Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
564
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

f%

ЬЙІ

БЕЛАРУСКАЯ

НАРОДНАЯ

ТВОРЧАСЦЬ

АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАУСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬКЛОРУ

БЕЛАРУСКАЯ

НАРОДНАЯ

ТВОРЧАСЦЬ

Серыя заснавана ў 1970 годзе

МІНСК НАВУКА I ТЭХНІКА»

1992

АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ I ФАЛЬКЛОРУ

O ЗАМОВЫ O

"чт,

т

МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА»

1992

ББК 82.3 Бел-6 3-26

Р э д а к ц ы й н а я к а л е г і я :

В. К. Бандарчык, К. П. Кабашнікаў, A. С. Фядосік

(галоўны рэдактар)

Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул i каментарыі

ГА. Барташэвіч

Рэ д а к т а р К. П. Кабашнікаў

Рэ ц э н з е н т ы :

кандыдат філалагічных навук А. С. Ліс, кандыдат гістарычных навук Э. Р. Сабаленка

Замовы / Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. арт. i камент. 3-26 Г А. Барташэвіч; Рэдкал.: А. С. Фядосік (гал. рэд.) i інш.— Мн.: Навука i тэхніка, 1992.—597 с— (БНТ: Бе-

ларус. нар. творчасць / АН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору).

ISBN 5-343-01049-0. Заговоры.

У томе прадстаўлены адзін са старажытных жанраў фальклору, звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, грамадскім i сямейным бытам, з клопатам чалавека пра здароўе i дабрабыт. Заснаваныя на веры ў магчымасць магічным словам дасягнуць жаданага ва ўсіх выпадках жыцця замовы вылучаюцца высокім мастацкім узроўнем i адлюстроўваюць пэўныя ступені ў развіцці светапогляду i практычных ведаў нашых продкаў.

Разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, філолагаў, студэнтаў i выкладчыкаў.

'<Д5^Г'"-"

ВВК8,3Ве,6

ISBN 5-343-01049-0

@ Укладанне, уступны артыкул

 

i каментарыі

 

Г. А. Барташэвіч,

 

1992

БЕЛАРУСКІЯ ЗАМОВЫ

У сістэме фальклорных жанраў замовам належыць своеасаблівае месца, што абумоўлена ix архаічнасцю, прыродай, утылітарнай функцыянальнасцю, значэннем i прызначанасцю слова ў гэтых творах. Па свайму глыбіннаму сэнсу замовы ўяўляюць з'яву двухпрыродную (па азначэнню У М. Тапарова), адзіную, цэласную i самагодную канструкцыю, асноўнымі аспектамі якой з'яўляюцца фальклорны i рытуальны. Цесная сувязь слова i дзеяння, узаемадапаўняльнасць i ўзаемазамяняльнасць названых кампанентаў дазваляюць гаварыць пра замовы як з'явы абрадавага характару ў самым шырокім значэнні гэтага паняцця.

Утылітарнасць замоў, практычная прызначанасць робяць ix неад'емнай часткай звычаёва-бытавой культуры. Менавіта практычная функцыянальнасць бралася пад увагу пры аналізе замоў як ix вызначальная адзнака, што прыводзіла да адмаўлення эстэтычнага пачатку ў гэтым жанры.

У той жа час біфункцыянальная прызначанасць слова ў замовах як сродку магічнага ўздзеяння (утылітарная функцыя), з аднаго боку, i сродку рэалізацыі закладзенага ў замове пажадання, сродку стварэння магічнага тэксту, магічнай формулы, паэтычнага вобраза (мастацкая функцыя) — з другога, якраз i вылучае замовы ў той разрад фальклорных форм, якія дазваляюць прасачыць шляхі пераарыентацыі мовы як сродку перадачы інфармацыі ў мастацка-вобразную структураўтваральную сістэму, шляхі ператварэння зыходных форм з ix шырокім наборам тэкставых i звыштэкставых характарыстык у сапраўды паэтычныя формы, супастаўныя з іншымі фальклорнымі жанрамі i формамі, якія валодаюць якасцямі мастацтва як самастойнай знакавай сістэмы i развітымі эстэтычнымі функцыямі.

