Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-4.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
181.86 Кб
Скачать

1

Гісторыя – навука аб прошлым, зведаным. Гісторыя уяўляе сабой комплекс сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць прошлае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці. Як комплекс навук гісторыя ўключае ў сябе такія спецыяльныя дысцыпліны, як археалогія і этнаграфія, навукі, якія вывучаюць гісторыю розных бакоў навукі і тэхнікі (гісторыя матэматыкі, гісторыя фізікі, гісторыя радыётэхнікі і электронікі і г. д.) і розных галін культуры (гісторыя тэатра, гісторыя архітэктуры, гісторыя музыкі і г. д.). Гісторыя ўваходзіць у групу сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць той ці іншы рэгіён (афрыканістыка, балканістыка і г. д.), народ (беларусазнаўства, русістыка, сіналогія і г. д.) ці групу народаў (славяназнаўства).

Устанаўленне заканамернасцей гістарычнага развіцця дасягаецца шляхам выяўлення і даследавання фактаў, падзей і працэсаў. Канкрэтна-гістарычны, факталагічны матэрыял з’яўляецца базай гістарычнай навукі, а калі яго няма, то і няма гісторыі як навукі. У сілу сваёй спецыфікі гісторыя адказвае на пытанні аб тым, што, калі, дзе, чаму і пры якіх абставінах адбылося, якія этапы прайшло ў сваім развіцці і чым стала сёння з пункту гледжання гістарычнага вопыту.Гісторыя – складаная, шматгаліновая навука аб прошлым, зведаным, аб тым, калі ўзнікла чалавечая цывілізацыя на нашай Планеце, якія этапы яна прайшла ў сваім развіцці, які агульнацывілізацыйны вопыт набыла і як яна крочыць у будучыню сёння.

Напісаная гісторыкамі і выпушчаная ў свет кнігавыдаўцамі, гісторыя павінна насіць пазітыўны характар, уключаць у сябе станоўчы, творчы зарад, выхоўваць у чытача высокія духоўныя і маральныя якасці і перш-наперш любоў да Айчыны,Кожны грамадзянін, кожны школьнік і студэнт, які вывучыў курс гісторыі, павінен разумець, што будучае краіны і народа, будучае кожнага чалавека заключана ў прошлым, у нашай гісторыі. Напрыклад, Рэспубліка Беларусь стала суверэннай дзяржавай не толькі і не столькі дзякуючы таму, што ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. нацыянальныя дзеячы Беларусі рабілі спробу стварыць нацыянальную дзяржаўнасць на буржуазнай аснове, а дзякуючы таму, што ў 1919 г. была створана Беларуская ССР, у якой у складзе СССР быў створаны магутны вытворча-эканамічны, навукова-тэхнічны і інтэлектуальны патэнцыял, які з’явіўся базай, фундаментам суверэннасці сённяшняй Беларусі. Пагэтаму гісторыя перыяду, калі БССР уваходзіла ў склад СССР, павінна разглядацца намі з патрыятычных пазіцый, насіць пазітыўны характар.

Гістарычная праўда ўяўляе сабой камбінаваную, многапланавую, многагранную ісціну. Але ж у тыя гады была здзейснена грандыёзная сацыялістычная індустрыялізацыя, створаны буйныя калектыўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Ажыццёўленая на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў сапраўдная культурная рэвалюцыя не мае аналагаў і сёння, бо ў свеце, прадстаўнікі “залатога мільярда” якога любяць хваліцца сваёй цывілізаванасцю, 1,2 млрд. чалавек не ўмеюць ні чытаць, ні пісаць.

Гаварыць аб “гістарычным краху Расіі” у выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі, аб “гістарычным тупіку”, аб “няўдалым сацыялым эксперыменце бальшавікоў” і г. д. – значыць займацца міфатворчасцю, выконваць палітыка-ідэалагічны заказ з тым, каб людзі, асабліва моладзь, забыліся пра Кастрычніцкую рэвалюцыю, нічога не ведалі аб савецкім дзяржаўным і грамадскім ладзе, аб дасягненнях СССР і БССР у сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і духоўнай сферах.

