Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
семинар 5.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
130.25 Кб
Скачать

1. у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. кола грамадскіх краязнаўчых арганізацый і арганізацый з выражаным аспектам рэгіёназнаўчых даследаванняў пачало прыметна павялічвацца. Паступова пашыралася сацыяльнае прадстаўніцтва ўдзельнікаў краязнаўчага руху. Даследаваннямі займаліся памешчыкі, чыноўнікі, настаўнікі, святары, пісьменнікі, выдаўцы, урачы, інжынеры. Да краязнаўчага руху далучыліся асобныя адукаваныя сяляне. Сярод шляхціцаў у параўнанні з папярэднім перыядам звузілася кола прадстаўнікоў арыстакратыі: пасля апошняга паўстання былая магутная магнатэрыя амаль знікла ў Беларусі. Аднак, як і раней, адмысловымі цэнтрамі краязнаўства былі выдатныя памешчыцкія сядзібы, дзе былі багатыя бібліятэкі, архівы, музеі, а гаспадары глыбока цікавіліся гісторыяй, этнаграфіяй, архелогіяй і іншымі галінамі краязнаўства. Некаторыя з іх валодалі метадамі навуковых даследаванняў, праводзілі раскопкі, ладзілі экспедыцыі, былі ўдзельнікамі навуковых таварыстваў, шмат друкаваліся.

У гэты перыяд пашырылася кола грамадскіх арганізацый, якія вялі краязнаўчую працу. Працягваліся краязнаўчыя даследаванні РГТ. У 1864 г. пры Маскоўскім універсітэце было створана Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, у дзейнасці якога прымалі ўдзел беларускія краязнаўцы. Многія краязнаўцы нярэдка былі членамі некалькіх таварыстваў. Калі ў 1906 г. узнікла Польскае краязнаўчае таварыства (ПКТ), беларускія краязнаўцы з ахвотай прымалі ў ім членства. Адметнай з’явай было імкненне ініцыятараў краязнаўчага руху стварыць мясцовыя краязнаўчыя арганізацыі. Дзякуючы ім узніклі некалькі добраахвотных таварыстваў: Віцебская вучоная архіўная камісія, Таварыства па вывучэнні Беларускага краю, царкоўна-археалагічныя камітэты, арганізацыі па ахове помнікаў у Мінску і інш.

Важнай падзеяй было стварэнне Паўночна-Заходняга аддзелу РГТ (1867). Паўночна-Заходні аддзел РГТ (існаваў каля 10 гадоў1) адыграў станоўчую ролю ў актывізацыі сіл для вывучэння роднага краю. Яго членамі былі вядомыя беларускія краязнаўцы М.Дзмітрыеў, П.Шэйн, Е.Р.Раманаў, А.М.Семянтоўскі, Ю.Крачкоўскі, І.Насовіч, І.Берман і інш. Пераважная ўвага надавалася археалогіі, археаграфіі, этнаграфіі, статыстыцы. У дзейнасці Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце прымалі ўдзел не толькі вядомыя краязнаўцы, але і сяляне з розных губерняў і паветаў. Працы некаторых з іх былі апублікаваны ў “Трудах…” таварыства, напрыклад, селяніна С.А. Дударава “Вясковыя звычаі ў некаторых мясцовасцях Суражскага павету Чарнігаўскай губерні” (кн. 3), Васіля і Аляксея Зяньковічаў “Вераванні і абрады жыхароў Магілёўскай губерні – беларусаў” (кн. 4)”.

На гістарычную тэматыку пераважна арыентаваліся такія мясцовыя краязнаўчыя арганізацыі, як Таварыства па вывучэнні Беларускага краю, царкоўна-археалагічныя камітэты, Віцебская вучоная архіўная камісія.

Таварыства па вывучэнні Беларускага краю было створана ў Магілёве ў 1902 г. па ініцыятыве Е.Р.Раманава. У 1913 г. было перайменавана ў Таварыства па вывучэнні Магілёўскай губерні. Арганізавала гісторыка-этнаграфічны музей і выпусціла зборнікі дакументаў і матэрыялаў “Могилевская старина”.

2. Сярод краязнаўцаў гэтага перыяду адметнае месца займалі выдатныя збіральнікі старажытнасцей, якімі былі э.Гутэн-Чапскі і а.К.Ельскі.

