Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история12-1.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
460.29 Кб
Скачать

1.Насельництва на тэр. Б у эпоху кам,бронз и жалез вякоў.

Каменны век.1 млн гадоў назад на планеце пачалася эпоха Вялікіх абледзяненняў. Паводле гэтага на теріторіі Беларусі істотна змяніўся жывёльны і раслінны свет. У лясах усё большае месца займаюць іглічныя пароды дрэў. Сярод іх знаходзілі сховішча і нажыву лясныя быкі, ласі, мядзведзі, ваўкі, коні, бабры. Праўда, трапляліся і незвычайныя для нас жывёлы - маманты і насарогі.

Прыкладна 90 тыс. гадоў назад пачалося апошняе абледзяненне. На поўдзень папаўзлі леднікі і вечная мерзлата скоўвала зямлю. Вось у такіх умовах і адбылося першае, вядомае навукоўцам, пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Слядоў паселішчаў тых часоў пакуль не знойдзена, але ў некаторых месцах беларускага Прыдняпроўя знойдзены крамянёвыя прылады - наканечнікі, скрэбла, разакі. Яны належалі старажытным людзям неандэртальскага тыпу, якія 100-40 тыс. гадоў назад засялялі Еўропу. Першыя жыхары яшчэ істотна адрозніваліся ад нас. Аднак яны ўжо распальвалі вогнішчы, каб абагрэцца і засмажыць мяса, умелі будаваць нешта падобнае на жыллё, затулялі цела шкурамі, з крэмню і костак рабілі неабходныя для працы і палявання рэчы. Неандэртальцы ўжо маглі зразумець адзін аднаго з дапамогай слоў, што было асабліва неабходна пры калектыўным паляванні. Гэтак жа яны мелі нейкі зародак рэлігіі, бо памерлых хавалі ў магілах.

Каля 40-35 тыс. гадоў назад на змену неандэртальцам прыходзяць людзі краманьёнскага тыпу, якія вонкава амаль не адрозніваліся ад сённяшніх еўрапейцаў. У перыяд паміж 26-23 тыс. гадоў назад краманьёнцы на даволі працяглы час пракраліся на поўдзень Беларусі. Пад шматмятровымі пясчанымі наносамі археолагі знайшлі поруч вёсак Юравічы Калінкавіцкага і Бeрдыж Чачэрскага раёнаў дзве стаянкі таго часу. Яны адносяцца да позняга каменнага веку - палеаліту.

10 тыс. гадоў назад скончыўся ледніковы перыяд і наступіў сярэдні каменны век - мезаліт. Пачало патроху цяплець, а раслінны і жывёльны свет паступова стаў падобны на сучасны. З пацяпленнем на поўнач накіравалася і значная частка насельніцтва, якая спецыялізавалася на паляванні. Іншыя ж групы паляўнічых пачалі абвыкаць да ўмоў жыцця сярод лясоў, якія ўсе гусцей пакрывалі тэрыторыю Беларусі. Ва ўмовах цёплага клімату, пры незлічонай колькасці азёр, густой сетцы рэк істотнае значэнне набывае і рыбалоўства. Рыбу пачынаюць лавіць не толькі гарпунамі, але і вудамі з касцянымі кручкамі.

У IV тыс. да н.э. у гісторыі першабытнага насельніцтва Беларусі пачаўся заключны перыяд каменнага веку - неаліт. Ён працягваўся каля 2 тыс. гадоў і характарызаваўся важнымі зменамі ў жыцці нашых продкаў. У неаліце навучыліся ляпіць посуд з гліны, пачалі здабываць крамень з шахт. Аднак найважным дасягненнем гэтага перыяду стала зараджэнне і распаўсюджанне земляробства і жывёлагадоўлі.

Жалезны век на Беларусі. У VII стагоддзі да н.э. на землях Беларусі бронзавы век змяніўся жалезным. Тым часам нашы продкі навучыліся здабываць жалеза. жалеза атрымлівалі шмат і яго хапала для стварэння самых розных рэчаў - сякер, сярпоў, нажоў, наканечнікаў стрэл і коп'яў і г.д. У эпоху жалезнага веку наша грамадства істотна змянілася і развіццё яго паскорылася.

Жалеза адкрыла чалавецтву шлях да будучых вышыняў цывілізацы.

