Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

ПРАДМОВА

Гісторыя беларускага народа надзвычай насычана як ге-раічнымі, так і драматычнымі падзеямі. Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, Беларусь не толькі зведала дабратворны ўплыў суседніх народаў, але і шматразова з'яўлялася арэнай крыва-вых канфліктаў, жорсткага супрацьстаяння розных дзяржаў. I ўсё ж, нягледзячы ні на што, працавіты беларускі народ, ак-тыўны стваральнік шматлікіх матэрыяльных і духоўных каш-тоўнасцей, унёс свой адметны ўклад у развіццё еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі.

Асабліва важкі ўклад нашых суайчыннікаў у развіццё прававой культуры і юрыдычнай думкі феадальнага грамад-ства. Сярод такіх сусветна вядомых помнікаў права, як За-коны Хамурапі, Законы Ману, Законы дванаццаці табліц, Кодэкс Юсцініяна, Руская Праўда і інш., ганаровае месца належыць Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588 г. На працягу 250 гадоў ён быў дзеючым законам на тэрыторыі Беларусі і з'яўляўся асновай усёй прававой сістэмы Вялікага княства Літоўскага. Статут аказаў адметны ўплыў на раз-віццё права Расіі, Полынчы, Латвіі, Эстоніі і іншых блізкіх і дцлёкіх краін. Вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Бела-русі не толькі дапамагае асэнсаваць пэўныя аспекты жыц-цядзейнасці людзей, але і ўсвядоміць уплыў некаторых гістарычных акалічнасцей на лёс цэлых народаў.

Прадметам вывучэння гісторыі дзяржавы і права Беларусі з'яўляюцца асноўныя гістарычныя заканамернасці ўзнікнення I развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, палітычнай і пра-іввой культуры, тыпаў і формаў дзяржаўнасці і г.д. Таму іідавочна, што ў курсе гісторыі дзяржавы і права галоўнымі аб'ектамі даследавання з'яўляюцца нарматыўна-прававыя ікты, увогуле заканадаўства, яго гістарычнае развіццё. Зра-іумела, што крыніцы права (граматы, судзебнікі, статуты, Кінстытуцыі, крымінальныя, цывільныя, працэсуальныя законы) з'яўляюцца лепшым матэрыялам для вывучэння гра-Мідскага ладу, дзяржаўнага механізму, розных галін права. Эыходзячы з гэтага, аўтар палічыў мэтазгодным падкрэсліць думку аб тым, што найболын значныя дакументы студэнты змогуць знайсці ў хрэстаматыі па гісторыі дзяржавы і права Беларусі . Гэта неабходна таму, што вывучэнне нарматыўна-прававых, а таксама правапрымяняльных актаў дае магчы-масць будучым правазнаўцам пазнаёміцца з вялікай колькас-цю юрыдычных тэрмінаў, як устарэлых, так і тых, якія не згу-білі свайго значэння і ў наш час. Іх засваенне будзе садзей-нічаць больш плённаму вывучэнню юрыдычных дысцыплін -грамадзянскага, дзяржаўнага, міжнароднага права і г.д. Вось чаму гісторыя дзяржавы і права Беларусі, якая выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах краіны, з'яўляецца адной з фундаментальных юрыдычных дысцыплін.

Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што некаторыя праблемы яшчэ за-стаюцца недаследаванымі, многія разглядаюцца з некалькіх, часам супярэчлівых, пунктаў гледжання. У сувязі з гэтым у дапаможніку аўтар дае сваё бачанне праблемы, аналізуе по-гляды тых ці іншых навуковых школ, асобных вучоных. Гісторыка-прававы матэрыял у дапаможніку падаецца аднос-на гістарычнай прасторы Беларусі. Зразумела, што ў навуцы непазбежныя навуковыя спрэчкі, наяўнасць розных поглядаў на тую ці іншую праблему. Без гэтага навука не можа раз-вівацца. Таму ў вучэбным дапаможніку будуць адлюстрава-ны не толькі погляды аўтара на тыя ці іншыя гістарычныя падзеі, але і пункты гледжання іншых вучоных.

