Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy_da_zaliku_pa_dystsypline.doc
Скачиваний:
51
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
510.46 Кб
Скачать

1. Прадмет і задачы курса “Абслугоўванне карыстальнікаў”. Эвалюцыя яго праблематыкі і тэрміналогіі.

Асноўная задача і змест вучэбнай дысцыпліны «Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк»:

Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк разглядаецца не толькі ў кантэксце айчыннай рэчаіснасці, але і як глабальны прафесійны працэс ва ўмовах інфарматызацыі.

Асноўнай мэтай вучэбнай дысцыпліны з’яўляецца фарміраванне ў студэнта шырокіх прафесійных поглядаў, сучаснага прафесійнага мыслення, разумення сваёй прафесійнай місіі, глыбокай павагі да карыстальніка, адказнасці перад ім.

Вучэбная дысцыпліна абапіраецца на веды, назапашаныя айчыннымі і замежнымі спецыялістамі за ўвесь перыяд існавання курса «Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк».

Абслугоўванне карыстальнікаў з’яўляецца тым ключавым, канчатковым працэсам бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці, у якім праяўляюцца вынікі ўсіх іншых працэсаў і рэалізуюцца ўсе веды, навыкі і ўменні, асобасныя якасці бібліятэкара.

Падрыхтаваць спецыяліста, здольнага на высокім узроўні ажыццяўляць і ўдасканальваць гэты працэс – асноўная задача вучэбнай дысцыпліны.

У ёй разглядаюцца гістарычныя, тэарэтычныя, метадычныя, тэхналагічныя і арганізацыйныя аспекты абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк.

Эвалюцыю праблематыкі курса можна прасачыць на прыкладзе змен у яго назве і змесце падручнікаў

Сістэма бібліятэчнай адукацыі ў Беларусі бярэ свій пачатак з 1930-х гадоў. Аднак першыя навучальныя ўстановы сталі рыхтаваць бібліятэкараў у пасляваенныя гады. У 1944 годзе пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага быў створаны бібліятэчны факультэт.

Сярод іншых спецыяльных дысцыплін тут выкладаўся курс: «Работа з чытачамі». Стабільнага падручніка ў той перыяд яшчэ не існавала.

Першы падручнік быў створаны выкладчкамі Маскоўскага і Ленінградскага бібліятэчных інстытутаў толькі ў 1961 годзе.

У яго змесце знайшлі адлюстраванне працэсы, якія адбываліся ў тагочасным грамадстве:

  • ідэалагізацыя ўсіх бакоў жыцця грамадства,

  • падпарадкаванасць моцнаму адміністрацыйнаму і палітычнаму дыктату,

  • імкненне актыўна ўплываць на чытача і чытанне з мэтаю камуністычнага выхавання,

  • супрацьпастаўленне айчыннага і замежнага вопыту.

Але ўжо ў трэцім выданні падручніка «Работа с читателями» (1981 г.) былі значна пашыраны межы вувучаемага прадмета:

  • Павялічыўся раздзел, прысвечаны гісторыі вывучэння чытачоў.

  • Больш глыбока і дасканала разгледжаны метады вывучэння чытача.

  • Значная ўвага надавалася тэорыі чытацкай псіхалогіі.

  • Уключаны раздзел, у якім разглядаліся прафесійныя якасці бібліятэкара.

  • Упершыню гаварылася аб інфармацыйным абслугоўванні.

  • Мэтаю абслугоўвання было названа не камуністычнае выхаванне, а максімальнае задавальненне чытацкага попыту.

Усё гэта было абумоўлена значнымі зменамі ў грамадстве і прафесійным асяроддзі:

  • некаторым змягчэннем ідэалагічнага дыктату;

  • ажыўленнем міжнародных кантактаў;

  • развіццём сацыялогіі чытання, якая дала больш аб’ектыўнае ўяўленне аб чытачы;

  • узнікненнем першых прыкмет фарміравання інфармацыйнага грамадства;

  • усведамленнем значнасці і каштоўнасці інфармацыі.

Уплыў «перабудовы» і распаду СССР на змест і характар выкладання вучэбнай дысцыпліны.

Кардынальныя змены ў жыцці грамадства, якія адбыліся напрыканцы 1980-х – пачатку 1990-х гг., вымусілі асэнсаваць новую рэчаіснасць і адлюстраваць яе ў падручніках і іншых вучэбных матэрыялах для студэнтаў.

Адной з першых спроб увасаблення вынікаў такога асэнсавання стаў вучэбны дапаможнік, створаны выкладчыкамі кафедры бібліятэказнаўства нашага ўніверсітэта ў 1993 годзе.