Граф Эмерык Гутэн-Чапскі (1828 – 1896) належаў да багацейшай беларускай арыстакратыі, быў губернатарам Вялікага Ноўгарада, віцэ-губернатарам Санкт-Пецярбурга, дырэктарам Ляснога дэпартамента Міністэрства дзяржаўнай маёмасці Расіі, займаў і іншыя адказныя пасады. Апантаны калекцыянер, ён збіраў творы мастацтва, старажытныя рэліквіі, зброю, кнігі і рукапісы. У 1879 г. з-за наспяваючага канфлікту з імператарам Аляксандрам ІІ, Э.Чапскі вярнуўся ў родавы маёнтак Станькава Мінскага павету. Для сваіх багатых збораў пабудаваў “скарбніцу” – двухпавярховы будынак у выглядзе сярэдневяковага замка. У скарбніцы былі размешчаны нумізматычныя зборы, карціны, партрэты, іконы, посуд, тканіны, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зброя, медалі, археалагічныя і геалагічныя знаходкі і інш. У бібліятэцы (звыш 20 тыс. тамоў) зберагаліся каштоўныя выданні і багацейшы збор старажытных рукапісаў. Сярод гэтых багаццяў было многа рэчаў і дакументаў, звязаных паходжаннем з беларускімі землямі, уладаннямі Гутэн-Чапскіх і іх родам. Граф сам выконваў раскопкі ў наваколлі Станькава, знайшоў залатыя, бронзавыя, жалезныя і каменныя рэчы. Па сямейных абставінах Э.Чапскі з жонкай у 1894 г. пакінуў Станькава і пераехаў у Кракаў. Туды ж былі вывезены 6 вагонаў каштоўных прадметаў і бібліятэка, якія маглі быць аднесены да каштоўнейшых у Еўропе2. Каштоўнасці “расійскага” і “мясцовага паходжання” засталіся ў Станькава. у валоданні сына Караля Чапскага, мінскага прэзідэнта. З прадметаў і дакументаў “польскага паходжання”, вывезеных у Кракаў, паўстаў музей фон Гутэн-Чапскіх. Рассеянне музейных калекцый Гутэн-Чапскіх – вялікая страта для беларускай культуры і Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны) ў прыватнасці.

Шырокую вядомасць набыў прыватны музей памешчыка А.К.Ельскага (1834 – 1916). Нястомны вандроўнік, выдатны знаўца многіх мясцін Беларусі ён сабраў з дапамогай аматараў старасветчыны багаты збор гістарычных рэчаў, манет, медалёў, рукапісаў, стварыў каштоўную бібліятэку. Музей і бібліятэка месціліся ў сядзібе Ельскага Замосце Ігуменскага павета. У Замосце наведваліся многія краязнаўцы, пісьменнікі, аматары гісторыі. Сам Ельскі выкарыстоўваў сабраныя матэрыялы для навуковай працы і напісання шматлікіх твораў. У прыватнасці, ён напісаў вялікую колькасць артыкулаў пра беларускія населеныя пункты і іншыя аб’екты на яе тэрыторыі для польскага “Вялікага слоўніка геаграфічнага Польскага каралеўства…” – аднаго з важнейшых даведнікаў для многіх пакаленняў краязнаўцаў. На жаль, унікальны збор Ельскага таксама страчаны. Выдатнай з’явай краязнаўства з’явілася стварэнне Віленскага музею старажытнасцей і археалагічнай камісіі пры ім. Заснаваны яны былі па ініцыятыве Я.Тышкевіча ў 1855 г., у асноўным на яго сродкі і ён жа быў старшынёй музея і камісіі. Вядомы гісторык-краязнавец М.І.Балінскі быў прызначаны віцэ-старшынёй, а А.Г.Кіркор – сакратаром археалагічнай камісіі. Членамі музея і камісіі сталі вядомыя вучоныя і аматары, даследчыкі мінулага беларускіх зямель: К.Буйніцкі, Ю.Крашэўскі, А.Плятар, Т.Нарбут, К.Тышкевіч, П.Тышкевіч і інш. Упершыню быў створаны калектыў, здольны вырашаць вялікія навуковыя задачы. Можна сцвярджаць, што Я.Тышкевічу ўдалося аб’яднаць усіх буйнейшых мясцовых гісторыкаў, археолагаў, этнографаў. Мару аб музеі, дзе былі б сабраны мясцовыя старажытнасці, выдатны краязнавец выношваў не адзін год.

Віленскі музей старажытнасцей быў адкрыты 1 студзеня 1856 г. у будынку Віленскага універсітэта. Яго асновай з’яўляліся матэрыялы, сабраныя за многія гады Я.Тышкевічам, і бібліятэка. Члены камісіі таксама перадавалі ў музей каштоўныя прадметы даўніны. Так, К.Буйніцкі, і А.Плятар перадалі ў Віленскі музей старажытнасцей свае калекцыі знаходак з Падзвіння і матэрыялы апісання Заходняй Дзвіны. Канстанцін Тызенгаўз падарыў арніталагічную калекцыю, на аснове якой адкрыўся чарговы кабінет музея. Дзве тысячы прадметаў прадстаўлялі першую ў мясцовай гісторыі археалагічную калекцыю. У музеі былі нумізматычны і мінералагічны кабінеты, калекцыі твораў мастацтва і іншыя экспанаты. Чучалы прадстаўнікоў фаўны адлюстроўвалі багацце беларускай прыроды.

