Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фарміраванне прафесійных КБМ (Вайцэховіч).doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
295.94 Кб
Скачать

Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне

Фарміраванне прафесійных кампетэнцый

бібліятэкара-метадыста

для спецыяльнасці

1-23 01 11 Бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства

СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫІ

1-23 01 11-01 07 Навукова-метадычная дзейнасць бібліятэк

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый

Курс 3 Семестр V

Лекцыі 16

Практычныя (семінарскія)

заняткі 26 Экзамен V

Аўдыторных гадзін па

вучэбнай дысцыпліне 42

Усяго гадзін па

вучэбнай дысцыпліне 84 Форма атрымання

вышэйшай адукацыі дзённая

Склала: Надзея Юр'еўна Вайцэховіч – кандыдат педагагічных навук, дацэнт

Вучэбна-метадычны комплекс складзены на аснове вучэбнай праграмы Фарміраванне прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста (2013)

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый

(пратакол № 4 ад 27.10.2014 г.)

Загадчык кафедры

__________В.А. Касап

Мінск

2014 Змены да праграмы (рабочая праграма) уступ

Актуальнасць вывучэння дысцыпліны абумоўлена ўзрастаючай роллю працы метадыста ва ўдасканаленні і развіцці бібліятэчнай галіны Метадычныя кадры бібліятэк, якія на высокім узроўні валодаюць усімі ключавымі прафесійнымі кампетэнцыямі, з’яўляюцца рухаючай сілай прафесійных інавацый і павінны займаць вартае месца ў структуры бібліятэчнага персанала, і, адпаведна, метадычных цэнтраў

Праграма дысцыпліны “Фарміраванне прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста” распрацавана ў адпаведнасці з Дзяржаўным адукацыйным стандартам вышэйшай прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці Е1–23.01.11 «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».

Задачы курса – фарміраванне ў студэнтаў комплексных ведаў аб прафесійных кампетэнцыях бібліятэкара-метадыста, іх складаючых і шляхах фарміравання.

У праграме ў лагічнай узаемасувязі вылучаны тэмы, якія раскрываюць спецыфіку прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста, сутнасць, кампаненты, формы і метады іх фарміравання, ролю ў прафесійнай дзейнасці.

Пры складанні праграмы ўлічваліся міжпрадметныя сувязі з дысцыплінамі “Бібліяграфазнаўства. Тэорыя”, “Бібліятэчны тэхналагічны менеджмент”, “Бібліятэказнаўства. Тэорыя”, “Дакументазнаўства”, Бібліятэчная статыстыка” і іншымі курсамі, якія служаць фундаментам у набыцці прафесійных ведаў па спецыялізацыі “бібліятэкар-метадыст”.

Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу курса. Студэнт павінен ведаць:

  • прыярытэтныя напрамкі бібліятэчнай палітыкі дзяржавы;

  • сутнасць, функцыі, задачы дзейнасці бібліятэкара-метадыста на сучасным этапе развіцця бібліятэчнай справы;

  • актуальныя праблемы, якія стаяць перад метадыстам і метадычнай службай.

  • прафесійныя кампетэнцыі і іх сутнасць;

  • тыпалогію асобы метадыста;

  • сістэму павышэння кваліфікацыі бібліятэчных кадраў;

  • сістэму арганізацыйна-дарадчай дакументацыі;

  • прафесіяграму метадыста;

  • паказчыкі дзейнасці бібліятэкі;

  • патрабаванні да выдавецкай дзейнасці бібліятэкі;

  • выкарыстанне новых інфармацыйных тэхналогій у метадычнай дзейнасці і павышэнні кваліфікацыі;

валодаць методыкамі:

  • выяўлення і ўкаранення інавацыйнага вопыту ў дзейнасць бібліятэкі;

  • самаадукацыі;

  • распрацоўкі мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі;

  • стварэння метадычных дапаможнікаў;

  • складання метадычных рэкамендацый

  • стварэння іміджу бібліятэкара-метадыста:

  • распрацоўкі планаў і справаздач;

умець:

  • распрацоўваць статыстычныя табліцы;

  • запаўняць формы статыстычнай справаздачнасці;

  • прымяняць новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў павышэнні кваліфікацыі і арганізацыі працы;

  • наладжваць сувязі з грамадскасцю і арганізацыямі, установамі.

Выкарыстанне вучэбна-метадычнага комплекса па дысцыпліне, рэйтынгавай сістэмы ацэнкі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўных мадэлей кіруемай самастойнай работы садзейнічае арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкладчыка.

Пры правядзенні семінарскіх заняткаў па дысцыпліне мэтазгодна выкарыстоўваць дыскусійныя формы, методыкі актыўнага навучання, што будзе садзейнічаць фарміраванню сучасных сацыяльна-асабовых і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый будучых спецыялістаў.

У межах вывучэння курса праводзяцца розныя віды кантроля за самастойнай працай студэнтаў (ацэнка пісьмовых прац, тэстаў, вуснае субяседаванне і інш.). Завяршаецца вывучэнне курса экзаменам.

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Фарміраванне прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста

Нумар раздзела тэмы

Назва раздзела тэмы

Колькасць аудыторных гадзін

Кіруемая самастойная работа

Форма кантроля ведаў

Лекцыі

Практычныя заняткі

Семінарскія заняткі

Лабараторныя заняткі

1

2

3

4

5

6

7

8

1.

Уводзіны

1

2.

Тэма 1. Сфера дзейнасці бібліятэкара-метадыста

3

4

канспект

3.

Тэма 2. Мадэль прафесійных кампетэнцый бібліятэкара-метадыста

2

10

канспект

4.

Тэма 3. Імідж бібліятэкара-метадыста

2

8

2

5

Тэма 4. Дзейнасць бібліятэкара-метадыста ў рамках рэдакцыйна-выдавецкага працэса

2

2

16

выданне

6

Тэма 5. Тыпалогія асобы метадыста

2

6

табліца

7

Тэма 6. Арганізацыя працы бібліятэкара-метадыста

2

8

4

план

8

Тэма 7. Прымяненне новых інфармацыйных тэхналогій у метадычным забеспячэнні дзейнасці бібліятэкі

2

4

2

2

канспект

 Усяго:

16

20

6

42