Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры і мастацтваў

 

 

 

 

П. Р. ІГНАТОВІЧ

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

К

 

 

 

 

 

 

 

 

У

 

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

 

 

 

 

САЦЫЯЛОГІЯ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

Рэкамендавана Вучэбна-метадычным аб’яднаннем

 

па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

у якасці вучэбна-метадычнага дапаможніка

 

 

для студэнтаў устаноўО вышэйшай адукацыі

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

2-е выданне, перапрацаванае і дапоўненае

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

П

 

 

 

 

 

 

 

 

Е

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск

БДУКМ

2013

УДК 316(075.8) ББК 60.5я7

 

I 26

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р э ц э н з е н т ы :

 

 

 

 

С. В. Лапіна, доктар сацыялагічных навук, прафесар,

 

заг. кафедры дзяржаўнага кіравання сацыяльнай сферай

 

і беларусазнаўства Акадэміі кіравання

 

 

 

пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

 

И

 

С. А. Шавель, доктар сацыялагічных навук, прафесар,

 

заг. аддзела сацыялогіі інавацый

К

 

 

 

 

 

 

У

 

 

ДНУ «Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі»

 

Iгнатовiч, П. Р.

 

 

 

Г

 

 

 

І 26

Сацыялогія : вучэб.-метад. дапамБ. / П. Р. Ігнатовіч ;

 

Мін-ва культуры Рэсп.

Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т

 

культуры і мастацтваў.

 

И

 

 

 

 

– 2-е

Йвыд., перапрац. і дап. –

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

Мінск : БДУКМ, 2013. – 226 с.

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

ISBN 978-985-522-080-1.

 

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

Выкладаюцца пытанні зараджэння i станаўлення сацыялогіі як

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

навукі, адлюстравана развіццё яе ў Беларусі, асвятляюцца

 

праблемы пабудовы i функцыянавання грамадства як сацыяльнай

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

рэальнасці. начная ўвага надаецца аналізу сацыяльных адносін

 

паміж розныміЗсацыяльна-этнічнымі, дэмаграфічнымі і іншымі

 

супольнасцямі, узаемадзеяння чалавека з прыродай. Дадзенае

 

выданне дапоўнена дзвюма главамі, у іншыя ўнесены пэўныя

 

зменыП.

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЕДля студэнтаў і выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі.

 

 

 

 

 

 

УДК 316(075.8)

 

 

 

 

 

 

 

 

ББК 60.5я7

ISBN 978-985-522-080-1

© Iгнатовiч П. Р., 2013

2

ПРАДМОВА

Сацыялогія – адносна маладая навука. Яна ўзнікла ў сярэдзіне XIX ст., але мае ўжо свае традыцыі, якія аказваюць глыбокае ўздзеянне на сучаснае мысленне. Сацыялогія вывучае заканамернасці станаўлення, функцыянавання і развіцця грамад-

ства ў цэлым, розных сацыяльных супольнасцей і груп праз

дзейнасць людзей.

И

Сацыёлагі выказваюць розныя думкі пра тое, штоКж такое

грамадства, чаму яно пастаянна змяняецца, прымаючыГУ новыя, часам нечаканыя для нас формы, пра тое, якія законы кіруюць

паводзінамі людзей і ці паддаецца грамадстваБрэгуляванню. Іх цікавяць пытанні, чаму адбываюцца міжасобасныя, міжгрупа-

выя, міжнацыянальныя, міжканфесійныя канфлікты, у вынiку

 

 

 

 

 

 

 

Й

якіх фактараў адно грамадства квітнее, развіваецца, апярэдж-

 

 

 

 

 

 

И

ваючы іншыя, а другія адстаюць у сваім развіцці. У гэтых і ін-

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

О

 

 

шых пытаннях жыццядзейнасці грамадства ў значнай ступені

 

 

 

Т

 

 

 

дапамагаюць разабрацца кожнаму з нас навука і вучэбны прад-

мет сацыялогія.

 

И

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

Сацыялогія адыгрывае важную ролю ў фарміраванні духоў-

О

 

 

 

 

 

 

нага аблічча грамадства.

