [ф]: тра[ф]ка.

5. 3ычны [д] у прыназоўніку і прыстаўцы [ад] вымаўляецца як [д] перад усімі звонкімі, у тым ліку і перад санорнымі в, й, л, м, н, р: адвесці, ад вады, ад лагера, адламаць, адрэзаць, ад Рудзенска, ад Рэчыцы, ад іх , ад'ехаць. У рускай мове адпаведна вымаўляецца [т]: отвести, от воды, от лагеря.

  1. Наяўнасць прыстаўных галосных і, а перад пачатковымі санорнымі р, л, м, калі пасля санорных ідзе які-небудзь іншы зычны: іржавы, ільняны, імкненне, імгла, аржаны.

  2. Чаргаванне ў беларускай мове складоў ро, ло, ле з адпаведнымі ры, лы, лі: кроў — крыві, гром грымоты, глотка — глытаць.

  3. Беларускім словам з поўнагалоснымі спалучэннямі серада, вораг, палон, сорам, галоўны, сярэдні, узнагарода адпавядаюць у рускай мове запазычаныя стараславянскія з няпоўнагалоснымі спалучэннямі среда, враг, плен, срам, главный, средный, награда.

  4. Наяўнасць у беларускай мове так званага "якання" (пераход галосных е, ё ў першым складзе перад націскам у я): сёлы — сяло, весці — вяду, несці — нясу, вёслы — вясло.

  1. Наяўнасць афрыкатаў дж і дз як самастойных гукаў: хаджу, ваджу, падзяка, надзел.

  2. Беларускі зычны г працяжны, фрыкатыўны, адпавядае рускаму г выбухному: горад, галава, нага.

  3. Падаўжэнне зычных у беларускай мове, за выключэннем губных : веселье — вясел-ле, житье — жыццё, ночью ноччу, мышью — мышшу.

  4. Націскному галоснаму э [е] перад шыпячымі ў беларускай мове (нясеш, ідзеш, бярэш) адпавядае о [ё] у рускай мове: несёшь [нес'ош], идешь [ид'ош].

  5. Захаванне цвёрдага вымаўлення зычных [д] і [т] у словах іншамоўнага паходжання перад галоснымі: тэатр, тэма, тэорыя, дырэктар, дэкрэт, рэзалюцыя.

  6. Захаванне мяккага вымаўлення этымалагічнага [ц'] перад мяккім [в]: цвісці, цвік, цвіркаць.

  7. У беларускай мове ў словах тыпу розум, розніца, роўнасць, роўныя захавалася старажытнае ўсходнеславянскае спалучэнне ро, у рускай мове ў выніку ўплыву стараславянскай мовы замацавалася ра: разум, разница, равенство.

  8. У беларускай мове ў дзеясловах загаднага ладу (лій, бій, вій) і абвеснага ладу (мыю, шыю, крыю) вымаўляюцца галосныя ы, і. У рускай мове ім адпавядаюць о, е: мой, мою, шей, пей, лей. Так вымаўляюцца галосныя і ў прыметніках, і ў словах прыметнікавага тыпу мужчынскага роду ў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку: такі, пусты, сляпы (у беларускай мове); такой, пустой, слепой ( у рускай мове).

  1. Наяўнасць чаргавання канцавых зычных г, к, х адпаведнымі з, ц, с у назоўніках давальнага і меснага склонаў 1-га скланення і меснага склону 2-га скланення: дарога — дарозе, нага назе, рука — у руцэ, страха — страсе.

  2. Злучнік і часціца і пасля слоў, якія заканчваюцца на галосны, у беларускай мове вымаўляецца як й: сястра й брат, добра й хутка, а я й не ведала. У рускай мове такога змянення няма.

II. Марфалагічная інтэрферэнцыя

  1. Род назоўнікаў у беларускай і рускай мовах не заўсёды супадае. Напрыклад, словы: жаль, боль, гармонік, накіп, медаль, палын, пыл, сабака, стэп, шынель, цень у беларускай мове мужчынскага роду, у рускай — жаночага, слова таполя у беларускай мове жаночага роду, у рускай — мужчынскага. Зразумела, што часцей назіраюцца родавыя несупадзенні, калі адпаведныя словы ў дзвюх мовах маюць розныя корані: жыта (ніякі род) і рожь (жаночы), пытанне (ніякі род) і вопрос (мужчынскі).

  2. Пэўныя назоўнікі адрозніваюцца лікам; у беларускай мове: чарніла (добрае, чорнае, чырвонае), бяліла (густое, сінтэтычнае), дзверы (шырокія, новыя), крупы (ячменныя, аўсяныя); у рускай мове: чернила (хорошие, черные, красные), белила (густые, синтетические), дверь (новая, широкая), крупа (ячневая, овсяная).

  3. Даволі частае ўжыванне клічнай формы назоўнікаў 2-га скланення для выражэння зваротку: браце, дружа, сынку.

4. Уніфікаваная форма назоўнікаў назоўнага склону множнага ліку ў беларускай мове: канчаткі -і, -ы, (лясы, бары, сыны, браты, лугі, шляхі, палі, заданні, пытанні), толькі словы тыпу армянін маюць канчатак -е (армяне). У рускай мове , -ы (столы, ученики), -а, -я (леса, учителя), [-йа] (сучья, братья,сыновья), -е (армяне).

  1. Наяўнасць у назоўнікаў жаночага і ніякага роду ў родным склоне множнага ліку канчаткаў -аў(-яў): бітваў, забойстваў, брытваў. У рускай мове битв, убийств, бритв.

  2. У беларускай мове назоўнікі мужчынскага роду, якія належацьда першага скланення (дзядзька, ваявода, бацька, стараста), у некаторых склонах маюць формы назоўнікаў другога скланення: бацька — бацьку, дзядзька — дзядзьку (давальны і месны склоны адзіночнага ліку), бацька — бацькам, музыка — музыкам, мужчына — мужчынам (творны склон адзіночнага ліку). У рускай мове: воеводе, старосте; воеводой, старостой.

  1. Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання ў беларускай мове маюць суфіксы -эйш-, -ейш-, -ш- і з'яўляюцца поўнымі зменнымі формамі: разумнейшы за брата, прыгажэйшая за яе, дабрэйшыя за іншых; другі раздзел карацейшы за першы; гэтая аповесць цікавейшая за тую. У рускай мове прыметнікі вышэйшай ступені — закасцянелая, нязменная форма, якая граматычным складам не адрозніваецца ад прыслоўяў: шире, громче, больше, умнее, талантливее, сильнее.

  2. Ужыванне формы назоўнага склону множнага ліку ў спалучэнні з лічэбнікамі 2, 3, 4: два цікавыя раманы, чатыры драўляныя крэслы, дзве трэція, тры сёмыя.

  3. Асобныя формы скланення лічэбнікаў два, дзве для мужчынскага і жаночага роду ў адрозненне ад рускай мовы: двух братьев двух сестер; двух братоў дзвюх сясцёр.

  1. Нескланяльнасць лічэбнікаў 90, паўтары, паўтара.

  2. Утварэнне дзеепрыслоўяў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -учы, -ачы: гаворачы, пішучы, робячы. У рускай мове ім адпавядаюць дзеепрыслоўі з суфіксамі — а(-я): идя, неся, читая. Беларускія дзеепрыслоўі на -учы (-ючы), -ачы (-ячы) закасцянелыя кароткія дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу жаночага роду (ідучы, робячы); рускія дзеепрыслоўі тыпу идя, неся — закасцянелыя кароткія дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу мужчынскага і ніякага роду.

  3. У беларускай мове ўтвораны і ўжываюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад дзеясловаў тыпу біць, піць, віць, ліць, шыць, жаць (б'ючы, п'ючы, льючы), ад дзеясловаў тыпу мазаць, пісаць, рэзаць (мажучы, пішучы, рэжучы). У рускай мове такіх дзеепрыслоўяў няма.

  4. У беларускай мове амаль не ўжываюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу з суфіксамі -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ўш-, -ш-. У рускай мове яны вельмі пашыраныя (поступаючи, обвиняючи, расходывшийся, от-ветивший). У беларускай мове сказам з дзеепрыметнікамі такога тыпу адпавядаюць складаназалежныя сказы з даданай азначальнай часткай: поступаюшцй на экономический факультет — які паступае на эканамічны факультэт; ответывший на все вопросы студент — студэнт, які адказаў на ўсе пытанні.

ІІІ Сінтаксічная інтэрферэнцыя

Віды сувязі слоў ў словазлучэнні

Выдзяляюцца тры вiды падпарадкавальнай сувязi:

Дапасаванне – такi вiд сiнтаксiчнай сувязi, пры якiм залежнае слова стаiць у той самай граматычнай форме, што i галоўнае: чырвоная стужка; чырвонай стужцы. Дапасуюцца прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, некаторыя займеннікі, дзеепрыметнікі.

Кiраванне – такi вiд сiнтаксiчнай сувязi, пры якім галоўнае слова патрабуе, каб залежнае слова стаяла ў пэўным ускосным склоне: пiсаць (што?) лекцыю, iмкненне да (чаго?) ведаў.

Прымыканне – такi вiд сiнтаксiчнай сувязi, пры якiм залежнае слова звязваецца з галоўным толькi па сэнсе: ехаць дадому, шмат пісаць. Прымыкаюць звычайна нязменныя часціны мовы: прыслоўі, інфінітыў, дзеепрыслоўі.

Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове

  1. дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць патрабуюць ад Наз./Займ. Дав. склону: дзякаваць бацькам, аддзячыць сябрам, дараваць брату, прабачце мне (Параўн.: руск. благодарить родителей, отблагодарить друзей, простить брата, извините меня)

  2. Дзеясловы руху: ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець (мэтавае зн-не), а таксама дзеясловы волевыяўлення: паслаць, выправіць, адправіць (мэтавае зн-не) патрабуюць ад Наз./Займ. Прыназ. па і Він. склону: ісці па дровы, ехаць па сястру, паслаць па рэчы (Параўн.: руск. идти за дровами, ехать за сестрой, послать за вещами); АЛЕ: назвы ягад і грыбоў - у + Наз./Займ. у Він. склоне:

пайсці ў чарніцы, паехаць у грыбы (Параўн.: руск. пойти за черникой, поехать за грибами)

  1. Дзеясловы руху: ісці, выйсці, бегчы, вяртацца, ехаць, выехаць, уцячы (прасторавае зн-не) патрабуюць ад Наз. Родн. склону і Прыназ. з : уцячы з палону, выбрацца з блакады, выскачыць з вады (Параўн.: руск. убежать из плена, выбраться из блокады, выскочить из воды)

  2. хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. - па і Наз./Займ. у Месн. склоне: хадзіць па гарах, блукаць па начах, лятаць, бачыцца па суботах, гладзіць па валасах, стукаць па стале (Параўн.: руск. ходить по горам, блуждать по ночам, видеться по субботам, гладить по волосам, стучать по столу)

  3. жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, здзеквацца, рагатаць і інш. - з (са) і Наз./Займ. у Родн. склоне: жартаваць з сябра, смяяцца са слабага, насміхацца з суседа (Параўн.: руск. шутить над другом, смеяться над собой, подтрунивать над соседом)

  4. хворы, хварэць - на і Наз. у Він. склоне: хварэць на грып, хворы на сухоты (Параўн.: руск. болеть гриппом, больной туберкулёзом)

  5. гаварыць, расказваць, казаць, распытваць, спяваць, разважаць (і ўтвораныя ад іх назоўнікі) - пра + Наз./Займ. (Він. склон) ці аб + Наз./Займ. (Месн. склон): расказаць пра сябе / аб сабе, распытваў пра сястру / аб сястры, казка пра варону / аб вароне

  6. Якасныя прыметнікі вышэйшай ступені параўнання патрабуюць прыназ. за і Наз./Займ. (Він. склон) або - ад + Наз./Займ. (Родн.склон): прыгашэйшы за сябра, старэйшая за сястру, аржаны хлеб смачнейшы за пшанічны (Параўн.: руск. красивее друга, старше сестры, ржаной хлеб вкуснее пшеничного)

  7. ажаніцца, ажаніць, пажаніцца, пажаніць - з + Наз./Займ. (Тв. склон): ажаніцца з зямлячкай, пажаніць з дзяўчынай (Параўн.: руск. жениться на землячке, оженить на девушке)

  8. Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры - Наз./Займ. (мн.лік, Наз.склон) : чатыры першыя месцы, дзве смашныя цукеркі;

а лічэбнікі пяць і вышэй - Наз./Займ. (мн.лік, Родн..склон): пяць першых месяцаў, сем смашных цукерак

  1. Прыблізная адлегласць: за - метраў за дзесяць ад дарогі

  2. Прычына: праз + Наз./Займ. (Він. склон) спазніўся праз дождж, сказаў

праз зубы.

Раздзел 2. Функцыянальныя стылі маўлення

ПАНЯЦЦЕ ФУНКЦЫЯНАЛЬНАГА СТЫЛЮ

Асновай для вылучэння функцыянальных стыляў у кожнай мове з'яўляюцца спецыфічныя нормы ўжывання сінанімічных моўных сродкаў. Нормы гэтыя афармляюцца, фармуюцца і замацоўваюцца на працягу развіцця мовы з улікам мэтаў, абставін і зместу выказвання.

Мова як спецыфічная грамадская з'ява выконвае розныя функцыі. У якасці асноўных можна назваць наступныя:

  • функцыя зносін;

  • функцыя паведамлення;

  • функцыя пабуджальная;

  • функцыя эстэтычная.

Гэтым важнейшым функцыям мовы адпавядае сістэма функцыянальных стыляў.

Функцыянальны стыль мовы — гэта грамадска ўсвядомленая, унутрана аб'яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, справавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам спецыфічных моўных сродкаў. Стыль фармуецца на аснове ўзаемасувязі ўнутрымоўных і пазалінгвістычных (экстра-лінгвістычных) фактараў. Размежаванне стыляў заснавана не толькі на наяўнасці пэўных асаблівасцей (стылеўтваральных рысаў), але і на тым, што кожны стыль пазбягае ўжывання тых элементаў, якія яму не ўласцівы.

Стылі мовы не з'яўляюцца замкнутымі сістэмамі, адасобленымі, адмежаванымі пэўнымі рамкамі адзін ад аднаго. Наадварот, яны ўзаемадзейнічаюць, узаемапранікаюць, кожны з іх можа ўключаць элементы іншых стыляў пры ўмовах, што выкліканы мэтамі зносін і эстэтычнымі тэксту пры гэтым не парушаецца. Для ўсіх стыляў характэрна агульная рыса — наяўнасць стылістычна нейтральных моўных сродкаў.

ПРЫНЦЫПЫ ВЫЛУЧЭННЯ СТЫЛЯЎ

Прынцыпы вылучэння функцыянальных стыляў у розныя часы былі рознымі. Самымі распаўсюджанымі з'яўляюцца: сацыяльны, жанравы, эмацыянальна-экспрэсіўны і функцыянальны.

Сацыяльны прынцып. Паводле гэтага прынцыпу стылі размяжоўваліся паводле таго, хто з'яўляецца іх носьбітам. Напрыклад, прызнавалася самастойным стылем мова простых сялян, пры гэтым яна процістаўлялася мове паноў, якая лічылася таксама асобым стылем. Прафесійныя жаргоны былі прызнаны адным з сацыяльна-маўленчых стыляў.

Сацыяльны прынцып вылучэння стыляў не мае пад сабой трывалай навуковай асновы, бо жаргоны, дыялекты (тэрытарыяльныя дыялекты называлі "стылем вёскі," быў адпаведна і "стыль горада") адносяцца да нацыянальнай мовы наогул, выходзяць за межы паняцця "літаратурная мова". Функцыянальныя стылі мовы — гэта з'ява толькі літаратурнай мовы.

Жанравы прынцып. У эпоху класіцызму, калі ўмоўнасці ў трактоўцы вобразаў і сітуацый распаўсюджваліся і на мову, стылі маўлення вылучаліся паводле разнавіднасцяў літаратурных жанраў, пісьмовага маўлення наогул.

Большасць сучасных даследчыкаў прызнае немэтазгодным вылучэнне па жанравым прынцыпе стыляў мовы. Рэалістычная літаратура з яе шырынёй тэматыкі твораў і іх шматпланавасцю стала патрабаваць у адным жанры роз-ных планаў маўлення ў сувязі з індывідуалізацыяй мовы персанажаў. У пачатку XIX ст. жанравы прынцып вылучэння стыляў перастаў ужывацца.

Эмацыянальна-экспрэсіўны прынцып. Самы даўні прынцып вылучэння стыляў. У аснову тут пакладзена адрозненне стыляў па іх эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы. Думка аб трох стылях маўлення ( высокім, сярэднім і нізкім) была выказана яшчэ антычнымі даследчыкамі (Арыстоцель).

Сучасныя вучоныя ў большасці сваёй выказваюцца супраць вылучэння стыляў па эмацыянальна-экспрэсіўных прыметах.

У розных стылях вуснага і пісьмовага маўлення магчыма эмацыянальная афарбоўка выказвання або кантэксту, але яе нельга назваць устойлівай сістэмай сродкаў выражэння, якой з'яўляюцца стылі.

Функцыянальны прынцып. Функцыянальны прынцып — найбольш пашыраны і навукова абгрунтаваны прынцып вылучэння стыляў.

Стыль — гэта функцыянальная разнавіднасцць мовы, спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая найлепшым чынам функцыянуе ў той ці іншай сферы маўленчых зносін.

На думку сучасных даследчыкаў, навукова абгрунтаванымі лічацца наступныя суадносіны формаў і стыляў маўлення: вуснай форме маўлення адпавядае размоўны (гутарковы) функцыянальны стыль, пісьмовай форме — кніжныя функцыянальныя стылі (афіцыйна-справавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі).

Сістэма моўных стыляў — гістарычна зменлівая. У сучасным выглядзе і стане яна валодае надзвычайнай гнуткасцю. Немагчыма ўявіць, што "набор" пэўных лексічных, фанетычных і граматычных сродкаў належыць толькі да аднаго стылю. Нават самыя спецыфічныя для якога-небудзь і_стылю моўныя сродкі могуць ужывацца ў іншых стылях. Адзначым, што пры гэтым, як правіла, змяняецца іх функцыянальная роля. Садзейнічаюць гнуткасці моўных стыляў наступныя фактары:

— пастаяннае міжстылёвае ўзаемадзеянне і ўзаемапранікненне;

  • з'яўленне новых адгалінаванняў унутры асобньгх стыляў;

  • рухомасць маўленчых стыляў, ці жанраў, што выклікае зрух, перамяшчэнне замацаваных за пэўнымі стылямі моўных сродкаў.

Размоўны (гутарковы) стыль

Сістэма моўных сродкаў размоўнага стылю прызначана для абслугоўвання сферы побытавых зносін і выступае звычайна ў вуснай форме. Некаторыя моўны стыль і вусная форма маўлення. Даволі просты прыклад дэманструе, што гэтыя два паняцці не тоесныя: навуковы даклад або лекцыя — жанры навуковага стылю, выступленне на мітынгу — жанр публіцыстычнага стылю, але адносяцца абодва да вуснага маўлення.

