Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Фанетыка_практыкаванні

.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
48.64 Кб
Скачать

Фанетычная сістэма беларускай літа­ратурнай мовы і яе асаблівасці

  1. Прачытайце словы. Знайдзіце “чацвёртае лішняе”, характарызуючы асаблівасці беларускай фанетычнай сістэмы. Выбар абгрунтуйце.

  • трыумф, саліруеш, экспазіцыя, трыёль;

  • джаз, джэм-сэйшн, аджаць, джангл;

  • гама, гармонія, габой, гвалт;

  • падзагаловак, уздзеянне (на гледача), у гукарадзе, Вердзі;

  • пэндзаль, удзячнасць (гледачоў), дзейсны, дзьмуць (прыём);

  • спевы, скерца, свята, зменлівасць;

  • навука, вакал, шматвобразны, завочны;

  • без голасу, вяснянкі, каляндар, голасавядзенне.

  1. Прачытайце. Знайдзіце ў тэксце і выпішыце па 3 словы: а) са звонкімі і глухімі зычнымі гукамі; б) шыпячымі і свісцячымі гукамі; в) з заднеязычнымі гукамі; г) санорнымі гукамі; д) з зацвярдзелымі і заўсёды цвёрдымі гукамі, размежаваўшы іх; е) з мяккімі, адзначыўшы гук, які заўсёды мяккі; ж) з галоснымі е, ё, ю, я, і, вызначыўшы, абазначаюць яны адзін ці два гукі.

Гісторыя беларускай культуры ведае нямала выдатных людзей, імёны якіх навечна ўпісаны залатымі літарамі ў яе скрыжалі, – людзей, найбольшым клопатам якіх праз усё жыццё было і ёсць узбагачэнне і ўзвелічэнне духоўных набыткаў свайго народа. Сярод гэтых слаўных людзей з поўным правам, хораша і ярка, даўно ўжо свеціцца імя Рыгора Раманавіча Шырмы – аднаго з верных і таленавітых сыноў беларускай зямлі.

Наўрад ці знойдзецца хоць адзін чалавек у нашым краі – нераўнадушны да лёсу роднай песні, – хто пры кожнай сустрэчы з гэтым імем не пранікаўся б найглыбокім і найсардэчным пачуццём удзячнасці і пашаны да яго, хто не быў бы радасна ўсцешаны ад думкі, што з’яўляецца сучаснікам і суайчыннікам гэтага незвычайнага чалавека і ў яго ёсць магчымасць прычасціцца душой і сэрцам да высокага плёну яго шчодрага і самабытнага таленту.

Н.Гілевіч

  1. Паўтарыце асаблівасці беларускай фанетыкі. Сфармулюйце тэзісы да канца і праілюструйце прыведзенымі ніжэй словамі.

  1. Беларускі гук [ў] паходзіць з … : лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, матыў, паўтакт, напеўка;

  2. Аканнегэта моўная з’ява, пры якой…: меладычны, харавы, танальнасць, сінкапіраваць;

  3. Яканнегэта моўная з’ява, пры якой…: пясняр, спявак, вячоркі, забяспечыць;

  4. Дзеканне - гэта моўная з’ява, пры якой…: на акордзе, у эпізодзе, у музычным фондзе, на прыкладзе;

  5. Цеканне - гэта моўная з’ява, пры якой…: пры канкурсанце, на вакалісце, у кантрапункце, у акампанеменце, на флейце;

  6. 9 падоўжаных зычныхгэта …: асяроддзе, чатырохгалоссе, музіцыраванне, трохгучча, меркаванне, вяселле, багацце (беларускай народнай песні);

  7. Беларускі [γ] (які?) …: гастролі, музычны кругагляд, гран-пры, карагод;

  8. Беларускія [р] і [ч] заўсёды...: скрыпічны ключ, арыя, п’еса-папуры, рэфрэн, частка (п’есы), аранжыроўшчык;

  9. 6 складаных гукаў (афрыкат) - гэта …: апладзіраваць, джазмен, цымбалы, дзынкаць, валачобнік, напеўнасць;

  10. Прыстаўныя галосныя, якія ўзнікаюць перад… : ільняны, аржаны, імкненне, амшары;

  11. Прыстаўныя зычныя, якія ўзнікаюць перад… : вушы, трохвугольнік, востракамедыйны, гэй, гэтакі;

  12. Поўнагалоссе:  далонь, сорам, полымя, узнагарода, галава;

  13. У беларускай мове [в] чаргуецца з …: калектывам – калектыў; мова – моў, моўны; кіраваць – кіраўнік, кіраўнічы;

  14. Заднеязычныя чаргуюцца са …: у правай руцэ, у эпосе Адраджэння, на кнізе, у (музычнай) практыцы.

