Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Дойлидства

.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
231.99 Кб
Скачать

УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства

Рэферат

«Дойлідства»

А.І. Лакотка

Працу выканала

Студэнтка 1 курса 150 групы

Місюля Д.Д.

Выкладчык: Трусаў А.А.

Мінск, 2014

Кніга А.І. Лакоткі "Дойлідства" прысвечана аднаму з важнейшых кампанентаў культуры нашай краіны - дойлідству. Аўтар разумее пад дойлідствам сакраментальнае мастацтва архітэктуры, параўноўваючы апошнюю з музыкай. Комплексна аналізуецца эвалюцыя беларускай архітэктуры на працягу цэлага стагоддзя. Гісторык характарызуе тыпы паселішчаў, сакральныя, абарончыя, жылыя і грамадскія збудаванні, мастацкія рысы беларускай архітэктуры. На думку аўтара ў сучасны момант архітэктура ўсё больш трактуецца як мастацтва стварэння і гарманізацыі асяроддзя існавання чалавека. А.Лакотка дае кароткі нарыс беларускай гістарычнай і мастацтвазнаўчай навуцы вывучэння дойлідства, падкрэслівае, што сістэматычнае вывучэнне архітэктуры Беларусі пачалося толькі ў ХХ ст. Дойлідства з'яўляецца выразніцай нацыянальнага духу.

Кніга А.Лакоткі "Дойлідства" скаладаецца з 4 частак: Ассяроддзе жыцця беларусаў, абаронча-замкавае дойлідства, сакральнае дойлідства, жыллёвае і грамадзянскае дойлідства. Пачынаецца кніга з апісання сістэмы рассялення. Беларусь, на думку гісторыка, набыла структуру рассялення, характэрную для лясной, земляробчай паласы. Асновай рассялення з'яўляліся водныя артэрыі, аб гэтым сведчаць археалагічныя помнікі. Такім чынам,мы даведаліся, што на тэрыторыі Беларусі гістарычна склаліся ўмовы для развіцця ўзбярэжнага тыпу рассялення. А.Лакотка нагадвае таксама паселішчы, якія фарміраваліся на ўзбярэжжах азёраў. Далей чалавек стаў засяляць надпаплаўныя тэрасы. Адначасова ішло рассяленне на плато і ўзвышшах.

А.Лакотка апісвае сельскія паселішчы".Аўтар сцвярджае, што ў пагосце фармавалася цэнтральнае паселішча - з маёнткамі феадала, царквою. З ХIV ст. пагост знікае як гістарычны тып паселішчаў. Новый тып паселішча - вёска, якая з'яўлялася вотчынным цэнтрам. Пагост, на думку аўтара, быў абшчынным цэнтрам. Аўтар нагадвае валочную рэформу 1557 г., якая спрыяла ўтварэнню шматвулічных паселішчаў. Узнікалі новыя сёлы, падначаленыя вотчыннаму цэнтру . Калі б мы аказаліся у беларускай вескі на пач. ХХ ст., то ўбачылі: шматвулічнае паселішча з царквой, карчмой, грамадскім свірнам, царкоўна-прыходскай школай, маёнткам. Старажытным тыпам сельскага паселішча з'яўляліся хутары - аднадворныя паселішчы. Пераходзячы да ХVI ст. А.Лакотка заняўся фальваркамі, нагадаем, што разам з вёскамі аўтар падае і панскія сядзібы. Маёнткі зарыентаваны на вытворчасць збожжа на продаж. Гэта былі дробныя ўладанні (вотчыны) паноў. Далей аўтар апісвае час стварэння камун у час правядзення калектывізацыі. Ствараліся значныя групы весак са 100-150 дварамі. У гэтым раздзеле апісваюцца планіровачныя тыпы, а таксама размяшчае фота хутароў (1953 г.) Ваўкавыскага і Міёрскага р-наў, сучаснай забудовы пасёлка Расна Камянецкага р-на. Уражлівае фота калгаса "Рассвет" Кіраўскага р-на. Адзначым, што ў сенняшні час традыцыйная забудова сельскіх паселішчаў амаль страчана. Старадаўняя забудова з'яўляецца помнікам гістарычнага ландшафту, гісторыі і народнага дойлідства.

