Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
мастацкі музей.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
307.71 Кб
Скачать

УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства

Рэферат на тэму:

Нацыянальны мастацкі музей”

Выканала студэнтка 1 курса ФІДК

Група №150А

Аўтушка Любоў

Выкладчык: Трусаў А. А.

Мінск 2012

Змест

  1. Гісторыя музея

  2. Кампазіцыя

  • Пастаянная

  • Часовая

  • Філіялы музея

  • Цікавыя факты з гісторыі музея

  • Мае ўражанні

  • Спіс малюнкаў

  • Спіс літаратуры

    Малюнак №1. Беларускі дзяржаўны мастацкі музей

    Гісторыя музея

    У цэнтры Мінска, на вуліцы Леніна 20, знаходзіцца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Дзяржаўная мастацкая галерэя з 1939 да 1957, Дзяржаўны мастацкі музей з 1957 па 1993) – найбуйнейшы ў краіне збор беларускага і замежнага мастацтва. У экспазыцыі, філіялах і фондасховішчах знаходзіцца больш за дваццаць сем тысяч твораў, якія фарміруюць дваццаць разнастайных калекцый і складаюць два галоўныя музейныя зборы: збор нацыянальнага мастацтва і збор помнікаў мастацтва краін і народаў свету. Афіцыйная гісторыя музея бярэ пачатак 24 студзеня 1939 г. – згодна ўрадавай пастановы Савета Народных Камісараў БССР у Мінску стваралася Дзяржаўная мастацкая галерэя. Яна размясцілася ў пятнаццаці залах будынка Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы. Акрамя аддзелаў жывапісу, скульптуры і графікі, у Галерэі спецыяльнай пастановай быў арганізаваны аддзел мастацкай прамысловасці. Даваенны перыяд працы Галерэі пад кіраўніцтвам Мікалая Пракопавіча Міхалапа (1886–1979) вядомага беларускага мастака-кераміста – час інтэнсіўнага фармавання мастацкіх калекцый. Дзіўна, як за такі кароткі тэрмін паспелі зрабіць так шмат па зборы экспанатаў: былі вывезены і ўзяты на ўлік самыя каштоўныя творы культавага мастацтва ў цэрквах і касцёлах, сабраны вялікія фонды жывапісу, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асновай мастацкай калекцыі Галерэі сталі творы з аддзелаў выяўленчага мастацтва гістарычных музеяў Мінска, Віцебска, Магілёва і Гомеля. Некалькі твораў са сваіх фондаў падаравалі Траццякоўская галерэя і Рускі музей, Музей выяўленчых мастацтваў ім. А.С. Пушкіна і Дзяржаўны Эрмітаж. У калекцыю новай галерэі ўвайшлі і творы вядомых рускіх савецкіх мастакоў. Пасля ўз’яднання ў верасні 1939 г. заходнебеларускіх земляў з БССР у Мастацкую галерэю твора з нацыяналізаваных сядзіб і замкаў Заходняй Беларусі, у тым ліку і частка калекцыі палаца князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Такім чынам, калекцыя папоўнілася багатым зборам слуцкіх паясоў, французскіх габеленаў XVIII ст., партрэтнага жывапісу XVI–XIХ стст. У пачатку 1941 г. фонды ДКГ БССР налічвалі ўжо 2711 твораў, з якіх 400 нахадзіліся ў экспазіцыі. Адбывалася працяглая праца па апісанню і вывучэнню кожнага помніка, стварэнню каталога музейнай калекцыі. Аднак такому багатаму збору мастацкай галерэі ў Мінску не наканавана было доўгае жыццё. У першыя дні вайны лёс усяго збору складаецца трагічна. За кароткі прамежак часу ён знікне бясследна. Калекцыю рыхтавалі да эвакуацыі, але не здолелі выратаваць – не вывезлі. У поўным складзе і ў поўнай захаванасці мастацкі збор у Мінску паўстаў перад заваёўнікамі.