Ход гісторыі мае глыбінны сэнс, які цяжка вызначыць, але які з’яўляецца больш значным за ўсе нашы думкі і разважанні аб гісторыі. Да 1941 г., напрыклад, ніхто не мог нават уявіць сабе, што краіне і яе народу прыйдзецца весці вайну за сваё існаванне на планеце з магутнай ваеннай машынай, якая ўключыла ў сябе амаль усе рэсурсы Еўропы. Але ход гісторыі ва ўсёй яе паўнаце магчымасць вайны неяк прадбачыў: павялічваўся хуткімі тэмпамі вытворча-эканамічны, навукова-тэхнічны, абаронны і духоўны патэнцыял савецкага грамадства. Калі б гэтага не было – не было б і Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вызначыць гэты глыбінны сэнс хода гісторыі – задача ў першую чаргу прафесіянальных гісторыкаў, навукоўцаў, грамадскасці.

Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

Курс “Гісторыя Беларусі” ахоплівае гісторыю Айчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. Ён адлюстроўвае гісторыю той часткі чалавецтва, якая на працягу тысячагоддзяў насяляла тэрыторыю сучаснай Беларусі.

Чалавечае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло наступныя перыяды свайго развіцця.

Старажытнае грамадства. Яго храналагічныя рамкі – 40 тыс. гадоў да н.э. – V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40 тыс. гг.

да н.э. – 2 тыс. гг. да н.э.); бронзавы век (каля 2 тыс. гг. да н.э. – пачатак 1 тысячагоддзя да н.э.); жалезны век (пачатак 1 тысячагоддзя да н.э. – V ст. н.э.).

Сярэднявечча – канец V – ХV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V – перш. пал. ХІІІ ст.); развіццё феадальнай сістэмы (сярэдзіна ХІІІ – ХV ст.).

Новы час – ХVІ – пачатак ХХ ст. Падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (ХVІ – канец ХVІІІ ст.); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (канец ХVІІІ ст. – 1917 г.).

Навейшы час – з 1917 г. – да нашых дзён.

  1. Крыніцы па гісторыі Беларусі.

Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц. Гістарычныя крыніцы – пісьмовыя дакументы і рэчавыя прадметы, якія непасрэдна адлюстроўваюць гістарычны працэс і даюць магчымасць вывучаць прошлае чалавечага грамадства. Гістарычная дысцыпліна, якая распрацоўвае тэорыю і методыку вывучэння і выкарыстання гістарычных крыніц (у асноўным пісьмовых), называецца крыніцазнаўствам.

Гістарычныя крыніцы падзяляюцца на 6 асноўных груп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона. Асабліва важнае значэнне маюць пісьмовыя крыніцы. Сярод іх – заканадаўчыя акты (“Русская Правда” ХІ ст.; дагаворы Русі з грэкамі 907, 911 і 914 гг.; прывілеі, якія выдаваліся вялікімі князямі літоўскімі і каралямі Рэчы Паспалітай, а таксама агульназемскія і абласныя прывілеі; Судзебнік Казіміра 1468 г.; Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг.; уніі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай; законы, маніфесты, палажэнні, указы, рэскрыпты ўрада Расійскай імперыі; акты заканадаўчых і выканаўчых органаў БССР і СССР, Рэспублікі Беларусь і г. д.

Да пісьмовых крыніц адносяцца матэрыялы справаводства. Гэта – “Литовская метрика” – дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага; сеймавыя матэрыялы ХVІ – ХVІІІ стст. (напрыклад, “Дзённік Люблінскага сейма 1569 г.”); матэрыялы судовых устаноў Вялікага княства Літоўскага (актавыя кнігі); дакументацыя дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў, банкаў, а таксама палітычных партый і грамадска-палітычных арганізацый мінулага і сучаснага.

