Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Літаратурная кампазіцыя і мантаж.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
69.63 Кб
Скачать

Тэма 9.

Літаратурная кампазіцыя і мантаж.

Пытанні:

  1. Кампазіцыя па аднаму твору:

а) скразная кампазіція.

б) кампазіцыя па адной лініі.

в) выдзяленне урыўка.

г) звядзенне тэкста.

2. Кампазіція і мантаж па некалькіх творах.

3. Этапы работы над кампазіцыяй.

4. Прынцыпы пабудовы кампазіцыі і мантажу.

Мэта: раскрыццё заканамернасцей складання і прынцыпаў пабудовы літаратурнай кампазіцыі і мантажу.

Тэкст лекцыі.

У справе комплекснага выхавання асобы значная роля належыць мастацтву, звязанаму з жывым словам. І не выпадкова, што само грамадскае развіццё дае жыццё розным формам мастацкай творчасці, дзе слову адводзіцца галоўная роля.

Сярод гэтых разнастайных форм трывалае месца займаюць літаратурныя кампазіцыі і мантажы. І гэта заканамерна, паколькі кампазіцыя і мантаж валодаюць велізарнымі магчымасцямі. Яны дапамагаюць не толькі творчаму росту іх стваральнікаў і выканаўцаў, але і выхоўваюць яе удзельнікаў і слухачоў з пазіцый высокаграмадзянскіх, нацыянальна-патрыятычных, гуманістычных, маральных прынцыпаў сучаснага грамадства. А гэта, ў сваю чаргу, павышае патрабавальнасць да ідэйна-мастацкага гучання літаратурных кампазіцый і мантажоў як з боку тэксталагічнай асновы, так і з боку майстэрства іх выканання.

Тэксталагічная аснова літаратурнных кампазіцый і мантажоў выконвае вялікую ролю ў іх мастацкім існаванні і ўздзеянні.

Паколькі рэжысёр-пастаноўшчык кампзіцый і мантажоў як правіла з’яўляецца іх аўтарам, то важнае месца ў яго працы павінен заняць працэс стварэння тэкставых варыянтаў твораў.

“Кампазіцыя”- (лацінскае)- пабудова мастацкага твора, канкрэтная сістэма сродкаў, іх сувязяў і адносін, характарызуючых жыццёвы працэс, паказаны ў творы.1

Увогуле, законамі кампазіцыі пранізаны ўсё жанры мастацтва: жывапіс, музыка, кіно, драматургія і г.д. І кожны жанр літаратурнага твора таксама ствараецца па законах кампазіцыйнай пабудовы.

З практыкі гістарычнага існавання літаратурных кампазіцый можна выявіць наступныя заканамернасці складання і ўвасаблення кампазіцый.

1. Кампазіцыя па аднаму твору.

Кампазіцыя па якому-небудзь аднаму твору нараджаецца сацыяльна-эстэтычнай неабходнасцю азнаёміць слухачоў з вялікімі літаратурнымі творамі. З кампазіцыямі, зробленымі на манументальных творах мастацкай прозы і паэзіі выступалі вядомыя майстры мастацкага слова. У Расіі А. Закушняк, С. Качаран, А. Шварц, У. Яхантаў, Дз. Жураўлёў, С.Юрскі і многія іншыя акцёры і выканаўцы. У Беларусі: А.Слесарэнка, Г.Рыжкова, М.Казінін, Г. Дзягілева, М.Захарэвіч, В.Анісенка і г.д.

Зразумела, што розніца паміж мастацкай літаратурай, з аднаго боку, і мастацтвам агучанага слова, - з другога, патрабуюць перапрацоўкі тэкста.

На самой справе, празаік звяртаецца непасрэдна да чытача, і яго не клапоцяць часовыя межы тэкста твора. Драматург, наадварот, вымушаны свядома абмяжоўваць сябе ў часе, бо гэтага патрабуе жанр п’есы (спектакль ідзе дзве з паловай ці тры гадзіны).

Таксама і выканаўца, з’яўляючыся пасрэднікам паміж празаікам, паэтам і слухачамі, “перапрацоўвае” твор, улічваючы псіхалагічную асаблівасць успрыняцця чалавекам зместу твора на “слых”. Сольныя канцэрты выканаўцаў-прафесіяналаў займаюць не больш як паўтары-дзве гадзіны; значна менш, чым спектаклі, разлічаныя не толькі на слыхавое, але і актыўнае зрокавае ўспрыняцце дзеяння, якое адбываецца на сцэне.

Хаця ў аснове нараджэння кампазіцыі і ляжаць часовыя рамкі выканання (бо вельмі важна, каб яна магла, як гаварыў Арыстоцель “мець магчымасць разам аглядаць пачатак і канец”), падрыхтоўка тэкста да гучання не абмяжоўваецца толькі гэтай прычынай. Істотным момантам, які дыктуе неабходнасць перапрацоўкі літаратурнай крыніцы, з’яўляецца яе драматызацыя. Чаму? Таму што ўвага слухачоў больш усяго сканцэнтроўваецца на творах і эпізодах, насычаных важнымі сацыяльнымі канфліктамі, пабудаванымі на моцнай сюжэтнай аснове.

Ствараючы кампазіцыі, неабходна будаваць іх па частках (як п’есу - па актах), каб у ёй былі: экспазіцыя, якая адразу ж уводзіць слухача ў атмасферу падзей, захапіўшы іх ўвагу; завязка дзеяння; яе развіццё; кульмінацыя, у якой вырашаецца канфлікт і адбываецца галоўнае дзеянне; эпілог-фінал.

Дасканала прадуманыя пачатак і канец кампазіцыі - адна з заканамернасцей яе драматургічнасці. Пачатак - гэта танальнасць, у якой павінна загучаць уся кампазіцыя. У пачатку павінна быць закладзена: і экспазіцыя, і прадчуванне таго, што павінна адбыцца далей.