Жалезны век - быў пераваротным перыядам у гісторыі чалавецтва. Адбываюцца істотныя змены ў гаспадарчай дзейнасці, этнічным складзе насельніцтва, грамадскіх адносінах і светапоглядзе людзей. У жалезным веку тэрыторыю Беларусі засялялі плямёны, якія навукоўцы адносяць да розных археалагічных культур і вылучаюць па асаблівасцях узвядзення жылля, пахавальнага абраду, па форме і арнаментацыі посуду, упрыгожванням, месцазнаходжанню селішчаў і г.д. Паўднёвы ўсход Беларусі і прылеглую частку сучаснай Украіны займала мілаградская культура (VII - III стст. да н.э. Пры раскопках амаль кожнага паселішча Помнікі прадстаўлены неўмацаванымі (паселішчы) і ўмацаванымі (гарадзішчы) селішчамі. У іх добра была развіта апрацоўка жалеза і бронзы. Памерлых хавалі ў курганах ці грунтавых магілах па абрадзе трупаспалення. Этнічная прыналежнасць «мілаградцаў» застаецца спрэчнай: або славяне, або балты, ёсць версіі і пра іх блізкасць да скіфскага насельніцтва. Цэнтральную і паўночна-заходнюю частку Беларусі ў раннім жалезным стагодзі займалі плямёны штрыхавой керамікі (VII - VI стст. да н.э. - IV - V стст. н.э.). Насельніцтва жыло на гарадзішчах, у вялікім наземным жыллі. На ўсход ад культуры штрыхавой керамікі вылучаюцца групы помнікаў пад назвай днепра-двінскай культуры (VIII у. да н.э. - IV -V стст. н.э.).

Такім чынам, балцкі перыяд гісторыі Беларусі - гэта час распаўсюджвання на беларускіх землях індаеўрапейцаў з іх асноўнымі заняткамі - земляробствам і жывёлагадоўляй, час асіміляцыі неалітычнага насельніцтва. Мясцовае насельніцтва паступова трансфармуецца ў індаеўрапейцаў-балтаў, адначасова аказваючы значны ўплыў на іх мову і культуру. Бронзавы век на Беларусі. Напачатку II тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі Беларусі людзі навучыліся выплаўляць медзь і бронзу і ў нашай першабытнай гісторыі наступіў бронзавы век, які працягваўся амаль паўтара тысячагоддзя. Аднак з-за адсутнасці мясцовай сыравіны першых металічных вырабаў сустракалася мала. Гэта былі галоўным чынам упрыгожванні, сякеры, наканечнікі для коп'яў.

Бронзавы век характэрны далейшым пашырэннем і развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, першабытнай металургіі і крэменедабычы. Назапашванне прадуктаў, металу, крэмня, рост значэння ўрадлівай зямлі і радовішчаў карысных выкапняў прыводзілі да павелічэння ўзброеных сутычак і войн з мэтай рабавання і захопу тэрыторый.

Першыя металічныя вырабы былі вельмі дарагімі. Найбуйныя з іх аздабляліся рэльефнымі ўзорамі. Авалоданне сакрэтамі выплаўлення медзі і бронзы мела найвелізарнае значэнне для цывілізацыі. Чалавек навучыўся сам, па сваёй волі, ствараць новы матэрыял. Гэтым адкрыўся шлях да здабычы і выкарыстанню ўсё новых металаў, і сярод іх найважнага - жалеза.

2.Полацкае і Тураўскае княствы- першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі. Полацкае княства. Кансалідацыя групіроўкі крывічоў у Беларускім Падзвінні ўжо ў канцы VIII стагоддзя завяршылася ўтварэннем іх асобнага княства, цэнтрам якога стаў Полацак. Пра Полацак упершыню гаворыцца ў "Аповесці мінулых гадоў" у 862 г. Летапісец адзначыў, што Полацак, як і Смаленск, былі заснаваны крывічамі.