    Вядома, што напярэдадні шырокамаштабных ваенных дзеянняў у Еўропе нацысцкі ўрад склаў спецыяльную праграму па канфіскацыі культурных і мастацкіх каштоўнасцяў у заваяваных краінах. У адпаведнасці з гэтай праграмай ствараюцца розныя грамадствы і арганізацыі, па заданні якіх спецыялісты высокага рангу выязджаюць у розныя краіны як турысты і даследчыкі для складання спісаў найболей каштоўных калекцый і прадметаў, падлеглых канфіскацыі. Улікам каштоўнасцяў на ўсходніх тэрыторыях займалася генеральнае пасрэдніцтва «Усход», яно жа здзяйсняла загады аб канфіскацыях. Падзеі, якія адбываліся ў Мінску ў 1941 г. у мастацкай галерэі, сведчаць аб тым, што гэты збор цікавіў немцаў і прылічаўся да шэрага вялікіх і каштоўных. Першыя нямецкія часці толькі злёгку пагаспадарылі ў галерэі. Затым у Мінску з’яўляюцца дзве вельмі важныя асобы – Г. Пасэ і К. Мюльман. Г. Пасе – дырэктар Дрэздэнскай галерэі і асобы ўпаўнаважаны па стварэнні асабістага музея Гітлера на яго радзіме, у Лінцы. К. Мюльман – асобы ўпаўнаважаны па ўліку культурных і мастацкіх каштоўнасцяў на ўсходніх тэрыторыях. Былі ў горадзе і прадстаўнікі грамадства «Спадчына», якое ўзначальваў Гімлер. Жадаючых прысвоіць мінскія калекцыі было вельмі многа, і паміж імі існавала суперніцтва. Лепшыя прадметы прыкладнога мастацтва і палотны, як сведчаць дакументы, былі канфіскаваныя Г. Пасэ, каштоўныя калекцыі адпраўлены ў рэйх і ў Кенігсберг. Да верасня 1941 г. збор мастацкай галерэі быў практычна страчаны. У гэты час гаўляйтэр Вейсрутэніі (так звалася Беларусь) В. Кубе скардзіцца А. Розенбергу, што Мінск пазбавіўся мільённых каштоўнасцяў, бо «каштоўныя палотны, мэбля XVIII–XIX стст., вазы, вырабы з мармура, гадзіннікі і г.д. СС аддае на разрабаванне вермахту». Шмат чаго было вывезена ў невядомым напрамку, сёе-тое засталося ў нямецкіх арганізацыях у Мінску. Збор мастацкай галерэі перастаў існаваць, і яго страту можна назваць незаменнай. Лёс даваеннага збору ДКГ дагэтуль невядомы. Пошук яго абцяжараны адсутнасцю інвентара – каталога даваенных экспанатаў музея. У «Вопісе музейных каштоўнасцяў, вывезеных гітлераўцамі ў Германію і ў краіны яе саўдзельнікаў і знішчаных у выніку разбойніцкіх дзеянняў» 1944 года, складзенай музейнымі супрацоўнікамі па памяці, значацца 223 творы рускага жывапісу, 32 – заходнееўрапейскага, мэбля з «Сіняй спальні» Аляксандра II у Зімовым палацы, 60 абразоў XVI–XVIII стагоддзяў, 89 твораў скульптуры, 48 слуцкіх паясоў, 480 прадметаў рускага фарфору, 800 – заходнееўрапейскага, 30 прадметаў старажытнага урэчскага шкла, 200 «посцілак» ручной працы беларускіх ткачых, сотні твораў беларускіх мастакоў канца XIX – пачатку XX стагоддзя.