МЕСЦА КУРСА ГІСТОРЫІДЗЯРЖАВЫ

IПРАВА БЕЛАРУСІЎ СІСТЭМЕ

ЮРЫДЫЧНЫХ НАВУК. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ

1.1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццяд-зейнасці нашага народа. Разам з тым яны ўзаемазвязаны не толькі паміж сабой, але і з умовамі матэрыяльнага жыцця грамадства. Гэта значыць, што прадметам гісторыка-прававой навукі з'яўляецца вывучэнне вядучай ролі экана-мічных адносін ва ўзнікненні і развіцці дзяржавы і права, а таксама ў вызначэнні службовай ролі дзяржавы і права ў ахо-ве і абароне існуючага спосабу вытворчасці ў розных грамад-ска-эканамічных фармацыях.

Згаджаючыся з думкай многіх вучоных аб значным уплы-ве эканомікі, спосабу вытворчасці на развіццё дзяржавы і нрава і прызнаючы гэтыя фактары вядучымі, мы ўсё ж не лічым, што яны адзіныя. Нельга пакінуць па-за ўвагай і ролю асобы ў гісторыі, яе ўплыў на ход гістарычных падзей. Наўрад ці можна адмаўляць значэнне для развіцця гісторыі дзяржавы і права войнаў і рэвалюцый, нацыянальных пачуц-цяў, якія не абапіраліся непасрэдна на матэрыяльны фактар.

Паколькі развіццё дзяржавы і права залежыць у першую чаргу ад эканамічнага базісу, перыядызацыя гісторыі дзяржа-вы і права грунтуецца на перыядах развіцця вытворчых ад-носін. Асноўным грамадска-эканамічным фармацыям адпа-вядаюць і пэўныя тыпы дзяржавы і права.

Праўда, асобнымі навукоўцамі выказваюцца крытычныя думкі аб такім падыходзе да вывучэння гісторыі чалавецтва, а значыць і да тыпалогіі дзяржаў. Яны ўзялі на ўзбраенне цы-вілізацыйны падыход да асвятлення названай праблемы. Гэты пункт гледжання заслугоўвае ўвагі, але, на нашу думку, вучоныя постсацыялістычнага грамадства павшны яшчэ асэнсаваць яго. Мяркуем, што глыбокае пранікненне ў сут-насць дзяржавы, правільнае разуменне яе суадносін з сацы-яльна-эканамічным ладам прадугледжвае выкарыстанне абодвух падыходаў: фармацыйнага і цывілізацыйнага.

Зразумела, што ў чыстым выглядзе нельга выдзеліць ні рабаўладальніцкі, ні феадальны, ні буржуазны лад. Экано-міка любога грамадства шматукладная. Аднак можна выдзе-ліць нейкую пэўную форму грамадскіх адносін, якая з'яўляецца вядучай, галоўнай. Яна і кладзецца ў аснову таго ці іншага грамадскага ладу. Тое ж можна сказаць і аб дзяржа-ве і праве, якія часта спалучаюць у сабе рысы розных тыпаў, але пераважаюць звычайна рысы якога-небудзь аднаго, вы-ключаючы, зразумела, пераходныя эпохі.

Як гістарычная навука гісторыя дзяржавы і права - частка гісторыі чалавецтва, але разам з тым яна з'яўляецца і юры-дычнай навукай - адной з фундаментальных прававых дыс-цыплін. Толькі гісторыя дзяржавы і права вывучае па-літычныя і прававыя інстытуты з моманту іх з'яўлення і да цяперашняга часу. Такім чынам, яна займаецца вывучэннем права, якое дзейнічала ў мінулым і дзейнічае зараз, прававых галін і інстытутаў, якія пастаянна развіваюцца.

Калі тэорыя дзяржавы і права вывучае галоўным чынам агульныя заканамернасці развіцця дзяржавы і права розных народаў, то гісторыя дзяржавы і права займаецца канкрэт-нымі дзяржаўнымі і прававымі сістэмамі, у прыватнасці тымі, што існавалі і існуюць на тэрыторыі нашай краіны, раз-глядае іх асаблівасці і характэрныя рысы. Гісторыя дзяржавы і права выкарыстоўвае абагульненні, якія робіць тэорыя, і ў той жа час даследуе, а значыць, дае канкрэтны матэрыял для такіх абагульненняў.

