Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел ЛИТ.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
112.13 Кб
Скачать

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Заг.кафедры

беларускай філалогіі

і сусветнай літаратуры

_______________А.М.Пісарэнка

«___»______________ 2015 г.

Пералік пытанняў

для правядзення экзамена (вусная форма)

па вучэбнай дысцыпліне «Беларуская і сусветная літаратура (Беларуская літаратура)»

  1. Літаратурныя помнікі перыяду Полацкага княства і іх сувязь з беларускай музыкальнай культурай (аналіз твораў).

  2. Літаратура перыяду Рэнесансу. Культуралагічнае значэнне дзейнасці Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў.

  3. Ідэі Рэнесансу і іх выяўленне ў паэме “Песня пра зубра” М.Гусоўскага.

  4. Развіццё старажытнай беларускай прозы ад агіяграфіі і летапісання да мемуараў, спроба першага авантурна-прыгодніцкага рамана.

  5. Старабеларуская паэзія 16-17 стст., яе віды і жанры. Творчасць С.Полацкага і музычная культура.

  6. Драматургія эпохі барока і Асветніцтва. Творчасць Ф.У.Радзівіл (аналіз адной з п’ес на выбар).

  7. Грамадскія погляды і літаратурная дзейнасць філаматаў і філарэтаў (Я.Чачот, Т.Зан, І.Дамейка, інш.). Я.Чачот як збіральнік народных песень і паэт.

  8. Творчасць А.Міцкевіча. Мастацкі вобраз жыцця шляхты ў паэме “Пан Тадэвуш”.

  9. Тэатральна-музычнае жыццё Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. і творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча (аналіз твораў “Ідылія”, “Пінская шляхта”).

  10. Станаўленне рамантызму ў беларускай літаратуры пач. ХІХ ст., яго спецыфіка, асноўныя прадстаўнікі. Мастацкі міфалагізм творчасці Я.Баршчэўскага.

  11. Ананімная літаратура ХІХ ст. і яе значэнне. Агляд твораў бурлескна-травесційнай плыні ў беларускай літаратуры ХІХ ст. (на прыкладзе паэм “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”).

  12. Рэалістычныя тэндэнцыі ў літаратуры ХІХ ст. Вобраз беларуса і Беларусі ў творчасці Ф.Багушэвіча.

  13. Беларуская літаратура “нашаніўскага” перыяду ў агульна­еўрапейскім культурным кантэксце. Характарыстыка дзейнасці Цёткі, Ядвігіна Ш., В. Ластоўскага і інш.

  14. Творчасць М. Багдановіча ў кантэксце нацыянальна-адраджэнскага руху к. ХІХ – пач. ХХ ст., музычная аснова яго паэзіі. Вобраз беларускага паэта ў музыцы.

  15. Творчасць Янкі Купалы. Праблема культуры мыслення ў трагікамедыі “Тутэйшыя”. Янка Купала і музыка.

  16. Эпічны талент Якуба Коласа. Паэма “Сымон-музыка” як алегарычнае ўвасабленне гістарычнага лёсу нацыянальнага мастацтва.

  17. Шматграннасць таленту М.Гарэцкага, погляд пісьменніка на ролю асветы і культуры (паводле твораў “У лазні”, “Роднае карэнне”, “У чым яго крыўда”, “Фантазія”, інш.).

  18. Ідэя стварэння новага пралетарскага мастацтва і вобраз новага чалавека ў прозе 20-40-х гг. ХХ ст. (М.Зарэцкі, А.Мрый, З.Бядуля – творы на выбар).

  19. Маладая савецкая паэзія: прадстаўнікі, сістэма вобразаў і стыль. Мастацкая практыка сяброў “Узвышша” – паэтаў У.Дубоўкі, Я.Пушчы, інш.

  20. Маштаб таленту К.Чорнага. Праблема “жывога чалавека” ў яго прозе.

  21. Мастацкае адлюстраване савецкай мадэлі культурна-грамадскага жыцця ў творчасці К.Крапівы.

  22. Роля і месца мастацкай сатыры ў савецкай літаратуры пач. ХХ ст. (Я.Купала, А.Мрый, З.Бядуля, К.Крапіва, інш.).

  23. Літаратурна-культурная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Тэмы, матывы, стыль заходнебеларускай літаратуры.

  24. Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны (на прыкладзе твораў К.Чорнага, ранняга перыяду творчасці А.Куляшова, П.Панчанкі, інш.).

  25. Роздум А. Куляшова над лёсам чалавека, народа, чалавечай цывілізацыі (“Новая кніга”, “Хамуціус”, “Цунамі”, “Варшаўскі шлях”).

