Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ровина Р.А., ИБО НТ и МК, шпоры.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
268.8 Кб
Скачать

1. Характэрныя асаблiвасцi i структура навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў i iх уплыў на галiновую iнфармацыйную дзейнасць.

РБ - краiна з высокаразвiтымi галiнамi прамысловасцi, сельскай гаспадаркi, медыцыны.Правядзенне навук дасдедванняў , інфармацыйная дзейнасць д/ развіцця эканомікі Iнфармацыя - стратэгiчны запас краiны i кожнай арганiзацыi НТ i МК. НТ i МК абапiраецца на законы развiцця жывой i нежывой прыроды, гэта веды. Навукова-тэхнiчныя веды можна прадставiць у выглядзе сiстэмы, якая складаецца з сукупнасцi элементаў:

  • людзей, занятых навуковымi даследаваннямi

  • iдэй,

  • фактаў,

  • тэорый,

  • метадаў, якiя забяспечваюць правядзенне даследаванняў i распрацовак; iнструментарыя для правядзення навуковых даследаванняў i распрацовак; навукова-тэхнiчнай iнфармацыi

Асаблівасці:

  • Навукова-тэхнiчныя веды iснуюць ў навукова-тэхнiчным комплексе, якi ўключае ўзаемазвязаныя сферы: навука–тэхнiка–вытворчасць–спажыванне

  • Выкарыстоўваюцца ўнiверсальная, зразумелая для данай супольнасцi мова формул, лiчбаў, лацiнская мова.

  • Маюць рынкавы кошт, хутка старэюць, добра структурыраваны.

  • Змест - вынiкi фундаментальных i прыкладных даследаванняў ў галiнах прыродазнаўства, тэхнiкi, сельскай гаспадаркi, медыцыны

Прыродазнаўства – гэта фундамент усяго комплекса. Яно вызначае развiццё усiх iншых галiн. Навуковыя даследаваннi прыродазнаўчай тэматыкi праводзяцца ў Нацыянальнай Акадэмii Навук Беларусi, ВНУ краiны. У склад прыродазнаўства ўваходзяць фiзiка-матэматычныя, геолага-геаграфiчныя, хiмiчныя, бiялагiчныя навукi

Тэхнiка (прамысловасць) – адна з прыярытэтных галiн развiцця сучаснай Беларусi. Значныя дасягненнi краiны ў аўтамабiлебудаваннi, будаўнiцтве, транспартным машынабудаваннi, хiмiчнай прамысловасцi i iншых галiнах. Адметнасццю даследаванняў з’яўляецца шырокае ўкараненне iнавацый, навукаёмiстых тэхналогiй

Сельская гаспадарка – гэта адна з галiн матэрыяльнай вытворчасцi, якая накiравана на вырошчванне сельскагаспадарчых культур i развядзенне сельскагаспадарчых жывёл для атрымання прадукцыi раслiнаводства i жывёлагадоўлi.

Медыцына – гэта галiна, якая забяспечвае ўзнаўленне працоўных рэсурсаў, забяспечвае жыццё i здароўе насельнiцтва, прафiлактыку захвораванняў.

  • Дыферэнцыяцыя i iнтэграцыя – дзве супрацьлеглыя тэндэнцыi, якiя характэрны для развiцця комплекса

Структура дакументных iнфармацыйных рэсурсаў

Ў адпаведнасцi з галiновымi асаблiвасцямi дакументных крынiц iнфармацыi навукова-тэхнiчнага i медыцынскага комплекса структура патока дакументаў будзе прадстаўлена:

  • дакументамi па розных галiнах, якiя уваходзяць ў гэты комплекс: прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы i медыцыне;

  • дакументамi вузкатэматычнай накiраванасцi, якiя звязаны з дыферэнцыяцыяй кожнай з галiн, увайшоўшых ў комплекс;

  • дакументамi комплекснага, мiжгалiновага, характару, якiя з’яўляюцца вынiкам уплыву працэса iнтэграцыi. Гэта дакументы па такiх, напрыклад галiнах, як механiзацыя сельскай гаспадаркi, бiяфiзiка, генная iнжэнерыя, аграпрамысловая iнтэграцыя, экалагiчна чыстыя тэхналогii i iнш.;

  • часткова дакументамi аддаленых тэматычна ад данага комплексу галiн, якiя аказваюць уплыў на развiццё навукова-тэхнiчнага i медыцынскага комплексу. Гэта дакументы па галiновай эканомiцы, палiталогii i г.д.

Такiм чынам, знешнiя тэматычная межы дакументных iнфармацыйных рэсурсаў акрэслены асноўнымi галiнамi комплексу з улiкам дзеючых у iх працэсах дыферэнцыяцыi i iнтэграцыi. Унутраныя межы, а таксама тэматычная структура комплекса выражаюцца ў класiфiкацыйных схемах, такiх, як Унiверсальная дзесятковая класiфiкацыя, Мiжнародная патэнтная класiфiкацыя, Мiжнародны класiфiкатар стандартаў, Рубрыкатары ДРНТI, MESH i iншымi.Такiм чынам, назiраецца непасрэдны ўплыў галiнаў комплексу на iнфармацыйную дзейнасць праз дакументная рэсурсы. З iншага боку, карыстальнiк iнфармацыi праз яго iнфармацыйныя патрэбнасцi таксама ўплывае на iнфармацыйную дзейнасць.

2. Дыферэнцыяцыя і інтэграцыя – вядучыя тэндэнцыі развіцця навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў i iх уздзеянне на інфармацыйную дзейнасць.

Дыферэнцыяцыя i iнтэграцыя – дзве супрацьлеглыя тэндэнцыi, якiя характэрны для развiцця комплекса.

Дыферэнцыяцыя

звязана з падзяленнем адной з галiн ( тэм) на некалькi самастойных. Гэта, у сваю чаргу, адбiваецца ў тэматыцы дакументных рэсурсаў, паступова знаходзiць адлюстраванне ў iнфармацыйна-бiблiяграфiчнай прадукцыi. Дыферэнцыяцыя мае аб’ектыўныя прычыны, спрыяе больш дакладнаму пошуку iнфармацыi i арганiзацыi iнфармацыйных масiваў

Інтэграцыя

звязана з аб’яднаннем галiн ў комплексы, аб’яднаннем тэматыкi дакументаў, стварэннем мiжгалiновай iнфармацыi. Гэта таксама аб’ектыўная тэндэнцыя, але яна спрыяе рассеянню iнфармацыi. Бiблiёграф павiнен ўмець пераадолець гэтыя негатыўныя наступствы i з дапамогай iндэксавання дакументаў, стварэння iнфармацыйна-пошукавых сiстэм, арганiзацыi выстаў дакументаў па комплексных, мiжгалiновых тэмах кiраваць працэсамi пошуку i давядзення iнфармацыi да карыстальнiкаў.

3. Першасныя дакументы па прыродазнаўчых навуках Беларусi: тыпалагiчна-вiдавы, колькасны, моўны аналiз.

У сусветным патоку дакументаў выданнi па прыродазнаўчых навуках складаюць да 25%, а ў Беларусi iх колькасць вагаецца ў розныя гады ад 7 да 10%. Вiдавы састаў:

  • Кнігі

  • Брашуры

  • Артыкулы з пер-ых выд-яў (1 месца займаюць) i выданняў, якiя прадаўжаюцца

  • Патэнтыя дакументы

  • Неапублікаваеыя дак-ты

  • тэхнiчнымi нарматыўна-прававымi актамi

Зыходзячы з асаблiвасцей iнфармацыйных патрэбнасцей, ў патоку дакументаў знаходзяцца артыкулы з перыядычных выданняў, значную вагу маюць i патэнтныя дакументы, асаблiва па хiмii, фiзiцы, матэматыцы(за апошнiя 10 год выдана больш за тысячу патэнтаў заяўнiкам з Беларусi на вынаходнiцтвы па гэтых галiнах).Выкананне фундаментальных i прыкладных даслелаванняў вучонымi краiны павялiчвае ў патоку i колькасць неапублiкаваных дакументаў.

