Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_po_menedzhmentu_33_1.doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
684.77 Кб
Скачать

1. Пасылкі узнікнення менеджменту.

1. старажытны (з 9 ст да н. э. да 18 ст.). Гэта перыяд накаплення ведаў – пераход да вытворчасці. Першы вопыт ў кіраванні (Блізні Усход). У старажытным Егіпце быў дастаткова развіты апарат кіравання. Сакрат упершыню сфармуляваў прынцып універсальнага кіравання. Платон – папытка размежавання функцый кіравання. Александр Македонскі стварыў тэорыю кіравання вайскамі.

2. перыяд індустрыялізацыі (1776-1830 гг.) – пачатак фарміравання навуковых кірункаў і школы менеджменту.

Адам Сміт аналіз розных формаў раздзялення працы, характарыстыка абавязкаў дзяржавы і яе кіраўніка.

Роберт Оуэн сфармуляваў ідэі гуманізацыі вытворчасці, прапанаваў праграму стрварэння супольніцтв.

3. перыя сістэматызацыі (1856-1960) новыя школы менеджмента, перыяд прамысловых рэвалюцый. З’явіліся першыя мэнеджэры.

4. інфармацыйны перыяд. (1960- сённяшнія дні) Пачалася шырокая распрацоўка канцэпцыі кіравання, яна абапіралась на выкарыстанне матэматычнага апарату. Пачала шырока распаусюджвацца сістэма метадаў аналізу. У 70-80 гг. – канцэпцыя арганізацыі як адкрытай сістэмы.

Школы менеджменту, іх асноўныя ідэі, якія выкарыстоўваюцца ў сучасным менеджменце.

Школа навуковага кіравання (1885-1920). Склалася на падставе прац Тэйлара, Эмерсана, Ганта, Гільбартоў, Форда, Дж. Муні, М. Вебера. Увага надавалася пытанням эфектыўнасці працы на аснове аналізу зместу працы і яе элементаў. Палажэнні школы абаснаваны:

працоўных аперацый;

- нарміраванне працы;

-раздзяленне працы ў кіраванні;

-раздзяленне працы паміж менеджэрамі, рабочымі.

Канцэпцыя навуковага кіравання.- Кіраванне – самастойная вобласць навуковых даследванняў. Метады і падыхдоды, якія рэкамедаваны навукай, павінны быць эффектыўныя ў практыцы даследвання мэтаў арганізацыі.

Ідэі школы (для сучаснай):

1. навуковы падыход да менеджменту і яго прынцыпаў.

2. аналіз зместу работы і спосабаў яе выканання

3. нарміраванне працы.

4. работа з кадрамі.

5. матывацыя працы супрацоўнікаў.

Класічная школа ў кіраванні (1920-1930 гг) (Адміністрацыйная) Узнікла на аснове ідэй школы навуковага кіравання. Файоль, Вебер, Бернард і інш. Увага надаецца агульным функцыям і прынцыпам кіравання; папыткі разгляду функцый менеджэра; вызначэнне агульных характарыстык і заканамернасцей развіцця арганізацыі.

Праблемы, якія разглядаліся:

- прынцыпы і функцыі менеджмента

- функцыі менеджэраў усіх узроўняу, пабудова структуры кіравання рабочымі, працэсны падыход да кіравання, улада і адказнасць, справядлівасць і аплата працы.

Мэта школы – распрацоўка універсальных прынцыпаў кіравання (напрыклад, Файоль – 14 прынцыпаў выдзяляў)

Класічная школа заклала падмурак сусветнай кіраўнічай навукі.

Школа “чалавечых адносін” і “паводзінскіх навук” (1930-1960). – Фоллет, Бернард, Сайман, Райс, Арно і інш.

Увага надавалася сацыяльнай адказнісці кіраўніцтва перад рабочым; індывідуальная псіхалогія; кансультаванне; Канцэпцыю кіравання школы распрацоўвалі Выйер, Лайкерт, Герсберг.

Школа сацыяльных сістэм – на базе струыктурна-функцыянальнага аналізу, агульнай тэорыі сістэм. Бернард, Сайман… Галоўная ідэя: любая сацыяльна арганізацыя – комплексная арганізацыйная сістэма; работнік – як сацыяльна арыентаваны індывід. Яго патрэбы уплываюць на асяроддзе арганізацыі і наадворот.

