Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Табліцы па арфаграфіі.doc
Скачиваний:
69
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
115.71 Кб
Скачать

Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах

Спалучэнне ио

Пад націскам

Не пад націскам

-іо – у пачатку слоў: іон, Іосіф

-іа – у пачатку слоў: іаніт, Іанічнае мора

- іё, ыё – у сярэдзіне слоў паміж зычнымі: стадыён, чэмпіён

Выкл.: Эфіопія

- ыя, ія - у сярэдзіне слоў паміж зычнымі: нацыянальная бібліятэка

- іа, ыа - у канцы слоў: сальфеджыа, Токіа, арпеджыа

Выкл.: радыё

Спалучэнне иа

Перадаецца ў сярэдзіне ці на канцы слоў як ія або ыя: патрыярх, ініцыятар

Спалучэнне ие

У пачатку слоў

У сярэдзіне слоў

- іе - Іерусалім, іерархія

Выкл.: езуіт

-ые, іе – гігіена, абітурыент

Спалучэнне ео

Пад націскам

Не пад націскам

- ео, эо - фразеолаг, ідэолаг

-еа, эа – неалагізм, акардэаніст

Спалучэнне еа

Перадаецца толькі ў сярэдзіне слоў як еа, эа: рэалізм, Неапаль

Выкл.: акіян

Спалучэнне йо

Пад націскам

Не пад націскам

-перадаецца адной літарай ё: раён, ётавы

- перадаецца адной літарай я: маянэз

Ва ўласных назвах перадаецца літарай ё: Ёфэ, Нью-Ёрк

- у пачатку ўласных назваў перадаецца як Іа: Іакагама, Іаганесбург

Спалучэнне йе

Абазначаецца літарай е: фае, канвеер.

У пачатку ўласных назваў перадаецца як Е: Емен

Спалучэнне уа, уэ

Перадаюцца нязменна: дуалізм, вуаль, фуэтэ

ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ У СКЛАДАНЫХ СЛОВАХ

Правапіс злучальных галосных

Я

Пішацца пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам: жыццярадасны, сярэднявечча

Е

Пішацца пасля мяккіх зычных не ў першым складзе перад націскам і перад ў: жыццесцвярджальны, вогнеўстойлівы

О

Пішацца пад націскам пры цвёрдай аснове папярэдняй часткі: часопіс, святловымяральнік

А

Пішацца не пад націскам пры цвёрдай аснове папярэдняй часткі: красамоўны, раўназначны

Правапіс галосных у першай частцы складаных слоў

Літара О пішацца:

1. Калі націск прыпадае не на першы склад другой часткі: высокаадукаваны, шырокадаступны. Гэта датычыцца і частак ільно-, шкло-, полі-: ільнопрадзенне, шкловалакно, політанальнасць, але: ПАЛІГРАФІЧНЫ і вытворныя ад яго.

2. Незалежна ад націску, калі гэта:

А) словы, другая частка якіх -знаўства, -знавец, -вед: японазнаўства, мовавед

Выкл.: заканазнаўства;

Б) словы, у якіх неабходна пазбегнуць двухсэнсоўнасці або непазнавальнасці значэння: работадавец, вокамгненна, фондасховішча.

3. Незалежна ад націску, калі другая частка пачынаецца з ў: вогнеўстойлівы, збожжаўборка

Выкл.: калаўрот

4. Калі першымі часткамі з’яўляюцца словы:

  • што-: штораніцы, штогод;

  • дзевяноста-: дзевяностамільны, дзевяностатысячны;

  • фота-: фотаздымак, фотавыстаўка.

Выкл.: фатаграфія і вытворныя ад яго;

  • мота-: мотаспорт, мотагонкі.

Выкл.: матацыкл, матавоз і вытворныя ад іх;

  • проці-: процілеглы, процідзеянне;

  • контр-: контрмера, контрдовад;

  • грос-: гросмайстар, гросбух;

  • свое-: своекарыслівы, своечасовы;

  • мова-: моватворчасць;

  • слова-: словаформа;

  • пост-: пострэалізм, постіндустрыяльны.

5. Частка поў- пішацца толькі пад націскам: поўдзень, поўнач.

6. Калі ў складаным слове тры і больш часткі, то кожная з іх мае свой пабочны націск, пад якім літара О захоўваецца: марозаводанепранікальнасць, паравозавагонарамонтны

Літара А пішацца

1. Калі націск прыпадае на першы склад другой часткі: даўгавечны, навамодны. Гэта датычыцца і частак ільна-, шкла-, палі-: ільнамялка, шклароб, палітэхнікум.

2. Незалежна ад націску, калі неабходна пазбегнуць непазнавальнасці значэння слова: ідалапаклоннік, лапатападобны.

3. Калі першымі часткамі з’яўляюцца словы:

  • кіна-: кінафестываль;

  • вела-: велатрэнажор;

  • аўдыя-: аўдыязапіс;

  • відэа-: відэаматэрыялы;

  • стэрэа-: стэрэамагнітафон;

  • электра-: электрагітара;

  • неа-: неарэалізм;

  • ста-: стаметроўка, стагалосы, стамільённы;

  • псеўда-: псеўданавуковы;

  • адна-: аднаразовы;

  • кантра-: кантрамарка.

4. Частка паў- пішацца не пад націскам: паўаркуша, паўстагоддзя. З уласнымі назоўнікамі паў- пішацца праз злучок: паў-Беларусі, паў-Еўропы.

Літара Э

Заўсёды захоўваецца ў першай частцы складаных слоў рознага паходжання, за выключэннем лічэбнікаў: сэрцападобны, шэравокі.

Літара Е

  1. У першай частцы складанага слова захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: верхнеазёрскі, сенажаць.

  2. Калі першай часткай складанага слова з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, на які склад у другой частцы націскны: калі першы – пішацца е, калі другі – пішацца я: велікадушны, велікасвецкі; Вялікабрытанія, вялікадзяржаўны.

РАДЫЁ

РАДЫЙ

Літара Ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё

Літара Е (Я) пішацца ў складаных словах з першай часткай радые(я)-

Радыёакустычны, радыёапаратура, радыёдыктар, радыёкаментатар

Радыеактыўнасць, радыебіялогія, радыяфобія, радыяхімія