У складзе дакументнага патоку па прыродазнаўстве прысутнiчаюць неапублiкаваныя дакументы, напрыклад, аўтарэфераты дысертацый. У апошняе дзесяцiгоддзе назiраецца рост колькасцi аўтарэфератаў. Сярэднегадавая іх колькасць дасягае 100.

Па мэтавым прызначэннi ( тыпах выданняў) сведчыць, што iснуюць пэўныя прыярытэты ў выданнi прыродазнаўчай. лiтаратуры сярод дзяржаўных i недзяржаўных выдавецтваў. Сярод дзяржаўных выдавецтваў у 90-я гады:

- вучэбныя выданнi складалi да 70% ад агульнай колькасцi выданняў па прыродазнаўстве,

- навуковыя – да25%,

- выданнi даведачныя, навукова-папулярныя i вытворча-практычныя – да5% разам.

Сярод прадукцыi недзяржаўных выдавецтваў таксама першае месца займаюць выданнi вучэбнага характару_ 61% i навуковыя выданнi - !8%. Але значна павялiчана колькасць навукова-папулярнай лiтаратуры-да12% i знiжана колькасць даведачнай i вытворча- практычнай лiтаратуры да 9% разам.

Па галiновай прымеце:

- 1.дакументы па хiмii, што звязана са змяньшэннем матэрыялаў натуральнага паходжання i iх высокiм коштам, стварэннем новых матэрыялаў з новымi, невядомымi прыродзе якасцямi (28% сусветнага патока дакументаў па прыродазнаўстве).

- 2.дакументы па бiялагiчных навуках

- 3.па фiзка-матэматычных навуках i геолога-геаграфiчных науках.

У нашай краiне:

  1. лiтаратуры па фiзiка-матэматычных навуках – каля 50%,

  2. лiтаратура па бiялагiчных навуках, ахове прыроды, геолага-геаграфiчных навуках, хiмii.

Такое ж галіновае размеркаванне характэрна і для неапублікаваных дакументаў: фізіка-матэматычныя навукі, біялагічныя, хімічныя, геалагічныя. А вось колькасць выданых патэнтаў на вынаходкі па хіміі значна вышэйшая, чым на іншых галінах і складае за апошнія 5 год – 742. На другім месцы знаходзяцца вынаходнікі па фізіцы (597). Колькасць выданых патэнтаў на карысныя мадэлі за апошнія 5 год найбольшая менавіта па фізіцы (362) і падае па хіміі.

Сучасная прыродазнаўчая лiтаратура ў свеце характарызуецца шматмоўем кнiжнай прадукцыi. Лiтаратура друкуецца амаль на семiдзесяцi мовах свету. Аднак размеркаванне дакументнага патока па прыродазнаўстве ў Беларусi паказала, што больш за 95% дакументаў выдаецца на рускай мове. Выданнi на беларускай мове ў патоку прадстаўлены недастаткова.

Па многiх пытаннях прыродазнаўчых навук iснуюць перыядычныя выданнi, якiя ўключаюць часопiсы i бюлетэнi. У наш час выдаюцца наступныя часопiсы: “Дифференциальные уравнения”, “Журнал прикладной спектроскопии”, серыi часопiса “Весцi НАН Беларусi”

– Бiялагiчныя навукi;

– Хiмiчныя навукi;

– Фiзiка-матэматычныя навукi i адпаведныя серыi “Вестнiка Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. (Серыя: Фiзiка. Матэматыка. Механiка)”.

4. Першасныя дакументы па тэхнiцы ў Беларусi: тыпалагiчна-вiдавы, моўны, колькасны аналiз.

РБ – высакоразвітая у тэхнічных адносінах краіна.

Відавы састаў:

  • Кнігі

  • Брашуры

  • Перыядычныя выданні

  • Патэнтныя дак

  • Тэхнічныя нарматыўна-правав акты

  • Неапублікаваныя дак (аўтарэфераты дысертацый, дэпаніраваныя рукапісы)

Галіновы склад развіццё отрымалі да-та па энергетыкі, машынабуданню, будадаўніцтву; недастаткова выходзіць літ-ра па хімічнай, дрэваапрацоўваюча, легкай, піщевой прамысловацям.

Тыпалагiчны аналiз (дзярж выд-вы)

  • Навуковая літ-ра

  • Вучэбная

  • Даведачныя выд-ні

(не дзярж выд-вы)

  • вытворча-практычная лiт-ра(ведамасныя, малатыражныя выданнi)

  • даведачныя

  • навукова-папулярная

Колькасны аналіз

Па мэтаваму прызначэнню(дзярж):

  • Навуковая літ

  • Вучэбная

  • Даведачная

(не дзярж)

  • вытворча-практычныя выданнi

  • даведачныя

  • навукова-папулярныя

У РБ выдаюцца

1.часопiсы (Нацыянальнай Акадэмiяй навук Беларусi- галiновыя серыi асноўнага часопiса “Весцi НАН Беларусi”:

– Серыя фiзiка-тэхнiчных навук

– Серыя фiзiка-энергетычных навук

Инженерно-физический журнал” i “Трение и износ”.

2.бюлетэні (мiжведамасныя зборнiкi, якiя рыхтуюцца ў ВНУ i навуковых установах, напрыклад “Радиотехника и электротехника”, “Порошковая металлургия” .

Павысiлась колькасць навукова папулярных часопiсаў i газет па тэхнiцы, якiя прысвечаны радыёаматарству, аўтамабiльнаму транспарту, iнфармацыйным тэхналогiям i iншым пытанням.

Моўны аналіз за рэдкiм выключэннем выдавалася на рускай мове.

5. Першасныя дакументы па сельскай гаспадарцы ў Беларусi: тыпалагiчна-вiдавы, моўны, колькасны аналiз.

Дакументныя рэсурсы галіновага характару ствараюцца ў НДI, ВНУ, iх выдаюць розныя выдавецтва рэспублiкi. Агульнай тэндэнцыяй развiцця патоку дакументаў па АПК з’яўляецца яго колькасны рост.На працягу шэрагу гадоў назiралася стабiльнасць у прыросце выдання сельскагаспадарчай кнiгi, аднак гэта не тычыцца апошняна перыяду, калi колькасць сельскагаспадарчай лiтаратуры значна скарачаецца. Гэта звязана i з лiквiдацыяй спецыялiзаванага выдавецтва “Ураджай”, i са змяньшэннем спроса на вынiкi навуковых распрацовак, i ў нейкай ступенi, з матэраяльным становiшчам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Відавы састаў:

  • Кнiгі

  • перыядычныя выданні

  • выданні, якiя прадаўжаюцца

  • навуковыя бюлетэнi,

  • Неапублікаваныя дак-ты (аўтарэфераты дысертацый, справаздачы аб навукова-даследчых работах і дэпанаваныя рукапісы

Колькасны аналі. Па галінам:

1м- дак-ты па раслiнаводству

2м- па жывёлагадоўлi

3м- л-ра па воднай i рыбнай гаспадарке (сярод выданняў недзярж. выдавецтвау)

Па мэтаваму прызначэнню (дзярж)

  • Навуковая літ-ра

  • вытворча-практычныя выданнi

  • навукова-папулярныя

(недзярж)

  • Навукова-папулярныя выданнi

  • вытворча-практычныя выданнi

  • даведачная літ

Перыядычныя выд-ні (60-70г. – 20 штук, ў апошняе дзесяцiгодзе не дасягае 10): Сення выдаюцца бюлетэни, навукова-папулярныя i вытворча-практычныя часопiсы (“Хозяин”, “Весцi НАН. Серыя “ Аграрных навук ”)

Павялічваецца колькасць навукова-папулярных часопісаў і газет.