    Пасля вайны была вернута толькі невялікая частка твораў, якія знаходзіліся напярэдадні вайны на выстаўках у Расіі (напрыклад, бюст князя П.А. Румянцава-Задунайскага працы Ф. Шубіна), або знойдзеных савецкімі салдатамі ў канцы вайны ў гарадах Усходняй Прусіі (калекцыя партрэтаў з Нясвіжа) і спустошаным Мінску («Шахцёр з лямпачкай» М. Касаткіна, «Восень» І. Левітана, «Раніца вясны» У. Кудрэвіча апынуліся кінутымі фашыстамі ў недабудаваным будынку ЦК КПБ). Усё трэба было пачынаць нанова. Другі этап гісторыі музея звязаны з 33-гадовай падзвіжніцкай дзейнасцю заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, дырэктара Галерэі з 1944 г. Алены Васілеўны Аладавай (1907–1986), да вайны загадчыцы аддзела рускага і беларускага мастацтва. Пасля вызвалення Мінска Галерэі прадаставілі чатыры пакоі Дома прафсаюзаў на плошчы Свабоды. Дзякуючы энергіі і запалу нешматлікіх першых супрацоўнікаў, якія працавалі самазабыўна, часта да глыбокай ночы, музей літаральна «паўстаў з попелу». Нягледзячы на пасляваенную разруху, урад рэспублікі вылучаў немалыя сродкі на куплю твораў для Галерэі. Ужо ў жніўні 1945 года былі набыты палотны Б. Кустодзіева, В. Паленава, К. Брулова і І. Левітана. Ізноў дапамагалі музеі Расіі: Дзяржаўны музей ім. А.С. Пушкіна перадаў некалькі карцін заходнееўрапейскіх майстроў, Дзяржаўны Рускі музей – тры пейзажы А. Куінджы, пейзаж А. Багалюбава і парадны партрэт імператрыцы Кацярыны II. На былым Архірэйскім падворку ў Мінску, дзе да вайны размяшчаўся Беларускі дзяржаўны музей, былі знойдзеныя цудам ацалелыя абразы – у тым ліку і шэдэўры беларускай іканапісу «Нараджэнне Маці Божай» Пятра Яўсеевіча з Галынца 1649 г., «Параскева» і «Узнясенне» XVI стагоддзя.У 1946 годзе ў фондах было ўжо 317 твораў. У лістападзе наступнага года адкрылася пастаянная экспазіцыя, якая месцілася ў пяці залах другога паверха Дома Прафсаюзаў. Нягледзячы на прадстаўленыя дадатковы плошчы, Галерэя востра адчувала патрэбу ў пашырэнні прасторы. У горадзе, які яшчэ быў у руінах, А.В. Аладава дабілася дазволу на будаўніцтва спецыяльнага будынка для Галерэі. Праектаванне новага будынка было даручана маладому архітэктару франтавіку Міхаілу Іванавічу Бакланаву (1914–1990). Аб першапачатковай ідэі архітэктара можна меркаваць па акварэльным эскізе 1949 года, які захаваўся. Бакланаў вырашыў праект у традыцыях рускага ампіру – характэрнай тэндэнцыі «трыумфальнай» архітэктуры канца 1940 – пачатку 1950-х гг. Двухпавярховы асабняк з шэрагам паўцыркульных вокнаў і порцікам з лёгкімі каланадамі меркавалася размясціць на ўзвышшы на рагу вуліц Леніна і Кірава фасадам на Ульянаўскую. Да яго праз ступеньчатыя тэрасы зялёных газонаў вяла шырокая лесвіца. Будучы музей, па задуме архітэктара, павінен быў мець урачысты святочны выгляд. Аднак месца будаўніцтва музея перанеслі на невялікі ўчастак, на вул. Леніна, з ужо сфарміраванай забудовай. Ад ідэі «палаца – храма мастацтваў» прыйшлося адмовіцца на карысць больш строгага і манументальнага рашэння з масіўным фасадам, упрыгожаным скульптурнымі рэльефамі і алегорыямі «Жывапісу» (аўтар П. Сіўцоў) і «Скульптуры» (аўтар С. Адашкевіч). Франтон вянчае скульптура А. Бембеля «Слава». За суровым рэпрэзентатыўным фасадам адкрываецца ўрачыстая каланада параднага вестыбюля. Уваходзін прыйшлося чакаць восем гадоў. Будаўніцтва Мастацкай Галерэі з дзесяццю прасторнымі заламі, размешчанымі на двух паверхах, і змяшчальнай галерэй было завершана ў 1957 году. Будынак Бакланава стаў адным з першых музейных будынкаў у гісторыі савецкай архітэктуры. 5 лістапада прадстаўленнем новай экспазыцыі і Усебеларускай выстаўкі ўрачыста адкрыўся Дзяржаўны мастацкі музей БССР (так стала звацца былая Мастацкая Галерэя з 10 ліпеня 1957 года). Калекцыя музея ў тыя гады ўжо дасягнула даваеннай колькасці і налічвала каля трох тысяч твораў рускага, савецкага і беларускага мастацтва. «Душой» музея была А.В. Аладава. Яна ўспрымала ўзнаўленне збору справай свайго жыцця і аддавала ўсе сілы на аднаўленне згубленай калекцыі.