Знаёмімся з апісаннем мястэчак - гандлёва-апасрэдніцкіх цэнтраў паміж горадам і вёскай. Яны ўзнікалі каля замкаў, або будаваліся разам з імі (Іказнь, 1504), манастыроў (Жыровічы, 1643). Мястэчкі - рамантычная старонка беларускай нацыянальнай архітэктуры. Яны былі, па сутнасці, малым горадам. А.Лакотка мяркуе, што з некаторых мястэчак утварыліся гарады (Вілейка, Паставы, Клецк, Быхаў і інш.). Некаторыя, наадварот, сталі вёскамі (Пагост, Нача, Моталь і інш.). Аўтар лічыць, што мястэчкі магчыма падзяліць на берагавыя, сухадольныя і балотныя. Цікава, што Тураў - "балотнае мястэчка", што развілася на аснове буйной вёскі. Сярод мястэчак ХVII ст. аўтар нагадвае і Нясвіж. У гэтым раздзеле апісваецца планіроўка мястэчак (гатычная, рэнесансная, барочная). Змяшчаюцца фота мястэчак, планы дамоў. Гісторык разважае аб сучасным становішчы мястэчак, мяркуе, што магчыма "адраджэнне некаторых функцый, уласцівых былым мястэчкам”.

Наступны раздзел прысвечан гарадам, якія з'яўляюцца вяршыняй беларускага дойлідства. А.Лакотка выкарыстоўвае археалагічныя звесткі пра старажытную гісторыю беларускіх гарадоў. Падкрэсліваецца значэнне храма Святой Саффі ў Полацку. Аўтар мяркуе, што Сафійскія саборы (ХI-ХII стст. на ўсходнеславянскіх землях блізкі абліччам да храма ў Візантыі. Апісваецца каменны храм Віцебска, мураваны храм у Тураве (ХII ст.). Коратка апісваецца Брэст. Некалькі старонак прысвечаны мураванаму храму у Гродна (ХII ст.). Аўтар мяркуе, што трохнемфавая базіліка адрозніваецца ад храмаў Полацка і Турава муроўкаю. Гісторык мяркуе пра ўплыў еўрапейскага раманскага дойлідства на станаўленне архітэктуры Гродна і Панямоння. Далей мы знаёмімся з Мінскам. Гісторык выкарыстоўвае археалагічны матэрыял, прыводзіць версіі вядомых археолагаў Э.Загарульскага і Г.Штыхава. Падсумоўвае асаблівасці развіцця гарадоў Беларусі, азначае агульныя заканамернасці. Асобае месца займае Навагрудак, які ўзвышаецца ў ХIII-ХIV стст. Прыводзіць даныя з археалагічных раскопак. Даны фота забудовы Мінска, Навагрудка, Пінска, Ваўкавыска, Ліды. З кароткага агляду гісторыі ўзнікнення і развіцця гарадоў Беларусі А.Лакотка дае высновы. Мы знаёміміся з развіццем гарадоў у ХIХ-ХХ стст. Аўтар мяркуе, што на пачатку ХХ ст. асноўным будаўнічым матэрыялам у гарадах было дрэва. Цікава, што прыватныя пляцы мелі значныя садовыя насаджэнні. Аўтар прыводзіць дадзеныя каморніка, які паведамляў, што плошча садоў у Мінску на пачатак ХХ ст. роўная палове ўсёй тэрыторыі горада. Даны фото дамоў у Мінску .Далей апісваюцца аданаўленыя гарады "сацыялістычнага" аблічча. Тут А.Лакотка звяртае ўвагу на Дом ураду, Дом афіцэраў, корпус Нацыянальнай бібліятэкі. Аднак, па словах гісторыка, за савецкім часам многае з гістарычнай архітэктурнай спадчыны было страчана. Нагадвае рэстаўрацыю Траецкага прадмесця , помнікаў Верхняга горада ў Мінску.

