Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІЯГРАФІІ

.pdf
Скачиваний:
31
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
837.98 Кб
Скачать

САІТАВА ВАЛЯНЦІНА ІВАНАЎНА, кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый, дацэнт, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, рабочы тэлефон 2228307

КУЗЬМІНІЧ ТАЦЦЯНА ВАСІЛЬЕЎНА, кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый, сумяшчальнік, дацэнт, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, рабочы тэлефон 2228307

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІЯГРАФІІ

Тэксты лекцый для студэнтаў ІІ курса ФІДК і ФЗН

Мінск, 2007

ЗМЕСТ

 

УВОДЗІНЫ, 1 гадз.

3

Лекцыя1. УЗНІКНЕННЕБЕЛАРУСКАЙБІБЛІЯГРАФІІ

 

ІЯЕРАЗВІЦЦЁЎВКЛ(дадругойпаловыXVІст.), 1 гадз.

5

Лекцыя 2. РАЗВІЦЦЁ БІБЛІЯГРАФІІ Ў ПЕРЫЯД

 

УВАХОДЖАННЯ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД

 

РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (1569 – 1794 гг.), 2 гадз.

9

Лекцыя 3. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІЯГРАФІІ Ў

 

РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ ( 1795 – 1864 гг.), 2гадз.

19

Лекцыя 4. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІЯГРАФІІ Ў

 

РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1865 – 1917 гг.), 3 гадз.

27

Лекцыя 5. РАЗВІЦЦЁ БІБЛІЯГРАФІІ Ў БССР

 

У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1918 – чэрвень 1941 г.), 2 гадз.

42

Лекцыя 6. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІЯГРАФІІ ЗА

 

МЕЖАМІ БССР У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД І ПАДЧАС

 

ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1918 – 1945 гг.), 2 гадз.

50

Лекцыя 7. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІЯГРАФІІ

 

ПАСЛЯ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1945 – 1991 гг.), 4 гадз.

58

Лекцыя 8. БІБЛІЯГРАФІЯ БЕЛАРУСКАГА ЗАМЕЖЖА

 

ПАСЛЯ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ, 1 гадз.

69

Лекцыя 9. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ

 

БІБЛІЯГРАФІІ ПАСЛЯ 1991 г., 2 гадз.

75

УВОДЗІНЫ Гісторыя беларускай бібліяграфіі – гэта навуковая і вучэбная

дысцыпліна, якая вывучае працэс узнікнення, станаўлення і развіцця бібліяграфіі як асобнага віду навукова-практычнай дзейнасці на Беларусі. Гэта яшчэ маладая навуковая дысцыпліна, якая фарміравалася ў ХХ ст. і ўзмацнілася на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Як вучэбная дысцыпліна распрацавана і ўведзена прафесарам В.Е.Лявончыкавым.

Аб’ектам гісторыі бібліяграфіі з'яўляецца бібліяграфічная дзейнасць ад пачатку яе ўзнікнення ў Беларусі да сучаснасці. Гэта вялікі, тысячагадовы шлях, на працягу якога бібліяграфія як кампанент інфармацыйнай інфраструктуры грамадства, сваімі спецыфічнымі сродкамі адлюстроўвала дакументаваныя веды, якія ствараліся нашым народам, перадавала іх у прасторы і часе, арыентавала ў іх спажыўцоў інфармацыі. Так было заўжды, як у часы ўзнікнення бібліяграфіі, так і зараз, калі бібліяграфія функцыянуе ва ўмовах выкарыстання навейшых інфармацыйных, арыентуе ў бязмежных дакументных патоках, забяспечвае складанейшую сістэму інфармацыйных патрэб сучаснага грамадства. У гісторыі беларускай бібліяграфіі вывучаецца развіццё ўсіх бібліяграфічных з’яў: практычнай бібліяграфічнай дзейнасці па стварэнні бібліяграфічнай прадукцыі і яе выкарыстанні (у т. л. аб’екты, арганізацыйныя, тэхналагічныя і метадычныя аспекты, уклад выдатных бібліёграфаў), развіццё бібліяграфазнаўства. Асноўная ўвага надаецца лічыцца базаваму кірунку бібліяграфіі – дзейнасці бібліяграфавання. Дзейнасць бібліяграфавання, яе арганізацыя і вынікі ярка паказваюць уклад народа ў сусветную скарбніцу ведаў.

