Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Песні Беласточчыны (Беларуская народная творчасць) - 1997

.pdf
Скачиваний:
164
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
9.43 Mб
Скачать

БЕЛАРУСКАЯ

НАРОДНАЯ

ТВОРЧАСЦЬ

АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ІНСТЫ ТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА,

ЭТН А ГРА Ф ІІ I Ф АЛЬКЛО РУ ІМЯ К. КРАПІВЫ

БЕЛАРУСКАЯ

НАРОДНАЯ

ТВО РЧАСЦ Ь

МІНСК "БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА"

1997

АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ІНСТЫ ТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРА Ф ІІ I Ф АЛЬКЛО РУ ІМЯ К. КРАПІВЫ

ПЕСНІ

БЕЛАСТОЧЧЫНЫ

мінск

"БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА"

1997

УДК398.8 (=826) (438) ББК82.3(4Бем)

П 28

Серыя заснавана ў 1970 г.

Р э д а к ц ы й н а я

к а л е г і я :

В.К. Бандарчык, К. П. Кабашнікаў, A. С. Ліс, A. С. Фядосік (галоўны рэдактар)

Запіс, укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі Міколы Гайдука

Р э д а к т а р ы :

Т. А. Дубкова, A. C. Jlic, A. С. Ф ядосік

Р э ц э н з е н т ы :

канд. філал. навук А. І. Гурскі,

Песні Беласточчыны/

У клад.

М ікола Гайдук. —

П28 Мн.:

Беларуская навука,

1997. —

367 с. — (Беларус.

нар.

творчасць).

 

 

ISBN 985-08-0052-6.

Беларусы Беласточчыны добра захавалі традыцыйную народную культуру, пачэснае месца ў якой займаю ць песні. Н ародная творчасць Беласточчыны зведала ўплыў польскай, украінскай і літоўскай паэзіі, але захавала сваю беларускую этнічную адметнасць. На сучасным этапе найбольшае пашырэнне маюць калядныя, валачобныя,

велікодныя,

восеньскія,

вясельныя

і хрэсьбінныя, любоўныя і сямей-

на-бытавыя

песні. Усе яны належным чынам прадстаўлены ў томе.

 

Разлічаны

на ф алькларыстаў,

этнографаў, філолагаў, студэнтаў і

выкладчыкаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Б Б К 82 .3(4Б ен )

т г п м

д о г

д о

д д г а

©

Запіс, укладанне, уступны артыкул

Іо Ы Ч

уоо

Uo

UU5Z

0

 

і каментарыі Міколы Гайдука, 1997

Маім Бацькам святой памяці Марыі і Раману гэтую працу прьісвячаю.

М ікола Гайдук

ПЕСНІ БЕЛАСТОЧЧЫНЫ

Народная песня дапамагала і дапамагае да сённяшняга дня беларусам Беласточчыны на працягу доўгіх стагоддзяу захоўваць сваю нацыянальную тоеснасць. Яна гуртавала і гуртуе не толькі ты х, хто спявае разам з іншымі ці ўпаасобку, але і тых, хто яе слухае, бо прабуджала і прабуджае ў іх пачуццё сваёй адметнасці, сваёй душэўнай красы, свайго гонару і надыянальнай свядомасці.

Родная песня спадарожнічае беларусу ад нараджэння і да смерці, бо ёю вітаюць прыход чалавека на свет, зычачы яму і ягоным бацькам шчаслівае долі, з ёю ўводзяць з вялікай надзеяй на шчасце ў дарослае жыццё, адпраўляючы маладую пару ў Божы храм да шлюбу і спраўляючы вяселле, ёю, прасякнутай болем, развітваюцца ў апошні час прабывання людской істоты на зямлі.

Наша песня — гэта самы важкі доказ незвычайнай таленавітасці народа ў глыбокім, трапным і ўзрушальным выказванні музычнай і паэтычнай творчасцю пра ўсе самыя важныя падзеі ў чалавечым жыцці, пра светлыя і цёмныя яго бакі.

Беларусы Беласточчыны — найдалей на захад высунутая частка беларускага народа. Таму яна з дагістарычных часоў мяжуе з літоўскім, польскім і ўкраінскім насельніцтвам. Гэта знайшло адбітак у розных відах народнай творчасці як беларусаў, так і нашых паўночных, заходніх і паўднёвых суседзяў. Узаемасувязі і ўзаемаўплывы заўважаюцца і ў некаторых песнях зборніка. Але яны складаюць невялічкую частку твораў, якія пяяліся і пяюцца беларусамі

Беласточчыны. Асновай жа з ’яўляецца

самабытная белару-

ская музы чна-паэты чная творчасць з

усімі ўласцівы м і

толькі ёй адметнымі асаблівасцямі.