 

 

 

 

Вывучэнне сацыялогіі дапамагае набыць глыбокія веды аб заканамернасцяхП , асаблівасцях, тэндэнцыях развіцця грамадства, Еасобных супольнасцей, месцы і ролі ў гэтым працэсе кожнагаР чалавека.

Сацыялогія развівае схільнасці і ўяўленні чалавека, адкрывае новыя перспектывы ў разуменні вытокаў яго актыўнасці і паглыбляе здольнасць успрымаць культурныя ўстаноўкі, якія адрозніваюцца ад нашых уласных. Сацыялагічная дзейнасць у пэўным сэнсе з’яўляецца выклікам догмам, сацыялогiя вучыць цаніць культурную разнастайнасць і дазваляе бачыць унутраныя механізмы сацыяльных інстытутаў.

Сацыялогію пачалі вывучаць ва ўсіх навучальных установах Беларусі, Расіі і іншых краін СНД у 90-я гг. ХХ ст., хаця вопыт

3

выкладання гэтай вучэбнай дысцыпліны ў ЗША, Германіі, іншых заходніх краінах налічвае некалькі дзесяцігоддзяў. У ліпені 1999 г. міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь быў зацверджаны і ўведзены ў дзеянне адукацыйны стандарт па цыкле са- цыяльна-гуманітарных дысцыплін. У гэтым дакуменце вызначана месца сацыялогіі сярод іншых гуманітарных дысцыплін, сфармуляваны задачы і крытэрыі ацэнкі сацыялагічнай падрыхтоўкі студэнтаў.

Дадзены дапаможнік падрыхтаваны на аснове класічных крыніц, работ сацыёлагаў, у тым ліку падручнікаў і вучэбных

дапаможнікаў айчынных сацыёлагаў, сацыёлагаў краін блізкага

і далёкага замежжа, а таксама курса лекцый, які наИпрацягу

 

 

К

многіх гадоў чытаў аўтар у Беларускім дзяржаўным універсі-

тэце культуры і мастацтваў і іншых установахУвышэйшай

адукацыі.

Г

 

Выданне вучэбна-метадычнага дапаможнікаЙБ– другое, перапрацаванае і дапоўненае (першае выйшла ў 2001 г.). У тэкст

структурай курса, прадугледжанагаРИапошнім варыянтам тыпавой праграмы па сацыялогіі, у вучэбна-метадычны дапаможнік уключаны дзве новыя главы: «Сацыяльныя інстытуты і сацы-

унесены шэраг змяненняў і дапаўненняў. У адпаведнасці са

яльныя арганізацыі» і «ТСацыяльныО канфлікт». Значна перапрацаваны і дапоўненыИглава, прысвечаная аналізу грамадства як цэласнай сацыякультурнайЗ сістэмы, а таксама глава аб развіцці сацыялогіі ў Беларусі.

Трэба падкрэсліць, што гэта адзіны вучэбна-метадычны да-

паможнік па сацыялогіі на беларускай мове. Акрамя сацыяла-

О

 

гічных матэрыялаў, звестак, пастулатаў, канцэпцый, беларуска-

моўны дапаможнікП

спрыяе пашырэнню беларускамоўнага ася-

роддзяЕ, шчыраму захапленню мілагучнай беларускай мовай.

ПрыемнаР ўсведамляць, што першае выданне вучэбнага дапаможніка «Сацыялогія» было з цікавасцю і задавальненнем успрынята студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і іншых устаноў вышэйшай адукацыі.

Мы разумеем, што выданне далёка не поўнасцю ахоплівае ўсе галіны сацыялогіі і існуючыя ў ёй праблемы. Такая задача і не ставілася. Але бясспрэчна тое, што асноўная праблематыка агульнага курса сацыялогіі знайшла свае адлюстраванне. Гэта

4

дазваляе спадзявацца, што дадзеная работа дапаможа студэнтам у засваенні вучэбнага матэрыялу і будзе карыснай для выкладчыкаў пры выкладанні курса па сацыялогіі.

