Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

1.Старажытная літаратура

.docx
Скачиваний:
74
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
17.91 Кб
Скачать

Ответы на вопросы по бел литу

  1. Старажытная літаратура: агульная характарыстыка. Мастацкі феноменСлова пра паход Ігаравы”.

Старажытная беларуская літаратура ўяўляе сабой першы этап у развіцці пісьмовага мастацкага слова беларускага народа. У значнай меры менавіта яна - побач з фальклорам - падрыхтавала трывалую нацыянальную глебу для новай беларускай літаратуры.

Цяжка дакладна вызначыць, калі з'явілася пісьмовая літаратура на Русі. Несумненна адно, што яна была ўжо ў даволі развітым класавым грамадстве, калі ў асноўным аформілася дзяржаўнае жыццё. З узнікненнем дзяржавы нарадзілася пачуццё патрыятызму, жаданне ведаць мінулае сваёй зямлі, праславіць подзвігі продкаў і сучаснікаў, пры дапамозе пісьменнасці замацаваць усё гэта для перадачы будучым пакаленням.

Старажытная беларуская літаратура, вядома, развівалася не ізалявана, бо беларускія землі знаходзіліся ў цесных эканамічных і культурных сувязях з усімі суседнімі дзяржавамі. Яшчэ ў перыяд Кіеўскай Русі нашы продкі многае перанялі з Візантыі, што абумовіла прыкметнае ўздзеянне на наша пісьменства візантыйскай, а таксама балгарскай літаратуры. Пазней, пасля распаду Кіеўскай Русі, узмацніліся культурныя сувязі з Захадам, што садзейнічала прытоку да нас заходнееўрапейскіх твораў.

Асабліва цеснай была сувязь старажытнай беларускай літаратуры с украінскай і польскай. Гэта тлумачыцца тым, што беларускія і большасць украінскіх зямель былі далучаны да Вялікага Княства Літоўскага, а пазней (1569 г.) аб'яднаныя з польскімі землямі ў Рэч Паспалітую.

Беларускае прыгожае пісьменства мае сваю адметную, насычаную культурна-эстэтычнымі з’явамі тысячагадовую гісторыю. Адзін з найскладаных, ці не важнейшых яе перыядаў – даўняя, старажытная літаратура і прадстаўлена ў дадзенай хрэстаматыі разнастайнымі тэкстамі ХІ—ХVІІІ стст. Трэба падкрэсліць, што менавіта на гэтай працяглай часавай дыстанцыі, асабліва інтэнсіўна ў некаторыя яе перыяды, адбывалася фарміраванне архетыпу, вобліку, характару беларуса. Хіба дзякуючы найперш слаўнай мінуўшчыне пад бел-чырвона-белым штандарам і вершнікам-пераможцам увогуле ёсць Беларусь на сучаснай мапе свету... Ёсць насуперак неспрыяльным, часам нават трагічным варункам гістарычнага развіцця. Тое, што само існаванне Беларусі забяспечана папярэднімі эпохамі, наўпрост паказала ўжо ХІХ стагоддзе, калі ўслед за Адамам Міцкевічам*, і поруч з ім, цэлая кагорта падзвіжнікаў-пачынальнікаў на беларускай ніве самааддана рупілася аб пераемнасці культурна-духоўных традыцый, абуджэнні гістарычнай памяці, фарміраванні нацыянальнай свядомасці. Гісторыя старажытнай беларускай літаратуры асабліва выразна сведчыць аб тым, што ў даўнія часы слова ў славянскім свеце найчасцей было і справаю, дзейсным удзельнікам жыцця, што, урэшце, актуальна і для пазнейшых эпох.

З’яўляючыся неад’емнай часткаю агульнаеўрапейскага кантэксту, беларуская літаратура ўзнікла ў рэчышчы славянскага культурна-гістарычнага тыпу, як своеасаблівай цэласнасці з унікальнымі мастацкімі, рэлігійнымі, сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі. Культурна-гістарычны тып славянскага фарміравання набываў свае выразныя абрысы ў перыяд дамінацыі ў Еўропе Свяшчэннай Рымскай імперыі і Візантыі – дзвюх асноўных тагачасных грамадска-палітычных сіл. Належнасць да адной з іх разам з абумоўленым веравызнаўчымі адрозненнямі спосабам адаптацыі, перапрацоўкі фальклорна-этычнай традыцыі непасрэдна ўплывала на характар літаратурнага развіцця, эвалюцыю мастацкіх жанраў.

