Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекций.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
384 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ

Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва

Кафедра рэжысуры абрадаў і свят

Курс лекцый па дысцыпліне “Моўнае дзеянне ў свяце .”

Складальнік: ст. выкладчык

Аверкава Ніна Канстанцінаўна

Уступ

Станаўленне сучаснай святочнай культуры прымушае ўсё часцей звяртацца да моўных народных традыцый, што складаліся вякамі і ўтвараюць духоўную этнічную культуру беларусаў.

Адраджэнне народных святаў непарыўна звязана з адраджэннем і захаваннем вуснай народнай традыцыі , розных яе відаў і жанраў.Як пацвярджае практыка,сярод разнастайных выразных сродкаў у сучасных святах значнае месца належыць слову.Дакладна выкарастанае і з мастацкім густам,слова стварае непаўторны нацыянальны каларыт свята,далучае ўсіх удзельнікаў,гледачоў і слухачоў свята да вытокаў народнай спадчыны.З дапамогай слова ў святочным дзеянні адлюстроўваюцца самыя разнастайныя пачуцці яго ўдзельнікаў.Рознае па жанры і форме маўлення, слова адлюстроўвае адносіны яго ўдзельнікаў да тэксту.надае значнасць інтанацыйнаму гучанню.Слова ў свяце ўвасабляе фанетычныя і лексічныя асаблівасці рэгіёна.Як вядома, сцэнарый свята складаецца з кампазіцыі і мантажу розных відаў і жанраў слова (аўтарскага,фальклорнага,мастацкага), што патрабуе ад рэжысёра свята валодаць звычкамі натуральнага перахода ад аднаго віда і жанра слова да другога,захоўваючы пры гэтым мастацкую перспектыву дзеяння.

Спецыфіка мастацтва свята патрабуе ад рэжысёра выканання і асобных спецыфічных задач у валоданні моўным дзеяннем:

1. Уключаныя ў свята,абрад,відовішча вусная творчасць,міфалогія,фальклор прадугледжваюць валоданне рэжысёрам арфаэпічнымі нормамі, дыялектамі, гаворкамі беларускай мовы.

2. Найбольш часта выкарыстаны ў свяце паэтычны матэрыял вымушае рэжысёра валодаць арганічным жыццём у рытме верша(не парушаючы формы верша і не дэкламуючы яго), натуральна адчуваць розныя памеры вершаў.

3. Зварот рэжысёра,вядучага свята непасрэдна да слухачоў, гледачоў, удзельнікаў святочнага дзеяння(разбураючы “ чацвёртую сцяну”) патрабуе ад рэжысёра валодання законамі аратарскага майстэрства.

4. Карыстаючыся кінастужкамі, дыяпазітывамі ў свяце , рэжысёр мае падставу выхавання ў сабе звычак мікрафоннага (ў тым ліку і закадравага) чытання.

5. Даволі шырокае выкарыстанне ў свяце прыёму”харавой дэкламацыі” стварае неабходнасць у авалоданні законамі калектыўнага моўнага дзеяння.

6. Распаўсюджанае выкарыстанне ў святочнай практыцы прыёму ”меладэкламацыі” абумоўлівае выхаванне ў рэжысёра музычнага рытма, каб ісці разам з характарам музычнага твору, добра валодаючы голасам і дыкцыйнай выразнасцю, каб слова было пачута слухачамі, не прыглушанае музыкай.

7. Характар спалучэння разнастайных выразных сродкаў у свяце розных відаў і жанраў літаратурнага матэрыяла вылучае пытанне выхавання дасканалага моўнага слыха рэжысёра, здольнага адчуць рытм свята, тон маўлення папярэдняга выканаўца,вытрымліваючы рытм дзеяння, каб забяспечыць развіццё падзей.

Для мэтанакіраванага ажыццяўлення задач па моўнаму дзеянню ў свяце ражысеру неабходна:

1. Ведаць тэарэтычныя асновы моўнага дзеяння ў свяце, метадычныя прынцыпы і прыёмы работы над рознымі моўнымі жанрамі ў святочным дзеянні.

2. Авалодаць законамі моўнага дзеяння ў свяце на аснове комплекса ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для работы над разнастайнымі моўнымі формамі ў святах і абрадах.

Такім чынам, чым больш рэжысёр свята валодае навыкамі і ўменнямі моўнага дзеяння, тым вышэй узровень яго прафесійнай дзейнасці, уплыў на эстэтычныя, эмацыянальныя, мастацкія пачуцці ўдзельнікаў і гледачоў, слухачоў свята.

Задачы рэжысёра работы над моўным дзеяннем у свяце і абумовілі структуру дадзенай працы. Яна складаецца з 6 лекцый. Прапанаваны курс лекцый адпавядае патрабаванням і зместу тыпавой праграмы па дысцыпліне.

Тэма.1. Тэарэтычныя асновы выхавання голасу і мовы.

Пытанні:

  1. Моўны апарат: пабудова і функцыяніраванне.

  2. Псіхафізічны трэнінг.

  3. Гігіена галасамоўнага апарата.

  4. Механізм кіравання і рэгулявання мовай , тэорыі голасаўтварэння

  5. Параметры моўнага слыха:

а) фанематычны

б) гукавысотны

в) фізічны

г) тэмпа-рытмічны

д) танальны

е) дыягнастычны

Мэта: Раскрыццё функцыяніравання моўнага апарату і механізма кіравання моўнага голасу.

Ключавыя паняцці: гукаўтварэнне, цэнтральная нервовая сістэма, галасавыя звязкі, рэзанатары, псіхафізічны трэнінг,гігіенічны і вібрацыйны масаж, артыкуляцыйная гімнастыка, прыём рэлаксацыі, голасаўтварэнне, моўны слых.