Аўтар выказвае ўдзячнасць калегам, якія прынялі непасрэдны ўдзел у абмеркаванні і экспертызе як асобных праблем, так і ў цэлым дапаможніка ў час падрыхтоўкі яго да выдання, а таксама рэцэнзентам – доктару сацыялагічных навук, прафесару, загадчыку кафедры дзяржаўнага кіравання сацыяльнай сфе-

рай і беларусазнаўства Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

Рэспублікі Беларусь Лапінай Святлане Валянцінаўне і доктару

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

К

сацыялагічных навук, прафесару, загадчыку аддзела сацыялогіі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

 

інавацый Інстытута сацыялогіі НАН Рэспублікі Беларусь Ша-

велю Сяргею Аляксандравічу.

 

 

Г

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

П

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Е

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5

Р а з д з е л І
УЗНІКНЕННЕ, СТАНАЎЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ САЦЫЯЛОГІІ

Г л ав а 1 . Сацыялогія як навука

1. Сутнасць, аб’ект і прадмет сацыялогіі

И

 

 

 

К

Сацыялогія (ад лац. societas – грамадства і гр. logos – паняц-

У

 

це, вучэнне) – навука аб грамадстве ў цэлым, аб законах станаў-

Г

 

 

лення, развіцця і функцыянавання сацыяльных структур, сі-

стэм, арганізацый і іх элементаў. СацыялогіяБяк самастойная

навука ўзнікла ў сярэдзіне ХІХ ст. (тэрмін уведзены Агюстам

 

И

Контам, 1798–1857). У гэтым паняццЙi ў самым агульным вы-

Р

глядзе фiксуецца аб’ект сацыялагiчнага пазнання – грамадства.

О

 

На думку А. Конта, сацыялогiя як навука аб грамадстве павiн-

на грунтавацца на станоўчых, пазiтыўных ведах, якія выяўляюць не толькi прычыныТiснавання i развiцця тых цi iншых сацыяльных з’яў, але iИтое, як яны адбываюцца. Любая навука (за ўзор бралася прыродазнаўстваЗ таго часу) павiнна не тлумачыць, а толькi апiсваць з’явы, адказваючы не на пытанне «чаму?», а на пытаннеО «як?». На думку А. Конта, сацыялогiя ў якасцi «сацыяльнайП фiзiкi» павiнна абгрунтоўваць навуковую палiтыкуЕ, выкарыстоўвацца ў грамадскай практыцы. Ствараючы навуку аб грамадстве, А. Конт процiпастаўляў яе тым абстрактнымР разважанням, якiя былi характэрны для вучэнняў той цi iншай эпохi, дзе аналiзавалася грамадства. У асноўным гэта былi канцэпцыi, у якіх разглядаліся праблемы фiласофii, гiсторыi i агульныя прынцыпы грамадскага развiцця. Пазiтыўная навука А. Конта супрацьпастаўлялася і ўтапiчным iдэям будучага грамадскага развiцця, з якiмi ён быў добра знаёмы, бо ў маладосці працаваў сакратаром у Сен-Сiмона. На думку А. Конта, сацыялогiя павiнна адлюстроўваць тое, што адбываецца ў грамадстве, выкарыстоўваючы прыродазнаўчыя метады i прынцыпы класiфiкацыi вывучаемых з’яў. Гэта i будзе па-

6

зiтыўнае веданне, так званы пазiтывiзм сацыялогii. Погляды А. Конта адлюстроўваюць пашыраную трактоўку паняцця «сацыялогiя» i адсутнасць дакладнай мяжы памiж аб’ектам i прадметам сацыялагiчных ведаў, хаця да гэтага часу ў тэорыi навуковага пазнання (гнасеалогii) ужо ўсталявалася пазiцыя развядзення паняццяў «аб’ект» i «прадмет» навукi. У адрозненне ад аб’екта навуковага пазнання (шырокага кола з’яў i працэсаў, якiя ўключаюцца ў сферу пазнання) у прадмеце любой навукi адлюстроўваюцца толькi iстотныя для дадзенай навукi

сувязi i адносiны, якія характарызуюць аб’ект пазнання. У

 

 

И

прадмеце пазнання адлюстроўваюцца i метадалагiчныя асаблi-

 

К

васцi канкрэтнай галiны навуковых ведаў. Тым самым прадмет

У

 

навуковых ведаў заўсёды больш вузкі за яго аб’ект. Так, гра-

Г

 

 

мадства з’яўляецца аб’ектам даследавання шэрагу грамадскiх дысцыплiн, але пры гэтым кожная з iх вылучае свой, спецыфiч-

ны аспект пазнання, якi складае яе канкрэтны прадмет да-

следавання.