 

Не толькі песні, але і ўся іншая беларуская народная творчасць Беласточчыны — казкі, легенды, прыказкі, выслоўі, будаўніцтва, ткацтва, даўнія строі і ўвесь побыт — складаюць неад’емную арганічную частку агульнабеларускай народнай культуры. Доказ таго — роднаснасць многіх песень з Беласточчыны, змешчаных у гэтым зборніку, з

5

песнямі Гродзеншчыны, Полаччыны, Міншчыны, Палесся і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Адметнасцю народнай музычна-паэтычнай творчасці беларусаў Беласточчыны на сучасным этапе з’яўляецца тое, што тут найбольш пашыраныя з абрадавых песень каляндарнага круга творы калядныя, валачобныя, велікодныя і восеньскія, а з сямейна-абрадавых — вясельныя і хрэсьбінныя. У пазаабрадавых пераважаюць любоўныя і сямей- на-бытавыя. Аднак неабходна падкрэсліць, што выступаюць тут у большай ці меншай колькасці ўсе віды беларускай народнай песні, нават, хаця і ў рэліктавай форме, хаўтурныя галаш энні. А бавязкова трэба адзначы ць таксам а наяўнасць у нашым рэгіёне вялікай колькасці разнастайных праваслаўных духоўных песень. Спевакі (пераважна сярэдняга ўзросту жанчыны, нярэдка і мужчыны) спісваюць іх у спецыяльныя тоўстыя сшыткі (у некаторых запісана па 100 і болей твораў) і пяюць, сабраўшыся невялікімі грамадкамі ў часе пастоў, напярэдадні вялікіх царкоўных святаў, пры нябожчыках. Сапраўдны "фестываль" праваСлаўных народных духоўных спеваў адбываецца ноччу з 18 на 19 жніўня (перад Праабражэннем Гасподнім) на св. Гары Грабарцы, дзе дзесяткі такіх грамадак, рассыпаных па ўсім наваколлі Свята-Спасаўскага храма, пры дрыжачым святле свечачак з вечара і да раніцы пяюць са сваіх рукапісных зборнікаў набожныя песні.

Зборнік, які вы тры маеце ў руках, — гэта вынік больш за 12 гадоў маіх вандровак па Беласточчыне (1972 — 1985) у пошуках самых беражлівых захавальнікаў нашых песенных скарбаў. Дзеля гэтага з ’ездзіў я ды схадзіў з магнітафонам увесь наш рэгіён. У адкрыванні спевакоў (пераважна жанчын, бо яны — найвярнейшыя носьбіты і захавальніцы нашай песеннай традыцыі) мне на дапамогу прыходзілі настаўнікі, перш за ўсё роднай беларускай мовы, а таксама нашы праваслаўныя святары. Нярэдка даводзілася мне чуць, што калі б я заявіўся сам, г. зн. без настаўніка ці бацюшкі, дык не пачуў бы ніводнай песні. Вядома, мяне цікавілі тыя выканаўцы, хто валодаў найбольш багатым рэпертуарам. Пераважна гэта былі жанчыны старэйш ага (некаторыя з іх непісьменныя!) і сярэдняга ўзросту, хаця і здараліся маладзенькія дзяўчаткі і маладзіцы, якія ведалі шмат даўніх народных песень, як, напрыклад, Марыся Шумарская з в. Буды, што ў Белавежскай пушчы, ці Вера Папова з Беластока. Рэпертуар некаторых спявачак быў, здавалася, невычэрпны. Па некалькі дзесяткаў

6

твораў наспявалі мне Антаніна Лясота з Цісоўкі, Марыя

Гайдук (гэта

аднаго

прозвішча

і

імя

з маёй

маці жанчына,

але цалкам

чужая

нам асоба)

з

в.

Полымя,

Ганна Крупіч

з в. Дабрывада і шэраг іншых. Усім ім — і тым, што наспявалі мне многа песень, і тым, што заспявалі толькі адну, — сардэчна дзякую за зразуменне і прыхільнасць да нашай агульнанацыянальнай справы ратавання скарбаў беларускай культуры.

На вялікі жаль, многія з маіх шаноўных спявачак і спевакоў ужо адышлі на вечны спачын, забраўшы з сабою назаўсёды і тыя жамчужыны роднай музычна-паэтычнай культуры, якой былі яны носьбітамі і якой мы не патрапілі ўсю запісаць ад іх. Але і за тое, чым яны падзяліліся з намі, вялікае ім дзякуй і вечную памяць падай ім, Божа.

