10,13,15,21,22
.docx
22В истории феодальных государств Европы и Азии период феодальной раздробленности, охватывающий все средневековье, был объективно-закономерным этапом в поступательном развитии феодального общества и материального производства. С завершением в конце XI — начале XII в. генезиса феодального способа производства и утверждением его в качестве господствующего во всех отраслях хозяйства феодализм на Руси вступил в свою зрелую стадию, характеризующуюся развитым феодальным хозяйством и феодально-крепостническими -отношениями и соответствовавшими им надстроечными социально-общественными и государственно-политическими институтами (сложной феодально-сословной иерархии, феодального иммунитета, основных черт и элементов феодальной идеологии, права и государственного аппарата).Последовательность выделения земель в самостоятельные от Киева княжества и отдельные отличия в их политическом строе находились в прямой зависимости от уровня развития в них феодального землевладения и хозяйства, ремесла и городов, зрелости феодально-крепостнических отношений, расстановки классовых и внутриклассовых сил. Отношения между князьями, а также князьями и феодалами внутри княжеств. Оформились в сложную систему сеньориальных и вассальных отношений. По сравнению с предшествующим периодом эпоха феодальной раздробленности была более высоким этапом в развитии феодального общества, но она привнесла с собой и отрицательные черты, необходимость преодоления которых стала одним из факторов начавшегося в конце XIII в. на Руси и в ряде других европейских стран объединительного процесса. Утрата общегосударственного единства, бесконечные усобицы и войны между сюзеренами и их вассалами создавали в стране состояние постоянного хаоса, тяжело отражались на экономике страны, разъединяли ее воинские силы и ослабляли ее обороноспособность перед лицом иноземной агрессии. Для Руси и ряда других народов нашей страны эти присущие феодальной раздробленности черты имели наиболее тяжелые последствия. Гранича с бескрайними степными просторами Азии, откуда в течение веков волна за волной накатывались орды кочевников-завоевателей, Русь принимала и отражала их удары, заслоняя тяжелой для себя ценой другие народы, европейскую цивилизацию. Изнурительная многовековая борьба с кочевниками ставила Русь (по сравнению с другими европейскими странами) в неблагоприятные условия для ее развития по пути исторического прогресса.До монголо-татарского нашествия социально-экономическое и культурное развитие русских земель шло в уровень с развитием других европейских стран. Как и в странах Западной Европы, на Руси в конце XII — начале XIII в. началось развитие товарно-денежных отношений, наметились тенденции к превращению ремесленного производства в мелкотоварное, что было одним из важнейших условий для последующего развития в недрах феодального строя буржуазных элементов и отношений. Катастрофический удар, нанесенный полчищами Батыя по производительным силам и экономике Руси, усугубленный затем тяготами золотоордынского ига, пресек дальнейшее развитие этих прогрессивных тенденций, положил начало ее общему отставанию от развития западноевропейских стран, избежавших монгольского погрома и чужеземного ига. Восстановление подорванного нашествием хозяйства и новый экономический подъем в русских землях в XIV — XV вв. происходили в направлении дальнейшего развития и укрепления феодального землевладения, крепостнического хозяйства и феодальных отношений вширь и вглубь. Этот сугубо феодальный характер экономического развития русских земель в XIII -XV вв. предопределил ряд существенных особенностей объединительного процесса на Руси, начавшегося почти одновременно с образованием национальных государств в ряде других стран Западной Европы. В западноевропейских странах победа королевской власти над силами феодальной децентрализации была достигнута в значительной мере ее союзом с городами, в которых все большее значение приобретали формировавшиеся из средневекового сословия городских бюргеров буржуазные элементы.На Руси в силу более слабой после нашествия развитости городов и их феодального характера великокняжеская власть в своей объединительной политике опиралась прежде всего на основную массу господствующего класса феодалов, для которой на данном историческом этапе система феодальной раздробленности становилась преградой на пути расширения и развития феодального землевладения и хозяйства, вовлечения крестьян в более тяжелые формы феодальной зависимости и эксплуатации. Важным фактором объединительного процесса на Руси явилась всенародная борьба за свою национальную независимость и государственность, за свержение чужеземного ига, обеспечившая великокняжеской власти под-держку со стороны самых различных социальных слоев тогдашнего общества. Объективно объединительный процесс на Руси начался с «феодальной концентрации» — территориального роста и политического усиления отдельных княжеств, превращавшихся в «великие княжения». В начавшейся между ними борьбе за политическое преобладание выявлялся общерусский политический центр, возглавивший борьбу за объединение разрозненных русских земель в единое государство и за свержение золотоордынского ига. Победителем в этой борьбе вышло Московское княжество, столица которого Москва в княжение Дмитрия Ивановича Донского становится общепризнанным политическим и национальным центром формировавшегося Русского государства. Успехи Москвы в государственно-политическом объединении русских земель были закреплены ее победой над коалицией удельных князей, попытавшихся в ходе развязанной ими во второй четверти XV в. феодальной войны восстановить рушившиеся порядки феодальной раздробленности.Объединительный процесс завершился ликвидацией в последней трети XV — первой четверти XVI в. сохранявших еще (подчас уже иллюзорную) независимость земель и княжеств. Но это уже был новый этап в истории Русского государства, в котором завершение объединительного процесса неразрывно соединилось с началом борьбы за государственную централизацию и за окончательную ликвидацию золотоордынского ига.К наиболее важным причинам и предпосылкам феодальной раздробленности можно отнести: · повсеместное распространение пашенного земледелия, как основного способа обработки земли; · развитие ремесла и торговли, рост городов; · рост экономических ресурсов удельных князей; · упадок торгового пути «из варяг в греки».