Б

Упершыню вузкую трактоўку сацыялагiчнай навукi даў

 

И

французскi вучоны Эмiль ДзюркгеймЙ(1858–1917). У працы,

Р

напісанай у 1895 г., «Правiлы сацыялагiчнага метаду» (у рус-

О

 

кiм перакладзе «Метод социологии», 1899) ён вызначыў прад-

мет сацыялогii як сацыяльныя факты, што iснуюць па-за iндывiдам i ў адносiнах да ягоТмаюць прымусовую сiлу.

З цягам часу прадметИ сацыялогii няспынна ўдакладняўся,

змяняўся i развiваўсяЗ. Акрамя пазiтывiсцкай арыентацыi, якая брала пачатак ад А. Конта, ужо ў канцы ХІХ ст. з’яўляюцца антыпазiтывiсцкОiя канцэпцыi, заснаваныя ў цэлым на разумеючай сацыялогПii. Яна разглядала грамадства як з’яву, створаную i пастаяннаЕствараемую iндывiдамi ў iх духоўным узаемадзеяннi. Асаблiвасцi сацыяльных з’яў абумоўлiваюць, на думку антыпазiтывРiсцкi настроеных вучоных, неабходнасць метадаў iх спасцiжэння: не рацыянальнага пазнання, а разумення з дапамогай метаду iнтэрпрэтацыi, iнтэлектуальнага пранiкнення ўнутр тых або іншых з’яў. Гэты метад В. Дыльтэй (нямецкi гiсторык, сацыёлаг, фiлосаф (1833–1911) назваў герменеўтыкай.

У трактоўцы прадмета сацыялогii на сучасным этапе можна вылучыць некалькi падыходаў: 1) прадметная арыентацыя;

2)праблемная арыентацыя; 3) суб’ектная арыентацыя. Прадметная арыентацыя прапануе вылучэнне канкрэтных

прадметаў для вывучэння сацыялогiяй. Iх сукупнасць – гэта i

7

ёсць пэўны прадмет, якi яна павiнна вывучаць. Дадзены падыход характэрны для еўрапейскай культурнай традыцыi i бярэ пачатак ад А. Конта. Ён вызначыў два асноўныя падпрадметы сацыялогii − сацыяльную статыку (структуру) i сацыяльную дынамiку (працэсы). Еўрапейскiя вучэбныя дапаможнiкi для студэнтаў, якiя вывучаюць сацыялогiю, утрымлiваюць класiчныя раздзелы «Сацыяльная структура», «Сацыяльная арганiзацыя», «Сацыяльныя iнстытуты», «Сацыяльныя працэсы» i інш.

Праблемная арыентацыя ў большай ступенi характэрна для

амерыканскай сацыялогii, дзе ў якасцi прадмета даследавання

 

 

 

 

 

 

 

И

прапануюцца вывучэнне i вырашэнне актуальных сацыяльных

 

 

 

 

 

 

К

праблем, найбольш блізкіх да такіх навук, як псіхалогiя, экано-

 

 

 

 

 

У

 

мiка i інш. Напрыклад, падручнiк па сацыялогii Нейла Смелзе-

 

 

 

 

Г

 

 

ра, выдадзены ў 1988 г. (у Расіі ён выдадзены ў 1994 г.), ут-

рымлiвае такiя раздзелы:

 

 

Б

 

 

 

1.

Асноўныя складнікі грамадства.

 

 

 

2.

Сацыяльная няроўнасць.

 

 

 

 

 

3.

