Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсовая. Дипломная.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
189.95 Кб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Метадычныя ўказанні па напісанні курсавой работы і дыпломнага праекта

Для спецыялізацый “сусветная і айчынная мастацкая культура”

і “кампаратыўнае мастацтвазнаўства”

Мінск 2007

УДК 7 + [7. 01: 001. 2]: 378. 147. 88

ББК 74. 580. 252. 4 + 85. 000. 45

М 54

Метадычныя ўказанні распрацавала

Пракапцова В.П., доктар мастацтвазнаўства, прафесар,

загадчык кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры

Рэцэнзенты:

Піскун Н.Д., кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

Грачова В.А., дацэнт

Дадзіёмава В.У., доктар мастацтвазнаўства

Рэкамендаваны вучэбна-метадычным саветам

Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў

М 54 Метадычныя ўказанніпа напісанні курсавой работы і дыпломнага праекта / распрац. В.П.Пракапцова. – Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2007. – 28 с.

ISBN985-6798-17-5

У метадычных указаннях для спецыялізацый “сусветная і айчынная мастацкая культура” і “кампаратыўнае мастацтвазнаўства” раскрываецца працэс падрыхтоўкі і напісання курсавой работы і дыпломнага праекта, даюцца ўзоры неабходных дакументаў, бібліяграфічнага апісання выкарыстанай літаратуры, прыклады афармлення дадаткаў.

Для студэнтаў дзённай і завочнай формаў навучання.

УДК 7 + [7. 01: 001. 2]: 378. 147. 88

ББК 74. 580. 252. 4 + 85. 000. 45

ISBN 985-6798-17-5 © Беларускі дзяржаўны універсітэт

культуры і мастацтваў

ЗМЕСТ

Ст.

Уступ ....................................................................................................... 3

1. Патрабаванні да напісання курсавой работы ............................ 5

Выбар тэмы ............................................................................................ 6

Падбор навуковай і мастацкай інфармацыі ....................................... 8

Структура курсавой работы ............................................................... 9

Афармленне курсавой работы ............................................................ 12

Працэдура абароны курсавой работы ............................................... 12

2. Патрабаванні да напісання дыпломнага праекта .................... 14

Зацвярджэнне тэмы ............................................................................ 14

Працэс падрыхтоўкі дыпломнага праекта ....................................... 14

Структура дыпломнага праекта ....................................................... 15

Дадаткі да дыпломнага праекта ....................................................... 16

Афармленне дыпломнага праекта ..................................................... 16

Працэдура абароны ............................................................................. 16

3. Дадаткі .............................................................................................. 18

Дадатак 1. Афармленне тытульнага ліста курсавой работы ....... 18

Дадатак 2. Афармленне тытульнага ліста дыпломнага праекта..19

Дадатак 3. Прыклады афармлення бібліяграфічнага спіса,

які дадаецца да курсавой работы ці дыпломнага праекта ............. 20

Дадатак 4. Афармленне ліста да кіраўніка навуковых устаноў – музея, архіва, бібліятэкі ....................................................................... 27

УСТУП

Шматузроўневая сістэма адукацыі вымагае дакладнасці і паслядоўнасці патрабаванняў да такіх кваліфікацыйна-атэстацыйных пісьмовых работ, якімі з’яўляюцца курсавыя работы і дыпломныя праекты. Яны сведчаць аб якасці навучання студэнта, бо ў іх факусіруюцца не толькі спецыяльныя (у дадзеным выпадку – мастацтвазнаўчыя) веды, але і агульназначныя – у галіне гісторыі, псіхалогіі, педагогікі, эстэтыкі, культуралогіі. У гэтых працах студэнт – аўтар кваліфікацыйных работ – мае магчымасць рэалізаваць і прадэманстраваць поўны спектр сваіх навукова-творчых магчымасцей.

Вучэбна-даследчая праца студэнтаў – важная частка падрыхтоўкі будучага спецыяліста, у тым ліку і пры навучанні на такіх тэарэтыч­ных спецыялізацыях, як “сусветная і айчынная мастацкая культура” і “кампаратыўнае мастацтвазнаўства”, дзе выпускнікі, авалодваючы спецыяльнасцямі “культуролаг-даследчык” і “мастацтвазнавец”, атрымоўваюць кваліфікацыю “выкладчык”.

Праца над стварэннем курсавых і дыпломных работ на мастацтвазнаўчых спецыялізацыях набывае адметнае значэнне, бо яна раскрывае здольнасці студэнта навукова мысліць, асэнсоўваць творчыя працэсы, якія адбываюцца ў мастацкай культуры, дакладна выказваць свае думкі, валодаць яснай і правільнай навукова-літаратурнай мовай.

Мастацтва – своеасаблівы спосаб пазнання свету і самапазнання чалавека. І вывучаць яго неабходна рознабакова, не толькі аналізую­чы асобныя творы мастацтва, іх кампазіцыю і сродкі выразнасці, але і сінтэзуючы факты і з’явы мастацтва і жыцця, фантазіі і рэаліі творчасці. Веды, атрыманыя падчас лекцыйных, семінарскіх і практычных заняткаў, даюць такую магчымасць, межы якой пашыраюцца вытворчай практыкай. Наведванне музеяў, тэат­раў, канцэртных залаў, экскурсійныя паездкі ў гісторыка-культур­ныя цэнтры Беларусі – усё гэта ўзбагачае працэс успрымання мастацтва, пазнання гістарычных шляхоў яго развіцця, умення бачыць прыгажосць, адчуваць імпульсы і рытмы мастацкага твора. У курсавых і дыпломных работах па мастацтвазнаўстве праяўляецца сатворчасць душы і розуму.

Апошнім часам аб’ём аўдыторных гадзін усё больш і больш скарачаецца, таму вялікая частка вучэбнага часу аддаецца студэнтам для самастойнай работы. У такіх умовах лічым неабходным выданне “Метадычных указанняў па напісанні курсавой работы і дыпломнага праекта” для спецыялізацый “сусветная і айчынная мастацкая культура” і “кампаратыўнае мастацтвазнаўства”.