Размоўны (гутарковы) стыль функцыянуе ў вуснай форме, таму многія асаблівасці гэтага стылю тлумачацца менавіта спецыфікай жывога, вуснага маўлення. У размоўным стылі нормы свядома не ўстанаўліваюцца і не рэгламентуюцца, аднак у працэсе маўлення яны аўтаматычна ўзнаўляюцца ў выглядзе ўжо гатовых канструкцый, фразеалагічных адзінак, рознага роду штампаў, інакш кажучы, стандартызаваных моўных сродкаў, якія адпавядаюць пэўным маўленчым сітуацыям.

Шырэй за ўсё ў размоўным стылі прадстаўлены агульнаўжывальныя словы і выразы. Пасля іх ідуць пазалітаратурныя моўныя адзінкі: дыялектызмы, жарганізмы, прафесіяналізмы, прастамоўная лексіка. Прычым даволі значная частка слоў і фразеалагізмаў тут мае яскрава выражаную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Што да марфалагічных асаблівасцей размоўнага стылю, то характэрнай яго прыкметай з'яўляецца ўжыванне часціц, вы-клічнікаў, дзеяслоўных формаў, якія выражаюць імгненнасць дзеяння. Адзначым таксама, што дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі сустракаюцца даволі рэдка.

Асаблівасці сінтаксісу размоўнага стылю ў тым, што больш пашырана ўжыванне простых, няпоўных сказаў. Не характэрны складаныя сказы са шматступеннай залежнасцю і адасобленымі зваротамі, шырока ўжываюцца пытальныя і клічныя сказы.

Размоўны (гутарковы) стыль адрозніваецца ад астатніх функцыянальных стыляў мовы ўмовамі функцыянавання, пераважна вуснай формай праяўлення, сістэмай сродкаў. Разам з тым ён знаходзіцца ва ўзаемадзеянні з іншымі сты-лямі. Значную ролю адыгрывае размоўны стыль у развіцці літаратурнай мовы. Пранікненне пэўных элементаў размоўнага стылю ў кніжныя - адзін з асноўных працэсаў развіцця мовы літаратурнай.

Афіцыйна-справавы стыль

Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Мова афіцыйных дакументаў — статутаў, законаў, урадавых пастаноў, указаў, паведамленняў урадавых органаў, загадаў, рэзалюцый, міжнародных пагадненняў, дагавораў, юрыдычных дакументаў — гэта мова афіцыйна-справавога стылю.

Афіцыйна-справавы стыль грунтуецца перш за ўсё на лагічнай, інтэлектуальнай аснове. Выкарыстоўваецца ў строга афіцыйных, надзвычай важных сферах чалавечых зносін, таму тут свая, асаблівая спецыфіка:

  • паслядоўнасць, дакладнасць выкладання фактаў;

  • аб'ектыўнасць ацэнак;

  • шырокае выкарыстанне абстрактнай, тэрміналагічнай і спецыяльнай лексікі;

  • словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні;

  • назвы людзей даюцца часцей за ўсё па іх спецыяльнасці або пасадзе;

  • адсутнасць экспрэсіўных моўных сродкаў;

  • пераважаюць безасабовыя канструкцыі, адсутнічаюць формы першай і другой асобы займеннікаў і дзеясловаў;

  • шырока выкарыстоўваюцца складаныя сказы, канструкцыі са складанымі злучнікамі;

  • шырока выкарыстоўваюцца канцылярызмы (канцылярскія штампы).

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу афіцыйных зносін. Замкнутая сістэма моўных сродкаў, што ўваходзяць у афіцыйна-справавы стыль, выконвае дзве асноўныя функцыі — інфармацыі і ўздзеяння.

У складзе афіцыйна-справавога стылю многія даследчыкі вылучаюць пэўныя падстылі:

  1. уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты);

  2. дьпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя);

  3. адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, справавыя паперы: заява, характарыстьіка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

Адметнай рысай юрыдычна-справавых дакументаў з'яўляецца высокая ступень стандартызацыі. Аднатыпнасць і паўтаральнасць афіцыйна-справавых папер вымагае і стандартнага іх афармлення (прыняцце законаў, указаў, пастаноў ( абходна звярнуць увагу на дысцыпліну; дазволіць выкарыстаць дні адпачынку; перадаць на часовае карыстанне; прыцягнуць да крымінальнай адказнасці).

Такім чынам, як бачым, дакладнасць справавога маўлення накіравана на тое, каб змест фармулёўкі прачытваўся строга адназначна. Недапушчальна тут двухсэнсоўнасць, пэўная "размытасць" выкладання, недакладнасць. Усё павінна быць строга, трапна, сцісла, па-дзелавому.

ПАНЯЦЦЕ “ДАКУМЕНТ”. ЭЛЕМЕНТЫ ДАКУМЕНТА. АДМІНІСТРАЦЫЙНА-КАНЦЫЛЯРСКІЯ ДАКУМЕНТЫ

Дакументамі называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справавыя паперы, якімі афармляюцца розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян. Кожны дакумент складаецца з рэквізітаў – аўтар, адрасат, подпіс, дата і г.д. Рэквізіт – комплекс абавязковых элементаў бланка з строгім парадкам іх размяшчэння. Розныя віды дакументаў маюць розны набор рэквізітаў, які абумоўліваецца прызначэннем дакумента. Службовыя дакументы складаюцца на бланку – стандартным аркушы паперы, на якім узнаўляецца сталая інфармацыя дакумента і адводзіцца месуа для пераменнай інфармацыі. У бланк уваходзіць шэраг рэквізітаў, якія наносяцца друкарскім спосабам. Існуюць два віды бланкаў: бланк ліста і агульны бланк на ўсе іншыя віды дакументаў. Яны адрозніваюцца двума парамі рэквізітаў – адрасам установы-аўтара і відам дакумента; спасылкай на індэкс і дату ўваходнага дакумента, месцам складання дакумента.

Аўтарам дакумента выступаюць установы, прадпрыемствы, арганізацыі. Іх назвы даюцца ў Н.склоне ў строгай адпаведнасці з найменнямі, устаноўленымі адпаведнымі прававымі актамі.

Адрас арганізацыі – гэты рэквізіт мае на ўвазе перапіску (адказ). Ён уключае: індэкс прадпрыемства сувязі, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар тэлетайпа, нумар тэлефона; у частцы тыражу лістоў паказваецца нумар рахунку у банку. Паштовы і тэлеграфны адрасы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі паштовых правіл.

Дата дакумента ставіцца пры завяршэнні афармлення дакумента; яна павінна з’яўляцца адначасова датай яго падпісання і адпраўкі. Дата афармляецца арабскімі лічбамі. На яе адводзіцца восеі знакаў, калі лічба адна, то перад ёю абавязкова ставіцца 0. Апрвча даты, што ставіцца на бланку, датуюцца таксама ўсе стадыі афармлення і апрацоўкі дакумента: узгадненне, візіраванне, зацвярджэнне, накладанне рэзалюцыі, атрыманне дакумента, выкананне. Таму дата ўваходзіць састаўной часткай у шэраг іншых рэквізітаў.

Адрасаванне дакумента, г.з. паказ атрымальніка, каму прызначаецца дакументавая інфармацыя, робіцца на дакументах, якія адпраўляюцца ў іншыя арганізацыі або прыватным асобам, падаюцца кіраўніцтву (заявы, дакладныя, тлумачальныя запіскі) і перадаюцца ў структурныя падраздзяленні.

Адрасат уключае наступныя часткі:

  • назва ўстановы, арганізацыі (Н.склон);

  • назва структурнага падраздзялення (Н.склон);

  • назва пасады атрымальніка (Д.склон);

  • прозвішчы і ініцыялы (Д.склон);

  • паштовы адрас.

Склад гэтага рэквізіта мяняецца ў залежнасці ад адрасата і віду дакумента, што складаецца.

Назва тэксту павінна адлюстроўваць асноўнае пытанне, якое закранута ў лісце, і адказываць на пытанне “пра што ліст”. Яна павінна быць сціслай і фармулявацца ў кароткай форме. Назва змяшчаецца перад тэкстам ліста ў форме М.склону, не выдзяляецца, пішацца з вялікай літары.

Тэкст – асноўны рэквізіт справавых папер.

Дадатак – пералік дадатковых дакументаў, лістоў.

Подпіс – пасада асобы, асабісты подпіс і расшыфроўка яго.

Адзнака аб выкананні і адзнака аб накіраванні ў іншыя арганізацыі.

АДМІНІСТРАЦЫЙНА-КАНЦЫЛЯРСКІЯ ПАПЕРЫ

Да адміністрацыйна-канцылярскіх дакументаў адносяцца – акты, распараджэнні, загады, справавыя дакументы. Справавыя паперы складаюць – заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска.

Акт – дакумент, які складзены некалькімі асобамі і сцвярджае ўстаноўленыя факты і падзеі.

Распараджэнне – загад, які выдаецца з мэтай выканання.

Загад – дакумент, які выдаецца органамі дзяржаўнага і адміністрацыйнага кіравання з мэтай абавязковага выканання іх рашэнняў.

Заява – дакумент, які змяшчае просьбу ці прапанову асобы установе ці адказнай асобе.

Распіска – дакумент, які пацвярджае факт атрымання установай альбо пэўнай асобай важных дакументаў, матэрыяльных каштоўнасцей.

Распіска звычайна мае наступныя рэквізіты:

  1. назва дакумента;

  2. хто атрымаў;

  3. ад каго атрымаў;

  4. што атрымаў ( пералік каштоўнасцей, іх колькасць пішацца словамі і лічбамі);

  5. для якой мэты;

  6. дата і подпіс.

Даверанасць – дакумент, які дае каму-небудзь права дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго, пры гэтым ажыццяўляць пэўныя юрыдычныя дзеянні ці атрымліваць матэрыяльныя каштоўнасці.