З канца 40-х гадоў у дакументальным патоку па АПК з’явiлiсь аўтарэфераты дысертацый. Гэтыя дакументы даюць прадстаўленне аб развiццi ў рэспублiцы навуковых даследаванняў i iх колькасць нязменна павялiчваецца. Да іншых відаў неапублікаваных дакументаў адносяць справаздачы аб навукова-даследчых работах і дэпанаваныя рукапісы. Для рэгулявання працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці ў галіне шырока выкарыстоўваюцца тэхнічныя нарматыўна-прававыя акты, такія як стандарты (нацыянальныя, міждзяржаўныя, тэхнічныя рэгламенты, тэхнічныя ўмовы і іншыя). На 01.01.2007 г. у сельскай гаспадарцы дзейнічае их звыш 1 тысячы.

Лепшыя навуковыя і тэхналагічныя распрацоўкі спецыялістаў галіны, Лепшыя, выдадзеныя ў Беларусі сарты раслін, Карысныя мадэлі ў сельскай гаспадарцы атрымліваюць патэнтную ахову.

Моўны аналіз: Прадстаўлен на 2-х мовах: рускай i беларускай. Доўгiя гады большасць дак-таў выдавалась на руск. мове, а iх колькасць на белар. мове нязначна.

6. Асноўныя заканамернасці развiцця дакументальных крынiц iнфармацыi па прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы i медыцыне.

Найбольш агульнымi заканамернасцямi для галiновых дакументных патокаў з’ яўляюцца:

1) колькаснае павялiчэнне патока ;

2) рассеянне iнфармациыi ў патоку;

3) старэнне iнфармациыi .

Колькаснае павялiчэнне патоку залежыць ад узроўня развiцця навукi, павялiчэння колькасцi навуковых кадраў. Асноўныя вiды дакументаў навукова-тэхнiчнай тэматыкi павялiчваюцца па экспаненце, якая прадуглеждвае падваенне пэўнай велiчынi праз пэўныя прамежкi часу (кожныя 40—50 год). Прыклад: ў параўнаннi з дарэвалюцыйным перыядам колькасць лiтаратуры па прыродазнаўстве i сельскай гаспадарке у60-я-гады павялiчваецца дакументны паток у вядучых i прагрэсiўных галiнах НТiМК Павялiчыласьу 32 рыза, то па тэхнiцы—ў 289 разоў, а па медацыне ў 23 раза.

Павялiчваецца дакументны паток у вядучых i прагрэсiўных галiнах НтiМК.

Рассеянне iнфармацыi – гэта змяшчэнне дакументаў па адной тэматыцы ў розных крынiцах – часопiсах, зборнiках трудоў, матэрыялах канферэнцый. Рассеянне – гэта таксама выданне кгiг па адной тэматыцы ў розных, непрофiльных выдавецтвах, размяшчэнне артыкулаў ў часопiсах, якiя не адпавядаюць iх тэматыцы ( зак-ць адкрыў С. Брэдфард). Па С. Брэдфарду часопісы дзеляцца па – зонам:

А- зона прфільных выд-яў ( ядзерна язона) - змяшчае артыкулы з невялiкай колькасцi часопiсаў, якiя поўнасцю адпавядаюць тэме запыта карыстальнiка

В- зона сумежнай тэматыкі і агульна галіновыя часонісы

С- часопiсы непрофiльнай тэматыкi.

Калі ў кожнай зоне змяшчаецца 1/3частка артыкулаў, то колькасць часопiсаў павялiчваецца ў 5 разоў ў кожнай зоне. Такiм чынам, атрымлiваецца, што ў адносiнах да профiльных часопiсаў, якiя змяшчаюць 1/3 частку неабходнай спецыялiсту iнфармацыi, 2/3 яе часткi рассеяна ў часопiсах iншых зон. У 70-я гады была адкрыта новая заканамернасць- « канцэнтрацыя iнфармацыi».

Старэнне – гэта аб’ектаўны працэс страты актуальнай i карыснай для спажыўца iнфармацыi i з’яўленне новай, больш поўнай i даставернай .

Інфармацыi страчвае актуальнасць, а iншая працягвае выкарыстоўвацца. Для вызначэння тэмпаў старэння iнфармацыi ўжываецца паказчык «паўперыяд жыцця дакументаў» (1960 годзе Р.Бартан i Р.Кеблер). Ён вымяраецца часам, на працягу якога надрукавана палова усiх выкарыстаных выданняў. Час старэння дакументаў залежыць не толькi ад галiны ведаў(у бiялогii- сярэднi паўперыяд жыцця складае 3 гады, ў металургii- 4 гады, фiзiцы – 4,6 гадоў машынабудаваннi – 4,8 гадоў, хiмii – 8 гадоў), але i ад вiда дакумента.Так артыкул з часопiса, прамысловы каталог, патэнтны дакумент будуць старэць хутчэй, чым манаграфiя, справаздача аб НДР, даведнiк. Каб больш дакладна вызначыць старэнне дакументаў выкарыстоўваюць ўскосныя паказчыкi старэння дакументаў (кнiгавыдача,. спасылкi на дакументы, заяўкi на капiраванне, заяўкi на рэтраспектыўны пошук, экспертныя адзнакi, наяўнасць перавыданняў, адмена нарматыўных дакументаў). Пры канчатковым вырашэннi пытання старэння дакумента неабходна ўлiчваць адразу некалькi паказчыкаў.

7. Iнфармацыйныя патрэбы спецыялiстаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў: iх структура, вiды i асаблiвасцi.

У ГОСТ 7.73 – 96 «Пошук i распаўсюджванне iнфармацыi» iнфармацыйная патрэбнасць(І.П.) – гэта характарыстыкi прадметнай вобласцi, значэнне якiх неабходна устанавiць для выканання пастаўленай задачы ў практычнай дзейнасцi. ІП падзяляюцца на прафесiйныя i непрафесiйныя. Прафесiйная iнфармацыйная патрэбнасць(ПІП) – гэта уласцiвасць чалавека (калектыва), якая адлюстроўвае неабходнасць атрымання iнфармацыi, звязанай з яго прафесiйнай дзейнасццю.

ПІП па тэрытарыяльнай прымеце падзеляюцца на агульнарэспублiканскiя, тэрытарыяльныя, галiновыя, групавыя i iндывiдуальныя.

Агульнарэспублiканскiя характэрызуюць цалкам адметныя патрэбнасцi спецыялiстаў НТіМК.

Тэрытарыяльны ўзровень -патрэбнасцi рэгiёнаў Беларусi, якiя спецыялiзуюцца на вытворчасцi пэўных вiдаў прадукцыi, вырошчваннi раслiн цi жывёл. Яны звязаны з галiновай i тэматычнай накiраванасццю развiцця даследванняў i распрацовак рэгiёна.

Групавы ўзровень iнфармацыйных патрэбнасцей адлюстроўваюць тыповыя патрэбнасцi пэўных групп спецыялiстаў: навуковых супрацоўнiкаў, практыкуючых ўрачоў, iнжэнерна-тэхнiчных работнiкаў i iнш.

Iндывiдуальны -патрэбнасцi канкрэтнага спецыялiста НТіМК. Сферы патрэбнасцяў спецыялiстаў «навука», «тэхнiка», «вытворчасць», «спажыванне». (характэрна пэўнае выкарыстанне iнфармацыi).

ІП дзел-ца на патрэбнасцi ў бягучай i рэтраспектыўнай iнфармацыi; патрэбнасцi ў вузкатэматычнай i шырокатэматычнай iнфармацыi; патрэбнасцi ў галiновай i межгалiновай iнфармацыi; патрэбнасцi ў фактаграфiчнай i канцэптаграфiчнай iнфармацыi .

Вывучэнне ІП Э. Бернштэйн, Д. Шэхурын, С. Кагаткоў, Д. Блюменау; спецыялiстаў-машынабудаўнiкоў праводзiлi М.Iваноў, Т. Каралёва, Р. Ровiна

( метады: сацыялагiчныя, ўскосныя- аналiз планаў НДР i ВКР;чытацкiх фармуляраў, вынiкаў вынаходнiцкай дзейнасцi).

