Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Bel_lit_ekzam_pyt_FMM

.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
49.66 Кб
Скачать

2

Экзаменацыйныя пытанні

  1. Старажытная літаратура: агульная характарыстыка і асаблівасці. Мастацкі феномен “Слова пра паход Ігаравы”.

  2. Жанравая спецыфіка старажытнай літаратуры. Мастацкія асаблівасці жыццяў і казанняў (на прыкладзе “Жыція Ефрасінні Полацкай”, твораў Кірылы Тураўскага).

  3. Традыцыйнае летапісанне Старажытнай Русі, адрозненне беларускіх летапісаў. Лакальнае летапісанне (на прыкладзе “Баркулабаўскага летапіса”).

  4. Дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу. Гуманізм і патрыятызм яго прадмоў.

  5. Лацінамоўная паэзія Беларусі. Творчасць Яна Вісліцкага ці Міколы Гусоўскага (на выбар). “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.

  6. Рэфармацыя на Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага. Змест іх прадмоў да рэлігійных кніг.

  7. Праблематыка і жанры палемічнай літаратуры Беларусі (на прыкладзе твораў Іпація Пацея, Мялеція Сматрыцкага, Афанасія Філіповіча і інш.).

  8. Старабеларускія парадыйна-сатырычныя творы “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”.

  9. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Характарыстыка творчасці Сімяона Полацкага.

  10. Беларуская народная песенная і вершаваная паэзія ХVІІІ ст. Вершаваныя ананімныя гутаркі ХІХ ст.

  11. Беларуска-польскае двухмоўе ў літаратуры Беларусі ХІХ ст. Феномен Адама Міцкевіча. Рэаліі беларускага жыцця ў яго паэмах “Гражына”, “Конрад Валенрод”, “Пан Тадэвуш” (на выбар).

  12. Творчасць Яна Баршчэўскага. Жанрава-стылявыя асаблівасці кнігі “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

  13. Класічная і народная традыцыі ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Агульная характарыстыка драматургічнай спадчыны пісьменніка: “Сялянка” (“Ідылія”), “Залёты”.

  14. Роля Францішка Багушэвіча ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Тэмы і матывы яго паэтычных зборнікаў. Эстэтычныя погляды Багушэвіча.

  15. Агітацыйная публіцыстыка Кастуся Каліноўскага. Асаблівасці літаратурнага працэсу на Беларусі ў 2-й палове ХІХ ст.

  16. Газета “Наша ніва” і яе роля ў гісторыі беларускай літаратуры. Асаблівасці літаратурнага працэсу напачатку ХХ ст.

  17. Творчасць Максіма Багдановіча. Кампазіцыйна-тэматычныя асаблівасці кнігі “Вянок”, спецыфіка яе паэтыкі.

  18. Янка Купала – прарок беларускага Адраджэння. Праблематыка п’есы “Раскіданае гняздо”, паэм “Адвечная песня”, “Сон на кургане” (на выбар), вершаў з кнігі “Спадчына” (на выбар).

  19. Творчасць Максіма Гарэцкага і яе значэнне для станаўлення нацыянальнай літаратуры: тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне беларускай прозы пісьменнікам.

  20. Творчы феномен Змітрака Бядулі. Творчасць Вацлава Ластоўскага (на выбар).

  21. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 20-30-я гады ХХ ст. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх ідэйна-творчыя платформы.

  22. Творчасць Якуба Коласа. Нацыянальны свет беларуса ў паэме “Новая зямля” альбо праблема мастацтва і народа ў паэме “Сымон-музыка” (на выбар).

  23. Псіхалагізм прозы Кузьмы Чорнага. Гуманістычная скіраванасць прозы Міхася Зарэцкага (на выбар).

  24. Творчая індывідуальнасць Уладзіміра Дубоўкі ці Уладзіміра Жылкі (на выбар).

  25. Сатырычныя традыцыі ў беларускай літаратуры 1-й пал. ХХ ст. – на прыкладзе рамана Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя” ці п’ес Кандрата Крапівы (“Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці” – на выбар), аўтар – на выбар.

  26. Творчасць Максіма Танка. Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі (на выбар).

  27. Праблематыка, вобразна-выяўленчая спецыфіка твораў Аркадзя Куляшова. Творчая асоба Ніла Гілевіча (аўтар – на выбар).

  28. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі Андрэя Макаёнка.

  29. Традыцыі і наватарства ў творчасці Івана Мележа (на прыкладзе “Палескай хронікі”).

  30. Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. Аўтабіяграфізм у творчасці пісьменніка.

  31. Проза Васіля Быкава і яе роля ў асэнсаванні гістарычнай праўды пра лёс народа (на прыкладзе 1-2 твораў – на выбар).

  32. Мастацкая адметнасць прозы Івана Шамякіна. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў.

  33. Асаблівасці адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці Уладзіміра Караткевіча (1-2 творы на выбар).

  34. Творчая асоба і паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна. Паэтычнае наватарства Алеся Разанава.

  35. Паэзія “філалагічнага пакалення”. Агульначалавечыя каштоўнасці і гуманістычныя ідэалы ў творчасці А.Вярцінскага, Я.Сіпакова, Г.Бураўкіна, В.Зуёнка і інш. – на выбар.

  36. Традыцыі нацыянальнай літаратуры ў паказе жыцця сялянства. Лёс сучаснай вёскі ў творах А.Жука, А.Кудраўца, В.Казько і інш. (на выбар).

  37. “Жаночая” паэзія Беларусі 2-й пал. ХХ ст. (творы Я. Янішчыц, Е.Лось, Н.Мацяш, Г.Каржанеўскай – аўтар і творы на выбар).

  38. Праблематыка, пошукі новых жанравых форм і выяўленчых сродкаў у сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, А.Дударава і інш., на выбар).

  39. Трагедыя Чарнобыля і яе ўвасабленне ў беларускай літаратуры (творы С.Алексіевіч, В.Быкава, І.Пташнікава, А.Федарэнкі, С.Законнікава – на выбар).

  40. Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай літаратуры. Вобразы знакамітых продкаў у творах К. Тарасава, У.Арлова, Л.Дайнекі, В.Іпатавай (аўтар і твор на выбар).

  41. Рускамоўная літаратура Беларусі. Антываенная скіраванасць прозы А.Адамовіча. Дакументалізм і фікцыя ў творах С.Алексіевіч (аўтар на выбар).

  42. Сучасная беларуская проза. Жанрава-стылявыя пошукі: творчасць В.Адамчыка, М.Стральцова (на выбар).

  43. Літаратурная групоўка “Тутэйшыя”: мэты і здабыткі (на прыкладзе твораў А.Сыса, А.Глобуса, А.Мінкіна і інш., 1-2 аўтары на выбар).

  44. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Творчыя постаці Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Віктара Жыбуля і інш. (на выбар).

  45. Жанр антыутопіі ў беларускай літаратуры. Творчасць В.Гігевіча (“Пабакі”, “Карабель”, “Прыгоды Базыля-беларуса”– на выбар).

  46. Літаратура постмадэрнізму на Беларусі і яе асаблівасці (творы Ю.Станкевіча, А. Наварыча, С. Балахонава, А. Бахарэвіча – на выбар).

Складальнік: Клімаў І. П.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]