|
21Матэрыяльная і духоўная культура беларускіх зямель Х – ХІІІ ст. 21. Матэрыяльная і духоўная культура беларускіх зямель Х – ХІІІ ст. Уводзіны У цеснай сувязі з дзяржаваўтваральнымі працэсамі на Беларусі у 9 – 13 стст. ішло развіццё культуры. Найбольш яскравым праяўленнем гэтага боку грамадскага жыцця стала прынняцце і распаўсюджванне хрысціянства. Першыя славянскія супольнасці, якія рассяліліся на Беларусі – крывічы, дрыгавічы і радзімічы, - вызнавалі язычніцкую рэлігію. Гэта забліжала іх з аўтахтонным несельніцтвам – балтамі і, верагодна, стала адной з прычын з’яўлення прадзяржаўных утварэнняў з поліэтнічным насельніцтвам – Полацкага і Тураўскага княстваў. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях У 10 ст. існавала дзве хрысціянскія царквы: заходняя на чале з папам у Рыме і ўсходняя з усяленскім патрыярхам у Канстанцінопалі. Істотнай розніцы паміж імі тады яшчэ не было. Афіцыйнае прыняцце хрысціянства ў яго вызантыйскай традыцыі ў 988 г. кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам як дзяржаунай рэлігіі – важная падзея ў гісторыі ўсходніх славян, у тым ліку тых, якія знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыняцце хрысціянства з’яўлася, безумоўна, прагрэсіўнай з’явай ва ўсіх сярэднявечных дзяржавах. Больш упэўнена можна сцвярджаць, што хрысціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамі вышэйшай знаці ўслед за афіцыйным увядзеннем яго ў Кіеве. Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагнеды, хутка пасля прыняцця новай веры пачаў княжыць у Полацку. Аб клопаце па распаўсюджванню тут хрысціянства ўскосна сведчыць характарыстыка Ізяслава, змешчаная ў Цвярскім летапісе, дзе сказана, што ён “прилежаще прочитанию божественных писаний”, г. зн. быў вельмі набожны. У пісьмовыя крыніцы трапіла цікавае падане аб Рагнедзе-манахіні, якая правяла апошнія гады свайго жыцця ў “манастыры” пад імем чарніцы Анастасіі. Ён, па мясцовых паданнях, размяшчаўся паблізу ручая Чарніца ў Заслаўі. Магчыма, гэта быў пачатковы скіт, якому не суджана было стаць сапраўдным манастыром па прычыне смерці манахіні-адзінотніцы ў 1000 годзе. Згодна паведамленню “Аповесці мінулых гадоў”, пасля прыняцця хрысціянства ў Кіеве князь Уладзімір Святаславіч накіраваў ў Тураўскую зямлю ў якасці пасадніка свайго сына Святаполка. Падобна іншым княжычам, ён быў абавязаны не толькі валодаць дрыгавіцкай зямлёй, але і распаўсюджваць тут новую веру. У іншых крыніцах (“Сказанні аб Барысе і Глебе”, Пераяслаўска-Суздальскім летапісе) гаворка ідзе аб накіраванні Святаполка на княжанне ў Пінск. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што Святаполк атрымаў адначасова два гарады і мог сапраўды некаторы час знаходзіцца ў Пінску. Паводле дайшоўшага да нас падання, сам князь Уладзімір Святаславіч заснаваў пад Пінскам Лешчынскі манастыр. Выказваюць меркаванні, што Тураў стаў цэнтрам епархіі пасля таго, як у 1088 г. тут пачаў княжыць Святаполк Ізяславіч, праўнук Уладзіміра. Культура. Вядомыя дзеячы асветы Клімент Смаляціч, царкоўна-палітычны дзеяч, мысліцель, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1-й палове 12 ст. ў Смаленску. Быў манахам Зарубскага манастыра каля Кіева. Стаў вядомы дзякуючы сваёй рознабаковай адукаванасці, рэдкай эрудыцыі, выдатнаму літаратурнаму таленту. Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс, К.С. «быў кніжнік і філосаф, якіх у Рускай зямлі не бывала». Высокую на той час адукацыю ён, верагодна, атрымаў у Канстанцінопалі. Як прыхільнік развіцця ўсходнеславянскай культуры, змагар супраць засілля ў рускай царкве грэчаскага духавенства К.