Асабісты подпіс павінен быць засведчаны подпісам адказнай асобы і пячаткай.

Аўтабіяграфія – дакумент, у якім змешчаны афіцыйныя звесткі пра жыццёвы шлях, напісаныя ад першай асобы.

Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы. У ёй звычайна паведамляюцца наступныя звесткі:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку, год і месца нараджэння, сацыяльнае становішча;

  • бацькі ( поўнасцю імёны і імёны па бацьку, чым займаюцца);

  • адукацыя (калі і дзе вучыўся);

  • працоўная дзейнасць (месца працы, пасада);

  • дзяржаўныя ўзнагароды ( калі ёсць).

Ставяцца дата і подпіс. У аўтабіяграфіі як дакуменце не трэба раскрываць рысы характару, звычкі, схільнасці, розныя бакі асабістага жыцця.

Навуковы стыль

Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме. Навуковы стыль — гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуко-вых ведаў. Навуковы стыль — паняцце даволі шырокае. Ён выкарыстоўваецца ў галіне навукі і тэхнікі, аб'ядноўвае неаднародныя па форме віды літаратуры. Тыповыя рысы навуковага стылю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення.

Найбольш агульнымі ўласцівасцямі навуковага стылю з'яўляюцца аб'ектыўнасць, дакладнасць, лагічнасць і абстрактнасць выкладання. Лексічныя асаблівасці навуковага стылю наступныя:

  • шырокае ўжыванне нейтральных слоў;

  • пашыранае выкарыстанне агульнанавуковых слоў;

  • вялікая колькасць тэрмінаў — слоў і словазлучэнняў, якія гранічна дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці або прадметы.

Фразеалогія, што ўжываецца ў навуковым стылі, — таксама са сваёй спецыфікай таму, што значна абмежаваная ва ўласных рэсурсах і экспрэсіўных магчымасцях. Шырэй за ўсё ў навуковым стылі прадстаўлены тэрміналагічныя словазлучэнні фразеалагічнага тыпу: дзяржаўнае права, крымінальны працэс, судовы іск, судовая прамова, грамадскае ўздзеянне і інш.

Спецыфічныя асаблівасці мае і сінтаксіс навуковага маўлення. Сказы тут поўныя. Часцей ужываюцца складаныя сказы, даволі разнастайныя па сваёй будове.

Названыя вышэй асаблівасці навуковага стылю даюць падставу многім сцвярджаць аб пэўнай яго "сухасці", "недаступнасці", "халоднасці". Аднак, як паказвае практыка, усё залежыць ад індывідуальных здольнасцей аўтараў навуковых артыкулаў і манаграфій, ад іх магчымасцей даходліва, цікава і нават з пэўным захапленнем выкласці даволі складаныя моманты ў той ці іншай галіне, надаць свайму даследаванню пэўны эмацыянальны "тонус", ка-рыстаючыся пры гэтым спецыяльнай тэрміналогіяй. Усё гэта ні ў якім разе не зніжае навуковай вартасці працы.

Як вядома, навука складаецца з розных галін ведаў. Яны адрозніваюцца прадметам даследавання, выкарыстаннем спецыфічных тэрмінаў і катэгорый, метадамі даследавання і аргументацыяй. У сувязі з гэтым у межах навуковага стылю можна вылучыць некалькі разнавіднасцей або падстыляў:

акадэмічны (уласна навуковы);

навукова-справавы;

навукова- папулярны;

вучэбна-навуковы;

навукова-інфармацыйны;

навукова-публіцыстычны і іншыя.

Кожны з гэтых падстыляў мае свае спецыфічныя асаблівасці, але не настолькі істотныя, каб казаць пра кожны з падстыляў як пра самастойны стыль.

НАВУКОВЫЯ ЖАНРЫ : РЭФЕРАТ, АНАТАЦЫЯ, ДЫПЛОМНАЯ ПРАЦА

Навуковая і навукова-інфармацыйная літаратура ўмоўна дзе ліцца на тры тыпы: 1) навукова-тэхнічная літаратура (артыкулы, манаграфіі, падручнікі, патэнты, тэхнічныя справаздачы і апісанні і пад.); 2) прававая і палітычная літаратура (пастановы, указы, дагаворы і інш.); 3) дакументальная літаратура кіраўніцтва (загады, дырэктывы, справавыя паперы і пад.) Даволі часта ў навуковай літаратуры сустракаюцца працы змешанага характару, а таксама працы папулярнага жанру, дзе аўтар выкарыстоўвае нават вобразныя сродкі мастацкай літаратуры. Аўтару часам прыходзіцца павялічваць часткі тэксту, дзе змяшчаюцца ілюстрацыі, прыводзяцца аргументы і пад., каб пераканаць чытача ў доказнасці свайго выкладу. Як толькі мэта дасягнута – аўтар спыняе разгортванне элементаў тэксту. Закон эканоміі, які дзейнічае ў незлічонай колькасці інфармацыі, патрабуе ад чытача выпрацоўкі ўмення заўважаць істотнае, галоўнае, асноўнае ў навуковым тэксце і апускаць другаснае, менш важнае. Праца над навуковым тэкстам прымушае таксама заўважыць пазіцыю аўтара, вучонага па пэўных пытаннях, праблемах. Асноўным працэсам аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі навуковага матэрыялу з’яўляецца яго кампрэсія (згортванне). Моваведы называюць два асноўныя шляхі кампрэсіі навуковага тэксту: 1) змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца ў тэксце; 2) захаванне інфармацыі ў адносна поўным аб’ёме. Змяншэнне інфармацыі звычайна адбываецца за кошт пропуску падрабязнасцей і абагульнення тых частак тэксту, якія застаюцца. Шляхам змяншэння інфармацыі часта карыстаюцца пры напісанні рэфератаў, анатацый навуковых прац, а таксама пры падвядзенні вынікаў доследаў, эксперыментаў у параграфах, раздзелах ці заключэннях навуковых прац. Найбольш тыповымі памылкамі пры змяншэнні інфармацыі лічацца неапраўданыя страты неабходнай інфармацыі, скажэнне сэнсу першакрыніцы, адсутнасць логікі ў падачы інфармацыі. Выкарыстаем шлях змяншэння інфармацыі пры апрацоўцы наступнага тэксту. Чытаем тэкст рэфератыўным відам чытан ня. Рэфератыўны від чытання прадугледжвае сэнсавы аналіз выказванняў: падзел на тэму і рэму, а таксама прадугледжвае выдзяленне ключавых фрагментаў (найбольш інфарматыўных элементаў тэксту: асобных словазлучэнняў або цэлых сказаў). Асноўная памылка шляху захавання адносна поўнага аб’ёму інфармацыі – гэта залішняя інфармацыя. Варта адзначыць, што, працуючы над навуковым тэкстам, чытачу часта прыходзіцца карыстацца разнастайнымі прыёмамі кампрэсіі тэксту адначасова.

Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту. Працэс згортвання (кампрэсіі) навуковага тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак – гэта працэс складання тэксту рэферата і анатацыі. Рэферат (ад лац. referre – дакладваць, паведамляць) – кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. У навуковай літаратуры існуе падзел рэфератаў па паўнаце выкладу на дзве разнавіднасці: інфарматыўныя (рэфераты-канспекты) і індыкатыўныя (апісальныя, указальныя –- рэфераты-рэзюмэ) . Інфарматыўныя рэфераты змяшчаюць у сабе асноўную інфармацыю рэферыруемай працы ў абагульненым выглядзе; у іх таксама ўказваецца мэта і задачы даследавання, звесткі пра методыку даследавання, сферу прымянення, прыводзяцца вынікі працы, якія маюць навуковую і практычную значнасць, і інш. Індыкатыўныя рэфераты (рэфераты-рэзюмэ) займаюць прамежкавае становішча паміж рэфератам і анатацыяй (іх называюць рэфератыўнай анатацыяй). Яны толькі «падказваюць» чытачу, патрэбна яму звяртацца да першаснага дакумента ці не. У такіх рэфератах называюцца асноўныя палажэнні, звязаныя з тэмай рэферыруемай працы, пералічваюцца назвы раздзелаў, глаў, параграфаў, прыводзяцца ключавыя словы і словазлучэнні (звычайна тэрміны, якія грунтуюцца на асноўных ідэях і паняццях рэферыруемай працы).

Схема інфарматыўнага рэферата (рэферат-канспект):

1. Уступ (загалоўкавая частка).

2. Апісанне (уласна рэфератыўная частка).

3. Заключная частка.

Праца над рэфератам-дакладам пачынаецца з прагляду анатацый літаратуры па выбранай тэме, у якіх змест работы даецца ў асноўным. Беглы прагляд анатацый шматлікай літаратуры дазваляе выбраць неабходныя працы, якія заслугоўваюць больш уважлівага чытання і глыбокага вывучэння. Адабраную літаратуру неабходна заканспектаваць у асобным сшытку, абавязкова запісаўшы бібліяграфічныя дадзеныя канспектуемых прац. Пасля глыбокага асэнсавання заканспектаванага варта прыступіць да складання плана свайго дакладу. План звычайна складаецца з трох частак: уводзін, асноўнай часткі, заключэння. Ва ўводзінах студэнт робіць абгрунтаванне актуальнасці выбранай тэмы, яе тэарэтычнай і практычнай значнасці. Таксама фармулюецца асноўная мэта і задачы рэферата-даклада. У асноўнай частцы раскрываецца сутнасць асноўных пытанняў плана, сутнасць асноўных сучасных напрамкаў у разглядзе абранай тэмы. Прычым студэнт павінен абавязкова (у адрозненне ад рэферата-канспекта) у сваім дакладзе выказаць свае меркаванні наконт разглядаемых пытанняў. У заключэнні даюцца ў кароткай, яснай форме асноўныя вывады па разглядаемай працы. У канцы рэферата-даклада прыводзіцца спіс прачытанай або выкары станай літаратуры, які афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТам. Памер рэферата-даклада складае 10 – 15 старонак машынапісных старонак. Ва ўступе даецца бібліяграфічнае апісанне (яно афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТам). Уласна рэфератыўная частка ўключае ў сябе змест асноўных пытанняў і праблем, закранутых у артыкуле, манаграфіі і інш. (прычым выклад пазіцыі аўтара ідзе аб’ектыўна, без суб’ектыўнай ацэнкі рэферэнтам выкладаемага); пазначаюцца вынікі даследаванняў; таксама ўказваецца колькасць табліц, ілюстрацый і інш.

