Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Источниковедение - ВСЕ.docx
Скачиваний:
63
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
219.38 Кб
Скачать

ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНА ПА КУРСУ "Крыніцазнаўства ". IV КУРС.

1. Азначэнне паняцця "гістарычная крыніца". Прырода гістарычнай крыніцы. Суадносіны гістарычных крыніц і гістарычных дапаможнікаў.

2. Сістэматызацыя і класіфікацыя гістарычных крыніц.

3. Класіфікацыя пісьмовых крыніц.

4. Азначэнне крыніцазнаўства. Аб'ект і прадмет навукі. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства.

5. Месца крыніцазнаўства ў сістэме гуманітарных ведаў.

6. Месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных ведаў.

7. Развіццё крыніцазнаўства ў эпоху Сярэдневякоўя.

8. Развіццё крыніцазнаўства ў эпоху Адраджэння. Дзейнасць "эрудытаў" у галіне фарміравання элементаў крыніцазнаўства як навукі.

9. Развіццё крыніцазнаўства ў другой палове XVIII - XIX ст.

10. Развіццё крыніцазнаўства ў пач. XX ст.

11. Фарміраванне крыніцазнаўства як навукі ў СССР у 1917 - 1950-я гг.

12. Развіццё крыніцазнаўства ў другой палове XX ст.

13. Развіццё крыніцазнаўства ў Беларусі.

14. Характарыстыка асноўных этапаў работы з гістарычнай крыніцай.

15. Паняцце і змест крыніцазнаўчай эўрыстыкі. Пошук гістарычных крыніц ў камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

16. Паняцце і змест бібліяграфічнай эўрыстыкі.

17. Паняцце і змест архіўнай эўрыстыкі. Арганізацыя пошуку крыніц у архівах.

18. Паняцце "крыніцазнаўчая крытыка". Асноўныя этапы крыніцазнаўчай крытыкі і іх характарыстыка.

19. Паняцце "знешняя крытыка гістарычных крыніц". Складаючыя знешняй крытыкі.

20. Даследаванне тэксту гістарычнай крыніцы.

21. Высвятленне часу стварэння гістарычнай крыніцы.

22. Высвятленне месца стварэння гістарычнай крыніцы.

23. Высвятлення аўтара гістарычнай крыніцы.

24. Інтэрпрэтацыя гістарычных крыніц.

25. Вызначэнне аўтэнтычнасці (сапраўднасці) і падробленасці гістарычных крыніц.

26. Падставы і матывы для падробак гістарычных крыніц. Асноўныя прыкметы падробак гістарычных крыніц.

27. Паняцце "ўнутраная крытыка". Мэта і змест унутранай крытыкі.

28. Паняцце верагоднасці гістарычнай крыніцы. Паўната і дакладнасць інфармацыі крыніцы.

29. Крыніцазнаўчы сінтэз.

30. Праблемы вывучэння рэчавых, выяўленчых, аудыяльных крыніц.

31. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства зямель Русі IX - XIII стст.

32. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства перыяду Вялікага княства Літоўскага.

33. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства перыяду Расійскай імперыі.

34. Характарыстыка матэрыялаў заканадаўства найноўшага часу.

35. Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў. Віды актаў. Актавы фармуляр.

36. Этапы развіцця актавых матэрыялаў.

37. Агульная характарыстыка матэрыялаў справаводства.

38. Характарыстыка матэрыялаў справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага. Сеймавыя матэрыялы XVI - XVII стст.

39. Канцэлярыя Вялікага княства Літоўскага і яе кнігі. Першапачатковы і сучасны стан кніг.

40. Асноўныя этапы навуковага засваення і вывучэння "Літоўскай метрыкі". Віды дакументавання і тэрміналогіі Метрыкі.

41. Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторы Беларусі XIV - XVIII стст.

42. Характарыстыка матэрыялаў справаводства перыяду Расійскай імперыі. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі.

43. Характарыстыка і класіфікацыя дакументаў справаводства найноўшага часу.

44. Характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў.

45. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI - XVIII стст. як гістарычныя крыніцы.

46. Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII - першай паловы XIX ст. як гістарычныя крыніцы.

47. Характарыстыка статыстычных крыніц другой паловы XIX - пачатку XX ст.

48. Характарыстыка статыстычных крыніц найноўшага часу.