І менавіта хрысціянізацыя ўсходнеславянскіх зямель спрычынілася галоўным чынам да іх асветы, узнікнення кніжна-літаратурнай традыцыі. Хрысціянства ўсходнія славяне прынялі ў 988 годзе. Пэўны адказ на пытанне, чаму якраз ў грэцкім, візантыйскім варыянце, дае першы ўсходнеславянскі летапіс Аповесць мінулых гадоў. Паслы кіеўскага князя Уладзіміра пасланы былі ім вывучаць рэлігійныя абрады да немцаў, балгараў і грэкаў:

Хадзілі да балгараў, глядзелі як яны моляцца ў храме, называемым мячэццю, стаяць там распаясаныя; зрабіўшы паклон, сядзе і глядзіць туды-сюды, як вар’ят і няма ў іх весялосці і толькі журба і смурод вялікі. Не добры закон іхні. І прыйшлі мы да немцаў і бачылі ў храмах іхніх розную службу, але прыгажосці не бачылі ніякай, і прыйшлі мы ў грэцкую зямлю, і ўвялі нас туды, дзе служаць яны богу свайму, і не ведалі – на небе ці на зямлі мы; бо няма на зямлі такога відовішча і прыгажосці такой і не ведаем, як і расказаць аб гэтым. Знаем толькі, што знаходзіцца там Бог з людзьмі і служба іхняя лепшая, чым ва ўсіх іншых краінах. Не можам мы забыць прыгажосці тае, бо кожны чалавек, калі зазнае салодкага, не возьме пасля горкага, так і мы не можам ужо тут быць у паганстве.

Зразумела, канкрэтнае рэлігійнае веравызнанне, абранае на ўсходнеславянскіх землях, было вынікам і асаблівасцей гістарычнага развіцця, і геаграфічнага размяшчэння ўсходніх славян, і пэўных палітычных і культурна-гаспадарчых сувязей. Ды відавочна, што сталую дынаміку працэс развіцця культуры і асветы набывае якраз з прыняццем хрысціянства. Гэта з Візантыі, дзякуючы ахвярнаму падзвіжніцтву роўнаапостальных братоў Кірыла і Мяфодзія, славяне атрымалі першую ўпарадкаваную азбуку, пераклад з грэцкай мовы многіх кніг, што і пачало фарміраваць стараславянскую, старажытнарускую літаратурную мову ды кніжную справу. Усходнехрысціянская царква і Візантыя (у адрозненне ад Рыма) не заміналі, а садзейнічалі стварэнню ў неафітаў свайго ўласнага пісьменства, развіццю на ягонай аснове народнай культуры, перакладу богаслужбовых кніг на мясцовыя мовы, вядзенню літургіі на рэгіянальнай стараславянскай мове.

“Слова аб палку Ігаравым” - бліскучы твор створаны невядомым аўтарам у 1185-1187 г., стаў сапраўдным залатым словам старажытнай Русі. Адкрыццё ў 1788 г. графам А.І. Мусіным – Пушкіным.

З яго мы даведываемся, вясной 1084 Святаславам зроблен, поспяховы паход, былі запрошаны Ігар с братам Усевладам , але тыя адмовіліся. Святаслаў перамог полаўцэў.

Пазаздосціўшы Святаславу Ігар с братам Усевладам, сынам Уладзімірам, самастойна выправляюцца у стэп. Ігар пападае ў палон, дзе вельмі перажывае. З дапамогай полаўца Аўлуара вяртаецца на Радзіму.

Мастацкія асаблівасці – “Слова” - помнік пераходнай (ад паганства да хрысціянства эпохі. Ворагі рускіх – нехрышчоныя полауцы і Літва – называюцца тут паганымі.

Магутны пласт вобразнасці складаюць у творы паняцці і выразы дружыннага, воінскага ужытку накшалт “зачарпнуць шаломам Дону”, “абламаць дзіду аб канец поля палавецкага”, дакрануцца кап’ём залатога пасаду”, воінскія пахвалы і прамовы князёў перад бітвамі. Аднак вызначальнай ідэей зяўляецца, народная стыхія жыцця і светаразумення.