Сацыяльныя інстытуты.

 

И

 

 

 

 

4.

Грамадства: сацыяльныя змены іЙсацыяльныя рухі.

 

 

Р

 

 

 

 

Асаблiвасцю такога падыходу з’яўляецца выхад на сацыяль-

 

О

 

 

 

 

 

ныя тэхналогii, гэта значыць дзеянні па рашэнні вывучаемых

праблем. Амерыканская сацыялогiя ў гэтым кiрунку мае значныя поспехi.

Сэнс суб’ектнай ИарыентацыіТ зводзiцца да вылучэння ў якасцi прадмета сацыялогЗii сацыяльных суб’ектаў. Імi з’яўляюцца сацыяльныя супольнасцi: чалавецтва ў цэлым, класы, народы, тэрытарыяльныя аб’яднаннi, калектывы, малыя сацыяльныя

групы i, нарэшцеПО, асоба як сацыяльны суб’ектатып. У рамках гэтай Еарыентацыi вызначаюць прадмет сацыялогii розныя школы i кірункі: ад надзвычай суб’ектывiсцкiх (напрыклад, экзiстэнцыялР iзм у сацыялогii) да дыялектыка-матэрыялiстычных (марксiзм, неамарксiзм). Iх рознiца − у акцэнце ўвагi на тых цi iншых суб’ектах сацыяльнага жыцця. Так, для экзiстэнцыяльных сацыялагiчных канцэпцый характэрна ўвага да праблемы пэўнага iндывiда, яго месца i ролi ў грамадстве, да пытанняў адчужэння чалавека ў сучаснай цывiлiзацыi. Дыялектыка-матэ- рыялiстычны падыход прадугледжвае комплекснае вывучэнне ўсёй сiстэмы ўзаемазвязаных сацыяльных суб’ектаў, не выхопліваючы асобныя з iх з агульнага кантэксту грамадскiх адносiн. У такім выпадку не звужаецца прадметны аб’ект сацыялогii, ён

8

2. Катэгорыі і законы сацыялогii

ахоплiвае ўсё грамадскае жыццё пад пэўным вуглом гледжання. Гэты падыход уяўляецца плённым.

Улiчваючы розныя падыходы, можна вылучыць вялікую колькасць азначэнняў сацыялогii. Адным з удалых з’яўляецца, на наш погляд, наступнае: сацыялогiя − гэта навука аб заканамернасцях станаўлення, функцыянавання i развiцця грамадства ў цэлым, розных сацыяльных супольнасцей (класаў, нацый, груп, калектываў i інш.) i асобных iндывiдаў як суб’ектаў гiстарычна пэўных сацыяльных адносiн.

Па прычыне таго, што дзейнасць усiх суб’ектаў грамадскiх адносiн (ад чалавецтва ў цэлым да асобнага iндывiда) выра-

жаецца ў пэўных формах i апасродкуецца рознымi сацыяльны-

 

 

И

мi iнстытутамi, арганiзацыямi i структурамi грамадскага арга-

 

К

нiзма, прыведзенае азначэнне сацыялогii ахоплiвае i тыя сферы

У

 

рэальнасцi, якiя выдзяляюцца ў названай «прадметнай арыен-

Г

 

 

тацыi». Праблемнасць таксама прадстаўлена ў разглядаемым

азначэннi. Прадметам любой навукi выступаеБне проста нейкая

з’ява цi працэс аб’ектыўнай рэальнасцi, а вынiк тэарэтычнага

 

И

абстрагавання, якое дазваляе вылучыцьЙпэўныя заканамернасцi

Р

развiцця i функцыянавання вывучаемага аб’екта, спецыфiчныя

О

 

менавіта для дадзенай навукi. Такое абстрагаванне (пабудова

мадэлi вывучаемага аб’екта) якраз i вызначае тую «частку»,

 

Т

«сферу», «аспект» сацыяльнай рэальнасцi, на якую накiравана

И

дзейнасць сацыёлага.

