Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Прагр.-этнафонія (на савет).doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
202.75 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ”

Этнафонія спеўнай суполкі

Вучэбная праграма па спецыяльнасці 1-18 01 01 “Народная творчасць” па напрамку 1-18 01 01-05 “Народная творчасць (фальклор)”

Мінск 2009

Складальнік:

Т.А. Пладунова, выкладчык кафедры беларускай народна-песеннай творчасці, кафедры этналогіі і фальклору УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Рэцэнзенты:

Т.Б. Варфаламеева, кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўста, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь

Т.М. Бабіч, кандыдат мастацтвазнаўства, старшы выкладчык кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Вучэбная праграма зацверджана на паседжанні Савета факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 4 ад 24.12.2008 года).

Тлумачальная запіска

Курс “Этнафонія спеўнай суполкі” з’яўляецца базавай профільнай дысцыплінай спецыялізацыі “Этнафоназнаўства” і мае на мэце падрыхтоўку кіраўніка аматарскага фальклорнага калектыва этнаграфічнага кірунку, спецыяліста па арганізацыі фальклорнай дзейнасці на дакументальнай аснове сродкамі мастацкай рэканструкцыі этнафанічнай традыцыі рэгіёнаў Беларусі.

Курс заснаваны на агульнадыдактычных прынцыпах арганізацыі аматарскай творчасці і асноўных палажэннях па ахове, зберажэнні і прапагандзе каштоўнасцей традыцыйнай нематэрыяльнай культуры1. У рамках курса студэнты вывучаюць этнафанічныя традыцыі і выканальніцкія стылі рэгіёнаў Беларусі, набываюць веды і навыкі па тэорыі і практыцы гуртавых спеваў на аснове этнафоніі каляндарнага, сямейна-абрадавага і пазаабрадавага песенных цыклаў; засвойваюць формы і метады навучання спевам вусным шляхам.

Засваенне курса “Этнафонія спеўнай суполкі” адбываецца ў комплексе набываемых тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў па сумежных профільных дысцыплінах (“Уводзіны ў беларускую спеўную этнафонію”, “Практычная этнафонія”, “Клас фальклорна-выканальніцкага майстэрства”, “Методыка выкладання спецдысцыплін”, “Беларуская народна-песенная творчасць”).

Заняткі па “Этнафоніі спеўнай суполкі” праводзяцца на працягу 9 семестраў (з першага па пяты курс), пасля кожнага семестра студэнты здаюць экзамены ці залікі.

Мэта курса: вывучэнне і засваенне традыцыйных форм народнага выканальніцтва як гістарычна склаўшайся, функцыянальна значнай сістэмы сродкаў, спосабаў, прыёмаў рэалізацыі зместа спеўнай этнафанічнай культуры.

Спеўная суполка (5-6 чалавек) на працягу пяці год уяўляе сабой творчы калектыў па вывучэнню, асэнсаванню этнафанічнага матэрыялу “з голасу” лепшых аўтэнтычных фальклорных гуртоў і яго свядомаму ўвасабленню ў мастацка-фалькларыстычнай і выканальніцкай канцэртнай дзейнасці.

Задачы курса:

  1. Фарміраванне ў студэнтаў творчага навуковага падыходу ў засваенні этнафанічнай традыцыі як гістарычна- дэтэрмінаванай з’вы культуры.

  2. Авалоданне рэгіянальнымі этнафанічнымі традыцыямі выканальніцтва шляхам праслухоўвання аўтэнтычных запісаў, іх этнафанічнага аналіза, пераймання-імітацыі вусным шляхам.

  3. Засваенне ансамблевай традыцыі выканальніцтва ў розных складах спеўнай суполкі, выяўленне асаблівасцей мужчынскіх і жаночых спеваў.

  4. Авалоданне этнафанічнымі выразнымі сродкамі для выканання рознажанравых, рознастылявых песенных твораў з улікам дыялектных асаблівасцяў вымаўлення, традыцыйнага кантэкста бытавання.