Мал.1 тураускі храм

Другая частка прысвечана абаронча-замкаваму дойлідству. Пачынаецца з апісання земляных і драўляна-мураваных умацаванняў Х-ХIII стст. Аўтар разважае ад якіх фактараў залежалі развіццё і эвалюцыя абарончых збудаванняў. У перыяд ранняга сярэднявечча гэта былі частыя набегі ворагаў. Прыводзяцца даныя археалагічных даследаванняў старажытных умацаванняў (рэканструкцыя земляных умацаванняў на Менцы). Апісваецца брама Мінскага замка (рэканструкцыя Г. Штыхава і Ю. Зайца), а вось Э. Загарульскі лічыў, што брама магла мець 2 варыянты. Далей аўтар нагадвае нам "унікальны шэдэўр раманскай архітэктуры" Камянецкую вежу, якая ўзнікла на шляху набегаў рыцараў Тэўтонскага ордэна.

Мал.2 камянецкая вежа

Далей мы знаёміміся з абарончымі і палацава-замкавымі комплексамі ХIV-ХVII стст. Пашырэнню будаўніцтва абарончых збудаванняў паспрыяла, на думку гісторыка, уключэнне земляў Беларусі ў склад ВКЛ. Удала скарыстоўваліся стратэгічныя магчымасці прыродных першкод. Замкі ўзводзіліся ўздоўж рэчышчаў рэк ( Мсціслав, Крычаваў). У ХVI ст. крэпасці стаялі ў Дуброўна, Оршы, Копысі, Шклова, Магілёва і інш. Развітая інфраструктура крэпасцяў і замкаў была звязана з густою сеткаю шляхоў зносін. Аўтар дае агляд архітэктурна-планіровачных асаблівасцяў абарончых збудаванняў ХIV-ХVI стст. Пачынае ён з крэпасці Гарадок Давыдаў.. Нагадвае замак у Навагрудку, замак С.Баторыя ў Гродне. Развітая сісітэма замкаў мясцовага значэння існавала ў іншых гарадах Паазер'я. Асобнае месца адводзіцца Нясвіжу, Гродна, Міру. Апісваюцца палацавыя рысы ў забудове Нясвіжскага замка. А.Лакотка падкрэслівае стратэгічнае значэнне Нясвіжа. Гісторык адзначае, што адным з найбольш умацаваных гарадоў Беларусі быў Слуцк, апісвае ўмацаванні горада. Знаёміміся з замкавымі ўмацаваннямі Быхава, замкам у Гальшанах, домам-крэпасцю ў Гайцюнішках (1613).

А.Лакотка апісвае крэпасныя збудаванні канца ХVIII-пач. ХХ ст. На думку аўтара ў ХVIII ст. складваецца новае архітэктурнае разуменне крэпасці, якая з'яўляецца выключна ваенным аб'ектам, сама яна набывае суровы выгляд. Далей аўтар нагадвае нам пра Брэсцкую крэпасць, даецца яе план (рэканструкцыя закончана у 1914 г.). Гісторык апісвае шляхі развіцця архітэктуры абарончых і палацава-замкавых збудаванняў, азначая, што некаторыя элементы архітэктуры трансфармаваліся ў іншыя гістарычныя этапы.

3 частка прысвечана сакральнаму дойлідству. Аўтар падрабязна апісвае мураваную царкоўную архітэктуру. Першым храмам хрысціянскай мудрасці на землях Бларусі, па словах А.Лакоткі, была Сафія ў Полацку (ХI ст.). Прыводзяцца даныя археалагічнага вывучэння Сафійскага сабора (раскопкі 1967, 1976 гг). Далей аўтар апісвае Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр (даследаванні П.Рапапорта 1976 г.), Бельчыцкі манастыр (даследаванні Н.Вароніна), Барысаглебскую царкву Бельчыцкага манастыра, Пятніцкую царкву, якая мела багатае фрэскавае аздабленне. Галоўным культавым збудаваннем Бельчыцкага манастыра быў Вялікі сабор. Ёсць фота касцёла ў Ішкалдзі (ХV ст.).