Асноўным прынцыпам вывучэння гісторыі беларускай бібліяграфіі з'яўляецца прынцып гістарызму. Гэты прынцып адлюстроўвае два ўзаемазвязаныя палажэнні: 1) разглядаць з'явы ў канкрэтна-гістарычнай сітуацыі і 2) вывучаць іх з пазіцый развітага стану, г.зн. з пазіцый, на якіх знаходзіцца даследчык.

Для рэалізацыі прынцыпа гістарызма важнымі з'яўляюцца паняцці “гісторыка-бібліяграфічны факт” і “гісторыка-бібліяграфічная крыніца” і перыядызацыя. Гісторыка-бібліяграфічны факт паводле класіфікацыі гістарычнай навукі можа быць прадстаўлены фактам-падзеяй, фактамкрыніцай, фактам – змест крыніцы. Да фактаў падзей адносяцца – даты, напрыклад, адкрыццё бібліяграфічнай установы, даты жыцця бібліёграфа, дата выпуску канкрэтнага бібліяграфічнага дапаможніка і інш. Факткрыніца – гэта бібліяграфічныя дапаможнікі. Спецыфіка гісторыі бібліяграфіі ў тым, што тут бібліяграфічныя дапаможнікі – гэта галоўны прадукт бібліяграфічнай дзейнасці адначасова з'яўляецца і найбольш тыпічным фактам бібліяграфіі (падзеяй) і фактам-крыніцай. Падыход да бібліяграфічных дапаможнікаў як крыніц, патрабуе вывучэння іх зместу і сувязяў з эпохай і гістарычнага значэння.

У гісторыі беларускай бібліяграфіі распрацоўваецца перыядызацыя. Навуковая перыядызацыя адлюстравана ў падручніках В.Е.Лявончыкава “Беларуская бібліяграфія. Агульны курс” (1981, 1991). У вучэбным курсе развіццё бібліяграфіі разглядаецца ў межах буйнейшых гістарычных перыядаў, вылучаных у гісторыі Беларусі. Гэта 5 перыядаў: ВКЛ і Рэчы Паспалітай, часоў уваходжання беларускіх зямель у Расійскую імперыю, перыяд БССР і РБ. У перыядах часоў Расійскай імперыі і БССР вылучаюцца больш дробныя храналагічныя адрэзкі. Пад уплывам асаблівасцей гістарычнага развіцця беларуская бібліяграфія. развівалася не толькі ў дзяржаўных ці этнічных межах пражывання беларусаў. У ХХ – ХХІ стст. узнікла бібліяграфія беларускага замежжа. Яе вывучэнню прысвечаны асобныя тэмы.

Гісторыя беларускай бібліяграфіі вывучана яшчэ недастаткова. Даследавалася пераважна развіццё бібліяграфіі эпохі друкаванай кнігі, у асноўным ХІХ – ХХ стст. Ранейшы перыяд вывучаны яшчэ менш. Даследчыкамі гісторыі беларускай бібліяграфіі з'яўляюцца І.Б.Сіманоўскі, В.Е.Лявончыкаў, Н.Б.Ватацы, Т.М.Сакалова, Р.М.Чыгірова, Л.І.Збралевіч, В.І.Саітава, Т.В.Кузьмініч і інш.

Курс ГББ ахоплівае 20 гадзін лекцый, 10 гадзін семінараў, 4 гадзіны лабараторных работ, СРС.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: падручнік В.Е.Лявончыкава “Беларуская бібліяграфія. Агульны курс”. – Мн., 1991, раздзелы 2 і 3 (“Беларуская бібліяграфія ў дарэвалюцыйны перыяд” і “Беларуская бібліяграфія паслякастрычніцкага перыяду”). – С.55 – 232. Маецца праграма курса “Гісторыя беларускай бібліяграфіі”, 2003 г. У 316 каб. ёсць папка вучэбна-метадычных матэрыялаў па курсу, у якой маюцца заданні да семінараў, лабараторных работ, СРС, рэйтынгавы рэгламент, а таксама спіс асноўнай і дадатковай літаратуры ў дапамогу вывучэнню дысцыпліны.

