Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Краеведение Лекцыі03.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
61.95 Кб
Скачать

Спецыфіка краязнаўчага фонду бібліятэк

Пытанні:

  1. Вызначэнне паняццяў "краязнаўчы дакумент", "мясцовы дакумент", "краязнаўчы фонд", "фонд мясцовых дакументаў", "падфонд краязнаўчых дакументаў" і іншыя.

  2. Структура, асаблівасці, уласцівасці краязнаўчага фонда бібліятэкі.

  3. Спецыфіка краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў.

  4. Сукупны краязнаўчы фонд краю. Умовы фарміравання.

Мэта: знаёмства з элементамі тэрмінасістэмы бібліятэчнага краязнаўства; вывучэнне спецыфікі краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў.

1. Вызначэнне паняццяў "краязнаўчы дакумент", "мясцовы дакумент", "краязнаўчы фонд", "фонд мясцовых дакументаў", "падфонд краязнаўчых дакументаў" і іншыя.

Фарміраванне краязнаўчага фонда (КФ) з’яўляецца галоўным сродкам рэалізацыі краязнаўчага прызначэння бібліятэкі, бо краязнаўчы фонд выступае асновай усей краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі (КДБ), дакументнай базай "рэгіянальнай памяці".

Складаецца краязнаўчы фонд у асноўным з краязнаўчых і мясцовых дакументаў.

У "Палажэнні аб краязнаўчай рабоце бібліятэк РБ" (1993) даны наступныя азначэнні гэтых паняццяў:

— Паняцце "краязнаўчы дакумент" аб’ядноўвае ўсе выданні, неапублікаваныя і аўдыёвізуальныя матэрыялы, машыначытальныя носьбіты інфармацыі, якія прысвечаны краю, незалежна ад тыражу, мовы і месца выдання.

— Паняцце "мясцовы дакумент" аб’ядноўвае ўсе выданні, неапублікаваныя і аўдыёвізуальныя матэрыялы, машыначытальныя носбіты інфармацыі, створаныя на тэрыторыі края.

Неабходна удакладніць аб’ём і змест паняцця "краязнаўчы дакумент", бо яно выкарыстоўваецца ў бібліятэчным краязнаўстве ў якасці зборнага і раздзяляльнага тэрміна.

Як зборнае паняцце "краязнаўчы дакумент" — гэта дакумент, які зместам або формай звязаны з краем. Пры гэтым пад зместам краязнаўчага дакумента разумеецца маючае ў ім месца інфармацыя аб крае, а пад формай інфармацыя аб месце выдання, аўтарскай прыналежнасці і прыналежнасці да краю іншых асоб, якія ўдзельнічалі ў стварэнні дакумента. Такое азначэнне паняцця дае магчымасць з вычарпальнай паўнатой аб’яднаць усе дакументы, якія нейкім чынам звязаны з краем, усе крыніцы краязнаўства, якія з’яўляюцца аб’ектамі краязнаўчай дзейнасці.

Як раздзяляльнае паняцце "краязнаўчы дакумент" — гэта дакумент, звязаны з краем сваім зместам і які разглядаецца ў якасці асноўнага аб’екта краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі.

У сістэме краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі работа з дакументамі, звязанымі з краем зместам (краязнаўчымі дакументамі), і работа з дакументамі, звязанымі з краем паходжаннем (мясцовыя дакументы) ажыццяўляецца ў межах дзьвух асноўных узаемазвязаных накірункаў, але прыарытэтнасць надаецца рабоце з краязнаўчымі дакументамі.

Такім чынам, паняцце "краязнаўчы дакумент" у практычнай сферы дыферэнцыруецца ў залежнасці ад тыпа, віда, профіля, бібліятэкі, яе традыцый і мясцовых умоў; яно ўдакладняецца ў залежнасці ад мэт, відаў і форм краязнаўчай дзейнасці.

Пры вядомай агульнасці прызнакаў, паняцце "краязнаўчы дакумент" можа мяняцца пры фарміраванні краязнаўчага фонда, арганізацыі краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата, стварэнні сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.

Гэта звязана з тым, што ніводная, нават самая буйная бібліятэка, не мае магчымасці набыць у свой фонд усе без выключэння дакументы, якія нейкім чынам (але не зместам!) звязаны з краем. Мэтазгодна мець данныя аб наяўнасці і месцазнаходжанні гэтых дакументаў у мэтах міжбібліятэчнага выкарыстання.