С. актыўна агітаваў за царкоўную аўтакефалію. Ён нястомна даказваў, што назначэнне мітрапалітаў для Кіеўскай Русі - унутраная справа рускага праваслаўя, і дыктат Візантыі ў гэтым пытанні пярэчыць інтарэсам народа, царквы, дзяржавы. Паводле яго пераканання, мітрапаліты-грэкі, якія дрэнна валодалі славянскай мовай, не маглі даць столькі карысці для царкоўнага ўпарадкавання і народнай асветы, колькі можна было чакаць ад мітрапалітаў мясцовага паходжання. Узнікла рэальная пагроза ўнутрыцаркоўнага расколу. Разумеючы, да якіх вынікаў можа прывесці гэты канфлікт ва ўмовах раздробленасці Русі, князь Расціслаў заклікаў абедзве партыі да стрыманасці і разважлівасці. Нельга, казаў ён, каб безупыннае крывавае саперніцтва ўдзельных князёў за валоданне Кіевам узмацніла барацьбу за права той ці іншай княжацкай кааліцыі ўзводзіць у мітрапаліты свайго чалавека, абцяжарыла разладамі на рэлігійнай глебе жыццё грамадства, якое і без таго вельмі пакутуе ад палітычных усобіц. Ефрасіння Полацкая (1102 – 24.5.1173) Прадстаўніца хрысціянскага культурнаасветніцкага руху ў Полацкім княстве 12 ст. Першая жанчына гэтага перыяду, прылічаная да святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча. У 2й палове 11 — 1й палове 12 ст. полацкае княства як самастойная i моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню i ў культурным жыцці. Трывалымі былі гандлёвыя i культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу i Захаду. Пісьменнік, царкоўны дзеяч Кірыла Тураўскі (каля 1130 – 1182) Старажытнарускі (старабеларускі) пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» — кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, — гаворыцца ў ёй, — нарадзіўся i выхаваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, Багацця i тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнупь вучэнне боскіх кніг i добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях». Атрымаў добрее хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі i мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Памайстэрску валодаў народнай вобразнай i стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію i красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх менестыроў. Творы К. Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі i распаўсюджваліся ў спісах 12—17 ст. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І.Фёдарава i П.Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) i інш. выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап мінскі i тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны беларускага асветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956—58. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956). К. Тураўскі развівае багаслоўскую традыцыю ўсходніх айцоў хрысціянскай царквы, паводле якой Бог ёсць непазнавальны ў ланяццях, трансцэндэнтны (паза межамі людскога вопыту) Дух як абсалютны суб'ект, які сімвалічна пазнаецца праз пазнанне i ўмілаванне створанага ім дасканалага сусвету, праз веру i любоў да Яго адзінароднага i аднаіснага з ім Сына Ісуса Хрыста, праз якога адбылася тайна спалучэння Духа i цела, Бога i чалавека, трансцэндэнтнага i іманентнага светаў. А праз гэту тайну стала магчымым выратаванне чалавека i ўсёй «плоці» прыроды, ix далучэнне да трэцяй іпастасі Святой Троицы — да Святога Духа, стала рэальнай перамога жыцця над смерцю, святасці над трахом. Багаслоўская канцэпцыя К.Тураўскага грунтуецца на гэтых асноўных пастулатах хрысціянскага светапогляду. Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая i асветніцкая творчасць К.Т. была сапраўдным адкрыццём красы i мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку i паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру i мову свайго народа. 3 пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць i ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле i прыгажосці лірычнага самавыяўлення.