Лекцыя1. УЗНІКНЕННЕБЕЛАРУСКАЙБІБЛІЯГРАФІІІЯЕРАЗВІЦЦЁЎ ВКЛ

(дадругойпаловыXVІст.)

Пытанні

1.Станаўленне арганізацыйнай структуры бібліяграфіі, яе суб’ект.

2.Фарміраванне відавой структуры бібліяграфічнай прадукцыі, яе метадычныя асаблівасці.

Мэта лекцыі – прааналізаваць ўмовы ўзнікнення бібліяграфіі ў Беларусі, станаўленне яе арганізацыйнай структуры і відавога складу бібліяграфічнай прадукцыі.

1.Станаўленне арганізацыйнай структуры бібліяграфіі, яе суб’ект.

Умовы для развіцця бібліяграфіі ўзніклі на беларускіх землях, як і ў іншых рэгіёнах свету, задоўга да з’яўлення першых бібліяграфічных прац, ці звестак пра бібліяграфічную работу, што вядомы сёння.

Асновы для бібліяграфічнай дзейнасці фарміраваліся разам з распаўсюджаннем пісьменства, калі з'явілася неабходнасць дакументнай фіксацыі ведаў і іх мэтанакіраванага выкарыстання. У ХІ – ХІІ стст. плыні пісьменства з Візантыі і Рыму паклалі пачатак фарміравання беларускай кніжнай культуры. Да сённяшняга дня дайшла слава дзеячаў хрысціянскай кніжнай культуры: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага, Клімента Смаляціча. Існуюць усе падставы лічыць, што кніжная культура старажытнабеларускіх княстваў не саступала яе ўзроўню ў любым еўрапейскім рэгіёне. Аднак звесткі аб стварэнні бібліяграфічных помнікаў да другой паловы ХV ст. не захаваліся.

Павольна і паступова стварэнне бібліяграфічнай інфармацыі ў беларускім грамадстве пашыралася. Таму спрыяла ўзнікненне цэнтраў, дзе ствараліся і выкарыстоўваліся тэксты, кнігі. Гэта былі цэрквы і манастыры, у якіх узніклі бібліятэкі, у манастырах разгарнулася падрыхтоўка рукапісных кніг. Багатыя бібліятэкі існавалі ў манастырах у Вільні, Полацку, Слуцку, Мінску, Магілёве, Віцебску, Супраслі і іншых гарадах і месцах. Асабліва вызначаліся кнігазборы Супраслеўскага, Слуцкага Троіцкага, базыльянскага Жыровічскага, Віцебскага Маркаўскага манастыроў. Пачатак развіцця прыватных бібліятэк звязаны з фарміраваннем царкоўнай іерархіі, шляхецкага саслоўя, магнатэрыі, якія характарызаваліся і як найбольш адукаваныя і чытаючыя групы. У ХV ХVI ст. багатыя бібліятэкі (па мерках свайго часу) былі ў вялікага князя, Сапегаў у Ружанах, слуцкіх князёў Алелькавічаў, Оштарпаў у Дукоры, у Солтанаў – уладальнікаў Жыровічаў, Гаштольдаў і інш.

Гістарычным рубяжом у развіцці беларускай культуры і бібліяграфіі стаў выпуск Ф.Скарынай першых друкаваных кніг у пачатку ХVІ ст. Паскарэнне вытворчасці кніг, іх масавасць, вышэйшая дасканаласць формы спрыяльна паўплывалі на развіццё бібліяграфіі.