Гісторыка-прававая навука павінна несці чытачу праўдзівыя звесткі. Праўдзівасць гісторыка-прававога матэ-рыялу - неабходная ўмова для яго практычнага выкарыстан-ня. Так, напрыклад, гістарычны аналіз заканадаўства неаб-ходны і для правільнага разумення дзеючых нормаў права (гістарычнае тлумачэнне закона), і для крытычнай ацэнкі сас-тарэлых. Калі ж мы будзем карыстацца скажонымі звесткамі аб мінулым, то не здолеем даць правільную ацэнку сённяшняга і зрабіць дакладны прагноз на будучае. У савецкай гістарыяграфіі доўгі час існавала тэндэнцыя да ўхвалення іідпых гістарычных падзей і ачарнення другіх. У наш час і іс і орыка-прававая навука вызваляецца ад гэтай спадчыны, яна імкнецца выявіць сапраўдныя факты, паказаць сутнасць і'явы і зрабіць аб'ектыўныя вывады аб мінулым. У Беларусі, як, між іншым, і ў іншых рэспубліках былога Савецкага Саю-за, гісторыка-прававая навука развіваецца даволі супярэчліва. 3 аднаго боку, устанаўліваецца ісціна, з другога - пад выгля-дам захавання гістарычнай праўды дапускаюцца факты фаль-оіфікацыі гісторыі. Асабліва гэта тычыцца асвятлення пы-танняў фарміравання беларускай дзяржаўнасці, нацыянальна-вызваленчага руху, стану прававой культуры ў грамадстве, нарушэння законнасці і г.д.

Безумоўна, галоўныя задачы гісторыі дзяржавы і права -нывучэнне гістарычнага ходу падзей у іх храналагічнай пас-лядоўнасці, выяўленне асноўных заканамернасцей развіцця структуры і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і праваад-носін грамадзян, вызначэнне прававога становішча класаў, саслоўяў, выяўленне і вывучэнне крыніц права, даследаванне развіцця асноўных галін права (дзяржаўнага, цывільнага, крымінальнага, працэсуальнага і г.д.).

Вывучэнне гісторыі дзяржавы і права сваёй краіны неаб-ходна беларускаму народу і для таго, каб умацаваць уласную нацыянальную годнасць, вызначыць сваё месца сярод наро-даў свету.

Усе славянскія народы маюць распрацаваную гісторыю сваіх дзяржаў. Ніхто з даследчыкаў не аспрэчвае неабход-насці вывучэння гісторыі дзяржавы і права кожнага народа паасобку. Тым не менш беларусы сталі своеасаблівым вы-ключэннем з гэтага правіла. Афіцыйнай навукай сцвярджала-ся, што наш народ да 1919 г. не меў сваіх дзяржаўнасці і пра-вавой сістэмы, заўсёды жыў пад прыгнётам суседзяў. Гэта фальсіфікацыя нашай гісторыі нават была ўзведзена ў ранг закона і замацавана ў Канстытуцыі Беларускай ССР 1978 г., што рабіла немагчымым правядзенне навуковых даследаван-няў гісторыі дзяржаўнасці беларускага народа. Як вынік, прыніжалася яго роля ў развіцці сусветнай гісторыі ў цэлым і прававой думкі ў прыватнасці.

1.2. Пытанні гісторыі дзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных

Першыя звесткі аб некаторых пытаннях дзяржаўнай па-літыкі і права Беларусі даследчыкі знаходзяць у старажыт-ных летапісах і хроніках.

3 канца XV - пачатку XVI ст. даследаванні па гісторыі дзяржавы і права вядуцца больш-менш пастаянна. Так, на-прыклад, у 1517 г. Ф. Скарынай былі надрукаваны кнігі "Бібліі", дзе ёсць аўтарскія прадмовы і пасляслоўі, у якіх вы-кладзены грамадска-палітычныя погляды і прававыя ідэі ас-ветніка. У прыватнасці, Ф. Скарына лічыў, што права ў цэ-лым і кожны закон паасобку павінны быць справядлівымі, карыснымі, прыведзенымі ў адпаведнасць са звычаямі дадзе-най зямлі, не ўтрымліваць двухсэнсоўных палажэнняў, быць скіраванымі на дасягненне агульнага дабрабыту. Прынцып раўнапраўя разглядаўся першаасветнікам як аснова дзейнасці судовых органаў1.