Навуковы ўклад школы – выкарыстанне аналізу № 2. Тыпалогія кіравання ў сучаснай навуцы.

Тыпалогію кіравання распрацоўвалі Суслава, Кармоўскі.

Тыпалогія – упарадкаваная, сістэмная разнастайнасць ўяўленняў аб менеджменце. 2. Варыянты тыпалагічнага аналізу менеджмета.

Першая канцэпцыя адлюстроўвае дуалістычны падыход да кіравання.

Тыпы кіравання:

Крытэрыі вылучэння тыпаў кіравання і роля знешняга асяроддзя ў кіраванні:

-планава-дырэктыўнае. План убірае у сабе кіраванне, якое вядзецца згода яго

- маркетынгавае. Арыентавана толькі на знешняе асяроддзе. Праяўляецца ў структуры, механізме, метадалогіі і арганізацыі, працэсах кіравання.

- мэтавае. Не адмаўляе маркетынг, дапаўняе яго сваёй практычнай мэтай. Дазваляе улічваць тэндэнцыі развіцця, прымаць рашэнне, гледзячы наперад.

-праблемна-арыентаванае. Характарызуецца тым, што арыентуецца на рашэнне праблем, што узніклі ў працэсе кіравання. Праблема – асноўны зыходзячы фактар ў прыняцці рашэнняў. Гібкае кіраванне. Недахоп – стыхійнасць пры ацэнке праблемы.

Па ступені арганізацыйнай жорсткасці кіравання, фармалізацыі і статычнасці:

1. рэгламентаванае. Арганізацыйнае палажэнне, якое жорстка прадпісвае віды дзейнасці, умовы і абмежаванне іх здзяйснення. Але яно непаваротлівае, не дазваляе лепшым чынам арганізаваць дысцыпліну, адказнасць і інш.

2. нарматыўнае. Больш мягкае, будуецца на нарматывах.

3.сацыяльна-рэгулюемае. Апора ў арганізацыі кірвавання на сацыяльна-псіхалагічныя сувязі ў калектыве.

4. распарадчае.

Па размеркаванні паўнамоцтваў

1.высокацэнтралізаванае. Характарызуецца канцэнтрацыяй паўнамоцтвай на верхнім узроўні кіравання.

2. дэцэнтралізаванае. Мае нізкую ступень цэнтралізацыі, размеркаванне паўнамоцтваў; рашаючы – ніжэйшы узровень

3. гібкае кіраванне. Па узроўням сістэмы кіравання/дэлегіраванне паўнамоцтваў-перадача кіравання ў залежнасці ад сітуацыі.

4. сітуацыйнае.

Асобасны фактар ў кіраванні і роля менеджэра:

1. аутакратычнае. Канцэнтрацыя ўлады ў руках асобы.

2. калегіяльнае. Калегіяльнае прыняцце ключавых кіраўнічых рашэнняў.

3. карпараатыунае. Кіраванне, аб’ектам якога з’яўляецца карпарацыя. Карпаратыўнасць – якасць адзінства.

4. ліберальнае. Кіраўнік раствараецца ў калектыве, свае паўнамоцтвы рэалізуе ў невялікім аб’еме.

Па прыярытэтам ў арганізацыі кіравання:

1.функцыянальна-арганізацыйнае. У аснове яго пабудовы ляжыць арганізацыя дзейнасці, яе функцыі адыгрываюць рашаючую ролю. Увага сканцэнтравана на ўнутрыарганізацыйных працэсах, знешнія – у меру неабходнага.

2. кірванне па выніках.

3. стратэгічнае кіраванне. Кіраванне павінна быць арыентавана на мэту, мець прыярытэт стратэгіі. Усе працэсы яго здяйснення ўзгадняюцца з распрацаванай стратэгіяй азвіццы арганізацыі. У аснове яго ляжыць. Праграма дзеянняў. Адсюль выцякае

4. праграмна-мэтавае. Заключаецца ў канцэптуальна а арганізацыйнай пабудове развіцця арганізацыі.

3. Асноўныя паняцці і катэгорыі бібліятэчнага менеджменту.

У 70 гг. Захад сутыкнуўся з крызісам ў кіраванні. Адбыўся парыў тэорыі і практыкі. У выніку – фарміраванне арганізацыйнай структруры, культуры узаемаадносін і інш. (Б. 80-90 гг.).