49. Характарыстыка летапісаў і хронік як гістарычных крыніц. Этапы летапісання на Беларусі.

50. Характарыстыка беларускага летапісання XI - XIV стст.

51. Характарыстыка беларускага летапісання XV - XVI стст.

52. Асаблівасці летапісання XVII - XVIII стст.

53. Характарыстыка мемуарнай літаратуры як гістарычнай крыніцы. Этапы развіцця

мемуарнай літаратуры ў Беларусі.

54. Характарыстыка агіяграфічных крыніц.

55. Характарыстыка літаратурных і публіцыстычных твораў XI - XIII ст.

56. Характарыстыка публіцыстычных твораў XVI - XVIII ст.

57. Характарыстыка публіцыстычных твораў XIX - XX ст.

58. Характарыстыка эпісталярных крыніц.

59. Спецыфічнасць перыядычнага друку як гістарычнай крыніцы.

60. Этапы развіцця перыядычнага друку ў Беларусі.

1. Азначэнне паняцця "гістарычная крыніца". Прырода гістарычнай крыніцы. Суадносіны гістарычных крыніц і гістарычных дапаможнікаў.

Слова «крыніца»-любы рэзервуар, любая адтуліна, з якіх штосьці выцякае ці штосьці можна зачарпнуць, пачатак ручая. У пераносным сэнсе «крыніца» – аб’ект, з якога можна запазычыць нейкую інфармацыю аб тым або іншым аб’екце. характэрныя рысы:1)пэўная фіксаваная інфармацыя (аб'ект);2)яна змяшчае інфармацыю аб рэальным жыцці чалавечага грамадства ў мінулым. 3)Гістарычная інфармацыя «вырастае» з інфармацыі аб мінулым у працэсе яе вывучэння. Крыніца дае патрэбную інфармацыю калі ўключаецца ў працэс гістарычнага даследавання. гк–гэта аб’ект, што змяшчае інфармацыю аб мінулым жыцці людзей і ўключаны ў працэс гістарычнага даследавання. у вузким сэнсе-пад ГК разумеюць «прадукты дзейнасці чалавека» – усё тое, што створана ў выніку яго мэтанакіраванай псіхафізічнай дзейнасці(ад летапісаў да каналаў, плацін і касмічных караблёў). у шырокiм сэнсе ГК-усё тое, адкуль можа быць пачэрпнута інфармацыя аб мінулым (геаграфічнае асяроддзе, кліматыч-ныя ўмовы). Гіст. даследаванне - гэта праца прафесійнага гісторыка, якая выканана на аснове гістарычных крыніц з выкарыстаннем распрацаваных у гіст.наву-цы метадаў даследавання. Гіст. даследаванне адрозні-ваецца ад гіст. дапаможніка. Гіст. дапаможнік-мадэль, якая заснавана на дадзеных крыніц і дазваляе вывучаць падзеі мінулага. У якасці дапаможніка могуць выступаць рэчавыя і іншыя тыпы крыніц(прылады працы, прадстаўленыя ў археалагічных калекцыях музеяў).ГК-гэта матэрыяльныя аб'екты, якія маюць сац. прыроду паходжання,адлюстроўваюць гіст. мінулае грамадства, уцягнуты ў сферу гіст. даследавання і служаць сродкам гіст. пазнання.Аб'ектам вывучэння крыніцазнаўства з'яўляецца ўся сукупнасць гіст.крыніц, и сукупнасць метадаў іх даследавання і вывучэння. У вузкім разуменні прадметам вывучэння крыніцазнаўства з'яўляюцца канкрэтныя гіст. крыніцы, якія вывучаюцца з пэўнай мэтай у пэўны момант.у шырокім- прадметам крыніцазнаўства з'яўляюцца заканамернасці ўзнікненя гіст.крыніц і адлюстравання ў іх гістарычнай рэчаіснасці

2. Сістэматызацыя і класіфікацыя гістарычных крыніц.