  26. Мастацкая карціна грамадска-культурнага жыцця ў паэзіі П.Панчанкі 1980-90-х гг. (зб. “Горкі жолуд”, “Высокі бераг”, інш. – вершы на выбар).

  27. Паэтычная творчасць Максіма Танка. Матывы і тэмы лірыкі 80–90-х гг. (кнігі "Мой каўчэг", "Erratа" – вершы на выбар).

  28. “Філалагічнае” пакаленне як мастацкая з’ява ў літаратуры. Духоўна-творчае абнаўленне паэзіі Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, Г.Бураўкіна, Я.Сіпакова, В.Зуёнка.

  29. Лірычная беларуская проза і яе прадстаўнікі. Пытанні культуры ўзаемадносінаў чалавека са светам у творчасці Янкі Брыля (паводле лірычных мініяцюр).

  30. “Ваенна-вясковая” плынь у беларускай літаратуры. Тэма вёскі і праблема захавання традыцыйнай народнай культуры ў творах А. Жука, В.Казько, А.Федарэнкі, інш.

  31. Беларуская драматургія 70-80-х гг. ХХ ст. у асобах і творах, сістэме жанраў (аналіз твораў на выбар).

  32. Жыццёвы і творчы лёс Васіля Быкава. “Быкаўская праўда” вайны (творы на выбар студэнта).

  33. В.Быкаў і экзістэнцыялізм. Аналіз аповесцяў “Ваўчыная яма”, “Труба”, 2-3 апавяданняў са зб. “Пахаджане” ці “Сцяна”).

  34. Універсалізм таленту У. Караткевіча, узбагачэнне беларускай літаратуры яго творамі. Аўтарскі ідэал культурнага чалавека, асобы (паводле празаічных твораў).

  35. Эстэтычныя пошукі ў паэзіі пакалення “сямідзесятнікаў” (А.Разанаў, Я.Янішчыц, С.Законнікаў, Р.Баравікова, А.Пісьмянкоў і інш. – аўтары на выбар).

  36. Беларуская літаратура пра сталінскія рэпрэсіі (Ф.Аляхновіч, С.Грахоўскі, Л.Геніюш, інш.).

  37. Праўда факта ў творах С.Алексіевіч. Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў кнізе “Чарнобыльская малітва”.

  38. Творчасць А.Адамовіча. Мастацкі роздум над праблемай атамнай вайны ў аповесці “Апошняя пастараль”.

  39. Мастацка-біяграфічная проза. Вобраз асобы мастака ў эсэ В.Карамазава (зб. “З вясною ў адным вагоне” – твор на выбар).

  40. Беларуская гістарычная проза др.пал. ХХ ст. (творы У.Арлова, В.Іпатавай, К.Тарасава, Л.Рублеўскай – на выбар.)

  41. Творчасць І.Шамякіна і сацрэалізм. Праблематыка твораў 80–90-х гг. (на выбар: “Крывінка”, “Палеская мадонна”, “Сатанінскі тур”).

  42. Творчасць В.Казько. Вобраз творчай інтэлігенцыі і праблема лёсу нацыянальнай культуры ў аповесці “Да сустрэчы…”.

  43. Агляд сучаснай беларускай паэзіі (Л.Дранько-Майсюк, А.Сыс, Э.Акулін, Л.Рублеўская і інш.). Музычна-песенныя матывы ў іх творчасці.

  44. Мастацкае асэнсаванне жыцця сучаснага грамадства Ю.Станкевічам (раман “Любіць ноч – права пацукоў”).

  45. Беларуская драматургія: традыцыі і сучаснасць (на матэрыяле твораў М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, С.Кавалёва ці інш.).

  46. Сучасная “жаночая” літаратура (Р.Баравікова, А.Брава, Л.Рублеўская, Ю.Каляда, інш.).

  47. Агляд беларускай прозы 80-90-х гг. ХХ ст. (А.Федарэнка, А.Казлоў, А.Брава, Ю.Каляда, інш. – аўтары і творы на выбар).

  48. Шматграннасць таленту Ніла Гілевіча. Народна-песенныя матывы, грамадзянска-публіцыстычны змест яго паэзіі.

  49. Хрысціянска-рэлігійныя матывы ў беларускай літаратуры і паэзія Р.Барадуліна (Зб. “Босая зорка”, “Евангелле ад мамы”, “Ксты”). Культура барадулінскага паэтычнага слова.

  50. Прыгодніцка-дэтэктыўная і фантастычная проза (Л.Рублеўская, Р.Баравікова, А.Казлоў, інш.).

Выкладчык

Г.М.Друк

(подпіс)

Разгледжана на пасяджэнні кафедры

беларускай філалогіі

і сусветнай літаратуры

(пратакол № ____ ад «___»_________ 2015 г.