 

У самым агульным сэнсе прадмет сацыялогіі можа быць вы-

значаны наступным чынам. Прадметам сацыялогіі з’яўляюцца

О

узнікнення, развіцця і функцыяна-

вывучэнне заканамернасцейЗ

вання сацыяльных супольнасцей і грамадства ў цэлым, дасле-

даванне ўзаемадзеяння асоб і сацыяльных груп у іх структур-

най узаемазалежнасціП

ў пэўных умовах існавання і ў працэсе іх

змен іЕразвіцця ў грамадстве.

Р

 

Змест аб’екта i прадмета ўсялякай навукi, сацыялогii ў прыватнасцi, выяўляецца ў сiстэме катэгорый i законаў дадзенай навукi. Яны ўтвараюць тэарэтычную аснову ўсяго аб’ёму ведаў гэтай навукi i, у сваю чаргу, з’яўляюцца неабходным iнструментам для пазнання, аналiзу i ацэнкi канкрэтнага аб’екта даследавання. Адным з характэрных для любой навукi з’яўляецца

9

пытанне аб катэгорыях (паняццях). Без iх немагчымы развiццё таго ці іншага кiрунку, правядзенне навуковай работы. Для таго каб чалавек мог мыслiць на навуковым узроўнi, абапiрацца на тэарэтычны фундамент дадзенай навукi, ён павiнен ведаць яе катэгорыi, разумець iх змест, умець прымяняць iх у сваiх разважаннях i вывадах. Сацыялагiчныя катэгорыi – найбольш агульныя фундаментальныя паняццi сацыялогii, якiя адлю-

дзе, у яе станаўленнi i развiццi, а таксама ў працэсе пазнання.

 

 

 

И

Сацыялагiчныя катэгорыi ўмоўна можна падзялiць на тэарэты-

 

 

 

К

 

ка-метадалагiчныя i працэдурныя, цi працэдурна-метадычныя.

Сярод тэарэтыка-метадалагічных выдзяляюцца:

 

 

 

 

Г

 

 

1) катэгорыi, якiя характарызуюць сацыяльныя супольнасцi

(сацыяльная супольнасць, сацыяльны клас, сацыяльнаяУ

група

i iнш.);

 

 

 

 

2) катэгорыi, якiя раскрываюць сацыяльныяБсувязi (сацыяль-

ныя дзеяннi, сацыяльныя адносiны, сацыяльны кантроль, сацы-

яльныя iнстытуты i iнш.);

И

 

 

Р

Й

 

 

3) катэгорыi, якiя адлюстроўваюць сацыяльныя працэсы (са-

строўваюць аб’ектыўную рэчаiснасць у абагульненым выгля-

цыяльныя перамяшчэннi, сацыяльнаяО актыўнасць, сацыяльная садружнасць, сацыяльнаеТсапернiцтва i iнш.).

Значнае месца ў сiстэме катэгорый сацыялогii займаюць так званыя працэдурныяИкатэгорыi, якiя адлюстроўваюць спецыфiку арганiзацыi Зi правядзення сацыялагiчных даследаванняў, збору i апрацоўкОi сацыялагiчнай iнфармацыi. Цэнтральнае месца тут займаюць катэгорыя «сацыялагiчнае даследаванне» i шэраг паняццяў, якiя раскрываюць змест гэтай катэгорыi. Можна

назваць такiя катэгорыi: «сацыяльная iнжынерыя», «сацыяль-

 

П

нае праектаванне», «сацыяльная тэхналогiя» i iнш. Гэтая група

Е

Р

 

катэгорый раскрывае спецыфiчны характар выкарыстання ведаў сацыялогii на практыцы па ўдасканаленні сацыяльных адносiн, прыняцці правiльных рашэнняў. Мы пашыраем, паглыбляем нашы пазнаннi сацыяльнай рэчаiснасці, таму i катэгорыi сацыялогii пастаянна ўзбагачаюцца як па змесце, так i па складзе.

Ядро сацыялогii складаюць яе законы. Законы сацыялогii − гэта неабходныя, значныя, устойлiвыя сувязі, якія паўтараюцца, i адносiны як унутры сацыяльных з’яў i працэсаў, так i памiж iмi

10