Сістэматызацыя адбываецца ў выніку дзейнасцi даследчыка, калі той стварае такую сістэму, якая б адпавядала мэтам і задачам яго даследавання, i бярэ за аснову толькі адну са шматлiкiх знешніх прыкмет крыніцы. Пры гэтым могуць быць выбраны наступныя прынцыпы сістэматызацыі:1) храналагічны(ўлічвае час стварэння крыніцы (вялікія сістэмы: антычная, сярэднявечча, новай і навейшай гісторыі; дробныя – гісторыя другой сусветнай вайны і г. д.);2) рэгіянальны (гісторыя Прыбалтыкі, усходнеславянскіх зямель, Заходняй Еўропы);3) этнічны (гісторыі татар, цыган і г. д.);4) праблемны (адмена прыгоннага права на Беларусі);5) персанальны (дзейнасць Вітаўта).Найбольш пашырана сістэматызацыя па некалькіх прынцыпах (напрыклад, крыніцы па гісторыі Беларусі новага і навейшага часу). класіфікацыя – раскрыццё ўнутрана неабходнай сувязі паміж асобнымі катэгорыямі гістарычных крыніц: тыпамі, родамі і відамі. Класіфікацыя не проста сістэматызуе крыніцу ў зручныя для вывучэння групы, але і садзейнічае больш глыбокаму яе аналізу. Пры гэтым не прымаецца пад увагу форма крыніцы.З самага пачатку азнаямлення з гістарычнымі помнікамі гісторыкі заўважылі, што адны з іх з'яўляюцца «рэшткамі» асобных падзей, другія ў большай ступені апавядаюць аб іншых падзеях («паданні»). Ужо з сярэдзіны ХІХ ст. ідэя такога падзелу была распаўсюджана на ўсю сукупнасць гістарычных крыніц. Да «паданняў» адносiлi ўсе паведамленні, якія апісваюць гістарычныя факты, гавораць аб іх, але саміх гэтых фактаў не фіксуюць і ў сучаснасць не пераносяць. ў паданнях паўстаюць не самі факты і нават не іх асобныя часткі, а толькі іх адлюстраванне ў свядомасці нейкіх інфарматараў. «Рэшткамі» -часткі з’яў, якія захаваліся (астанкі людзей і г. д., пісьмовыя дакументы для надзённых патрэб). Сюды адносiлi мову, песні, рэлікты старых звычаяў. У якасцi галоўнай прыкметы «рэшткаў» -яны не ствараліся спецыяльна для перадачы інфармацыі аб мінулым.Фармацыйны падыход у савецкай гістарычнай літаратуры выклікаў спробы падзяляць пісьмовыя крыніцы на групы па змесце (эканамічныя, палітычныя, культурныя) і паходжаннi (у сферы сацыяльных, эканамічных адносін).ў 1970 – 1980-я гг. атрымалі распаўсюджанне класіфікацыі па тыпах, родах і відах. Л. М. Пушкаровым, А. П. Пранштэйнам(1975г.) была прапанавана класіфікацыя па спосабу фіксавання (кадзіроўкі) інфармацыі . У адпаведнасці з ёй усе крыніцы падзяляюцца на тыпы: 1) пісьмовыя, 2) рэчавыя, 3) этнаграфічныя, 4) вусныя (фальклорныя), 5) лінгвістычныя, 6) фонадакументы, 7) фотакінадакументы.Графічныя (картаграфічныя) крыніцы наогул не трапляюць ні ў адзін з прыведзеных тыпаў. Кавальчанка прапанаваў класіфікацыю паводле формаў фіксавання інфармацыі: рэчавыя, мастацка-выяўленчыя, графічна-выяўленчыя, пісьмовыя і фонадакументы.У апошнiя гады вялiкую цiкавасць выклiкала тыпалагiчная класiфiкацыя гiстарычных крынiц, прапанаваная С. О. Шмiтам . яна ахоплiвае ўсе крынiцы гiст.