Спецыфічны тып дакументаў прадстаўляе комплекс эканоміка-геаграфічных, гаспадарчых і статыстычных апісанняў ХVІ – ХХ стст. Сярод іх гаспадарчыя апісанні ХVІ – ХІХ стст. (пісцовыя кнігі, інвентары); эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні канца ХVІІІ – ХІХ ст. (матэрыялы генеральнага межавання канца ХVІІІ ст., інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы ХІХ ст., ваенна-тапаграфічныя апісанні); пазямельныя даследаванні, ваенна-конскія перапісы, спісы фабрык і заводаў, перапісы насельніцтва (напрыклад, “Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 года”, усесаюзныя перапісы насельніцтва 1923, 1926, 1937, 1939 гг. і інш.).

Адной з важнейшых гістарычных крыніц з’яўляюцца летапісы. Сярод іх “Аповесць мінулых гадоў” (ХІІ ст.), Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі (Кёнігсбергскі) летапісы, “Летописец великих князей литовских”, “Хроника Великого княжества Литовского и Жомойтского”, “Хроника Быховца” (ХV – ХVІ стст.), Баркулабаўскі летапіс канца ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Да гістарычных крыніц адносяцца мемуары і дзённікі. Часта яны з’яўляюцца адзіным сведчаннем, якое дае ўяўленне аб той ці іншай падзеі або факце.

У якасці гістарычных крыніц могуць выкарыстоўвацца і літаратурныя творы. Гераічная, часам трагічная гісторыя беларускага народа яскрава адлюстроўваецца ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, П. Броўкі, І. Мележа, І. Шамякіна і іншых выдатных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

У Новы і Навейшы час беларускай гісторыі важнае значэнне набыў перыядычны друк. Ён адрозніваецца разнастайнасцю палітычнага спектра і аператыўным распаўсюджаннем інфармацыі аб падзеях і фактах у жыцці Беларусі і за яе межамі.

Асобную і вельмі важную групу гістарычных крыніц складаюць рэчавыя прадметы – прадметы вытворчай гаспадаркі (прадметы і сродкі працы, прадукты вытворчасці) і творы мастацтва (пабудовы, скульптуры, карціны і г. д.). Створаныя людзьмі, яны сведчаць не толькі аб узроўні прафесійнага майстэрства іх аўтараў, але і аб ступені развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры грамадства.

  1. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.

Гістарыяграфія (ад слоў “гісторыя” і грэч “grapho” – пішу) – літаральна апісанне гісторыі, адсюль гістарыёграф (тое ж, што і гісторык). Сэнс гэтага паняцця зводзіцца да наступнага: 1) Гісторыя гістарычнай навукі (накапленне гістарычных ведаў, рознае тлумачэнне гістарычных з’яў, змена метадалагічных накірункаў у гістарычнай навуцы і інш.). 2) Сукупнасць гістарычных даследаванняў, прысвечаных пэўнай эпосе (гістарыяграфія эпохі феадалізму (капіталізму), тэме ці перыяду (гістарыяграфія гісторыі рабочага класа Беларусі ХІХ – ХХ стст.), ці сукупнасць гістарычных работ, аб’яднаных агульнымі рысамі: тэарэтычнымі (ліберальна-буржуазная, дэмакратычная, марксісцкая гістарыяграфія і інш.), нацыянальнымі (беларуская, расійская, украінская, польская гістарыяграфія).

Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэта І. Анацэвіч, М. Баброўскі, І. Даніловіч, Т. Нарбут, Ю. Ярашэвіч і інш. І. Даніловіч упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. і іншыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Ю. Ярашэвіч апублікаваў фундаментальнае даследаванне “Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца ХVІІІ ст. (Вільня, 1844 –1845. Т. 1 – 3). Вывучэннем гісторыі Вялікага княства Літоўскага, збіраннем археалагічных крыніц, пошукамі і апрацоўкай матэрыялаў для “Актов Западной России” (СПб., 1846 – 1853. Т. 1 – 5) займаўся І. Анацэвіч.