На думку Ф. Скарыны, крымінальныя законы ў Вялікім княстве Літоўскім павінны выдавацца з мэтай не толькі пака-рання злачынцы, але і прадухілення злачынстваў. Закон у Скарыны выступае як аснова, на якой грунтуецца сацыяльная гармонія, існасць грамадства. Парушэнне законнасці, права-суддзя вядзе да разбурэння грамадскай зладжанасці і адзінства. Зацвярджэнне культу закону, павышэнне яго аўтарытэту сведчылі аб гарачым і шчырым імкненні мысліцеля зрабіць законнасць і правапарадак нормай для грамадства і, безумоўна, знаходзіліся ў рэчышчы інтарэсаў "люду посполнтого" Вялікага княства Літоўскага. Паста-ноўка Ф. Скарынай праблемы ўдасканалення заканадаўства і судаводства сведчыць таксама пра тое, што ён быў звязаны з айчыннай рэчаіснасцю пачатку XVI ст., усведамляў і рэальна ацэньваў актуальныя сацыяльна-палітычныя задачы, якія ста-ялі перад грамадствам. Намеры Скарыны паўплываць на дзяржаўную палітыку гавораць аб яго актыўнай, дзейнай на-туры гуманіста і грамадзяніна.

У якасці палітычнага ідэалу ў Ф. Скарыны выступае ас-нотная, гуманная і моцная манархічная ўлада. На думку мысліцеля, правіцель павінен быць набожным, мудрым, аду-каваным, дабрачынным, чулым у адносінах да сваіх падда-ш.іх, справядлівым, кіраваць краінай у строгай адпаведнасці з законамі, сачыць за выкананнем правасуддзя1.

Канцэпцыю ідэальнага правіцеля, справядлівага права-суддзя, міралюбівай знешняй палітыкі развівае ў сваіх працах Мікола Гусоўскі. Аднак, у адрозненне ад Скарыны, Гусоўскі спрабуе знайсці палітычны ідэал не ў Бібліі ці антычнасці, а ў айчыннай гісторыі. Ідэальным правіцелем паэт лічыў вялікага князя Вітаўта, улічваючы яго дзяржаўную мудрасць, воінскую доблесць, справядлівасць.

Пытанні дзяржавы і права разглядаліся ў працах і такіх выдатных гуманістаў XVI ст., як Міхалон Літвін (якога пасля публікацый Е. Ахманьскага неапраўдана больш атаясам-ліваць з Міхайлам Тышкевічам), Сымон Будны, Андрэй Волан, Леў Сапега і інш.

М. Літвін у трактаце "Аб норавах татараў, літоўцаў і ма-сквіцян", напісаным у сярэдзіне XVI ст. (выдадзены ў 1615 г. у Базелі на лацінскай мове), крытыкуе феадальны грамадскі лад і права. Так, будучы прыхільнікам прыватнай уласнасці, 8н не пагаджаецца са зместам многіх законаў Вялікага княст-ва Літоўскага, у адпаведнасці з якімі сяляне і дробная служы-лая шляхта не мелі права распараджацца ўласнай маёмасцю без дазволу свайго пана або прадстаўніка дзяржаўнай ад-міністрацыі.

М. Літвін лічыў неабходным вызваліць працоўны люд з-пад юрысдыкцыі феадалаў. На яго думку, "суду павінны падпарадкоўвацца нароўні з простымі людзьмі вяльможы і правадыры, бо ўсе маюць аднолькавыя правы"2. Да недахо-паў судовай сістэмы, яе прынцыпаў, працэсуальных нормаў, што вядуць да самавольства ў судах і яшчэ больш псуюць норавы грамадства, беларускі мысліцель адносіў адсутнасць апеляцыйных судоў, галоснасці, хібы сістэмы паказанняў сведак і інш.

3 вялікай асцярожнасцю рэкамендуе М. Літвін пады-ходзіць да вынясення смяротнага прыгавору. Права на такое рашэнне павінна быць прадастаўлена толькі вышэйшай судо-вай інстанцыі.

Мысліцель выкрывае адзін з самых істотных недахопаў сістэмы кіравання Вялікага княства Літоўскага - займанне адной асобай, як правіла знатнай, некалькіх адміністра-цыйных пасад.

М. Літвін не быў праціўнікам феадальнай саслоўна-класавай стуктуры грамадства, аднак лічыў, што некаторыя з яе элементаў павінны быць зменены. У прыватнасці, М. Літвін даволі рашуча пратэстуе супраць існуючага халоп-ства: "Мы трымаем у бесперапынным прыгнёце людзей сваіх, здабытых не вайною і не продажам, якія належаць не да чужога, але да нашага племені і веры"1.

Такім чынам, услед за Ф. Скарынай М. Літвін узнімае шэ-раг палітычна-прававых праблем, якія пазней апынуцца ў цэн-тры ўвагі грамадскай думкі Беларусі, у прыватнасці аб роўнасці саслоўяў перад законам, удасканаленні сістэмы дзяржаўнага кіравання і правасуддзя, упарадкаванні і дэмакра-тызацыі працэдуры судовага разбору, падрыхтоўкі квалі-фікаваных і маральна паўнацэнных чыноўнікаў і судцзяў і інш.

