Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларускi музычны фальклор-Якіменка.doc
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
357.38 Кб
Скачать

Праграма “Беларускі музычны фальклор”

Складальнік: Т. С. Якіменка,

кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар

кафедры беларускай музыкі

Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Рэцэнзенты: 3. Я. Мажэйка,

доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы

супрацоўнік ІМЭФ HAH Рэспублікі Беларусь;

Л. П. Касцюкавец, кандыдат мастацтвазнаўства,

прафесар кафедры беларускай музыкі БДАМ

Мінск 2001

Тлумачальная запіска

Курс беларускага музычнага фальклору раскрывае ядро традыцыйнай музьгчнай культуры Беларусі, сістэму музычна-фальклорных практык, іх фундаментальныя асновы, гісторыка-стылявы, рэгіянальны, функцыяналыіы, уласна мастацкі змест.

Базавы ў цыкле вучэбных музычна-гістарычных дысцып-лін беларусазнаўчага профілю, курс прызваны арыентаваць студзнтаў у пытаннях гісторыі і таорыі беларускага музычна-фальклорнага працэсу, увесці ў макракосмас беларускага тра-дыцыйнага музычнага вопыту, акрэсліць яго тып і спецыфіку, універсаліі, інтанацыйны фонд і дынаміку, месца сярод музычна-фальклорных феноменаў іншых сусветных культур, най-перш — еўрапейскіх, блізкіх беларускай па хранатопу, мадэлях руху, умовах жыцця.

Прынпыповым з'яўляецца паказ непаўторнасці музыкі вус-най традыцыі ў нацыянальнай мастацкай сістэме, раскрыццё яе гістарычнай маштабнасці і адметнасці як сферы гукавой дзей-насці і творчасці, адзначанай унікальнасцю прыроды і харак-тару ўвасобленага ў ёй этна- і сацыякультурнага музычна­га вопыту — калектыўнага, гістарычна абагульненага, інтана-цыйна тыпізаванага, варыятыўнага, вуснага ў спосабе існа-вання —узнаўлення —трансмісіі, сінкрзтычнага, для кожнага на­рода заўсёды спецыфічнага. Важнай задачай выступае таксама аналіз разнастайных відаў старажытных і сучасных беларускіх інтанацыйных практык, іх стылістычных, тыпалагічных, мела-геаграфічных, гісторыка-стылявых і рэгіянальных асабліва-сцей, спецыфікі і механізмаў функцыянавання ў сістэме музыч-най культуры.

Праз комплексную, гістарычна дакладную характарысты-ку жанравага корпуса музычнага фальклору, узятага ў шырыні яго магутнага этнаграфічнага кантэксту і ў нераздзельнасці сувязей з працэсамі этнічнай і нацыянальнай гісторыі Беларусі, праз паслядоўнае выяўленне гістарычнага зместу народнай му-зычнай спадчыны і кардынальнай ролі яе класічных форм у станаўленні беларускай музычнай традыцыі як "мастацтва ў жывой вуснасці" (Б. Асаф'еў) і як культурнай цэласнасці асо-бага сістэмнага тыпу курс падкрэслівае значэнне гістарычных здабыткаў традыцыйнай музычнай творчасці, акцэнтуе вартасць яе аховы і зберажэння, актуальнасць яе аўтэнтычных форм як найбольш адэкватнага ўвасаблення самабытнасці традыцыі і яе музычных каштоўнасцей. Важна звярнуць увагу на адказнасць

далучэння сучаснага чалавека да сакральных і мастацк» тычных гукаідэалаў фальклору, выхаваць стаўлешіе да і ітмі высокага і вялікага скарбу як да жывой, эстэтычна багатмИ дзейснай сферы праяўлення беларускай духоўнасці, сапра; фундаментальнай з'явы, у якой канцэнтравана выяўлены Hi толькі канстанты і генетычная памяць культуры, але і глыбІМ ныя токі менталітэту этнасу.

Змест курса Уводзіны

Беларуская этнакультурна-музычная спадчына ў святле этнагенезу беларусаў, этнічнай і нацыянальнай гісторыі. Канцэпцыі. Навуковая літаратура.

Сістэма гісторыка-стылявых традыцый музычнага фальклору Беларусі.

Рэгіянальная неаднароднасць музычна-фальклорнага фонду старажытнага пласта як культурная цэласнасці. Аўтахтоннасць, неміграцыйнасць форм, пераважна рытуальна-магічная прырода інтанацыйнасці, замацаванасць у геаграфічна лакалізаваных арэалах беларускай этнічнай тэрыторыі (крывіцкі, дрыгавіцкі, радзіміцкі). Даследаванні па гэтых пытаннях класічнай і сучаснай славістыкі — этнамузыкалогіі, этнаграфіі, археалогіі, культуралогіі, лінгвістыкі.

Стылявы феномен беларускага музычнага фальклору па некласічнай традыцыі. Роля гістарычных, грамадскіх, культурных працэсаў XIII - першай палавіны XVIII ст. у фарміраванні новага стылявога пласта беларускай музычна-фальклорнай класікі. Праявы інтэгратыўнасці, інтэрлакальнасці, інтэр- рэгіянальнасці, уласцівыя познетрадыцыйнаму стылю. Паказальнасць іх для ўсіх інавацыйных працэсаў гэтага часу ў сферы традыцыйнага побыту і культуры Беларусі.

Умовы развіцця беларускай народнай музычнай творчасці ў канцы XVIII - пачатку XX ст.

Беларуская музычная творчасць вуснай традыцыі ў 20-90-я гт. XX ст. (савецкі перыяд).

Паняцце "беларуская народная музьгчная класіка" і яго распрацоўка ў беларускай музычнай фалькларыстыцы. Навуковыя пазіцыі. Дыскусіі.

Музычны фальклор Беларусі ў зборах, этнамузыкалагічных даследаваннях, архіўных фонакалекцыях, аўдыёвізуальных фіксацыях.

РАЗДЗЕЛ I