Дзямешка, Л.А. Бібліятэчнае абслугоўванне: вучэбны дапаможнік / Л.А. Дзямешка, Н.У. Клімянкова, С.А. Паўлава. – Ч. 1–3. – Мінск: БДУ культуры і мастацтваў, 1993.

  • Перагледжана пытанне аб статусе бібліятэкі і бібліятэкара ў грамадстве;

  • Па-новаму сфармуляваны задачы, прынцыпы і функцыі абслугоўвання:

  • Падкрэсліваўся прыярытэт асобы чытача, яго права на свабодны доступ да інфармацыі;

  • Грунтоўна адлюстравана прафесіяграма бібліятэкара аддзела абслугоўвання;

  • Вывучэнне чытача і чытання пададзена з пункту гледжання сацыялогіі;

  • Узаемадзеянне бібліятэкара з чытачом разгледжана з пазіцый бібліятэчных зносін.

Библиотечное обслуживание: теория и методика: учебник / под. ред. А.Я.Айзенберга. – М.: Изд-во МГУК, 1996. – 200 с.

  • Па-новаму асэнсаваны прынцыпы ўзаемаадносін паміж чытачом і бібліятэкарам, падкрэслены дыялангічны характар іх зносін;

  • Падрабязна раскрыта роля бібліятэкі ў развіцці асобы;

  • Бібліятэчнае абслугоўванне разглядалась у кантэксце тэорыі сацыялізацыі;

  • Падкрэслівалась неабходнасць забеспячэння роўных магчымасцей доступу да інфармацыі;

  • Важнае месца займалі пытанні тэхнілогіі бібліятэчнага абслугоўвання

Бородина, В.А. Библиотечное обслуживание: учебно-методическое пособие / В.А. Бородина. – М. : ЛИБЕРЕЯ, 2004. – 168 с.

  • Адлюстроўваецца аўтарскі падаход да інтэрпрэтацыі тэорыі і методыкі абслугоўвання карыстальнікаў.

  • Перспектывы развіцця бібліятэчнага абслугоўвання вызначаюцца патрабаваннямі праектнай дзейнасці.

  • Аналізуюцца тэарэтыка-метадалагічныя асновы бібліятэчнага абслугоўвання: вызначэнне яго паняцця, функцый, прынцыпаў.

  • Разглядаюцца змены ў канцэптуальных падыходах да абслугоўвання карыстальнікаў.

  • Прыводзяцца разнастайныя структурна-лагічныя схемы, заданні, практыкумы.

  • У тэрмінасістэму курса ўводзяцца паняцці «кваліталогія» і «кваліметрыя».

Мелентьева, Ю.П. Библиотечное обслуживание: учебник / Ю.П. Мелентьева. – М.: «Изд-во ФАИР», 2006. – 256 с. – (Специальный издательский проект для библиотек).

  • Абслугоўванне падаецца як глабальны працэс з улікам міжнароднага вопыту.

  • Прыводзяцца дакументы, якія забяспечваюць прававое рэгуляванне абслугоўвання карыстальнікаў.

  • Распрацаваны канцэптуальныя асновы абслугоўвання на падставе канцэпцый чытача.

  • Прыярытэтныя накірункі абслугоўвання вызначаны з улікам міжнародных нормаў і сучасных тэндэнцый.

  • Узаемадзеянне бібліятэкара з карыстальнікам разглядаецца з улікам спецыфікі бібліятэчных зносін.

  • Абслугоўванне карыстальнікаў разумеецца як сацыякультурны працэс.

Дзямешка, Л. А. Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк: вучэбны дапаможнік / Л.А.Дзямешка, С.А.Паўлава. – Мінск : БДУКМ, 2007. – 111 с.

  • Адлюстроўвае тэндэнцыі абслугоўвання карыстальнікаў у РБ.

  • Абапіраецца на айчынны, расійскі і сусветны вопыт абслугоўвання карыстальнікаў.

  • Разглядае змены, што адбыліся ў абслугоўванні карыстальнікаў ва ўмовах інфарматызацыі.

  • Утрымлівае не толькі тэарэтычную, але і метадычную частку: распрацоўку семінарскіх і практычных заняткаў.

  • Новае ў тэрмінасістэме курса

  • Побач з тэрмінам «чытач» сталі ўжывацца такія паняцці, як «карыстальнік», «абанент», «спажывец інфармацыі».

  • З’явіліся паняцці: «бібліятэчная паслуга», «бібліятэчна-інфармацыйнае асяроддзе».

  • Вызначыліся такія аспекты бібліятэчнага абслугоўвання, як «бібліятэчная канфлікталогія», «бібліятэчная этыка», «бібліятэрапія», «электронная дастаўка дакументаў», «віртуальная даведка», «віртуальная чытальная зала», «удалены доступ» і г.д.