Браты Я. І К. Тышкевічы з’яўляюцца пачынальнікамі беларускай археалогіі, З. Даленга-Хадакоўскі – заснавальнікам беларускай фалькларыстыкі і мовазнаўства, Т. Нарбут – аўтарам 9-томнай “Гісторыі літоўскага народа” (Вільня, 1835 – 1841), А. Кіркор – вучоным і грамадскім дзеячам, Я. Чачот – збіральнікам і выдаўцам (на польскай мове) народных песень.

Вывучэнне айчыннай гісторыі звязана з імем беларускага археографа І. Грыгаровіча. Ён сабраў і на сродкі графа М.П. Румянцава выдаў “Белорусский архив древних грамот”, быў аўтарам гістарычнага даследавання “Беларуская іерархія” (напісана ў 1824 г., выдадзена ў 1992 г. у Мінску), прымаў удзел у выданні “Актов Западной России”. Аўтарам навуковых твораў “Путешествие по Полесью и Белорусскому краю” (СПб., 1853, 1856) быў пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі. У 1855 г. у Санкт-Пецярбургу М.В. Без-Карніловічам былі выдадзены “Исторические сведения “о примечательных местах Белоруссии…”, тэрыторыю якой ён абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губернямі, астатнія беларускія землі называў Літвой.

Важнай вехай у станаўленні і развіцці нацыянальнай гістарыяграфіі з’явілася кніга В. Ластоўскага “Кароткая гісторыя Беларусі”, выдадзеная ў Вільні ў 1910 г. Беларускі гісторык і этнограф М. Доўнар-Запольскі ў 1926 г. падрыхтаваў фундаментальную працу “Гісторыя Беларусі” (выдадзена ў 1994 г. у Мінску). Даследчык і гісторык беларускай мовы, акадэмік Я. Карскі ў 1903 – 1922 гг. выдаў трохтомную працу “Беларусы”, якую называюць энцыклапедыяй беларусазнаўства. Значны ўклад у беларускую гістарыяграфію ўнеслі грунтоўныя даследаванні гісторыкаў, этнографаў і лінгвістаў М. Янчука, А. Слупскага, І. Насовіча, М. Дзмітрыева, М. Федароўскага, Е. Раманава і інш., выдадзеныя ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вучоны-гісторык і дзяржаўны дзеяч Савецкай Беларусі У. Ігнатоўскі выдаў працы па айчыннай гісторыі і манаграфію пра паўстанне 1863 – 1864 гг. Яго “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” ў 1920-я гады з’яўляўся падручнікам па айчыннай гісторыі для вучняў школ, а “Гісторыя Беларусі ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя” вывучалася ў вышэйшых навучальных установах. У 1920-я гады публікаваліся таксама навуковыя працы Ф. Турука, У. Пічэты, А. Цвікевіча, А. Луцкевіча, М. Гарэцкага, З. Жылуновіча і інш. У пачатку 1930-х гадоў некаторыя гісторыкі былі рэпрэсіраваны, а іх працы на доўгі час трапілі ў “спецсховішчы”.

Дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 1950-х гадоў, садзейнічала далейшаму развіццю беларускай гістарычнай навукі. У 1960 – 1980-я гады выйшлі ў свет манаграфіі, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі, а таксама калектыўныя працы – двухтомная “История Белорусской ССР” (1961 г.), пяцітомная “Гісторыя Беларускай ССР” (1972 – 1975 гг.), аднатомная “История Белорусской ССР” (1977 г.).

У 1994 – 1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў (у дзвюх частках) “Нарысы гісторыі Беларусі”, многія раздзелы якіх напісаны тэндэнцыйна і празмерна палітызаваныя.