Фактары, якія уплываюць на фармiраванне ПІП: прыналежнасць спецыялiста да канкрэтнай галiны НТ i МК; характар навуковай i вытворчай дзейнасцi; пасада.

На класiфiкацыi спажыўцоў навукова-тэхнiчнай сферы уплываюць характар дзейнасцi, галiновая прыналежнасць, пасада i iнш.

У залежнасцi ад характара i асаблiвасцей працы выдзеляюць навуковых супрацоўнiкаў, iнжэнерна-тэхнiчных работнiкаў, кiраўнiкоў арганiзацый, навукова-педегагiчныя кадры.Кожная группа можа быць прадстаўлена больш дэталёва.

8. Класiфiкацыя спецыялiстаў па прыродазнаўстве i тэхнiцы.

Прафесiйная iнфармацыйная патрэбнасць(ПІП) – гэта уласцiвасць чалавека (калектыва), якая адлюстроўвае неабходнасць атрымання iнфармацыi, звязанай з яго прафесiйнай дзейнасццю.

У основу класiфiкацыi спажыўцоў навукова-тэхнiчнай сферы кладзецца характар дзейнасцi, галiновая прыналежнасць, пасада i iнш. У залежнасцi ад характара i асаблiвасцей працы выдзеляюць навуковых супрацоўнiкаў, iнжэнерна-тэхнiчных работнiкаў, кiраўнiкоў арганiзацый, навукова-педегагiчныя кадры.Кожная группа можа быць прадстаўлена больш дэталёва. Група навуковых супрацоўнiкаў выдзяляюцца арганiзатары навукi (акадэмiкi, члены-карэспандэнты Нацыянальнай Акадэмii навук, кiраўнiкi навуковых устаноў); вучоныя-тэарэтыкi; вучоныя-эксперыментатары; навуковыя супрацоўнiкi, якiя спалучаюць даследчую i педегагiчную дзейнасць.

Iнжэнерна-тэхнiчных работнiкаў можна падзялiць на канструктараў, механiкаў, тэхнолагаў, праектыроўшчыкаў.

Навукова-педагагiчныя кадры дзеляцца на выкладчыкаў, даследчыкаў, лабарантаў.

Кiраўнiкi арганiзацый ў навуковай сферы – гэта дырэктары навуковых ўстаноў, iх намеснiкi, вучоныя сакратары, загадчыкi лабараторый сектараў, групп; у вытворчасцi – гэта дырэктары прадпрыемстваў, галоўныя спецыялiсты (iнжэнер, энергетык, механiк, канструктар, тэхнолаг), загадчыкi лабараторый, цэхаў, аддзелаў, участкаў.

Па прафесiйнай прыналежнасцi - на энергетыкаў,хiмiкаў, металургаў i iнш.

9. Сучасны стан бiблiяграфiчных рэсурсаў па тэхнiцы ў Беларусi.

Сення ўзрасла роля РНТБ-галоўны цэнтр у рэспубліцы па бібліяграфаванню тэхнічнай літаратуры. Яна рыхтуе шэраг рэтраспектыўных дапаможнікаў па актуальных тэмах. Усе яны адлюстроўваюць айчынную і замежную літаратуру – кнігі, артыкулы, інфармацыйныя матэрыялы, патэнтную і нарматыўна-тэхнічную дакументацыю. Там ёсць прадмова, дапаможныя паказальнікі. Большасць дапаможнікаў уключае звесткі аб дакументах за апошнія 3-5 гадоў- “Энергосберагающие технологии и оборудование”, “ Экономия материалов в машиностроении” і інш. Але ёсць і такія, у якіх літаратура адлюстравана за значна большы адрэзак часу-“Переработка отходов”, “Гісторыя развіцця вынаходніцтва на Беларусі”( выданні за 1945-1995 гг., ).

У падрыхтоўцы паказальнікаў прымалі ўдзел і іншыя бібліятэкі. Нацыянальная бібліятэка выдае паказальнікі “Чарнобыль”, у падрыхтоўцы якіх прымалі ўдзел і галіновыя бібліятэкі дзяржавы.

РНТБ прадстаўляе спецыялістам аператыўную інфармацыю з дапамогай БДрэфератыўных, бібліяграфічных, фактаграфічных. Сёння бібліятэка прапануе спецыялістам інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў 27 БД.

бібліяграфічныя БД:

-«Инновационная деятельность» з 1995 года, кнігі, артыкулы з айчынных перыядычных выданняў.

-«Энергосбережение». Рэтраспектыва 1982 г. Створана ў 1997 г., утрымлівае бібліяграфічныя запісы на кнігі, артыкулы з айчынных і замежных выданняў, патэнтныя дакументы, прамысловыя каталогі, нарматыўныя вытворча-практычныя выданні.

-«Статьи по стандартизации», уключае артыкулы з айчынных перыядычных выданняў з 2002 года.

Фактаграфічныя БД:

− «Внедренные изобретения (Республика Беларусь)» утрымлівае бібліяграфічныя запісы на прадпрыемствах і ўстановах РБ з указаннем года і месца ўкаранення з 1961 г.

− «Материалы международных выставок». Уключае інфармацыю аб прыстэндавых матэрыялах міжнародных выстаў, якія адбыліся ў Мінску з 1993 г.

Значнае месца ў інфармацыйным абслугоўванні спецыялістаў належыць БД-поўнатэкставыя БД патэнтных дакументаў (21) Аўстраліі, Аўстрыі, Бельгіі, Велікабрытаніі, еўрапейскім патэнтным заяўкам

Рэфератыўныя БД (7) на вынаходніцтвы Японіі, Францыі, РФ, Аўстраліі і інш.

Бібліяграічныя БД (4) − уключаюць інфармацыю аб патэнтах ЗША, Германіі, РФ і інш. краін.

10. Класiфiкацыя спецыялiстаў сельскай гаспадаркi i медыцыны.

iнфармацыйная патрэбнасць – гэта характарыстыкi прадметнай вобласцi, значэнне якiх неабходна устанавiць для выканання пастаўленай задачы ў практычнай дзейнасцi» .

Спецыялiстаў аграрнага комплекса з улiкам дзейнаснага падыхода падзяляюць на: спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй, якiя працуюць у навуковых установах (навуковыя супрацоўнiкi, аспiранты, выкладчыкi); спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй, якiя працуюць у праектна-канструктарскiх бюро (iнжэнеры-канструктары сельскагаспадарчай тэхнiкi, праектыроўшчыкi новага абсталявання);спецыялiсты сельскай гаспадаркi, якiя працуюць аграномамi, заатэхнiкамi, механiкамi, тэхнолагамi перапрацоўчай прамысловасцi; механiзатары; рабочыя калектыўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў i перапрацоўчых галiн прамысловасцi;фермеры;студэнты сельскагаспадарчых ВНУ i каледжаў; кiраўнiкi сельскагаспадарчых прадпрыемстваў(дырэктары калектыўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, загадчыкi ўчасткаў, фермаў, брыгадаў).

Вызначаюць катэгорыю карыстальнiкаў - аматары (садаводы, дачнiкi, аматары хатнiх раслiн i жывёл, канструктары-аматары i iнш).

Вывучэнне iнфармацыйных патрэбнасцей спецыялiстаў-медыкаў, якое праводзiлася многiмi спецыяльнымi бiблiятэкамi, паказала, што выдзеляюць катэгорыi навукоўцаў (вучоныя, выкладчыкi); практыкуючых ўрачоў (хiрургi, тэрапеўты, фармаколагi, стаматолагi i iнш.);лабарантаў, кiраўнiкоў сiстэмы аховы здароўя.

11. Арганізацыя бібліяграфічнага забеспячэння спецыялістаў Беларусі ў галіне медыцыны.