У другой палове XVI ст. вялікую ролю ў асвеце нашых су-айчыннікаў адыгралі ідэі С. Буднага. На яго думку, "улада -справа добрая, патрэбная і карысная", але носьбіт улады па-вінен імкнуцца не да асабістай карысці і задавальнення, а да дабрабыту ўсяго грамадства і дзяржавы. Сымон Будны лічыў, што ўсе дзяржаўныя дзеячы павінны быць справядлівымі, праўдзівымі і добра ведаць законы. Сам жа кіраўнік дзяржа-вы павінен быць чалавекам адукаваным і чытаць кнігі "старажытных і нестаражытных гісторыкаў, каб ведаць аб тым, што адбывалася ў старажытнасці, бо той, хто не ведае, што адбывалася ў свеце ў мінулым, заўсёды застаецца юнаком"1.

Вялікі ўплыў на развіццё прагрэсіўных ідэй у галіне дзяр-жавы і права аказалі працы А. Волана. Яго вучэнне э'яўляецца істотным дасягненнем юрыдычнай думкі XVI ст. Абапіраючыся на натуральнае права, ён выступаў у абарону свабоды і роўнасці людзей, чаго можна было дасягнуць толькі праз устанаўленне разумных законаў, заснаваных на прынцыпе: "Нікому не рабіць крыўды, кожнаму аддаць тое, ціто яму належыць"2. Галоўнай мэтай і прызначэннем дзяр-жавы ён лічыў забеспячэнне спакойнага і шчаслівага жыцця людзей, іх абарону ад гвалту і рабаванняў. Сапраўды свабод-пымі людзьмі, меркаваў ён, могуць быць грамадзяне толькі такой дзяржавы, у якой права ў роўнай ступені служыць усім. Але паколькі права ў Вялікім княстве Літоўскім у асноўным абараняла інтарэсы феадалаў і шляхецкага стану (саслоўя), то А. Волан лічыў такую дзяржаву несправядлівай.

Палітычным ідэалам А. Волана з'яўляецца манархія, якая "кіруе і правіць народам з дапамогай законаў". "Закон - ва-ладар грамадзян і караля". Манарх жа, на думку мысліцеля, "павінен быць нічым іншым, як законам, які мовіць". Волан перакананы, што зло прыходзіць не ад самога інстытута дзяржаўнай улады, а ад адміністрацыйных асоб, якія злоўжываюць сваім становішчам, парушаюць закон і інтарэсы "агульнага дабра".

Абмежаваная законам манархія, ва ўяўленні мысліцеля, найлепшым чынам здольна служыць інтарэсам "агульнага дабра" і тым самым захоўваць грамадскую стабільнасць. Пы-танні аб паходжанні ўлады і права Волан вырашае кам-прамісна, выводзячы іх як з прыродных, так і з боскіх крыніц.

Такім чынам, работы беларускіх мысліцеляў-рэфарматараў уліваліся ў шырокую і магутную плынь гуманізму, якая, распаўсюджваючыся па Заходняй Еўропе, дасягнула Вялікага княства Літоўскага.

Больш сістэматычна і мэтанакіравана праца па даследа-ванні гісторыі дзяржавы і права Беларусі пачала весціся пас-ля стварэння ў 1787 г. кафедры гісторыі права ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Асаблівыя дасягненні бачны ў XIX ст. Адной з першых значных работ гэтага часу стала манаграфія Т. Чацкага "Аб літоўскім і польскім праве, яго духу, кры-ніцах, сувязях і аб змесце першага Статута, выдадзенага для Літвы ў 1529 годзе" ў двух тамах, якая выйшла ў Варшаве ў 1800 - 1801 гг. на польскай мове. Гэта работа мае шмат да-датных бакоў у характарыстыцы і ацэнках права Беларусі XVI ст. Разам з тым Т. Чацкі быў прыхільнікам і абаронцам нарманскай тэорыі паходжання славянскіх дзяржаў і права. 3 яго пунктам гледжання не быў згодны такі буйны даследчык гісторыі права, як I. Ракавецкі. У сваёй рабоце "Руская Праўда, або Права вялікага князя Яраслава", надрукаванай у Варшаве (т. 1 у 1820 г. і т. 2 ў 1822 г.), ён зрабіў спробу дака-заць, што падабенства нормаў славянскага права з нормамі іншых народаў тлумачыцца не запазычваннямі, а падабенст-вам умоў жыцця. I. Ракавецкі лічыў, што не можа быць эфектыўнага вывучэння гісторыі права кожнага славянскага наро-да без вывучэння гісторыі права ўсіх славянскіх народаў як адзінага цэлага.