  1. Спішыце тэкст. Знайдзіце і падкрэсліце ў словах літары, якія адлюстроўваюць асаблівасці беларускай фанетыкі. Вусна назавіце гэтыя асаблівасці. Затранскрыбіруйце другі сказ. Вусна назавіце правілы транскрыпцыі.

Пры інструментоўцы фартэпіяннага клавіра неабходна ўлічваць, па-першае, асаблівасці канструкцыі фартэпіяна, да якіх адносяцца: а) ударнае паходжанне гуку і яго затухаючы характар; б) вялікі дыяпазон, рэгістравая і тэмбравая раўнавага па ўсім гукавым аб’ёме; в) значная працягласць гуку ў нізкім рэгістры і невялікая – у невысокім; г) разнастайныя тэхнічныя магчымасці. Па-другое, адметныя асаблівасці фартэпіяннай фактуры маюць непасрэдную сувязь са спецыфікай канструкцыі інструмента. Фартэпіянная фактура адрозніваецца адсутнасцю вялікай колькасці галасоў, што кампенсуецца магчымасцю выкарыстоўваць правую педаль, калі, акрамя рэальных, запісаных у нотах гукаў, узнікаюць і абертоны. Такім чынам, ствараецца эфект гарманічнага шматгалосся і насычанасці гучання. Пры пераапрацоўцы фартэпіяннай фактуры ў аркестравую немэтазгодна пераносіць усе педальныя гукі і абертоны літаральна.

І. Малахава

  1. З прыведзеных ніжэй слоў выпішыце тыя, што

І) пачынаюцца:

З аднаго і таго ж галоснага гука, які абазначаецца адной і той жа літарай;

  1. З адной літары, але розных гукаў;

ІІ) заканчваюцца:

3) адным і тым жа галосным гукам, які абазначаецца адной і той жа літарай;

4) адной і той жа літарай, але рознымі гукамі.

ІІІ) пачынаюцца:

  1. З аднаго і таго ж зычнага гука, які абазначаецца адной і той жа літарай;

  2. З адной літары, але розных гукаў:

ІV) заканчваюцца:

1) адным і тым жа зычным гукам, які абазначаецца адной і той жа літарай;

2) адной і той жа літарай, але рознымі гукамі.

Лібрэта, інтэрмецца, аркестроўка, паланэз, піяніна, постальтэрацыя, інтанацыя, дрыжачы гук, танальнасць, легата, рэпетыцыя, ёдаль, уверцюра, саната, Ферэнц Ліст, нюанс, ва ўнікальных запісах, блюз, меламан, шмат песень, секвентнае (паўтарэнне), мелодыі, лаўрэат, язычніцкі, саната, гузік, Ёзэф Гайдн, сімфонія, ётавы, рэфрэн, бекар, араторыя, іншы, Яўген Глебаў, варыяцыя, міксадыятоніка, опера “Лаэнгрын”, многасастаўнасць, п’еса “Юны скрыпач” (М.Шнэйдэрман, Г. Вагнер і Э.Тырманд), субматыў, Бернард Шоу, гармонія, змешаны хор, дысананс, моладзь, песні  Уладзіміра Будніка.

Дамашняе заданне

Тэарэтычна па Грыгор’евай 1994 г. §

Тэарэтычна па Грыгор’евай 2010 г. § 7, 8, 12, 15, 16, 24.

Пісьмова

Выпішыце тэкст беларускай песні, пазначыўшы аўтараў слоў і музыкі. Знайдзіце і падкрэсліце ў тэксце словы, у якіх адлюстраваны асаблівасці беларускай фанетыкі. Акрэсліце асноўную думку песні.

*Як, зыходзячы з гукавога складу слова, можаце паказаць, што наступныя словы з’яўляюцца запазычанымі:

Аўфтакт, серэнада, фуга, піяніна, тэрцыя, сальфеджыа, схематычны, рэпертуар, легендарны, акардэаніст, калёквіум, дуадэцыма, геміёліка, трыумф.