А.Лакотка азначае, што мураваныя храмы ўзводзіліся і ў іншых гарадах Беларусі. У Віцебску будуецца Благавешчанская царква (раскопкі Г.Штыхава). Некаторыя даседчыкі, па словах аўтара кнігі, лічаць, што гэта праца візантыйскіх дойлідаў. У 1982 г. раскопкі праводзілі А.Трусаў, П.Рапапорт і Т.Бубенька.

На Мінскім замчышчы выяўлены рэшткі мураванага храма ХII ст. (даследаванні Г.Штыхава, Э. Загарульскага, В. Тарасенкі, А. Трусава). Далей аўтар паведамляе пра Каложскую царкву, Езуіцкі фарны касцёл ў Гродна. Шматлікія даследаванні даюць, на думку гісторыка, грунтоўныя звесткі пра яе архітэктуру. Апісваецца мураваны храм у Ваўкавыску (ХII ст.), храм у Навагрудку (выяўлен М.Каргерам). А.Лакотка падкрэслівае, што найбольшай выразнасцю і пластычнасцю вылучалася муроўка гродзенскай школы дойлідства. Аснову яе, па словах аўтара, складаў мур з плінфы, у масіў муроўкі ўключаліся рознакаляровыя валуны, паліваная кераміка, маёлікавыя пліткі, з якіх набіраліся дэкаратыўныя ўзоры. А.Лакотка лічыць, што аналагаў помнікаў сакральнага дойлідства гродзенскай школы ХII ст. адшукаць не ўдалося, блізкія ўзоры існуюць у Галіцка-Валынскім рэгіёне, нават у некаторых рэгіёнах Германіі і Італіі. Апісвае лаканічны па форме Троіцкі касцёл у Ішкальдзі (ХV ст.). Прыкладам аднавежавага мураванага збудавання з'яўляецца кальвінскі збор у Заслаўі (ХVI ст.). Аўтар апісвае і царкву абарончага тыпу ў Мураванцы. Галоўнымі асаблівасцямі сакральнага дойлідства Беларусі ХIV-ХVII стст. А.Лакотка лічыць тое, што ў адным збудаванні можна заўважыць матывы і канструкцыі готыкі, пластыку рэнесансу і малюнак барочных форм. У гэты час пачынаецца фармаванне комплексаў сакральных збудаванняў у інфраструктуры гарадоў і некаторых мястэчак. Уражліваюць фота іканастаса Мікалаеўскай царквы ў Магілёве, царскіх варот, амбона з Гродна (ХVIII ст.). Аўтар падсумоўвае вынікі разважанняў пра развіццё мураванага сакральнага дойлідства Беларусі.

А.Лакотка апісвае драўляную царкоўную архітэктуру, азначае адметныя асаблівасці беларускай драўлянай царквы. Фотаздымкі дапамагаюць нам уявіць выгляд храмаў: Юр'еўская царква ў Давыд-Гарадку (ХVII ст.), Георгіеўская царква ў Сінкевічах (ХVII-ХVIII стст.). Самым яркім прыкаладам архітэктуры гэтага тыпу, на думку даследчыка, з'яўляецца Міхайлаўская царква ХVIII ст. у Слуцку. Мястэчкі , невялікія гарады імкнуліся мець хоць і драўляныя, але выразныя па архітэктуры храмы. Цудоўныя храмы былі ўзведзены ў Рубелі, Слуцку, Кажан-Гарадку, Віцебску. Аўтар падкрэслівае, што эпоха класіцызму прынесла ў драўлянае царкоўнае будаўніцтва калонныя порцікі, атыкі і франтоны, аздабленне з драўляных пілястраў.

Мал.3 Міхайлаўская царква ХVIII ст. у Слуцку.

