Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
gistoryya_belarusi.doc
Скачиваний:
32
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
232.96 Кб
Скачать

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Першы прарэктар

УА “Беларускі дзяржаўны

ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

______________Ю.П.Бондар

“____”_____________2011 г.

Рэгістрацыйны № ВД-__/вуч.

Гісторыя беларусі

Вучэбная праграма

для ўсіх спецыяльнасцей універсітэта

Мінск 2011

Складальнікі

М. А. Бяспалая, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і му­зеязнаўства, доктар гістарычных навук, прафесар установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мас­тацтваў”;

С. У. Крыуліна, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музея­знаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсі­тэт культуры і мастацтваў”;

Л. У. Ляховіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафед­ры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Бе­ларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;

А. Я. Паўлава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафед­ры гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”

Рэцэнзенты

Ю. М. Бохан, загадчык кафедры эканамічнай гісторыі ўста­новы адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсі­тэт”, доктар гістарычных навук, прафесар;

І. М. Язэпенка, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі НАНБ”, кандыдат гістарычных навук

Рэкамендавана да зацвярджэння

кафедрай гісторыі Беларусі і музеязнаўства ўстановы аду­кацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастац­тваў” (пратакол №6 ад 21.01.2011 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы аду­кацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастац­тваў” (пратакол №10 ад 10.05.2011 г.)

Адказны за рэдакцыю І. В. Смяян

Адказны за выпуск М. А. Бяспалая

Тлумачальная запіска

Вучэбная праграма “Гісторыя Беларусі” прызначана для аптымізацыі і сістэматызацыі ведаў студэнтаў на першай сту­пені вышэйшай адукацыі ў рамках выкладання цыкла сацы­яльна-гуманітарных дысцыплін. Яна садзейнічае каардына­цыі дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў у працэсе выкла­дання курса “Гісторыя Беларусі” і выступае ў якасці свое­асаблівага “навігатара” па здабыцці ведаў, перапрацоўцы ву­чэбнай інфармацыі і набыцці практыка-арыентаваных і жыццядзей­ных уменняў.

Вызначальнымі асаблівасцямі праграмы з'яўляюцца: аб­ноўлены змест дысцыпліны, акцэнтуацыя на кампетэнтнас­ным падыходзе ў навучанні, значнае павелічэнне ролі і долі самастойнай работы студэнтаў, магчымасць выкарыстання сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій.

Вучэбная праграма “Гісторыя Беларусі” распрацавана ў адпаведнасці з тыпавой вучэбнай праграмай “Гісторыя Бела­русі” для вышэйшых навучальных устаноў, якая зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г. (рэгістрацыйны № ТД-СГ. 009' тып.). У праграме ўлі­чаны патрабаванні адукацыйнага стандарта “Вышэйшая аду­кацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дыс­цыплін” (зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міні­стэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2006 г. № 89).

“Гісторыя Беларусі” самым цесным чынам звязана з са­цыяльна-гуманітарнымі дысцыплінамі. Вывучэнне этыкі, эстэтыкі, сацыялогіі, філасофіі, культуралогіі, паліталогіі, рэлігіязнаўства, правоў чалавека магчымы толькі на аснове ведання гістарычнага працэсу. Цыкл агульнапрафесійных дысцыплін і дысцыплін спецыяльнасцей таксама разглядаец­ца ў гістарычным кантэксце.

Мэта вывучэння курса заключаецца ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з’явах, падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітар­ных ведаў; у дакладным усведамленні моладдзю працэсаў узаемапранікнення і ўзаемаўплыву народаў, асабліва тых, хто жыве на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фармі­раванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна актыўнай і патрыятычнай асобы.

Для рэалізацыі вызначаных мэт прадугледжваецца выра­шэнне наступных вучэбных задач:

– навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей;

– прывіць студэнтам навыкі ў вызначэнні фактараў, якія абу­мовілі змест, характар і асаблівасці рэгіянальнага развіцця;

– сфарміраваць адэкватны падыход да аналізу мінулага і сучаснага этапу гістарычнага развіцця;

– садзейнічаць фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў выпускніка вышэйшай школы.

У выніку вывучэння дысцыпліны “Гісторыя Беларусі” студэнт павінен ведаць:

– асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да аналізу гіс­торыі Беларусі;

– асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў роз­ныя гістарычныя перыяды;

– сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, са­вецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-экана­мічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай сферах;

– асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры;

– культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамад­ства;

– асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэ­ту Рэспублікі Беларусь;

– месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэ­сах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага наро­да ў перамогу над нацызмам;

– значэнне, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах еўрапейскай інтэграцыі і сусветнай глабалізацыі.

Студэнт павінен умець:

– выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыхо­ды пры характарыстыцы заканамернасці і асаблівасцей гіста­рычнага развіцця беларускага народа;

– растлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесіянальнае і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;

– ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства;

– ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітыч­най і сацыяльна-эканамічнай сістэмы ў БССР, вызначаць сут­насныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі сацыяль­на-эканамічнага развіцця;

– вызначаць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выка­рыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафе­сійнай дзейнасці;

– аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаў­насці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Бе­ларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы;

– паказваць ролю і месца беларускіх зямель у рэгіяналь­ным, цывілізацыйным і геапалітычным развіцці ў розныя гіс­тарычныя перыяды;

– характарызаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучаснай геапалітычнай сітуацыі ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі.

Структура і змест праграмы грунтуюцца на вызначэнні і адборы галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імён і іншых элементаў гістарычных ведаў і накіраваны на тое, каб раскрываць сучасныя элементы развіцця эканаміч­ных адносін у Беларусі; паказваць дэмаграфічную характа­рыстыку і сацыяльную стратыфікацыю грамадства; выяўляць асноўныя палітычныя падзеі; ведаць іх уплыў на дзяржаўна-прававую эвалюцыю Беларусі; характарызаваць канфесія­нальнае і этнакультурнае развіццё як найкаштоўнейшыя зда­быткі духоўнага жыцця народа.

Для самастойнай работы студэнтаў прапануюцца метадыч­ныя матэрыялы, вывучэнне тэмы і падзел яе на асобныя праблемныя пытанні, спіс літаратуры, а таксама пытанні для самакантролю. Формамі кантролю СРС з’яўляецца выканан­не кантрольных работ, напісанне і абарона рэфератаў. Можна вылучыць наступныя метады і тэхналогіі навучання: праб­лемна-модульнае навучанне, навучальна-даследчую дзейнасць, камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусіі, прэс-канферэнцыі, маз­гавы штурм, аналіз сітуацыі).

У адапаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дыс­цыпліны “Гісторыя Беларусі” адведзена 138 гадзін, з якіх 72 – аўдыторныя заняткі. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін па відах заняткаў наступнае: 42 гадзіны – лекцыі, 30 гадзін – семінарскія заняткі. Вывучэнне курса рэкамендуецца завяршаць экзаменам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]