“Калі вельмі важна ў кампазіцыі адразу ж, з самага пачатку авалодаць увагай слухачоў, то не менш важна разгортваць дзеянні і нагнятаць цікавасць так, каб слухач з узрастаючым нецярпеннем чакаў працягу”1- піша С. Качаран. А У.Яхантаў, падкрэсліваючы важнасць драматургічнасці кампазіцыі, заўважаў : “Праверка твора на гучанне часта знімае падрабязнасці тэкста, таму што ў гучанні ёсць свая дадатковая сіла, якая патрабуе сваёй прасторы паміж фразамі. Голас, які гучыць, дагаворвае, паглыбляе пачуцці, пасеяныя аўтарам у апавяданні”4. Ён рэкамендаваў пакідаць самае асноўнае , якое перадае факт у найбольш кароткім выкладанні, адсейваць тое, што тармозіць дзеянне, аслабляе “стралу пачуццяў” і рытм апавядання.

Такая апрацоўка тэкста дыктуецца і рознасцю ўспрыняцця пісьмовай і агучанай літаратуры.

У чым гэта рознасць? Чытач, не зразумеўшы што-небудзь можа зноў перачытаць тэкст, а слухач пазбаўлены такой магчымасці. Таму ў гучанні кампазіцыі ўсё павінна быць зразумелым, цікавым з першых жа пачутых слоў выканаўцы. Уменне валодаць комплексам выразных сродкаў мовы дазволіць выканаўцу не выкарыстоўваць з тэкста тое, што можа быць “даіграна” жывой інтанацыяй, паўзай, мімікай, жэстам, позай, мізансцэнай.

Зразумела, любое скарачэнне тэкста не павінна прычыняць шкоду ідэйна-мастацкаму зместу твора.

а)У скразной кампазіцыі захоўваецца сюжэтная канва, паслядоўнасць сцэн, але адбываецца скарачэнне тэкста на працягу ўсяго матэрыяла. Гэты від арганізацыі матэрыяла найбольш распаўсюджаны.

І тут важна не дапусціць такія памылкі, калі, парушаючы стыль аўтара, не выкарыстоўваюцца такія тэксты ў творы, як лірычныя адступленнні, апісанні прыроды, якія ў творы арганічна звязаны з псіхалогіяй і дзеяннямі герояў, калі застаюцца толькі дыялогі ды “голая” сюжэтная лінія.

Трэба помніць, што неабходнай умовай арганізацыі тэкста скразной кампазіцыі з’яўляеца абавязковае захаванне мовы і стылістычнай своеасаблівасці аўтара.

б)Кампазіцыя па адной лініі ствараецца тады, калі са складанага мнагапланавага твора выбіраецца адна з тэм ці бярэцца за аснову лінія жыцця аднаго з герояў (напрыклад, Ганны ці Васіля з рамана І.Мележа “Людзі на балоце”).

в)Пры выдзяленні ўрыўка з вялікага па аб’ёму твора (паэмы, аповесці і г.д.) трэба, каб ён быў сюжэтна завершаны, і, галоўнае, істотным для ўсяго твора. Калі ж вядома, што большасць слухачоў не ведаюць усяго твора, тады трэба абавязкова знайсці ў творы радкі як для экспазіцыі ўрыўка, так і для яго завяршэння.

г)Манціраваннем тэкста называюць прыём, калі да ўрыўка падшукваюць пачатак і канец. Так напрыклад, працуючы над стварэннем кампазіцыі “Пеця Растоў” па раману Л.М. Талстога “Вайна і мір”, Дз. Жураўлёў, раскрыўшы ў ёй лёс героя зразумеў, што хаця сюжэтна ўрывак быў завершаны, але ён не выявіў асноўную думку аўтара і выканаўцы. І тады артыст-выканаўца дабавіў у кампазіцыю фрагменты з другіх частак рамана. Гэтыя фрагменты гаварылі аб вялікай сіле кахання, якое пераадольвае гора, кліча да жыцця. Заканчвалася кампазіцыя словамі : “Прачнулася каханне і прачнулася жыццё...”.

Выбраўшы для кампазіцыі шэраг найбольш істотных эпізодаў, пабудаваўшы іх у адну сюжэтную лінію, трэба яшчэ ўмець звязаць іх паміж сабою.

З гэтай мэтаю ў якасці “масткоў” знаходзяцца ў творы фразы, якія не ўвайшлі ў кампазіцыю.

д)Звядзенне тэкста выконваецца іншы раз у кампазіцыях па творах, маючых некалькі перакладаў. Звяраючы іх, выканаўца выбірае варыянты розных фраз, кускоў і зводзіць іх з асноўным тэкстам. “У такім выпадку, - папярэджвае Г.В.Артабалеўскі, - неабходна пільна сачыць, каб не атрымалася стылістычнага рознагалосся”.

Да гэтага трэба дадаць, што неабходна заўсёды захоўваць права аўтара твора. Нельга сваімі выпраўленнямі скажаць яго літаратурны почырк, твар.

Гэтыя і іншыя віды перапрацоўкі літаратурных крыніц узаемнапранікаючыя, яны часта прымяняюцца ў спалучэннях, але заўсёды пры гэтым трэба дабівацца, каб перш за ўсё, былі захаваны ўсе асаблівасці пісьма аўтара, яго твора.

Па-другое, уся кампазіцыя павінна быць пранізана жыццём і духам выканаўцы, прапушчана праз яго асабістае, выканальніцкае “Я”...

Па-трэцяе, “у даволі звужаных хранаметрычных рамках захаваць у кампазіцыі самае галоўнае і рашаючае ў творы.”1