Часцей за ўсё бібліятэкі працуюць з краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі наступных відаў:

1. кнігі і брашуры;

2. выяўленчыя матэрыялы (рэпрадукцыі, эстампы, альбомы, плакаты, лістоўкі, праспекты, каталогі музеяў);

3. кінафотафонадакументы (дыапазітывы, грампласцінкі, магнітныя ленты, кампактдыскі, кінафільмы);

4. нотныя выданні;

5. картаграфічныя выданні;

6. ненадрукаваныя дакументы (рукапісы, машынапісныя);

7. прамысловыя каталогі на мясцовую прадукцыю;

8. апісанне вынаходніцтваў мясцовых вынаходнікаў;

9. афішы, тэатральныя праграммы, рэцэнзіі на спектаклі;

10. дакументы на замежных мовах, якія цалкам прысвечаны вызначанаму краю, або маюць значныя (па аб’ему і каштоўнасці) сведкі аб гэтым крае;

11. дакументы, надрукаваныя (створаныя) на тэрыторыі гэтага края.

Асноўнымі тыпамі выданняў з’яўляюцца:

а) па зместу: універсальныя, комплексныя, галіновыя, тэматычныя, біаграфічныя выданні;

б) па мэтаваму і чытацкаму прызначэнню: навукова-даследчая літаратура, вучэбная літаратура, вытворчая літаратура, навукова-папулярная літаратура, даведачныя і інфармацыйныя выданні, энцыклапедыі, энцыклапедыйныя слоўнікі і даведнікі, мастацкая літаратура, бібліяграфічныя дапаможнікі (можна шырэй: інфармацыйныя выданні)

Існуюць розныя тэрміны, якія ўжываюцца пры азначэнні фонда літаратуры аб крае. Каб упарадкаваць ужыванне гэтых тэрмінаў — падзелім выкарыстоўваемыя паняцці на збіральныя, абагульняючыя і раздзяляльныя:

Тэрмін "краязнаўчы фонд" (збіральны тэрмін) — гэта сукупнасць дакументаў, якія зместам або формай звязаны з краем. Гэта дазваляе аб’яднаць у адзіную сістэму:

  • фонд краязнаўчых дакументаў;

  • калекцыю мясцовых дакументаў;

  • дакументы па тэарэтычным, метадычным, арганізацыйным пытанням краязнаўства.

Паняцце КФ можа аб’яднаць і сукупнасць краязнаўчых дакументаў асобнай бібліятэкі, бібліятэк края, краіны цалкам.

Тэрмін "фонд краязнаўчых дакументаў" (абагульняючае паняцце) — аб’ядноўвае сукупнасць розных тыпаў і відаў краязнаўчых дакументаў (кнігі, карты, кінафотафонадакументы, мікрафільмы, рукапісы і г.д.).

Такім чынам, фонд краязнаўчых дакументаў — гэта ўпарадкаванае мноства краязнаўчых дакументаў, якія па зместу звязаны з краем.

Раздзяляльныя паняцці:

  • "фонд краязнаўчых выданняў";

  • "фонд кінафотафонадакументаў краязнаўчага зместа";

  • "фонд краязнаўчых рукапісаў";

  • "фонд мясцовых дакументаў" (гэта сукупнасць дакументаў, звязаных з краем паходжаннем).

Гэтыя паняцці дазваляюць размежаваць, аддзяліць друг ад друга сукупнасці краязнаўчых дакументаў розных тыпаў і відаў.

Тэрмін "краязнаўчы фонд бібліятэкі" — мэтазгодна ўжываць, калі фонд выдзелен з асноўнага дакументнага сабрання бібліятэкі і яму забяспечваецца адасобленнае захаванне, а тэрмін "падфонд краязнаўчых дакументаў" — (гэта частка фонда асобнай бібліятэкі, бібліятэк края, або краіны) выкарыстоўваць калі КФ захоўваецца разам з іншымі дакументамі.

Але практыкі і тэарэтыкі бібліятэчнага краязнаўства ўжываюць у асноўным тэрмін "краязнаўчы фонд бібліятэкі" і калі фонд выдзелен фізічна і калі ён арганізаван і функцыяніруе ў структуры агульнага фонда бібліятэкі.