Менеджмент – прафесіянальная вобласць дзейнасці, якая звязана з пастаноўкай мэтаў і распрацоўкай спосабаў іх дасягнення.

Працэс менеджменту – выкананне функцый планавання, арганізацыі, кантроля і інш. Працэс здзяйснення прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-менеджэраў, якія забяспечваюць эфектыўную працу работнікаў.

Менеджмент – уменне дабівацца пастаўленых мэтаў, выкарыстоўваючы працу, інтэлект, матывы паводзін іншых людзей.

Менеджмент - (оксфордскій словарь) – кіраванне; 1. Спосаб, манера весці стасункі з людзьмі; 2. Улада і мастацтва кіравання; 3. Орган кіравання, адміністратыўная адзінка; і інш.

У 20 ст. менеджмент вылучыўся у самастойную навуку міждысцыплінарнага характару

Менеджмент як навука, накіроўвае свае намаганні на высвятленне фактараў, пры якіх праца найбольш эфектыўная, менеджмент упарадкоўвае веды аб кіраванні, дазваляе не толькі своечасова і якасна кіраваць, але і распрацоўваць стратэгію, прагназаваць развіцце арганізацыі.

За апошнія 20 гадоў менеджмент змяніўся адпаведна патрабаванням інфармацыйнай стадыі развіцця грамадства.

Сучасны стан. Фактары:

1. эфектыўнае выкарыстанне чалавечага патэнцыялу, якое накіравана на развіццё здольнасцей людзей да сумеснай працы

2. фарміраванне камунікацый паміж людзьмі і вызначэнне індывідуальнага уплыву кожнага работніка ў агульны вынік.

3. нераздзялімасць культуры арганізацыі і менеджмента.

4. эвалюцыйны характар развіцця сістэм і метадаў.

5. дапаўненне, а не парушэнне структуры, якая склалася ў кіраванні/рэарганізацыйная працэсы.

6. прадбачанне змяненняў, гібрыднасцьі экстрэннасць кіраўнічых рашэнняў на аснове ініцыятывы, творчасці.

7. прыярытэт стратэгічнай накіраванасці ў менеджменце, які дазваляе спраўляцца з праблемамі і адэкватна рэагіраваць на знешнія рэзкія змяненні.

У п 90 гг. сфарміравалася канцэпцыя бібліятэчнага менеджмента, якая адлюстроўвае новыя падыходы да разумення і інтэрпрэтацыі важных палажэнняў тэорыі і практыкі кіраўніцтва бібліятэкамі розных тыпаў і відаў. Фарміраванне канцэпцыі абумоўлена фактарамі:

1. змяніўся характар сацыяльна-эканамічнага асяроддзя.

2. крызіс традыцыйнай сістэмы кіравання.

3. партэбы ў распрацоўцы канструктыўнай стратэгіі развіцця.

Бібліятэчны менеджмент – самастойная навуковая дысцыпліна, якая мае асабісты аб’ект і прадмет.

Аб’ект - бібліятэка.

Аб’ект пазнання – усё тое, на што накіравана дзейнасць даследчыка.

Бібліятэка як складаная сацыяльна-эканамічная, культурная сістэма характарызуецца разнастайнасцю з’яў.

Прадмет – частка аб’етыўнай рэальнасці.

Прадмет бібліятэчнага менеджмента - сукупнасць заканамернасцей кіраўнічай дзейнасці бібліятэкі.

Бібліятэчны менеджмент вывучае уласную сферу аб’ектыўнай рэальнасці, спецыфічныя для яго законы і заканамернасці дадзенай рэальнасці, асобыя формы праяўлення і механізмы дзеянна законаў і заканамернасцей.

Пасылкі новай канцэпцыі:

1. арыентацыя на чалавека, які сам рэалізуе сябе

2. бібліятэка – адкрытая сістэма, складаецца з людзей, людзі аб’яднаны сумеснымі каштоўнасцямі, якія фарміруюць арганізацыйную культуру.

3. бібліятэка павінна пастаянна абнаўляцца і адаптавацца да знешніх фактараў (чытачоў)

Новая парадыгма кіравання заснавана на сістэмным і сітуацыным падыходзе. Як сацыяльны інстытут бібліятэка функцыянуе ва ўмовах сітуацыйнага падыхода, які азначае, што ўся унутраная пабудова сістэма кіравання – гэта адказ на розныя ўздзеянні знешняга асяроддзя.

