Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на экзамен зыгмантович.docx
Скачиваний:
33
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
35.28 Кб
Скачать

1Вопрос. Задачи и направления библиограф. Работы

Асноўнымі напрамкамі бібліяграфічнай дзейнасці з'яўля­юцца:

– стварэнне даведачна-бібліяграфічнага апарату;

– складанне бібліяграфічных матэрыялаў рознага зместу, прызначэння, формаў;

– бібліяграфічнае абслугоўванне, накіраванае на давядзенне бібліяграфічнай інфармацыі да спажыўцоў;

– фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў;

– метадычная работа ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці;

– падрыхтоўка і павышэнне бібліяграфічнай кваліфікацыі супрацоўнікаў бібліятэк;

– навукова-даследчая дзейнасць па пытаннях функцыянавання бібліяграфічнай інфраструктуры;

– кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю.

у перыяд інфарматызацыі грамадства і распаўсюджвання электронных камунікацый, адбываюцца пэўныя змены і ў бібліяграфічнай дзейнасці:

– змяняюцца носьбіты інфармацыі

– змены ў аб'екце бібліяграфавання

– значна пашыраецца інфармацыйная база бібліягра­фічнай дзейнасці за кошт выкарыстання як уласных, так і аддаленых “віртуальных” фондаў і інтэрнет-рэсурсаў;

– мяняюцца сродкі перадачы бібліяграфічнай інфармацыі і іх магчымасці;

– адбываюцца змены ў тэхналогіі ажыццяўлення біблія­графічных працэсаў;

– карэнным чынам мяняюцца магчымасці абслугоўвання

Таму не толькі захоўваецца, але і ўскладняецца роля бібліяграфіі як пасрэдніка ў пераўтварэнні і забеспячэнні доступу да інфармацыі.

2. Бібліяграфічная дзейнасць: арганізацыя, методыка і тэхналогія

пад арганізацыяй разумеецца ўстанаўленне мэтанакіраванага парадку і ўзаемадзеяння паміж элементамі сістэмы

арганізацыю бібліяграфічнай дзейнасцітрэба разглядаць у некалькіх аспектах: у межах краіны – як сукупнасць устаноў, якія выконваюць бібліяграфічныя функцыі і ўзаемасувязі паміж імі; у межах пэўных інфармацыйных устаноў, бібліяграфічных цэнтраў – як сукупнасць падраздзяленняў, якія выконваюць бібліяграфічныя функцыі і ўзаемасувязі паміж імі; нарэшце, як функцыю кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю, сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на ўпарадкаванне дзейнасці і стварэнне ўмоў, што забяспечваюць вытворчасць і выкарыстанне біблія­графічных прадуктаў і паслуг.

"методыка бібліяграфічнай дзейнасці"абазначае сукупнасць навукова абгрунтаваных прынцыпаў, прыёмаў і правіл, якія садзейнічаюць рацыяналізацыі бібліяграфічнай дзейнасці. Методыка тлумачыць, як, якім чынам вырашаць канкрэтную задачу, якіх правіл патрэбна прытрымлівацца.

Тэхналогіягэта сукупнасць працэсаў, аперацый і сродкаў іх рэалізацыі, прымяненне якіх забяспечвае вытворчасць канчатковага прадукту з заданымі якасцямі. Бібліяграфічная тэхналогія – гэта паслядоўна ажыццяўляемыя, мэтанакіраваныя дзеянні з дакументамі ці звесткамі аб іх для стварэння і прадастаўлення спажыўцам бібліяграфічных прадуктаў і паслуг. Тэхналогія дае адказ на пытанні: што рабіць? З чым рабіць? Што ў выніку трэба атрымаць? Вынікам тэхналагічнага працэсу з'яўляецца канкрэтны бібліяграфічны прадукт або паслуга.Бібліяграфічны прадукт– гэта вынік бібліяграфічнай дзейнасці ў дакументальна фіксаванай форме, які можна шматразова выкарыстоўваць у працэсе задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей.

Да бібліяграфічных паслуг адносяцца вусныя даведкі, метадычныя кансультацыі, якія выдаюцца ў працэсе даведачна-бібліяграфічнага абслугоў­вання, дні бібліяграфіі, дні інфармацыі, вусныя бібліягра­фічныя агляды і інш.

Бібліяграфічная паслугагэта вынік падрыхтоўкі і давядзення да спажыўцоў бібліяграфічнай інфармацыі ў адпаведнасці з паступіўшым запытам