Вялікае значэнне ў вывучэнні гісторыі дзяржавы і права Беларусі і Літвы маюць работы І.М. Даніловіча. У першай палове XIX ст. ім былі знойдзены новая рэдакцыя Судзебніка 1468 г., спісы Статута 1529 г. на старабеларускай мове, Суп-расльскі летапіс, напісана некалькі навуковых прац. У сваіх кнігах і лекцыях вучоны зыходзіў з таго, што права Вялікага княства Літоўскага мела адзіную крыніцу са старажытна-рускім правам.

Навуковая заслуга І.М. Даніловіча заключаецца перш за ўсё ў тым, што ён адкрыў і апублікаваў шэраг выключна важных помнікаў права і звярнуў увагу рускіх гісторыкаў на неабходнасць усебаковага вывучэння гісторыі права Вялікага княства Літоўскага. Нямала ў гэтым сэнсе зрабілі ў XIX ст. такія вучоныя, як О.В. Турчыновіч, М.О. Каяловіч, М.Ф. Уладзімірскі-Буданаў, І.А. Маліноўскі, М.К. Любаўскі, І.І. Лапо, М.В. Доўнар-Запольскі.

Цэнтрамі па даследаванні гісторыі дзяржавы і права феа-дальнай Беларусі былі Кіеўскі, Харкаўскі, Маскоўскі і Пецярбургскі універсітэты.

Аднак трэба адзначыць, што большасць рускіх дваранскіх I буржуазных даследчыкаў права, якія займаліся вывучэннем гісторыі ВКЛ, разглядалі гэту дзяржаву не як самастойнае ўтварэнне, а як прамы працяг і далейшае развіццё гісторыі Кіеўскай Русі. Разам з тым, нягледзячы на пэўныя метадала-гічныя памылкі, гэтыя даследчыкі садзейнічалі вырашэнню выключна важных прыватных пытанняў. На аснове аналізу велізарнага фактычнага матэрыялу яны даказалі наяўнасць генетычнай сувязі паміж правам Вялікага княства Літоўскага і старажытнарускім правам, даследавалі структуру і кампе-тэнцыю вышэйшых і мясцовых дзяржаўных органаў, звяр-нулі ўвагу на неабходнасць вывучэння гістарычнага развіцця нормаў крымінальнага, цывільнага, працэсуальнага і іншых галін права.

Вялікае значэнне ў вывучэнні гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі мае польская гістарыяграфія.

У канцы XIX - пачатку XX ст., пасля некаторага спаду, у польскай буржуазнай гісторыка-прававой літаратуры акты-візаваліся даследаванні па гісторыі права Вялікага княства Літоўскага. Асаблівую цікавасць выклікаюць працы А. Лявіцкага, А. Ябланоўскага, Е. Язерскага, С. Кутшэбы і інш. У адрозненне ад рускіх дваранскіх і буржуазных даслед-чыкаў большасць польскіх навукоўцаў разглядалі закана-даўства народаў Беларусі, Літвы і Украіны як частку права Польшчы. Галоўную ўвагу ў сваіх даследаваннях яны кан-цэнтравалі на дзейнасці высокапастаўленых асоб, а з пом-нікаў права вывучалі перш за ўсё Статуты. Пры гэтым на-зіраліся перабольшванне ролі шляхты ў палітычным жыцці дзяржавы, ідэалізацыя шляхецкай дэмакратыі. Некаторыя польскія гісторыкі імкнуліся даказаць палітычную адсталасць Беларусі, Украіны і Літвы, якія нібыта скапіравалі структуру палітычных і прававых інстытутаў Польшчы і ў сілу гэтага сталі яе часткай. Гэтым яны давалі гістарычнае абгрунтаван-не права сваёй дзяржавы на землі былога ВКЛ.

Першымі вучонымі савецкага часу, якія сталі займацца гісторыяй дзяржавы і права Беларусі, былі У.І. Пічэта і М. Доўнар-Запольскі. У.І. Пічэтай напісана больш за 480 прац, у якіх дадзены глыбокі аналіз прававога становішча насельніцтва і прававых адносін у беларускім грамадстве пе-рыяду феадалізму. У савецкай гістарычна-прававой літа-ратуры кароткі пераказ асноў феадальнага права ВКЛ быў упершыню ажыццёўлены С.В. Юшковым у 1940 г. у падруч-ніку "Гісторыя дзяржавы і права СССР".