У 2006 г. выйшла ў свет чацвёртае выданне “Гісторыі Беларусі” (у дзвюх частках), падрыхтаванай гісторыкамі кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі пры ўдзеле гісторыкаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. На сённяшні дзень гэта адзіная ў рэспубліцы вучэбная кніга, якая мае грыф падручніка для студэнтаў устаноў, забяспечваючых атрыманне вышэйшай адукацыі.

У якасці вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў устаноў, забяспечваючых атрыманне вышэйшай адукацыі, выдадзены “Гісторыя Беларусі з 1795 да вясны 1917 г.” (падрыхтавана калектывам гродзенскіх гісторыкаў) (2001 г.), “Гісторыя Беларусі. ХІХ – ХХ стагоддзі” (падрыхтавана гісторыкамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта) (2002 г.), “История Беларуси. С древности до наших дней” П.Г. Чыгрынава (2004 г.) і інш.

  1. Периодизация

общеисторическая

археологическая

хронологическая

Первобытно человеческое стадо, материнская родовая община

Каменный век:

средний палеолит (мустье) поздний палеолит

мезолит(средний каменный век)

неолит(новый каменный век)

100-2 тыс. лет д.н.э

100 - 35 тыс.лет назад

35 тыс. лет назад – 9-е тыс-ие д.н.э.

9 – 5-е тыс-ие д.н.э

К 5-го – 3 –е тыс-ие д н э

Патриархальная родовая община

Бронзовый век

2-е тыс до н э – 7 век до н э

Патриархальная родовая община соседская община

Железный век

7 в до н э – 5 в н э

4.Гістарычнае значэнне і змест перыяду першабытнага грамадства. Перыядызацыя. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва (100 – 40 тыс.Г. Да н.Э.)

Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі – палеалітам. Археалагічная гістарычная перыядызацыя першабытнай эпохі падзяляецца на некалькі вялікіх перыядаў – у адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі. Першабытная эпоха наогул мае характарыстыкі, агульныя для ўсіх перыядаў, гэта:

  • нізкі ўзровень развіцця вытворчых адносін і павольнае іх удасканаленне;

  • нізкія тэмпы развіцця грамадства;

  • калектыўны характар прысваення прыродных рэсурсаў і вынікаў вытворчасці;

  • сацыяльная роўнасць людзей, ураўняльнае размеркаванне матэрыяльных даброт;

  • адсутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, класаў і дзяржавы.

Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі: КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры:

Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры:

    • Ранні – (на Беларусі не было);

    • Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры;

    • Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры;

Мезаліт – 9-5 тысяч год да нашай эры; Неаліт – 5-3 тысячы год да нашай эры; БРОНЗАВЫ ВЕК – 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры;

ЖАЛЕЗНЫ ВЕК – пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры- VI стагоддзе нашай эры. Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя, якая заснавана на прынцыпе змены форм чалавечага грамадства. Яе перыяды супадаюць з перыядамі археалагічнай перыядызацыі.

5.Беларускія землм ў каменным веку. Перыядызацыя. З’яўленне чалавека, сацыяльная арганізацыя. Матэрыяльная культура. КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры:

Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры:

    • Ранні – (на Беларусі не было);

    • Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры;

    • Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры;

    • Мезаліт – 9-5 тысяч год да нашай эры; Неаліт – 5-3 тысячы год да нашай эры;

Палеаліт (100-9 тыс. г. да н.э.)

