- •Складальнікі
- •Рэцэнзенты
- •Рэкамендавана да зацвярджэння
- •Тлумачальная запіска
- •Прыкладны тэматычны план дысцыпліны “ Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
- •Змест інтэграванага модуля
- •Уводзіны ў дысцыпліну
- •2. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў і Беларусь
- •3. Цывілізацыйныя працэсы новага часу і Беларусь
- •3.1 Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •3.2 Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы
- •4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі
- •5. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20 – 30-я гг. Хх ст.
- •6.Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікая Айчынная вайна
- •7 Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •Інфармацыйна-метадычная частка Літаратура
- •1. Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
- •2. Дакументы і матэрыялы
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
Эксперыментальная вучэбная праграма
інтэграванага модуля
для ўсіх спецыяльнасцей універсітэта
па курсу “Гісторыя Беларусі ў
кантэксце сусветных цывілізацый”
Мінск 2014
Складальнікі
М. А. Бяспалая, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства, доктар гістарычных навук, прафесар установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;
С. У. Крыуліна, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;
Л. У. Ляховіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;
А. Я. Паўлава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
Рэцэнзенты
Ю. М. Бохан, загадчык кафедры эканамічнай гісторыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”, доктар гістарычных навук, прафесар;
Рэкамендавана да зацвярджэння
кафедрай гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 1 ад 30.08.2012г.);
прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № ад г.)
Тлумачальная запіска
Эксперыментальная вучэбная праграма інтэграванага модуля “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”прызначана для аптымізацыі і сістэматызацыі ведаў студэнтаў на першай ступені вышэйшай адукацыі ў рамках выкладання цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яна садзейнічае каардынацыі дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў у працэсе выкладання курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”і выступае ў якасці своеасаблівага “навігатара” па здабыцці ведаў, перапрацоўцы вучэбнай інфармацыі і набыцці практыка-арыентаваных і жыццядзейных уменняў.
Вызначальнымі асаблівасцямі праграмы з'яўляюцца: абноўлены змест дысцыпліны, акцэнтуацыя на кампетэнтнасным падыходзе ў навучанні, значнае павелічэнне ролі і долі самастойнай работы студэнтаў, магчымасць выкарыстання сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій.
Эксперыментальная вучэбная праграма інтэграванага модуля “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” распрацавана ў адпаведнасці з тыпавой вучэбнай праграмай “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” для вышэйшых навучальных устаноў, якая зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г. (рэгістрацыйны № ТД-СГ. 009' тып.). У праграме ўлічаны патрабаванні адукацыйнага стандарта “Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін” (зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2006 г. № 89).
“Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”самым цесным чынам звязана з сацыяльна-гуманітарнымі дысцыплінамі. Вывучэнне этыкі, эстэтыкі, сацыялогіі, філасофіі, культуралогіі, паліталогіі, рэлігіязнаўства, правоў чалавека магчымы толькі на аснове ведання гістарычнага працэсу. Цыкл агульнапрафесійных дысцыплін і дысцыплін спецыяльнасцей таксама разглядаецца ў гістарычным кантэксце.
Мэта вывучэння курса заключаецца ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з’явах, падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў; у дакладным усведамленні моладдзю працэсаў узаемапранікнення і ўзаемаўплыву народаў, асабліва тых, хто жыве на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна актыўнай і патрыятычнай асобы.
Для рэалізацыі вызначаных мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных вучэбных задач:
– навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей;
– прывіць студэнтам навыкі ў вызначэнні фактараў, якія абумовілі змест, характар і асаблівасці рэгіянальнага развіцця;
– сфарміраваць адэкватны падыход да аналізу мінулага і сучаснага этапу гістарычнага развіцця;
– садзейнічаць фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў выпускніка вышэйшай школы.
У выніку вывучэння дысцыпліны “Гісторыя Беларусі” студэнт павінен ведаць:
– асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да аналізу гісторыі Беларусі;
– асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды;
– сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай сферах;
– асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры;
– культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамадства;
– асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
– месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над нацызмам;
– значэнне, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах еўрапейскай інтэграцыі і сусветнай глабалізацыі.
Студэнт павінен умець:
– выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры характарыстыцы заканамернасці і асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;
– растлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесіянальнае і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;
– ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства;
– ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;
– вызначаць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці;
– аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы;
– паказваць ролю і месца беларускіх зямель у рэгіянальным, цывілізацыйным і геапалітычным развіцці ў розныя гістарычныя перыяды;
– характарызаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучаснай геапалітычнай сітуацыі ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі.
Структура і змест праграмы грунтуюцца на вызначэнні і адборы галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імён і іншых элементаў гістарычных ведаў і накіраваны на тое, каб раскрываць сучасныя элементы развіцця эканамічных адносін у Беларусі; паказваць дэмаграфічную характарыстыку і сацыяльную стратыфікацыю грамадства; выяўляць асноўныя палітычныя падзеі; ведаць іх уплыў на дзяржаўна-прававую эвалюцыю Беларусі; характарызаваць канфесіянальнае і этнакультурнае развіццё як найкаштоўнейшыя здабыткі духоўнага жыцця народа.
Для самастойнай работы студэнтаў прапануюцца метадычныя матэрыялы, вывучэнне тэмы і падзел яе на асобныя праблемныя пытанні, спіс літаратуры, а таксама пытанні для самакантролю. Формамі кантролю СРС з’яўляецца выкананне кантрольных работ, напісанне і абарона рэфератаў. Можна вылучыць наступныя метады і тэхналогіі навучання: праблемна-модульнае навучанне, навучальна-даследчую дзейнасць, камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусіі, прэс-канферэнцыі, мазгавы штурм, аналіз сітуацыі).
У адапаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” адведзена 34 аўдыторныя гадзіны. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін па відах заняткаў наступнае: 18 гадзін – лекцыі, 16 гадзін – семінарскія заняткі. Вывучэнне курса рэкамендуецца завяршаць экзаменам.