Для даследчыкаў дзяржавы і права Беларусі асаблівую цікавасць маюць працы М.В. Доўнар-Запольскага «Гісторыя Беларусі» і «Асновы дзяржаўнасці Беларусі», у якіх ён аб-грунтоўвае неабходнасць стварэння незалежнай Беларускай дзяржавы.

Даследаванню гісторыі дзяржавы і права Беларусі прыс-вечаны працы такіх сучаеных беларускіх навукоўцаў, як Я.А. Юхо, С.Ф. Сокал, Т.І. Доўнар, В.А. Шаўкапляс, В.А. Кру-талевіч, Г.В. Дзербіна, М.У. Сільчанка, І.А. Басюк, IX Марці-новіч, С.П. Маргунскі, М.А. Слабодчыкаў і інш.1 Вялікая колькасць артыкулаў па гісторыі дзяржавы і права Беларусі змешчана ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, а таксама ў юрыдычным энцыклапедычным слоўніку, які выйшаў з дру-ку ў1992г.

У 1998 г. упершыню ў нашай краіне прафесарамі А.Ф. Вішнеўскім і Я.А. Юхо падрыхтаваны вучэбны дапа-можнік, у якім у адпаведнасці з праграмай курса гісторыі дзяржавы і права Беларусі змешчаны дакументы, якія асвят-ляюць працэс развіцця дзяржавы і права нашай Айчыны ў часы існавання Полацкага і Тураўскага княстваў, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжання яе ў складзе Расійскай імперыі, а таксама ў паслякастрычніцкі перыяд да нашых дзён1.

Нават кароткі агляд навуковых прац і публікацый крыніц па гісторыі дзяржавы і права Беларусі сведчыць аб багацці нашай прававой культуры. На жаль, гістарычна склалася так, што гісторыя наогул і гісторыя дзяржавы і права беларускага народа у прыватнасці фактычна ніколі не вывучаліся аб'ектыўна, як самастойная галіна навукі. Выключэннем з'яўляюцца толькі сярэдневяковыя даследаванні, а таксама работы некаторых гісторыкаў пазнейшага часу (Доўнар-За-польскі, Ігнатоўскі, Улашчык і інш.), якія, нягледзячы на шматлікія цяжкасці палітычнага характару, не адступалі ад сваіх высокіх грамадзянскіх перакананняў. Увогуле польская, руская і савецкая гістарыяграфія разглядалі гісторыю дзяр-жавы і права Беларусі тэндэнцыйна, аднабакова, з улікам перш за ўсё ўласных палітычных інтарэсаў, а не навуковай аб'ектыўнасці. Такія падыходы не адпавядалі як патрабаван-ням элементарнай логікі, так і той акалічнасці, што суверэн-ная Беларусь павінна мець сваю, не скажоную, праўдзівую гісторыю дзяржавы і права.

Глава 2

СТАРАЖЫТНЫЯ ДЗЯРЖАВЫ

НА ТЭРЫТОРЫІ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСІ.

СТАРАЖЫТНАЕ ПРАВА

Ў IX - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII ст.

2.1. Агульная характарыстыка грамадска-палітычнага ладу ў другой палове 1-га тыс. н. э.