У масіве бібліяграфічных паказальнікаў медыцынскай тэматыкі можна выдзеліць навукова-дапаможныя, прафесійна-вытворчыя,рэкамендацыйныя паказальнікі. З 1970-80 гг. сталі рыхтавацца паказальнікі па 19 медыцынскіх спецыяльнасцях.Падрыхтоўкай бібліяграфічнай прадукцыі ў РБ займаюцца :

  • Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (РАНМБ),

  • Рэгіянальныя, навукова-медыцынскія бібліятэкі, бібліятэкі ВНУ, НДУ,

  • Медыцынскі інфармацыйны цэнтр БелЦМТ

Бібліяграфія медыцынскай літаратуры прайшла 3 этапы.

На першым этапе у маі 1940 г. створана РНМБ-паспрыяла планаваму характару падрыхтоўкі бібліяграфічнай прадукцыі, пашырэнню віда-тыпалагічнай разнастайнасці паказальнікаў з мэтай задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў, удасканальваецца методыка складання бібліяграфічных прадуктаў. (падрыхтавана 21 самастойных паказальнікаў).

На другім колькасць паказальнікаў узрасла больш чым у 20 разоў ( значнае месца ў гэтым масіве належыць спісам літаратуры і даведкам).

На трэцім - аўтаматызаванне тэхналогій у практыку работы бібліятэк, ажыццяўляецца міжнароднае супрацоўніцтва, выкарыстанне БД замежных краін.

Бягучая інфармацыя (з канца 70-х гадоў па некалькіх напрамках).

Агульнагаліновы паказальнік «Новые медицинские издания» - літаратура для сярэдніх медработнікаў выдзелена ў спецыяльны падраздзел.

Штоквартальны паказальнік -«Сигнальная информация по зарубежной литературе»- бібліяграфічныя апісанні кніг, артыкулаў амаль з 400 агульнамедыцынскіх часопісаў, запісы былі з перакладам.

штогоднік РНМБ «Указатель иностранных периодических изданий, выписанных библиотекой на …. год».

Рэтраспектыўныя паказальнікі( РНМБ, НДІ, бібліятэкі ВНУ і іншыя.)

РНМБ з кафедрай сацыяльнй гiгiены Мiнскага медiнстытута РНМБ падрыхтавала 5 паказальнiкаў “Здравоохранение Беларуси”1961-1968 г

Паказальнiкі па актуальным праблемам - “Туберкулёз”( у 5 вып) (з 1919 года да нашых дзён), “Чарнобыль”.

Рэтраспектыўныя паказальнiкі па асобных галiнах медыцыны:

1м- арганiзацыя аховы здароўя.

Прафесiянальна-вытворчыя бiблiяграфiчныя дапаможнiкi.

Бiблiятэка МДМУ -дапаможнiкі прысвечаных у дапамогу выпускнiкам. Мэта — пазнаёмiць маладых спецыялiстаў з асноўнай лiтаратурай апошнiх год .

У РНМБ -складае да канферэнцый i сімпозіумаў спiсы айчыннай лiтаратуры, яны ўключаюць да 100 назваў кнiг, артыкулаў. Адбор матэрыялаў iдзе па каталогах бiблiятэкi i на аснове вiзуальнага прагляду перыядычных выданняў. Тэматыка разнастайная “Список литературы к Республиканскому совещанию по организации питания больных”, “Пути улучшения организации и повышения качества лекарственного обеспечения населения”.

Персанальныя паказальнікі прысвечаны акадэмікам Бирич Т. Акад. Савченко Н.Е., Антонов И.П.

Пачынаючы з другой паловы 80-х гадоў з’яўляецца даведкi тыпу бiблiяграфiчнага агляду. Мэта:прапаганда перадавога айчыннага i замежнага вопыту; садзеянне укараненню гэтага вопыту ў практыку;фармiраванне фонду iнфармацыйных матэрыялаў на месцах.“Даведка” -агляд айчыннай i замежнай лiтаратуры, якая змяшчае рэкамендацыi для ўкаранення ў практыку. 9“Пчелиный яд в практике дерматолога”).

Рэкамендацыйныя паказальнiкi (да 7%) разнастайныя па тэматыцы.

Супрацоўнiцтва РНМБ с НББ, якiя штомесячна выдае бюллетэнь “Новыя кнiгi Беларусi”, там надрукаваны спiсы: “Искусство быть здоровым”, “Родителям о детях” i iнш.

БД па медыцыне

На сучасным этапе бібліятэка вядзе наступныя БД:

  • “BOOK” (книги) адлюстроўвае манаграфіі, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, даведнікі і інш. Матэрыялы на рускай, беларускай і замежнай мовах. База налічвае прыкладна 14 тысяч дакументаў з 1991 г.

  • “Нацыянальная бібліяграфія па медыцыне і ахове здароўя Беларусі” ўключае работы беларускіх аўтараў, апублікаваныя ў Беларусі і за мяжой з 1994 г.

З 1993 г. РНМБ актыўна выкарыстоўвае замежныя БД на CD−ROM БД “Medline” -адлюстроўваюцца рэфераты кніг, аўтарэфераты дысертацый, іншых дакументаў.

ЗША і РНМБ мае сувязь па электроннай пошце з бібліятэкай Масачусетскага медыцынскага цэнтра- медыкі рэспублікі атрымліваюць поўнатэкставыя копіі артыкулаў. РНМБ мае доступ да БД (40) сістэмы Medlars Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША ў выглядзе запытаў і адказаў у рэжыме электроннай пошты.

12. Дзейнасць ДПНТБ Расіі па аказанню iнфармацыйных паслуг спецыялiстам і падрыхтоўцы інфармацыйнай прадукцыі.

Федэральным цэнтрам па апублікаваных крыніцах у галіне прыродазнаўчых і прыкладных навук, тэхнікі з’яўляецца Дзяржаўная публічная навукова-тэхнічная бібліятэка (ДПНТБ). Бібліятэка створана ў 1958 годзе, з 1967 года мае статус НДІ.

ДПНТБ Расіі – аўтаматызаваны інфармацыйны цэнтр дзяржавы, галаўная арганізацыя аўтаматызаванай сістэмы Расійскага Зводнага каталога па навукова-тэхнічнай літаратуры, цэнтр распрацоўкі і ўкаранення перспектыўных інфармацыйна-бібліятэчных тэхналогій, цэнтр онлайнавага доступу да аўтаматызаваных рэсурсаў ДПНТБ Расіі і іншых айчынных і замежных інфармацыйных рэсурсаў праз Internet.

У ДСНТІ ДПНТБ - нацыянальны цэнтр па бібліяграфіі, стандартызацыі ў інфармацыйна-бібліятэчнай сферы, каардынацыйным цэнтрам па метадалогіі камплектавання МБА, кнігаабмену і аўтаматызацыі для сеткі НТБ Расіі, утрымальнік Зводнага католога Расіі па выданнях у галіне навукі і тэхнікі, атрымальнік абавязковага бясплатнага экземпляру.

Бібліятэка выпускае 30 найменняў друкаваных выданняў.

У элект-ам выглядзе РЧ «Компьютерный вестник» (КомВест) – штомесячнае выданне ( інфармацыя аб прадуктах і тэхналогіях, прадстаўленых на выставах, кафнерэнцыях, семінарах, прэзентацыях, якія праводзяцца ў Расіі і за яе межамі ў галіне камп’ютэрных тэхналогій).

БД “Сводный каталог научно-технической литературы (інфармацыя аб складзе інфармацыйных фондаў).

БД састаіць з трох частак, якія выходзяць у друкаваным выглядзе: «Каталог зарубежных книг», «Каталог российских книг» (2 разы на год), «Каталог зарубежных периодических изданий» (штогоднік).БД – адрасна-бібліяграфічная, са штогадовай актуалізацыяй.

Таксама папаўняюцца БД “Прамысловыя каталогі”, «Авторефераты диссертаций» і іншыя.