Галоўным суб’ектам бібліяграфічнай дзейнасці былі самыя адукаваныя людзі таго часу – манахі, якія былі перапісчыкамі кніг і аўтарамі твораў, бібліятэкарамі і складальнікамі бібліяграфічных матэрыялаў. Стваральнікамі бібліяграфічных матэрыялаў ці асобных паведамленняў былі і свецкія асобы, прадстаўнікі шляхты і іншых саслоўяў, якія, як правіла, займаліся кнігадрукаваннем – Ф.Скарына і яго паслядоўнікі.

2. Фарміраванне відавой структуры бібліяграфічнай прадукцыі, яе метадычныя асаблівасці.

На працягу першага гістарычнага перыяду паступова сфарміраваліся афінная і латэнтная бібліяграфічная інфармацыя, але адсутнічала постэдыцыйная. Па грамадскім прызначэнні пераважалі матэрыялы агульнай бібліяграфіі: у асноўным каталожныя. Але існуюць падставы меркаваць і аб ўзнікненні спецыяльнай бібліяграфіі – рэкамендацыйнай. Па форме бібліяграфічныя матэрыялы былі рукапіснымі, але з пачаткам дзейнасці Ф.Скарыны па выпуску беларускіх кнігах, з'явіліся і друкаваныя.

Афінная і латэнтная бібліяграфічная інфармацыя непарыўна звязана з кнігамі. Рукапісныя беларускія кнігі, якія дайшлі да нашага часу, дазваляюць зрабіць высновы аб узнікненні і паступовым развіцці найбольш ранняй афіннай бібліяграфічнай інфармацыі. Прадстаўлена яна сфамуляванымі аўтарамі назваў, указаннямі імён перапісчыкаў/аўтараў, імён святых, дат напісання і іншых элементаў, якія маглі выкарыстоўвацца для ідэнтыфікацыі твораў. Значна ўдасканалілася з пачаткам кнігадрукавання. Ф.Скарына увёў тытульны ліст, на якім значыліся важнейшыя бібліяграфічныя элементы.

Латэнтная бібліяграфічная інфармацыя прадстаўляла больш складаны ўзровень бібліяграфічнага аснашчэння тэкстаў. Стваралася пераважна аўтарамі, кнігадрукарамі, якія давалі спасылкі на іншыя творы, характарызавалі іх, ацэньвалі і інш. Наватарскія для свайго часу формы ўнутрытэкставай бібліяграфічнай інфармацыі выкарыстаў Ф.Скарына. У прадмовах да кніг “Бібліі” ён арганічна спалучыў кароткі пераказ зместу твораў, іх дакладную і па-магчымасці ўсебаковую характарыстыку з выкладаннем уласных поглядаў. Усе кнігі, што ўваходзілі ў “Біблію”, ён раздзяліў на гнёзды. Напрыклад, у першай частцы іх налічваецца 24 з рэкамендацыяй 46 кніг. Яны ацэнены вядомым айчынным бібліяграфазнаўцам В.Е.Лявончыкавым як своеасаблівыя рэкамендацыйныя анатацыі. Тое, што Скарына ў прадмовах цытаваў і ўказваў працы многіх аўтарытэтаў старажытнасці, сведчыла пра яго добрае знаёмства з дасягненнямі тагачасных аўтараў. Упершыню ўведзеныя Скарынай у беларускай кнізе прадмовы – “сказаннях” сталі літаратурным узорам для наступных пісьменнікаў і перакладчыкаў. 22 прадмовы і 17 пасляслоўяў напісаў Скарына і да віленскіх выданняў “Апостала” (1525 г.). У прадмовах да раздзелаў дадзены своеасаблівыя каментары. У некаторых

з іх прыводзяцца звесткі аб месцах, якія ўпамінаюцца ў тых ці іншых раздзелах. Завершана выданне “Месяцасловам” са спецыяльнай прадмовай і парадамі па выкарыстанні кнігі. Такім чынам Ф.Скарына ўвёў элементы даведачна-пошукавага апарату кнігі, імкнуўся павысіць культуру ўспрыймання матэрыялу чытачамі.