У канцы X ст. шла барацьба за вялікакняжацкія пасады паміж сынамі Кіеўскага князя Святаслава і Кіеўскім князем Яраполкам, Наўгародскім князем Уладзімірам. Кожны з іх імкнуўся мець Полацкае княства сваім саюзнікам. З гэтай мэтай Уладзімір вырашыў жаніцца на дачцы Полацкага князя Рагвалода Рагнедзе, але сустрэў з яе боку рашучую адмову. Тады Ўладзімір захапіў Полацак, забіў Рагвалода, сілай узяў сабе ў жонкі Рагнеду і стаў Вялікім Кіеўскім князем. У найбуйныя гарады ў якасці сваіх намеснікаў Уладзімір накіраваў сваіх сыноў. Яго сын ад Рагнеды Ізяслаў атрымаў Полацак.

Пасля смерці Ізяслава ў Полацку княжылі яго сыны і ўнукі. Найвышэйшага росквіту Полацкае княства дасягнула пры князю Брачыславе (1001-1044гг.) і Ўсяславе (Чарадзею) (1044-1101 гг.). Тым часам пашырэлі межы княства. Яно займала тэрыторыю цяперашняй Віцебскай вобласці, паўночную частку Менскай і некалькі суседніх раёнаў

Паміж Полацкам і Кіевам вялася барацьба, якая працягвалася з перапынкамі больш 100 гадоў. Полацкія князі двойчы займалі Ноўгарад, вялі барацьбу за Пскоў і Смаленск. У 1067г. адбылася бітва на рацэ Няміга, ішла вайна з Уладзімірам Манамахам. У 1127г. сын Манамаха Вялікі князь Кіеўскі Ізяслаў арганізаваў вялікі паход кааліцыі паўднёва-рускіх князёў супраць Полацку. Затым полацкая зямля распалася на ўдзельныя княствы: Полацкае, Менскае, Друцкае, Изяслаўскае, Лагойскае і інш.

У другой палове XII у. ва ўсходнюю Прыбалтыку сталі пранікаць крыжакі. Продкі латышоў і эстонцаў да гэтага часу не мелі сваёй дзяржаўнасці і былі язычнікамі. Паўночная небяспека з боку нямецкіх крыжовых ордэнаў была замаскіравана місіянерскай дзейнасцю. У 1186г. полацкі князь Уладзімір дазволіў немцу Мейнарду весткі хрысціянскую працу сярод падпарадкаваных Полацку ліваў. Крыжакоў цікавіла заваёванне новых земляў у Прыбалтыцы.

У 1201 г. пры біскупе Асберте (з дазволу полацкага князя) была пабудавана крэпасць Рыга. У 1202 г. тут быў створаны пры дапамозе рымскага папы ордэн мечнікаў, які ў 1237 г. стаў звацца Лівонскім. З'яўленне нямецкіх крыжакоў у Прыбалтыцы стала пагражаць полацкім князям стратай гэтых земляў. Таму летам 1203 г. войска Полацкага князя Ўладзіміра Ўсяславіча абсадзіла нямецкія крэпасці Ікскюль і Гольм. Але гэты паход быў няўдалым.

Каб супрацьстаяць небяспекі, Полацак і Віцебск усталявалі сувязь з Наўгародскай зямлёй, што дазволіла ім разбіць шведаў на Няве ў 1240 г., і 5 красавіка 1242 г. разбіць нямецкіх крыжакоў на Чудскім возеры. У 1260 г. літоўцы разам з рускімі і беларускімі войскамі атрымалі верх над крыжакамі на возеры Дурбе. Такім чынам, кааліцыі ўсіх сіл паўночнай часткі Еўропы атрымалася абараніць сваю незалежнасць.

Тураўскае княства. Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавiчоў — у Паўднёвай Беларусi, басейне Прыпяцi. Сталiца княства — горад Тураў прыгадваецца пад 980 г., калi на Беларусi з'яуляюцца князi, магчыма, браты Рагвалод i Тур. Ад апошняга, як паведамляе летапiс, "тураўцы празвалiся". Першая звестка i падзеi 988 г. У Тураве кiравала уласная дынастыя князёў.