Анатацыя (ад лац. аnnotatio – заўвага) – гэта кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку. Схема анатацыі: 1) прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара; 2) назва твора; 3) месца выдання, выдавецтва, год; 4) аб’ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц); 5) кароткі змест (пералік асноўных палажэнняў тэксту-крыніцы); 6) пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах; 7) выкарыстанне ў тэксце літаратуры; 8) чытацкае назначэнне. Паміж рэфератам і анатацыяй існуюць пэўныя адрозненні: 1) у рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі – фармулёўкамі рэферэнта; 2) рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяш- чаецца ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне аб чым гаворыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі; 3) рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту, анатацыя ж пішацца сваімі словамі. Студэнты ў ВНУ даволі часта пішуць рэфераты-даклады, якія чытаюцца ў аўдыторыі.

Найважнейшым этапам самастойнага і актыўнага творчага працэсу студэнтаў з’яўляецца напісанне дыпломнай працы. Выбар тэмы дыпломнай працы вызначаецца студэнтам разам з навуковым кіраўніком. Неабходна ўлічваць пры гэтым, што наяўнасць вялікай колькасці публікацый па выбранай тэме ўскладняе вылучэнне нераспрацаваных аспектаў і абмяжоўвае самастойны ўклад студэнта ў асвятленне выбранай тэмы. На кансультацыі з навуковым кіраўніком складаецца план, які ў працэсе работы можа змяняцца (але канчатковы варыянт становіцца абавязковым дакументам); вызначаецца змест і структура будучай работы. Аб’ём дыпломнай працы складае 30 – 40 старонак машынапісу, уключаючы дадатак. Тэкставая частка работы скарачаецца, калі ў якасці дыпломнага задання выступае лабараторны аналіз ці эксперымент, рашэнне матэматычнай задачы ці падрыхтоўка чарцяжоў, табліцы і пад. Праца звычайна выконваецца з дапамогай камп’ютара на адной старонцы аркуша белай паперы фармату А 4 ( 210 х 288 да 210 х 297 мм) праз паўтара міжрадковага інтэрвалу з колькасцю радкоў на старонцы не больш за 40, у кожным радку павінна быць не больш за 60-65 знакаў з улікам прабелаў паміж словамі. Мінімальная вышыня шрыфту – 1,8 мм. Памеры палёў: верхняе – не менш за 15 мм; ніжняе – не менш за 20 мм; левае – не менш за 30 мм; правае – не менш за 10 мм. У тэкст дапускаецца ўпісваць чорным колерам асобныя словы, формулы, умоўныя знакі; памылкі друку можна замалёўваць карэктарам і на іх месца наносіць выпраўленчы тэкст. Дыпломная праца пачынаецца са структурнай часткі «ЗМЕСТ». Спосаб падачы структурных частак у змесце павінен адпавядаць іх падачы ў самой працы: загалоўкі главы (раздзела) звычайна друкуюцца вялікімі тлустымі літарамі; загалоўкі параграфаў друкуюцца прапіснымі (акрамя першай) тлустымі літарамі; загалоўкі пунктаў, падпунктаў – звычайным шрыфтам. У канцы загалоўкаў кропка не ставіцца. Калі загаловак складаецца з некалькіх сказаў, то кропка ставіцца паміж імі. Адлегласць паміж загалоўкам (за выключэннем загалоўка пункта) і тэкстам павінна быць 3-4 інтэрвалы. Наступная структурная частка – «УВОДЗІНЫ». Яна займае 3-4 старонкі. Ва ўводзінах даецца абгрунтаванне тэмы, яе актуальнасць, вызначаецца мэта і задачы даследавання, метады даследавання, называюцца крыніцы даследавання; таксама робіцца агляд наяўнай літаратуры па дадзенай тэме. Асноўная структурная частка работы павінна складацца не менш чым з двух самастойных раздзелаў (глаў). У канцы кожнага раздзела (а таксама параграфа ці пункта) павінны быць кароткія вывады. Завяршае дыпломную працу структурная частка «ЗАКАНЧЭННЕ» (4-6 старонак), у якой робяцца вывады па даследуемай тэме ў цэлым. Могуць называцца шляхі далейшага вывучэння праблемы, паказвацца сувязі з сучаснасцю, прапаноўвацца рэкамендацыі па практычнаму прымяненню вывучаемай тэмы. Абавязкова прыводзіцца «СПІС <ВЫКАРЫСТАНАЙ> ЛІТАРАТУРЫ», які афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТам. Затым (калі яны ёсць і неабходны для дадзенай работы) ідуць «ДАДАТКІ», у якіх змяшчаюцца малюнкі, табліцы і пад. Загаловак кожнай структурнай часткі павінен пачынацца з новага ліста і афармляцца сіметрычна да асноўнага тэксту. Пішучы дыпломную працу, студэнт павінен не толькі раскрыць сутнасць асноўных сучасных напрамкаў у разглядзе абранай тэмы, але і выказаць сваю думку наконт пэўных канцэпцый (асабліва спрэчных), прывесці неабходную аргументацы

Публіцыстычны стыль

Публіцыстычны стыль — спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая прызначана абслугоўваць шырокую сферу грамадска-палітычных зносін. Найбольш яскрава асаблівасці і адметнасці публіцыстычнага стылю адлюстраваны ў сродках масавай інфармацыі: газетах, грамадска-палітычных часопісах, у інфармацыйных выпусках радыё і тэлебачання, таму гэты стыль інакш называюць газетна-публіцыстычным.

Кожнае публіцыстычнае выданне накіравана на фармаванне светапогляду чытача. Як вядома, асноўная задача публіцыстыкі - несці інфармацыю, даводзіць да шырокіх колаў насельніцтва паведамленні пра найбольш важныя і актуальныя падзеі, з'явы і праблемы сучаснасці, уплываць на свядомасць людзей, фармаваць грамадскую думку. Спецыфічныя абставіны з'яўляецца катэгорыяй агульнамоўнай, у публіцыстыцы яна праяўляецца найболыіі выразна і ўсебакова. Разглядную з'яву ці апісваемую падзею "высвечваюць" з розных бакоў, адсюль рэзкае размежаванне станоўчага і адмоўнага, адпаведна і дзяленне моўных сродкаў на станоўча-ацэначныя і негатыўна-ацэначныя. Уздзеянне публіцыстычнага твора накіравана на абуджэнне грамадзянскіх якасцей асобы. Відавочна, што публіцыстычнае маўленне звернута да шматлікай і разнастайнай аўдыторыі, яно павінна быць агульнапрынятым і агульназразумелым. У першую чаргу публіцыстычнае маўленне павінна адпавядаць нормам беларускай літаратурнай мовы, таму характэрныя асаблівасці яго наступныя:

  • правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і дарэчнасць маўлення;

  • выкарыстанне элементаў гутарковай лексікі, шырокае ўжыванне высокіх кніжных слоў, выкарыстанне архаізмаў, спецыяльнай лексікі;

  • актыўнае выкарыстанне разнастайных словаўтваральных і граматычных сродкаў з экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкай;

  • выкарыстанне шматлікіх сінтаксічных канструкцый (рытарычны зварот, рытарычнае пытанне, антытэза, інверсія, анафара, паралелізм).

Падсумоўваючы сказанае, адзначым, што спецыфіка сістэмы моўных сродкаў публіцыстычнага стылю звязана з яго функцыянальнымі асаблівасцямі: сродкамі публіцыстычнага маўлення перадаецца актуальнасць інфармацыі і разам з тым паралельна ідзе ўздзеянне на чытача, слухача, гледача, на фармаванне яго светапогляду. Відавочна, што значная роля тут адведзена пазіцыі аўтара, яго ацэнцы, вобразным сродкам, іх умеламу і дакладнаму выкарыстанню.

Мастацкі стыль

Мастацкі (літаратурна-мастацкі) стыль займае асобае месца сярод іншых функцыянальных стыляў мовы. Гэта звязана з тым, што ў мастацкім творы слова выконвае дзве функцыі — камунікатыўную і эстэтычную. Менавіта з улікам дадзенай акалічнасці адна група даследчыкаў лічыць мастацкі стыль раўнапраўным у агульнай сістэме функцыянальных стыляў мовы, а некаторыя мовазнаўцы прызнаюць за стылем мастацкай літаратуры такую асаблівасць, якая не дазваляе ўключыць яго ў вышэйназваную сістэму. Праўда, прыхільнікаў першай навуковай плыні ў беларускім мовазнаўстве значна больш, таму і мы будзем разглядаць літаратурна-мастацкі стыль у агульнай сістэме функцыянальных стыляў.

Адзначым, што адметнай асаблівасцю сучаснай беларускай літаратурнай мовы з'яўляецца менавіта арганічнае адзінства мастацкага і іншых функцыянальных стыляў, прычым вядучая роля адводзіцца мастацкаму стылю. Прычынай гэтаму — той факт, што так праходзіў працэс гістарычнага развіцця беларускай мовы: яе станаўленне працякала ў непасрэднай сувязі з развіццём нацыянальнай літаратуры.

