Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Основы управления интелект совств (Касап).doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
390.14 Кб
Скачать

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый

Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю

Вучэбна-метадычны комплекс для стедэнтаў 4 і 5 курса ФІДК

Касап Вера Аляксандраўна,

кандыдат педагагічных навук,

прафесар

Мінск 2012

Рабочая праграма

(зацверджана па пасяджэнні кафедры ад 26.09.2012 пратакол №1)

ЗМЕСТ КУРСА

Уводзiны

Роля iнтэлектуальнай ўласнасцi ў паляпшэнні канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, у выхадзе Беларусі на сусветныя рынкі, ахове твораў лiтаратуры. Мастацтва, мiжнародным супрацоўнiцтве.

Задачы курса “Кiраванне iнтэлектуальнай ўласнасццю”, яго структура, змест. Методыка вывучэння курса. Крыніцы інфармацыі па курсе. Праходжанне курса. Методыка самастойнай работы над асобнымі тэмамі.

Тэма 1. Агульнае ўяўленне аб iнтэлектуальнай ўласнасцi

Узнiкненне iнтэлектуальнай ўласнасцi. Паняцце iнтэлектуальнай ўласнасцi. Азначэнне iнтэлектуальнай ўласнасцi, яе функцыi, ўласцiвасцi i структура.

Аб’екты прамысловай ўласнасцi i iх ахова. Аб`екты прамысловай уласнасці: вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, таварныя знакі,знакi абслугоўвання, найменне месцаў паходжання тавараў селекцыйныя дасягненнi, тапалогii iнтэгральных мiкрасхем, ноу-хау, геаграфiчныя указаннi.Іх азначэнне, формы прававой аховы. Службовыя аб’екты прамысловай ўласнасцi. Патэнтныя законы. Паняцце “патэнтаздольнасць”, умовы патэнтаздольнасцi аб’ектаў.

Віды патэнтнай экспертызы. Патэнтаванне аб`ектаў прамысловай уласнасці. Патэнты-аналагі.

Суб’екты права iнтэлектуальнай ўласнасцi.

Асноўныя формы перадачы правоў на аб’екты iнтэлектуальнай ўласнасцi. Класiфiкацыя дамоў, iх змест i структура. Лiцэнзiйная дамова. Вiды лiцэнзiй. Рэгiстрацыя лiцэнзiй.

Тэма 2. Мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галiне аховы прамысловай уласнасцi

Прынцыпы мiжнароднага супрацоўнiцтва. Задачы мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне прамысловай уласнасцi. Дзейнаць Мiжнародных i рэгiянальных арганiзацый. Роля Парыжскай канвенцыi ў стварэннi агульных патрабаванняў да мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне прамысловай уласнасцi. Дамоўленасцi у межах Парыжскай канвенцыi (Дамова аб патэнтнай кааперацыi, Мiжнароднай рэгiстрацыi знакаў). Дзейнасць Сусветнай арганiзацыi iнтэлектуальнай уласнасцi (WIPO).

Рэгiянальныя пагадненнi па ахове прамысловай уласнасцi.

Тэма 3. Патэнтныя дакументы як аб’екты прамысловай уласнасці

Азначэнне паняцця “патэнтныя дакументы”. Вартасці і недахопы патэнтных дакументаў як крыніцы інфармацыі. Віды патэнтных дакументаў. Першасная і другасная патэнтныя дакументы. Склад дакументаў да заяўкі на вынаходніцтвы. Апублікаваная і неапублікаваная заяўкі. Віды публікацыі апісання вынаходніцтва да патэнта ў залежнасці ад віду патэнтнай экспертызы.

Характар публікацыі звестак аб зменах патэнтных дакументах.

Патэнтныя дакументы на карысныя мадэлі, прамысловыя узоры, таварныя знакі: характар публікацыі, віды.

Рэгіянальная патэнтныя дакументы: апісанні вынаходніцтваў да Еўрапейскай заяўкі і патэнта, патэнтны бюлетэнь; патэнтная дакументацыя Еўразiййскага патэнтнага таварыства, Афрыканскай рэгіянальнай арганізацыі прамысловай уласнасці і г.д. Віды патэнтных дакументаў, структура апісанняў вынаходстваў.

Міжнародная патэнтныя дакументы: міжнародныя заяўкі на вынаходніцтвы, міжнародны патэнтны бюлетэнь. Структура, прававое і інфармацыйнае значэнні.