Адным з найбольш спрэчных і цяжкіх пытанняў усяго курса гісторыі Беларусі наогул і гісторыі дзяржавы і права ў прыватнасці з'яўляецца пытанне, калі ўсё-такі з'явілася дзяржаўнасць ва ўсходніх славян. Буйны гісторык права С.В. Юшкоў лічыў, што першыя прыкметы дзяржаўнасці ў славян адзначаюцца пасля VII ст. н. э. Акадэмік Б.А. Рыбакоў сцвярджае, што дзяржаўнасць у славян узнікла намнога ра-ней, недзе на памежжы старой і новай эры. Вельмі цікавыя думкі аб узнікненні дзяржавы і яе сутнасці выказвае буйны вучоны Беларусі, доктар юрыдычных навук прафесар Я.А. Юхо. У прыватнасці, ён адзначае, што на тэрыторыі су-часнай Беларусі дзяржава ўзнікла за многа гадоў да нашай эры . Прафесар Я.А. Юхо лічыць, што на рубяжы нашай эры ішоў працэс станаўлення рабаўладальніцкага і адмірання абшчынна-патрыярхальнага ладу. Абодва гэтыя лады пра-цяглы час суіснавалі і ўзаемна дапаўняліся. Рабаўладальніцкі лад не дасягнуў найвышэйшага развіцця і ў X ст. пад уздзе-яннем феадальных адносін пачаў прыходзіць у заняпад. У сваіх поглядах Я.А. Юхо не адзіны. Напрыклад, прафесар В.І. Гарамыкіна не згодна з думкай аб тым, што феадалізм у Еўропе пачаў развівацца адразу пасля падзення Рымскай імперыі (476 г.). Яна сцвярджае, што ў выніку вялікага перасялення народаў на тэрыторыі былой Рымскай імперыі ўзніклі новыя рабаўладальніцкія дзяржавы, якія існавалі ня-доўга ў параўнанні са старажытнымі цывілізацыямі. В.І. Гарамыкіна настойвае на тым, што ў Кіеўскай Русі, як і ў іншых дзяржавах, спачатку існавала рабаўладальніцкая фар-мацыя, якая ў XII - XIII стст. змянілася феадальнай1.

На думку прафесара Г.В. Штыхава, у VI - VIII стст. у сла-вян, у тым ліку ў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, існавала патрыярхальнае рабства. Што тычыцца болын ранейшага пе-рыяду (прыкладна да VI - VII стст.), то на тэрыторыі сучас-най Беларусі родаплемянное грамадства знаходзілася на ста-дыі ваеннай дэмакратыі.

У апошні час беларускія вучоныя прыйшлі да выснсчы, што пачатак пераходу ўсходніх славян да класавага грамад-ства на тэрыторыі Беларусі адносіцца да другой паловы 1-га тыс. н. э. У гэты перыяд тут складваюцца шматукладныя са-цыяльна-эканамічныя адносіны, развіваецца маёмасная ня-роўнасць, зараджаецца раннефеадальны ўклад жыцця, які прыкладна з IX - X стст. становіцца вызначальным.

Такім чынам, для гістарычнага развіцця славян ра-баўладальніцкая фармацыя ў яе класічным стане была неты-повай. Працяглы пераходны перыяд характарызаваўся своеа-саблівым грамадскім ладам, пры якім адначасова існавалі тры ўклады: першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі і феа-дальны. Першы быў аджываючым, другі не атрымаў шырока-га распаўсюджвання і толькі трэці стаў базісным для развіцця новай фармацыі.

Якая ж форма палітычнай арганізацыі адпавядала пераоднаму перыяду? Некаторыя даследчыкі, напрыклад С.В. Юшкоў, лічылі, што гэтаму перыяду адпавядала дафеадальная дзяржава ("пераддзяржава"). Але ў апошні час найболын распаўсюдзілася меркаванне, што % пераходны перыяд ва ўсходніх славян існавалі па іітычдая; аб'яднакні - племянныя саюзы..

Калі і як утварыліся ва ўсходніх славян першыя княствы, якія папярэднічалі ўзнікненню Старажытнарускай дзяржавы, мы дакладна не ведаем. Але меркаванне, што яны існавалі яшчэ да IX ст., думаецца, будзе правільным. Справа ў тым, што Кіеўская Русь не магла ўзнікнуць на пустым месцы, а толькі праз аб'яднанне ўжо існуючых дзяржаўна-племянных саюзаў самай рознай тэрытарыяльнай велічыні. Таму яе ўтварэнне трэба разглядаць як завяршаючы этап зліцця ўсходнеславянскіх земляў у адну дзяржаву. Сказанае дае падставу зрабіць вывад, што княствы, ці дзяржаўна-племянныя саюзы, існавалі на тэрыторыі Беларусі і да IX ст. Тым часам рукапісныя крыніцы адлюстроўваюць адносіны гэтых земляў з Ноўгарадам і Кіевам толькі з X ст. У другой палове X ст. (980 г.) у летапісах называюцца два княствы, што існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Полацкае і Ту-раўскае. 3 другой паловы X ст. да нас дайшлі звесткі, якія характарызуюць розныя бакі жыцця беларускіх земляў-княстваў. У палітыка-прававых адносінах у іх дзейнасці ад-значаюцца моманты як залежнасці, так і незалежнасці ад іншых земляў Кіеўскай Русі, як самабытнасці, так і агуль-насці з імі.