Узровень бібліяграфічнага аснашчэння тэкстаў якасна вельмі адрозніваўся, хутчэй за ўсё залежаў ад набытага аўтарам вопыту працы з пісьмовымі крыніцамі. Атрымалі распаўсюджанне спасылкі на іншыя творы. Напрыклад, Васіль Цяпінскі ў маргіналіях да царкоўнаславянскага тэксту “Евангелля” згадвае некалькі царкоўнаславянскіх перакладаў і цытуе іх. У наступныя гістарычныя перыяды (да сённяшніх дзён) формы бібліяграфічнай інфармацыі непарыўна звязаныя з тэкстамі працягвалі ўдасканальвацца, пашыраліся іх функцыянальныя магчымасці.

Матэрыялы агульнай бібліяграфіі. Захаваліся прасцейшыя помнікі каталожных бібліяграфічных матэрыялаў – гэта інвентары (вопісы) манастыроў, а з пачатку XVI ст. яшчэ рэгістры і рэестры прыватных бібліятэк. Шматлікасць выкарыстоўваемых тэрмінаў для іх абазначэння тлумачыцца ўплывамі розных моў, а па характары інфармацыі і афармленні яны ўяўлялі сабой даволі шырокі асартымент дапаможнікаў, дзе інвентары і каталогі былі класічнымі тыпамі, а паміж імі існавалі прамежкавыя, па структуры блізкія да сучасных бібліяграфічных спісаў. У параўнанні з інвентарамі рэестры і рэгістры адлюстроўвалі толькі кнігі; кожны бібліяграфічны запіс уключаў некалькі элементаў, але ў адрозненне ад каталога не заўсёды ўказвалася месца знаходжання дакумента. (У XVI – XVIІ стст. кнігі захоўвалі ў аrmaria, якія шчыльна зачыняліся і звычайна знаходзіліся нішах). Кнігі маглі групавацца па моўнай прымеце. Паняцці “рэестр” і “каталог” ужываліся і як сінонімы (польскамоўны уплыў), асабліва ў наступны гістарычны перыяд. У інвентарах богаслужэбныя кнігі адлюстроваліся разам з іншымі каштоўных рэчамі, маёмасцю. Старэйшы з вядомых – інвентар Слуцкага Троіцкага манастыра, складзены ў 1494 г. архімандрытам Іосіфам. Неаднаразовала складаліся вопісы на кнігазборы Супраслеўскага манастыра. У найбольш вядомым спісе з іх адлюстравана 211 кніг. Бібліяграфічныя звесткі мінімальныя: найчасцей указваліся назвы кніг і дарыцелі, бо кніга – гэта была дарагім, каштоўным падарункам.

Нешматлікія звесткі характарызуюць склад прыватных бібліятэк. Важна адзначыць, што ў прыватных бібліятэках беларускіх дзяржаўных і царкоўных кіраўнікоў разам з тэалагічнымі былі кнігі свецкія, што ўскосна адлюстроўвала шырыню ведаў, у т.л. антычнай культуры.

Верагодна ў першай чвэрці ХVI ст. узнікла прыватная бібліятэка віленскага ваяводы і канцлера Альбрэхта Гаштольда (памёр у 1539 г.). Рэгістр бібліятэкі налічвае 71 друкаваную і рукапісную кнігу на беларускай, лацінскай, чэшскай і польскай мовах. На першым месцы запісаны кнігі на беларускай “рускай” мове – усяго 20 назваў. Лацінскіх

кніг больш за 40 і тэматыка іх значна шырэйшая: прававая, гістарычная, медыцынская, мастацкая і інш. На польскай мове адлюстравана толькі адна кніга, што можа сведчыць пра слабасць польскага ўплыву на дзяржаўных дзеячоў ВКЛ у першай палове ХVI ст. (Але магчыма гэта праяўлялася індывідуальна, А.Гаштольд – адзін з рэдактараў Статута 1529 г., патрыёт, адчуваў адказнасць за ВКЛ як высокі дзяржаўны кіраўнік). У рэгістры кніг А.Гаштольда не ўказаны гады іх выдання.