13. Сучасны стан бiблiяграфiчных рэсурсаў па сельскай гаспадарцы Беларусi.

Бібліяграфічная забяспечанасць сельскай гаспадаркі, АПК у цэлым мае свае дасягненні. Па многіх тэмах перапрацоўчай прамысловасці, буйных праблемах раслінаводства і жывёлагадоўлі, на якіх спецыялізуецца сельская гаспадарка рэспублікі сучасных паказальнікаў няма. БелСГБ з пачатку 90-х гадоў перастала рыхтаваць бібліяграфічныя паказальнікі ў традацыйным выглядзе, перайшла да стварэння БД, з’явіўшыся першапраходцам у гэтым кірунку дзейнасці сярод галіновых бібліятэк рэспублікі.

Сярод галоўных інфармацыйных прадуктаў БелСГБ з’яўляецца БД BelAl – Электронны каталог БелСГБ, які ўтрымлівае анатаваныя бібліяграфічныя запісы на кнігі, брашуры, пераклады і іншыя дакументы, якія паступілі ў бібліятэку. Вядзецца з 1993 года.

Таксама з 1993 года бібліятэка стварае БД BelAgrilit – Сельскохозяйственная литература Беларуси. Адлюстроўвае сельскагаспадарчую літаратуру, выдадзеную ў Беларусі.

БД Лен. Генерыруецца з 1989 г. Але сёння ўсе гэтыя БД закансерваваны і актуалізуецца толькі БД BelAl.

Акрамя таго, БелСГБ атрымлівае БД AGROS – БД ЦНСГБ, якая ўтрымлівае бібліяграфічныя запісы дакументаў па праблемах АПК і сумежных галін, якія паступілі ў бібліятэку.

БД AGRICOLA – інфармацыйная сістэма па сельскай гаспадарцы ЗША. Адлюстроўвае дакументы з 1970 г. Нацыянальнай сельскагаспадарчай бібліятэкай ЗША. Утрымлівае прыкладна 3 млн. запісаў на англійскай мове. Ёсць таксама і іншыя электронныя рэсурсы. У апошнія гады інфармацыя аб новых дакументах па сельскай гаспадарцы, а таксама звесткі фантаграфічнага характару змяшчаюцца на сайце БелСГБ – AyroWeb.

14. Дзейнасць УIНТI па падрыхтоўцы бягучай інфармацыйна-бiблiяграфiчнай прадукцыі i БД.

Усерасійскі інстытут навуковай і тэхнічнай інфармацыі (УІНТІ)

(1952 годзе пры Акадэміі навук )-буйнейшы нацыянальны інфармацыйным цэнтрам, які забяспечвае расійскае і сусветнае навуковае грамадства навукова-тэхнічнай інфармацыяй па дакладных, прыродазнаўчых і тэхнічных навуках, па розных галінах народнай гаспадаркі і некаторых комплексных праблемах.

Рыхтуе першасныя (перыядычныя і неперыядычныя) і другасныя дакументы, буйнейшы ў Расіі стваральнік рэфератыўных БД,

З 1958 года - член Міжнароднай арганізацыі па дакументацыі і інфармацыі (МФД), супрацоўнічае з міжнароднымі арганізацыямі ЮНЕСКО, ЮНИД.

З 1975- стварае фактаграфічныя БД- структурных даных (СД) па хіміі – адна з трох буйнейшых у свеце такога тыпу.

БД «Лекарственные растения» («Алтей»),БД «Новые технологии»,БД «Информационные организации России и СНГ».

З інтэграцыяй навук Інстытут распачаў генерацыю праблемна-арыентаваных і спецыяльных БД па міжгаліновых праблемах, напрыклад, біяінфарматыка, экаінфарматыка і інш. Сярод інфармацыйных выданняў Інстытута першае месца належыць рэфератыўным часопісам (РЧ) па прыродазнаўчых навуках і па тэхніцы. Існуе друкаваная і электронная версіі.

Сістэма РЧ ўяўляе сабой складаную сістэму -Формы РЧ:

зводны том (прысвечаны галіне навукі, тэхнікі), выпуск зводнага тома (прысвечаны буйным раздзелам галіны навукі, тэхнікі), асобны выпуск (прысвечаны міжгаліновым праблемам, а таксама тым, якія маюць самастойнае значэнне), што выклікана неабходнасцю задавальняць спецыялістаў розных галін адпаведнай інфармацыяй.

У РЧ адлюстроўваюцца ўсе віды выданняў на рускай і замежнай мовах, групоўка матэрыялаў -ў адпаведнасці з Рубрыкатарам УІНТІ. Асноўнай бібліяграфічнай характарыстыкай з’яўляецца рэферат. Усе выпускі РЧ выходзяць штомесячна, акрамя выпускаў па хіміі і хімічнай тэхналогіі (2 разы ў месяц).

ДБА да РЧ складаецца з дапаможных паказальнікаў да зводных тамоў і асобных выпускаў. У залежнасці ад галіны рыхтуюцца аўтарскія, прадметныя, формульныя, патэнтныя і інш. паказальнікі. Электронная версія ўяўляе сабой аналаг друкаванай і распаўсюджваецца як асобны інфармацыйны прадукт.

Аператыўнае інфармірванне спажыўцоў -“Бюлетэнь сігнальнай інфармацыі” (СІ)- 4-х тэматычных серый пад агульнай назвай «Содержание российских научных журналов» у друкаванай і электроннай формах. Кожны выпуск змяшчае назвы ўсіх артыкулаў па адпаведнай тэматыцы, надрукаваных у расійскіх журналах.

Экспрэс-інфармацыя” (ЭІ) – перыядычнае выданне, якое ўтрымлівае расшыраныя рэфераты найбольш значных навукова-тэхнічных дакументаў, выдадзеных у Расіі і за яе межамі. Выдаецца 10 тэматычных выпускаў (Ресурсосберегающие технологии; Городской транспорт; Авиастроение и др.).

Бюллетень международных научных съездов, конференций, конгрессов, выставок”- штоквартальна ажыццяўляе інфармацыю аб буйнейшых нацыянальных і міжнародных мерапрыемтсвах (канферэнцыях, сімпозіумах,), якія прадстаўляюць цікавасць для спецыялістаў.

15. Арганiзацыйная структура інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў у Расii.

1997 г. “Об утверждении Положения о ГСНТИ»-сведчыць аб тым, што дзяржаўная сістэма навукова-тэхнічнай інфармацыі (ДСНТІ) - сукупнасць інфармацыйных цэнтраў і НТБ, якія спецыялізуюцца на зборы і апрацоўцы НТІ і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой з улікам прынятых на сябе сістэмных абавязкаў.

Мэтай стварэння ДСНТІ : забеспячэнне фарміравання і выкарыстання дзяржаўных рэсурсаў НТІ, іх інтэграцыі ў сусветную інфармацыйную прастору і садзейнічанне стварэнню рынку інфармацыйных прадуктаў і паслуг.

Асноўны прынцып функцыянавання ДСНТІ – цэнтралізаваная аднаразавая апрацоўка сусветнага інфармацыйнага патоку федэральнымі органамі навукова-тэхнічнай інфармацыі і НТБ і шматразовае выкарыстанне карыстальнікамі вынікаў апрацоўкі НТІ з федэральных фондаў праз сетку інфармацыйных арганізацый у галінах і рэгіёнах.

Склад ДСНТІ: федэральныя органы НТІ і НТБ , галіновыя органы НТІ і НТБ і рэгіянальныя цэнтры НТІ .

Органы НТІ, НТБ і цэнтры забяспечваюць збор, храненне і апрацоўку айчынных і замежных крыніц НТІ, фарміраванне, вядзенне і арганізацыю выкарыстання федэральных, галіновых і рэгіянальных інфармацыйных фондаў, баз і банкаў даных, якія складаюць дзяржаўныя рэсурсы НТІ.

