Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
mifologia.doc
Скачиваний:
222
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.21 Mб
Скачать

А. А. Хмелянок

ЭТНАГРАФІЯ, МІФАЛОГІЯ І ФАЛЬКЛОР БЕЛАРУСАЎ:

МІФАЛОГІЯ

Вучэбны дапаможнік

для студэнтаў спецыяльнасцяў «народная творчасць (па напрамках)», «рэжысура», «хпарэаграфія», «дэкаратыўна прыкладное мастацтва»

Мінск 2011

ЗМЕСТ

РАЗДЗЕЛ 1. ТЭКСТЫ ЛЕКЦЫЙ

3

Лекцыя 1. Міфалогія як навука, асноўныя катэгорыі. Сутнасць міфалагічага светапогляду.

3

Лекцыя 2. Гісторыя вывучэння міфалогіі: асноўныя школы і накірункі.

6

Лекцыя 3. Формы старажытных вераванняў

12

Лекцыя 4. Міфалагічная мадэль свету.

18

Лекцыя 5. Беларуская міфалогія ў сістэме гуманітарных ведаў

22

Лекцыя 6. Касмагонія і міфалагічная тапаграфія беларусаў

26

Лекцыя 7. Богі і сакральныя істоты беларусаў

29

Лекцыя 8. Чалавек і прырода ў беларускай міфалогіі

37

Лекцыя 9. Духі культурнай прасторы ў беларускай міфалогіі

41

Лекцыя 10. Беларуская дэманалогія

44

РАЗДЗЕЛ ІІ. ТЭМАТЫКА І ЗМЕСТ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

48

РАЗДЗЕЛ ІІІ. ТЭКСТЫ ДЛЯ ВЫВУЧЭННЯ

67

РАЗДЗЕЛ 1. ТЭКСТЫ ЛЕКЦЫЙ

Лекцыя 1. Міфалогія як навука, асноўныя катэгорыі. Сутнасць міфалагічага светапогляду.

План.

1. Значэнне і змест паняццяў «міфалогія», «міф».

2. Сутнасць міфалагічнага мыслення.

3. Вызначэнне тэрміна «светапогляд», месца міфалогіі ў сістэме традыцыйнага светапогляду.

4. Міфалогія і фальклор.

Літаратура.

1. Беларуская міфалогія : Энцыклапед. слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клаіковіч. – 2-е выд., дап. – Мінск : Беларусь, 2006. – 599 с. : іл.

2. Конан, У. М. Міфалогія / У. М. Конан // Беларускі фальклор ; энцыклапедыя ў 2 т. – Т. 2. – Мінск : БелЭн, 2006. – С. 164–166.

3. Токарев, С. А. Мифология, С. А. Токарев, Е. М. Мелетинский // Мифы народов мира. – М., 1991. – С. 11–20.

4. Мелетинский, Е. М. Миф и историческая поэтика фольклора / Е. М. Мелетинский // Избранные статьи. Воспоминанияю – М., 2008. – С. 9–29.

1. Значэнне і змест паняццяў «міфалогія», «міф».

Міфалогія – гэта форма грамадскай (калектыўнай) свядомасці; спосаб разумення (успрымання) прыроднай і сацыяльнай рэчаіснасці на розных стадыях грамадскага развіцця.

Міфалогія з’яўляецца: 1. дамінантай (асноўным кампанентам) духоўнай культуры ў архаічных і старажытных грамадствах, асноўным спосабам мыслення, канцэптуалізацыі свету; 2. адным са складальнікам (не дамінуючым) у сістэме традыцыйнага светапогляду класічнай сельскай вуснай культуры (інакш кажучы, народнай культуры).

Міф – ад грэч. Mithos – слова, казанне. Мае два значэнні: 1. сістэма архаічных уяўленняў пра свет, якія выяўляюцца ў пачуццёва-канкрэтнай форме; 2. тэксты, якія ўвасобілі гэтыя ўяўленні. Сукупнасць таго і другога складае прадмет міфалогіі.

Калі супаставіць шматлікія вызначэнні міфа, то яны дакладна распадаюцца на дзве групы, у залежнасці ад таго, што ўзята за аснову – «уяўленне» або «апавяданне». Па самой сваёй сутнасці міф, прынамсі архаічны, – сімвалічнае апісанне мадэлі свету сродкамі апавядання пра паходжанне разнастайных элементаў сучаснай светабуддовы.

2. Сутнасць міфалагічнага мыслення.