Знаходзіў я песні не толькі ў глухіх, адлеглых мясцінах, але і адкрываў таксама ў мястэчках (Белавежа, Нараўка, Гарадок і інш.) і ў самім Беластоку. Таму не будзе перабольшаннем сказаць, што беларускай народнай песняй прасякнута жыццё ўсіх беларусаў Беласточчыны незалежна ад таго, дзе яны пражываюць. Пацвярджаюць тое не адны запісы песень, што трапілі ў гэты зборнік, але і бесперапынная на працягу больш за 40 гадоў актыўная дзейнасць народных беларускіх хораў у Гарадку, Беластоку і іншых мясцовасцях. У апошнія дзесяцігоддзі на Беласточчыне дзейнічала, часам тсшькі па некалькі гадоў, бсшыіі за 60 харавых калектываў.

Нярэдка здаралася так, што спявачка ці спявак, ад якіх я запісаў, а затым змясціў у "Ніве" ці гадавіку "Беларускі каляндар" песні, адважваліся выступаць на розных мясцовых урачыстасцях, нават прымаць — і па некалькі разоў — удзел у штогадовым конкурсе "Беларуская песня", які праводзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства, і займаць у ім высокія месцы. Гэтак было з Лідзіяй Салавей з в. Лявонавічы, Клаўдзіяй Дамань з в. Новая Воля, Надзеяй Грыцук з в. Навасёлкі, Нінай Такаюк з в. Мікулічы і шэрагам іншых.

У захаванні і прадаўжэнні традыцый народнай музыч- на-паэтычнай творчасці выдатную ролю спаўняла і спаўняе праваслаўная Царква. Пераважна пад кіраўніцтвам мясцовых царкоўных рэгентаў "ставіліся" і "ставяцца" галасы, фармуецца выканаўчая культура і мацнее зацікаўленне, а з бегам часу — надзвычайная адданасць спевам, у тым ліку і народных песень. Таму вельмі часта, асабліва на пачатку зараджэння беларускага народнага харавога руху на Беласточчыне, аснову народных хораў складалі спевакі з

7

царкоўных хораў. У зборніку няшмат твораў, запісаных ад беларусаў-каталікоў. Затое вельмі ахвярна і плённа працавалі пры нарыхтоўцы нотных запісаў з маіх магнітафонных плёнак выдатныя педагогі-каталікі: Ян Бондар — заслужаны дзеяч харавога мастацтва, выкладчык Вышэйшай тэатральнай школы ў Б еластоку, .і святой памяці Эдвард Гойлік — шматгадовы выкладчык музыкі і дырыжор хору Педагагічнага студыюма ў Беластоку, аўтар музыкі да слоў беларускага паэта з Беласточчыны Віктара Шведа. 3 імі пра-

цавалася таксама прыемна,

ж і з праваслаўнымі беларусамі-музы-

казнаўцам і: Людмілай

Панько — вы хаванкай славутай

Віленскай беларускай гімназіі, выпускніцай Варшаўскай кансерваторыі, шматгадовым дырыжорам розных беларускіх хораў, у тым ліку і беларускага хору ў Беластоку, аўтарам шэрагу песень на словы беларускіх паэтаў, а таксама з Сяргеем Лукашуком, выпускніком Варшаўскай вышэйшай музычнай школы, выдатным арганізатарам і дырыжорам беларускіх харавых і эстрадных калектываў у Бельску-Падляскім, дырэктарам Бельскага дома культуры.

У апошнія 40 гадоў найбольшы ўклад у захаванне і развіццё беларускай музычна-паэтычнай народнай культуры ўнесла Беларускае грамадска-культурнае таварыства і яго ахвярныя дзеячы не толькі на Беласточчыне, але і ў Варшаве і Гданьску. Імі былі створаны ўмовы для абуджэння ў беларусаў пашаны да сваёй культуры, дадзены магчымасці яе публічнага дэманстравання не толькі ў беларускім асяроддзі. Разнастайныя песенныя конкурсы для дарослых і моладзі, народныя фэсты з удзелам таксама запрошаных з Рэспублікі Беларусь калектываў, штогадовыя Свята беларускай культуры і Фестываль беларускай песні — усё гэта спрыяе прадаўжэнню песеннай традыцыі і павышэнню выканаўчага майстэрства паасобных спевакоў і вялікіх харавых калектываў.

Беларусы Белаеточчыны перш за ўсё песняй духоўна ядналіся і яднаюцца са сваімі суродзічамі з усіх беларускіх

зямель: і з тымі, што сёння жывуць у суверэннай

Бела-

русі, і' з тымі, якіх нядоля рассеяла па ўсім свеце.

пэўна,

Родная песня была епакон веку і застанецца,

яшчэ на немалы час найзванчэйшым, найяскравейшым і наймацнейшым нашым нацыянальным сцягам вось тут, на прасторах Аўгустоўскага Паазер’я да Паазер’я Уладаўскага,

дзе

мы спрадвечна жылі, жывём і жыць будзем у наступ-

ных

пакаленнях.

М ікола Гайдук

КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВЫЯ

ПЕСНІ