На Беларусі першабытныя людзі з’явіліся ў перыяд палеаліту, прыкладна 100-40 тыс. г. да н.э. Больш дакладна высветліць час з’яўлення людзей на нашай зямлі немагчыма, таму што знаходкі першых каменных прылад працы каля сучасных вёсак Абідавічы, Свяцілавічы, Клеявічы на поўдні Беларусі не даюць дакладнай інфармацыі. Жыхары Беларусі на той час – гэта неандэртальцы. Яны былі вельмі падобныя на сучасных людзей, аднак мелі прынцыповыя адрозненні. Яны былі ніжэй ростам (каля 160 см), мелі каранастую, шырокаплечую фігуру. Нізкі лоб, моцна нахілены назад і вялікія надброўныя валікі прыдавалі своеасаблівы выгляд твару, але аб’ём мозгу ўжо не адрозніваўся ад сучаснага чалавека. Тыпам сацыяльнай арганізацыі неандэртальцаў была праабшчына, дзе панаваўгрупавы шлюб. Асноўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне на буйных жывёл – мамантаў і шарсцістага насарога, збіральніцтва і рыбалоўства. Яны здольны былі будаваць жытлы і здабываць агонь. Прысвайваючая гаспадарка першабытных людзей не спрыяла аседламу ладу жыцця, таму яны не засноўвалі больш-менш трывалых паселішчаў. Праз некаторы час пачалося чарговае наступленне ледавіка (так званае паазерска-валдайскае абледзяненне, каля 70 тысяч год назад) і першабытныя людзі адышлі ў больш спрыяльныя паўднёвыя раёны. Паўторнае засяленне Беларусі адбылося каля 30-25 тыс. г. да н.э., калі ледавік адступіў на поўнач (пачаўся перыяд позняга ці верхняга палеаліту). Гэта ўжо былі не неандэртальцы, што першымі з’явіліся на Беларусі, а людзі сучаснага выгляду (новаантрапы), цікраманьёнцы. Так іх назвалі ад пячоры каля французскага месца Краманьён, дзе ўпершыню былі знойдзены рэшткі людзей сучаснага тыпу. Па знешнім выгляддзе яны амаль нічым не адрозніваліся ад нас, сучасных людзей, толькі былі крыху ніжэй ростам. Першыя паселішчы знойдзены археолагамі каля сучасных паўднёвых беларускіх вëсак Юравічы (узрост стаянкі каля 26 тыс. гадоў) і Бердыж (узрост стаянкі каля 23 тыс. гадоў). Прыродныя ўмовы былі вельмі неспрыяльнымі. Тэрыторыя Беларусі нагадвала сучаснае Запаляр’е. Сярод нешматлікай расліннасці тундры вандравалі буйныя жывёлы – маманты і шарсцістыя насарогі. Гэтыя ўмовы вызначылі асноўныя напрамкі дзейнасці чалавека. Прылады працы першабытных людзей былі самымі простымі, іх было каля 100 відаў. Асноўныя матэрыялы, з якіх яны вырабляліся – косткі жывёл, дрэва і, вядома, камяні і крэмень. Каменныя прылады працы – гэта скрэблы, праколкі, рубілы, наканечнікі дзідаў і г.д. Прылады працы дапамагалі людзям больш эфектыўна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы. Камяні апрацоўвалі з дапамогай тэхналагічнай аперацыі, што мела назву “адшчэпа”. Ад прызматычнага ядра адціскаліся пласціны дакладнай формы, якія потым даапрацоўвалі праз адцісканне маленькіх лускавінак па краях пласцін. Людзі ведалі, у якое месца камня трэба націснуць ці ўдарыць, каб атрымаць дакладную пласціну. Тыпалагічна каменныя прылады працы адносяцца да так званай мусцьерскай культуры(названай ад французскага месца Ла Мусцье), якая ахоплівала амаль усю тэрыторыю Еўропы. Асноўным заняткам жыхароў стаянак Бердыж і Юравічы, а таксама падобных ім было паляванне на буйных жывёл – мамантаў, шарсцістых насарогаў, паўночных аленяў і пясцоў. Паляванне на маманта і насарога, калі ўлічваць ступень развіцця паляўнічых прылад (з прылад палявання вядомы толькі дзіда, выкарыстоўвалі таксама лоўчыя ямы з дзідамі на дне і агонь для загону жывёл), патрабавала калектыўнага ўдзелу ў мерапрыемстве ўсіх працаздольных членаў абшчыны. Такім чынам, узнікла першая форма вытворчай кааперацыі людзей – лоўчая абшчына. Паляванне давала першабытным людзям не толькі харчаванне, але і будаўнічы матэрыял – косткі і чарапы мамантаў (з іх узводзілі астоў жытла), скуры (накрывалі жытлы), сыравіну для вырабу прылад працы (косткі, сухажыллі і г.д.), адзенне. Але асноўны аб’ект палявання – буйныя жывёлы не затрымліваліся на адным месцы падоўгу, і чалавеку прыходзілася вандраваць за статкамі жывёл на вялікія адлегласці. Акрамя палявання дапаможнымі заняткамі было збіральніцтва – пошук прыгоднага да спажывання ў навакольным асяроддзі (расліны, дробныя жывёлы, грыбы) і рыбалоўства. Уся дзейнасць людзей была накіравана на выкананне галоўнай задачы – пошуку сродкаў харчавання ў вельмі неспрыяльных прыродных умовах тундры. Вялікую ролю ў выжыванні чалавека адыгрываў агонь, якім валодаў чалавек. Агонь выконваў некалькі функцый. Ён абаграваў жыллё, абараняў людзей ад драпежнікаў, дапамагаў у паляванні і выкарыстоўваўся ў прыгатаванні больш якаснага харчавання. Захоўвалі агонь жанчыны, і гэтая акалічнасць значна павышала іх сацыяльны статус у першабытным грамадстве. У познім палеаліце складваецца новы тып сацыяльнай арганізацыі людзей – родавая абшчына цірод (прыйшоў на змену праабшчыне ці чалавечаму статку). Род (аб’яднанне людзей аднаго паходжання, што пражываюць на вызначанай тэрыторыі) меў агульныя прыкметы:

  • аб’ядноўваў людзей аднаго паходжання;

  • характарызаваўся агульнай (калектыўнай) маёмасцю;

  • у родзе існаваў падзел працы паводле ўзросту і полу (першая форма падзелу працы);

  • існавала простая кааперацыя ў вытворчай сферы.

  1. Першая форма родавай арганізацыі людзей – гэта мацярынскі род, які аб’ядноўваў усіх жанчын і іншых асоб, што вялі сваё паходжанне ад маці-родазаснавальніцы. Вядучая роля ў гаспадарцы і сацыяльнай структуры такога роду належыла, вядома, жанчыне. Складваецца парная сям’я, з’яўленне якой патрабавала ўвядзенне некаторых абмежаванняў у бязладныя адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі. Гэтыя забароны названыя экзагамія (забараняліся шлюбы ўнутры рода) і эндагамія (забараняліся шлюбы па-за межамі племені). Такім чынам, дазвалялася ўступаць у шлюб толькі ў межах племені, якое аб’ядноўвала некалькі родаў. Узнікаюць зачаткі рэлігійных вераванняў у выглядзе татэмізму. Згодна яго палажэнняў, першабытныя людзі звязвалі існаванне свайго роду з канкрэтнай з’явай прыроды ці раслінай, жывёлай (татэмам) – з імі ўладкоўваліся цесныя звышрэальныя сувязі. Разнавіднасцю татэмізму з’яўляецца анімізм – калі татэмам рода выступала жывела. Калі ў ролі татэму выступала матэрыяльная рэч, прадмет культа (чурынга) – такая разнавіднасць татэмізму называлася фетышызм. Акрамя таго, чалавек стаў шукаць спосабы ўздзеяння на прыроду і іншых людзей з дапамогай магіі. На прыканцы эпохі палеаліту (18-9 тыс. г. да н.э.) на Беларусь насунуўся апошні ледавік. Яго мяжа праходзіла па лініі Гродна-Нарач-Лепель-Орша, і таму толькі на самым поўдні Беларусі маглі выжыць людзі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]