У дакументах “Літоўскай метрыкі” захаваўся пазначаны 1516 г. рэестр кніг з бібліятэкі Солтана Александровіча ў Жыровічах. Там жа адлюстраваны вопісы на бібліятэкі вялікіх прыхільнікаў чытання магілёўскіх войтаў Пятра і Фёдара Казановічаў.

Сярод вялікіх князёў ВКЛ вядомым кніжным аматарам быў Жыгімонт І (Стары). Захаваўся рэестр яго бібліятэкі ў Вільні з 1510 г. Рэестр змешчаны ў адной з кніг Метрыкі Літоўскай. Яго сын Жыгімонт Аўгуст ІІ быў сапраўдным бібліяфілам. У сярэдзіне ХVI ст. фонды вялікакняжацкай бібліятэкі складалі 4000 тамоў, пачынаючы ад рукапісаў часоў Кіеўскай Русі, інкунабулаў, еўрапейскіх выданняў і інш. Бібліятэка пераўзыходзіла па аб’ёму ўсе існуючыя кнігазборы не толькі ў ВКЛ, але і ў Польшчы. Гэтай бібліятэкай маглі карыстацца прыдворныя, сярод якіх было многа літоўцаў-беларусаў. На вялікакняжацкую бібліятэку быў складзены Станіславам Кашуцкім першы, як называюць многія даследчыкі, навуковы каталог на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Захаваліся рэгістры бібліятэк членаў Віленскай капітулы, беларусаў па паходжанні Міколы Карызны, Юзэфа Сапегі, Валер’яна Пратасевіча і інш. Цікава адзначыць, што акрамя тэалагічнай літаратуры ў іх адлюстраваны творы на лацінскай мове Цыцэрона, Лукрэцыя, Арыстоцеля, Флавія, сачыненні па рыторыцы, што раскрывае характар адукаванасці і ў некаторай ступені кругагляд прадстаўнікоў вышэйшых саслоўяў нашай краіны ў ХVI ст.

Вывады

Узнікла і паступова фарміравалася арганізацыйная структура беларускай бібліяграфіі, ў цэлым тыповая для пачатковага этапу яе развіцця. Меліся пэўныя поспехі ў стварэнні бібліяграфічнай прадукцыі, асабліва каталожнай. З дзейнасцю Ф.Скарыны для беларускай бібліяграфіі пачалася эпоха функцыянавання ў друкаваных формах. Па моўнай прымеце ў бібліяграфічных матэрыялах адлюстроўваліся кнігі на розных мовах, у т.л. на беларускай, лацінскай, чэшскай, польскай і іншых. Афармленне тэкстаў бібліяграфічных матэрыялаў вялося на беларускай, лацінскай і польскай мовах.

Рукапісныя самастойныя бібліяграфічныя дапаможнікі ўяўлялі сабой розныя каталожныя формы. На жаль, у Беларусі не было асобных бібліяграфічных выданняў. У друку бібліяграфічная інфармацыя была прадстаўлена толькі несамастойнымі формамі. Такі стан ў немалой ступені

тлумачыцца адсутнасцю моцнага кніжнага гандлю, які ў ХVI ст. вельмі спрыяў развіццю бібліяграфіі ў многіх еўрапейскіх краінах.

Узнікненне беларускамоўнага кнігадрукавання аднак не прывяло да панавання кнігі на роднай мове. Узмацняўся польскі культурны і палітычны ўплыў, пад уздзеяннем якога заможныя катэгорыі ліцвінаўбеларусаў схіляліся да чытання літаратуры на лацінскай, польскай і іншых замежных мовах. Падрыхтаваўшы тагачаснае беларускае грамадства да ўспрыняцця еўрапейскіх канфесіянальных плыняў і вышэй развітай свецкай культуры, еўрапейская (увозімая і выпускаемая ўнутры краіны) кніга, заняла асноўныя сферы спажывання дакументальна зафіксаваных ведаў. Ні ў адной з краін гэта не спрыяла развіццю нацыянальнай бібліяграфіі.

Ключавыя паняцці: арганізацыйная структура беларускай бібліяграфіі, відавы склад бібліяграфічнай прадукцыі.