На думку даследчыкаў, галоўная асаблівасць мастацкага стылю палягае ў тым, што ён у працэсе рэалізацыі сваёй галоўнай функцыі (функцыі ўздзеяння) выкарыстоўвае ўсе сродкі агульнанароднай мовы, калі гэта карысна і патрэбна з пункту гледжання стылістычнай апраўданасці.

У мастацкім стылі шырокае распаўсюджанне маюць сродкі іншых стыляў, таму можна сцвярджаць, што ён увабраў у сябе шматвыразную гаму розных стылёвых афарбовак.

Мова мастацкай літаратуры, як частка агульналітаратурнай мовы, даволі часта дэманструе выкарыстанне нелітаратурных лексічных элементаў. Тут могуць быць ужыты дыялектызмы, жарганізмы, прафесіяналізмы, прастамоўная лексіка. Ужыванне пералічаных лексічных сродкаў патрэбна ў мастацкім творы для моўнай характарыстыкі персанажаў, для дасягнення пэўнай экспрэсіі апавядання.

Вышэй было адзначана, што ў мастацкім стылі "ўвасобленыя" камунікатыўная і эстэтычная функцыі. Гэтая акалічнасць прадугледжвае, што мастацкі твор не проста нясе інфармацыю, але "нясе яе прыгожа" - уздзейнічае на волю, пачуцці, эстэтычныя ўяўленні чытача. Дасягаецца гэта выкарыстаннем разнастайных выяўленчых і выразных сродкаў (лексічных, марфалагічных, сінтаксічных).

Характэрныя асаблівасці мастацкага стылю, як бачым,— эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць і вобразнасць.

У залежнасці ад творчай задумы і мастацкага таленту творцы рэалізуецца ў літаратурна-мастацкім стылі багацце лексічных, марфалагічных і сінтаксічных рэсурсаў мовы.

Менавіта мастак слова, маючы на ўзбраенні шырокі арсенал моўных сродкаў, надае тэксту своеасаблівае "мастацкае гучанне".

Раздзел 3. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексіка. Лексічныя сродкі мовы. Дыферэнцыяцыя сучаснай лексікі

Беларуская мова, як і іншыя флектыўныя мовы, складаецца са слоў. Характэрнымі

прыметамі слова з’яўляецца цэльнасць і ўзнаўляльнасць у маўленні. Слова суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення – паняццем. Паняцце – абагульненае адлюстраванне ў свядомасці людзей асноўных уласцівасцяў рэальнага свету. За пэўным паняццем замацоўваецца слова. Абазначаючы прадмет, выражаючы паняцце аб ім, слова выконвае намінатыўную функцыю. Слова – цэнтральная адзінка мовы, якая служыць сродкам называння прадметаў і з’яў навакольнай рэчаіснасці, а таксама з’яўляецца будаўнічым матэрыялам для словазлучэнняў і сказаў. Сукупнасць усіх слоў мовы, яе слоўнікавы склад называецца лексікай. Словы маюць лексічнае значэнне. Лексічнае значэнне – унутраны, рэальны змест слова, суадноснасць яго гукавой абалонкі з адпаведнымі прадметамі ці з’явамі аб’ектыўнай рэчаіснасці. Лексічнае значэнне слова выражаецца асновай слова. Але не ўсе словы ў нашай мове называюць паняцці і маюць лексічнае значэнне. На аснове сваіх семантычных і граматычных прыкмет словы адносяцца да пэўных часцін мовы, з якіх адны словы маюць пэўнае лексічнае значэнне, адказываюць на пытанне і ў сказе з’яўляюцца членамі сказа – самастойныя часціны мовы, а другія гэтымі ўласцівасцямі не валодаюць – службовыя часціны мовы. Самую вялікую колькасць слоў складаюць самастойныя часціны мовы, ці паўназначныя.

Слова можа мець, як адно значэнне (адназначныя), так і больш (мнагазначныя).

Адназначныя – маюць адно лексічнае значэнне : сінтаксіс.

Мнагазначныя – маюць два, тры і больш значэнняў. Таму слова можа ўжывацца, як у прамым значэнні, так і ў пераносным. Розныя значэнні аднаго і таго ж слова з’явіліся не адразу, а ў працэсе развіцця мовы. Новыя значэнні могуць паяўляцца ў выніку пераносу назвы з аднаго прадмета на другі па падабенстве ці сумежнасці. Пераноснае значэнне мае наступныя віды:

Метафара – разнавіднасць мнагазначнасці, заснаваная на падабенстве формы, функцыі, колеру, унутраных асаблівасцей : стальная іголка – іголка елкі.

Метанімія – разнавіднасць мнагазначнасці, заснаваная на сумежнасці прадметаў і з’яў : меў добры бас – выступаў бас.

Сінекдаха – разнавіднасць мнагазначнасці, сутнасць якой у тым, што адно і тое ж слова ўжываецца як для абазначэння цэлага, так і для назвы часткі цэлага : пасадзіў вішню – з’еў вішню.

Ад мнагазначных слоў трэба адрозніваць словы-амонімы. Яны аднолькавыя па фанетычным афармленні, вымаўленні і напісанні, але зусім розныя па значэнні. Існуе наступная разнавіднасць амонімаў.

Лексічныя – адносяцца да адной часціны мовы і супадаюць ва ўсіх формах (родзе, ліку, склоне, спражэнні) : аўсянка, сардэчнік.

Марфалагічныя – аднолькава гучаць і пішуцца толькі ў асобных граматычных формах : піла.

Фанетычныя – словы, якія маюць аднолькавае гучанне, але рознае напісанне і значэнне : род – рот; дарос – да рос. Усе яны з’яўляюцца ўнутрымоўнымі амонімамі.

Міжмоўныя – словы, якія аднолькава гучаць у розных мовах, але маюць рознае значэнне : качка – бел. Вадаплаўная птушка. Рус. Гайданка падчас руху судна, вагона.

У апошні час асобна вызначаюцца амографы – словы, якія маюць аднолькавае напісанне, але рознае гучанне і значэнне дзякуючы націску : кара – кара; сталы – сталы.

У працэсе развіця мовы ўзнікаюць розныя словы для абазначэння аднаго і таго ж паняцця. Гэта сінонімы. Словы адной часціны мовы, якія па-рознаму гучаць і пішуцца, але маюць блізкае значэнне. Гэты лексічны сродак мае наступныя віды: семантычныя (маюць вельмі блізкае значэнне, але не тоеснае : бяда – няшчасце); стылістычныя (маюць аднолькавае лексічнае значэнне, але адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай : палец - перст); семантыка-стылістычныя (адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай : ісці – крочыць); кантэкстуальныя (называюць пераносна-вобразнае значэнне толькі ў кантэксце); абсалютныя (не адрозніваюцца ні адценнямі значэнняў, ні стылістычнай афарбоўкай : арфаграфія – правапіс).

Выдзяляюцца словы, блізкія па гучанні, але розныя па значэнні, якія маюць звычайна адзін корань і належаць да адной часціны мовы. Такія словы прынята называць паронімамі: эканоміка – эканомія. Маюцца словы, якія абазначаюць супрацьлеглыя, але суадносныя паняцці. Называюцца яны антонімамі. Аднакарэнныя – утвораныя ад слоў аднаго кораня пры дапамозе прыстаўкі супрацьлеглага значэння : навуковы – антынавуковы. Рознакарэнныя – утвораныя ад слоў з рознымі каранямі : праўда – хлусня.

Лексіка сучаснай беларускай мовы мае сваю дыферэнцыяцыю паводле паходжання, сферы ўжывання, стылістычнай афарбоўкі, складу.

Разнавіднасць лексікі

Беларуская лексіка паводле паходжанн

Слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў. Зараз мы карыстаемся словамі, гісторыя якіх налічвае тысячагоддзі, і словамі, што ўзніклі ў апошнія гады. Побач ужываюцца словы, народжаныя шматвяковай моўнай практыкай беларускага народа, і словы, занесеныя да нас з іншых, блізкіх і далекіх моў.

Паводле паходжання лексіка сучаснай беларускай мовы падзяляецца на:

- спрадвечна беларускія словы:

- індаеўрапейскія словы;

- агульнаславянскія словы;

- усходнеславянскія словы;

- уласнабеларускія словы;

- запазычаныя словы:

- са славянскіх моў;

- з неславянскіх моў.

Аснова нашай мовы – гэта словы спрадвечна беларускія. У іх адлюстравана гісторыя станаўлення беларускага народа і яго продкаў.

Індаеўрапейскія словы найбольш старажытныя, дайшлі да нас з часоў індаеўрапейскай агульнасці (да IV тысячагоддзя да н.э.): маці, нос, сын, брат, сястра, сонца, два, ноч, снег, тры. Яны захоўваюць аддаленае падабенства гучання і напісання ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах – беларускай, рускай, англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай, літоўскай, грэчаскай і г.д. Напрыклад: бел. маці, рус. мать, англ. Mother.

Агульнаславянская лексіка фарміравалася ў перыяд існавання славянскага адзінства (IV тыс. да н.э. –VI ст.н.э.), калі славяне вылучыліся з індаеўрапейскай супольнасці, але яшчэ не падзяліліся на асобныя групы. Агульнаславянскія словы з некаторымі фанетычнымі адрозненнямі ўжываюцца ва ўсіх славянскіх мовах – беларускай, рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай, сербска-харвацкай і інш.: бел. хлеб, рус. хлеб, укр. хліб, польск. сhleb, чэшск. сhleb, балг. хляб.