Бібілятэчны менеджмент патрабуе новых устаноў персаналу, новай кіраўнічай культуры ---- імкненне да перамен, гатоўнасць да рызыкі, арыентацыя на творчае засваенне інавацый.

Кожная бібліятэка павінна выбраць сваю мадэль кіравання, але асноўныя характарыстыкі – прастата і гібкасць.

Характарыстыкі мадэлі:

1. невялікія падраздзяленні з больш кваліфікаванымі спецыялістамі

2. невялікая колькасць ўзроўняў кіравання.

3. аб’ём і наменклатура услуг, характар і крытэрыі ацэнкі якасці работы павінны быць арыентаваны на карыстальніка.

Бібліятэка павінна адпавядаць крытэрыям:

1. наяўнасць 2 людзей, якія лічаць сабе калектывам.

2. наяўнасць адной мэты.

3. наяўнасць членаў калектыва, якія працуюць разам для дасягнення мэты.

Бібліятэкі маюць агульныя характарыстыкі, як арганізацыі:

1. наяўнасць рэсурсаў (чалавечых, фінансавых, фондаў, тэхналогій, інфармацыі)

2. залежнасць ад знешняга асяроддзя (кантакты)

3. гарызантальнае раздзяленне працы.

4. структурныя падраздзяленні.

5. вертыкальнае раздзяленне працы.

У механізме кіравання бібліятэкай узаемадзейнічаюць 2 элементы:

1. кіруемая сістэма (бібліятэка-аб’ект. Таксама аб’ектам акрамя бібліятэкі з’яуляюцца аддзелы, персанал.)

2. кіруючая сістэма (Суб’ект). Суб’ект – калектыўны орган кіравання, гэта кіраўнікі розных рангаў.

Узаемадзеянне суб’екта і аб’кта кіравання рэалізуецца праз сістэму элементаў кіравання, якая уключае:

- мэты

- структуру

- кадры

- прынцыпы

- функцыі

- метады

- тэхналогію кіравання.

Адна з галоўных задач кіравання – устанаўленне мэтай дзейнасці кіравання.

Мэтавая функцыя рэалізуецца праз устанаўленні місіі бібліятэкі, якая адлюстроўвае сэнс існавання бібліятэкі. У мэце дэталізуецца статус бібліятэкі, апісваецца прынцыпы яе работы, вызначаюцца самыя важныя характарыстыкі кіравання. Галоўная мэта бібліятэкі - інтарэсы карыстальніка, іх задавальненне, жаданні карыстальніка, яго каштоўнасці. Місія бібліятэкі фармулюецца кіраўніцтвам, адказным за яе рэалізацыя. Яна рэалізуецца праз пастаноўку і рэалізацыю мэтаў бібліятэкі.

Мэты – канкрэтызацыя місіі бібліятэкі.

Мэта кіравання - сукупнасць якасных, змястоўных характарыстык будучага стану бібліятэкі. Яны дыферынцыруюцца па

1. зместу

- кадры

- тэхналогіі

- эканамічныя рэсурсы

- чытачы

2. узроўню кіравання

- агульнабібліятэчныя

- канктэтнага структурнага падраздзялення

3. часу выканання

- доўгатэрміновыя

- кароткатэрміновыя

4 Функцыі кіравання – сфера дзейнасці, якая ўяўляе сабой комплекс відаў работ, якія паўтараюцца і выконваюцца рознымі суб’ектамі кіравання. Спецыялісты па-рознаму разглядаюць функцыі. Напрыклад, Фенелонаў падзяляе функцыі кіравання на 6 блокаў:

1. вызначэнне сацыяльнага назначэння бібліятэк

2. функцыі планавання.

3. бягучае распараджальніцтва – падбор кадраў, рэгуляванне адносін.

4. забеспячэнне ўдзельнікаў працоўнага працэсу разнастайнай інфармацыяй

5. кантроль – адсочванне выканання планаў.

6. стымуляванне.