|
Сутнасць язычніцкіх культаў заключалася ў магічным уздзеянні на прыроду. У большай ці меншай ступені захоўвалася ў духоўнай культуры многіх народаў нават пасля прыняцця адной з сусветнай рэлігій, што было звязана з захаваннем традыцый у сферы працоўнай дзейнасці, штодзённых паводзін, а таксама з непаўнатой ведаў чалавека аб прыродных і сацыяльных з'явах, немагчымасцю поўнасцю падначаліць сабе сілы прыроды. Для язычніцтва характэрны вера ў шматлікіх багоў і божастваў (політэізм); абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій (пантэізм); перакананне ў рэальным існаванні душы, добрых і злыхдухаў (анімізм); надзяленне чалавечымі рысамі і якасцямі прыродных з'яў, багоў, міфічных істот (антрапамарфізм); вера ў цудадзейную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызм); уяўленні аб звышнатуральнай роднасці паміж людзьмі і пэўным відам жывёл, раслін (татэмізм); магічныя дзеянні; культ продкаў. Прыхільнікі язычніцтва — язычнікі (паганцы) — прыносілі разнастайныя ахвярапрынашэнні (часцей прадукты харчавання, расліны, радзей — жывёл і нават людзей) шматлікім божаствам, пакланяліся духам рэк, азёр, лясоў, асобных жывёл, а таксама дрэвам, камяням, крыніцам і г.д. Найбольш паважаныя язычніцкія багі славянскіх плямёнаў — Пярун (бог грому і маланкі), Вялес (бог жывёлагадоўлі), Сварог (бог неба) і яго сын Даждзьбог (бог сонца). Язычніцкія культавыя збудаванні называліся капішчамі (свяцілішчамі). У цэнтры капішчаў знаходзіліся драўляныя ці каменныя ідалы, каля якіх праводзіліся святкаванні, выконваліся рытуальныя дзеянні. У Беларусі з канца Х-ХІ ст. язычніцтва пачало паступова выцясняцца хрысціянствам. Працяглы час тут захоўвалася своеасаблівае «двухвер'е», калі адначасова існавалі дзве найбольш уплывовыя рэлігійныя практыкі — язычніцтва і хрысціянства. Старажытнае язычніцкае паходжанне маюць многія беларускія народныя святы, абрады, звычаі —Купалле, Каляды, Дзяды, Радаўніца, трызна, «гуканне вясны», ваджэнне «куста»(польск.) бел., пахаванне «стралы»(польск.) бел. і інш. У сучасным беларускім грамадстве для свядомасці часткі насельніцтва (найперш для вясковых жыхароў пажылога ўзросту) характэрны рэлігійныя прымхі, якія захоўваюць у сабе сляды язычніцтва на ўзроўні народных святаў, абрадаў і звычаяў (напр., язычніцкімі па свайму паходжанню з'яўляюцца многія замовы, варажба, асобныя народныя святы, абрады і інш.). Рэшткі язычніцтва захоўваюцца ў выглядзе выкарыстання асобнымі людзьмі разнастайных замоў (загавораў, шэптаў), добразычлівых ці зламысных пажаданняў (праклёнаў), засцерагальных слоў і выказванняў (накшталт «Чур мяне»), у распаўсюджаных забабонах (тыпу «чорнага ката», «чортавай дзюжыны»), распаўсюджаных звычках адцурання ад усяго злога, дрэннага (пляваць тройчы праз левае плячо, прыгаворваць «цьфу, цьфу, цьфу» і г.д.). Яшчэ і цяпер асобныя жыхары Беларусі выкарыстоўваюць абрады лячэбнай магіі (знахарства), пакланяюцца асобным камяням, дрэвам, крыніцам і да т.п.