Усходнеславянская лексіка захавалася з часоў гістарычнага падзелу славян на тры групы – усходнюю, заходнюю і паўднёвую (VI - XII ст.н.э.). Да ўсходняй групы адносіліся продкі сучасных беларусаў, рускіх, украінцаў, таму ўсходнеславянскія словы з’яўляюцца агульнымі для гэтых трох моў: дзядзька, пляменнік, сям’я, куст, вяроўка, галка, снягір, жаваранак, ластаўка, сорак, дзевяноста, журчаць, гуляць, харошы, карычневы.

Уласнабеларускія словы ўзніклі тады, калі беларуская мова ўжо існавала ў якасці самастойнай славянскай мовы (з XIV ст.н.э.). Гэтыя словы адсутнічаюць у іншых мовах і выяўляюць нацыянальную адметнасць мовы беларускага народа: асілак, волат, дрыгва, каліва, журавіны, вусень, змрок, жаданне, касавіца, палетак, хмызняк, журавіны, вясёлка, золак, мілагучны, шурпаты і г.д.

Запазычаныя словы трапілі ў беларускую мову ў выніку эканамічных, палітычных, гандлевых, культурных сувязей, якія існуюць паміж народамі.

У сучаснай беларускай мове існуюць запазычанні

- са славянскіх моў (рускай: подзвіг, буквар, вопыт, вобыск, бальшавік, ветфельчар, вінтоўка, вяшчанне, мясарубка, чарцёж, частотнасць, ураўненне і інш.; украінскай: бадзёры, боршч, забабоны, плюгавы, журыцца, чупрына, прыгадаць, лунаць, чубаты і інш.; польскай: моц, скарб, гузік, скарга, палац, хцівы, блакітны, агрэст, бяспечны, братэрскі, відэлец, вяндліна, вільгаць, дранцвець, зброя, здрада, кабета, літасць, лямант, маёнтак, млын, тлусты, халява, цалкам і інш.; са стараславянскай (словы, што прыйшлі з першай літаратурнай мовы славян, старажытнабалгарскай па паходжанні): воблака, неба, дрэва, малітва, улада, храм, храбры, шлем і інш.)

- з неславянскіх моў ( англійскай: байкот, бар, баскетбол, біфштэкс, блакада, боінг, бокс, вульгарны, долар, джэм, імпарт, снайпер, спорт, старт, танк, трап, матч, трэнер, хакей, тэніс, чэк, клуб, фільм, джаз, трамвай, бізнес і інш.; нямецкай: жабрак, маляр, майстар, слесар, фурман, швагер, варта, вахта, куля, рота, штурм, бухгалтар, вага, кошт, крама, рахунак, пуд, ланцуг, лямпа, труна, фура, шафа, шуфляда, шыба, бровар, дах, кухня, фальварак, крэйда, цукар, цэгла, цыбуля, футра, фартух і інш.; французскай: абажур, абсурд, авангард, адэкалон, акварэль, акрабат, апарат, ас, асамблея, атэлье, афіцыянт, афіша, бардзюр, берэт, вадэвіль, вестыбюль, ветэран, вітраж, ваза, парасон, пісталет, эгаіст і інш.; літоўскай: азярод, свіран, гірса, намітка, рэзгіны, капшук і інш.; лацінскай: аўтар, акцёр, дэкан, дырэктар, інспектар, камісар, прафесар, гумар, сатыра, нота, тэрмін, цэнтр, канстытуцыя, камісія, сесія, акт, аркуш, метрыка, атэстат і інш.; грэчаскай: акадэмія, алегорыя, геаметрыя, дыялектыка, кафедра, камедыя, космас, логіка, матэматыка, педагогіка, стыхія, фантазія, храналогія, бібліятэка, дыялект, параграф, арфаграфія і інш.; цюркскай: аркан, дыван, капкан, тапчан, торба, атаман, кандалы, каравул, гарбуз, качан, баран, барсук, бугай, таракан, кафтан, сярмяга, халат, шапка, буланы, буран, туман і інш.

Іншамоўнымі словамі нельга злоўжываць. Няма ніякай патрэбы запазычваць словы, калі ёсць свае для назвы пэўных прадметаў ці з'яў.

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Лексіка сучаснай беларускай мовы ўключае агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку.

Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, якія ужываюцца ў розных сферах усімі, незалежна ад месца жыхарства, адукацыі, прафесіі носьбітаў мовы. Яны агульназразумелыя: жыць, хуткі, я, заўтра, але і г.д.

Лексіка абмежаванага ўжытку ўключае словы, якімі карыстаюцца асобныя групы насельніцтва. У залежнасці ад сферы прымянення яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.

Дыялектная лексіка абмежавана ва ўжытку пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак: гулы (рэха), вецер (буй), дождж (рось). З цягам часу асобныя дыялектызмы могуць пераходзіць у літаратурную мову і замацоўвацца ў ёй (акрыяць, бруіцца, весніцы, плённы і г.д.)

Спецыяльная лексіка абмежавана ў выкарыстанні колам людзей пэўнай спецыяльнасці і падзяляецца на прафесіяналізмы і тэрміны.

Прафесіяналізмы – гэта словы, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў асобных прафесій: клава (клавіятура), венік (вінчэсцер), мама (мацярынская плата).

Тэрміны – гэта афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі і г.д. (марфема, выказнік, сінонім, займеннік, флексія, фармант – тэрміны мовазнаўства, сінус, косінус, лагарыфм, катэт, гіпатэнуза – матэматычныя тэрміны).

Жаргонная лексіка ўжываецца асобнымі групамі людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, прывычкамі, бытавымі ўмовамі, характарам дзейнасці. Большасць жаргоннай лексікі – экспрэсіўна афарбаваныя словы. Напрыклад, у мове школьнікаў, студэнтаў сустракаюцца наступныя жаргонныя словы: зубрылка, батанік, пара, кол, хвост, засыпацца, шпора, здуць, лаба, шасцёрка і г.д. Выкарыстанне жаргонных слоў – своеасаблівая моўная гульня, якая, аднак, вядзе да збяднення мовы, яе засмечвання, вульгарызацыі.

Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі падзяляецца на міжстылёвую, кніжную і размоўную.

Пераважную большасць у мове складае міжстылёвая лексіка – стылістычна-нейтральныя словы, якія не маюць дадатковых адценняў размоўнасці, пагардлівасці, грубасці, зневажальнасці, могуць ужывацца ў любым стылі (чалавек, вада, жыта, шырокі, трымаць, піць).

Стылістычна абмежаваную лексіку складаюць словы, выкарыстанне якіх абмежавана пэўным стылем. Адны з іх звычайна выкарыстоўваюцца ў пісьмовай форме мовы – гэта кніжная лексіка, а другія ў вуснай форме мовы – гэта гутарковая (размоўная) лексіка.

Кніжная лексіка – гэта словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца ў кніжных стылях, амаль не ўжываюцца ў бытавой гаворцы.

Актыўная і пасіўная лексіка

Паводле ступені ўжывання лексіка сучаснай беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную.

Да актыўнай лексікі адносяцца ўсе агульназразумелыя і шырокаўжывальныя словы, якія не маюць адцення ўстарэласці, нi адцення навізны. Такімі словамі карыстаюцца ўсе носьбіты мовы як у вуснай, так і ў пісьмовай формах мовы незалежна ад прафесіі, занятку, а таксама месца ix пражывання: брат, сястра, Бацькаўшчына, вавёрка, возера, вуліца, год, настаўнік, мова, рунь, пушча, чыгунка, чырвоны, светлы, араць, будавацъ, марыць, спяваць, улетку, прыгожа, Беларусь, БелАЗ, ААН i інш.

Пасiўную лексіку складаюць словы, пераважна зразумелыя, але непрывычныя, не ўжывальныя штодзённа, яны маюць або адценне ўстарэласці, або адценне навізны. Сюды ўваходзяць устарэлыя словы i неалагізмы.

Устарэлыя словы — гэта словы, якія выйшлі з актыўнага складу лексікі i ўжываюцца ў сучаснай мове зрэдку: аршын, фунт, баярын, прыгон, паншчына, цівун, батрак, шляхта, стражнік, губернатар, нарком, чада, веча, вакацыі, саха, камбед, нэп i інш. Устарэлыя словы падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы.

Гістарызмы — гэта назвы тых прадметаў, рэчываў, матэрыялаў, з’яў, працэсаў, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі “гісторыяй”: феадал, фабр­ыкант, батрак, прыгонны, парабак, лёкай, губернатор, стражнік, ураднік, жандар, земства, прыстаў, сотнік, рэкрут, ротмістр, пушкар, мушкет, самопал, каганец, кабрыялет, саха, каптур, армяк, грыўня, пенязь, талер, дукат, асьміна, пядзь, аршын, вярста, дзесяціна, сажань i iнш.

Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы сучасных рэчаў і з’яў. У працэсе развіцця мовы яны былі заменены новымі словамі-сінонімамі.: npacвemaacвema, абставы — абставіны, дзейца — дзеяч, земляробны — земляробчы, лятун — лётчык, матацыклет матацыкл, прыродніцкі прыродаведчы, атрамант чарніла, лемантар буквар, раме — плечы, чало — лоб, чада дзіця, nepci — грудзі, скрыжалі — закон, тлумач — перакладчык, кордон граніца і інш.

Неалагізмы – гэта словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны. Яны ўзнікаюць у мове для назвы новых прадметаў і з’яў або для замены іх старых назваў: aвiямaкci, акваград, акванаўт, вададром, аэро6yc, таксобус, газамабіль.

Аўтарскія неалагізмы (аказіяналізмы) – словы, якія ствараюцца пісьменнікамі, паэтамі, грамадскімі дзеячамі, і маюць адценне навізны толькі ў кантэксце: Мае добрыя людзі, суайчыннікі, сузямельнікі... (Н.М.). Блукаюць грыбазбіры... (Панч.). Напейзажвацца ў запас... (Б.). Ад’юбілееш памаладзееш... (В.).