Міфалагічнаму мысленню ўласцівыя наступныя прызнакі:

1. ачалавечванне (антрапамарфізм) усіх прыродных і культурных аб’ектаў, калі «чалавечыя» структуры і схемы пераносяцца на асяроддзе, якое апісваецца на мове антрапацэнтрычных паняццяў: руказ ракі, падножжа гары, горла глячка, дождж ідзе, сонца заходзіць і г.д.;

2. усеагульнае адухаўленне (анімізм). Напрыклад, у народныя этыялагічных легендах (легендах пра паходжанне) дрэвы, расліны, жывёлы, птушкі, насякомыя свядома удзельнічаюць у падзеях Свяшчэннай гісторыі: жывёлы і птушкі размаўляюць, сварацца, бываюць, з пункту гледжання народнай свядомасці, «святымі» і «грэшнымі». Падзеі апісаныя ў этыялагічных легендах да сённяшняга дня ўспрымаюцца ў народзе як праўдзівыя, якія здзейсніліся калісь у няпэўна далёкія часы, «калі яшчэ Бог хадзіў па зямлі»;

3. вельмі няпэўнае раздзяленне суб’екта і аб’екта, прадмета і знака, рэчы і слова, істоты і яе імя, прасторавых і часавых адносін, паходжання і сутнасці;

4. падабенства прадметаў у міфалогіі выглядае як тоеснасць, а замест вылучэння прызнакаў прадмета міф прапануе раздзяленне на часткі;

5. збліжэнне аб’ектаў па другасных якасцях, смежнасці ў прасторы. Напрыклад, прыкмета, вераванне, што нельга кідаць валасы ў паветра – будзе балець галава. Валасы – частка галавы, калі што здараецца з гэтай часткай, здарыцца з усім цэлым;

6. прынцып тлумачэння замяняўся ў міфалогіі татальным генетызмам і этыялагізмам. Тлумачэнне свету і яго частак, асобных істот, рэчаў зводзілася да расказу пра паходжанне. Так у этыялагічных легендах павук ратуе святое сямейства пры ўцёках у Егіпет і з тых пор яго нельга забіваць, асіна адмаўляецца схаваць святое сямейства – з тых пор яна дрыжыць, конь есць сена ў яслях, дзе ляжыць маленькі Хрыстос – і з тых пор ніколі не пад’есць, бусел паходзіць ад чалавека – таму яго нельга забіваць і крыўдзіць;

7. рэзкае размежаванне ранняга, свяшчэннага часу і сучаснага бягучага часу, у бягучым часе размежаванне святаў (сакральны час) і будней (прафанны час). Тое, што было катэгарычна забаронена ў будзённым жыцці, дазвалялася у святочны час: пераапрананне і маскі кялядоўшчыкаў, рытуальныя бясчынствы моладзі т да т.п. Здругога боку, тое, што трэба і неабходна рабіць ў будзённы час, напрыклад, працаваць, катэгарычна забараняецца ў святочны час, адсюль шматлікія расказы пра пакаранне за работу ў святы;

8. неаднароднасць прасторы, наяўнасць святых і нячыстых месцаў. Напрыклад, месца, дзе стаіць царква, манастыр, знаходзіцца камень-следавік з божым слядком, цячэ крыніца лічацца святымі, сюды ходзяць маліцца. Месца, дзе схаваны «закляты скарб», здзейснілася самагубства, якое ў традыцыйнай культуры і рэлігіі лічыцца самым страшным грахом – нячыстае. На нячыстых месцах пачынаюцца здавацца «зданні» – прывіды, пачуць патустароннія гукі, можна яўна ўбачыць нячыстую сілу.

3. Вызначэнне тэрміна «светапогляд», месца міфалогіі ў сістэме традыцыйнага светапогляду.

Міфалогія з’яўляецца дамінуючым кампанентам светапоглядных уяўленняў у архаічных і старажытных грамадствах, а таксама адным са складальнікаў ў сістэме традыцыйнага светапогляду класічнай сельскай вуснай культуры.

Светапогляд у філасофскім вызначэнні – сістэма поглядаў на свет і месца чалавека ў ім, а таксама абумоўленыя гэтымі поглядамі асноўныя жыццёвыя пазіцыі людзей, іх ідэалы, перакананні, гнасеалагічныя (пазнавальныя) прынцыпы, каштоўнасныя арыентацыі, погляд чалавека на звышнатуральныя сілы і сістэму ўзаемаадносін чалавека з імі.

Светапогляд абумоўлівае ўсе формы і праяўленні народнай культуры, і, у савю чаргу, усе формы і праяўленні традыцыйнай культуры праецыруюцца на пэўнае светапогляднае поле. У сучаснай літаратуры па фалькларыстыцы, этналогіі і антрапалогіі народны светапогляд апісваецца праз карціну (або мадэль) свету. У самым агульным выглядзе мадэль свету вызначаецца як скарочанае і спрошчанае адлюстраванне ўсёй сумы ўяўленняў пра свет унутры дадзенай традыцыі. Мадэль свету не адносіцца да паняццяў эмпірычнага ўзроўню, носьбіты традыцыі могуць не ўсведамляць яе ва ўсёй паўнаце.

У традыцыйнай мадэлі свету беларусаў можна вылучыць наступныя важнейшыя аспекты:

1. уяўленні пра звышнатуральныя сілы і адносіны з імі (вера і вераванні);

2. каштоўнасці і ідэалы;

3. мараль і нормы паводзін;

4. уяўленні пра жыццёвы цыкл чалавека, прыродныя рытмы, каляндарнае кола;

5. прасторавыя і часавыя параметры сусвету (святыя і нячыстыя месцы, святы і будні, сродкі «касмалагізацыі» прасторы).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]