    Вялікая частка фондаў рускага жывапісу паходзіць з прыватных калекцый. Карыстаючыся парадамі І. Грабара, А. Фёдарава-Давыдава, вядомых мастакоў А.Д. і П.Д. Корыных, У. Фаворскага, П. Канчалоўскага, А.В. Аладавай атрымалася набыць творы рускага мастацтва высокага класа з прыватных збораў спявачкі Лідзіі Русланавай, балерыны Кацярыны Гельцэр, акцёра Івана Масквіна, шматлікіх вядомых калекцыянераў Масквы і Ленінграда. Калекцыя рускага мастацтва (больш за 5 тысяч экспанатаў) па поўнасці і цэласці можа супернічаць са шматлікімі расійскімі музеямі. 1970-я – пачатак 1980-х гадоў – пік выставачнай дзейнасці музея. Калекцыя беларускага сучаснага жывапісу і графікі з фондаў музея падарожнічае па краінах сацыялістычнай садружнасці. Мінчане, у сваю чаргу, знаёмяцца з сусветнымі шэдэўрамі на выстаўках заходнееўрапейскага мастацтва са збору А. Хамера (1973), з музеяў Польшчы (1974), скарбамі Дрэздэнскай галерэі, творамі М.К. Рэрыха (1975), амерыканскага жывапісу з музеяў ЗША (1976) і з Метрапалітэн-музея (1978), польскім партрэтам XVI–XVIII стагоддзяў з польскіх збораў, выстаўкай аўтапартрэта ў рускім і савецкім мастацтве, заходнееўрапейскага жывапісу з Нацыянальнай галерэі Прагі (1979), ліёнскімі тканінамі з музеяў Францыі (1981).

    У 1977 годзе на чале музея стаў мастак-графік Ю.А. Карачун. Як старшыня беларускага аддзела міжнароднай асацыяцыі музеяў ICOM, ён прыклаў шмат намаганняў у справе аховы помнікаў беларускай даўніны, планамернай рэстаўрацыі Мірскага замка і набыцця ім статуту філіяла музея. У наступныя два дзесяцігоддзі музей ператвараецца ў буйны музейны комплекс. Адкрываецца некалькі філіялаў музея: раённая мастацкая галерэя ў Гурынах пад Мазыром (1978), Музей народнага мастацтва ў Раўбічах (1979), Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве (1982), Архітэктурны комплекс XVI–XVIII стагоддзяў у Гальшанах (1989), Палацава-паркавы комплекс XV–XX стагоддзяў у Міры (1992).

    У 1980-я гады актыўна папаўняюцца ўсе калекцыі – ім ужо цесна ў старым бакланаўскім будынку. Экспазіцыйныя залы першага паверха прыходзіцца прыстасоўваць пад сховішчы, ахвяруючы экспазіцыяй сучаснага беларускага мастацтва. З-за недахопу экспазіцыйных плошчаў музей змушаны паказваць толькі малую частку сваёй калекцыі. З 1985 г. вялося праектаванне, а ў 1993 годзе пачалося будаўніцтва новага корпуса музея – прыбудовы да асноўнага будынка (архітэктар У.С. Бялянкін). У 1989 годзе музею перададзены будынак па вуліцы Кірава, 25, дзе размясціўся лекторый, аддзелы і службы музея.

    Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі пасля распаду СССР змянілі статут музея і яго культурную палітыку: з 1993 года музей называецца Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. У 1990-х гадах музей – буйны навуковы, культурны і асветніцкі цэнтр Беларусі. З 1994 года ён мае свой архіў, з 1989 – рэстаўрацыйныя майстэрні з вялікім штатам рэстаўратараў – спецыялістаў у розных галінах. Пастаянна папаўняюцца новай спецыяльнай літаратурай багатыя бібліятэчныя фонды музея. У 1999 году збольшага вырашыліся праблемы экспазіцыйных плошчаў музея: распараджэннем Прэзідэнта рэспублікі НММ РБ перададзена суседні 5-павярховы будынак па вул. Леніна, 22. У 2000 году ў Мінску адкрыта для гледачоў яшчэ адзін філіял – Музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя”.

    Музей – гэта не толькі карціны, гэта яшчэ і людзі. Гэта іх высілкамі ствараюцца новыя аб’екты культуры, арганізуюцца выстаўкі, выдаюцца кнігі і каталогі, захоўваюцца, рэстаўрыруюцца і прапагандуюцца творы мастацтва. Зараз калектыў музея налічвае больш за дзвесце чалавек. Як усякі жывы арганізм, музей бесперапынна расце, папаўняючы свае фонды. Збор рускага і беларускага дарэвалюцыйнага, заходнееўрапейскага, краін Усходу, савецкага беларускага мастацтва налічвае зараз больш за 30 тысяч твораў.

    У XXI стагоддзе музей уступіў з перспектывамі далейшага развіцця і ператварэння ў найбуйны ў рэспубліцы выставачны комплекс са значным даследчым патэнцыялам і рэстаўрацыйнай базай