Сярод федэральных цэнтраў інфармацыі - універсальныя, якія спецыялізуюцца пераважна на падрыхтоўцы інфармацыйных выданняў аб адным (канкрэтным) відзе дакументаў, шматгаліновыя і галіновыя. Інфармацыйная прадукцыя ферэральных органаў НТІ: выданне бягучых навукова-дапаможных і рэгістрацыйных бібліяграфічных пасобій, фарміраванне бібліяграфічных, адрасна-даведачных, фактаграфічных і поўнатэктавых БД і аглядна-аналітычная падрыхтоўка інфармацыйнай прадукцыі і паслуг.

16. Гiсторыя развiцця інфармацыйных рэсурсаў па прыродазнаўстве ў Беларусi (да 60-х гадоў).

На першым этапе было падрыхтавана 20 паказальнікаў, на другім – амаль 200. Калі на працягу другога этапа сярэднегадовы паказчык складае 7 паказальнікаў, то на сучасным этапе ён узрос да 12.

Асноўная частка паказальнікаў падрыхтавана бібліёграфімі ЦНБ НАН імя Я.Коласа і яе філіялаў.

паказальнікі прац супрацоўнікаў НДУ і персанальныя, якія больш маюць прэстыжны, а не інфармацыйны характар, займаюць недапушчальна вялікую долю. Яны дазваляюць вызначыць уклад вучоных у развіццё навукі.

форма выдання - большасць паказальнікаў выходзіла асобнымі самастойнымі выданнямі на першых двух этапах, а на сучасным – унутрычасопісныя.

  • Асаблівасцямі бібліяграфічных паказальнікаў па прыродазнаўчым -наяўнасць паказальнікаў вялікага храналагічнага ахопу;

  • выданняў, якія працягваюцца, паказальнікаў вялікага аб’ёму, добрага метадычнага ўзроўню і паліграфічнага афармлення.

  • Усе дапаможнікі ўключаюць не толькі беларускую, але і замежную літаратуру, паколькі развіццё навукі немагчыма толькі на нацыянальных крыніцах.

Даследаванні ў галіне прыродазнаўчых ажыццяўляюцца

  • Нацыянальнай Акадэміі навук (каардынацыю навуковых даследаванняў ва ўсёй рэспубліцы )

  • неакадэмічных НДУ,

  • вышэйшых навучальных установах..

Вынікі даследаванняў друкуюцца

кнігах,

артыкулаў і іншых дакументаў, якія адлюстроўваюцца ў бібліяграфічнай прадукцыі.

Спажыўцы - навуковыя супрацоўнікі навукова-даследчых устаноў і вышэйшых навучальных устаноў, аспіранты, студэнты, спецыялісты сумежных навук.

Па колькасці створаных дапаможнікаў

1м- біялагічныя навукі,

2м- фізіка-матэматычныя, геолага-геаграфічныя і хімічныя навукі. У розныя перыяды забяспечанасць мянялася: напрыклад, у апошняе дзесяцігоддзе першае месца займаюць фізіка-матэматычныя навукі.

рэтраспектыўныя паказальнікі :

  • НББСавецкая кніга пра Беларусь” і “Прырода Беларусі

  • паказальнікам работ супрацоўнікаў НДУ (эксперыментальнай батанікі, фізіялогіі, генетыкі і цыталогіі і інш) і персанальныя, прысвечаныя акадэмікам НАН В.Купрэвічу, А.Вечару, Д.Голубу, У.Булыгіну і інш.

  • Інстытут фізікі НАН і яго фііялаў-штогоднік «Оптические квантовые генераторы», рэтраспектыўны паказальнік «Интегральная оптика» і

  • На працягу апошняга пяцігоддзя значная ўвага надавалася бібліяграфічным паказальнікам, прысвечаных вядомым беларускім вучоным, якія рыхтуюць бібліятэкі многіх ВНУ рэспублікі, ЦНБ імя Я.Коласа НАН.

  • ЦНБ выпусціла больш за 20 такіх работ, якія ўваходзяць у серыю “Біяграфіі вучоных Беларусі”.

17. БД у галіне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў у Расii.

УІНТІ- З 1975 года Інстытут стварае фактаграфічныя БД:

  • БД структурных даных (СД) па хіміі – адна з трох буйнейшых у свеце.

  • БД «Информационные организации России и СНГ».

УНТІЦэнтр-

  • БД рэфератаў НДР і ВКР (больш 20 гадоў),

  • БД рэфератаў інфармацыі аб кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыях .

УІМІ-

  • Тэхнолаг-К (інфармацыйныя карты аб тысячы высокіх тэхналогій).

  • Нефтегаз-ВПК («Предложения оборонных предприятий по перспективным разработкам для нефтегазового комплекса»).

ДПНТБ-

  • БД “Сводный каталог научно-технической литературы (інфармацыя аб складзе інфармацыйных фондаў).

  • БД састаіць з трох частак, якія выходзяць у друкаваным выглядзе: «Каталог зарубежных книг», «Каталог российских книг» (2 разы на год), «Каталог зарубежных периодических изданий» (штогоднік).БД – адрасна-бібліяграфічная, са штогадовай актуалізацыяй.

Таксама папаўняюцца БД “Прамысловыя каталогі”, «Авторефераты диссертаций» і іншыя

ЦНМБ-

БД“Выдающиеся деятели медицины XVII – нач. XX вв.”- кароткія біяграфічныя даведкі і спасылкі на асноўныя працы айчынных і замежных дзеячаў медыцынскай навукі і практыкуючых урачоў.

ЦНСГБ-

  • бібліяграфічная БД “AGROS”, якая ўтрымлівае звесткі аб дакументах з 1985 года.

  • Рэфератыўныя БД “Зарубежный опыт работы ИКС в АПК”;

  • Праблемна-тэматычная БД “Экономика и организация фермерского хозяйства”;

  • Электронны дайджэст “Фермер”

18. Бягучая інфармацыйна-бiблiяграфiчная прадукцыя асобных вiдаў дакументаў у Расii.

19. Сучасны стан інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў у галіне медыцыне ў Беларусi.

З другой паловы 80-х гадоў у масiве бiблiяграфiчнай медыцынскай прадукцыi з’яўляецца новая разнавiднасць — даведкi тыпу бiблiяграфiчнага агляду.

Іх мэта:

  • прапаганда перадавога айчыннага i замежнага вопыту;

  • садзеянне укараненню гэтага вопыту ў практыку;

  • фармiраванне фонду iнфармацыйных матэрыялаў на месцах.

Кожная “Даведка” - агляд айчыннай i замежнай лiтаратуры, рэкамендацыi для ўкаранення ў практыку. Яны невялiкiя, да 11 старонак, суправаджаюцца спiсам лiтаратуры. ( “Пчелиный яд в практике дерматолога”, “Влияние факторов окружающей среды на здоровье населения”).

Рэкамендацыйныя паказальнiкi. (да 7%). Яны разнастайныя па тэматыцы.

Для развiцця рэкамендацыйнай бiблiяграфii вялiкую ролю адыгрывае супрацоўнiцтва РНМБ с НББ (штомесячна выдае бiблiяграфiчны бюллетэнь “Новыя кнiгi Беларусi”, на старонках якога надрукаваны спiсы: “Искусство быть здоровым”, “Путь к себе (как победить стресс)”, “Родителям о детях” i iнш). За апошняе 10-годдзе назiраецца знiжэнне iх колькасцi.

БД па медыцыне

На сучасным этапе бібліятэка вядзе наступныя БД:

1. “BOOK” (книги) (манаграфіі, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, даведнікі і інш). Матэрыялы на рускай, беларускай і замежнай мовах. База налічвае прыкладна 14 тысяч дакументаў з 1991 г.

2. DISS (автореферат диссертации) па медыцыне і сумежных галінах ведаў прыеладна 14 тысяч дакументаў.

3. “Нацыянальная бібліяграфія па медыцыне і ахове здароўя Беларусі” ўключае работы беларускіх аўтараў, апублікаваныя ў Беларусі і за мяжой з 1994 г.