У 988 г. Уладзiмiр кiеўскi выдзелiў Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку. Святаполк быў сынам Уладзіміра Святаславіча ад грачанкі — былой жонкі Яраполка. Як паведамляе летапіс, калі Уладзімір забіў свайго брата Яраполка, грачанка была ўжо цяжарнай. Верагодна, Святаполк не быў упэўнены ў бацькоўстве Уладзіміра, што праявілася ў далейшым у яго імкненні да незалежнасці Тураўшчыны ад Кіева. Тураў знаходзіўся ў выгадным геаграфічным становішчы. Ён ляжалў на шляху з Польшчы ў Кіеў. Акрамя таго, праз Тураў праходзіла адна з галін знакамітага шляху “з варагаў у грэкі”. Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча ў 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі становіцца кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Тураўскую зямлю. 3 гэтым не пагадзіўся Яраслаў Мудры і распачаў супраць Святаполка вайну. Пасля бітвы на рацэ Альце ў 1019 г. па дарозе ў Польшчу ён гіне. Напрыканцы свайго жыцця Яраслаў Мудры-князь кіеўскі - аддаў Тураўшчыну свайму сыну Ізяславу. Пасля смерці Яраслава Ізяслаў становіцца вялікім князем кіеўскім, але пакідае за сабой і Тураў. Два сыны Ізяслава — Яраполк і Святаполк —трымалі за сабой Тураў. Але ў 1113 г. са смерцю Святаполка ўлада Ізяславічаў у Тураве скончылася і горад з зямлёй перайшоў да роду Манамахавічаў. Яны трымалі княства ў якасці дадатку да сваіх асноўных уладанняў — Кіева і іншых зямель.

Праз цяжкую барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю самастойнасць і незалежнасць. На Тураўшчыне аднавілася самастойная княжацкая дынастыя — неабходная ўмова дзяржаўнага існавання. У наступныя дзесяцігоддзі зямлёй кіруюць сыны Юрыя: Святаполак (1189), Іван (1170), Глеб (1196). Яраслаў (1183), Яраполак ( 1190). Былі ў Юрыя і дзве дачкі — Ганна і Малфрыд. У гэты час Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Клецкае. Слуцкае, Дубровіцкае. У кожным з іх кіравалі сыны Юрыя Яраславіча, Аднак некаторыя землі трапілі ў залежнасць ад кіеўскіх і галіцка-валынскіх князёў. Але, нягледзячы на ўдзельную раздроблецасць, можна меркаваць, што Тураўская зямля і ў XII ст. успрымалася цэласнай дзяржаўна-палітычнай адзінкай. Сярод гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі — Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мазыр, Рагачоў, і інш. Недалёка ад Бярэсця прайшліся мангола-татары. Аб зруйнаванні самога горада звестак няма. Але неўзабаве, у канцы XIII — пачатку XIV ст., Тураўская эямля была цалкам далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Адбылося гэта падчас праўлення Віценя і Гедыміна. 

3.Культура Беларусі X – XIII стст.Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая

З прыняццем хрысціянства і развіццём феадальных адносін культура падзяляецца па саслоўным прынцыпе на два накірункі – традыцыйную (ці народную) культуру і культуру пануючага класа. Культура пануючага класа была амаль аднолькавай на ўсёй тэрыторыі Кіеўскай Русі, бо яе фундамент – візантыйскае праваслаўе, агульная пісьменнасць, заснаваная на старажытнарускай мове, агульныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя інтарэсы. Традыцыйная культура ў кожнай мясцовасці мела свае асаблівасці, значныя адрозненні, характэрныя для плямёнаў, ад якіх пайшло мясцовае насельніцтва.

Вусная народная творчасць – самая развітая галіна традыцыйнай культуры. Бытавалі каляндарна-абрадавыя песенныя цыклы (прысвечаныя язычніцкім святам і сельскагаспадарчым работам – Масленіцы, Купаллю, Дажынкам), сямейна-абрадавыя песні (цыклы для шлюбаў, пахаванняў). Шырока распаўсюдзіліся казкі-быліны, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, замовы.

Пачынаючы з IX ст., на ўсходнеславянскіх землях шырока распаўсюджваецца пісьменнасць на базе кірылічнага алфавіта. Кірыліца была складзена ў 863 г. Братамі Кірылам і Мяфодзіем для старабалгарскай мовы, але распаўсюдзілася амаль сярод усіх славянскіх народаў. Спрыяла гэтаму прыняцце славянамі хрысціянства і пераклад святых тэкстаў на славянскія мовы. На Беларусі засталося няшмат помнікаў пісьменнасці, большасць з іх – унікальныя рэчы.