паходжання; вельмi зручная для ўспрымання,ў яе аснову пакладзена знешняя «матэрыяльная» форма крынiцы. У адпаведнасцi з класiфiкацыяй С. О. Шмiта, вызначаюць наступныя тыпы i падтыпы: 1 Рэчавыя крынiцы ва ўсёй iх разнастайнасцi (ад помнiкаў археалогii да сучасных машын i бытавых прадметаў).2 Выяўленчыя крынiцы:а) мастацка-выяўленчыя (творы выяўленчага мастацтва, мастацтва кiно i фатаграфii);б) выяўленча-графiчныя (крынiцы, што змяшчаюць iнфармацыю, перададзеную пры дапамозе наглядных графiчных вобразаў, якія не складаюць алфавiту);в) выяўленча-натуральныя (фатаграфii, дакументальныя кiнакадры).3 Моўныя крынiцы:а) размова (i фонадакументы, якiя яе фiксуюць);б) помнiкi вуснай творчасцi (фальклор);в) пiсьмовыя помнiкi (уключаючы эпiграфiчныя) ва ўсёй разнастайнасцi iх формаў i вiдаў.4. Канвенцыянальныя (ад лац. conventionalis – умоўны) крынiцы з вялiкай колькасцю формаў i вiдаў – нотны запiс, знакi матэматычнай i iншай сiмволiкi, iнфармацыя, зафiксаваная на машынных носьбiтах i г. д. 5. Паводзiнскiя крынiцы. Па-першае, сюды можна аднесцi зрокава-назiральныя звычаi i абрады (рытуалы) – калектыўныя i iндывiдуальныя дзеяннi (працоўныя, сямейна-бытавыя, святочныя, спартыўныя i iнш.). Звычаi i абрады вывучаюцца этнографамi. 6. Гукавыя, цi аўдыё-крынiцы. Сюды С. О. Шмiт уключае гукi ў шырокiм i вузкамузыкальным сэнсе.Умоўнасць класiфiкацыi С. О. Шмiта (як i iншых) зразумелая. практычныя патрэбы асобных дысцыплін (археалогіі, бiблiяграфii, дыпламатыкi, дакументазнаўства) вызначаюць з’яўленне i iншых класiфiкацый, зручных для выкарыстання ў працы даследчыка. У XIX – пач. XX ст. у дачыненнi да письмовага тыпу крынiц прымянялi падзел на «рэшткi» i «паданнi». Паступова ў дачыненнi да пiсьмовых крынiц усталяваўся падзел на дакументальныя i апавядальныя. Абодва азначаныя роды пiсьмовых крынiц падзяляюць на вiды (комплексы пісьмовых крыніц, для якіх характэрна падабенства прыкметы іх структуры і зместу), колькасць якiх можа мяняцца. Акрамя таго, iх назвы з’яўляюцца прадметам працяглых дыскусiй. Па квалiфiкаваным меркаваннi гэта картаграфiчныя, статыстычныя, актавыя, канцылярскiя, асабiстыя, мастацкiя, гiстарычныя i навуковыя крынiцы. Не адмаўляючы ў цэлым азначанай класiфiкацыi, сучасныя бел.даследчыкі прапануюць падзел: I. Дакументальныя крынiцы. 1. Дакументы заканадаўства. 2. Актавыя крынiцы (дамоўнага характару). 3. Матэрыялы справаводства (у вынiку дзейнасцi канцылярый i iншых устаноў па стварэннi дакументаў). Як асобны падвiд (па Пушкарову) – распарадчая дакументацыя. 4. Статыстычныя матэрыялы(Сюды ў якасцi падвiду ўключаем эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя апiсаннi, а таксама матэрыялы фiскальнага ўлiку, якiя часам набываюць характэрныя рысы масавых крынiц). Картаграфiчныя матэрыялы, можна вынесцi па-за межы пiсьмовых крынiц, паколькi іх звесткi ў большай ступенi зафiксаваны графiчным спосаба. II. Апавядальныя крынiцы даюць паслядоўны пераказ падзей i дазваляюць растлумачыць узаемасувязi вывучаемых з’яў з iншымi з’явамi таго ж перыяду. У працэсе iх эвалюцыi асобныя вiды знiкалi, iх месца займалi iншыя (летапiсанне, гiсторыка-мемуарная лiтаратура i г. д.). 1. Летапiсы i хронiкi. 2. Мемуарная лiтаратура i эпiсталярныя крынiцы (многiя мемуарныя творы зараджалiся ў эпiсталярнай форме, цесную сувязь памiж гэтымi падвiдамi можна прасачыць i на працягу XX ст.). 3. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы (iх зблiжае імкненне аўтараў у той цi iншай ступенi ўздзейнiчаць на чытача, значны адыход ад рэчаiснасцi ў iмкненнi абгрунтаваць сваю думку, свой пункт гледжання). Перыядычны друк разглядаецца асобна як спецыфiчная сiстэма гiстарычных крынiц, паколькi iх аб’ядноўвае толькi знешняя рыса – перыядычнасць выдання, паводле ж зместу гэта – заканадаўчыя i актавыя дакументы цi публiцыстыка, навуковыя цi лiтаратурныя творы i г. д.