Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPORY_bib_menedzhment.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
211.46 Кб
Скачать

1.Сутнасць і асноўныя паняцці бібліятэчнага менеджменту.

У вузкім значэнні «менеджмент» гэта ўпрауленне арганізацыяй.

Менеджмент– гэта самастойны від прафесійнай дзейнасці, якую здзяйсняе арганізацыя ва ўмовах рынку для дасягнення вызначаных мэт шляхам рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных і працоўных рэсурсаў з прымяненнем прынцыпаў і метадаў эканамічнага механізму менеджменту.

Менеджмент сфарміраваўся ў вытворчай сферы ЗША на мяжы 1920-х і 1930-х гадоў.Заснавальнікам быў амерыканскі інжынер Ф. Тэйлар.

Ён трактаваў менеджмент так: 1)гэта самастойны від дзейнасці; 2)арганізацыя выйграе, калі кожная група работнікаў сканцэнтруецца на частку работы (спецыялізацыя).

Важны ўклад у развіццё менеджмента ўнеслі Г. Гант (распрацаваў сістэму вызначэння ўзроўню зарплаты, тэорыю лідэрства) і Ф. і Л. Джылбертаў (распрацавалі навуковыя прынцыпы арганізацыі рабочага месца).

2.Структура бібліятэкі, іерархічныя ўзроўні ўпраўлення бібліятэкай.

Для каардынацыі сваёй работы бібліятэцы неабходна ўпраўленне. Буйныя бібліятэкі маюць такі аб’ём упраўленчай работы, які патрабуе вызначэння корпусу кіраўнікоў.

Традыцыйна сістэма кіраўніцтва будуецца па іерархічнаму прынцыпу, для якога характэрна раздзяленне ўлады, правоў і адказнасці паміж рознымі ўзроўнямі ўпраўлення.

Можна выдзеліць тры ўзроўні ўпраўлення бібліятэкай: вышэйшы, сярэдні і асноўны.

Вышэйшы ўзровень упраўленняпрадстаўляюць кіраўнікі вышэйшага звяна, яны адказваюць за прыняцце важных рашэнняў для бібліятэкі ў цэлым або буйных яе сегментаў. Нагэтым ўзроўні фарміруюцца мэты і палітыка развіцця бібліятэкі, усё тое, што называецца інавацыйным і стратэгічным менеджментам. Гэты ўзровень прадстаўлены дырэктарам, яго намеснікамі, вучоным сакратаром і вучоным саветам.

Дырэкцыя выконвае наступныя функцыі:

Выпрацоўка генеральнай стратэгіі і доўгатэрміновых планаў бібліятэкі

Размеркаванне рэсурсаў

Правядзенне кадравай і гаспадарчай палітыкі бібліятэкі

Кантроль за фінансавым становішчам бібліятэкі

Вучоны сакратар і Вучоны савет выконваюць функцыі:

Бягучае планаванне

Кіраўніцтва навукова-даследчай работай і яе ўкараненнем у практыку

Выпрацоўка праграм і метадаў, накіраваных на рэалізацыю мэт бібліятэкі

Сярэдні ўзровень упраўленняпрадстаўляюць кіраўнікі сярэдняга звяна, якія ўзначальваюць аддзелы, філіялы бібліятэкі. Асноўнай іх функцыяй з’яўляецца арганізацыя работы адпаведных аддзелаў, філіялаў бібліятэкі па напрамках:

Распрацоўка аператыўных планаў работы аддзела і падрыхтоўка інфармацыідля распрацоўкі доўгатэрміновых планаў работы бібліятэкі

Фарміраванне працэдур укаранення рашэнняў, прынятых вышэйшым кіраўніцтвам

Арганізацыя вытворчага працэсу ў рамках аддзела, філіяла бібліятэкі

Падбор і распрацоўка кадраў у аддзеле, напісанне службовых інструкцый супрацоўнікаў

Улік і кантроль за выкананнем супрацоўнікамі падраздзялення пастаўленых перад імі вытворчых задач

Асноўны ўзровень упраўленняпрадстаўляюць кіраўнікі нізавога звяна, якія не ўпраўляюць, а займаюцца выкананнем аператыўных планаў, маюць справу з рэсурсамі і назіраюць за працоўным працэсам. Гэты ўзровень упраўлення называецца аперацыйным менеджментам. У яго ўваходзяць кіраўнікі груп, сектароў і галоўныя спецыялісты бібліятэкі. Іх дзейнасць накіравана на павышэнне эфектыўнасці развіцця вытворчасці па пэўнаму стратэгічнаму напрамку, выкарыстанне новых тэхналогій. Яны выконваюць наступныя функцыі:

Узначальваюць адзін з вытворчых участкаў аддзела і кіруюць усімі аспектамі дзейнасці на гэтым участку – ад распрацоўкі вытворчых працэсаў і тэхналогій да іх рэалізацыі

Здзяйсняюць кантроль за работай на сваім вытворчым участку

Нясуць адказнасць за ўсе пытанні, звязаныя з распрацоўкай і выкананнем планавых задач на замацаваных за імі вытворчых участках

На ўсіх узроўнях упраўлення кіраўнікі выконваюць не толькі ўпраўленчыя, але і выканаўчыя функцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]