Функцыі:

1. функцыя планавання – навуковае вызначэнне мэтаў развіцця бібліятэкі, задач і сродкаў рэалізацыі і паказчыкаў развіцця на вызначаны перыяд. Займае цэнтральнае месца ў сістэме кіравання і вызначае асноўныя накірункі работы бібліятэкі на бягучы перыяд і перспектыву. Каб яе рэалізаваць, кіраўніцтва бібліятэкі павінна валодаць сучаснымі метадамі планавання:

а) аналітычны (метад экстрапаляцыі) – перанясенне на плануемы перяд заканамернасцея, якія выявілі ў выніку аналізу на мінулым перыядзе работы. Рэалізуецца, калі ёсць вычарпальня інфармацыя аб дзейнасці бібліятэкі і аналіз яе дзейнасці.

б)нарматыўны метад – абаснаванне плана нормамі і нарматывамі.

в)праграмна-мэтавы метад дае магчымасць прытрымлівацца прынцыпаў

- дакладнай мэтавай накіраванасці планавання

- аператыўнасці ў распрацоўцы паказчыкаў

Метад дае магчымасць комплекснага планавання.

г) балансавы метад. Здзяйсненне любой праграмы прадугледжвае магчымасць яе рэалізацыі.

д) сеткавае планаванне – раздзяленне плануемай работы на аперацыі і састаўленне поўнага пераліку гэтых аперацый. Указваюцца тэрміны выканання і адказныя.

2. функцыя рэгулявання – падтрымка узроўня работы ў заданым рэжыме, які вызначаецца рэгламентуючымі дакументамі (ДАСТамі і інш.); ліквідацыя адхіленняў.

3.арганізацыйная функцыя. Забяспечвае скаардынаванасць усіх кіруемых і кіруючых працэсаў, самаарганізацыю сістэмы кіравання. Умовай рэалізацыі функцыі з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі, самаадукацыя, арганізацыя зваротнай сувязі, метадычнае забеспячэнне бібліятэчных працэсаў.

Арганізацыя як функцыя уключае дзейнасць па арганізаванню работы бібліятэкі і калектыва і арганізацыю самаго працэса кіравання.

Арганізацыя работы бібліятэкі – дзейнасць суб’екта кіравання, накіраваная на забеспячэнне функцыянавання бібліятэкі і дасягнення аптымальных вынікаў работы. Уключае вызначэнне аптымальная структуры бібліятэкі, пабудову бібліятэчных працэсаў на аснове спецыялізацыі і кааперацыі падраздзяленняў, забеспячэнне бібліятэкі эканамічнымі рэсурсамі.

Арганізацыя працы ў бібліятэцы – комплекс мерапрыемстваў для упарадкавання дзейнасці бібліятэчных работнікаў.

Арганізацыя кіравання - пабудова сістэмы кіравання ў адпаведнасці з патрэбамі упарадкавання сумеснай бібліятэчнай справы і біблятэчнай працы і задачамі павышэння эфектыўнасці кіравання.

4. каардынацыйная функцыя – дае магчымась узгадняць мэты і тэрміны здзяйснення працэсаў. Узроуні каардынацыі:

- міжнародны

- рэспубліканскі

- рэгіянальны

- на узроўні ЦБ канкрэтнай бібліятэкі.

5. функцыя стымулявання – форма уздзеяння на калектыў (супрацоўнікаў), каб зацікавіць іх у працы праз сістэму маральных і матэрыяльных стымулаў. Стымуляванне накіравана на высвятленне і выкарыстанне інавацый, развіццё рацыяналізатарскай работы. Задачы стымулявання:

- развіццё ініцыятывы і творчых адносін да працы

- пераадоленне абыякавасці да новага.

Тут праяўляецца выхаваўчы характар кіраўнічай дзейнасці.

6. улік і справаздачнасць.

Улік – рэгулярны, сістэматычны збор звестак аб стане і развіцці бібліятэкі шляхам рэгістрацыі канкрэтных дадзеных (якія характарызуюць колкасны і якасны бакі бібліятэчнай дзейнсці)

Улік і справаздачнасць забяспечваюць кіраванне інфармацыяй для прыняцця рашэнняў і кантролю. Віды уліку:

- аператыўны (пастаянная рэгістрацыя усіх фактаў бібліятэчнай дзейнасці)

- бугалтарскі (рэгістрацыя руху усіх рэсурсаў бібліятэкі)

- статыстычны

7. кантроль – параўнанне фактычнага стану бібліятэчнай дзейнасці з прадугледжаным планам і праверка рашэнняў. Аб’ектыўны і незалежны.

Карташоў выдзяляе таксама

8. інфармацыйную функцыю і

9.функцыю прыняцця рашэнняў.

10. PR.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]