3. Да ліку вядомых краязнаўцаў-даследчыкаў гэтага перыяду належаў Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі (1845 – 1910). Ён нарадзіўся ў сяле Вылена Веліжскага павета Віцебскай губерні ў беднай сям’і. Атрымаў прафесійную адукацыю ў Віцебскай духоўнай семінарыі, але працаваў настаўнікам ва ўстановах адукацыі. Захапіўся вывучэннем фальклору і этнаграфіі Віцебшчыны. Амаль 20 гадоў ён быў найбольш актыўным карэспандэнтам этнографа і фалькларыста Шэйна, і доўгі час не вырашаўся публікавацца самастойна. У 90-я гг. ён пачаў друкаваць свае навуковыя працы. Усяго Нікіфароўскі выдаў каля 20 прац па этнаграфіі, фальклору і гісторыі Віцебшчыны. Найбольшую каштоўнасць маюць “Нарысы прастанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку” (1895), “Нарысы Віцебскай Беларусі” (1892 – 1899), “Простанародныя прыметы і павер’і, забабонныя абрады і звычаі, легендарныя паданні аб асобах і мясцінах” (1897), “Простанародныя загадкі” (1898). Даследаванні Нікіфароўскага зафіксавалі побыт насельніцтва Віцебшчыны ў другой палове ХІХ ст. Адна з лепшых яго прац “Нарысы Віцебскай Беларусі” складаецца з 4 частак. Першая прысвечана вывучэнню ежы, другая – адзення, трэцяя – жылля і гаспадарчых пабудоў, чацвёртая – вытворчай дзейнасці сялян. Так, краязнавец ахарактарызаваў 112 стравы з мукі, круп, гародніны, мяса, рыбы і садавіны, указаў час і парадак іх ўжывання. Кожная страва абазначана мясцовымі назвамі. Нікіфароўскі заўважыў, што сяляне пачалі ўжываць гарадскія стравы: катлеты, пірагі, ласункі і піва. У гэтай працы ён выдзеліў 10 груп сярод сялянскага саслоўя у залежнасці ад эканамічнага становішча: кулак, серадняк, “жыхар туды і сюды, так сабе. Ні то, ні сё”, “заборысты жыхар”, які ідзе ў гару па шляху дабрабыту і інш. Асобны артыкул ён прысвяціў жабракам, ахарактарызаваў прафесійных і выпадковых жабракоў. Апісаў правядзенне вольнага часу, гульні дзяцей, моладзі і дарослых (звыш 60 гульняў), музычнае мастацтва.

У працы Нікіфароўскага “Старонкі з нядаўняй гісторыі Віцебска” (1899) упершыню пададзены звесткі аб жыцці гарадскога насельніцтва.

Мітрафан Віктаравіч Доўнар- Запольскі (14 чэрвеня 1867 г , горад Рэчыца , Мінская губерня - 30 верасня 1934 г. , Масква , РСФСР) - беларускі гісторык , этнограф , фалькларыст , эканаміст , заснавальнік беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі [1]. Доктар гістарычных навук (1905 ), прафесар (1902 ) .

Паходзіў з дробнага шляхецкага роду герба Побог , нарадзіўся ў сям'і служачага. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымліваў у народным вучылішчы арт. Баранавічы , школе г. Плоўдзіва ( Балгарыя ) , народным вучылішчы г. Рэчыца , прагімназіі г. Мазыра , а таксама ў 1-й гарадской гімназіі Кіева, з якой быў адлічаны вясной 1888 , як паказвалася ў сакрэтным загадзе папячыцеля Кіеўскага навучальнай акругі , «за заганнае і шкоднае паводзіны , якое выказалася ў чытанні знойдзеных у яго кніг злачыннага ўтрымання ", а менавіта паэмы Т. Шаўчэнкі« Марыя » , лісты да А. Герцэнам і эмігранцкага зборніка « Грамада », выдадзенага ў Жэневе ( Швейцарыя ) дзеячам ўкраінскага нацыянальна -вызвольнага руху Міхайлаў Драгаманава [ 2]. У 1889 паступіў на гісторыка -філалагічны факультэт Кіеўскага універсітэта , які паспяхова скончыў у 1894 ; вучань В. Б. Антонавіча .

У 1896-1898 гадах служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства Юстыцыі. У 1898-1901 гадах працаваў у Маскоўскім , у 1901-1919 - у Кіеўскім універсітэце. Стварыў у Кіеве навуковую школу ; вучнямі М. В. Доўнар- Запольскага былі Д. І. Дарашэнка , А. П. Оглоблин , Н. Д. Палонская- Васіленка і інш У 1905 адкрыў у Кіеве вышэйшыя жаночыя вячэрнія курсы , у 1906 - вышэйшыя камерцыйныя курсы , ператвораныя затым у камерцыйны інстытут [ 3]. Супрацоўнічаў з газетамі « Беларускае слова », « Беларускае рэха ", "Вольная Беларусь ", быў членам камісіі БНР па арганізацыі Беларускага ўніверсітэта. У далейшым выкладаў у ВНУ Харкава і Баку. C 1 КАСТРЫЧНІКА 1925 года па 1 верасні 1926 працаваў загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. З восені 1926 працаваў у Маскве , дзе памёр у 1934 годзе. Пахаваны на новым Данскіх могілках , у цэнтральным зале былога галоўнага будынка Данскога крэматорыя .

Падвяргаўся рэпрэсіям у завэлюмаванай форме : блакаваліся пасады і пасады , фундаментальная праца « Гісторыя Беларусі » , напісаны ў 1925 , быў асуджаны як ідэйна - шкодны.