  5. Засваенне метадаў і выпрацоўка навыкаў вучэбнай (рэпетыцыйнай) работы з аматарскім фальклорным калектывам, планавання і правядзення вучэбных заняткаў (з улікам агульнай і ўзроставай псіхалогіі).

  6. Авалоданне прынцыпамі адбору рэпертуару ў спеўнай суполцы, падрыхтоўкі канцэртных праграм, арганізацыі фестываляў і святаў у рэчышчы мастацкай этнафанічнай рэканструкцыі на дакументальнай аснове.

Курс “Этнафонія спеўнай суполкі” прадстаўлены асноўнымі разделамі, якія скразнымі тэматычнымі накірункамі праходзяць на працягу дзевяці семестраў :

  1. Этнафонія каляндарна-абрадавага песеннага цыкла

  2. Этнафонія сямейна-абрадавага песеннага цыкла

  3. Этнафонія пазаабрадавага песеннага пласта

  4. Танцавальна-гульнявая этнафонія.

Курс складаецца з лекцыйных заняткаў, семінараў; лабараторных заняткаў па праслухоўванню і этнафанічнай транскрыпцыі аўтэнтычнага песеннага матэрыялу; гуртавых практычных заняткаў па засваенні этнафанічных традыцый; самастойнай работы студэнтаў.

Самастойная работа студэнтаў уключае этнафанічны аналіз аўтэнтычных песенных узораў; этнафанацыйныны трэнінг па развіццю голасу (дыхальная гімнастыка, артыкуляцыйная і вакальна-інтанацыйная практыка на аснове заклічак, прыпевак, маўленчых сігналаў і скорагаворак, зачынаў і прыпеваў песень, асобных песенных фрагментаў); замацоўванне развучанага ў класе песеннага матэрыялу і адпрацоўку на яго аснове этнафанацыйных уменняў і навыкаў; фарміраванне этнафанатэкі і складанне вучэбных рэпертуарных зборнікаў для рэгіянальнай спеўнай суполкі; апрацоўку экспедыцыйных запісаў; разбор структуры абрадавай дзеі і яе ўвасабленне ў сцэнарны план канцэрта, канцэрта-лекцыі, мастацкай рэканструкцыі свята; прагляд этнаграфічных фільмаў і экспедыцыйных відэаматэрыялаў; наведванне канцэртаў, выстаў фальклорнага мастацтва.

Па заканчэнні курса студэнты павінны ведаць:

  1. функцыянальны змест этнафоніі каляндарана-абрадавага, сямейна-абрадавага цыклаў, пазаабрадавага песеннага пласта;

  2. традыцыйны кантэкст бытавання і характэрныя асаблівасці этнафоніі розных жанраў у розных этнаграфічных рэгіёнах (асобных лакальных традыцыях);

  3. гісторыю паходжання стылявых асаблівасцей асобных песенных жанраў;

  4. выканальніцкія эталоны выдатных аўтэнтычных гуртоў, карыфеяў сольнай этнафанічнай традыцыі рэгіёнаў;

  5. фалькларызаваныя формы ўкаранення беларускай этнафанічнай традыцыі ў кантэкст сучаснай мастацкай культуры.

умець:

  1. засвойваць рэгіянальныя этнафанічныя традыцыі вусным шляхам, аналізаваць песенны матэрыял метадам безнаціраванага інтанацыйна-фанетычнага мадэлявання гукавых структур;

  2. увасабляць песні розных жанраў і лакальных стыляў у этнафанічна дакладнай інтэрпрэтацыі гучання з улікам дыялектнай, жанрава-стылявой спецыфікі, традыцыйнага кантэкста бытавання;

  3. вызначаць спецыфіку мужчынскай і жаночай, ансамблевай (харавой) і сольнай выканальніцкіх традыцый, ажыццяўляць рэпетыцыйны працэс з рознымі саставамі спевакоў у розных узроставых групах;

  4. дыферынцыраваць і сінтэзіраваць вакальныя, гульнёвыя і музычна-пластычныя элементы этнафанічнай партытуры ў працэсе стварэння мастацкай праграмы;

  5. фарміраваць рэпертуар у спеўнай суполцы, канцэртныя праграмы, ажыццяўляць мастацкае рэканструяванне абрадавых і пазаабрадавых рэкрэацыйных практык у форме арганізаванай фалькларызаванай традыцыі.