Некаторыя аказіяналізмы, створаныя пісьменнікамі па законах бела­рускай мовы, з часам трывала ўвайшлі ў склад беларускай літаратурнай мовы: адлюстроўваць, мілагучны, мэтазгодны, дабрабыт, ажыццяўленне

(У. Дубоўка), светапогляд (Я. Колас) i інш.

Раздзел 4. Тэрміналогія

Паняцце тэрміна

Слова тэрміналогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны (навукі, тэхнікі, мастацтва) і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Тэрміналогія пэўнай навукі — гэта штучна створаная сістэма моўных сродкаў, своеасаблівы лексічны пласт.

Аналізуючы фармаванне тэрміналогіі, трэба паслядоўна размяжоўваць працэс натуральнага папаўнення тэрміналагічнай лексікі ў часе развіцця пэўных галін навукі і ўласна тэрміналагічную работу па ўпарадкаванні гэтай лексікі. Пастаяннае натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі неаддзельнае ад умоў станаўлення і функцыянавання нацыянальнай мовы. Характэрным для беларускай мовы з'яўляецца працягласць і перарывістасць яе гістарычнага развіцця, таму, відавочна, натуральнае фармаванне беларускай тэрміналогіі таксама з'яўляецца працяглым, але перарывістым.

Першапачатковай асновай фармавання тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы правамерна лічыць намінацыі розных прадметаў і з'яў прыроды ў народным маўленні і пазней фіксацыю гэтых намінацый у пісьмовых помніках старабеларускай мовы.

Фармаванне грамадска-палітычнай, эканамічнай, юрыдычнай тэрміналогіі было найбольш раннім і інтэнсіўным дзякуючы функцыянаванню старабеларускай мовы ў якасці дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім.

Сучасная беларуская тэрміналогія вельмі разнастайная па паходжанні і спосабах утварэння. Працяглы гістарычны перыяд фармавання беларускай тэрміналогіі абумоўлівае наяўнасць у яе складзе як старых слоў, зафіксаваных у першых помніках пісьменства (дзяржава, пасол, сведка), так і новых (аўтаадказчык, аўтатыповы),

На працягу ўсёй гісторыі развіцця фармаванне беларускай тэрміналогіі адбывалася ва ўмовах суіснавання з іншымі мовамі, у тым ліку і неславянскімі. Гэтым тлумачыцца наяўнасць у складзе беларускай тэрміналогіі як спрадвечна беларускіх слоў (адмова, адказ, благі, галіна), так і запазычаных (арышт, арэнда, асартымент, бюджэт, вэксаль).

Сучасная эканоміка мае сваю даволі трывалую, добра замацаваную, навукова і практычна абгрунтаваную тэрміналогію, інакш кажучы, тэрміналагічную сістэму, або тэрмінасістэму. Тэрміналагічная сістэма — гэта сукупнасць тэрміналагічных адзінак — тэрмінаў, якім прыпісваецца пэўнае паняцце і якія суаднесены з іншымі найменнямі ў дадзенай галіне навукі (у прыватнасці, эканоміцы і тэхніцы).

Тэрмін гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, якое існуе (створанае, запазычанае) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Напрыклад: міжнародны маркетынг – маркетынгавая дзейнасць фірмы на рынку замежных краін; тактыка маркетынгу – уяўляе сабою пэўныя дзеянні, выкананыя з мэтай рэалізацыі зададзенай маркетынгавай стратэгіі. Тэрмінамі называюцца спецыяльныя паняцці, якія ўзнікаюць у пэўнай галіне навукі. Можна сказаць, што тэрмін — гэта імя паняцця.

Слова тэрмін іншамоўнага паходжання: ад лац. tегmіnus (канец, мяжа), які па значэнні і паходжанні звязаны з грэчаскім tеpuа: 1) канечны слуп на рысталішчах; 2) канец, край, мяжа; 3) вынік, вывад, зыход.

Асаблівасці тэрмінаў

Тэрмін адрозніваецца ад літаратурнага слова цэлым радам асаблівасцей, і перш за ўсё – функцыянальна. Нават у слоўніках тэрмін не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне. Тэрміны патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, зацмаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодання тэрмінамі. Кожны тэрмін унутры тэрміналагічнага поля выяўляе цэлы рад сваіх асаблівасцей.

1. Адназначнасць тэрміна.

Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін.

2. Мнагазначнасць тэрміна.

Тэрмін можа набываць новае значэнне нават у межах пэўнага тэрміналагічнага поля, дзякуючы дыферэнцыяцыі шляхам суфіксальных утварэнняў ці ўжывання розных граматычныхформаў.

3. Адсутнасць экспрэсіі, эмацыянальнасці.

Тэрміны ўзнікаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў. Можна прывесці безліч тэрмінаў, якія ўтвораны ў выніку пераносу па рознага роду асацыяцыях і выкарыстоўваюцца ў розных галінах ведаў. Пры ўстанаўленні пажоджання тэрміна можна рэдка выявіць выражэнне экспрэсіі і эмоцыі.

4. Сістэмнасць.

Кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя адносіны, хоць яны вельмі спецыфічныя.

Паходжанне тэрмінаў

Тэрміналагічная лексіка паводле паходжання неаднародная. Яна складаецца з розных пластоў уласных і іншамоўных слоў; з спалучэнняў уласных і іншамоўных сродкаў; з новых і старых слоў; агульнаўжывальных па паходжанні і вузкаспецыяльных; з слоў, утвораных па мадэлях тэрміналагічнага словаўтварэння.

Паводле паходжання тэрміны можна падзяліць на ўласныя і іншамоўныя.

Сярод уласных тэрмінаў выдзяляюцца агульнаўжывальныя словы, якія сталі тэрмінамі ў выніку працэсу тэрміналагізацыі. Такія тэрміны маюцца амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Адны і тыя ж агульнаўжывальныя словы выкарыстоўваюцца ў розных сферах дзейнасці чалавека. Яны звязаны па тэматыцы з грамадствам, прыродай, жывёламі, раслінамі, таму іх роля як самастойныхслоў-тэрмінаў і асабліва ў складзе састаўных тэрмінаў досыць значначная ў прыродазнаўчых, грамадскіх, медыцынскіх навуках.

У ролі тэрмінаў выкарыстоўваюцца і агульнавядомыя словы. Асобныя тэрміны ўласнага паходжання ўзяты з размоўнай лексікі. Найбольшую частку складаюць вытворныя тэрміны, ці дэрываты, г.з. тэрміны, утвораныя з уласнага матэрыялу ці ўласнага і запазычанага паводле пэўных спосабаў утварэння. Пры ўтварэнні новых тэрмінаў адзначаюцца тыя ж спосабы і прыёмы, што і ў беларускай літаратурнай мове.

Другую групу тэрмінаў паводле паходжання складаюць іншамоўныя. Тлумачыцца гэта перш за ўсё адсутнасцю ў мове пры перакладзе адпаведных слоў, а па-другое, адсутнасцю паняццяў, вызначаных і названых пэўнымі тэрмінамі ў мове-крыніцы. Вялікую ролю для запазычвання іншамоўных тэрмінаў у беларускай тэрміналогіі дыгрывае руская тэрміналогія, паколькі шматлікія тэрміны не толькі запазычаны з яе, але і праз яе пранікаюць з іншых моў свету ў беларускую. У складзе беларускай тэрміналагічнай сістэмы маюцца запазычанні з лацінскай, грэчаскай, англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай моў. Шырока вядомыя запазычаныя часткі: -граф, графія, -лог, -логія, -макра, - мікра, -фон, -бія, -аэра, -астра, - аўта і інш.

Пры запазычванні слоў-тэрмінаў з іншых моў адбываецца частковае падпарадкаванне іх законам сучаснай беларускай мовы: гукі ж, дж, р, ў, ц, ч, ш – цвёрдыя; фрыкатаўны гук ф; аканне, дзеканне, цеканне. Безумоўна, тэрміны іншамоўнага паходжання падпарадкоўваюцца графіцы і правілам арфаграфіі, ёсць і выключэнні з правілаў.

Утварэнне тэрмінаў

У залежнасці ад спосабу ўтварэння можна выдзеліць наступныя групы тэрмінаў:

1. Тэрміны утвораныя сінтаксічным спосабам утварэння. Гэта спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў. Тэрміны такой групы могуць утварацца па мадэлях – “прыметнік + назоўнік”; “”назоўнік + назоўнік”; “назоўнік + прыназоўнік + назоўнік”: кіраўніцкі апарат, дзяржаўнае кіраванне, вышыня гука, фаза ў тэрмадынаміцы. Досыць значная колькасць тэрмінаў складаецца з трох і больш кампанентаў. Усе сінтаксічныя тэрміны раздзяляюцца на два тыпы паводле ступені сэнсавага раздзялення: непадзельныя і фармальна падзельныя. Непадзельныя нагадваюць фразеалагізмы літаратурнай мовы, паколькі яны не адлюстроўваюць пэўных тэрміналагічных паняццяў: ледніковы грыб. Тэрміны-словазлучэнні, якія фармальна дзеляцца на значымыя кампаненты, шырока прадстаўлены ў розных тэрмасістэмах: белы верш.

2. Суфіксальны спосаб утварэння.

Больш за ўсё суфіксальным спосабам утвараюцца тэрміны ад асноў уласных і агульных імён, уласных і іншамоўных слоў пры дапамозе суфіксаў –ізм, -ызм,

-ыянств, -янств, -іянств, -іт, -ав, -еўск, -нн, -енн, -к, -іст, -ізафікацыя, -аж, - ацы-я: элетрафікацыя, дрэнаж, наладка, градацыя, дэбіторскі, арбітражны, дарвінізм.