Першы датаваны надпіс ва Ўсходняй Еўропе – пячатка князя Ізяслава (княжыў да 1001 г.) з імем князя на грэчаскі лад – “Ізяславос”. Выдатным помнікам пісьменнасці з’яўляюцца “Барысавы камяні”, якія размяшчаліся ў рэчышчы Заходняй Дзвіны. Берасцяныя граматы XI-XV стст. знойдзены на Беларусі ў Віцебску і Мсціслаўлі. Яны выкананы на бяросце. У Бярэсці археолагі знайшлі драўляны грэбень з паслядоўна размешчанымі літарамі кірыліцы – “букваром”, адносіцца ён да XIII ст.

Найбольш каштоўныя помнікі пісьменнасці – гэта рукапісныя кнігі. З XI-XIII стст. захавалася няшмат кніг. Яны былі вельмі рэдкія і ў тыя старажытныя часы. Вырабляліся з пергаменту – спецыяльна апрацаванай скуры маладых жывёл. На адну кнігу трэба было выгадаваць невялікі статак цялят. Да таго ж кнігі перапісвалі ўручную, гэта быў вельмі марудны працэс.

Самая ранняя рукапісная кніга на Беларусі – гэта Тураўскае евангелле XI ст. Яшчэ вядомы Полацкія евангеллі XII-XIV стст., Аршанскае евангелле XIII ст. Акрамя царкоўнай літаратуры распаўсюдзілася свецкая літаратура. Перш за ўсе – гэта летапісы. Агульным летапісам Кіеўскай Русі з’яўляецца “Аповесць мінулых гадоў”, што была напісана манахам Нестарам у Кіеве ў пачатку XII ст. “Слова аб палку Ігаравым” змяшчае цікавую інфармацыю пра полацкіх князёў (Усяслаў Чарадзей). Аўтар спрыяльна ставіўся да полацкіх князёў, а ў тэксце сустракаюцца словы, характэрныя да заходніх зямель Кіеўскай Русі. Гэта дало падставу некаторым даследчыкам сцвярджаць, што аўтарам з’яўляецца жыхар ці выхадзец са старажытнабеларускіх зямель. Час стварэння “Слова…” – 1185-1187 гг.

З распаўсюджаннем хрысціянства і з’яўленнем сваіх славянскіх святых з канца XII ст. пашыраецца мясцовая агіяграфічная літаратура – “жыціі” і “хаджэнні” святых. Вядомы “Жыціе і хаджэнне Еўфрасінні Полацкай” (да 1187 г.), “Жыціе Кірылы Тураўскага”, “Жыціе Аўрамія Смаленскага” (напісана яго вучнем Яфрэмам каля 1240 г.), “Хаджэнне Ігнація Смаляніна”.

Еўфрасіння Полацкая. Вялікае месца ў гісторыі культуры Беларусі займае Еўфрасіння Полацкая (1110–1173 гг.), дачка малодшага сына Ўсяслава Чарадзея. Яна перапісвала і перакладала кнігі, засноўвала манастыры і школы для дзяцей пры іх, была фундатарам цэркваў і выдатных помнікаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Па загадзе Еўфрасінні полацкі дойлід Іаан пабудаваў Спаскую царкву (каля 1132-1159 гг.), а распісаў царкву фрэскамі мастак Кузьма з памочнікамі (згодна з надпісам на сцяне храма). Па заказе Еўфрасінні полацкі майстар-залатар Лазар Богша ў 1161 г. выканаў шасціканцовы крыж – святыню Беларусі. На драўлянай аснове мацаваліся 11 залатых пласцін, аздобленых перагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых, каштоўнымі камянямі. Бакі крыжа абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі, на якіх нанесены надпіс – гісторыя стварэння крыжа, імя майстра, праклён магчымым злодзеям. Такім чынам, крыж – помнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, помнік пісьменнасці, хрысціянскі помнік старажытнай Беларусі. Кірыла Тураўскі (каля 1130 – 1182). Старажытнарускі (старабеларускі) пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе». Сын заможных бацькоў, але найперш стараўся спасцігнупь вучэнне боскіх кніг i добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях». Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі. Памайстэрску валодаў народнай вобразнай i стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію i красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх менастыроў.  Творы К. Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі i распаўсюджваліся ў спісах 12—17 ст. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І.Фёдарава i П.Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) i інш. выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.».

Соседние файлы в предмете История Беларуси