Замовы ў народнай традыцыі маюць мноства назваў: «шэпты», «шаптанні», «словы», «малітвы», «чары», «замаўлянні», «нагаворы», да пэўных груп — «прысушкі», «адсушкі». Усе гэтыя назвы нясуць у сабе звесткі пра сэнс, галоўную вы-" значальную адзнаку твораў, a яе сутнасць — слова, мова, гаварэнне, шаптанне. I не проста слова, a слова таямнічае, слова

вешчае, прарочае, якое мае незвычайную сілу. Дарэчы, народ-

нае найменне «ІІІЭПТЫ», «шаптаць» найбольш поўна суадносіцца менавіта з таямнічай мовай, з рунічнымі пісьмёнамі (старажыт- нанямецкае runen азначае «шаптаць»; «ціха, таямніча гава-

5

рыць» '). Відаць, невыпадкова ў дачыненні да знаўцаў замоў захавалася назва «ваўхвіллі» 2, што наводзіць на думку пра існаванне спецыяльнай касты вешчуноў, якія валодалі таямнічымі ведамі i выкарыстоўвалі ix у магічных мэтах. Магутная 'сіла слова так ці інакш падкрэсліваецца ў азначэннях, якія давалі даследчыкі гэтаму жанру зыходзячы са св'аіх уяўленняў пра сутнасць з'явы3 Адным з першых на магчымасці слова ў замовах засяродзіў увагу М. Крушэўскі, які вызначаў замовы як «выказанае словамі пажаданне, злучанае з пэўным абрадам ці без яго, пажаданне, якое павінна абавязкова здзейсніцца» 4. Вылучаныя ім два важныя моманты —вера ў магчымасць навязаць сваю волю боствам, чалавеку, прадметам, з'явам, абставінам i вера ў чалавечае слова як самы магутны сродак навязаць сваю волю камуабо чаму-небудзь — як нельга лепей адпавядаюць

сутнасці i функцыі замоў. Улічваючы асаблівасці замоў як фальклорнага жанру, варта падкрэсліць такія ix якасці, як формульнасць, як у большасці выпадкаў празаічны характар, абавязковасць магічнай накіраванасці. Такім чынам, замовы — гэта празаічныя (часам.рытмізаваныя) творы формульнага характару (або слоўныя формулы), якім прыпісвалася сіла магічнага ўздзеяння. Як i ўсякая дэфініцыя, прапанаваная можа быць зменена i дапоўнена ў залежнасці ад ракурсу аналізу замоў, але менавіта як азначэнне фальклорнага жанру такая ўяўляецца найбольш набліжанай да яго сутнасці.

Пра старадаўняе паходжанне замоў, ix значнае развіццё i шырокае бытаванне ўскосным чынам сведчаць шматлікія павучанні хрысціянскіх прапаведнікаў, якія абрушваліся на «паган^ скія» звычаі карыстацца паслугамі калдуноў, чараўнікоў, вешчуноў. Так, у «Слове o злых дусех» Кірылы Тураўскага (XII ст.) з папрокам гаворыцца пра тых, хто «оставнв Бога... ніцут проклятых баб чародейц, наузов н слов прелестных слушают...

Баба начнеть на детн наузы кластн, смернватн, плююіце на землю, рек-ьше беса проклннает» 5 Шматлікія ўпамінанні пра прароцтвы вешчуноў, чарадзейст^вы ведзьмароў змяшчаюцца ў ле-

Преображенскнй А. Г Этнмологнческнй словарь русского языка. М., 1958. С. 224.

2АІМЭФ, ф. 8, воп. 90, спр. 249.

3Гл. пра гэта падрабязна: Бартадіэвіч Г А. Магічнае слова: Вопыт да-

следавання светапогляднай i мастацкай асновы замоў. Мн., 1990. С. 27—34.

скне

4 Крушевскнй Н: Заговоры как внд русской народной "поэзнн//Варшав-

уннверснтетскне нзвестня. Варшава, 1876. JSTg 3. С. 23.

 

5 Цыт. па кн.: Петров В. П. Заговоры // Нз нсторнн русской советской

фольклорнстякн. Л., 1981. С. 91.

6

тапісах. У «Повестн временных лет» гаворыцца пра чарадзейства пры нараджэнні полацкага князя Усяслава (пад 1044 г.), a далей (1071), па сцверджанню летапісца, ужыванне чараў было не асобным выпадкам, a даволі распаўсюджанай з'явай: «...много волхвуют жены чародейством, н отравою, н ннемн бесовьскымн козньямн. Но н мужн прелідены бывают от бесов неверннн...» 6