П аняцце сярэднявечча было ўведзена італьянскімі гуманістамі ў XV ст. і азначае перыяд у гісторыі чалавецтва, які раздзяляе антычнасць і Адраджэнне. Традыцыйная класіфікацыя сярэднявечча выглядае так: ранняе - V-Х стст., класічнае - ХІ-ХV стст., позняе — XVXVII стст. Пераход ад антычнай да сярэднявечнай цывілізацыі з феадальнай грамадска-гістарычнай сістэмай у Еўропе заняў V-VІІІ стст. Феадалізм — гэта грамадска-гістарычная сістэма, якая характарызуецца прыналежнасцю ўсіх зямель феадалам, марудным развіццём тэхнікі, асабістай залежнасцю сялянства, прымацаваннем сялян да зямлі, натуральнай гаспадаркай. Вылучаецца некалькі тыпаў, або шляхоў, станаўлення феадалізму: 1. Візантыйскі - усталяванне феадальнага ладу было адзначана суіснаваннем дзяржаўнай, феадальнай, сялянскай, абшчыннай уласнасці. Усходнерымская, або Візантыйская, імперыя здолела захаваць культурную антычную спадчыну (у асноўным грэчаскую) з гарадской цывілізацыяй, моцным юрыдычным рымскім правам і рабаўладаннем. Працягвалі развіццё гарады Канстанцінопаль (Царград), Александрыя, Антыёхія, Эфес, Цір, Бейрут. Былі арганізаваны карпарацыі вольных рамеснікаў, гандляроў, судаўладальнікаў. 2. Італьянскі тып развіцця феадалізму быў найбольш цяжкі і разбуральны. У V ст. Заходнерымская імперыя была захоплена варварамі, якія ўжо адчулі ўплыў іранскай, азіяцкай культур. Адкінуўшы спачатку за непатрэбнасцю вялікую частку антычнай культуры і дасягненні яе цывілізацыі, варвары да IX ст. адрадзілі рамёствы, аднавілі міжнародныя гандлёвыя сувязі, замацавалі іерархію феадальных зямельных адносін. Вярхі захопнікаў пераўтварыліся ў буйных землеўладальнікаў, а болыпая частка воінаў стала мелкімі землеўладальнікамі, што паступова страчвалі сваю незалежнасць. Варвары прынеслі з сабой культуру апрацоўкі металаў (зааморфны стыль арнаментаў у ювелірнай працы, вытворчасць высокаякаснай зброі), гарбарнае майстэрства. У 843 г. Італія выдзялілася з імперыі Карла Вялікага як самастойная дзяржава (за выключэннем поўдня). 3. Французскі шлях быў характэрны для краін, што ўваходзілі ў Рымскую імперыю. Яны яшчэ захоўвалі асновы абшчынна- родавага ладу, калі пачалося пераўтварэнне правадыроў плямёнаў ва ўладальнікаў феодаў (вялікіх надзелаў зямлі), а вольных абшчыннікаў - у залежных сялян. У VIII—IX стст. у Франкскай дзяржаве панавала буйная феадальная вотчьша, якую апрацоўвалі калоны (зямельна залежныя сяляне) і сервы (асабіста залежныя сяляне). 4. Для скандынаўска-рускай мадэлі генезісу феадалізму галоўнай рысай з'яўляецца пераход ад першабытнай грамадска-эканамічнай сістэмы адразу да феадалізму, мінуючы класічнае рабаўладанне (у цяжкіх кліматычных умовах утрыманне вялікай колькасці рабоў і выкарыстанне іх працы было эканамічна нявыгадна. Таму на ўсходнеславянскай тэрыторыі было распаўсюджана толькі патрыярхальнае рабства). У ІХ-Х стст. уласнікам зямель на Старажытнай Русі была дзяржава. Баяры атрымлівалі зямлю ў часовае карыстанне або проста мелі права збору дані з пэўнай тэрыторыі за сваю службу. Таму баярства імкнулася быць бліжэй да княжацкага двара, а не адасабляцца. Абшчына таго часу мела назву «вервь», за сваю зямельную маемасць яна рэгулярна плаціла падаткі (даніну). Феадальнае землеўладанне на Русі расло марудна, і толькі ў ХІ-ХІІ стст. адбылося разлажэнне дзяржаўнай формы маёмасці і ўзнікненне прыватна-феадальнай. Асновай землеўладання стала баярская вотчына, што пераходзіла ў спадчыну ад бацькі да сына. Большасць насельніцтва складалі вольныя сяляне — смерды. Палонныя рабы называліся халопамі і маглі сябе выкупіць. Такі шлях развіцця феадалізму быў характэрны для Расіі, Беларусі, часткі Украіны, Скандынавіі, Усходняй Прыбалтыкі, часткова - шатландскага рэгіену. 5. Мусульманскі тып развіцця феадальнай грамадска-эканамічнай сістэмы звязаны з узнікненнем ісламу ў VII ст. і яго распаўсюджваннем у краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Для плямёнаў Аравійскага паўвострава ён стаў сцягам мклівых захопаў суседніх тэрыторый. За VІІ- IХ стст. арабы захапілі Блізкі Усход, Іран.
|
|