Курс разлічаны на 714 аўдыторных гадзін, з іх 54 – лекцыйных, 40 - семінараў, 160 – лабараторных, 460 – практычных. Самастойная работа студэнтаў – 141 гадзіна. Кантроль ведаў студэнтаў: залікі, экзамены.

Тэматычны план курса “Этнафонія спеўнай суполкі”

Раздзелы. Тэмы

Колькасць аўдыт. гадзін

Лекц.ыі

Сем.

Лабарат

Практ

Сам.

работа

Уводзіны. Прадмет і задачы курса

2

2

--

--

--

--

Раздзел І

Этнафонія каляндарна-абрадавага

песеннага цыкла

  1. Эстэтычныя асновы засваення каляндарана-абрадавай этнафоніі ў вучэбна-выхаваўчай і сацыякультурнай дзейнасці.

  2. Функцыяны змест каляндарна-абрадавай этнафоніі беларусаў.

  3. Этнафонія калядавання на Гомельскім Палессі.

  4. Этнафонія калядавання на Брэсцкім Палессі.

  5. Этнафонія калядных цырымоній на Віцебскім Падзвінні.

  6. Этнафонія веснавога і летняга цыклаў.

  7. Этнафонія масленічных святкаванняў на Віцебскім Падзвінні і Магілёўскім Падняпроўі

  8. Этнафонія гукання вясны на Гомельскім Палессі і Магілёўскім Падняпроўі.

  9. Этнафонія валачобнага абраду на Беларусі.

  10. Этнафонія свята Юр’я на Гродзенскім Панямонні і Віцебскім Падзвінні.

  11. Этнафонія траецкіх цырымоній у рэгіёнах Беларусі

  12. Этнафонія Купалля на Віцебскім Падзвінні.

  13. Этнафонія Купалля на Брэсцкім Палессі.

  14. Этнафонія жніва на Беларусі.

  15. Этнафонія восеньскага цыкла.

  16. Дыпломнае праектаванне “Мастацкая рэканструкцыя этнафоніі абрадавага свята”.

2

24

44

30

24

4

34

38

32

32

50

36

22

30

26

26

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

--

--

2

2

--

2

2

2

2

2

2

2

2

--

2

2

--

--

--

6

8

6

--

8

8

8

8

10

8

6

8

6

6

--

20

34

20

14

--

22

26

20

20

36

24

14

18

16

20

--

--

6

4

8

6

6

4

6

4

8

6

4

6

6

10

Раздзел ІІ

Этнафонія сямейна-абрадавага песеннага цыкла

  1. Cямейна-абрадавы песенны цыкл.

  2. Радзінныя і хрэсьбінныя песні рэгіёнаў Беларусі.

  3. Этнафонія вяселля на Беларусі.

6

18

54

4

2

2

2

--

2

--

6

10

--

10

40

8

5

8

Раздзел ІІІ

Этнафонія пазаабрадавага песеннага пласта

  1. Пазаабрадавая песенная лірыка.

  2. Паставыя песні і духоўныя вершы рэгіёнаў Беларусі.

  3. Этнафонія традыцыйнай бяседы на Беларусі.

  4. Казацка-сялянская сацыяльная лірыка.

34

20

30

20

2

2

2

2

2

2

2

2

10

6

10

6

20

10

16

10

4

4

6

6

Раздзел ІV

Танцавальна-гульнявая этнафонія.

  1. Карагоды і карагодна-гульнявыя песні.

  2. Прыпеўкі да традыцыйных танцаў.

  3. Абрадавыя і прымеркаваныя па часе і абставінах выканання гульні.

34

16

26

2

2

2

2

--

2

6

4

6

24

10

16

6

4

6

Усяго: 855 гадзін

714

54

40

160

460

141