Аўтар знаёміць нас з мячэцямі і сінагогамі. Знаёміміся з капліцамі і званіцамі, якія характарызуюцца як цэрквы без алтароў. А. Лакотка нагадвае, што ў раннехрысціянскія часы капліцы ставіліся над магіламі пакутнікаў, над падземнымі цэрквамі, а таксама як знак месцазнаходжання прастола. Узводзіліся яны і на памятных мясцінах. Аўтар апісаў слупавую . капліцу паблізу Свянцян (фота пач.ХХ ст.). Гісторыя капліц вельмі цікавая старонка дойлідства, яна гаворыць пра адну з багаслоўскіх асаблівасцей тлумачэння ідэі малення.Аўтар дае характарыстыку тыпам беларускіх капліц. У асобную групу ён вылучае драўляныя капліцы-ратонды . А.Лакотка адзначае, што у драўляным сакральным дойлідстве Беларусі важную ролю меў светлы колер . Таксама трэба адзначыць, што ў аздабленні інтэр'ераў колер арганічна спалучаўся з элементамі народных мастацкіх рамёстваў. Цікавы прыдарожны мемарыяльны знак блізу Свянцян. 4 частка прысвечана жыллёваму і грамадзянскаму дойлідству. Пачынае аўтар з сельскага жылля. Мы знаёміміся з маёнткамі. Сядзібна-паркавая архітэктура Бларусі звязана з імёнамі Радзівілаў, Сапегаў, Паскевічаў. Мы даведаліся аб месцы і ролі маёнтка ў стварэнні сельскага жылога асяроддзя, аб жыцці і побыце, густах і звычках іх гаспадароў. На характар і аблічча маёнткаў моцны ўплыў аказала далучэнне Беларусі да працэсу агульнаеўрапейскага культурнага развіцця.

Цікава пазнаёміцца з апісаннем млыноў на хутарах. Аўтар коратка паведамляе пра двары ляснічых, конны манеж. Далей ён апісвае жылое асяроддзе гарадоў, пачынаючы з гарадскіх сядзіб ХII-ХVIII стст. Аўтар абапіраецца на даныя археалагічных даследаванняў. Размешчаны планы гарадскога жылля канца ХVIII-пач.ХХ ст. Магілёва, Мінска, Віцебска, Наваградка. Мы бачым сярэднявечныя гарады Беларусі: вуліцы вымашчыныя бярвеннямі, яны добраўпарадкаваны, для адводу вады выкарыстоўваліся спецыяльныя дараўляныя латакі. Аўтар адзначае, што многія буйныя сядзібы гараджан нагадвалі фальваркі. Сядзіба гарадскога бедняка нагадвала сялянскі двор. А. Лакотка адзначае, што ў гарадах Беларусі ішло будаўніцтва шматлікіх вытворчых збудаванніў (млыны ў Мінску). Далей аўтар знаёміць нас з забудовай гарадоў у пач. ХХ ст. , апісвае планіровачныя варыянты гарадскога жылля. У ХIХ ст. з’яўляюцца першыя праекты шматкватэрных дамоў, а таксама даходных дамоў. Знаёміміся з грамадзянскім дойлідствам: тэатральна-відовішчныя , навучальна-адукацыйныя збудаванні, адміністрацыйныя пабудовы. Разглядаем шматлікія фотаздымкі, асабліва цікавы ратуша ў Чачэрску, Архірэйскі дом у Мінску, а таксама будынкі сучаснай архітэктуры. Чытаем пры паштовыя станцыі і вакзалы, гандлёвыя збудаванні, корчмы, рэстараны, гасцініцы, лячэбныя і санаторныя комплексы, прамысловыя пабудовы. А.Лакотка нагадвае і манументальныя помнікі, якія ўслаўляюць векапомныя падзеі, вядомых дзеячоў. У Заключэнне аўтар дае кароткі аналіз , дадае спіс літаратуры.

Мае ўражанні:было вельмі цікава пазнаёміцца з апісаннем мястэчак, з рознымі відамі архітэктцры на тэрыторыі нашай краіны. Захацелася пабачыць кожны помнік, апісаны у кнізе, сваімі вачамі, дакрануцца да гісторыі. Чытала кнігу з задавальненнем.