Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Документология (Касап).doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
788.48 Кб
Скачать

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры i мастацтваў

кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый

ДакументаЛогія

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 1 курса факультэта iнфармацыйна-дакументных камунiкацый дзеннай i завочнай форм навучання

Касап Вера Аляксандраўна, кандыдат педагагічных навук, прафесар

Мiнск 2011

Рабочая праграма (зацверджана пратакол №1 ад 20.09.2012) тлумачальная запiска

“Дакументалогiя” з’яўляецца раздзелам дысцыпліны “Тэо­рыя інфармацыі і дакументалогія” для студэнтаў па спе­цыяль­насцi 1-23 01 11 – Бібліятэказнаўства і бібліяграфія, яна ўвахо­дзiць у абавязковы кампанент вучэбнага плана.

Мэта дысцыпліны – даць цэласнае ўяўленне аб сутнасці, функцыях, метадах, відавым складзе, структуры дакументаў, якія існуюць у сістэме дакументных камунікацый, пазнаёміць з заканадаўча-нарматыўнай базай існавання дакументаў у грамадстве, актуальнымі праблемамі дакументалогii і даку­мент­ных камунікацый, відавым складам дакументаў у біблія­тэчна-інфармацыйнай дзейнасці, перспектывамі выкарыстан­ня дакументаў.

Задача дысцыпліны – навучыць студэнтаў арыентавацца ў мностве дакументаў сістэмы інфармацыйна-дакументных ка­му­ні­кацый.

Студэнты павінны ведаць:

– тэрміналогію дакументалогіі, функцыі, уласцівасці і віды дакументаў,

– гісторыю ўзнікнення асобных груп дакументаў,

– спосабы і метады стварэння дакументаў;

умець:

– аналізаваць структуру розных дакументаў і ствараць іх класіфікацыю,

– вызначаць найбольш каштоўныя дакументы для пэўных груп карыстальнікаў,

– працаваць з даведачным апаратам дакументаў.

Праграма дысцыпліны складаецца з дзвюх частак: “Тэа­рэ­ты­ка-метадалагiчныя асновы дакументалогii” i “Прыкладная дакументалогiя”. У першай абагульнены навуковыя падыхо­ды i погляды вучоных на гiсторыю, сучаснасць i перспекты­вы дакументалогii. Разглядаюцца прынцыпы, метады, кан­цэп­цыi развiцця навукi, вызначаецца яе месца ў сiстэме на­вук. Дакумент разглядаецца як сiстэмны аб’ект у сукупнасцi яго прымет, уласцiвасцей i сувязей у дакументнай сферы. У другой частцы надаецца ўвага дакументам, якiя функцыя­ну­юць у розных сiстэмах: бiблiятэчнай, выдавецкай, iнфарма­цый­най дзейнасцi, журналiстыцы, справаводстве i iнш. Сту­дэн­ты пазнаёмяцца з выданнямі, неапублікаванымі, аўдыё­ві­зу­альнымі, патэнтнымі, электроннымі дакументамі, а таксама з тэхнічнымі нарматыўна-прававымі актамі, прамысловымі каталогамі, дакументамі справаводства і інш. У комплексе дзве часткі дапамогуць студэнтам пазнаёміцца з адным з галоўных аб’ектаў інфармацыйнай дзейнасці – дакументам. “Дакументалогiя” мае цесныя сувязi з дысцыплiнамi, якiя забяспечваюць падрыхтоўку спецыялiстаў, скiраваных на вызначэнне i выкарыстанне дакументаў у грамадстве, у прыватнасцi з “Фондазнаўствам”, “Iнфармацыйнымi рэсурсамi”, “Каталагiзацыяй дакументаў” i iнш.

Дысцыпліна “Дакументалогiя” вывучаецца на працягу аднаго семестра. Яна ўключае лекцыі, семінарскія, практычныя і лабараторныя заняткі. На 2012–2013 г.г. прадугледжана 124 гадзіны заняткаў, з якіх 24 – лекцыйныя, 6 – семінарскія, 12 – лабараторныя, 76 – самастойная работа па курсе.