4. JOUK (журналы) складаецца з айчынных і замежных часопісаў, якія паступаюць у бібліятэку. Звесткі аб экзэмплярнасці і месцы знаходжання.

Бібліятэка набыла БД «Российская медицина», якая з’яўляецца ЭК ГЦНМБ РФ, утрымлівае інфармацыю з 1998 г.

З 1993 г. РНМБ актыўна выкарыстоўвае замежныя БД на CD−ROM БД “Medline” -адлюстроўваюцца рэфераты кніг, аўтарэфераты дысертацый, іншых дакументаў.

БД «The complete yean book collection» за перыяд з 1989 па 1997 гг. штогоднік шрача-практыка, матэрыял з 1989 г.

Дзякуючы падтрымцы Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША РНМБ мае сувязь па электроннай пошце з бібліятэкай Масачусетскага медыцынскага цэнтра. Адкуль медыкі рэспублікі атрымліваюць поўнатэкставыя копіі артыкулаў.

РНМБ мае доступ да БД (40) сістэмы Medlars Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША ў выглядзе запытаў і адказаў у рэжыме электроннай пошты.

20. Развiццё інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў па сельскай гаспадарцы ў 1919 — 1959 гг.

На першым этапе развіцця бібліяграфіі сельскагаспадарчай літаратуры бібліяграфічная прадукцыя была прадстаўлена ў асноўным тэматычнымі спісамі літаратуры.

паказальнікі-“Указатель литературы по вопросам мелиорации земель Западной области” (1922 г.), “Бібліяграфічны паказальнік літаратуры аб бульбе”. Характэрна, што яны змяшчалі дарэвалюцыйную літаратуру, адлюстроўвалі розныя віды дакументаў на розных мовах.

паказальнікаў зместу зборнікаў - “Указатель к трудам общества по изучению Белоруссии при Горецкой сельскохозяйственной академии”, аднак дастатковага развіцця гэты від паказальнікаў у той перыяд не атрымаў.

21. Асаблiвасцi арганiзацыi i змест інфармацыйнага бiблiяграфiчнага забеспячэння спецыялiстаў у галiне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў.

Аб’ект галiновай інфармацыйнай дзейнасці - дакументныя крынiцы iнфармацыi (ДКI). Яны маюць iстотныя адрозненнi ад крынiц гуманiтарнага i грамадскага цыклаў. Спажыўцы гэтай спецыфiчнай iнфармацыi таксама маюць спецыфiчныя патрэбнасцi, якiя дэтэрмiнiраваны шматлiкiмi аб’ектыўнымi i суб’ектыўнымi фактарамi.

Асаблiвасць сацыяльнага прызначэння дакументаў па прыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы i медыцыне заключаецца, у першую чаргу, у тым, што яны садзейнiчаюць развiццю прагрэса ў навукова-тэхнiчным i аграрнапрамысловым комплексах, якiя вызначаюць эканомiку дзяржавы i сацыяльны ўзровень яе насельнiцтва.

Асаблiвасцi зместу i мовы - складанасць самiх аб’ектаў навук i галiн, метадаў i iнструментарыя вывучэння гэтых аб’ектаў, а таксама асаблiвасцямі навуковай мовы. Спецыфiка мовы - выкарыстоўваюцца фармалiзованыя мовы (хiмiчныя, фiзiчныя, матэматычныя формулы, ураўненні, таблiцы, графiкi, схемы) i спецыяльная тэрмiналогiя. Структура дакументных - зместавая (тэматычная) структура з’яўляецца галоўнай, сiстэмаўтваральнай, яна iдэнтыфiкуе канкрэтныя дакументы i вызначае iх.Адметнай рысай дакументных рэсурсаў - вiдавыя асаблiвасцi i iх прапорцыі. Складзе дакументных патокаў акрамя кнiг, брашур i серыяльных выданняў значнае месца займаюць патэнтныя дакументы, тэхнiчныя нарматыўна-прававыя акты, прамысловыя каталогi, а таксама неапублiкаваныя дакументы i iнш (большая частка на электронных носьбiтах).

Дакументныя рэсурсы характарызуюцца - - актуальнасцю тэматыкi, паўнатой звестак аб аб’екце, аператыўнасцю, даставернасцю, арыгiнальнасцю звестак i г.д.

Актуальнасць - важныя праблемы навуковай i практычнай дзейнасцi.

Арыгiнальнасць – гэта наяўнасць новых звестак, невядомых навуцы i практыцы раней.

Дакладнасць - максiмальная адпаведнасць абъектыўнай рэальнасцi

22. Фактары, якiя ўплываюць на фармiраванне iнфармацыйных патрэбнасцей спецыялiстаў навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексаў.

Сiстэма iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў НТiМК фармiруецца пад уплывам аб’ектыўных i суб’ектыўных фактараў.

Аб’ектыўных фактары:

1. грамадскiя iнфармацыйныя патрэбнасцi (накiрункi дзяржаўнай палiтыкi -прыняцце дзяржаўнай праграмы «Электронная Беларусь»);

2. асаблiвасцi развiцця самiх галiнаў ( распрацоўка прыярытэтных галiновых тэм);

3. мiжнароднае i рэгiянальнае супрацоўнiцтва Беларусi па фармiраваннi адзiнай iнфармацыйнай прасторы i стварэннi электронных iнфармацыйных рэсурсаў (удзел галiновых бiблiятэк Беларусi сумесна з ДПНТБ Расii ў стварэннi «Аўтаматызаванага зводнага каталога навукова-тэхнiчнай лiтаратуры). Аб’ектыўныя працэсы

дыферэнцыяцыi i iнтэграцыi, якiя праходзяць у кожнай галiне i памiж iмi. Нельга не ўлiчваць i спецыфiчныя рысы ,

Уплываюць iнфармацыйных патрэбнасцей ўласцiвасці некаторых галiн - занальнасць, сезонны характар развiцця, спецыялiзацыя.

Суб’ектыўныя фактары

веданне бiблiёграфамi наяўных iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў галiновага характару i адчуванне неабходнасцi стварэння iншых адзiнак для забеспячэння новых iнфармацыйных патрэбнасцей карыстальнiкаў iнфармацыi. На падставе гэтага ствараюцца планы бiблiятэк па фармiраваннi iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў.

23. Сучасны стан інфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў па прыродазнаўстве ў Беларусi.

На сучасным этапе ў “Летапісу друку Беларусь” зарэгістраваны толькі навукова-дапаможныя паказальнікі. Пэўная колькасць рэкамендацыйных паказальнікаў створана абласнымі бібліятэкамі, але інфармацыя аб іх не паступіла ў НКП. Гэта звязана з укараненнем аўтаматызаваных тэхналогій у практыку работы бібліятэк і, перш за ўсё, у дзейнасць ЦНБ імя Я.Коласа, якая задавальняе інфармацыйныя патрэбнасці супрацоўнікаў НДУ. З 1990 г. бібліятэка генерыруе электронныя рэсурсы: БД, а з 1994 г. – электронны катоалог (ЭК). Бібліятэка вядзе 12 лакальных БД(«Природа Беларуси», «Учение НАН Беларуси», , «Издания НАН Беларуси»).

Разам са стварэннем БД ЦНБ НАН Беларусі набывае БД на сучасных носьбітах. Толькі фонд аддзела даведачна-інфармацыйнай работы ўтрымлівае каля 30 расійскіх і замежных БД сярод іх дакументна-рэфератыўная БД Усерасійскага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі «РЖ Физика», палітэматычная БД «РЖ Биология. Физика. Химия» і інш.

Колькасць замежных БД у апошнія гады значна ўзрасла. Акрамя вельмі карыснай бібліяграфічнай «Science Citation Index», у бібліятэку паступілі «Boston Spa Conferences».