ЛІТАРАТУРА

1.Лявончыкаў, В.Е. Беларуская бібліяграфія. Агульны курс: падручнік /

В.Е.Лявончыкаў. – Мн., 1991. – С.55 – 58.

2.Дарашкевіч, В.І. Лацінскія кнігі ў прыватных бібліятэках на Беларусі і Літве (першая палова ХVI ст.) / В.І.Дарашкевіч // Из истории книги в Белоруссии: сб. статей /ФБ АН БССР. – Мн., 1976. – С.58 – 74.

Лекцыя 2. РАЗВІЦЦЁ БІБЛІЯГРАФІІ Ў ПЕРЫЯД УВАХОДЖАННЯ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (1569 – 1794 гг.)

Пытанні

1.Арганізацыйная структура беларускай бібліяграфіі.

2.Відавы склад бібліяграфічнай прадукцыі і яе метадычныя асаблівасці.

Мэта лекцыі – прааналізаваць дасягненні і недахопы беларускай бібліяграфіі, яе арганізацыйную структуру і відавы склад, метадычныя асаблівасці бібліяграфавання, вызначыць бібліёграфаў-складальнікаў.

Пытанне 1. Арганізацыйная структура беларускай бібліяграфіі.

На працягу развіцця беларускай бібліяграфіі падчас існавання Рэчы Паспалітай мэтазгодна вылучаць 2 этапы: першы з 1569 г. – да 1773 г., другі – з 1773 г. да 1794 г. Храналагічна гэтыя этапы несуразмерныя, але для іх выдзяленне існуюць падставы. На працягу першага (звыш 200 год) бібліяграфія ў Беларусі развівалася па тых асноўных напрамках і ў сферах, што склаліся ў папярэдні перыяд. Адбывалася павелічэнне колькасці суб’ектаў дзейнасці, бібліяграфічнай прадукцыі, з’явіліся асобныя новыя яе віды, паступова паляпшалася методыка. іх падрыхтоўкі. У бібліятэках па-ранейшаму стваралася значная колькасць бібліяграфічнай прадукцыі.

Далейшаму развіццю бібліятэк і бібліяграфічнай работы ў іх спрыяла ўмацаванне хрысціянскіх ордэнаў. На Беларусі чатыры хрысціянскія канфесіі: уніяцкая, каталіцкая, праваслаўная і пратэстанцкая, займаліся навучаннем моладзі, стваралі школы. Асабліва вызначыліся на ніве адукацыі ордэны езуітаў, базыльян, піяраў, дамінікан. На чале сістэмы адукацыі і навуковай дзейнасці была Віленская езуіцкая акадэмія, адкрыццё якой у 1570 г. фундаваў ураджэнец Мінскага ваяводства, біскуп В.Пратасевіч. У гэтай установе студэнты атрымлівалі вышэйшую адукацыю на факультэтах філасофіі, тэалогіі, пазней прыродазнаўства.

У архіве Літоўскай метрыкі, як і на папярэднім этапе, ствараліся бібліяграфічныя матэрыялы пераважна тыпу рэестраў, рэгістраў у тэстамэнтах, у кантрактах куплі-продажу маёмасці, дакументах на дарэнне кніг манастырам, навучальным установам, прыватным асобам.

Акрамя бібліятэк важным новым фактарам развіцця беларускай бібліяграфіі ў перыяд Рэчы Паспалітай было пашырэнне ў другой палове

XVII – XVIII ст. навуковых даследаванняў, з’яўленне выдатных вучоных, выпуск кніг, прысвечаных літоўска-беларускаму краю. Аўтарыдаследчыкі значна пашырылі матэрыялы латэнтнай бібліяграфічнай інфармацыі. Калі вынікам дзейнасці вучоных і спецыялістаў (юрыстаў) было стварэнне значнага ў колькасным аспекце і даволі ўстойлівага патоку бібліяграфічных матэрыялаў, то ў кнігадруку і кніжным гандлі бібліяграфічныя матэрыялы былі рэдкай з’явай.

Другі этап працягласцю каля 20 год выдзяляецца на аснове ўзнікнення дзяржаўнага кіравання бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасцю