Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Seminar-2

.pdf
Скачиваний:
9
Добавлен:
24.02.2016
Размер:
463.05 Кб
Скачать

(Семінар -5) (2 гадз).

(дзённае) МіК, 1-шы курс,

(па Праграме 2012 г)

Тэма: Беларусь у 1914 – 1918 гг.

(план тэмы):

1.Беларусь у Першай сусветнай вайне

2.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. ў Расіі і Беларусі

3.Кастрычніцкія падзеі 1917 г і Беларусь.

4.Першы Усебеларускі з’езд.

5.Беларуская Народная Рэспубліка (БНР)

(Пытанне-1):

Беларусь у Першай сусветнай вайне

(1914 – 1918 гг)

Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж блокамі капіталістычных дзяржаў – Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя і Расія) – за калоніі, рынкі збыту тавараў, крыніцы сыравіны і сферы ўплыву прывяло да першай сусветнай вайны.

Яна пачалася 1 жніўня 1914 г. У вайну былі ўцягнуты 33 краіны з насельніцтвам 1,5 млрд чалавек. 3 першых дзён вайны заходнія губерні краіны, у тым ліку беларускія, былі пераведзены на ваеннае становішча. У сувязі з гэтым ваенныя ўлады і губернатары атрымалі неабмежаваныя правы. Уводзіліся ваеннапалявыя суды. Без дазволу ваенных улад забаранялася распаўсюджванне газет і кніг, правядзенне маніфестацый, сходаў, забастовак. Праверцы на палітычную добранадзейнасць падлягалі перш за ўсё чыгуначнікі. Згодна з загадам камандуючага Паўночна-Заходнім фронтам прадугледжваліся жорсткія меры ў адносінах да ўдзельнікаў забастовак на чыгунцы. Удзел Расіі ў вайне адпавядаў інтарэсам буржуазіі і дваранства. Яны разгарнулі ў краіне шавіністычную прапаганду. У першыя дні вайны на Беларусі прайшлі "патрыятычныя" маніфестацыі, сходы, малебны, збіраліся грошы на "абарону айчыны".

(даведка:) Шавінізм у энцыклапедычных даведніках гэты тэрмін тлумачыцца як: “...крайняя форма нацыяналізму...”. Пры якой нацыя натраўліваецца (нацкоўваецца) на іншую нацыю, ці іншыя нацыі. (Калі, гаворачы пра Вялікую Айчынную вайну, кажуць напрыклад што не фашысты, а ўсе немцы дрэнныя і іх трэба забіваць). Засцярогай ад шавінізмуможа быць глыбокае (дакладнае) разуменне палітычных інтарэсаў кіруючых колаў грамадства (ў той ці іншай краіне) – дакладнае бачанне таго, чаму той ці іншы ўрад так ці інакш тлумачыць тую ці іншую падзею

/Увага!, існуе

праблема тонкасці мяжы (грані) паміж паняццямі патрыятызмі

шавінізм”/.

(канец даведкі)

Асобую "ініцыятыву" па зборы сродкаў сярод насельніцтва па загадзе ўлад праявілі земствы. Дэпутацыя дваранства і гарадской думы перадала Мікалаю II пры наведванні ім у кастрычніку 1914 г. Мінска 30 тыс. руб. на "патрэбы вайны". Шавінізм ахапіў не толькі памешчыкаў і буржуазію, але і частку рабочых, інтэлігенцыі, вучнёўскай моладзі і асабліва сялянства. На сацыял-шавіністычныя пазіцыі сталі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі выступалі супраць вайны. Яны заклікалі да ператварэння імперыялістычнай вайны ў вайну грамадзянскую. Асудзіла вайну газета беларускага нацыянальнага руху "Наша ніва".

Упачатку вайны Расія паспяхова пачала ваенныя дзеянні на Заходнім фронце. Па просьбе Францыі, якая была пад пагрозай акупацыі нямецкімі войскамі, дзве рускія арміі пачалі наступленне ў Прусіі. Адначасова Расія захапіла Галіцыю. Аднак становішча на Заходнім фронце к восені 1914 г. пагоршылася ў сувязі з тым, што сюды Германія перакінула значныя ваенныя сілы з Францыі. Пруская наступальная аперацыя дзвюх рускіх армій закончылася паражэннем.

У1915 г. Германія пачала актыўнае наступление з мэтай хуткага разгрому Расіі. Летам рускія войскі былі выціснуты з Галіцыі. Нямецкае камандаванне планавала акружэнне арміі ў Польшчы. Ваенныя дзеянні на Беларусі пачаліся ў жніўні 1915 г. Да пачатку верасня руская армія пад пагрозай акружэння вымушана была пакінуць значную частку яе тэрыторыі.

Усувязі з гэтым стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была псраведзена з Баранавіч у Магілёў. 9 верасня 1915 г. нямецкія войскі прарвалі фронт у раёне Свянцян. (“свянцянскі” прарыў). Руская армія спыніла наступленне немцаў у пачатку кастрычніка 1915 г.

Фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск – Паставы – Смаргонь – Баранавічы

Пінск.

Безвынікова закончылася спроба рускай арміі ў сакавіку, а таксама ў чэрвені – ліпені 1916 г. прарваць фронт у раёне возера Нарач і Баранавіч. У ходзе баёў на Беларусі руская армія панесла вялікія страты. Толькі ў нарачанскай аперацыі было забіта, паранена і захоплена ў палон звыш 90 тыс. чалавек.

Немцы акупіравалі 1/4 частку Беларусі, дзе жыло да вайны амаль 2 млн чалавек. Захопленая тэрыторыя была ўключана ў склад так званай "зямлі Оберост". Насельніцтва цярпела масавыя грабяжы, якія нярэдка заканчваліся падпаламі дамоў, забойствамі людзей. У жыхароў Гродна немцы запатрабавалі 10 тыс. руб. у якасці кантрыбуцыі. Дзейнічала жорсткая сістэма розных падаткаў, прымусовых работ, штрафаў, рэквізіцый.

Насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў плаціла падушную подаць на карысць кайзераўскага рэжыму. Абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, працаздольнае насельніцтва, сельска-гаспадарчыя прадукты, жывёла, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся ў Германію.

Нямецкія ўлады планавалі каланізаваць і германізаваць мясцовых жыхароў шляхам перасялення немцаў на захопленыя землі. Пашыралася дзейнасць каталіцкага касцёла, адкрываліся прыватныя нямецкія школы, у астатніх школах уводзілася нямецкая мова.

Цяжкае сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча склалася і на

2

Колькасць буйных (цэнзавых) прадпрыемстваў у гады вайны

неакупіраванай тэрыторыі Беларусі.

зменшылася на 65 %. Разам з тым існаваўшыя і створаныя ваеннымі ведамствамі,

У час наступлення кайзераўскіх войскаў тысячы людзей кінуліся на ўсход.

саюзамі земстваў і гарадоў прадпрыемствы, якія выконвалі ваенныя заказы, хутка

Групы бежанцаў немцы пастаянна абстрэльвалі і бамбілі. Адступаючая руская

павялічвалі прыбытак. У той час выпуск цывільнай прамысловасці Беларусі

армія сама прымушала жыхароў Беларусі пакідаць свае населеныя пункты каб не

складаў усяго 12–16 % даваеннага ўзроўню.

дазволіць немцам мабілізаваць іх у падтрымку сваёй арміі. Перш за ўсё падлягала

Адбыліся якасныя і колькасныя змены ў складзе рабочых. Большасць іх

высяленню мужчынскае насельніцтва ад 15 да 45 гадоў. Шмат бежанцаў, якія не

(58,4 %) складалі падлеткі і жанчыны. На прадпрыемствы прыйшлі выхадцы з

мелі сродкаў, каб рухацца ў глыб краіны, заставаліся ў прыфрантавой паласе. У

дробнабуржуазных слаёў горада і вёскі, а таксама кваліфікаваныя рабочыя,

Мінскай і Віцебскай губернях у канцы 1915 г. іх налічвалася 247 тыс.

мабілізаваныя з прамысловых цэнтраў краіны для работы на армію. Адбывалася

Дапамога, якая аказвалася бежанцам з боку саюзаў земстваў і гарадоў,

канцэнтрацыя пралетарыяту. На прадпрыемствах цэнзавай прамысловасці з

Чырвонага крыжа, была недастатковая. Бежанцы гінулі ад холаду, голаду і

колькасцю працуючых звыш 100 чалавек у 1917 г. налічвалася 62,4 % рабочых, у

эпідэмій. Цывільныя і ваенныя ўлады выкарыстоўвалі бежанцаў як тайную

той час як у 1913 г. – 49,5 %.

рабочую сілу.

Скарачэнне сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці, разруха на

Насельніцтва прыфрантавой паласы выконвала цяжкія ваенныя павіннасці:

транспарце, казнакрадства, спекуляцыя прывялі да вострага недахопу тавараў

рамонт дарог, пабудову мастоў, ахову чыгуначных ліній і інш. У адной Мінскай

народнага ўжытку, росту цэн. На пачатак 1917 г. пакупная здольнасць рубля

губерні ў перыяд з чэрвеня 1915 г: па жнівень 1916 г. у капанні акопаў

знізілася да 27 кап. Цэны на харчовыя прадукты і адзенне з 1913 па 1917 г.

удзельнічала звыш 219 тыс. мужчын і жанчын. Маштабы абарончых работ былі

узраслі ў 5–8 разоў. Для пакрыцця расходаў на вайну царскі ўрад толькі за два

такімі вялікімі, што для іх выканання ваенныя ўлады вырашылі мабілізаваць на

гады вайны павялічыў прамыя падаткі на 43 %, ускосныя – на 54 %.

Заходні фронт 100 тыс. чалавек з некаторых раёнаў краіны. Так, з Сібіры ў Оршу ў

Асабліва цяжкія ўмовы жыцця склаліся ў гарадах, якія былі перапоўнены

жніўні 1916 г. прыбыла першая партыя кітайцаў.

вайскоўцамі, бежанцамі і беспрацоўнымі. Не хапала жылля, транспарту, рабочых

Вайна нанесла вялікія страты сельскай гаспадарцы Беларусі. Пасяўныя

месцаў, востра адчуваўся харчовы крызіс. Становішча рабочых у гады вайны

плошчы ў неакупіраваных паветах скараціліся ў1914–1917 гг. на 15,6%, пагалоўе

значна пагоршылася. На прадпрыемствах павялічваўся рабочы дзень, уводзіліся

жывёлы зменшылася на 11,4 %. 3 беларускай вёскі было мабілізавана больш

звышурочныя работы, дзейнічала шырокая сістэма штрафаў. Сярэдняя

паловы працаздольных мужчын. Шмат часу і сіл у сялян забіралі ваенныя

заработная плата рабочых Беларусі была меншай за агульнарасійскую на 47,6 %.

павіннасці. За нявыхад на абарончыя работы селяніну пагражалі штрафы і

Праца на прадпрыемствах, якія выконвалі ваенныя заказы, разглядалася як

турэмнае зняволенне.

"спецыфічны від вайсковай службы". Таму ўдзельнікі забастовак накіроўваліся на

Шматлікія рэквізіцыі хлеба, фуражу, свойскай жывёлы садзейнічалі росту

фронт у штрафныя роты.

гаспадарак, у якіх не было кароў і коней. У вёсцы хутка ішоў працэс расслаення

Рабочы рух на Беларусі ў гады вайны не набыў такога размаху, як у

сялян. У гады вайны спынілася ўтварэнне хутарскіх і адрубных гаспадарак, ішло

прамысловых цэнтрах Расіі. Больш таго, напярэдадні лютаўскай рэвалюцыі ён

разарэнне існаваўшых. Толькі Віцебскім аддзяленнем Сялянскага банка ў студзені

амаль спыніўся. Да сакавіка 1917 г. вядомы 34 стачкі, 32 з якіх насілі эканамічны

1915 г. былі прададзены 333 хутарскія ўчасткі.

характар. За гэты перыяд адбыліся 202 сялянскія выступленні. Разам з

Істотныя змены адбыліся і ў памешчыцкай гаспадарцы. У ёй востра

традыцыйнымі формамі сялянскага руху з'явіліся новыя – адмаўленне ад

адчуваўся недахоп рабочай сілы. Таму ваенныя ўлады прымушалі сялян, бежанцаў

выканання ваенных павіннасцяў і прымусовых ваенных работ, супраціўленне

і салдат працаваць у маёнтках.

рэквізіцыям і інш.

Увядзенне ў Расіі ў канцы 1914 г. "сухога закону" прывяло да заняпаду

Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця садзейнічалі

вінакурства, а гэта ў сваю чаргу садзейнічала скарачэнню вытворчасці прадукцыі

росту антываенных настрояў сярод салдат. Да сакавіка 1917 г. з Заходняга

жывёлагадоўлі, пасеваў бульбы, асабліва ў Мінскай губерні. Ва ўмовах вайны

фронту дэзерціравала 13 648 салдат. За гэты перыяд адбылося звыш 60 салдацкіх

некаторыя памешчыкі аддавалі свае землі ў арэнду, частка з іх разаралася.

хваляванняў. Самым буйным выступленнем салдат на Заходнім фронце і

У цяжкім становішчы знаходзілася і прамысловасць Беларусі. Многія

Беларусі з'явілася паўстанне 4 тыс. салдат і матросаў на гомельскім

фабрыкі і заводы з-за адсутнасці паліва, сыравіны, попыту на прадукцыю

размеркавальным пункце ў кастрычніку 1916 г. Паўстанне было задушана

скарачалі сваю вытворчасць, закрываліся.

ваеннай сілай.

Ва ўмовах ваеннага становішча на Беларусі левыя партыі не праяўлялі палітычнай актыўнасці. Эсэры засяродзілі ўвагу на рабоце ў крэдытных таварыствах і спажывецкай кааперацыі. Бундаўцы займаліся аказаннем дапамогі бежанцам і беспрацоўным. Бальшавікі, якіх была нязначная колькасць, пры магчымасці праводзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу сярод насельніцтва і салдат Заходняга фронту. З канца 1914 г. пачаў дзейнічаць Палескі камітэт РСДРП, які быў разгромлены перад пачаткам вайны. У Мінску летам 1915 г. узнікла латышская сацыял-дэмакратычная група. У арміях Заходняга фронту дзейнічала звыш 30 бальшавіцкіх арганізацый. Аднак адзінай партыйнай арганізацыі бальшавікоў у Беларусі ў той час не было.

У гады вайны склаліся неспрыяльныя ўмовы для развіцця беларускага нацыянальнага руху. Частка яго ўдзельнікаў вымушана была пакінуць Беларусь. Перасталі друкавацца беларускамоўныя газеты і кнігі. У жніўні 1915 г. спынілася выданне газеты "Наша ніва".

3 1915 г. у Вільні пачаў дзейнічаць Беларускі народны камітэт, які выказваўся за незалежнасць Беларусі і Літвы і адраджэнне Вялікага Княства Літоўскага. Створаная ім для практычнага вырашэння гэтай задачы "Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага" па аб'ектыўных і суб'ектыўных прычынах распалася.

Пытанне аб незалежнасці беларускага народа дзеячы Беларускага народнага камітэта ўздымалі ў 1916 г. на Стакгольмскай і Лазанскай канферэнцыях народаў Расіі. Ідэю незалежнасці Беларусі прапагандавала на сваіх старонках і газета "Гоман", якая выходзіла ў Вільні пад рэдакцыяй В.Ластоўскага.

(канец пытання)

(Пытанне-2):

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Расіі і Беларусі

Цяжар першай сусветнай вайны, гаспадарчая разруха выклікалі ўсё большую незадаволенасць у грамадстве. Нарастала забастовачная барацьба. 23 лютага 1917 г. на вуліцы Петраграда выйшлі работніцы тэкстыльных прадпрыемстваў. Мітынгі і дэманстрацыі праходзілі пад лозунгамі "Далоў вайну!", “Далоў самадзяржаў'е”.

Стачка набыла характар агульнагарадской, а 27 лютага з пераходам на бок рабочых салдат Петраградскага гарнізона перарасла ва ўзброенае паўстанне. Цар Мікалай-2 /02.03.1917/ адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады – Петраградскі савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай думы вылучаецца Часовы ўрад. Так узнікае двоеўладдзе.

У пачатку сакавіка 1917 г., калі звесткі аб перамозе рэвалюцыі дайшлі да Беларусі, у гарадах і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі, акцыі

3

непадпарадкавання ўладам. Пачалі стварацца саветы рабочых, саддацкіх дэпутатаў.

Так, 4 сакавіка быў абраны Мінскі савет рабочых дэпутатаў, 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў ад воінскіх часцей было вырашана стварыць Мінскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 8 сакавіка быў абраны пастаянны Выканаўчы камітэт савета. Яго ўзначаліў меншавік Б.Позерн. Мінскі савет прыняў пастанову аб абранні салдацкіх фабрычна-заводскіх, сялянскіх камітэтаў, стварэнні прафесійных саюзаў, палітклубаў.

Угэты ж час дзейнічаў Часовы грамадскі камітэт парадку, створаны 4 сакавіка па даручэнні сходу прадстаўнікоў Мінскай гарадской думы, земстваў, гарадскога саюза, ваенна-прамысловага камітэта, многіх палітычных партый, духавенства, рабочых. 6 сакавіка Часовы ўрад назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Быў выпрацаваны парадак фарміравання ўстаноў самакіравання: павятовых, валасных, гарадскіх камітэтаў. Мясцовыя органы ўлады падпарадкоўваліся дырэктывам Часовага урада.

Значны ўплыў на палітычнае жыццё мела войска. Пры захаванні падпарадкаванасці салдат камандзірам па ваенных пытаннях вайсковыя падраздзяленні ўсё больш уцягваліся ў падзеі, якія адбываліся ў раёнах дыслакацыі часцей. У сакавіку-красавіку 1917 г. пачаліся выбары салдацкіх камітэтаў. Яны павінны былі садзейнічаць павышэнню палітычнай і культурнай адукаванасці салдат, дэмакратызацыі армейскага жыцця. Хутка саддацкія камітэты пад уздзеяннем палітычньгх партый пачалі ўмешвацца ў работу камандзіраў, весці антываенную агітацыю.

Украсавіку 1917 г. I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі, выступілі за прадастаўленне салдатам права слова, друку, сходу і г.д. З'езд унёс прапанову ўраду па рабочых і сялянскіх пытаннях (увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня, устанаўленне мінімальнай зарплаты, канфіскацыя царкоўкых, манастырскіх зямель, сацыялізацыя зямлі). Прынятыя рашэнні мелі буржуазна-дэмакратычны характар.

Усакавіку-красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20–23 красавіка ў Мінску адбыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў. Ён выказаўся за хутчэйшае заключение міру. Але, пакуль існавала неабходнасць абароны краіны, з'езд лічыў магчымым і далей весці вайну. Па аграрным пытанні дэлегаты рэкамендавалі правесці сацьгалізацыю зямлі, увесці ўраунальнае землекарыстанне. Канчатковае рашэнне праблемы адкладвалася да Усерасійскага ўстаноўчага сходу. Эсэраўскую аграрную праграму падтрымалі сялянскія з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў.

Лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мае насельніцтва, і гэтую актыўнасць выкарысталі палітычныя партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве.

Найбольш моцныя пазіцыі мелі бундаўцы, эсэры і меншавікі. Актыўна дзейнічалі бальшавіцкія арганізацыі. Ідэі нацыянальна-вызваленчага адраджэння вызвалі да жыцця дзесяткі партый і груповак. Памешчыцка-клерыкальныя арганізацыі (Саюз беларускай дэмакратыі, Саюз беларускага народа, Саюз ксяндзоў-беларусаў, Беларускі саюз зямельных уласнікаў і інш.) зрабілі крок у бок ліберальнай буржуазіі. Яны арыентаваліся на партыю кадэтаў і бачылі Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы з правамі абласнога самакіравання ў пытаннях гаспадарчага і культурнага жыцця.

Блізкай да гэтай групоўкі была Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). Праграмныя дакументы БПНС зафіксавалі патрабаванні захавання прыватнай уласнасці, аўтаноміі Беларусі з заканадаўчым органам (краёвай радай) у складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі. Партыя выступала за адраджэнне беларускай культуры, увядзенне культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў.

Каля 5 тыс. чалавек налічвала Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). На канферэнцыі ў сакавіку 1917 г. БСГ падтрымала палітыку Часовага ўрада, ідэю стварэння федэратыўнай рэспублікі з аўтаноміяй Беларусі. 25–27 сакавіка 1917 г. па ініцыятьгае Мінскага камітэта дапамогі ахвярам вайны, БПНС і БСГ адбыўся з'езд беларускіх нацыянальнах арганізацый, на якім прысутнічала каля 150 чалавек.

З'езд абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з Р.Скірмунтам. 10 з 18 яго членаў з'яўляліся прыхільнікамі БСГ. Прызнаючы палітыку Часовага ўрада, з'езд даручыў БНК правесці выбары ў Беларускую краевую раду, распрацаваць мясцовую канстытуцыю, прыступіць да склікання сялянскага і настаўніцкага з'ездаў, стварэння кааператываў, заснавання беларускамоўных школ.

У маі БНК пачаў выдаваць газету "Вольная Беларусь". Беларускія нацыянальна-дэмакратычныя партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Беларускай краёвай радзе. Але расійскія буржуазныя палітыкі не падтрымалі гэтыя аўтанамісцкія захады. БНК пайшоў па шляху стварэння мясцовых устаноў улады, вайсковых фарміраванняў.

Супрацьдзеянне палітыцы БНК аказвалі не толькі прадстаўнікі дзяржаўнай улады, але і арганізацыі РСДРП(6), якія імкнуліся завалодаць ініцыятывай у Саветах, фабрычна-заводскіх камітэтах, прафсаюзах, салдацкіх арганізацыях.

Складаным было становішча на фронце. 18 чэрвеня руская армія перайшла ў наступление на паўднёва-заходнім напрамку. У выніку паражэння на ПаўднёваЗаходнім і Заходнім франтах дзесяткі тысяч салдат і афіцэраў загінулі і былі паранены. Наспеў востры палітычны крызіс. 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе прайшла несанкцыяніраваная паўмільённая дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама Усерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў дэмансграцыя была расстраляна. Двоеўладдзе закончылася. Уся ўлада перайшла да Часовага ўрада, які прымяніў сілу да апазіцыйных партый і рухаў.Пасля ліпеньскага палітычнага крызісу Часовы ўрад узначаліў эсэр А. Керанскі. (канец пытання)

4

(Пытанне-3):

Кастрычніцкія падзеі 1917 г і Беларусь.

Пасля палітычнага крызісу 4 ліпеня 1917 і расстрэлу дэманстрнацыі (са згоды Петраградскага савета) у падполле перайшлі бальшавікі. Двоеўладдзе закончылася.

Распускаліся саддацкія камітэты, расфарміроўваліся некаторыя вайсковыя часці. На Заходнім фронце ўводзілася пакаранне смерцю.

Угэтых умовах РСДРП (б) на VI з'езде (26 ліпеня – 3 жніўня 1917 г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага ўрада.

8–10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім была абрана цэнтральная рада беларускіх арганізацый на чале с Я.Лёсікам.

Цэнтральная рада рабіла спробы аб'яднаць беларускі рух вакол нацыянальнай ідэі.

Меншавікі, эсэры, бундаўцы былі супраць палітычнай аўтаноміі Беларусі. Яны лічылі лепшым абласное самакіраванне беларускіх губерній у межах дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі.

Уліпені – жніўні 1917 г. на Беларусі прайшлі выбары ў мясцовыя органы самакіравання – гарадскія думы, земствы (што былі органамі Часовага ўрада).

Наибольшую колькасць месцаў у гарадскіх думах атрымалі эсэры, бундаўцы, польскі сацыялістычны блок, яўрэйскі нацыянальны блок, кааліцыя польскіх партый.

На выбарах у валасныя земствы перамогу атрымалі эсэры, у мястэчках – бундаўцы. Такім чынам, ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва.

Тым часам Часовы ўрад працягваў рэпрэсіўную палітыку навядзення парадку.

18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Л.Г.Карнілаў, які ў канцы жніўня патрабаваў устанавіць у краіне ваенную дыктатуру.

Па загадзе Карнілава ў Петраград былі накіраваны вайсковыя часці, каб разагнаць Саветы і Часовы ўрад. Супраць выступілі мясцовыя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, многія вайсковыя часці, рабочыя беларускіх гарадоў.

Пры Саветах фарміраваліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, ствараліся баявыя дружыны на фабрыках і заводах.

30 жніўня быў арганізаваны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (старшыня М.В.Фрунзе).

Рэвалюцыйна настроеныя салдаты і рабочыя ўстанавілі кантроль над стратэгічнымі чыгуначнымі вузламі, арсеналамі.

Акцыя генерала Карнілава не атрымала падтрымкі.

Узначалілі гэтую барацьбу бальшавікі, што значна павысіла іх уплыў на працоўныя масы.

У другой палове верасня 1917 г., напрыклад, у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў, затым у Слуцкім і Рэчыцкім Саветах.

Трэба адзначыць, што працэс бальшавізацыі Саветаў не насіў масавага характару. Але бальшавіцкія арганізацыі збіралі сілы. Бальшавікі Беларусі, Заходняга фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі 15–18 верасня ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган – Паўночна-Заходні камітэт РСДРП (б).

Лідэры беларускага руху ў мэтах каардынацыі сваёй дзейнасці 24 верасня 1917 г. склікалі ў Маскве I Беларускі з'езд, большасць дэлегатаў якога прадстаўлялі БСГ. На з'ездзе БСГ стварыла дзве фракцыі. Захады па кансалідацыі сіл у адзін нацыянальны фронт не атрымалі падтрымкі. Пры абмеркаванні пытання аб палітычным уладкаванні Беларусі прадстаўнікі БСГ пакінулі з'езд. У кастрычніку 1917 г. раскалолася Беларуская сацыялістычная грамада. На аснове Петраградскай арганізацыі БСГ стварылася Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. Петраградская, Маскоўская і Бабруйская арганізацыі БСГ пасля III з'езда партыі (14–25 кастрычніка) заявілі аб непадпарадкаванні ЦК БСГ.

15 кастрычніка на II сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый быў рэарганізаваны кіруючы орган — абрана Вялікая беларуская рада. У яе склад дадаткова ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай рады Заходняга фронту. Была створана Цэнтральная вайсковая беларуская рада. Яна павяла работу па фарміраванні беларускага войска на Заходнім і Румынскім франтах.

Уноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне рабочых і салдат. (да сённяшніх дзён многія палітычныя сілы і навуковыя колы задаюцца пытаннем: “Ці была гэта “кастрычніцкая рэвалюцыя”, ці “палітычны пераварот” ?)

Раніцай быў абнародаваны падрыхтаваны У.І.Леніным заклік "Да грамадзян Расіі". У ім аб'яўлялася аб звяржэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады да ВРК (Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў).

26 кастрычніка выканкам Мінскага Савета аб'явіў аб пераходзе ўлады ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

3 палітычных вязняў быў створаны I рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Разам з 37-м і 289-м Запаснымі палкамі, атрадам чырвонаармейцаў яны склалі ўзброеныя сілы Мінскага Савета.

Ухуткім часе быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (К.Ландар, А.Мяснікоў і інш.). Была ўведзена цэнзура друку, забаронена дзейнасць гарадской думы.

Супраць новай улады выступілі буржуазныя партыі – эсэры, бундаўцы, меншавікі, гарадская дума, Вялікая беларуская рада, цэнтральнае бюро прафсаюзаў г.Мінска і інш.

27 кастрычніка яны стварылі Камітэт ратавання рэвалюцыі на чале з Т.Калатухіным. Маючы перавагу сіл, Камітэт ратавання рэвалюцыі ўльтыматыўна

5

запатрабаваў перадачы яму ўлады. Мінскі Савет пагадзіўся пры ўмове, што войскі не будуць накіраваны на падаўленне паўстання ў Петраград і Маскву.

Пасля заключэння пагаднення бальшавікі павялі агітацыю сярод салдат. Савецкую ўладу падтрымалі з'езды многіх армейскіх камітэтаў. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі браніраваны поезд і вайсковыя часці, якія ўзялі пад ахову Мінскі Савет.

Угорадзе зноў была ўстаноўлена Савецкая ўлада. У канцы кастрычніка – пачатку лістапада Савецкая ўлада перамагла ў Віцебску, Гомелі, Полацку і іншых гарадах.

19 лістапада новую ўладу прызнаў Магілёўскі савет. Такім чынам, у лістападзе на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў.

Угэты час прайшлі салдацкія з'езды 2-й, 3-й і 10-й армій Заходняга фронту. Яны сведчылі аб падтрымцы арміяй рэвалюцыйньгх змен, дэкрэтаў Савецкай улады.

Улістападзе 1917 г. на Беларусі адбыліся выбары ва ўстаноўчы сход (што было ідэй Часовага урада).

3 56 дэпутатаў ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай акруг і Заходняга фронту было абрана 30 бальшавікоў, 22 эсэра, 4 прадстаўнікі іншых арганізацый.

Перамога бальшавікоў была невыпадковай. Арганізацыі РСДРП (б) вялі актыўную работу па замацаванні новай улады.

Яны атрымалі падтрымку на з'ездах Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці (19–21 лістапада),

III з'ездзе Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў (18–20 лістапада),

II з'ездзе армій Заходняга фронту (20–25 лістапада). Працоўныя, насельніцтва, салдаты з задавальненнем сустрэлі дэкрэты II Усерасійскага з'езда Саветаў аб міры, зямлі і таму пайшлі за бальшавікамі.

26 лістапада ў адпаведнасці з рашэннямі з'ездаў выканкамы Саветаў рабочьгх і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту ўтварылі выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацшх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з М.Рагазінскім.

Абласны камітэт сфарміраваў СНК вобласці і фронту (старшыня К.Ландар), які ўзначаліў палітычную і гаспадарчую дзейнасць Саветаў (увядзенне на прадпрыемствах рабочага кантролю, канфіскацыя памешчыцкіх зямель і т.д.).

Усклад Аблвыканкамзаха ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў. Прычым у сваёй большасці яны былі людзьмі прыезджымі, а не беларусамі.

Таму, што датычыцца нацыянальнага самавызначэння, то Аблвыканкамзах не зрабіў ніякіх рэальных крокаў на шляху стварэння беларускай

дзяржаўнасці.

(канец пытання)

Дзейнасць палітычных партый і беларускіх нацыянальных арганізацый у міжрэвалюцыйны перыяд

(люты – кастрычнік 1917 г.).

Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве асноўныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая выступала супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнак сілай„у грамадстве стала партыя бальшавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася ў тым што больш за палову (51,4 %) усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з балынавікамі. За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. I гэта пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовым буржуазным урадзе.

Найбольш уплывовай беларускай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі раскол гэтай партыі на памяркоўных, прыхільнікаў рэфармісцкага шляху, і левых радыкалаў, прыхільнікаў балынавіцкага кірунку, паглыбіўся. Акрамя таго, многія дзеячы БСГ схіляліся да ідэі дзяржаўнага адасаблення Беларусі ад Расіі, што, на іх думку, магло засцерагчы бацькаўшчыну ад знішчэння.

Гэтыя настроі выразна выявіліся на III з'ездзе БСГ (кастрычнік 1917 г.) – З'езд прыняў новую праграму і абраў ЦК на чале з Я.Дылам. У склад ЦК увайшлі вядомыя беларускія дзеячы А.Прушынскі (А.Гарун), А.Смоліч, В.Адамовіч, П.Бадунова, Я.Варонка, З.Жылуновіч, Я.Мамонька, С.Рак-Міхайлоўскі, Б.Тарашкевіч і інш.

3-за адсутнасці адзінства БСГ не выпрацавала агульнапартыйнай лініі ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памяркоўныя лідэры Грамады ўспрынялі рэвалюцыю як "праяву анархіі, у віхуры якой можа загінуць справа вольнасці і нацыянальных правоў беларускага народа". Петраградская арганізацыя БСГ, ухіліўшыся ад прамой ацэнкі рэвалюцыі, выказалася за фарміраванне "аднароднага сацыялістычнага ўрада".

У пачатку лістапада 1917 г. у Мінску адбыўся з'езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту з удзелам прадстаўнікоў Балтыйскага флоту, ПаўднёваЗаходняга, Румынскага і Паўночнага франтоў. На з'ездзе была створана Цэнтральная беларуская вайсковая рада Заходняга фронту на чале з С.РакМіхайлоўскім (ЦБВР). Галоўнай задачай ЦБВР лічыла стварэнне беларускага войска і ажыццяўленне кіраўніцтва вайсковымі радамі Паўночнага, ПаўднёваЗаходняга і Румынскага франтоў, выбранымі на франтавых з'ездах воінаўбеларусаў. ЦБВР спачатку выступала за аўтаномію Беларускага краю ў складзе

6

Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Кастрычніцкую рэвалюцыю ЦБВР не прыняла.

Адмоўныя адносіны да Кастрычніка выказала і Беларуская народная партыя сацыялістаў, якая лічыла рэвалюцыю анархіяй, стратай свабод, заваяваных Лютаўскай рэвалюцыяй.

Не прызналі рэвалюцыю і іншыя беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі. Кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху лічылі, што Кастрычніцкая рэвалюцыя няздольная вызначыць для народа, змучанага працяглай вайной і асуджанага на голад, холад, галечу, шлях да пераадолення разрухі, да паляпшэння яго матэрыяльнага жыцця ў будучым.

Асноўныя нацыянальныя партыі ў гэты час гуртаваліся вакол Цэнтральнай беларускай рады, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай беларускай радай (ВБР).

3 кастрычніка 1917 г. Вялікая беларуская рада звярнулася да беларускага народа з Граматай. Гэты дакумент падпісалі акрамя Вялікай рады Беларускі выканаўчы камітэт Заходняга фронту, Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская народная партыя сацыялістаў і інш. Яны заклікалі абараняць свабоды, заваёваныя кроўю мільёнаў беларусаў, не дапусціць, каб "віхор беспарадку (так яны называлі Кастрычніцкую рэвалюцыю. – Г.М.) знішчыў нашу нацыянальную справу абароны свабод і правоў беларускага народа"

Палітычная праграма ВБР прадугледжвала: абвяшчэнне Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, "спаянай з Велікаросіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі Расіі на аснове федэрадыі"; наданне ўсёй улады на Беларусі краявой радзе, выбранай усеагульньш, роўным, тайным галасаваннем; уключэнне ў кампетэнцыю вышэйшага заканадаўчага органа Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэсдублікі пытанняў уседзяржаўнага будаўніцтва, міжнародных зносін і гандлёвых дагавораў з іншаземнымі дзяржавамі; выданне мясцовых законаў; развіццё, распрацоўка і прымяненне да мясцовых умоў законаў, выдадзеных вышэйшым заканадаўчым органам Расійскай дэмакратычнай рэспублікі; вышэйшае распараджэнне зямельным, водным і лясным багаццем Беларусі; аднясенне пытанняў народнай адукацыі і культурнага будаўніцтва і іншых да кампетэнцыі краявой рады.

Рада вызначыла і задачы, якія трэба было неадкладна вырашыць: бясплатную перадачу памешчыцкай, царкоўнай, манастырскай, удзельнай і іншай зямлі працоўнаму народу, захаванне ўсіх астатніх багаццяў краю; забарону рэквізіцый харчавання, фуражу і жывёлы ў разбуранай прыфрантавой паласе Беларусі; стварэнне свайго прадстаўніцтва на мірнай канферэнцыі ў мэтах папярэджання падзелу паміж дзяржавамі-суседзямі тэрыторыі Беларусі; фарміраванне нацыянальнага беларускага войска. У дакуменце падкрэслівалася, што выканаць гэтыя задачы "можа толькі ўлада, выбраная самім народам беларускім".

Са змяненнем палітычных умоў паступова праходзіла пераары-ентацыя ў беларускім нацыянальным руху. Калі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўсе беларускія нацыянальныя партыі, і ў першую чаргу Цэнтральная беларуская рада, патрабавалі краявой аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі, то ўжо пасля Кастрычніка іх барацьба разгортвалася пад лозунгам "поўнага нацыянальнага самавызначэння".

Кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху, выкарыстаўшы абвешчанае бальшавікамі права нацый на самавызначэнне, лічылі нацыянальнае пытанне галоўным у сваёй палітыцы. У Вялікай беларускай і Цэнтральнай беларускай вайсковай радах у Мінску ўтварылася "чыста беларуская плынь", якая паставіла сваёй мэтай абвясціць незалежнасць Беларускай рэспублікі. Тады ж значная частка палітычнага кіраўніцтва ўсведамляла, што асабістых сіл для разгор-твання барацьбы за незалежнасць не хапае. Яно спрабавала абаперціся на сялян, інтэлігенцыю з сялян, салдат, імкнучыся аб'яднаць іх на глебе самавызначэння і стварэння незалежнай Беларускай дзяржавы. Аднак ажыццявіць гэту задачу было вельмі складана. Справа ў тым, што ў той час ні адна з беларускіх нацыянальных партый не магла стаць значнай сілай грамадска-палітычнага жыцця і аказаць уплыў на развіццё нацыянальнага руху. Аб іх удзельнай вазе ў палітычным жыцці Беларусі пераканаўча сведчыць той факт, што на выбарах ва Устаноўчы сход галоўная нацыянальная партыя – Беларуская сацыялістычная грамада – сабрала толькі 0,3 % галасоў выбаршчыкаў (выбары адбыліся ў лістападзе 1917 г.).

Для рэалізацыі ідэі нацыянальнага самавызначэння Вялікая беларуская рада ўступіда ў кантакт з выканаўчым камітэтам Беларускага абласнога камітэта (БАК), які быў створаны з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на 1 Усерасійскім з'ездзе сялянскіх дэпутатаў у лістападзе 1917 г. у Петраградзе.

I хаця пазіцыя БАК, які арыентаваўся на Расію, была процілеглай пазіцыі ВБР, іх аб'яднала агульная мэта – узяць у свае рукі палітычнае кіраўніцтва на тэрыторыі Беларусі.

Беларускі абласны камітэт дакладна і выразна акрэсліў свае пазіцыі ў дэкларацыі, абвешчанай у канцы лістапада 1917 г. У ёй сцвярджалася, што ў краіне пануе "атмасфера агульнага развалу", якая выклікана "ўзмоцненай барацьбой класаў, партый і нацыянальнасцей". Вось чаму неабходна ў нацыянальных раёнах стварыць уладу "народнай дэмакратыі".

У адрозненне ад беларускіх нацыянальных партый і арганізацый, якія стаялі на пазіцыі аддзялення Беларусі ад Расіі, БАК арыентаваўся на Расію і лічыў сваёй задачай дасягненне абласной аўтаноміі ў складзе Расіі. Лідэр БАК Я.Канчар заявіў, што ўвесь беларускі народ павінен "аб'яднацца вакол ідэі ўтварэння аўтаномна-свабоднай Беларусі як часткі Расійскай федэратыўнай рэспублікі".

3 гэтай мэтай БАК увайшоў у Народны камісарыят па справах нацыянальнасцей РСФСР з хадайніцтвам аб адкрыцці пры ім аддзела БАК, які б прадстаўляў у СНК інтарэсы Беларусі. Хадайніцтва было прынята, і 31 студзеня

7

1918 г. пры наркамаце РСФСР быў заснаваны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком).

Вялікая беларуская рада лічыла БАК надзейным саюзнікам у ажыццяўленні "нацыянальных ідэалаў". Яна прызнавала за ім перавагу як арганізацыі болып уплывовай і таму для ўстанаўлення з ім кантакта і выпрацоўкі агульнай платформы накіравала ў Петраград сваіх прадстаўнікоў Я.Варонку, Я.Мамоньку, якія 22–23 лістапада 1917 г. правялі нараду з членамі камітэта. БАК вымушаны быў прызнаць за Радай ініцыятыву склікання Усебеларускага з'езда.

Ідэя аб скліканні такога з'езда ў кіраўніцтва ВБР узнікла адразу ж пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яна не прызнала яе на Беларусі. ВБР не прымала таксама і праведзеныя савецкай уладай рэвалюцыйныя пераўтварэнні і створаныя ёю органы улады. Аблвыканкамзах разглядаўся Радай выключна франтавым органам. Для такой высновы мелася падстава. Сапраўды, у складзе Аблвыканкамзаха членаў з ваенных было ў 1,5 раза болыл, чым членаў, якія ўваходзілі ў Савет. Прэзідыум Аблвыканкамзаха складаўся толькі з прадстаўнікоў фронту. Акрамя таго, у кіраўніцтве Аблвыканкомзаха не было ніводнага беларуса.

Для ўстанаўлення ўлады, "выбранай самім народам беларускім", ВБР абвясціла аб скліканні ў Мінску 5 снежня 1917 г. з'езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа.

Калі А.Мяснікоў даведаўся пра рашэнне ВБР правесці 5 снежня 1917 г. I Усебеларускі з'езд у Мінску, ён адразу ж выехаў у Петраград, дзе намерваўся дабіцца ад Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей забароны на скліканне з'езда. Але Наркомнац не пагадзіўся, бо гэта разыходзілася з абвешчаным савецкай уладай правам нацый на самавызначэнне.

У той жа час у Наркомнац РСФСР звярнуўся БАК з прапановай аб сумеснай рабоце і скліканні краявога з'езда сялянскіх дэпутатаў. Наркомнац пагадзіўся з прапановай Беларускага абласнога камітэта і даў згоду на правядзенне Усебеларускага з'езда для вырашэння пытання аб самавызначэнні Беларусі на аснове савецкай формы дзяржаўнасці. Для гэтай мэты СНК РСФСР выдзяліў сродкі і даў магчымасць карыстацца тэлеграфам і радыё.

Узнікае пытанне: чаму Наркомнац вырашыў уступіць у перагаворы з БАК? Справа ў тым, што БАК быў беларускай дэмакратычнай арганізацыяй, прадстаўніком сялянства – шматлікага класа насельніцтва Беларусі.

Наркамнац, уступіўшы ў перагаворы з БАК, ставіў сваёй галоўнай мэтай паралізаваць намеры Вялікай беларускай рады, іншых нацыянальных партый і арганізацый дабіцца аддзялення Беларусі ад Расіі і абвяшчэння яе буржуазнай дэмакратычнай рэспублікай. Тым больш, што ў той час нязначная колькасць беларусаў прызнавала неабходнасць аддзялення Беларусі ад Расіі. Аб гэтым сведчылі і вынікі выбараў ва Устаноўчы сход, у адпаведнасці з якімі прыхільнікі неадкладнага самавызначэння атрымалі менш за 0,5 % галасоў ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, што прынялі ўдзел у выбарах.

Паводле сведчанняў лідэра БАК Я.Канчара, на перагаворах з народным камісарам па справах нацыянальнасцей РСФСР І.Сталіным былі абмеркаваны задачы маючага адбыцца Усебеларускага з'езда: апратэставанне спроб Беларускай рады падпісаць дагавор з Германіяй аб адрыве Беларусі ад Расіі; раззбраенне польскага корпуса генерала Ю.Доўбар-Мусніцкага; выгнанне з Беларусі нямецкіх акупантаў; умацаванне на Беларусі савецкай улады ў адпавсднасці з дырэктывамі УЦВК і СНК РСФСР; абмеркаванне пытання аб далейшым дзяржаўным ладзе Беларусі ў складзе РСФСР.

Наркамнац РСФСР у асноўным пагадзіўся з прапановамі БАК. Пасля падпісання пагаднення з Наркамнацам 23 лістапада 1917 г. БАК апублікаваў "Зварот да беларускага народа", у якім аб'явіў аб скліканні 15 снежня 1917 г. надзвычайнага з'езда. БАК выступіў з ініцыятывай утварыць аўтаномна– свабодную Беларусь як частку Расійскай рэспублікі. У той жа час БАК спрабаваў не дапусціць склікання з'езда Вялікай беларускай радай. Аднак падабенства іх палітычных праграм у рэшце рэшт дазволіла ім прыйсці да адзінай думкі аб скліканні агульнага Усебеларускага з'езда, застаючыся на сваіх пазіцыях па прынцыповым пытанні - аб нацыянальна-дзяржаўным ладзе Беларусі, яе адносінах да Савецкай Расіі. Пасля доўгіх спрэчак і дыскусій было вырашана правесці 1-шы Усебеларускі з'езд 15 снежня 1917 г. (канец)

(Пытанне-4):

Першы Усебеларускі з’езд (1917 г.)

З'езд адкрыўся 15 снежня 1917 г. Для яго работы быў выбраны кіруючы орган – Савет старэйшын з'езда. На з'ездзе прысутнічалі 1872 дэлегаты (з іх 1167 мелі рашаючы голас, 705 – дарадчы). Большасць з іх прадстаўлялі валасныя, павятовыя і губернскія земствы, зямельныя камітэты, настаўніцкія арганізацыі і інш. У палітычных адносінах гэта былі галоўным чынам эсэры і члены БСГ. У сацыяльным плане сярод дэлегатаў пераважалі прадстаўнікі заможнага і сярэдняга сялянства, сярэдніх і ніжэйшых пластоў інтэлігенцыі, чыноўнікі.

Па сваёй палітычнай накіраванасці дэлегаты падзяляліся на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў. Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты БСГ. У ходзе работы з'езда да іх далучылася значная частка правых эсэраў і т. зв. група "беспартыйных". Левы накірунак аб'яднаў у асноўным левых эсэраў і быў нешматлікім. Правае крыло ўключала прадстаўнікоў розных буржуазных нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый.

Упершы дзень работы з'езда (15 снежня) быў абвешчаны парадак дня:

1)мэта і задачы з'езда; 2) палітычнае становішча краіны і лёс Беларусі; 3) пытанне аб бежанцах; 4) дэмабілізацыя арміі. Па перша-му і другому пунктах выступілі ад БАК Я.Канчар і С.Малышчыцкі, ад ВБР – Я.Варонка. 16–17

8

снежня работа з'езда ішла па фракцыях, зямляцтвах і групах. Увечары 17 снежня 1917 г. адбылося агульнае пасяджэнне з'езда, на якім былі абвешчаны рэзалюцыі фракцый, зямляцтваў і груп. Пасля двухгадзіннай дыскусіі ў 1 гадзіну 15 хвілін ночы з 17 на 18 снежня быў аб'яўлены праект агульнай рэзалюцыі "Аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краявой уладзе". Рэзалюцыя складалася з 15 пунктаў, у якіх была вызначана праграма нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. (Тэкст рэзалюцыі надрукаваны ў часопісе "Нёман". 1993. № 1. С. 54.)

Галоўнае ў гэтай рэзалюцыі – прапанова аб стварэнні новага краявога органа ўлады – «Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў». У ёй таксама адзначалася, што Усебеларускі Савет, заснаваны на з'ездзе, з'яўляецца часовым органам улады. Пытанне аб дзяржаўнай уладзе для канчатковага вырашэння перадаецца «Усебеларускаму ўстаноўчаму сходу». У рэзалюцыі падкрэслівалася неабходнасць стварэння тэрытарыяльных беларускіх войск, заснавання прадстаўніцтва пры цэнтральнай уладзе. У ёй таксама былі выстаўлены патрабаванні аб самастойным удзеле дэлегацыі Беларусі на мірных перагаворах у Брэсце (пры падпісанні “Брэсцкага мірнага дагавора”).

Дэлегаты з'езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, які быў вырашальным у лёсе з'езда і яго дэлегатаў. Вось поўны тэкст гэтага пункта: "Замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае расійскай рэвалюцыяй, і зацвярджаючы рэспубліканскі дэмакратычны лад у межах беларускай зямлі, для выратавання роднага краю і прадухілення яго ад падзелу і аддзялення ад Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, Першы Усебеларускі з'езд пастанаўляе: тэрмінова ўтварыць са свайго складу орган краявой улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў афіцыйныя адносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў" (Нёман. 1993. № 1. С. 154).

Гэты пункт рэзалюцыі быў прыняты аднагалосна і азначаў, што ў межах Беларусі абвяшчаўся "рэспубліканскі дэмакратычны лад" на чале з Усебеларускім Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Улада Аблвыканкамзаха, СНК Заходняй вобласці і фронту не была прызнана.

Гэтае рашэнне з'езда СНК Заходняй вобласці і фронту (створаны расійскімі бальшавікамі) расцаніў як контррэвалюцыйную спробу звяржэння ўстаноўленага ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага ладу. Таму ноччу 18 снежня 1917 г. з'езд быў разагнаны, прэзідыум і шэраг дэлегатаў арыштаваны (усяго 27 чалавек). Пасля разгону з'езда Савет старэйшын Усебаларускага з’езда сабраўся падпольна і аб'явіў сябе Саветам з'езда.

На сваім першым закрытым пасяджэнні 18 снежня 1917 г. Савет з'езда пастанавіў: 1) лічыць I Усебеларускі з'езд гвалтоўна разагнаным; 2) Савет з'езда прызнаць выканаўчым органам з'езда, абавязаць яго праводзіць у жыццё ўсе яго рашэнні і пастановы; 3) папоўніць Савет з'езда дэлегатамі ад зямляцтваў і іншых груп, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са з'езда ў Савет, і даць ім права адводу, адклікання і кааптацыі. Савет з'езда прыняў пастанову спыніць дзейнасць усіх нацыянальных фарміраванняў і перадаць іх справы і маёмасць Савету, а таксама склікаць II Усебеларускі з'езд. Быў створаны выканком Савета. (канец тэкста)

(Пытанне-5):

Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).

9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перагаворы. Занепакоены тым, што ўзнікла рэальная небяспека падзелу роднага края, выканкам Усебеларускага з'езда накіраваў у Брэст-Літоўск сваіх прадстаўнікоу. Дэлегацыя на чале з А.Цвікевічам, нягледзячы на шматлікія перашкоды і адсутнасць афіцыйнага статуса, здолела данесці да ведама ўдзельнікаў канферэнцыі, што яна выступае ад імя беларускага народа і адстойвае цэласнасць і непадзельнасць яго тэрыторыі, неабходнасць нацыянальнага самавызначэння.

Але мірныя перагаворы па віне Л.Троцкага былі сарваны. Германскае, камандаванне аддало загад сваім войскам пачаць 8 лютага 1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Дзейнічаючы сумесна з часцямі 1-га польскага корпуса, германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска.

У такіх умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці, якія раней не аднойчы заяўлялі аб сваім імкненні застацца ў горадзе і арганізаваць абарону, вымушаны былі спешна эвакуіравацца. У ноч на 19 лютага з Мінска у Смаленск выехалі партыйныя і савецкія ўстановы, штаб Заходняга фронту.

Пасля адыходу бальшавікоў выканкам Усебеларускага з'езда вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народаў Беларусі з першай устаўнай граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай.

"Мы павінны ўзяць свой лес у свае ўласныя рукі", – падкрэслівалася ў грамаце. Беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад'емнае права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці – на нацыянальна-персанальную аўтаномію.

Планавалася, што права нацый павінна вырашацца праз скліканне на дэмакратычных пачатках устаноўчага сейма, а да яго адкрыцця функцыі ўлады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят Беларусі.

9

Гэта быў першы беларускі ўрад, старшынёй і сакратаром міжнародных спраў якога быў прызначаны адзін з лідэраў БСГ Я.Варонка.

Акрамя яго ў склад урада ўвайшлі П.Крачэўскі, А.Смоліч, П.Бадунова, А.Карач, Т.Грыб, К.Езавітаў, У.Макрэеў, І.Серада, Я.Бялевіч, В.Рэдзько, Г.Белкінд, П.Злобін, Л.Заяц (усяго 14 сакратароў), якія прадстаўлялі БСГ, сацыялістаў-рэвалюцыянераў і яўрэйскія сацыялістычныя арганізацыі.

Дзейнасць Народнага Сакратарыята праходзіла ў складаных умовах. У Мінск увайшлі нямецкія войскі, дзе яны нечакана "сутыкнуліся" з палітычным цэнтрам, які называў сябе беларускім урадам.

Асновай сваёй палітыкі Германія лічыла мірны дагавор толькі з РСФСР і разглядала Беларусь як частку акупіраванай расійскай тэрыторыі. 25 лютага 1918 г. нямецкія салдаты занялі будынак Народнага Сакратарыята, знялі з яго нацыянальны сцяг, у памяшканні зрабілі вобыск і захапілі касу.

Неўзабаве пасля інцыдэнту акупацыйным уладам быў адасланы мемарандум. Пасля наведвання беларускімі прадстаўнікамі нямецкага каменданта капітана фон Пільца непаразуменне было вырашана. Аднак рэальнай улады Народны Сакратарыят не атрымаў і працягваў сваё існаванне толькі фармальна.

9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне Выканкама Усебеларускага з'езда, на якім была прынята другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі.

У межах рассялення і колькаснай перавагі яе насельніцтва Беларусь была абвешчана Народнай Рэспублікай – БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду, прэзідыўм якой узначаліў І.Серада.

Да склікання ўстаноўчага сейма яна аб'яўлялася заканадаўчай уладай, а Народны Сакратарыят, які назначаўся Радай, стаў выканаўчым органам і падпарадкоўваўся ей. Граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, адмянялася права прыватнай уласнасці на зямлю, устанаўліваўся 8- гадзінны рабочы дзень.

Другая ўстаўная грамата фактычна з'яўлялася пашыраным варыянтам першай і вызначала асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. 3 імі пагадзіліся нават меншавікі і эсэры, якія раней ігнаравалі саму ідэю беларускай дзяржаўнасці. Адбылося іх прымірэнне з беларускімі палітычнымі партыямі, перш за ўсё з БСГ. Пачала выпрацоўвацца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні, на падастве якой складваўся палітычны блок.

Прадстаўнікі расійскіх сацыялістычных партый увайшлі ў Раду. 18 сакавіка 1918 г. Рада Усебеларускага з'езда абвясціла сябе Радай БНР і папоўніла свой склад.

Агульная колькасць яе членаў была даведзена да 71 чалавека. У яе ўвайшлі прадстаўнікі палітычных партый і аб'яднанняў, земстваў і гарадоў, нацыянальных меншасцяў, якія жылі на Беларусь У Прэзідыўм Рады былі абраны І.Серада, Я.Варонка і К.Езавітаў.

3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны (Брэсцкі) мірны дагавор, па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Рыга– Дзвінск–Свянцяны–Ліда–Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі. Іх лёс павінен быў вырашацца ў адпаведнасці з пажаданнямі насельніцгва. Усходняя частка захопленых Германіяй беларускіх зямель да заканчэння вайны заставалася пад акупацыяй.

Тое што расійскі бальшавіцкі ўрад прыняў рашэнне аб падзеле тэрыторый Беларусі без згоды урада БНР (як прадстаўніка Беларусі) яшчэ больш узмацніла незалежніцкія тэндэнцыі ў радах беларускага нацыянальнага руху. Фактычна бальшавікі парушылі дадзенае абяцанне, што лёс Беларусі не будзе вырашацца без удзелу яе прадстаўнікоў.

Усклад Рады былі кааптаваны прадстаўнікі Віленскай беларускай рады, якія прапанавалі абвясціць незалежнасць БНР. Прапанова спачатку была разгледжана фракцыяй БСГ у Радзе БНР, затым на пленарным пасяджэнні. Пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і аўтаноміі Беларусі ў складзе РСФСР 25 сакавіка 1918 г. была прынята трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Удапаўненне да папярэдніх актаў тут указвалася, што БНР павінна ўключыць усе землі, дзе жыў і меў лічбавую перавагу беларускі народ. Згодна

зэтнаграфічнай картай, якую склаў акадэмік Я.Карскі, сюды ўключаліся Магілёўшчына, беларускія часткі Міншчыны, Віцебшчыны, Віленшчыны, Гродзеншчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і іншых губерняў.

Уграмаце падкрэслівалася, што страцілі сілу ўсе старыя дзяржаўныя сувязі і Брэсцкі мірны дагавор. Рада БНР павінна была ўвайсці ў адносіны з зацікаўленымі бакамі і самастойна падпісаць мірнае пагадненне, маючы на ўвазе захаванне цэласнасці і непадзельнасці беларускіх зямель.

Акт аб незалежнасці адлюстраваў надзеі на прызнанне БНР суседнімі краінамі. Аднак гэты крок спачатку не атрымаў падтрымкі.

Украіна і Латвія мелі прэтэнзіі на беларускія тэрыторыі. У Расіі адразу пачаліся акцыі пратэсгу супраць абвяшчэння БНР, бо яна лічыла Беларусь неад'емнай часткай сваёй тэрыторыі. Дзяржавы Антанты і ЗША ва ўмовах вайны з Германіяй і грамадзянскай вайны ў Расіі таксама не праявілі зацікаўленасці да БНР.

Праціўнікамі беларускай дзяржаўнасці з'яўляліся польскія і рускія арганізацыі на Беларусі, яўрэйскія колы, якія арыентаваліся на мову і культуру вялікіх народаў і мелі эканамічныя інтарэсы за яе межамі.

10

Што ж тычыцца Германіі, то яе канцлер у адказ на ноту Народнага Сакратарыята паведаміў, што Берлін трактуе Беларусь як частку Савецкай Расіі і, паводле Брэсцкага пагаднення, не мае права без згоды ленінскага ўрада прызнаць новаўтвораную дзяржаву.

Пад пагрозай зброі нямецкія акупацыйныя ўлады paзагнал Раду і Народны Сакратарыят, а ў пачатку красавіка забаранілі іх дзейнасць.

У сувязі са склаўшыміся абставінамі Рада і Сакратарыят пайшлі на збліжэнне з дзеячамі Мінскага беларускага прадстаўніцтва Р.Скірмунтам і П.Алексюком, якія выступалі супраць сацыяльных пераўтварэнняў, за больш цеснае супрацоўніцтва з Германіяй.

Яны былі кааптаваны ў склад Рады БНР, а 25 красавіка 1918 г. пад іх націскам прымаецца рашэнне накіраваць тэлеграму кайзеру Вільгельму II, у якой выказваецца падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Члены Рады заявілі, што будучыню сваёй краіны яны бачаць толькі пад апекай германскай дзяржавы.

Але адказу не было, не далі вынікаў і іншыя намаганні ў гэтай справе. Як затым высветлілася, гэта быў памылковы крок, які выклікаў востры палітычны крызіс і прывёў да расколу БСГ і Раду БНР.

БСГ раскалолася на тры часткі: Беларускую партыю сацыялістаўрэвалюцыянераў, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю і Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў.

Раду БНР пакінулі сацыялісты-рэвалюцыянеры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты, частка членаў БСГ. Пачаў распадацца Народны Сакратарыят.

Пад уплывам абставін Рада пачала эвалюцыяніраваць у кааліцыйны орган, дзе перавагу атрымалі кансерватары на чале з Р.Скірмунтам. Яны адмовіліся ад аграрнай праграмы, якая была замацавана ў першай устаўнай грамаце, і пачалі кансультацыі з прадстаўнікамі палітычных партый аб фарміраванні новага складу Народнага Сакратарыята.

Але місія Скірмунта правалілася і праз два месяцы ініцыятыву на фарміраванні новага ўрада паспрабаваў узяць на сябе І.Серада. Крызіс унутры Рады БНР паглыбляўся і гэтаму садзейнічала ўзмацняючаяся партызанская барацьба народных мае супраць акупантаў. Адначасова палепшыліся яе адносіны з акупацыйнымі ўладамі, якія ў адрозненне ад афіцыйнага Берліна супрацоўнічалі з Радай БНР.

Пры падтрымцы камандуючага 10-й арміяй генерала Эрыха фон Фалькенгайна Рада дабілася згоды на дзейнасць Мінскай гарадской думы, арганізацыю мясцовай улады. Быў выдадзены часовы загад мясцовым беларускім радам, у якім акрэсліваліся прынцыпы выбараў і прыняцця ўлады ад акупантаў у асобных адміністрацыйных галінах.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]