Стаўленне дазамоў з самых ранніх часоў ix усведамлення як з'явы побыту, з'явы ідэалагічнага характару было вельмі складаным. Распачатая афіцыйнай хрысціянскай рэлігіяй жорсткая барацьба па выкараненню замоў з бытавой практыкі прыводзіла да парадаксальных вынікаў: на надзвычай ашчадна зберагаемую язычніцкую тканіну замоў напластоўваліся хрысціянізаваныя элементы, якія з большым ці меншым поспехам уплывалі не толькі на вонкавае афармленне замоўных тэкстаў, але часам прыводзілі да змянення самой светапогляднай накіраванасці ix, змянення характару ўзаемаадносін чалавека з навакольным светам. Замест упэўненасці ва ўласных сілах — малітоўны зваротак да боскіх сіл, на змену заклінальніку — уладару прыроды або ва ўсякім разе яе раўнапраўнаму партнёру прыходзіць заклінальнік-просьбіт, функцыя якога зводзіцца да ролі пасрэдніка паміж чакаемым вынікам i суб'ектам — здзяйсняльнікам жаданага. Асабліва ярка праглядваецца розніца ідэалагічных установак пры параўнанні, напрыклад, замовы ад змяінага ўкусу (№ 317, 378) i ад «нячыстай сілы» (№ 87). Менавіта апошняя ўяўляе сабой узор тых твораў, да якіх дапасоўваецца назва «малітвы», або так званыя «ілжывыя малітвы». I замовы не прамінуў характэрны для ўсёй народнай творчасці працэс спалучэння розных па сваёй светапогляднай накіраванасці плыняў, што пачаўся з прыняццем новай веры, калі старыя язычніцкія традыцыі не знікалі бясследна, a суіснавалі, дакладней, прымушалі новыя ўтварэнні ўбіраць «міфічны звычай» язычніцтва, апрануўшы яго ў іншае адзенне. Як слушна сцвярджаў Ус. Мілер, «... магі на працягу доўгіх стагоддзяў народнага двухвер*я прыстасоўвалі свае старадаўнія язычніцкія формулы заклінанняў i свае старадаўнія сімвалічныя аперацыі да хрысціянскіх паняццяў i абрадаў. 3 гэтага змешвання атрымаліся тыя шматлікія «ілжывыя малітвы» i замовы, якія ў безлічы спіскаў распаўсюджваліся ўСярэднявеччаў грэка-раман-

6 Цыт. па кн.: Аннкнн В. П. Русскнй фольклор. М., 1987. С. 98.

7

скім свеце i разам з хрысціянствам пераходзілі да новахрысціянізаваных народаў, германскіх i славянскіх»7

Спісы замоў, так званыя «аракулы», «саламоны», мелі шырог кае хаджэнне i на беларускіх землях, асабліва ў гарадах, мястэчках. Даходзілі яны i да вясковых жыхароў перапісанымі на асобных шматках або ў рукапісных зборнічках, часта скажона i таму незразумела. Адбывалася кантамінацыя з тэкстамі тра-

дыцыйных

замоў, што адчуваецца ў стылёвай адрозненасці.

У выніку

злучэння ўласцівых народным замовам матываў

з кніжнымі хрысціянскімі, a часам i запазычанымі з чужой глебы фрагмент^амі творы скажаліся, гублялі лагічную сувязь. Так паяўляюцца ў вусных замовах вобразы цара#Давыда, Саламона, Ірада, уяўленні пра маманта (ці не адпаведнік Індрыка-звера ў вядомай «Галубінай кнізе»?), дэманы (загадкавы кеен) i г. д. Уплывам кніжнай традыцыі тлумачыцца таксама з'яўленне ў замовах невядомых ранейшым творам геаграфічн-ых назваў, адпаведных апакрыфічнай літаратуры (рака Іардан, горад Русалім, гара Сінайская, «Сіяньскае мора» i г. д.), a таксама пералік у малітоўных уступах святых, у тым ліку «русалімськіх», упамінанне ў замовах храма, прастола i інш.

Праблема ўзаемадзеяння вуснай i пісьмовай традыцый у замовах звязана з іншымі, напрыклад з пытаннем аб прыродзе i вытоках замоў як жанру, удзельнай вазе i месцы кожнай з гэтых традыцый у асноўным фондзе тэкстаў. Супастаўленне замоў з іншымі фальклорнымі жанрамі, праведзенае ў даследаваннях Еляонскай, Пазнанскага, Пятрова, Барташэвіч, Гілевіча i інш., як нельга лепей выяўляе фальклорную аснову твораў. Акрамя таго, адной з галоўных характарыстычных адзнак замоў з'яўляецца вуснасць перадачы, што адлюстроўваецца i ў шматлікіх ix найменнях.

У некаторай ступені размежаванне замоў на вусныя i пісьмовыя адбываецца ў залежнасці ад ix функцыянальнай прызначанасці. Пісьмовая форма часцей характэрна для твораў, якія ўжываюцца ў якасці засцерагальнікаў, свайго роду амулетаў. Гэта могуць быць перапісаныя малітвы, кабалістычныя знакі, часам звычайныя замовы-перасцярогі, месцазнаходжанне якіх залежыць ад мэты ix прымянення: за бажніцаю ў хаце, у гаспадарчым памяшканні над дзвярыма, у чалавека пры сабе. Бываюць моманты, калі паперка з запісаным тэкстам з'ядаецца або прыкладаецца да хворага месца. Магічныя заклінальныя

7 Мнллер Вс. Асснрнйскне заклннання н русскне народные заговоры // Русская мысль. М., 1896. Кн. 7. С. 89.

8