Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

istoria_belarusi

.doc
Скачиваний:
58
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
612.86 Кб
Скачать

1.Прадмет і задачы гістарычнай навукі. Цывілізацыйныя і фармацыйныя тэорыі гістарычнага развіцця

1 Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва. Жыццё чалавека заусёды было звязана з грамадствам, дзяржавай, эканамічнай сістэмай, навукай і тэхнікай, культурай і сям’ёй. Усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў чалавечай дзейнасці. Жыццё і дзейнасць чалавека ў мінулым складаюць змест сусветна-гістарычнага працэсу і з’яўляюцца прадметам гістарычнай навукі. 

Самаадданая праца беларускага народа, матэрыяльныя і духоўныя набыткі бацькаўшчыны, войны, рэвалюцыі, гісторыя дзяржаўнасці, развіццё нацыі - усё гэта таксама з'яўляецца прадметам гісторыі нашай Айчыны. Адначасова предметам курсу з'яуляецца працэс цывілізацыйнага развіцця народаў іншых краін. Бо без гэтага немагчыма навуковае асэнсаванне месца і ролi беларусаў у агульнай гiсторыi чалавецтва. 

Гістарычная навука адносіцца да сістемы грамадазнаўства і выконвае важныя сацыяльныя функцыі. Першай функцыяй гісторыі, як навукі, з'яўляецца пазнавальная, альбо інтэлектуальна-развіваючая функцыя. Працэс гістарычнага пазнання грунтуецца на тэорыі гістарычнага пазнання, якой уласцівы такія якасці як сістэмнасць, упарадкаванасць, доказнасць і заканамернасць. Таму вывучэнне гісторыі развівае інтэлект асобы, яе здольнасці да самаразвіцця і самарэалізацыі ў творчай дзейнасці. Другая функцыя гісторыі -практычна-палітычная. 

Сутнасць гэтай функцыі заключаецца у наступным: гістарычная навука дапамагае палітыкам і дзяржаве ў выпрацоўцы збалансаванай палітыкі, накіраванай на далейшы прагрэс краіны. Палітыкам трэба памятаць, што гісторыя заўседы шматварыянтна пры выбары чалавекам дзеяння, але яна адзіна магчымая як адбыўшаяся падзея. Гісторыя, вывучаючы заканамернасці выбару, дапамагае палітыкам прымаць рашэнні на карысць усяго грамадства.

 Да ліку важных можна аднесці і светапоглядную функцыю гістарычнай навукі. Светапогляд асобы - гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі і месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць усе навукі, але яны заўседы абапіраюцца на высновы гістарычнай навукі, якая з'яўляецца фундаментам усяго грамадазнаўства.

Прынцыпы гістарычнага пазнання - гэта навуковыя сродкі, з дапамогай якіх распрацоўваюцца тэорыі і канцэпцыі гістарычнай навукі. Асноўнымі прынцыпамі метадалогіі гісторыі з’яўляюцца такія прынцыпы як аб'ектыўнасць, гістарызм, сістэмнасць і крытычнасць.

 Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц. Да ліку асноўных можна аднесці археалагічныя, пісьмовыя і этнаграфічныя крыніцы

Сучаснае грамадазнаўства выкарыстоўвае дзве метадалагічныя канцэпцыі, якія тлумацаць развіццё сусветнай гісторыі. Першая канцэпцыя была распрацавана К.Марксам, Ф.Энгельсам і У.Леніным. Яна атрымала назву тэорыі фармацыйнага развіцця грамадства. Сутнасць гэтай тэорыі заключаецца ў наступным: у сусветнай гісторыі чалавецтва прайшло наступныя фармацыі - першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і часткова камуністычную ў перыяд існавання сістэмы сацыялізму. У аснову гэтай перыядызацыі К.Маркс паклаў спосаб вытворчасці матэрыяльных багаццяў, які выкарыстоўваўся грамадствам на працягу цэлай гістарычнай эпохі.

 

Другая канцэпцыя была распрацавана такімі даследчыкамі з ліку гісторыкаў, філосафаў і сацыёлагаў, як М.Вебер, О.Шпенглер, К.Ясперс, А.Тойнбі, М.Данілеўскі, М.Кандрацьеў, П.Сарокін і інш. Гэтыя даследчыкі XІX- XX стст. у галіне грамадазнаўства даказвалі, што гісторыя грамадства звязана найперш з развіццём рэлігіі, культуры, духоўнасці; з індывідуальнасцю і непаўторнасцю чалавечай асобы, такімі нематэрыяльнымі паняццямі як «дух народа» ў той ці іншы гістарычны перыяд. Такі падыход да тлумачэння гісторыі атрымаў назву цывілізацыйнага. Паняцце «цывілізацыя» звязана з паняццем «грамадзянскі».

У XІX ст. у навуцы склалася наступнае разуменне паняцця «цывілізацыя»:  

1.Цывілізацыя і цывілізаванасць - гэта такое развіццё грамадства, калі «ідэя Бога» і «дух народа» складаюць адзінае цэлае. 

2.Цывілізацыя - гэта гістарычная стадыя, этап у гісторыі ўсяго чалавецтва, напрыклад, традыцыйная , індустрыяльная, постіндустрыяльная цывілізацыя. 

3.Цывілізацыя - гэта канкрэтна-гістарычнае, этна-культурнае ўтварэнне, ўласцівае гісторыі амаль кожнага народа і кантынента, напрыклад, антычная, егіпецкая, усходнеславянская, заходнееўрапейская, кітайская, індыйская і г.д. цывілізацыя

 

2. Праблемы гістарызацыі і пераадызацыі Гісторыі Беларусі

Актуальнай праблемай для гістарыяграфіі гісторыі Беларусі з’яўляецца вызначэнне з каго ці з чаго пачынаць традыцыю гістарычнага вывучэння Беларусі.

У гісторыі гістарычнай навукі стварэнне перыядызацыі часам натыкаецца на даволі спецыфічную праблему, калі творчасць таго ці іншага гісторыка сама па сабе з’яўляецца перыядам у гісторыі навукі ці пэўным накірункам даследавання. Скажам, для канца 19 – пачатку 20 ст. такім перыядам у беларускай гістарыяграфіі з’яўляецца творчасць Мітрафана Доўнар-Запольскага. У кантэксце яго творчай біяграфіі добра ўкладваецца працэс станаўлення айчыннай гістарычнай навукі.

Чалавечае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло наступныя перыяды свайго развіцця. Старажытнае грамадства. Яго храналагічныя рамкі — 40 тыс. гадоў да н.э. — V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40 тыс. гг. да н.э. — 2 тыс. гг. да н.э.); бронзавы век (каля 2 тыс. гг. да н.э. — пачатак I тысячагоддзя да н.э.); жалезны век (пачатак I ты-сячагоддзя да н.э. — V ст. н.э.). Сярэднявечча - канец V - XV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V — перш. пал. XIII ст.); развіццё феа-дальнай сістэмы (сярэдзіна XIIIXV ст.). Новы час — XVI — пачатак XX ст. Падзяляецца на 2 этапы: афар-мленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (XVI — канец XVIII ст.); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (канец XVIII ст. — 1917 г.). Навейшы час — з 1917 г. — да нашых дзён. Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц, якія падзяляюцца на 6 асноўных труп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона.

Асабліва важнае значэнне сярод іх маюць пісьмовыя крыніцы. Яны класіфікуюцца па тыпах і відах на заканадаўчыя акты, матэрыялы спра-ваводства, эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчае апісанне, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарную літаратуру, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку. Першым з дайшоўшых да нас зборнікаў законаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі старажытнай Беларусі, была Русская Правда (XI ст.) — найкаштоўнейшая крыніца па гісторыі Кіеўскай Русі і рускіх кня-стваў перыяду феадальнай раздробленасці.

Заканадаўчыя дакументы па гісторыі Беларусі перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIII - XVIII стст.) прадстаўлены крыніцамі розных відаў. Аднымі з іх з'яўляюцца прывілеі, якія вызначалі асноўныя рысы грамадска-палітычнага ладу у Беларусі. Для вывучэння сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі XVXVIII стст. выкарыстоўваюцца пастановы (канстытуцыі) сеймаў, уніі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Вялікай і разнастайнай групай крыніц з'яўляюцца матэрыялы спра-ваводства. Сярод крыніц гэтай трупы для вывучэння гісторыі Беларусі XIV - XVIII стст. першараднае значэнне маюць "Литовская мет­рика" Эпоха канца XVIII - пачатку XX ст. прадстаўлена дакументацыяй дзяржаўных устаноў, банкаў, уласных прадпрыемстваў, напрыклад справаздачамі губернатараў беларускіх губерняў або матэрыяламі "Камітэта па справах Заходніх губерняў" і г.д. Асобны тып дакументаў, якія адлюстроўваюць гісторыю Беларусі, прадстаўляе комплекс эканоміка-геаграфічных і статыстычных апісанняў XVIXX стст. Пры вывучэнні гісторыі Беларусі новага і навейшага часу асабліва вялікае значэнне маюць статыстычныя крыніцы, да якіх адносяцца пазямельныя даследаванні, ваенна-конскія перапісы, спісы фабрык і заводаў, адрас-календары і г.д. Станаўленне беларускай гістарыяграфіі непарыўна звязана з за-раджэннем у пачатку XIX ст. беларускай нацыянальнай ідэі і нацы-янальнага руху. Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэта І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Лабойка, Т.Нарбут, Ю.Ярашэвіч і інш. Адным з першых даследчыкаў бела­рускага летапісання з'яўляецца І.Даніловіч. Ён упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Значны уклад у развіццё гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты Я. і К. Тышкевічы - пачынальнікі беларускай археалогіі Паўстанне 1863 — 1864 гг. з'явілася важным фактарам, які паў-плываў на развіццё беларускай гістарыяграфіі другой паловы XIX ст. Яно абвастрыла спрэчкі аб нацыянальным развіцці Беларусі. Якасна новы перыяд у вывучэнні гісторыі Беларусі быў звязаны з дзейнасцю беларускіх народнікаў у канцы 70-х - першай палове 80-х гадоў XIX ст. У другой палове 80-х гадоў XIX ст. распрацоўку гісторыі і этнаграфіі Беларусі распачаў М.Доўнар-Запольскі. Выйшлі у свет працы З.Е.Абезгдуза, М.В.Біча, Акрамя работ манаграфічнага характару у 60 — 80-я гады былі апублікаваны калектыўныя працы. У 1994 — 1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў "Нарысы гісторыі Беларусі" у дзвюх частках Метадычную і практычную дапамогу самадзейнаму мастацтву аказ-ваюць абласныя і раённыя цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.

3. Першабытныя людзі на тэрыторіі Беларусі ў эпоху каменага века. Нэалітычная рэвалюцыя.

Каменны век на тэрыторыі Беларусі, па меркаваннях вучоных, закончыўся прыкладна 3 тыс. гадоў да н. э. За гэты перыяд адбылося некалькі наступленняў ледавіка.

Найбольш важнымі дасягненнямі першабытных людзей былі асваенне агню, вынаходства востраканцовых прылад, якія сякуць, рэжуць і колюць. На тэрыторыі, што заставалася свабоднай ад ледзянога покрыва ў час адыходаў ледавіка, людзі займаліся збіральніцтвам каранёў, клубняў. Для гэтага яны выкарыстоўвалі палкі-капалкі, вострыя камяні. Заняткам людзей таксама было загоннае паляванне на мамантаў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзідаў (коп'яў). Людзі выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі пры рыбнай лоўлі.

Асаблівасцю заняткаў людзей каменнага веку было тое, што яны бралі ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Такі від гаспадаркі называюць спажывецкім.

Пасля адыходу апошняга ледавіка адбылося пацяпленне. Былая ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азёрамі, лесам, была населена дзікімі звярамі. Першабытныя людзі паступова сталі займацца індывідуальным паляваннем. У гэтым ім дапамагаў сабака — першая прыручаная чалавекам жывёла. Людзі пераходзілі да аселага жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнікамі, свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, пачалі выкарыстоўваць пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі). Зараджаюцца гончарства і ткацтва. Людзі па-чал! вырабляць вастрадонны гліняны посуд, які ўтыкаўся ў земляную падлогу жылля або ў цэнтр вогнішча, бо ў той час яшчэ не ведалі, што такое стол.

Незаменным матэрыялам для вырабу прылад працы стаў крэмень. Яго здабывалі ў першабытных шахтах — вертикаль ных калодзежах глыбінёй 3—5 м; знойдзены археолагамі каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.

Першым вядомым калектывам людзей быў першабытны чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылі ўжо родавымі абшчынамі, якія аб'ядноўвалі 50—70 кроўных родзічаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб'ядноўваліся ўплямёны. Некаторыя гісторыкі падзяляюць думку аб тым, што роднасць першапачаткова лічылася па мацярынскай лініі, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю ў жыцці першабытнага грамадства. Такі парадак жыцця называюць матрыярхатам.

Неалітычная рэвалюцыя

3 000 год да н.э. - пачатак неалітычнай рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі

Паселішча позняга неаліту Асавец-2 (Бешанковіцкі р-н).

Першачарговай асаблівасцю эпохі неаліту ў Еўропе лічацца з'яўленне вытворчай гаспадаркі: земляробства і жывёлагадоўлі, якое распачалося там каля 6000 -5000 г. да н.э. Пераход ад прысваяльнай формы працы, збіральніцтва і паляваення, да вытворчай, разам з удасканаленнем форм працы і з'яўленнем новых рамёстваў быў такім значным крокам наперад, што атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі. Адзначаныя змены на тэрыторыі Беларусі пачалі адбывацца не ў выніку развіцця мясцоовых форм гаспадаркі, а былі занесены звонку, плямёнамі находнікаў з захаду.

У 3-м тысячагоддзі да н.э. земляробчыя культуры з захаду і з поўдня пачалі засяляць тэрыторыю Беларусі або распаўюджваць свой уплыў на тутэйшыя культуры з традыцыйнай гаспадаркай. Да носьбітаў новай формы гаспадаркі, якія заставілі свой след на тэрыторыі Беларусі, належалі плямёны культуры лейкападобных кубкаў і культуры шарападобных амфар. З поўначы прыйшлі плямёны яшчэ адной уплывовай култьуры, якая належала да традыцыйнай формаы гаспадаркі - культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі.

Асноўнай збожжавай культурай быў ячмень. Пазней пачалі вырошчваць жыта, проса, лён. З сцеблаў крапівы, льну і каноплі здабывалі валокны, з якіх рабілі ніткі для тканін і шыцця. З жывел да канца неаліту былі ужо прыручаны козы, авечкі, каровы, коні й свінні.

У сувязі з пашырэннем земляробства, для ачышчэння пад пашу лясных масіваў, вялікую вагу набыло выраб каменных сякераў. У познім неаліце ўзнікае новы метад апрацоўкі камяню - шліфоўка. Крамянёвую сыравіну для прыладаў працы пачалі здабываць шахтавым спосабам.

У познім неаліце у некаторых рэгіёнах на захадзе Беларусі распачалася дабыча крэмяню шахтавым спосабам.

Канчаткова працэс трансфармацыі гаспадаркі скончыўся толькі ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н.э., у перыяд пераходу да ранняга жалезнага веку

4. Першабытныя людзі на тэрыторіі Беларусі ў эпоху бронзавага і жалезнага вякоў.

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы III і II тыс. да н. э. і доўжыўся прыкладна да пачатку I тыс. да н. э. У гэты час вырабы з медзі і бронзы з поўдня трапля-юць на тэрыторыю Беларусі. Тут не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Людзі пачалі прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Верагодна, свіння стала першай свойскай жывёлай. Адбываецца пераход ад палявання да жывёлагадоўлі і ад збіральніцтва да земляробства. Ён азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Пры вытворчым тыпе гаспадаркі старажытныя людзі ўласнай працай здабывалі неабходныя для жыцця прадукты, якіх не існавала ў гатовым выглядзе ў прыро-дзе.Спачатку земляробства было матычным, калі асноўнай прыладай працы служыла матыка, а потым — падсечна-агнявым. Старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карчавалі, палілі пні, попел выкарыстоўвалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджаю выкарыстоўвалі сярпы, муку атрымлівалі на зерняцёрках. Для захавання зерня і малака ад разведзеных жывёл рабілі пласкадонны гліняны посуд.

Жывёлагадоўля і падсечна-агнявое земляробства ў бронзавым веку сталі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастала. У выніку на змену ма-цярынскаму роду прыйшоў бацькоўскі (патрыярхат).

У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі паступова пачалі пранікаць індаеўрапейцы — шматлікія плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў, якія жылі першапачаткова ў Малой Азіі па суседстве з народамі Старажытнага Усходу. У час рассялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання індаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам узніклі племянныя аб'яднанні германцаў, славян і балтаў. Балцкія плямёны, якія з'яўляюцца продкамі сучасных літоўцаў і латышоў, пачалі паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі.

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі пачаўся прыкладна ў VII ст. да н. э. Людзі навучыліся здабываць жалезную руду. Яе называлі балотнай, таму што знаходзілі яе па бурым колеры на балоце або пад дзірваном на лузе. 3 руды выплаўлялі ў сыродутных домніцах — печах, зробленых з гліны, по-рыстую масу — крычнае жалеза. Паступова развівалася земляробства, якое стала ворным. Выкарыстоўваліся ралы з жалезным нарогам-наканечнікам.

Родавая абшчына ў працэсе рассялення людзей на новых землях у пошуках урадлівай глебы і пашы для жывёлы, а таксама змешвання прышлых земляробаў і жывёл аводаў з мясцовым насельніцтвам пачала паступова ператварацца ў суседска-родавую. На чале абшчыны стаяў выбарны савет старэйшын.

Удасканаленне прылад працы прывяло да з'яўлення лішкаў прадуктаў і ўзнікнення маёмаснай няроўнасці сярод людзей. З'явіліся багатыя і бедныя. Паміж імі ўзнікалі сутычкі. Для абароны людзі пачалі будаваць умацаваныя паселішчы — гарадзішчы.

5.Язычніцкія вераванні старажытніцкага насельніцтва Беларусі.

Немагчымасць растлумачыць прыродныя з'явы (малан-ку, гром і інш.) парадзіла веру людзей у звышнатуральныя сілы прыроды. Чалавек верыў у існаванне душы, здольнай жыць асобна ад цела і нават пасля смерці. Такія вераванні называюць анімізмам(ад лацінскага «душа»). Вера чалавека ў духаў, што маглі ўсяляцца ў асобныя неадушаўлёныя прадметы, атрымала назву «фетышызм». Фетыш (ідал, амулет) — гэта прадмет, які будзе дапамагаць яго ўладальніку. Кожны род меў сваю свяшчэнную жывёлу — «татэм». Вера ў звыш-натуральную сувязь паміж членамі роду і якой-небудзь жы-вёлай ці раслінай называецца татэмізмам. Анімізм, фетышызм і татэмізм — адны з першых формаў рэлигии'.

Узнікненне рэлігійных вераванняў, а таксама гаспадарчыя заняткі першабытных людзей паўплывалі на ўзнікненне мастацтва. Першымі яго помнікамі сталі статуэткі жан-чын, мужчын, лася, качкі, арнамент (узор) на гліняным посудзе, малюнкі на косці, жаночыя ўпрыгажэнні — падвескі, пацеркі, лунніцы, зашпількі, музычныя інструменты — бубен, дудкі.

6. Энтагенез бел народа

Адным з самых складаных у гісторыі Беларусі з'яўляецца пытан-не: як і калі з раней названых славянскіх, славяна-балцкіх суполь-насцей і іншых груп насельніцтва сфарміравалася беларуская народ-насць, як узнікла Беларусь? Адказаць на гэтыя пытанні адназначна нельга. Няма адзінага погляду і на пытанні аб продках беларусаў У XIX ст. з'явіліся польская і велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на тон падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л.Галембоўскі, А.Рыпінскі і інш.) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў — часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай канцэпцыі (А.Сабалеўскі, І.Сразнеўскі і інш.) сцвярджалі, што Беларусь — частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова - дыялект рус-кай мовы. Памылковасць гэтых канцэпцый выяўлена даследаваннямі па бела-рускай мове. У пачатку XX ст. з'явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М.Пагодзін, В.Ластоўскі і інш. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з'яўляюцца крывічы. Аўтары канцэпцыі атаясамлівалі беларусаў і крывічоў і прапаноўвалі называць беларусаў крывічамі, а Беларусь - Крывіяй. Памылковасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што крывічы займалі толькі паўноч-ную і цэнтральную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. А як жа ўзнікла паўднёвабеларускае насельніцтва? крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая. Аднак і гэта кан-цэпцыя, як і папярэдняя, не ўлічвае таго факта, што дрыгавічы і радзімічы, як і крывічы, зніклі да сярэдзіны XII ст., калі агульнабеларускі этнічны комплекс яшчэ не сфарміраваўся. Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу бела-русаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам — балтамі - прывяло да з'яўлення беларускага этнасу. Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтарам з'яўляецца пісьменнік І.Ласкоў. На падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш.), ён лічыць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны. Для такой высновы няма навуковых падстаў У 50-я гады XX ст. савецкі этнограф С.Токараў абгрунтаваў новую канцэпцыю. Аднак у гэтай канцэпцыі з'явілася шмат апанентаў (Г.Штыхаў, М.Ермаловіч, М.Ткачоў і інш.). Яны поўнасцю адмаўляюць сам факт існавання старажытнарускай народнасці і фарміравання на яе аснове беларусаў, украінцаў і рускіх. Згодна са сцвярджэннямі М.Ермаловіча, ніякай старажытнарускай народнасці не існавала. А калі гэта так, дык і не магло быць ніякага падзелу неіснуючай агульнарускай народнасці на тры галіны - рускую, украінскую і беларускую. У сувязі з такімі развагамі ўзнікае і яшчэ адно пытанне: калі не было агульнарускай народнасці, як тады, на думку аўтараў гэтай канцэпцыі, адбылося фарміраванне беларускага, рускага і ўкраінскага этнасаў, а потым і адпаведных народнасцей. Ермаловіч мяркуе, што справа ўся ў тым, на якой тэрыторыі пасяліліся плямёны і з якім карэнным насельніцтвам (субстратам) адбылося змяшэнне. Так, рускі этнас фарміраваўся на аснове фіна-угорскага субстрату, украінскі — цюркскага, беларускі — балцкага. Вось такая канцэпцыя фарміравання беларускага этнасу, якой прытрымліваецца М.Ермаловіч. Трэба дадаць, што яна знаходзіць сабе прыхільнікаў і сярод іншых гісторыкаў. Яе, вядома, нельга прыняць цалкам, але нельга і адхіліць, таму што ідзе навуковы пошук і розныя пункты погляду маюць права на жыццё. Як вынікае з вышэйадзначанага, паводле тэарэтычнага падыходу кан-цэпцыі паходжання, беларусаў можна падзяліць на дзве групы. Пер-шую складаюць погляды вучоных на беларускі этнагенез як на спрош-чаную эвалюцыю, другую - погляды даследчыкаў, якія тлумачаць па-ходжанне беларускага народа выключна міграцыяй славян на тэры-торыю сучаснай Беларусі і змешваннем іх з мясцовым даславянскім насельніцтвам. У пачатку 90-х гадоў новую канцэпцыю ўзнікнення беларусаў распрацаваў гісторык-этнограф М.Піліпенка Аўтар гэтай канцэпцыі адмовіўся ад уяўлення аб беларускім этнагенезе як спрош-чанай эвалюцыі, а таксама ад тлумачэння яго толькі вялікай міграцыяй. Даследчык лічыць, што ў фарміраванні беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і дыфузія, якія цесна ўзаемадзейнічалі і дапаўнялі адна другую ў гэтым працяглым і складаным працэсе. .. у канцы Х – пачатку XI ст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнаславянскую этнічную супольнасць. Для яе былі характэрны агульнаўсходнесла-вянская мова, агульная матэрыяльная і духоўная культура. 3 транс-фармацыяй гэтых першапачатковых этнічных славянскіх супольнас^ цей у агульнаславянскую старажытную супольнасць іх тэрыторыі сталі агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву "Русь". Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва "Русь", а насельніцтва стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі. "Белая Русь". Якое паходжанне гэтай назвы? У розныя часы яе тлумачылі па-рознаму. Яе звязвалі з прыгажосцю зямлі (Макарый, XVI ст.), мно-ствам снегу (С.Герберштэйн, XVI ст.), вольнасцю (В.Тацішчаў, XVIII ст.), незалежнасцю ад татара-манголаў (М.Любаўскі, XIX ст.), са светлапігментаваным і светлавокім антрапалагічным тыпам жыха-роў (М.Янчук, пачатак XX ст.). У наш час з'явіліся іншыя тлумачэнні: назва "Белая Русь" звязваецца з болып раннім прыняццем хрысціянства ў параўнанні з Чорнай Руссю (Я.Юхо), з шырокім распаў-сюджваннем у тапаніміцы назваў са словам "белая" (П.Крапівін). Заслугоўвае ўвагі наступнае тлумачэнне гэтай назвы. Назва "Чорная Русь" была дадзена балтамі. Згодна з балцкай традыцыяй, чорны колер сімвалізуе Захад, а белы - Усход. У сувязі з гэтай традыцыяй самую заходнюю частку Русі, г. зн. Верхняе Панямонне, сталі называць Чорнай Руссю, а ўсходнюю, г. зн. Падняпроўе, — Белай Руссю. Некаторыя даследчыкі лічаць, што з'яўленне назвы "Чорная Русь" выклікана тым, што для Верхняга Панямоння было характэрна язычніцтва, а для Падняпроўя — хрысціянства. Але і з такім пунктам погляду нельга поўнасцю пагадзіцца таму, што ў перыяд замацавання гэтага тэрміна амаль ўсё насельніцтва, як усходнеславянскае, так і балцкае, было ўжо хрысціянскім. Хрысціянскія цэрквы ў гарадах Верхняга Панямоння былі пабудаваны не пазней, чым у гарадах су-часнага Беларускага Падняпроўя. Такім чынам, у XV - XVI стст. у паўночнай частцы папрыпяцкага (палескага) рэгіёна, цэнтральным рэгіёне і паўднёвай зоне падзвінска-дняпроўскага рэгіёна аформілася сістэма новай, усходнеславянскай мовы, якая атрымала назву "беларуская", г. зн. узнікла адна з най-важнейшых рыс беларускага этнасу.

7.Передумовы стварэнняўтварэння дзяржавы ўсходніх славян. Старажытнаруская дхяржава.

Да сярэдзiны IX ст. на ўсей тэрыторыi, заселенай усходнiмi славянамi, пачалi фармiравацца раннефеадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узнiкла палiтычнае ўтварэнне – Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) з цэнтрам у Кiеве. Землi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў увайшлi ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Кiеўская Русь з`яўлялася раннефеадальнай дзяржавай, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзяржавы ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясцовыя князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасцi ад вялiкага кiеўскага князя. Яны павiнны былi з`яўляцца з дружынай па патрабаваннi вялiкага князя з мэтай ажыццяўлення ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельнiцтва плацiла данiну вялiкаму князю кiеўскаму. У той жа час мясцовыя князi карысталiся амаль неабмежаванай уладай у сваiх княствах.

На тэрыторыi Беларусi склалася два раннефеадальныя княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзiлi ў склад Старажытнаруская дзяржавы. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступiла ў перыяд феадальная раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мiнскае, Вiцебскае, Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеадальнае княства на Беларусi – Тураўскае – утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII – пачатку XIII ст. на тэрыторыi тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феадальных княстваў: Тураўскае, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае.

У пачатку XIII ст. пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi.

8. Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы на Беларусі.

Ужо з канца X ст. Полацкае княства існуе як самастойная, незалежная ад Кіева дзяржава. Асаблівую ролю ў яго ўзвышэнні адыграў славуты шлях «з варагаў у грэкі», што праходзіў па яго тэрыторыі. Ад Ізяслава пайшла галіна полацкіх князёў, якіх сталі называць Ізяславічамі, ці Рагвалодавымі ўнукамі. Полацкае княства было раннефеадальнай манархіяй з абмежаванай уладай кіраўніка дзяржавы - князя, якому належала выканаўчая ўлада. Заканадаўчым органам у Полоцку з'ўлялася веча (народны сход), якое вырашала ўсе найважнейшыя праблемы, ажыццяўляла выбары князя. Найбольш славутым полацкім князем, які правіў у XI ст., быў Усяслаў, празваны Чарадзеем. У гады яго праўлення пашырыўся аўтарытэт Полацка і ўзрасла яго моц. Усяслаў пабудаваў у Полацку Сафійскі храм, які стаў сімвалам магутнасці і незалежнасці гэтых зямель, іх дзяржаўнасці. Ён неаднаразова хадзіў вайной на Пскоў і Ноўгарад. У адказ на гэта кіеўскія князі пайшлі на Менск і на рацэ Нямізе ў сакавіку 1067 г. адбылася самая крывавая бітва, апісаная ў Слове пра паход Ігаравы. Пасля смерці Усяслава полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі і пачалася эпоха феадальнай раздробненасці.

Тураўскае княства таксама было магутным у гэты перыяд. Выгаднае геаграфічнае становішча Турава - на шляху з Кіева на Польшчу — спрыяла хуткаму развіццю. Ужо з X ст. назіраецца росквіт гэтага княства, да XII ст. Тураў пазбавіўся ад апекі кіеўскіх князёў. Буйнейшымі гарадамі Тураўскага княства з'яўляліся Тураў, Пінск, Клецк і Слуцк. У сталіцы княства існавала веча, якое было ўплывовым і выбірала нават епіскапа. У Тураве сумяшчалася пасада князя і пасадніка, што было даволі незвычайна.

У XII ст. вызначаецца Менскае княства, у якім асаблівую вядомасць набыў князь Глеб Усяславіч. Ён змагаўся за адзінства зямель. Існавалі і іншыя ўдзельныя княствы: Берасцейскае, Наваградскае, Гарадзенскае і інш. Некаторыя княствы фарміраваліся на аснове некалькіх гарадоў, як, напрыклад, Турава-Пінскае княства. Але, трэба адначыць, што любое феадальнае княства з'яўлялася сваеасаблівай дзяржавай і мела ўсе атрыбуты ўлады - заканадаўчай, выканаўчай і судовай. Усе княствы або былі незалежнымі, або імкнуліся гэтую незалежнасць атрымаць. Аб'ядноўвала іх агульнасць паходжання насельніцтва (працягваўся працэс этнагенэзу беларусаў), шчыльныя эканамічныя, палітычныя, рэлігійныя і культурныя сувязі.

9.Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў 9-12 стст.

Характар эканамічнага жыцця беларускіх зямель ранне-феадальнага часу ў асноўным вызначала сельская гаспадарка. Асноўныя прылады апрацоўкі глебы - шмат- і двухзубыя сохі. Такімі сохамі можна было толькі ўзрыхляць зямлю. Сеялі ўручную, баранавалі драўлянай бараной. Пры рабоце на агародах ужывалася матыка з жалезнай акоўкай, так званым "рыльцам", і драўляная лапатка з жалезнай рабочай часткай. Гэтыя прылады адлюстраваны ў старажытных мініяцюрах, а жалезныя наканечнікі матык і акоўкі лапат знойдзены пры археалагічных раскопках.

Найболыл распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта і пшаніца, а таксама авёс, ячмень. Збожжа жалі жалезнымі сярпамі. Зерне малацілі на таку драўлянымі цапамі, ачышчалі пры дапамозе драўляных лапат і рашот і захоўвалі ў свірнах. Зерне размолвалі на ручных каменных жорнах, а крупы абдзіралі ў драўляных ступах.

Як сельскае, так і гарадское насельніцтва старажытнай Беларусі займалася агародніцтвам. Акрамя бабовых шырока былі распаўсюджаны агуркі, капуста, морква, рэпа і цыбуля.

Старажытная Беларусь добра ведала садоўніцтва. Як пісьмовыя, так і археалагічныя матэрыялы зафіксавалі развядзенне яблынь, груш, вішань, сліў і інш.

Важнай галіной сельскай гаспадаркі старажытнабеларускіх паселішчаў з'яўлялася жывёлагадоўля.

3 развіццём земляробства паляванне, рыбалоўства, бортніцтва страчвалі ранейшае значэнне і ўсё больш набывалі характар падсобных заняткаў. Даніна, якую плацілі радзімічы па адной шкурцы з "дыма" (двара).Рост прадукцыйных сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Многія сельскія рамеснікі, якія добра асвоілі адно якое-небудзь рамяство, выходзілі з сельскай абшчыны і сяліліся ў такіх мясцінах, дзе быў большы попыт на іх вырабы. Так узнікалі гарады, у якіх канцэнтравалася рамеснае і гандлёвае насельніцтва, якое ў той ці іншай ступені было адарвана ад земляробства і забяспечвала сваімі вырабамі ўжо не асобную абшчыну, а больш шырокую тэрыторыю.

Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі шырокія гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з больш далёкімі краінамі. Праз Русь праходзіў, як вядома, вялікі водны шлях "з вараг у грэкі" (Балтыйскае мора - Нява - Ладажскае возера - Волхаў - возера Ільмень - Ловаць - Днепр - Чорнае мора.

Сяляне-абшчыннікі траплялі ў феадальную залежнасць рознымі шляхамі. Значная частка сялян бяднела ад уплаты цяжкіх княжацкіх данін, ад частых войнаў, у час якіх іх гаспадарка рабілася аб'ектам рабаўніцтва. Збяднялі сялян таксама судовыя штрафы і "кормы", якія яны павінны былі даваць прадстаўнікам вялікакняжацкай улады на месцах. Відаць, смерды, паступаючы на службу да феадалаў, імкнуліся "здабыць сабе бяспеку" ад памкненняў на іх асобу іншых феадалаў. У выніку абшчынныя сялянскія землі пераходзілі да феадалаў, а землі, якія не былі імі захоплены, станавіліся ўласнасцю дзяржавы.

Не толькі сяляне-абшчыннікі, але і жыхары гарадоў траплялі ў феадальную залежнасць і выконвалі на карысць землеўладальнікаў розныя павіннасці.

Даніна збіралася з насельніцтва шляхам перыядычнага аб'езду князем і яго дружынай падуладных яму зямель. Калі наступае лістапад месяц, князі іх адразу ж выходзяць з усімі русамі з Кіева і накіроўваюцца ў палюддзе, г.зн. кругавы аб'езд і менавіта ў славянскія землі: драўлян, дрыгавічоў, севяран і астатніх славян, якія плацяць даніну русам. Харчуючыся так на працягу ўсёй зімы, яны ў красавіку месяцы, калі растае лёд на рацэ Дняпры, зноў вяртаюцца ў Кіеў.

10. Увядзенне хрысціянства. Культура ў 9-13 стагоддзі

Развiццё культуры на Беларусi звязваюць з пранiкненнем яе тэрыторыю пiсменнасцi i хрысцiянства. У адрозненне ад Рымскай імперыі, хрысціянства на старажытную Русь прыйшло ў гатовым выглядзе. Яно прыйшло з Візантыі. Руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч (“Чырвонае сонейка”) у 988-989 пачаў хрышчэнне Русі. У аснову пiсменнасцi,якая распаусюдзiлася на Беларусi лягла пiсменнасць створаная братамi Кiрылам i Мяфодыям у 863 годзе. Пры дапамозе "кiрылiцы" пiсалi у Балгарыi, Сербii,на Русi i iншых славянскiх краiнах. Аб распаусюджваннi пiсменнасцi сярод жыхароу беларусiх гарадоу сведчыць знаходка у Бярэсцi,датуемая XIII ст.Гэта грэбень з самшытавага дрэва,на якiм паслядоуна размешчаны славянскiя лiтары ад "а" да "л". Грэбень з Бярэсця выконвау ролю "буквара"для навучання грамаце у XIII ст.Выключную навуковую каштоўнасць маюць берасцяныя граматы - сярэднявечныя пiсьмы бытавога характару. Берасцяныя граматы III ст. выяулены у вынiку архелагiчных раскопак у Мсцiславе i Вiцебску.

У першай палове XI ст.пачалося летапiсанне i стварэнне рукапiсных царкоуных кнiг. Ёсць звесткi аб iснаваннi Полацкага летапiсу, якi страчаны у XYIII ст. Самая вядомая з рукапiсных кнiг - Тураускае евангелле - XI ст.

Выдатным дасягненнем старажытнай культуры з'яуляюцца помнiкi манументальнай архiтэктуры-пераважна цэрквы. У Полацку у 50-хгг будуецца грандыёзны Сафiйскi сабор - трэцi ва Усходняй Еуропе ( Кiеу,Ноугарад ). На працягу XII ст. у Полацку узведзена каля 10 мураваных царкоуных устаноу.Найбольш вядомыя:Барысаглебскi манастыр у Бельчыцах,Пятнiцкая царква,Спаса-Еуфрасiньеуская царква - якую пабудавау полацкi дойлiд - Iаан. а нашых дзен захавалася Барысаглебская (Каложская) царква у Гродне.

Шэдэурам старажытнага беларускага мастацтва з'яуляецца крыж Еуфрасiннi Полацкай. Зрабiу крыж у 1161 г майстар Богша Лазар на заказ Еуфрасiннi Полацкай. Памер крыжа - 51 см. у даужыню,таушчыня 1,5 см.Крыж аздоблены залатымi i срэбнымi пласцiнамi,мае перагародкавыя эмалi. На залатых пласцiнах

11.Канцэпцыі і передумовы стварэння ВКЛ Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) утварылася ў вышку пэўных прычын. Знешнепалітычныя прычыны былі звя-заны з неабходнасцю арганізацыі абароны супраць нямецкіх рыцараў-крыжакоў і мангола-татар. Унутрыпалітычныя прычыны вынікалі з неабходнасці пераадолець феадальную раздробленасць. Эканамшныя прычыны былі звязаны з аддзя-леннем рамяства ад сельскай гаспадаркі і развіццём гандлё-вых адносін паміж рознымі тэрыторыямі, што садзейнічала іх аб'яднанню.

Працэс утварэння ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне XIII ст. разам з узвышэннем Наваградскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татар-скай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.

Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў Верхнім і Сярэднім Панямонні — на тэры-торыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Бе-ларусі (Гродзенская вобласць) і часткова ўсходнія землі су-часнай Літоўскай Рэспублікі. Удзяржаўнаўтваральныхпра- цэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае на-сельніцтва літоўскіх зямель. Згодна з меркаваннем нека-торых гісторыкаў, менавіта Наваградскае княства і яго мяс-цовае насельніцтва адыгралі важную ролю ў аб'яднанні бе-ларускіх зямель і ўтварэнні першапачатковага княства Літоў-скага. Таксама існуе думка аб тым, што вызначальную ролю ва ўтварэнні княства адыгралі літоўскія феадалы, якія за-хапілі беларускія землі.

Летапіс паведамляе пра Літву Міндоўга, аднаго з мясцо-вых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваёй дружыны з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты князь-язычнік прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэн-цыяй. У Наваградкуў 1253 г. адбылася каранацыя Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднан-ня літоўскіх (часткі балцкіх) і часткі беларускіх, у т. л. і нава-градскіх, зямель.

Пры вялікім князю Гедзімгнеў 1316—1341 гг. большая ча-стка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэ-рыторыя ВКЛ павялічылася прыкладнаў 3 разы. Прыклад-на тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы да сярэдзіны XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці).

12.Крэўская унія і яе наступствы

Эвалюцыя палітычнага ладу у ВКЛ

Ад адзінаўладзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі

Смерць вялікага князя Альгерда (1377) выклікала вострую і працяглую дынастычную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім, якая нярэдка перарастала ў ваенныя сутыкненні паміж прэтэндэнтамі на трон. У змаганне актыўна ўмешваліся і замежныя дзяржавы, у першую чаргу Тэўтонскі ордэн.

Альгерд сваім пераемнікам прызначыў сына ад другога шлюбу - Ягайлу. Гэта стала прычынай незадаволенасці іншых сыноў Альгерда і суродзічаў. Брат Альгерда Кейстут на кароткі час 1381-1382 гг. захапіў Вільню і стаў вялікім князем літоўскім. Разгарнулася барацьба паміж Кейстутам і Ягайлам, апошні абапіраўся на дапамогу крыжакоў. Пераможцам з гэтай вайны выйшаў Ягайла. Кейстут быў вераломна захоплены ў палон і на загад пляменніка задушаны. Аднак барацьбу з Ягайлам працягнуў сын Кейстута - Вітаўт.

Становішча Ягайлы было нетрывалае. У гэтай сітуацыі яму былі прапанаваны два варыянты шлюбу: з дачкой вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога і з польскай каралевай Ядвігай. Фактычна гаворка ішла пра выбар гістарычнага шляху, па якім пойдзе Вялікае княства Літоўскае, пра яго ўсходнюю ці заходнюю палітычную арыентацыю. Ягайла абраў другі шлях. 14 жніўня 1385 г. у замку Крэва прадстаўнікі Польскага каралеўства і Ягайла з некалькімі братамі заключылі міждзяржаўнае пагадненне. Згодна з яе ўмовамі, Ягайла абяцаў хрысціцца паводле каталіцкага абраду разам з усімі сваімі братамі і хрысціць падданых, "свае землі літоўскія і рускія назаўжды далучыць да Кароны Каралеўства Польскага", перадаць усе свае скарбы на патрэбы злучаных дзяржаў, заплаціць велізарную суму 200 тыс. фларэнаў былому жаніху Ядвігі аўстрыйскаму прынцу Вільгельму. Наўзамен Ягайлу быў паабяцаны шлюб з Ядвігай і польская карона - як мужу каралевы. У 1386 г. пачалася рэалізацыя умоў Крэўскага пагаднення. Гэтаму злучэнню была наканавана працяглая і няпростая гісторыя. З цягам часу мяняліся яго ўмовы, але ў цэлым яно аказалася выгадным і перспектыўным для абодвух бакоў, пріснавала 400 гадоў.

У Вялікім княстве Літоўскім было многа незадаволеных Крэўскай дамовай. Літоўская знаць, хоць і прыняла каталіцкі хрост, але не жадала дзяліцца ўладай і трапляць у палітычную залежнасць ад польскіх паноў. Праваслаўныя баяліся экспансіі каталіцкага касцёла. І практычна ўсім не падабалася дэклараваная ў крэўскім акце страта дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ. Таму вельмі хутка тут узнікла магутная апазіцыя Ягайлу. Яе ўзначаліў Вітаўт. Разам з крыжакамі ён распачаў барацьбу супраць свайго стрыечнага брата. З кожным месяцам пазіцыі Вітаўта ў ВКЛ мацнелі, папулярнасць расла, ён атрымліваў адну перамогу за другой. Некаторыя землі, напрыклад Полацкая, добраахвотна прынялі яго ўладу. У выніку Ягайла быў вымушаны пайсці на ўступкі Вітаўту. У 1392 г. паміж імі было заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўт атрымаў пад сваю ўладу Вялікае княства Літоўскае. Тым не менш яшчэ доўгі час ён усё ж такі прызнаваў вярхоўную ўладу польскага караля Уладзіслава ІІ Ягайлы, як "вярхоўнага" князя ВКЛ.

Адным з галоўных накірункаў унутрыпалітычнай дзейнасці Вітаўта было скасаванне буйных удзельных княстваў у ВКЛ. Ён жорстка падаўляў супраціў князёў і ператвараў удзелы ў намесніцтвы, кіраўнікоў якіх прызначаў сам. Так былі ліквідаваны Віцебскае, Кіеўскае, Чарнігаўскае і іншыя княствы. Дасягнутая цэнтралізацыя ўлады і эфектыўная сістэма кіравання дазволілі Вітаўту праводзіць актыўную і ў цэлым паспяховую знешнюю палітыку.

Самым небяспечным ворагам ВКЛ быў Тэўтонскі ордэн, які рэгулярна здзяйсняў напады на літоўскія і заходнебеларускія землі. У 90-я гг. XIV ст. іх аб'ектамі асабліва часта станавіліся Гародня, Ліда, Наваградак. Даходзілі немцы і да сталіцы - Вільні. Такім жа небяспечным ворагам быў Ордэн і для Польшчы. Супольны праціўнік, а таксама Крэўскае пагадненне рабілі Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае натуральнымі саюзнікамі. Абвастрэнне адносін у рэшце рэшт прывяло да Вялікай вайны, якую ў 1409-1411 гг. вялі, з аднаго боку, Польшча і ВКЛ, а з другога - Тэўтонскі ордэн. Яе кульмінацыйнай падзеяй стала Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. і ў якой войскі саюзнікаў разграмілі крыжакоў. Грунвальд быў адной з найбуйнейшых бітваў еўрапейскага сярэднявечча. У ім з абодвух бакоў удзельнічала некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, значная частка якіх загінула. У арміі саюзнікаў было 90 харугваў: 50 з Польшчы і 40 з ВКЛ. 22 харугвы ВКЛ былі выстаўлены беларускімі землямі. 30 з 40 палкоў ВКЛ неслі на сваіх сцягах герб "Пагоня".

Разгром крыжацкага войска паклаў канец ваеннай магутнасці Ордэна. Перамога пад Грунвальдам яшчэ больш шчыльна злучыла Польшчу і ВКЛ, прадэманстравала карысць ад аб'яднання сіл. У 1413 г. на супольным сойме ў Гарадле паміж дзяржавамі была заключана новая унія. Бакі пагадзіліся, што ў выпадку смерці караля Уладзіслава ІІ Ягайлы альбо вялікага князя Вітаўта абранне іх пераемнікаў будзе здзейснена толькі са згоды манарха і арыстакратыі саюзнай дзяржавы. Гарадзельскі акт надаў шырокія прывілеі і перавагі каталіцкай знаці ВКЛ. Яны датычыліся як маёмасных правоў (феадалам-католікам гарантавалася бесперашкоднае валоданне і перадача па спадчыне вотчын), так і ўдзелу ў палітычным жыцці і кіраванні дзяржавай (толькі "падуладныя святой рымскай царквы" маглі займаць афіцыйныя пасады і ўваходзіць у вялікакняжацкую раду). Такім чынам, праваслаўныя феадалы былі пастаўлены ў дыскрымінацыйнае становішча. Гарадзельскі прывілей на доўгія гады ўскладніў стасункі паміж каталіцкімі і праваслаўнымі феадаламі ВКЛ. Ён паклаў пачатак адной з самых вострых і балючых праблем яго рэлігійнага, грамадскага і палітычнага жыцця.

Напрыканцы жыцця, калі Вітаўт дасягнуў велізарных уплываў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе, ён вырашыў разарваць унію з Польшай і каранавацца каралеўскай каронай. У 1429 і 1430 гг. ён склікаў каранацыйныя з'езды, прычым на першым, у Луцку, прысутнічаў імператар Святой Рымскай імперыі. Але палякі выступалі рэзка супраць ператварэння Вялікага княства Літоўскага ў каралеўства і здолелі перашкодзіць гэтым планам. 27 кастрычніка 1430 г. Вітаўт Вялікі памёр.

У хуткім часе пасля смерці Вітаўта арыстакратыя ВКЛ без згоды польскіх магнатаў абрала новым вялікім князем малодшага брата Ягайлы Свідрыгайлу (1430 - 1432 гг.) Яго палітыка рэзка адрознівалася ад курса Вітаўта. Насуперак Гарадзельскаму прывілею Свідрыгайла стаў прызначаць праваслаўных феадалаў на высокія дзяржаўныя пасады. Гэта выклікала незадаволенасць з боку паноў-католікаў, якія арганізавалі змову і ў 1432 г. абралі новым вялікім князем брата Вітаўта Жыгімонта (1432-1440). Распачалася феадальная вайна 1432-1436 гг. Жыгімонт абапіраўся ў асноўным на каталіцкую знаць і кантраляваў Літву, Заходнюю і Цэнтральную Беларусь. Пад уладай Свідрыгайлы аказаліся Полацк, Віцебск, Смаленск, Усходняя Беларусь і ўкраінскія землі. Падтрымку яму аказвалі праваслаўныя князі, баяры, мяшчане. Ягайла і Жыгімонт былі вымушаны выдаць прывілеі, якімі праваслаўная знаць ураўноўвалася ў асабістых і маёмасных правах з каталіцкай. Гэты прадбачлівы ход праціўнікаў, а таксама ваенныя няўдачы Свідрыгайлы прывялі да яго канчатковай паразы.

13. Барацьба ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам і татара-манголаміСуперніцтва с масковскай дзяржавай

. Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў. У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г. У сярэдзіне XIV і пачатку ХV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю ВКЛ. У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў татара-мангольскае войска. . У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне. З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі.. У выніку у 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.

14.Асабливасці сац-эканамичнага развицця бел. Зямель ў ВКЛ

Сельская гаспадарка. Пераход ад феадальнага да буржуаз-нага грамадства ў Заходняй Еўропе. Павелічэнне попыту збожжа ў заходнееўрапейскім рэгіёне. Станаўленне фальваркава-паншчын-най сістэмы гаспадарання ў ВКЛ. Аграрная рэформа 1557 г. і яе сутнасць. Вынікі рэформы на Беларусі.

Гарадское жыццё. Гандаль. Стан гарадоў і эвалюцыя гарадскога жыцця. Мястэчкі і іх роля ў развіцці гарадоў. Сацыяльны і нацыянальны склад гарадскога насельніцтва і яго заняткі. Рамесныя цэхі. Развіццё рыначных адносін. Гандлёва-эканамічныя сувязі беларускіх зямель з еўрапейскімім краінамі.Урок-практыкум : Асаблівасці гаспадарчага развіцця беларускіх зямель.

Сацыяльнае становішча. Далучэнне шляхты Вялікага княства да "залатых вольнасцей польскай шляхты". Паступовая паланіза-цыя сацыяльных вярхоў беларускага грамадства. Фарміраванне новай сацыяльна-палітычнай супольнасці "польскага народа шля-хецкага". Завяршэнне юрыдычнага афармлення прыгонніцтва

Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямельПачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка.Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў.Асноўную частку насельніцтва складалі “цяглыя” сяляне ўсіх найменняў. Яны мелі меньшую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка.. Уся зямля, якой карысталіся ўсе жыхары сяла, лічылася маёмасцю сялянскіх абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае выкананне сялянскіх павіннасцяў.За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязяны плаціць уласніку пэўную рэнту.К канцу ХV ст. адным з асноўных відаў павіннасцяў была дзялка-даніна прадуктамі. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, збожжавай, піўной, сеннай і г.д.Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Ён зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 год, становяцца “непахожымі”, старажыхарамі.Людзі служэбныя складалі даволі шматлікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным палажэнні яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба.Вялікакняскі двор стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі. Гэта прывяло да моцнага скарачэння княжаскіх зямель. Таму каб павысіць прыбытковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні рэформы. Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы памерам 21,3 га кожны.Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.У XIV–XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю.Галоўным органам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з Рады і суда. Крымінальныя справы разбіраліся судом. Судзі выбіраліся гараджанамі.Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад.Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб’яднаныя ў цэхі.У XIV–XVI стст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў Беларусі.Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV–XVI стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастае.

Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча;3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

15. Культура Беларуси 14-15 cтст.

Культура ў XIV - XVI стст. духоўнае жыццё Вялікага княства Літоўскага адчувала на сабе моцны ўплыў ідэй Адраджэння. У гэты перыяд у Беларусі, як і ў Заходняй Еўропе, быў росквіт рэнесанснай культуры. Сутнасць яго складалася ў бурным росце і узаемным ўзбагачэнні культуры еўрапейскіх краін, шырокім вывучэнні і выкарыстанні дасягненняў перыяду антычнасці, ўзнікненні спачатку кірылічныя, а затым і лацінска-польскага кнігадрукавання, пранікненні гуманістычных ідэй у культуру, вызначанай секулярызацыі духоўнага жыцця, Распаўсюдзе рэфармацыйных ідэй і рухаў.

Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі мела свае асаблівасці. Эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і панаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх форм культуры і пераход ад сярэднявечнай культуры да культуры новага часу. Спецыфічнымі рысамі Адраджэння ў Беларусі сталі таксама сутыкненне заходнееўрапейскай і усходнееўрапейскай культурных традыцый, наяўнасць на адноснай верацярпімасці, узаемадзеянне і ўзаемаўплыў беларускай, рускай, украінскай, польскай і літоўскай культур, што абумовіла полилингвизм літаратуры гэтага часу.

Прадстаўніком рэнесанснай культуры ў Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551 гг.). У цэнтры яго ўвагі была праблема грамадства і чалавека. Ён разглядаў пытанні сэнсу жыцця, духоўнасці свету, удасканалення грамадства і інш У 1521 г. у Празе Ф. Скарына выдаў 23 біблейскія кнігі Старога Запавету. У Вільні ён арганізаваў першую ў Беларусі друкарню і выдаў «Малую падарожную кніжыцу» і «Апостал».

Традыцыі Ф. Скарыны былі развітыя паэтам-гуманістам Мікола Гусоўскі (каля 1470 - 1533 гг.), Які праславіўся сваім творам «Песня пра зубра», у якім з патрыятычных і высокіх маральна-палітычных пазіцый пасьпяваная прырода роднай краіны, утрымліваецца заклік да ўмацавання дзяржавы, да адзінства еўрапейскіх народаў, асуджаюцца вайны, междуусобицы.

Буйным укладам у культуру Беларусі з'явілася дзейнасць Сымона Буднага (каля 1530 - 1593 гг.). Ён упершыню выдаў надрукаваныя на беларускай мове «Катэхізіс», «Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам», «Пра свецкую ўладу», «Новы запавет».

3. Барацьба са знешняй пагрозай выклікалабудаўніцтва цэлага шэрагу замкаў, якія маюць масіўны і суровы выгляд. Самым старажытным і буйным з'яўляецца Навагрудскі за- мак, узвядзенне якога адбывалася паэтапна, пачынаючы з X— XI стст. У першай палове XIV ст. будуюцца замкі ў Лідзе і Крэве. Значным помнікам абарончай архітэктуры з'яўляец- ца Гродзенскі замак.

У культавым будаўніцтве яскравым узорам гатычнага абарончага храма з'яўляецца Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь (Баранавіцкі раён), узведзены ў 1472 г.

Царква-крэпасць была ўзведзена ў канцы XV — пачатку

XVI ст. у в. Сынковічы (Зэльвенскі раён). Яна выконвала ролю замка.

4. Прыкладамі жывапісу XIV—XV стст. з'яўляюцца фрэскі і абразы. Праваслаўныя і каталіцкія саборы, княжац- кія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі — роспісамі вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.

Беларускія мастакі-жывапісцы стварылі ў гэты час шмат абразоў, у т. л. адзін з першых, вядомых сёння твораў — абраз «Маці Божая Замілаванне» з Маларыты.

5. Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з'яўляюцца ру-капісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі XIV ст., Жы-ровіцкае евангелле XV ст., якія змяшчаюць мгніяцюры (невялікія малюнкі). Вокладкі рукапісных кніг рабілі з до-шак, абцягвалі скурай і ўпрыгожвалі выявамі, металічнымі пласцінкамі, каштоўнымі камянямі. Да вокладкі звычайна прымацоўвалі зашчапкі, каб кнігу зручна было зашпіліць.

 

 

16. Прічыны заключэння Люблінскай уніі. Стварэнне РП.

Люблiнская ўнiя паклала пачатак трагiчнай старонкi айчыннай гiсторыi. З гэтага часу незалежная краiна ВКЛ страцiла сваю самастойнасць, увайшла ў склад новай дзяржавы -- Рэч Паспалiтую. Чаму так здарылася? Першая спроба злiць ВКЛ з Польшчай была зроблена Ягайлам пасля заключэння 1385 г. Крэўскай унii. Гэта была здрада Ягайлы. Ён абяцаў Польшчы вярнуць усе землi страчаныя ей у час войнаў, перавесцi сваiх падначаленых з праваслаўных у католiкаў, далучыць ВКЛ да Польшчы. Гэта была дынастычная вунiя. Амаль два стагоддзi памiж дзяржавамi звязанымi саюзнымi адносiнамi iшла барацьба: з боку Польшчы за iнкарпарацыю саюзнiка, з боку ВКЛ за самастойнасць. Нацiск з боку Польшчы няспынна пышыраўся i паглыбляўся. К сярэдзiне XVI ст. ВКЛ у эканамiчным, дзяржаўным, грамадска-палiтычным жыццi наблiжалася да Польшчы. Пераймалiся польскiя звычаi, абрады, з`явiлiся ваяводствы, воласцi, паветы. Паскорыць працэс iнкарпарацыi прымушала польскiя ўлады i тое, што Жыгiмонт II не меў нашчадкаў.

Важнае значэнне мелi знешнепалiтычныя абставiны. На поўднi ВКЛ вымушана было абараняцца i весцi няспынныя войны з крымскiмi татарамi. З 1500 па 1569 г. апошнiя 45 разоў рабавалi беларускiя землi, уводзячы палонных у рабства. У гэты ж час на ўсходзе ўзмацняецца маскоўская дзяржава. Яна iмкнулася да берагоў Чорнага мора i ў 1568 г. вяла вайну з Лiвонскiм ордэнам, якi запрасiў дапамогi ў ВКЛ. Расiя пачала баявыя дзеяннi на тэрыторыi ВКЛ. Над княствам навiсла смяротная пагроза. Спробы заключыць мiр з Iванам Грозным не мелi поспеху. Адначасова з боку Польшчы ўзмацнялiся дзеяннi па ўключэнню ВКЛ у склад адзiнай дзяржавы. У такiх умовах 10 студзеня 1569 г. пачаў працаваць Люблiнскi Сейм. Кароль i яго прыхiльнiкi iмкнулiся шляхам унii ўключыць ВКЛ у склад кароны. Пасля ВКЛ вымушаны былi iсцi на саюз з Польшчай, але iмкнулiся захаваць незалежнасць сваей краiны. Яны прапанавалi свае ўмовы аб`яднання: адзiн кароль абiраецца роўнай колькасцю паслоў ад Польшчы i ВКЛ, карануецца ў Кракаве i Вiльнi, княства i карона будуць мець свае асобныя органы ўлады i кiравання, захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць i недатыкальнасць i iнш. Гэтыя прапановы не знайшлi падтрымкi на сейме. Паслы ВКЛ ад`ехалi на месцы. Гэта выклiкала абурэнне караля i польскiх паслоў. Пад iх уцiскам, гвалтоўна, не маючы права без згоды сейма i рады прымаць рашэнне, Жыгiмонт II Аўгуст скасоўвае ўсе папярэднiя прывiлеi, дадзеныя ВКЛ i шляхце, далучае Падляшша, Валынь i Падоллю да Польшчы. Пад пагрозай пазбаўлення маёнткаў i высылкi з краю ён прымушае паслоў гэтых зямель падпiсаць унiю. У складзе ВКЛ засталiся Лiтва i Беларусь. Нягледзячы на ўсе iх супрацьстаянне, яны вымушаны былi таксама падпiсаць унiю. Так 1 лiпеня 1569 г. згодна Люблiнскай унii ВКЛ i Польшча злучылiся ў адзiны народ, адзiную дзяржаву - Рэч Паспалiтую, феадальную рэспублiку. Быў абраны адзiны гаспадар - кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi, рускi, прускi, мазавецкi, жамойцкi, кiейскi, валынскi, падляшскi, лiфляндскi. Спынiлася абранне вялiкага князя ВКЛ, яго пажыццевае валодання княствам. Выбiраўся адзiны сейм, якi павiнен быў склiкацца толькi ў Польшчы. Уводзiлася адзiная мытная прастора, грашовая адзiнка, агульная знешня палiтыка. Усе жыхары РП мелi права набываць маенткi i зямлю, уласнасць у любой частцы краiны. Скасоўвалiся ўсе пастановы, законы, палажэннi, якiя супярэцылi ўнii, а таксама асобны сейм ВКЛ. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралейству. Такiм чынам Люблiнская ўнiя была гвалтам навязана ВКЛ палякамi на чале з Жыгiмонтам II, асаблiва пасля анексii i далучэння большасцi тэрыторыi ВКЛ (Падляшша, Валынь, Падолле, Кiеўшчына).

Унiя - гэта анексiя i iнкарпарацыя ВКЛ у Польскае каралеўства, пагроза поўнага акаталiчвання i апалячвання.

Унiя - вынiк цяжкага i складанага ўнутранага i знешнепалiтычнага становiшча ВКЛ у сярэдзiне XVI ст.: пагаршэння сацыяльна-эканамiчнага стану, раскола грамадства па канфесiйнай прымеце, пашырэння рэлiгiйнай барацьбы, здрады караля, аслабленне ВКЛ у вынiку войнаў з крымскiм ханствам i барацьбы ВКЛ за лiвонскую спадчыну.

17. Асаблівасці становішча ВКЛ ў палітычнай сістэме РП. Брацьба за захаванне самастойнасці.

Прававое і палітычнае становішча ВКЛ у складзе РП.Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент – каронны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з’яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай Сейма была пасольская ізба. Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закона. Пастановы прымаліся аднагалосна.На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. У 1573 г. у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацававны “Генрыхавы артыкулы”, згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г.д.Рэч Паспалітая з’яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта.У склад пануючага класа ўваходзіла і духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю.Польская праграма уніі мела на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы і ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства.У ВКЛ захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання. У 1588 г. Быу прынят статут у адным з раздзелау якога абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, тэрытарыяльная яго цэласнасць. Ён забараняў іншаземцам набываць у княстве землі, маёнткі, пасады. Статут заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 года.

18 Культура Беларусі ў 16-п.п. 18 стст.

Культура беларускіх зямель у 17-18 стст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва 

Значны ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. аказалі рэлігійныя працэсы (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная унія), пазнейшы эканамічны заняпад і палітычны крызіс.  

У беларускай літаратуры таго перыяду летапісны жанр саступае месца новым напрамкам: публіцыстыцы, палітычнай сатыры, паэзіі, гісторыка-мемуарнай літаратуры. Пад уплывам рэфармацыі і контррэфармацыі з’яўляюцца публіцыстычныя творы С. Буднага, В. Цяпінскага, П. Скаргі, І. Пацея, М. Сматрыцкага, Л. Карповіча, братоў Зізаніяў. Адметнымі ўзорамі мемуарнай літаратуры становяцца дыярыушы - свецкія дзённікі. Прыкладам можа служыць “Дзённік” наваградскага падсудка Федара Еўлашоўскага (1546 - 1616), “Дыярыуш” А. Філіповіча (1597? - 1648), якія ярка апісваюць скандальныя і трагічныя падзеі гісторыі Бацькаўшчыны. У другой палове XVII - ХVIII стcт. мемуарыстыка становіцца шматмоўнай. Вялікую цікавасць выклікаюць уласныя ўспаміны аб шматлікіх падарожжах наваградскай лекаркі Саламеі Пільштыновай (Русецкай). Да ранняй эпісталярнай спадчыны адносяцца “Допісы” аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага (1530 - 1587), у якіх аўтар піша аб пагранічным жыцці, аб планах Івана ІV у адносінах да ВКЛ. 

З канца ХVІ ст. ў еўрапейскай літаратуры і мастацтве вылучаецца стыль барока, які бярэ сабе на ўзбраенне каталіцкая царква ў барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі. Ён характарызуецца кантраснасцю, параднасцю, рухавасцю формы, апеляцыяй да пачуццяў, супярэчлівасцю, метафарычнасцю. У літаратуры гэта праяўляецца ў з’яўленні “высокай” паэзіі, адметным прадстаўніком якой становіцца паэт і драматург, кнігавыдавец, асветнік і грамадскі дзеяч С. Полацкі (1629 - 1680). Найбольш значнымі яго творамі сталі зборнікі паэтычных твораў “Ветроград многоцветный” і “Рифмологион”. Новай для беларускай паэзіі стала палітычная сатыра (“Прамова Мялешкі”, “Ліст да Абуховіча”), якая высвятляе заганы тагачаснасга грамадства.  

Значную ролю ў культурным жыцці грамадства ў гэты час стаў адыгрываць тэатр. Адным з першых на Беларусі стала батлейка - народны лялечны тэатр, вядомы яшчэ з ХVІ ст. Яе рэпертуар складаўся з 2 частак - кананічнай і свецкай. Прадстаўленне гэтага своеасаблівага “тэатра аднаго акцёра” складалася з песень, танцаў, дыялогаў і маналогаў. У ХVІІ ст. з развіццём школьнай адукацыі і драматургіі асобую ролю набывае школьны тэатр. У ім ставіліся п’есы як рэлігійнага і гістарычнага зместу, так і інтэрмедыі - кароценькія п’ескі на беларускай ці польскай мове, пантамімы, танцы, што выконваліся паміж дзеямі спектакля. Вядомы 24 дэкламацыі С. Полацкага, напісаныя ім для тэатраў брацкіх школ. Галоўным героем інтэрмедый стаў разумны і дасціпны беларускі селянін. У 1787 г. на змену традыцыйнай школьнай інтэрмедыі прыходзяць першыя драмы, напісаныя на беларускай народнай мове - “Камедыя” К. Марашэўскага і “Лекар міжволі” М. Цяцерскага.

 У ХVІІІ ст. адметнай з’явай культуры становіцца прыгонны тэатр, трупа якога складалася пераважна з залежных сялян. Рэпертуар першага з іх - Нясвіжскага - складаўся першапачаткова з 16 п’ес і оперных лібрэта Уршулі Францішкі Радзівіл. У другой палове ХVІІІ ст. з’яўляюцца прыватныя тэатры ў Слоніме, Гародні, Шклове, Ружанах і інш. Пры іх утрымліваліся музычныя капэлы, аркестры. Для падрыхтоўкі артыстаў оперы і балета ствараліся балетныя школы (у Слоніме, Слуцку). На сто год раней, чым на Захадзе, на Беларусі пачалі скарыстоўваць у афармленні спектаклей павільёны. У 70-я гады ХVІІІ ст. працаваў “плавучы тэатр” на Агінскім канале. Беларускія акторы складалі аснову труп сталічных, у тым ліку Варшаўскага, тэатраў.

 У другой палове ХVІ ст. барочны стыль пачынае ўсталёўвацца ў беларускай архітэктуры. Першым творам гэтага стылю стаў нясвіжскі касцёл езуітаў (архітэктар - італьянец Я.М. Бернардоні (1554-1593)), прататыпам якога стаў рымскі храм Іль Джэзу.  

Значны ўплыў на развіццё беларускага іканапісу аказала уніяцтва. У дэкоры абразоў ужываўся раслінны арнамент фону, залачэнне, серабрэнне і часам аздабленне эмалямі; адчуваецца ўплыў рэнесансу і барока (“Ушэсце Хрыста” са Случчыны). Манументальны жывапіс таксама характарызуецца значным уплывам народных традыцый: пры роспісах храмаў выкарыстоўваўся мясцовы пейзаж, разнастайная палітра колераў, простанородныя персанажы (роспісы Богаяўленскага манастыра і Мікалаеўскай царквы ў Магілёве). У ХVІІ ст., з распаўсюджваннем у жывапісе барока, для храмавых роспісаў становяцца характэрнымі багаты ўзор, дынамізм кампазіцыі, прасторавасць, характарнасць і канкрэтнасць персанажаў (“Варвара пакутніца” з Лунінца, “Святая сям’я” з Гарадзеншчыны). Манументальны жывапіс не стаў традыцыйным для замкавай архітэктуры; праўда, некаторыя княжацкія палацы ўпрыгожваліся фрэскамі.

 Папулярным відам станкавага жывапісу становіцца партрэт - “сармацкі” (Кшыштафа Весялоўскага, Януша Радзівіла), “парадны” (М.К. Агінскага), трунны (Аляксандра Пацея). Стылістычныя прыёмы партрэтнага жывапісу характарызуюцца скаванасцю позы, дакладнай перадачай дэталяў адзення і ўпрыгожванняў. Ствараліся радавыя галерэі (Тызенгаўза у Паставах, Тышкевічаў, Радзівілаў). 

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі характарызуецца з’яўленнем вытворчасці мастацкага шкла (першыя мануфактуры - у Налібаках і Урэччы), рэльефнай паліхромнай кафлі (у Маскве ёю былі аздоблены Пакроўскі сабор у Ізмайлаве, цэнтральны палац і царква ў Крамлі і інш.), слуцкіх паясоў. Своеасаблівым вынаходніцтвам беларускіх майстроў стала “беларуская рэзь” - манументальная дэкаратыўна-ажурная разьба на дрэве, якой аздабляліся храмы і палацы ў Маскоўскай дзяржаве ХVІІ ст. (іканастас Новадзявочага манастыра) - пышны раслінна-жывёльны арнамент з чалавечымі фігуркамі, пазалотай. Дарэчы, у Маскве выхадцы з Беларусі паклалі пачатак так званаму стылю “нарышкінскага” барока.

 Пасля падпісання Люблінскай уніі (1569) уплыў Польшчы на беларускую культуру становіцца ўсё больш значны. Беларуская мова паступова выцясняецца, а ў 1696 г. сойм прымае пастанову аб ужыванні ў дзяржаўным справаводстве выключна польскай мовы. У пачатку ХVІІІ ст. былі зачынены амаль усе брацкія школы і друкарні. У кнігавыданні пачала пераважаць лацінка. Асноўным носьбітам беларускай мовы застаўся народ. Пашыралася паланізацыя і акаталічванне краю. 

З апошняй чвэрці ХVІІІ ст. на беларускіх землях пачынаюць распаўсюджвацца ідэі Асветніцтва - антыфеадальнай буржуазнай ідэалогіі перыяду станаўлення капіталістычных адносін. Яна сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці грамадства, асобы і дзяржавы. Асаблівымі рысамі беларускага Асветніцтва можна назваць адсутнасць рашучага рэвалюцыйнага і матэрыялістычнага характару, арыентацыю на вырашэнне сялянскага пытання; носьбітамі ідэй асветніцтва сталі дваранства і духавенства. Беларуская літаратура ў гэты час развіваецца марудна; для яе характэрны полілінгвістычны характар.

  Становішча культуры беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай было вельмі няпростым. Адыходзіць у нябыт “залаты век”, узмацняецца польскі ўплыў. Носьбітамі сапраўды беларускай мовы, культуры, традыцый становяцца сяляне і гарадскія нізы.

19. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі пражывала 1 800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі. Найбольш буйнымі былі магнаты. Яны складалі сенатарскае саслоўе і валодалі ў большасцю сялянскіх гаспадарак.Самай шматлікай была група дробнай шляхты, але ў яе руках былі толькі 28% сялянскіх гаспадарак.У сярэдзіне XVI ст. шляхта, як ваенна-служылае саслоўе, пачынае разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціч, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за гандаль ці шынкарства.Самым шматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Аграрная перабудова гаспадаркі была вызначана каралём у 1557 г. Незалежна ад мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае запрыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты.У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Пасля рэформы сяляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, сяляне-слугі.У выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:1) Была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;2) змяніліся катэгорыі сялян, іх прававое і эканамічнае становішча;3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ў рыначныя адносіны;З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі, як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў. Аднаўляць разбураную гаспадарку пачалі з раздачы зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк.З аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына і павялічваюцца павіннасці.Яшчэ адным саслоўем былі мяшчане – жыхары гарадоў. Саслоўе мяшчан павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.Да першай паловы XVIII ст. магдэбургскае права мелі ўсе буйныя гарады.Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў, сярэдняга пласта і беднаты.Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль.У той час пачынаюць стварацца ўласныя карпарацыі рамеснікаў – цэхі.Пашыраўся гандаль як унутраны, так і знешні. Найбольш трывалыя сувязі былі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы.У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучаў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена.

20. . Рэфармацыя і контррэфармацыя у Зах. Еўропе і Беларусі.

 

Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

Берасцейская царкоўная унія: яе прычыны, значэнні і вынікі.Некаторых мясцовых праваслаўных лідэраў прывабіў сваёй жыццяздольнасцю каталіцкі захад. Яны ўбачылі шлях да пераадолення духоўнага крызісу ў заключэнні уніі з Рымам. Гэты шлях быў рэалізаваны ў выглядзе Берасцейскай уніі.Новы накірунак хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены на Берасцейскім саборы 1596 года. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне.Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. Першы напрамак рэлігійнай барацьбы – гэта пачатак літаратурна-багаслоўскай палемікі. Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах паміж праваслаўнымі і уніятамі адбываліся вострыя спрэчкі. Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам.Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. З пачатку XVII стагоддзя ўсё большую вагу пачынаюць набываць казакі. Яны пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву. У 1648 годзе на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім, галоўнае патрабаванне паўстання – ліквідацыя уніяцкай царквы. У XVII–XVIII ст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя становяцца праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

21

Знешняя палітыка РП. Войны

.Першай вайной Рэчы Паспалітай была Лівонская. У падзеле Лівоніі пачынаюць праяўляць зацікаўленасць: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам ордэн абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Але ён парушае гэта пагадненне. Гэта падштурхнула Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі.У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.Да актыўнай рускай палітыкі феадалаў падштурхнула “смута” ў Расіі. Таксама спрыяльныя ўмовы для правядзення актыўнай рускай палітыкі склаліся і ў тым, што памёр брат цара Дзмітрый. У ролі самазванца выступіў беглы манах.Праз год падман пачаў выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу. Праз некаторы час з’яўляецца новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. На дапамогу яму прыходзяць атрады польскіх магнатаў. Але ж і ён пацярпеў паражэнне.У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт III распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі.Масква апынулася ў руках інтэрвентаў.У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол быў абраны Міхаіл Раманаў.Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады.Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая заключылі саюз супраць Швецыі.Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII.Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, адбылася 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне.Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу.Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў.

22. Культура беларускіх зямель у др. п.17-18 стст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва

 

1. У другой палове XVIII ст. на тэрыторыю Беларусі з Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва, якія абвя-шчалі перавагу асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, гра-мадства, дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца разумны адукаваны чалавек. У час пашырэння ідэй Асветніцтва асаб-лівае значэнне набыло развіццё асветы і навукі. Школьная справа на рубяжы XVII—XVIII стст. была ў руках царквы. Школьная адукацыя была даступная пераважна шляхецкім дзецям. Выкладанне вялося на лацінскай і польскай мовах. Цэнтрам адукацыі і навукі па-ранейшаму заставалася Вілен-ская езуіцкая акадэмія, якая пачала дзейнічаць у 1579 г. 3 1781 г. акадэмія называлася Галоўнай школай ВКЛ. Яе рэк-тарам быў Марцін Пачобут-Адляніцкі — вучоны-прырода-знавец, астраном, які вывучаў планету Меркурый, вызначыў каардынаты шматлікіх населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусь Высокі ўзровень адукацыі забяспечвалі таксама езуіцкія калегіумы.

3 сярэдзіны XVIII ст. пачаліся змены ў школьнай адука-цыі. У 1773 г. была створанаАдукацыйнаякамісія (у стгмова накшталт міністэрства адукацыі), якая за 20 гадоў сваёй дзей-насці адкрыла 20 школ сярэдняй ступені. Дзякуючы нама-ганням Адукацыйнай камісіі на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. дзейнічала 200 пачатковых школ. Сярод іх наву-чэнцаў 30% складалі сялянскія дзеці. Сістэма адукацыі стала больш даступнай і атрымала свецкі характар. Замест лацін-скай мовы ў школах уводзілася польская. Кіраўніцтва справаи асветы пераишло з рук царкоўных устаноў да дзяржаў-ныхорганаў.

2. Славутыя традыцыі кнігадрукавання працягваліся ў XVIII ст. У 1776 г. выйшлаў свет першая газета на тэрыто-рыі сучаснай Беларусі — «Газета Гродзеньска» (на польскай мове). Кнігавыданнем у Амстердаме заняўся прадаўжальнік справы Ф. Скарыны ўраджэнец Мсціслаўшчыны Ілья Капі-евіч. Па даручэнні цара Пятра I ён падрыхтаваў і выдаў у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Разам з запрошанымі Пятром I у Расію галандскімі дру-карамі I. Капіевіч стаў стваральнікам новага грамадзянска-га шрыфту, які сёння ўжываецца і ў нашым пісьме. Ён выдаў першы ў Расіі каляндар, стаў аўтарам першай у Расіі карты зорнага неба.

Сярод вядомых вучоных быў Казімір Семяновіч — аўтар кнігі «Вялікае мастацтва артылерыі», якая выйшла ў 1650 г. у Амстэрдаме. Ён адным з першых стварыў праект шматсту-пеньчатай ракеты і лічыцца папярэднікам тэорыі палётаў у касмічную прастору.

Адным з найбольш значных дзеячаў беларускай і рускай культуры стаў ураджэнец Полацка, паэт, вучоны, мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі. Ён быў настаўнікам васьмігадова-га Пятра I, для якога надрукаваў «Буквар языка славенска». Па яго ініцыятыве была створана першая ў Расіі вышэйшая навучальная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Паводле твораў С. Полацкага студэнт гэтай акадэміі Міхай-ла Ламаносаў упершыню знаёміўся з вершаскладаннем. С. Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, адкры-тага пры царскім двары ў 1672 г., у якім частку акцёраў скла-далі жыхары Беларусь

Галоўнай справай жыцця ўраджэнца Берасцейшчыны Казіміра Лышчынскага стаў роздум аб чалавеку і яго божым пачатку. У сваім трактаце «Аб неіснаванні бога» ён пісаў: «Чалавек — стваральнік бога, а бог — стварэнне чалавека. Такім чынам, людзі -~ тварцы багоў, і бог з'яўляецца не са-праўднай існасцю, а стварэннем розуму...» Ён выказваў думку таксама аб тым, што наша планета — не цэнтр Сусвету, выбраны богам, а адзін з нямногіх населеных аб'ектаў. Цар-коўнікі, у рукі якіх трапіў рукапіс К. Лышчынскага, запатрабавалі смяротнай кары бязбожніку. Па прыгаворы суда Рэчы Паспалітай ён быў абезгалоўлены і спалены на кастры, а по-пелам зарадзілі гармату і стрэлілі з яе.

3. У XVIII ст. цэнтрамі развіцця мастацтва становяцца магнацкія рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў — у Ру-жанах, Агінскіх — у Слоніме, Тызенгаўзаў — у Гродне і інш.

Самай яркай з'явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. стаўпрыгонны тэатр. Наибольшую вядомасць на-былі прыватнаўласніцкія тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку. Папулярнымі былі творы гаспадыні Нясвіжапісьмен-ніцы Францгшкі Уршулі Радзівіл. Тэатр Міхала Казіміра Агін-скагаў Слоніме быў празваны «сядзібай музаў». У ім адбыва-ліся грандыёзныя прадстаўленні на сцэне, памеры якой дазвалялі заязджаць на яе на конях. Частка сцэны ўяўляла сабой басейн для водных прадстаўленняў. Тэатр умяшчаў 2500 гледачоў.

У XVIII ст. на першы план сярод мастацтваў выйшла музыка, якая заняла пануючае становішча ў палацах і замках магнатаў. Міхал Казімір Агінскі быў дзядзькам Міхала Клеа-фаса Аггнскага — аўтара славутага паланэза «Развітанне з Радзгмай», актыўнага ўдзельніка паўстання ў 1794 г., накіра-ванага супраць падзелаў Рэчы Паспалітай.

У жьгаапісе папулярным заставаўся партрэтны жанр. Еўрапейскім майстрам у другой палове XVIII ст. створаны партрэт Міхала Казіміра Агінскага, а нясвіжскім мастаком — партрэт апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аў-густа Панятоўскага.

23. Вытокі палітычнага крызісу РП. Уключэнне земель РП у склад Расійскай імперыі.

РП у другой палове 18ст. стала ў стане глыбокага крызісу

Вытокі:

1)гвалтоўна і ганебна была падпісана Люблінская унія 1569

2) палітычны лад РП (шляхецкія вольнасці, Ліберум вета, пакт канвента, выбранне караля, была заменена выбраннасць караля-дынастыя)

3)Берасцейская царкоўная унія 1569-утваралася уніяцкая царква

4)антыфеадальны, антырэлігійны

Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай заключаліся най-перш ва ўнутрыпалітычным становішчы самой дзяржавы. Яно характарызавалася як палітычны крызіс, або бязладдзе. Такое становішча было вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі. На пасяджэннях сойма яшчэ з другой паловы XVI ст. дзейнічала права «ліберум вета». Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сойма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сойма спынялася. У выніку боль-шасць соймаў была сарвана. Дзяржаўнае кіраванне характа-рызавалася ўсеўладдзем магнатаў і шляхты і слабасцю кара-леўскай улады ў асобе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Унутрыпалітычнае становішча ўскладнялася знешнепа-літычнымі абставінамі, звязанымі ў пачатку XVIII ст. з бая-вымі дзеяннямі ў гады Паўночнай вайны, Рэч Паспалітая стала «заезным дваром і карчмой» для іншаземных войскаў. Такое становішча дазваляла суседнім дзяржавам умешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай,

2. У 1772 г. у Пецярбургу быў падпісаны дакумент аб пер-шым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла Усходняя Беларусь.

Спробай выратаваць дзяржаву ад гібелі стала прыняцце соймам 3 мая 1791 г.КанстытуцыіРэчыПаспалгтай. Кансты-туцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Полынчу і ВКЛ, абвясціла агульную дзяржаву з адзіным урадам, агуль-ным войскам і фінансамі. Хаця Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення Рэчы Паспалітай з крызісу, аднак час на рэ-фармаванне дзяржавы быў ужо ўпушчаны.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Пад уладу расійскай імператрыцы Кацярыны II адышла цэнтральная частка беларускіх зямель.

Спробай захаваць незалежнасць Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу) стала паўстанне 1794 г. на чале з ураджэнцам Беларусі Тадэвушам Касцюшкам. Ён кіра-ваў паўстаннем на тэрыторыі Польшчы. У папярэдні перыяд свайго жыцця Т. Касцюшка сем гадоў правёў у Амерыцы, дзе актыўна ўдзельнічаў у барацьбе паўночнаамерыканскіх ка-лоній супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва, Ён быў асабіста знаёмы з першым прэзідэнтам ЗШ А Джорджам Вашынгтонам, сябраваў з адным з аўтараў амерыканскай «Дэкларацыі незалежнасці» Томасам Джэферсанам. Т. Касцюшка з'яўляецца нацыянальным героем ЗША і Польшчы, ганаровым грамадзянінам Францыі.

Паўстанне праходзіла пад лозунгам «Вольнасцъ, цэлас-насць, незалежнасць». Актыўны ўдзел у ім узялі патрыятычная шляхта, мяшчанства, сялянства, святарства (царкоўныя дзеячы).

У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі. Тут быў утвораны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем — Найвышэйшая Літоўская рада. Заклік Кас-цюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. знай-шоў водгук сярод магнатаў і шляхты ВКЛ. У выдадзеным ім «Паланецкім універсале» Т. Касцюшка таксама абяцаў выз-валіць з-пад прыгону тых сялян, якія прымуць удзел у паў-станні. У атрады паўстанцаў пацягнуліся касінеры — сяляне, узброеныя косамі. На тэрыторыі Беларусі яны складалі да адной трэці ад колькасці паўстанцаў. Аднак дасягнуць маса-вай падтрымкі насельніцтва кіраўнікам паўстання не ўдало-ся. Паўстанне было падаўлена расійскімі войскамі. У1795 г. было падпісана пагадненне аб тпрэцім, канчатковым падзеле Рэчы Паспаліпгай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. Да Расіі адышлі заходнебеларускія землі. Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне.

24. Асноўныя напрамкі саслоўнай, нацыянальнай, канфесіянальнай палітыкі Расіі у беларускіх губернях.

Уваходжанне Беларусi ў склад Расiйскай Iмперыi. Палiтычнае i сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель.

Пасля падзелаў РП тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў склад Расii. На беларускiя землi распаўсюдзiлiся агульныя прынцыпы расiйскага кiравання. Былi створаны наступныя губернi: Мiнская, Магiлеўская, Вiцебская, Гродзенская, Вiленская - Заходнiя губернi Расii. Усе насельнiцтва прыводзiлася да пырсягi, хто быў нязгодны прысягаць - павiнен быў ў трохмесячны тэрмiн пакiнуць межы i меў права прадаць нерухомасць.

Умацоўваючы свае пазiцыi, урад Расii лiчыўся з гiстарычнымi адрозненнямi Расii ад Заходнiх губерняў. Такiмi адрозненнямi былi: узровень развiцця вытворчых адносiн у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыi, а РП - дэцэнтралiзацыi.

Пагэтаму палiтыка царызму на першым этапе ў Беларусi была вернi памяркоўнай, асцярожнай. Захоўвалiся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеi. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць.

У 1777 г. адбылiся выбары павятовых, губернскiх кiраўнiкоў, былi створаны павятовыя цi губернскiя органы кiравання.

У адносiнах да каталiцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталiцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных.

У 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласцi на тэрыторыi Беларусi i iншых землях. Яны сялiлiся толькi ў гарадах i мястычках, займалiся рамяством i гандлем, забаранялася займацца земляробствам i купляць зямлю. Яны маглi запiсвацца ў мяшчанскае i купецкае саслоўi з умовай выплаты падаткаў у двайным памеры.

Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.).

Аднак рост незадаволенасцi шляхты, каталiцкага дваранства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на беларусi ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства; паступова абмяжоўвалiся правы дваранства, канфiскоўвалiся маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Асаблiва жорсткiя меры сталi прымацца ў 30-я гады XIX ст. Гэта было абумоўлена дзвюма прычынамi: рост апазiцыйных грамадска-палiтычных настройу i разлажэнне феадальна-прыгоннiцкага права. Першымi праявамi беларускага нацыянальнага руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў.

Культурна-нацыянальныя iмкненнi выявiлiся ў новай беларускай лiтаратуры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi беларуская народная iнтэлiгенцыi.

Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. у Беларусi, як у Расii, пачынаецца рух рэвалюцыянераў-дэмакратаў разначынцаў.

Усе гэта прымусiла расiйскi ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты; быў адменены статут на тэрыторыi Вiцебскай i Магiлеўскай вобласцi; усiм пасадам i дзяржаўным установам былi дадзены расiйскiя назвы.

У 1832 г. быў створаны асобны камiтэт па справах Заходнiх губерняў. На кiруючыя пасады сталi прызначацца чыноўнiкi з Расii.

У 1832 г. быў закрыты Вiленскi ўнiверсiтэт. Усе справаводства было перакладзена на рускую мову.

У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з праваслаўнай. Мэта - аслабiць польска-каталiцкi ўплыў на беларускiя землi. Усе духавенства пазбаўлялася зямлi.

25.Беларусь ў вайне 1812 г

1. Беларусь у вайне 1812 г.

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржа-вы да вайны.

Пачынаючы вайну, маючы вопыт вядзення ваенных кампаній, Напалеон разлічваў у адным рашучым прыгранічным баі разбіць рускую армію і адкрыць шлях у цэнтр Расіі. Галоўнай палітычнай мэтай ён ставіў захоп Масквы. Рускае камандванне не мела адзінага плана вядзення вайны. Перавага сіл была на баку французаў (444 тыс. чалавек супраць 227 тыс.). На працягу 1,5 года Напалеон, завяраючы Аляксандра І у сваіх мірных мэтах, тайком канцэнтраваў ваенныя сілы на граніцы з Расіяй. Ён ду-маў, што яму хопіць 1—2 месяцаў, каб разграміць Расію.

1. У чэрвені 1812 г. 600-тысячная армія французскага імператара Наполеона Бонапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусь Першапачаткова французскі бок планаваў разграміць рускія арміі ў прыгранічных баях, спыніцца ў Вільні і вымусіць расійскага імператара Аляксандра I пайсці на зак-лючэнне міру. Аднак гэты план не ажыццявіўся. Рускія арміі (1-я — генералаМ. Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся ў Вільні, 2-я — генералаЯ. Баграціёна, штаб — у Ваўкавыску), адступіў-шы, аб'ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі Беларусі не ўдалося.

У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін з леп-шых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я. Кульнёў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смярот-на паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам значныя сілы француз-скай арміі скаваў корпус генерала М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку.

Зразумеўшы, што план маланкавага разгрому расійскай арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць бая-выя дзеянні ў Віцебску і пачаць тут мірныя перагаворы з Аляксандрам I. Аднак французская армія магла захаваць сваю баяздольнасць толькі рухаючыся наперад. А наперадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 г., захоп Масквы і ад-ступленне з яе. Кіраўніцтва рускай арміяй у гэты час ажыц-цяўляў фельдмаршал М. Кутузаў. Пад яго камандаваннем пачалося выгнанне французскіх захопнікаў.

У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г. бая-выя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Ра-шаючая бітва адбылася пад Барысавам каля вёскі Студзёнкі. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10частка «Вялікай арміі» Напалеона.

2. Становішча Беларусі ў час вайны характарызавалася тым, што тут сутыкнуліся арміі дзвюх вялікіх дзяржаў. Польская і апалячаная шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Шляхціцы віталі прыход Напалеона і паступалі на службу ў яго армію. Загадам Напалеона быў утвораны Часо-выўрад ВКЛ, які займаўся, перш заўсё, забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы.

Войскі рускай арміі былі ўкамплектаваны рэкрутамі, набранымі таксама і з беларускіх губерняў на 20-гадовы тэрмін службы. Іх колькасць была значна большай у параў-нанні з тымі жыхарамі Беларусі, што знаходзіліся ў складзе войскаў Напалеона.

У пачатку вайны сялянства Беларусі з прыходам Напалеона звязвала надзею на вызваленне з-пад прыгону, бо ў суседняй Полыдчы асабістая залежнасць сялян ад памешчы-каў была ім ліквідавана. Аднак Напалеон не пайшоў на вызваленне беларускіх сялян. А бясконцыярэквш^ш (прыму-совае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі) і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў. У такіх умовах у Беларусі раз-гарнуўся партызанскі рух. Асаблівую актыўнасць у бараць-бе з французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, што пад Полацкам. Некаторыя з іх былі ўзнагароджаны крыжамі і медалямі

26. Крызіс феадальна-прыгоніцкай сістэме ў Расіі. Реформы Киселёва.

У выніку росту малозямеля павелічэння павіннасцяў ў пачатку XIX стагоддзя выявіліся прагрэсавальныя збядненне дзяржаўных сялян. Часцей сталі адбывацца хвалявання дзяржаўных сялян супраць скарачэння надзелаў, цяжару чынш і інш (напрыклад, «халерны бунты», «Бульбяныя бунты» 1834 і 1840-41). Пытанне аб змяненні кіравання дзяржаўнымі сялянамі выклікаў шматлікія праекты.

У 1830-х гадах ўрад пачало да рэформы ўпраўлення дзяржаўнай вёскі. У 1837-41 гадах была праведзена рэформа, распрацаваная П. Д. Кісялёвым: Заснавана Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў і яго мясцовыя органы, на якія было ўскладзена «папячыцельства» над госкрестьянами праз дапамозе сельскай абшчыны. Былі ліквідаваныя паншчыну павіннасьці госкрестьян ў Літве, Беларусі і на Правабярэжнай Украіне, спыненая на сайт госимений ў арэнду, душавой чынш заменены больш раўнамерным зямельна-прамысловым зборам.

Перакананы супернік прыгоннага права, Кісялёў лічыў, што свабоду варта ўводзіць паступова, «каб рабства зьнішчыліся само сабою і без узрушэнняў дзяржавы».

Дзяржаўныя сяляне атрымалі самакіраванне і магчымасць вырашаць свае справы ў рамках сельскай абшчыны. Аднак сяляне засталіся прымацаваныя да зямлі. Радыкальнае рэфармаванне дзяржаўнай вёскі стала магчымым толькі пасля адмены прыгоннага права. Нягледзячы на ​​паступовасць пераўтварэнняў, яны сутыкаліся на супраціў, паколькі памешчыкі асцерагаліся, што празмернае вызваленне дзяржаўных сялян дасць небяспечны прыклад ўладальніцкага сялянам.

Кісялёў намерваўся рэгламентаваць надзелы і павіннасці памешчыцкіх сялян і часткова падпарадкаваць іх Міністэрству дзяржаўных маёмасцяў, але гэта выклікала абурэнне памешчыкаў і не было рэалізавана.

Тым не менш, пры падрыхтоўцы сялянскай рэформы 1861 складальнікі заканадаўства выкарысталі вопыт рэформы Кісялёва, асабліва ў пытаннях арганізацыі сялянскага самакіравання і вызначэння прававога становішча сялян.

Вызваленне дзяржаўных сялян

24 лістапада 1866 г прыняты закон «Аб пазямельнага прыладзе дзяржаўных сялян», па якому за сельскімі таварыствамі захоўваліся зямлі, якія знаходзіліся ў іх карыстанні на правах «валодання» (прамога карыстання). Выкуп надзелаў ва ўласнасць быў рэгламентаваны законам ад 12 чэрвеня 1886. Пры ажыццяўленні гэтых рэформаў надзелы дзяржаўных сялян скараціліся на 10% у цэнтральных губернях, на 44% - у паўночных. Выкупных плацяжы ўзраслі ў параўнанні з аброчнымі падаткамі на 45%. Плацяжы павінны былі уносіцца да 1931.

Рэформа была праве-дзена толькі сярод дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Яна прадугледжвала правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнт-каў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча; спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду; ліквідацыю фальваркаў і па-ступовы перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш.

Рэформа П. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння на-дзелаў дзяржаўных сялян і змяншэння іх павіннасцей. Аднак прыгоннае права існавала па-ранейшаму і з'яўлялася свое-асаблівым небяспечным «парахавым склепам пад дзяр-жавай

27. Адмена прыгоннага права на Беларусі.

1. Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся ў тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла адсталасць краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі выяўляліся ў адсутнасці ўласнасці сялян на зямлю і ўвогуле адсутнасці іх асабістай свабоды. Паступова ў расійскага імпе-ратара Аляксандра II і сярод членаў урада выспявала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», не чакаю-чы, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага бунту. Пры гэтым прадугледжвалася захаваць права ўласнасці дваран-памешчыкаў на зямлю, а сялянам даць асабістую свабоду, але без надзялення іх зямлёй.

2. Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам II 19 лютага 1861 г. Маніфесце. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча.

Атрымаўшы асабістую свабоду, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі зямлі. Зямля, якая спрадвеку карміла се-ляніна, прызнавалася ўласнасцю памешчыкаў. Сяляне павінны былі выкупаць зямлю па ўстаноўленай урадам знач-на завышанай цане.

Пры раздзеле зямлі памешчыкі пакінулі сабе самыя леп-шыя ўчасткі, што прывяло р&йрраспалосіцы, калі памешчыц-кія і сялянскія надзелы (палоскі) зямлі чаргаваліся паміж сабой у залежнасці ад месца знаходжання ўрадлівай глебы.

Правілы выкупной аперацыі (выплаты сялянамі грошай за зямельныя надзелы) былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. 20% неабходнай сумы сяляне плацілі непасрэдна па-мешчыку, а астатнія 80% сумы памешчыкам давала дзяржа-ва. Сяляне былі абавязаны на працягу 49 гадоў выплаціць дзяржаве гэтую суму, а таксама працэнты за яе пазыку. Агуль-ныя сумы, якія сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, у 3 разы перавышалі яе рыначны кошт. Да зацвярджэння урадам выкупной здзелкі паміж селянінам і памешчыкам (г. зн. да поўнага выкупу зямлі селяніна) сяляне лічыліся часова-абавязанымі і павінны былі за карыстанне надзелам зямлі, як і раней, адпрацоўваць паншчыну або плаціць памешчыку чынш (грашовы аброк).

Сялянства Беларусі ў большасці сваёй не згадзілася з прапанаванымі яму ўмовамі надзялення землёй. 3 мэтай прадухіліць удзел нездаволеных сялян у паўстанні 1863 г. царскі ўрад вызваліў сялянства на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы ад «часоваабавязанага становішча». Акра-мя таго, на 20% зніжаліся выкупныя плацяжы. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі былі ліквідаваны феадальныя ад-носіны.

28. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст.

Разам з рэформай аб адмене прыгоннага права былi праведзены i iншыя буржуазныя рэформы: земская, судовая, гарадская, i ў галiне народная адукацыi i друку i iнш.

Самая радыкальная з iх - судовая (1864). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвешчалася незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi. Ен насiў вусны характар. З`явiлася спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Быў створаны iнстытут прысяжных засядателяў. Рэформа пакiнула валасны суд для сялян, духоўны - для духавенства, ваенны - для вайскоўцаў. На Беларусi рэформа пачалася ў 1872 г.

Земская рэформа прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем. На Беларусi ў сувязi з паўстаннем 1863 г. Земская рэформа была праведзена ў 1911 г.

Згодна з гарадской рэформай (1870, на Беларусi - 1875), аб`яўлялася ўсесаслоўнасць пры выбары ў гарадскую думу. Аднак права выбiраць i быць абраным мелi толькi тыя, хто плацiў гарадскiя падаткi: буйныя плацельшчыкi, сярэднiя i друбныя плацельшчыкi. Т.ч. новая сiстыма гарадскога самакiравання давала ўладу буйной буржуазii. Рабочыя, служачыя, iнтэлiгенцыя - асноўная маса насельнiцтва гарадоў - не мелi магчымасцi ўдзельнчаць у гарадскiм самакiраваннi як непадатковае насельнiцтва. Гарадская дума займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыi горада, арганiзацыяй гарадскога гандлю, транспарту, народная адукацыяй, аховай здароўя, санiтарнымi i супрацьпажарнымi мерамi.

Рэформа армii (1862): створаны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмiн службы да 7 гадоў (на флоце да 8). Захаваўся саслоўны прынцып камплектавання войск. I толькi ў 1874 г. уведзена ўсеагульная воiнская павiннасць (з 20 гадоў). Тэрмiн службы знiжаўся да 6 гадоў абавязкова i 9 г. у запасе, на флоце - 7 г. i 3 г. Iльготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй - 6 месяцаў, з гiмназiяй - 1,5 года, вучылiшча - 3 г., пачаткова школа - 4 г.

Рэформа школы (1864) i цэнзурная рэформа (1865): школа - усесаслоўная, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, пераемнасць розных ступеняў навучання. Гiмназii падзялiлiся на класiчныя i рэальныя. Доступ ва ўнiверсiтэты тым, хто скончыў рэальныя гiмназii, быў абмежаваны. Высокая плата за навучанне. Для жыхароў Беларусi складана было атрымаць вышэйшую адукацыю таму, што не было нiводнай вышэйшай навучальнай установы (выезд за мяжу забараняўся). Па-новаму цэнзурнаму статуту пашыралiся магчымасць друку. Адмянялася цэнзура для твораў 10 друкаваных аркушаў i для перакладаў - 20 друк. арк. На Беларусi да сярэдзiны 80-х гг. усе перыядычныя выданнi залежалi ад урадавых устаноў i праваслаўнай царквы. Такiм чынам, буржуазныя рэформы былi крокам наперад на шляху пераўтварэння феадальная манархii ў буржуазную. Абмежаваны, непаслядоўны характар рэформ на Беларусi быў абумоўлены паўстаннем К.Калiноўскага.

29 Паўстанне 1863-1864

З канца першага дзесяцiгоддзя ў Беларусi прыкметна ўзмацняецца грамадска-палiтычны рух. Ён з’яўляўся часткай таго грамадска палiтычнага руху, якi ахапіў Расію.

Формай арганізацыйнага згуртавання рэвалюцыйных сіл у Расіі ў тыя гады былі розныя тайныя таварыствы. Значнае пашырэнне яны атрымалі галоўным чынам сярод моладзі навучальных устаноў і ў Беларусі. Адным з такіх таварыстваў было «Таварыства філаматаў». Створаны ў 1817 г. па ініцыятыве групы студэнтаў Віленскага універсітэта (А.Міцкевіча, Т. Зана, Я.Чачота, Ю. Яжоўскага і інш.) гурток філаматаў ператварыўся ў даволі буйную аргаінізацыю з філіяламі ў розных раёнах Беларусі.

У Віленскім універсітэце, акрамя «Таварыства філаматаў», дзейнічалі «Таварыства прамяністых», «Саюз літаратараў», «Саюз філарэтаў» і інш., што з'яўляліся своеасаблівымі філіяламі «Таварыства філаматаў», амаль не адрозніваючыся ад яго поглядамі.

На пачатку 20-х гадоў утварылася тайная група ў Вышэйшым піярскім вучылішчы ў Полацку, якая атрымала назву «Таварыства філарэтаў». Яго заснавальнікі—выкладчыкі вучылішча, былыя студэнты Віленскага універсітэта Брадовіч і Львовіч.

Шырокі ўдзел перадавой моладзі ў падпольных гуртках спрыяў узнікненню дзекабрысцкіх арганізацый у Беларусі. Ідэі дзекабрыстаў, якія адпавядалі поглядам перадавой рэвалюцыйнай моладзі, сустрэлі тут водгук і падтрымку.Асноўным у праграме дзекабрыстаў было патрабаванне ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага права.

Паустанне К. Каліноускага. Паустанне пачалося у Польшчы у студні 1863г і у лютым ахапіла усю тэрыторыю Беларусі. Масавы удзел прыняла шляхта, якая дамагалася аднаулення РП у межах 1772г. Найбольш радыкальная частка шляхты спадзявалася дамагчыся гэтай мэты пры падтрымцы сялян. Прыхільнікау такой тактыкі дзеянняу называлі “чырвонымі”. Частка памешчыкау спадзявалася дамагчыся сваёй мэты мірным шляхам, без удзельніцтва сялян (белыя). Прымалі удзел у паустанні сяляне, якія былі незадаволены умовамі адмены прыгоннага права.

Кірауніком “чырвоных” на Беларусі быу Кастусь Каліноускі. Дваранін па паходжанні, скончый Свіслачскую гімназію, падчас вучобы у Пецярбургскім універсітэце далучыуся да рэвалюцыоннага руху. Тут ён пазнаёміуся з ідэямі рускіх рэвалюцыянерау-дэмакратау. У 1862г стау старшынёй Літоускага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) Пад кірауніцтвам Каліноускага ЛПК разгарнуу актыуную падрыхтоуку да паустання, стау цэнтрам “чырвоных” на Беларусі.

Важную ролю у арганізацыі паустання адыграла выданне першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты на беларусі “Мужыцкая прауда”. Усяго выйшла 7 нумароу газеты. Яна выдавалася на беларускай мове лацінскім шрыфтам для сялян.

Разыходжанні удзельнікау паустання у поглядах адбілася на ходже і выніках паустання. Цэнтральны нацыянальны камітэт у Варшаве, дзе пераважалі “белыя” не улічвау патрабаванні ЛПК. Польскае кірауніцтва паствіла ЛПК перад выбарам: далучыцца да польскага паустання або дзейнічаць самастойна. У выніку Каліноускі павінен быу пайсці на супрацоуніцтва з “белымі”.

З-за адсутнасці адзінага плана баявых дзеянняу, недахопу сіл і зброі, разнагалоссяу сярод курауніцтва паустаннем, восенню 1863г паустанне было практычна падаулена на Беларусі.

У канцы студзеня 1864 каліноускі бай араштаваны. Знаходзячыся у турме ён пісау лісты для народа. Ён заклікау беларускі народ змагацца за свае правы, за радзіму.

30 Культтура Беларусі 19 стст.

Утварэнне бел. нацыі. Култ. Бел ў ХІХ-пачатку ХХ ст.Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак.Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй.Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва.Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў.Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі.За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў Беларусі падвоілася.У другой палове ХІХ – пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі.Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці.Быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Беларусь.Да 60-х гг. ХІХ ст. сістэма адукацыі характарызавалася рознатыповасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большасць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы.Змены ў сістэме адукацыі Беларусі прывялі да ўстойлівага росту колькасці навучальных устаноў.Аднак, нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін Заходняй Еўропы.У галіне пачатковай адукацыі ўрадавая палітыка была накіравана на тое, каб значную частку затрат на ўтрыманне народных вучылішч перакласці на сялян.Сярэдняя адукацыя заставалася прывілеяй пануючых класаў.Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. У Беларусі ствараліся рамесныя, сельскагаспадарчыя, камерцыйныя, медыцынскія, музыкальныя, мастацкія навучальныя ўстановы.Літаратура. У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва сваіх папярэднікаў, станавіліся на шлях стварэння развітой літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне.Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча.На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала. Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас. У пачатку ХХ ст. раскрыліся творчыя здольнасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца і інш.Тэатр. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Паспяхова выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатральныя калектывы.

31 Асаблівасці сац-экан развіцця Беларусі у канцы 19 пачатку 20 стст. Рэформа Сталыпіна.

развіццё прамысловасці Беларусі у пачатку 20ст стала працягам пачатай з адменай прыгоннага права у1861г мадэрнізацыі- паступовага пераходу ад феадальнага да капіталістычнага спосабу вытворчасці. Працэс індустрыялізыцыі быу звязаны з прамысловай рэвалюцыяй, якая пачалася на беларусі яшчэ у 30-я гг 19ст., і характарызавалася узнікненнем першых фабрык, пераходам ад ручной працы к машыннай.

Значную ролю у беларусі іграла рамесная і мануфіктурная вытворчасць. Самым вялікім прапрыемствам ва усёй беларусі лічылася тытунёвая фабрыка у Гродна. Адной з найбольш перадавых у расіі па тэхнічным абсталяванні была Добрушская папяровая фабрыка.

Развіццё капіталістычнай гаспадаркі, станаулення таварна-грашовых адносін непасрэдна залежылі ад шляхоу зносін. У канцы 19ст Беларусь мела у некалькі разоу больш шлахоу, чым еурапейская частка Расіі. У значнай ступені патрэбнасцям капіталістычнага развіцця адказвала будова чыгунак. У буйныя чыгуначныя вузлы ператварыліся Мінск, Віцебск, Брэст, Баранавічы, Гомель. Дзякуючы чыгунцы значна палепшыліся сувязі беларускага рынка з агульнарасійскім і еурапейскімі рынкамі.

Развіццё прамысловасці і транспарту спрыяла росту гарадоу Беларусі.

Сталыпінская аграрная рэформа пачалася у 1906г. Першым яе этапам было разбурэнее сялянскай абшчыны, замацаванне абшчынных замельных надзелау у асабістую уласнасць сялян. Ткая магчымасць замацавання зямлі ва уласнаць давалася сялянам праз атрыманне зямлі у водрубе. Гэта значыць, што селянін мог аб’яднаць кавалкі зямлі у межах вёскі, дзе ён жыу, у адным месцы замест церазпалосіцы. Калі селянін перасяляуся на асобны зямельны надзел, які знаходзіуся за мяжамі вёскі, то гэты надзел называуся хутарам. Да стварэння такой гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне, якіх называлі кулакамі. Вырашэнне пытання малазямельных сялян Сталыпін вырашыу шляхам добраахвотнага перасялення сялян з еурапейскіх губерній за Урал, у Сібір, на Далёкі усход, дзе было шмат неапрацаванай зямлі.

Па ініцыятыве сталыпіна у 1911г на Беларусі былі уведзены земствы- выбарныя органы мясцовага самакіравання у Віцебскай, Магілёускай і Мінскай губернях.

Сталыпінская рэформа у сваёй эканамічнай часцы прывяла к росту буржуазнай уласнаці. Значная частка зямель перайшла у рукі заможных сялян-прадпрымальнікау. Разам з тым большасць сялян-беднякоу, якія выйшлі на хотара, не змаглі наладзіць гаспадарку і было вымушана прадаць сваю зямлю. Рэформа спрыяла паглыбленню спецыялізацыі сельскай гаспадаркі на малочнай жывёлагадоулі і вінакурэнні. У фермерскіх гаспадарках выкарыстоуваліся сельска-гаспадарчыя машыны.

Рэформа ускорыла раскол вёскі і стварыла слой сельскай буржуазіі з ліку заможных сялян.

32. Грамадска-палітычнае становішча Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый. Беларускі нацыянальны рух у пачатку 20 стст.

Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце. У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.

Прадвеснікам беларускага нацыянальна-культурнага руху з'явілася інтэлігенцыя, якая ў І палове XIX ст. зацікавілася бе-ларускім этнасам, пачала вывучацьяго песні, казкі, звычаі, аб-рады, запісваць і публікаваць іх.

У II палове XIX ст. назіраўся пэўны ўздым беларускага нацыянальна-культурнага руху сярод інтэлігенцыі Менска, Вільні, Віцебска. Ужо ў пачатку 60-х гадоў ставілася пытанне аб прад-стаўленні права на самавызначэнне былым "правінцыям" Рэчы Паспалітай—Літве, Беларусі і Украіне.

У канцы 90-х гадоў у Менску па ініцыятыве братоў Луцке-вічаў утварыўся гурток з мэтай вывучэння Беларусі і распра-цоўкі беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. Луцкеві-чы паступілі вучыцца ў Пецярбург і заснавалі там легальны студэнцкі "Гурток беларускай народнай асветы", які працяг-ваў пачатую ў Менску дзейнасць. Дзякуючы "Гуртку" у 1903 г. быў выдадзены зборнік вершаў Я. Лучыны "Вязанка", а ў 1904 г.—"Калядная чытанка" і "Вялікодная пісанка".

У 1903 г. на аснове нацыянальна-культурных гурткоў бе-ларускай моладзі Менска, Вільні і Пецярбурга была ўтворана "Беларукая рэвалюцыйная грамада". Стваральнікамі і кіраўн-ікамі яе былі, акрамя Луцкевічаў, Алесь Бурбіс, Алаіза Пашкевіч, Вацлаў Іваноўскі і інш.

Пачатак XX ст. з'явіўся важным этапам у працэсе ўтва-рэння беларускай нацыі. Яшчэ ў канцы XIX ст. прадстаўнікі

беларускай інтэлігенцыі тэарэтычна абгрунтавалі існаванне самастойнага этнасу і абвясцілі яго права на роўнасць з іншымі народамі, права на палітычнае самавызначэнне свайго лёсу. У пачатку XX ст. завяршылася арганізацыйнае афармленне пер-шай нацыянальнай палітычнай партыі, якая выступша з рэва-люцыйна-дэмакратычнай праграмай барацьбы за нацыяналь-ную свабоду беларускага народа. Але з прычыны існавання фактычнай забароны беларускамоўнага друку ў царскай Расіі, працэс складвання нацыянальнай літаратурнай мовы яшчэ не завяршыўся.

Уздыму нацыянальнага руху ў Беларусі садзейнічала рэ-валюцыя 1905—1907 гг. Арганізатарам, ідэйным і палітыч-ным кіраўніком барацьбы з'яўлялася Беларуская сацыялі-стычная грамада. Бліжэйшай сваёй задачай БСГ абвясціла звяржэнне самадзяржаўя, утварэнне Расійскай федэратыў-най дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызна-чэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцей. Легальным органам БСГ стала штотыднёвая газета "Наша доля", якая пачала выдавецтва ў 1906 г. у Вільні. Неафіцый-нымі яе рэдактарамі былі Луцкевічы, Цётка, Умястоўскі. Пас-ля закрыцця "Нашай долі" стала выдавацца ў Вільні што-тыднёвая легальная газета "Наша ніва" (1906 г., лістапад). Аноўным аб'ектам БСГ заставалася вёска. Уплыў БСГ у ра-бочым руху гарадоў, за выключэннем Менска і Вільні, амаль не адчуваўся з-за нязначнай колькасці беларускіх рабочых і іх нізкай нацыянальнай свядомасці.

Важную ролю ў развіцці беларускага нацыянальна-куль-турнага руху і ў пашырэнні нацыянальнай асветы адыграла дзейнасць кнігавыдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца". Суполка арганізавала некалькі выданняў. Так, у 1907 г. выйшлі з друку "Дудка беларуская" Ф. Багушэвіча і ў перак-ладзе В. Дуніна-Марцінкевіча "Пан Тадэуш" А. Міцкевіча. Так быў пакладзены пачатак сістэматычнаму выданню беларуска-моўных кніг. Суполка арганізавала рэкламу і продаж сваіх і іншых выданняў на беларускай мове, а таксама рускіх і польскіх кніг пра Беларусь.

Атакі ў перыяд рэакцыі супраць беларускага нацыяналь-нага руху з адкрытым адмаўленнем існавання беларускай на-цыі аказаліся беспаспяховымі. Але ў такіх умовах беларускі адраджэнцкі рух быў вымушаны ў асноўным абараняцца ад націску рэакцыйных сіл, якія па сваёй магутнасці непараўналь-на пераўзыходзілі яго. Расла папулярнасць "Нашай нівы". Па-шырыўся беларускі кнігадрук. У 1908—1914 гг. выйшлі ў свет 77 беларускіх кніг. Публікаваліся творы В. Дуніна-Марцінкев-іча, Ф. Багушэвіча, Цёткі, Я. Купалы. Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага і інш. Другое месца па колькасці выданняў займа-ла навукова-папулярная літаратура. Значныя поспехі назірал-іся і ў развіцці беларускага нацыянальнага мастацтва.

Характэрнай асаблівасцю беларускага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст. з'яўлялася тое, што ён развіваўся пад кіраўніцтвам адной партыі—БСГ, а затым на працягу доўгага часу—адной газеты "Наша ніва". Беларускі нацыянальны рух

быу сялянскім, народніцкім па характары. Намбольш актыунан яго сілай была сялянская і дробна-шляхецкая па паходжанні інтэлегенцыя.

33 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.

34 Беларусь ва умовах І-й сусветнай вайны (1914-люты1917 г.). Беларускі нацыянальны рух.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў БеларусіНа захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

35 ) Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі. З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Размежаванне палітычных сіл. Першы усебеларускі з’езд.24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты.25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета.1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў.2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні савецкай улады ў Мінску. Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл.Значна пазней перамагла савецкая ўлада ў МагілёвеНа працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі.Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам.Першым крокам на шляху зацвярджэння савецкай улады было ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем.Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы рабочага кантролю.Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі.У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня.Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа.

36. Першы Усебеларуски з’езд. Абвяшчэнне БНР

Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху распачалі падрыхтоўку да склікання Усебеларускагаз'езда, які адбыўся ў снежні 1917 г. у Мінску. Яго ўдзельнікі не прыйшлі да адной думкі. Адна частка дэлегатаў дабівалася абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а другая частка прапанавала аўтаномію ў складзе Савецкай Расіі. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатпаў. Аднак падобны орган, які ўзнік у выніку кастрычніцкіх падзей 1917 г., ужо існаваў у Беларусі — гэта Аблвыкамзах. Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з'езда фактычна выказаліся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму па рашэнні бальшавіцкага кіраўніцтва з'езд пры дапамозе вайсковай сілы быў распушчаны.

Удзельнікі Усебеларускага з'езда не прыпынілі распачатай працы і ўтварылі Выканаўчы камітэт (Выканком) з'езда. Выканком ва ўмовах нямецкага наступления, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск, абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай. Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы. Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні. 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі. Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі. Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны крызіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты. Крызіс прывёў да расколу БСГ. Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў. Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці. Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.

Дзеячы БНР (Луцкевічы, ВацлаўЛастоўскі, Аркадзь Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупацыі. Па ўмовах Брэсцкага міру, падпісанагаЗ сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва, нягледзячы на прывітальную тэлеграму часткі дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі.

Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918 г. на VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі Расийскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) — РКП(б), якая праходзіла ў Смаленску. Яна 30 снежня 1918 г. абвясціла сябе I з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі — КП(б)Б. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне з'езда пра абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Старшынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў Зміцер Жылуновіч (ЦішкаГартны).

2—3 лютага 1919 г. на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Таксама было прынята рашэнне пра аб'яднанне Беларусі і Літвы ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (ЛітБелССР). Яна была ўтворана як буферная дзяржава, тэрыторыя якой выкарыстоўвалася для адмежавання Савецкай Расіі ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю.

ЛітБелССРпраіснавала да жніўня 1919 г.,калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі ў час польска-савецкай вайны 1919—1920 гг. Пасля вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі 31 ліпеня 1920 г. была прынята Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі

37. Стварэнне беларускай савецкай дзяржайнасці.роля і месца БССР у складзе СССР

і. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці было звязана першапачаткова з абвяшчэннем на нацыянальна -дэмакра-тычнай аснове Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), а затым з утварэннем на савецкай аснове Сацыялістычнай Са-вецкай Рэспублікі Беларусь.

Пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі ўскладнялася тым, што вышэйшы орган савецкай улады ў Беларусі — Абласны вы-канаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэ-путатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) адмоўна ставіўся да яго вырашэння. Яго кіраўніцтва (А. Мяснікоў і інш.) не лічыла беларусаў самастойнай нацыяй.

Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху распачалі падрыхтоўку да склікання Усебеларускагаз'езда, які адбыўся ў снежні 1917 г. у Мінску. Яго ўдзел ьнікі не прыйшлі да адной думкі. Адна частка дэлегатаў дабівалася абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, а другая частка прапанавалааў -таномію ў складзе Савецкай Расіі. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні органа краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатпаў. Аднак па-добны орган, які ўзнік у выніку кастрычніцкіх падзей 1917 г., ужо існаваў у Беларусі — гэта Аблвыкамзах. Стварыўшы свой орган краёвай улады, удзельнікі з'езда фактычна выказал іся супраць улады Аблвыкамзаха. Таму па рашэнні бальшавіц -кага кіраўніцтва з'езд пры дапамозе вайсковай сілы быў рас-пушчаны.

Удзельнікі Усебеларускага з'езда не прыпынілі распача-тай працы і ўтварылі Выканаўчы камітэт (Выканком) з'езда. Выканком ва ўмовах нямецкага наступления, калі кіраўнікі Аблвыкамзаха пакінулі Мінск, абвясціў сябе часо-вай уладай на тэрыторыі Беларусі. 9 сакавіка Выканком аб-вясціў Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Ён быў пе-ратвораны ў Раду БНР, якая 25 сакавіка 1918 г. абвясціла незалежнасць БНР.

Дзеячы БНР (Jean i Антон Луцкевічы, ВацлаўЛастоўскі, Аркадзь Смоліч і інш.) апынуліся ў цяжкім становішчы, бо абвяшчэнне БНР адбылося ўжо ва ўмовах нямецкай акупа-цыі. Паўмовах Брэсцкагаміру, падпісанагаЗ сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, частка Беларусі была занята германскімі войскамі. Нямецкае кіраўніцтва, ня-гледзячы на прывітальную тэлеграму часткі дзеячаў БНР, не прызнала гэтай рэспублікі.

2. Пытанне аб стварэнні беларускай дзяржавы на савецкай аснове вырашалася ў канцы 1918 г. на VI Паўночна-За-ходняй абласной канферэнцыі Расгйскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) — РКП(б), якая праходзіла ў Смален-ску. Яна 30 снежня 1918 г. абвясціла сябе Iз'ездам Камуніс-тычнайпартыі (бальшавікоў) Беларусі — КП(б)Б. 1 студзеня 1919 г. было абнародавана рашэнне з'езда пра абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Стар-шынёй Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі стаў Зміцер Жылуновіч (ЦішкаГартны).

2—3 лютага 1919 г. на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Таксама было прынята рашэнне пра аб'яднанне Беларусі і Літвы ў Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (ЛітБелССР). Яна была ўтворана як буферная дзяржава, тэ-рыторыя якой выкарыстоўвалася для адмежавання Савецкай Расіі ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю

ЛітБелССРпраіснаваладажніўня 1919 г.,каліяетэрыто-рыя была захоплена польскімі войскамі ў час польска-савецкай вайны 1919—1920 гг. Пасля вызвалення войскамі Чырво-най Арміі тэрыторыі Беларусі 31 ліпеня 1920 г. была прыня-та Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне са-вецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.

38.Савецка-польская вайна 1919-1920 гг.

У перыяд адраджэння Польскай дзяржавы (1918-19) была створана Войска Польскае. Кіраўніцтва Польшчы на чале з Юзафам Пілсудскім не жадала абмяжоўвацца этнічнымі польскімі тэрыторыямі, імкнулася далучыць беларускія, літоўскія, украінскія землі да сваёй дзяржавы. У снежні 1918 дэкрэтамі польскага ўрада да Польшчы былі далучаны Бельскі павет Гродзенскай і Аўгустоўскі павет Сувалкаўскай губерняў.

У першай палове лютага 1919 Польшча распачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік. Пачынаючы з 14 лютага 1919 паўночная група польскіх войскаў пад камандаваннем генерала Вацлава Івашкевіча заняла большую частку Гродзенскай губерні, павяла наступленне ў напрамку Вільні і ЛідаМаладзечна, паўднёвая — на БаранавічыМінск і КобрынПінск, разгортваліся ваенныя дзеянні і на тэрыторыі Украіны. 22.4.1919 была занята Вільня. Польскія войскі паступова прасоўваліся на тэрыторыю Беларусі. У сакавіку-красавіку 1919 яны занялі Брэст, Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчучын, Пінск, Баранавічы.

Урад РСФСР заявіў пратэст ураду Польшчы, ЦВК Расіі прыняў 1.6.1919 пастанову аб аб'яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік. Аднак спыніць наступленне польскіх войск не здолеў. 1.7.1919 апошнія разгарнулі паспяховае наступленне, а 8 жніўня занялі Мінск. У сярэдзіне жніўня яны кантралявалі практычна ўсю тэрыторыю Літоўска-Беларускай ССР, а таксама шэраг раёнаў Украіны. У Беларусі лінія фронту праходзіла па р. Бярэзіна, на Украіне — па р. Славечна — г. Наваград-Валынскі — г. Магілёў-Падольскі.

Увосень 1919 Ю. Пілсудскі спыніў наступленне, каб паспрыяць Чырвонай Арміі разграміць армію генерала Антона Дзянікіна, які пагражаў Маскве – Дзянікін адмовіўся прызнаць незалежнасць Польшчы, выступаючы з лозунгам "адзінай і непадзельнай Расіі". У гэты час 1919 праходзілі польска-савецкія мірныя перагаворы ў Белавежы, а затым у Мікашэвічах. Аднак яны аказаліся безвыніковымі. Польскі ўрад адхіліў мірныя прапановы савецкага боку, які згаджаўся на тэрытарыяльныя саступкі.

У сакавіку 1920 польскія войскі правялі лакальнае наступленне, захапілі Мазыр, Калінкавічы, Оўруч, перарэзалі чыгунку паміж Заходнім і Паўдрёва-Заходнім франтамі Чырвонай Арміі; у красавіку 1920 пры падтрымцы палкоў Пятлюры захапілі Корасцень, Жытомір, Казацін, 6 мая — Кіеў.

12.5.1920 ў Савецкай Расіі абвешчана ваеннае становішча, на польскі фронт накіравана больш за 24 тыс. камуністаў. 28.4.1920 Палітбюро ЦК РКП(б) ухваліла план наступлення. Галоўны ўдар наносіў Заходні фронт праз Беларусь на Варшаву; часці Паўднёва-Заходняга фронту пасля вызвалення Кіева павінны былі наступаць праз Роўна на Брэст. На ўмацаванне франтоў накіраваны стралковыя і кавалерыйсікя дывізі.

Неўзабаве Заходні фронт пачаў наступаць. 16-я армія фарсіравала Бярэзіну паміж прытокамі Бобр і Клява і рушыла ў напрамку Мінска. Польскае камандаванне падцягнула рэзервы з літоўскай граніцы і контрударам прымусіла савецкія войскі адысці на зыходныя рубяжы.Наступленне польскіх войск на Украіне было затрымана. Паўднёва-Заходні фронт, падмацаваны 1-й Коннай арміяй, нанёс паражэнне 3-й і 6-й польскім арміямі 12.6.1920 заняў Кіеў.4.7.1920 ударная група Заходняга фронту разбіла польскія войскі каля Полацка і рушыла да Вільні і Маладзечна, 16-я армія фарсіравала Бярэзіну і 11.7.1920 заняла Мінск. Мазырская группа наступала ўздоўж чыгункі Мазыр — Брэст. 14 ліпеня войскі Заходняга фронту захапілі Вільню, 19 ліпеня фарсіравалі Нёман і Шчару і выйшлі на тэрыторыю Польшчы. На Украіне Чырвоная Армія разбіла польскія войскі пад Роўнам, 11 ліпеня заняла Сарны, Роўна, Камянец-Падольск.У канцы ліпеня ў Беластоку створаны Польскі часовы рэвалюцыйны камітэт (Польрэўком), у склад якога ўвайшлі Ю. Мархлеўскі (старшыня), Ф. Дзяржынскі, Ф. Кон, Э. Прухняк, І. Уншліхт. 30.7.1920 Польрэўком выдаў маніфест, у якім падкрэслівалася, што Чырвоная Армія прыйшла на тэрыторыю Польшчы не дзеля таго, каб заняволіць яе, а для дапамогі польскаму народу ў яго барацьбе за сацыяльнае вызваленне. У савецкім тыле фарміравалася 1-я Польская Чырвоная Армія.Да канца ліпеня 1920 савецкія войскі падышлі да Варшавы і Львова. Пачалося наступленне на Варшаву.Аднак у ходзе Варшаўскай аперацыі ў канцы ліпеня — першай палове жніўня 1920 Чырвоная Армія пацярпела разгромнае паражэнне. З 17.8. польскія войскі перайшлі ў татальнае наступленне, заходзілі ў тыл злучэнням Захдняга фронту. 4-я армія, 3-і конны корпус, 2 дывізіі 15-й арміі вымушаны былі адступіць на тэрыторыю Усходняй Прусіі, дзе былі інтэрніраваныя. Да 25.8. войскі Заходняга фронту адышлі на лінію Ліпск — Свіслач — на усход ад Брэста.Гэта паражэнне Чырвонай Арміі, якое ў польскай літаратуры атрымала назву "Цуд на Вісле", было абумоўлена шэрагам прычын. Перш за ўсё, была пераацэнена гатоўнасць рабочых і сялян Польшчы падтрымаць наступленне Чырвонай Арміі. Кіраўніцтва Савецкай Расіі і Камуністычнай партыі разлічвала, што паход савецкіх войск у Польшчу будзе садзейнічаць разгортванню сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, але гэтага не адбылося. Абмежаваныя матэрыяльныя рэсурсы савецкай краіны не далі магчымасці забяспечыць усім неабходным войскі фронту. У выніку перавага ў колькасці войск, узбраення і матэрыяльнага забеспячэння была на польскім баку. Акрамя таго, савецкае камандаванне зрабіла памылкі стратэгічнага і тактычнага характару.Польскія войскі выкарысталі ініцыятыву і ў верасні-кастрычніку 1920 прасунуліся на ўсход, захапіўшы Мінск. Крыху пазней яны зноў адступілі. 12.10.1920 ў Рызе падпісаны дагавор аб перамір'і і ўмовах міру, а 18.3.1921 Рыжскі мірны дагавор, які вызначыў новую ўсходнюю мяжу Польшчы.

39. Брэсцкая і Рыжская дамовы у гістарычным лёсе беларускага народа

Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі была падзелена на чатыры ваяводствы: Палескае, Вiленскае, Наваградскае i Беластоцкае. Таксама неабходна падкрэслiць, што 85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і толькі 15% - у горадзе. У адпаведнасцi з дагаворам урад Польшчы павiнен быу даць беларускаму насельнiцтву усе правы, аднак гэтыя абавязацельствы не выконвалiся. Заходняя Беларусь з'яулялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнау Польшчы, рынкам збыту i крынiцай таннай сыравiны i працоунай сiлы. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” у становішчы аграрна - сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы.

Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны вастанаулiвалася вельмi марудна. Большасць прадпрыемствау - невялiкiя фабрыкi i заводы - займалiся пераапрацоукай прадуктау сельскай гаспадаркi i некаторых вiдау мясцовай сыравiны. Беларускiя рабочыя апынулiся у вельмi цяжкiм становiшчы. Працавалi яны па 12-14 гадзiн у суткi, а атрымоувалi у 1,5, а то i у 2 разы менш, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых.

У вынiку пастаяннага скарачэння прамысловай вытворчасцi, закрыцця фабрык i заводау у Заходняй Беларусi панiжауся жыццёвы узровень рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе.

Польскiя улады вялi сапраудную эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi. Так, за 1921-1936 гг. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400 тыс.га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча.

Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. На долю бедных i сярэднiх гаспадарак, якiя складалi каля 94,2% ад агульнай колькасцi, прыходзiлася толькi 38,8% зямлi, астатнiя - 61,2% - знаходзiлiся у руках памешчыкау i кулакоу, якiя складалi 5,6% ад агульнай колькасцi гаспадарак.

У пачатку 20-х гадоу польскiя улады правялi зямельную рэформу, якая уключала у сябе:

- Парцэляцыю. Гэта продаж дробнымі ўчасткамі(парцэлямі) часткi памешчацкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў - асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска - савецкай вайны 1919-1920 гг. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху.

- Камасацыя. Гэта аб'яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага, з адначасовым высяленнем на хутар.

- Скасаванне сервітутаў. (Саумесных зямель памешчыкау i сялян).

Польскае кiраунiцтва актыуна насаждала на беларускiх землях ваенных каланiстау - асаднiкау, большасць якiх састаулялi польскiя афiцэры. Яны атрымоувалi бясплатна цi за невялiкую плату зямельныя надзелы. Памешчыкi i асаднiкi вельмi жорстка экспуатавалi беларускае сялянства, якое масава бяднела. Шмат збяднелага сялянства у пошуках лепшай долi вымушана было ехаць у iншыя краiны - асабліва ў Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.

Але цяжкасцi для беларускага насельнiцтва заключалiся не толькi у эканамічным і сацыяльным становішчы. Не менш цяжкiм быу i нацыянальны прыгнёт беларускага народа. Польскія ўлады ў 20-30-х гадах праводзілі ў Заходняй Беларусі палітыку паланізацыі карэннага насельніцтва, каб зрабіць край этнічна польскім і такім чынам назаўсёды замацаваць сваё панаванне на нашых землях.Пануючыя класы Польшчы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Ужо з першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы. У 1925 г. засталося ўсяго 4 беларускія школы. Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія. У 1938-39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы.

Асаблiва жорсткiмi былi меры польскiх улад па знiшчэнню беларускай мовы. Тых, хто чытау i пiсау на беларускай мове, лiчылi неадукаванымi i пазбаулялi выбарчых правоу. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Беларус, калi не згаджауся стаць палякам, быу пастаулен у вельмi цяжкае становiшча. Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі.

Культурнае жыццё беларускага народа таксама абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі у турму

Насельнiцтва Западнай Беларусi амаль не атрымоувала медыцынскай дапамогi. Нiзкi жыццёвы узровень насельнiцтва i адсутнасць медыцынскай дапамогi выклiкалi высокую смяротнасць сярод насельнiцтва нашай краiны.

Асноўнымі сіламі вызваленчай барацьбы супраць польскага прыгнёту былі палітычна актыўная частка рабочага класа, працоўнага сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя. У барацьбе за нацыянальныя правы ўдзельнічалі і нацыянальна свядомыя прадстаўнікі дробнай буржуазіі. У ходзе барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльнапалітычныя лагеры:- Буржуазнапамешчыцкі.- Дробнабуржуазны, дэмакратычны.- Пралетарскiх i рэвалюцыйных сiл.

Пануючае эканамічнае і палітычнае становішча ў Заходняй Беларусі, як і ва ўсёй Польшчы, займала польская буржуазія і памешчыкі. Апошнія адрозніваліся тут асаблівай рэакцыйнасцю. Эканамічна параўнальна моцнай была яўрэйская буржуазія. Але ў палітычных адносінах яна не мела значнай вагі. Беларуская нацыянальная буржуазія, у асноўным дробная гарадская і заможнае сялянства, была нешматлікай і палітычна слабай, залежнай ад польскай i яурэйскай буржуазii.

40. Становішча Зап.Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы: асаблівасці нацыянальнай, эканамічная і рэлігійнай палітыкі ІІ РП

Заходнебеларускія землі апынуліся ў складзе Польшчы паводле Рыжскагамірнага дагавора. У 1921 г. яны атрымалі назву «крэсы ўсходнія» (усходнія ўскраіны). У ад-паведнасці з дагаворам урад Польшчы абавязваўся забяспе-чыць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву права на сва-боднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Да 1939 г. амаль усе беларускія школы былі ператвораны ў польскія, спынялася выданне беларускіх газет і часопісаў, за-баранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных уста-новах і органах мясцовага самакіравання.

У гаспадарчых адносінах Заходняя Беларусь стала аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 ра-зоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Знішчаліся прыродныя багацці, у пры-ватнасці, у Белавежскай пушчы.

Пераважная колькасць насельніцтва была занята ў сель-скай гаспадарцы. Памешчыкі, якіх было менш за 1% ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай зямлі. Польскі ўрад пачаў засяленне беларускіх зямель асаднікамі — былымі польскімі афіцэрамі. Іх зямельныя ўладанні павялічваліся за кошт зямель беларускіх сялян.

2. На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся нацыя-нальна-вызваленчы рух, у якім аформіліся два напрамкі. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуніс-тычная партия Заходняй Беларусі (КПЗБ); Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі ( К С М 3 Б ); Беларуская рэва-люцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху з мэтай змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Арганізатарамі рэ-валюцыйнага руху былі/. Лагіновіч, В. Харужая, А. Славінскі іінш.

Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпута-ты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм (парламент), пры-хільнікі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), якія стая-лі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі — Таварыства беларускай школы (ТБШ).

Пад уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя —Беларуская сялянска-ра-бочая грамада (БСРГ), якая аб'ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамадскі дзеяч Браніслаў Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавы-значэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэ-мы асадніцтва.

Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчагаруху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагер, куды змяшчалі нязгодных з польскім рэжымам. У 1927 г. польскімі ўладамі была разгромлена БСРГ. У гэтым жа годзе паліцыя расстраляла дэ-манстрацыю сяляну мястэчку Косова (Палескае ваяводства). Усюды дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі. На смяротнае пакаранне быў асуджаны камсамолец Сяргей Прытыцкі. Пад націскам грамадскасці гэты прысуд быў заменены пажыццё-вым зняволеннем.

Больш зачатыры месяцы баставалі ў 1932—1933 гг. рабо-чыя і сяляне, што працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г. выбухнула паўстанне нарачанскіхрыбакоў, якім была заба-ронена свабодная лоўля рыбы, што пазбавіла іх сем'і адзінай крыніцы існавання.

У такіх умовах КПЗБ, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікала працоўных адмовіцца ад курсу на змену палітыч-най улады шляхам узброенага паўстання. У 1935 г. КПЗБ распрацавала курс на супрацоўніцтва з беларускім нацыя-нальна-дэмакратычным напрамкам і стварэнне адзінага дэ-макратычнага фронту ва ўмовах узрастання фашысцкай па-грозы.

3. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР адбы-валася ў складаных знешнепалітычных умовах. Гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. напала на Польшчу, чым развязала Другую сусветную войну. Германскія войскі захапілі амаль усю тэрыторыю Польшчы і падступілі да меж Заход-няй Беларусі.

У гэтых умовах з мэтай абароны інтарэсаў беларускага насельніцтва 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу. Да 25 верасня савецкія войскі поў-насцю занялі Заходнюю Беларусь. Яе жыхары віталі чырво-наармейцаў як сваіх вызваліцеляў.

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход, які прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Бела-русі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР. У ліста-падзе 1939 г. гэтая просьба была задаволена.

У выніку ўз'яднання з Заходняй Беларуссю значна павя-лічылася тэрыторыя БССР, а яе насельніцтва вырасла пры-кладна ў два разы і да канца 1940 г. склала больш за 10 млн чалавек. У кастрычніку 1940 г. па ініцыятыве Сталіна было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.

Уз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР пакончы-ла з несправядлівым падзелам яе на дзве часткі, садзейнічала ўсталяванню адзінства і ўзмацненню Беларусі.

41. НЭП, яе сутнасць, асаблівасці здзяснення на Беларусі

Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць i вынiкi.

Час пераходу ад вайны да мiрнага будаўнiцтва паставiў шмат цяжкiх праблем. Разбурэннi, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасцi, харчразверстка выклiкалi незадаволенасць народа, асаблiва сялянства. Цяжкае эканамiчнае становiшча прывяло да забастовак рабочых, прымусовая канфiскацыя збожжа - да супрацiўлення ўладам сялян. Кульмiнацыяй гэтай незадаволенасцi стала ўзброенае выступленне ў лютым-сакавiку 1921 г. маракоў Кранштата.

Прычынай цяжкага эканамiчнага i палiтычнага крызiсу на рубяжы 1920-1921 гг. было разбалансаванне палiтычных i эканамiчных iнтарэсаў, захаванне ранейшых ваенна-камунiстычных метадаў кiравання пры новых палiтычных i эканамiчных абставiнах. Перагляд метадаў кiравання стаў неабходным. I адказам на гэтыя пытаннi з`явiлася НЭП.

Сутнасць НЭПа зводзiлася да максiмальнага надвiгу вытворчых сiл i паляпшэння становiшча рабочых i сялян дзеля захавання савецкай улады.

Галоўнай мэтай НЭПа стала замена харчразверсткi харчпадаткам. Падатак быў меншы i ўстанаўлiваўся да пачатку палявых работ. Трэба было здаваць хлеба амаль у два разы менш, чым па харчразвертцы. З 1 студзеня 1924 года браўся толькi чырвонцамi ў памеры 5% прыбытку з гаспадаркi. Падатак дэференцыраваўся з улiкам наяўнасцi жывелы, урадлiвасцi зямлi. Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду i выкарыстовываць наемную працу пры ўмове, што члены сямьi наймальнiка таксама працуюць. Тэрмiн арэнды абмяхоўваўся, заахвочвалася развiцце кааперацыi. Усе гэта стварыла матэрыяльную зацiкаўленасць. Лiшкi, пасля выплаты падаткаў, селянiн мог свабодна адменiваць i прадаваць на рынку.

У галiне фiнансаў вялiкае значэнне давалася стабiлiзацыi рубля, якi амаль абясцэнiўся. Была праведзена грашовая рэформа. Адбылiся дзве дэнамiнацыi грашовых знакаў. У 1922 годзе выпушчаны новыя дзяржаўныя знакi, т.зв. саўзнакi. Адзiн рубель адпавядаў 10-цi тысячам дарэформенных.

Другая ў 1923 г.: адзiн рубель узору 1923 г. раўняўся 1 млн. дарэформенных рублеў, або 100 рублям узору 1992 г. У 1922 былi выпушчаны грашовыя знакi - чырвонцы, якiя абменьвалiся на золата (адзiн чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным залатым, або 7.74 г чыстага золата). Т.ч. у краiне ўтварылiсы дзве грашовыя сiстэмы: абясцэненыя саўзнакi выпуску 1922-1923 i цверды чырвонец, якi абменiваўся на золата.

У лютым 1924 г. грашовая рэформа завяршылася. Былi выпушчаны новыя казначэйскiя бiлеты 1, 3, 5 рублеў, забяспечаныя золатам, разменныя сярэбраныя i медныя манеты. Быў праведзены абавязковы абмен старых грошаў - 50 тыс. саўзнакаў вып. 1923 г., або 50 млрд. рублеў, якiя хадзiлi да дэнамiнацыi 1923 г.

У прамысловасцi: здавалiся ў арэнду нерэнтабельныя прадпрыемствы прыватным асобам, нават iншаземным фiрмам у форме канцэсiй.

Глаўкi былi лiквiдаваны, замест iх - трэсты. Прадпрыемствы атрымлiвалi поўны гаспадарцчы разлiк i фiнансавую прыналежнасць. Сталi стварацца сiндыкаты - аб`яднаннi трэстаў на пачатках кааперацыi. Сiндыкаты займалiся збытаў, забеспяяэннем, крэдытаваннем, знешнегандлевымi аперацыямi.

Узнаўлялася грашовая аплата працы, ажыццяўляўся пераход да новай тарыфнай палiтыкi. Былi лiквiдаваны абавязковыя працоўныя павiннасцi i некаторыя абмежаваннi на перамену месца работы. Т.ч. арганiзацыя працы будавалася на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання. У вынiку тэмпы развiцця прамысловасцi былi намнога вышэйшымi, чым у РСФСР.

У 1922 годзе ў Беларусi ужо дзейнiчала 277 прамысловых прадпрыемстваў, у тым лiку 17 аб`ектаў металаапрацоўчай, 33 - дрэваапрацоўчай, 87 - харчовай прамысловасцi. Дробныя прадпрыемствы былi здадзены ў арэнду.

Перанаселенасць вескi, нiзкая землезабяспечанасць сялянская гаспадаркi, беспрацоўе ў мястычках i гарадах спрыялi развiццю саматужнага насельнiцтва, дробнай прамысловасцi i гандлю. А дзяржава падтрымлiвала прыватнiка. У вынiку ў Рэспублiцы паявiлася мноства швейных, слясарных, дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякярняў, лавак i iнш.

Правядзенне ў жэцце НЭПа дазволiла ў кароткi тэрмiн аднавiць прамысловасць, стабiлiзаваць эканомiку, узняць матэрыяльнае становiшча насельнiцтва.

42. Палітыка беларусізацыі і яе згортванне

Разглядаючы перадумовы палiтыкi беларусiзацыi, неабходна мець на ўвазе асаблiвасцi нацыянальных адносiн на Беларусi на пачатку 20-х гадоў.

Па-першае, iшоў працэс тэрытарэяльнага самавызначэння беларускага народа, беларускай нацыi. (У 1924 г. адбылося вяртанне, перадача БССР 16 паветаў i ў 1926 г. -- 2-х паветаў).

Па-дургое, паводле перапiсу 1926 г. беларусы складалi 80,6 %, яўрэi - 8,2 %, рускiя - 7,7 %, палякi - 2 %, украiнцы - 0,7 %, латышы - 0,3 %, лiтоўцы, немцы i татары - па 0,1 % (шматнацыянальныя меншасцi складалi амаль пятую частку насельнiцтва).

Па-трэцяе, палiтыка беларускага адраджэння ва ўмовах савецкай улады пачала ўжыццяўляцца раней афiцыйна абвешчанай беларусiзацыi перш за ўсе намаганнямi дзеячаў нацыянальна-дэмакратычнага руху.

Намаганнямi вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння закладвалiся асновы нацыянальнай палiтыкi, якая пазней была аформлена як дзяржаўная палiтыка беларусiзацыi.

З сярэдзiны 1923 г. да сярэдзiны 1924 г. працыс беларусiзацыi прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палiтычная i iдэалагiчная падрыхтоўка.

Лета 1924 г. i прыкладна да 1928 г. - час актыўнай практычнай рэалiзацыi вызначаных напрамкаў дзейнасцi ў палiтыкi беларусiзацыi.

1) Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926-1929 гг. пасля таго, як адбылося вяртанне БССР значнай часткi этнiцна беларускiх зямель. У складзе БССР губернi, паветы, вобласцi былi лiквiдаваны i замест iх утвораны акругi, раены i сельсаветы. У аснову новаўтварэнняў пакладзены нацыянальны прынцып.

2) Адным за напрамкаў нацыянальнай палiтыкi з`яўлялася беларусiзацыя дзяржаўных устаноў, грамадскiх арганiзацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнiкамi беларускай мовы i перавод на яе справаводства.

3) У ходзе бларусiзацыi вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кiруючыя пасады прадстаўнiкоў карэннага (не толькi беларускага) насельнiцтва.

4) Палiтыка беларусiзацыi закранула i войска. У 1923-1925 гг. праводзiлася ваенная рэформа.

5) Важны напрамак беларусiзацыi - нацыянальна-культурнае будаўнiцтва. Значныя змены адбылiся ў агульнаадукацыйнай школе: калi ў 1921 г. беларускiя школы складалi 21,5 % ад агульнага лiку школ на беларусi, то ў 1931 г. - 83,5 %.

У 1930 г. 76,6 % студэнтаў вышэйшай школы рэспублiкi былi беларусамi, выкладанне больш за 80 % вучэбных дысцыплiн вялося на беларускай мове.

6) У беларускай акадэмii навук працавалi нацыянальныя сектары - яўрэйскi, польскi, латышскi, а таксама камiсiя па вывучэннi Заходняй Беларусi, сектар масавай работы i краязнаўства. Сярод навуковых супрацоўнiкаў акадэмii ў пачатку 30-х гадоў колькасць беларусаў складала 45 %.

7) У 1924 г. заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусi.

8) Значных поспехаў у гады правядзення палiтыкi беларусiзацыi дасягнулi беларуская лiтаратура, нацыянальны беларускi тэатр, музыка, жывапiс.

43 Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Таталітарызм Палітычныя рэпрэсіі 1930-х г

Пасля правалу «сусветнай рэвалюцыі» ў кіраўніцтве краіны пашыраецца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне.

Існавала дзве праграмы сацыялістычнага будаўніцтва, розніца паміж імі знаходзілася ў пытанні аб суадносінах долі назапашання і спажывання.

Праграма М.І. Бухарына і спецыялістаў Дзяржплана (прыхільнікамі якой з’улялiся А.І. Рыкаў, М.П. Томскі і інш.) «аптымальнага спалучэння» ставiла перад сабой мэты:

– павышэнне жыццёвага ўзроўню і культуры рабочых і сялянскіх мас;

– рост дзяржаўнай прамысловасці ў народнай гаспадарцы наогул;

– больш высокія, чым у капіталістычных краінах, тэмпы развіцця гаспадаркі;

– павышэнне ўдзельнай вагі сацыялістычнага гаспадарчага сектара;

– аптымальнае спалучэнне ў развіцці цяжкай і лёгкай прамысловасці;

– аптымальнае спалучэнне ў адносінах прамысловасці і сялянскай гаспадаркі.

Асноунымi мерапрыемствамi, якiя прадугледжвала праграма М.І. Бухарына былi:

Захаванне асабістай ўласнай сельскай гаспадаркі

Недапушчэнне павышэння прамысловых ці рэзкага зніжэння сельскагаспадарчых цэн.

Недапушчэнне значнага павышэння падатковага абкладання сялянства.

Павышэнне пакупной здольнасці чырвонца.

Прыцягненне дробных зберажэнняў для індустрыялізацыі.

Сувязь эмісіі грошай з ростам тавараабароту.

Распрацоўка пяцігадовага плана як дакладнага прагноза асноўных тэндэнцый у развіцці эканомікі з папраўкамі пад уплывам міжнародных і ўнутраных умоў.

Гэта была праграма развіцця рэгулюемага рынку з выкарыстаннем таварна-грашовых адносін і пераадольваннем дыспрапорцый эканамічнымі метадамі. Прадугледжвала існаванне агульнадэмакратычных нормаў, магчымасць з'яўлення новых палітычных аб'яднанняў.

Праграма «вялікага скачка» І. Сталіна

Праграма «вялікага скачка» І. Сталіна (прыхільнікі: В. Куйбышаў, В. Молатаў, А. Андрэеў, Л. Кагановіч, С.Кіраў, А.Мікаян, Г. Арджанікідзе і інш.) ставiла прерад сабой мэты:

– індустрыялізацыi народнай гаспадаркі;

– кааперыраванне сялянства і сярэдніх слаёў горада;

– пад’ём дабрабыту і культуры мас;

– пабудова сацыялізму.

Метады:

Адмаўленне адначасовага і раўнамернага развіцця ўсіх галін гаспадаркі.

Выкарыстоўванне энтузіязму рабочага класа які павінен быў абвергнуць аб'ектыўныя эканамічныя законы.

Умацаванне партыйна-дзяржаўнай сістэмы, усталяванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіраўніцтва гаспадаркі.

Адмена плюралізму ў грамадска-палітычным жыцці.

Студзень 1928 г., рашэнне Палітбюро ЦК УКП(б) аб правядзенні хлебанарыхтоўкі адміністрацыйна-прымусовамі мерамі выклікала адкрытае сутыкненне дзвюх праграм. Прыхільнікі Бухарына былі зняты з пасад і пазней знішчаны. У краіне ўсталявалася таталітарная сістэма кіравання.

Таталітарызм – гэта цэласная ідэалагічная, палітычная і арганізацыйная структура, у якой эканоміка мае падпарадкаваную да ідаалогіі ролю. Галоўныя рысы эканамічнай сістэмы:

манапольная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і вынікі працы;

вялікі бюракратычны апарат, які распараджаўся грамадскай уласнасцю і кадрамі;

дырэктыўнае планаванне;

цэнтралізаванае размеркаванне ўсіх відаў рэсурсаў і прадукцыі;

шырокае ўжыванне па-заэканамічных формаў прымушэння;

іерархічная вертыкальная структура кіравання эканомікай;

ураўняльныя тэндэнцыі пры размеркаванні вынікаў працы ў спалучэнні з сістэмай прывілеяў;

экстэнсіўны тып эканамічнага развіцця;

адмаўленне ад рэнтабельнасці як крытэрыю ацэнкі эканамічнай дзейнасці;

выкарыстоўванне вялікай колькасці зняволеных;

нізкі жыццёвы ўзровень усіх слаёў насельніцтва;

асабістая роля правадыра ў кіраванні гаспадаркай.

У 1926 г. Дзяржплан і ВСНГ падрыхтавалі два варыянты плана – максімальны і мінімальны.

Асноўныя палажэнні максімальнага:

Рост прамысловай вытворчасці на 180% (амаль што ў 3 разы).

Рост вытворчасці сродкаў вытворчасці на 230%.

Рост прадукцыйнасці працы ў індустрыі на 110%.

Рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы на 55%.

Рост рэальнай зарплаты, падваенне нацыянальнага даходу.

Мінімальны план прадугледжваў скарачэнне паказчыкаў на 20%. Пасля асабістага ўмяшальніцтва І. Сталіна, застаўся толькі максімальны варыянт.

Асаблівасці развіцця прамысловасці ў БССР да пяцігодак – асноўная ўвага ўдзялялася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці (абумоўлена наяўнасцю мясцовай сыравіны, склаўшыміся кадрамі, існуючымі традыцыямі выкарыстання мясцовай сыравіны і прыродных багаццяў, а таксама павелічэння першароднай пераапрацоўкі прадуктаў сельскай гаспадаркі).

Палітычныя рэпрэсіі 1930-х ггПад палітычнымі рэпрэ-сіямі маецца на ўвазе неабгрунтаванае прыцягненне да кры-мінальнай адказнасці за дзяржаўныя (так званыя контррэва-люцыйныя) злачынствы, а таксама ссылка, высылка, накіра-ванне на спецпасяленне, высяленне за межы Беларусі судо-вымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах.

Пачаткам палітычных рэпрэсій у Беларусі можна лічыць праследаванні розных катэгорый насельніцтва падчас Гра-мадзянскай вайны і ў 1920 н гг. Каля вытокаў палітычных рэпрэсій у савецкі час стаялі У. Ленін і Л. Троцкі, затым іх пераемнікам стаў I. Сталін.

Сваю ідэалогію і дакладна распрацаваны механізм палі-тычныя рэпрэсіі ў СССР набылі менавіта ў 1930-я гг. Ідэала-гічным абгрунтаваннем з'явіўся тэзіс I. Сталіна, што па меры пабудовы сацыялізму класавая барацьба будзе абвастрацца.

Галоўныя мэты палітычных рэпрэсій — аслабіць супра-ціўленне таталітарнаму рэжыму, які склаўся да гэтага часу, і ўмацаваць яго, выявіць і асудзіць "ворагаў народа", якія займаюцца шкодніцтвам, што перашкаджае хуткаму і пас-пяховаму рух па шляху пабудовы сацыялізму. "Рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва, — лічыў I. Сталін, — з'яўляюцца неабходным элементам наступленяя".

Палітычныя рэпрэсіі мелі на мэце і вырашэнне эканамічных задач, перш за ўсё забеспячэнне таннай рабочай сілай тых галін народнай гаспадаркі, дзе патрабавалася цяжкая фізічная праца. Разгалінаваная сістэма прадпрыемстваў і ўста-ноў Галоўнага ўпраўлення папраўча-працоўных лагераў і спецпасяленняў НКУС СССР (ГУЛАГ) давала магчымасць накіроўваць палітзняволеных у самыя аддаленыя месцы СССР. ГУЛАГ па сваіх вытворчых паказчыках з'яўляўся самым ма-гутным з "наркаматаў" у СССР.

Справа "Саюза вызвалення Беларусі" была пачаткам сістэ-матычных рэпрэсій у Беларусі. У 1930 г. былі "раскрыты" таксама "контррэвалюцыйныя, шкодніцкія і дыверсійна-лніёнскія арганізацыі", у прыватнасці беларускі філіял "Пра-цоўнай сялянскай партыі", беларускі філіял "Прампартыі", беларускі філіял "Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў)". Па кожнай з гэтых спраў было асуджана ад 30 да 60 чалавек. У 1931-1938 гг. прайшлі таксама сфабрыкаваныя палітычныя працэсы над удзельнікамі "Аб'яднанага антысавецкага пад-полля", "Беларускай аўтакефальнай царквы", "Беларускага нацыянальнага цэнтра", Польскай арганізацыі вайсковай, "Партыі вызвалення сялян" і інш.

Контррэвалюцыйныя арганізацыі "шкоднікаў і нацдэ-маў" былі выкрыты практычна ва ўсіх важнейшых дзяр-жаўных, гаспадарчых, навуковых органах і арганізацыях: Акадэміі навук, Беларускім нацыянальным цэнтры, Дзярж-нлане, Белтрактарацэнтры, наркаматах земляробства, ахо-вы здароўя, асветы, у папяровай прамысловасці і інш. Былі створаны надзвычайныя, пазасудовыя органы, "двойкі" "тройкі", асобыя нарады, калегіі НКУС, пасяджэнні якіх ажыццяўляліся без прысутнасці адваката і пракурора, ча-ста нават смяротныя прысуды выносіліся без выкліку аб-вінавачваемага на пасяджэнні "суда". Шырокае распаўсюдж-ванне атрымала асуджэнне па спісках. Як правіла, іх зацвярджалі сакратары ЦК КП(б)Б і кіраўнікі НКУС. Пры-суды абскарджанню не падлягалі. Смяротныя прысуды црыводзіліся ў выкананне адразу ж пасля вынясення пры-гавору.

Стандартнымі былі абвінавачванні ў шкодніцтве, контр-рэвалюцыйнай дзейнасці, антысавецкай прапагандзе, шпіён-скай дзейнасці на карысць польскай, нямецкай і нават япон-скай разведак, у сувязях з ворагамі народа і інш.

Пры гэтым лічылася, што адным з асноўных доказаў віны з'яўляюцца асабістыя прызнанні, таму следчыя "выбівалі" паказанні, шырока выкарыстоўваліся фізічныя і маральныя катаванні, здзекі і інш.

29 ліпеня 1937 г. адбыўся III Пленум ЦК КП(б)Б, ра-шэнні якога аб неабходнасці самай рашучай барацьбы за па-будову сацыялізму выклікалі абвальны працэс масавага псіхозу ў выкрыцці "ворагаў народа". 3 сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. былі арыштаваны ўдзельнікі сфабрыкаванага так зва-нага "Аб'яднанага антысавецкага падполля" (ААП). "Ворагі народа" былі выяўлены ў ЦВК і СНК БССР, ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, Дзяржплане, многіх наркаматах і іншых установах. Было арыштавана 40 наркомаў і іх намеснікаў, 179 кірую-чых работнікаў савецкага і гаспадарчага апарату, 26 супра-цоўнікаў ЦК КП(б)Б, 16 супрацоўнікаў Саўнаркома, 41 вык-ладчык ВНУ, 25 акадэмікаў і навуковых супрацоўнікаў, 20 пісьменнікаў і літаратурных работнікаў, былыя бундаў-цы, эсэры, царкоўнікі і інш. Паднялася новая хваля ідэйна-га асуджэння "ворагаў народа" ў друку. Праводзіліся шмат-лікія мітынгі, на якіх працоўныя патрабавалі асуджэння і знішчэння шкоднікаў, здраднікаў, шпіёнаў і дыверсантаў.

Палітычныя рэпрэсіі, шматлікія кампаніі выкрыцця "во-рагаў народа" акрамя фізічнага вынішчэння рэальных ці ўяў-ных праціўнікаў таталітарнага рэжыму мелі не менш жудас-ны маральны вынік. Склалася атмасфера падазронасці, дано-саў, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу, самаўніжэн-ня і хлусні на самога сябе, каб захаваць жыццё сваё і сваіх блізкіх. Архіўныя матэрыялы захоўваюць многія тысячы "па-каяльных паказанняў", у тым ліку Я. Коласа, Я. Купалы, іншых відных палітычных, дзяржаўных дзеячаў БССР. Гэта была маральная трагедыя сумленных і шчырых людзей.

Усе арыштаваныя былі размеркаваны па арганізацыях: "Арганізацыя правых" (кіруючыя работнікі партыйных і са-вецкіх органаў), "Бундаўска-сіянісцкая арганізацыя", "Нацыянал-фашысцкая арганізацыя", "Трацкісцка-зіноўеўская арганізацыя", "Шпіёнска-паўетанцкая арганізацыя", "Эсэраўская арганізацыя". Было асуджана болыы за 2 570 чалавек, у тым ліку такія відныя кіраўнікі рэспублікі, як старшыні СНК БССР М. Галадзед і Д. Валковіч, сакратар Савета нацы-янальнасцей ЦВК СССР А. Хацкевіч, сакратары ЦК КП(б)Б М. Гікала, В..Шаранговіч, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і многія іншыя кіруючыя работнікі партыйнага, савецкага і гаспадарчага апарату рэспублікі. Ііа колькасці асуджаных гэт самая буйная "справа", сфабрыкаваная НКУС БССР. Абса лютная большасць асуджаных загінула ў сталінскіх канцлагерах. У 1955—1989 гг. большасць з іх была рэабілітавана.

У выніку палітычных рэпрэсій, чысткі, праверкі і абмену партдакументаў колькасць членаў і кандыдатаў у члены КП(б)Б скарацілася з 65 040 чалавек у 1933 г. да 24 549 чалавек у чэрвені 1937 г. У 1933—1936 гг. прыём у партыю не праводзіўся.

Новы ўздым хвалі рэпрэсій адбыўся ў 1939— 1940 гг. пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР.

Колькасць усіх ахвяр палітычных рэпрэсій дакладна не-вядома. Многія даследчыкі лічаць, што ў цэлым па СССР ахвярамі сталі больш за 10 млн чалавек. У Беларусі, паводле няпоўных падлікаў, бо многія дакумеыты не захаваліся, у 1917—1953 гг. ахвярамі палітычных рэпрэеій сталі каля 600 тыс. грамадзян. 3 іх 250 тыс. асуджаны судовымі ці пакараны рашэннямі пазасудовых органаў ("двоек", "троек", асобых нарад, калегій АДПУ, НКУС, Мшістэрства дзяржаўнай бяспекі (МДБ)). Акрамя асуджаных у 1920—1930-я гг. рэпрэ-сіравана і выслана за межы рэспублікі больш за 250 тыс. "рас-кулачаных" сялян і членаў іх сямей. У 1917—1953 гг. да вышэйшай меры пакарання прысуджаяа 358 686 чалавек. Най-большы размах палітычныя рэпрэсіі мелі ў 1937—1938 гг. Яны спыніліся толькі пасля смерці I. Сталіна. Усяго з 1954 да пачатку 2000 г. у Рэспубліцы Беларусь рэабілітавана больш за 200 тыс. ахвяр палітычных рэпрэсій. Сімвалам трагедыі беларускага і іншых народаў, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі, сталі Курапаты — адно з месц масавага расстрэлу ахвяр сталінізму. Палітычныя рэпрэсіі сунраць невінава тых — самае цяжкае злачынства таталітарнага рэжыму.

Разам с тым варта паставіць пытанне: ці ўсе рэпрэсірава ныя ў 1920—1930-х гг. былі бязвінна пакараны? Безумоўві не. Былі і шкоднікі, і шпіёны, і дыверсанты. Але сапраўднымі ворагамі народа былі тыя партыйныя, савецкія, ваенныя работнікі, кіраўнікі карных органаў, хто арганізоўваў масавы палітычны тэрор. У Беларуеі гэта першы сакратар ЦК КП(б)Б К. Гей, старшыні АДПУ — НКУС Б. Берман, Л. Закоўскі, I. Ляплеўскі, А. Наседкін, Р. Рапапорт і многія іншыя. Яны зрабілі сваю чорную і брудную справу, а затым і самі сталі над дула рэвальвера сваіх учарашніх паплечнікаў. Пазней наступіла і іх чарга развітацца з жыццём.

44. Калектывизацыи и индустрыализацыя

. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці. Яно было звязана з развіццём лёгкой (пера-працоўчай) прамысловасці. 3 улікам гэтай асаблівасці асноў-ная частка грашовых сродкаў укладвалася ў развіццё харчо-вай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну (лясная, дрэва-апрацоўчая, папяровая) і мінеральную сыравіну (паліўная, хімічная).

У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машына-будавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў. Намаганнямі беларускага народа і ўсіх на-родаў СССР у гады першай пяцігодкі (1928—1932 гг.) былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспа-дарчых машын у Гомелі.

На працягу другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937,1938— 1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментным, Магілёўскімі трубаліцей-ным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Ра-гачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі. Беларусь пас-тупова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаў-най формай уласнасці на сродкі вытворчасці. Тут па-раней-шаму пераважала лёгкая прамысловасць.

Індустрыялізацыя праводзілася па прапанове I. Сталіна вельмі хуткімі тэмпамі пад лозунгам «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай ка-лектывізацыі на вёсцы.

2. Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым і хуткім аб'яднаннем дробных індывіду-альных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы). 3 лета 1929 г. сталі паскорана і прыму-сова стварацца калгасы, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка і аплачвалі яе не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпра-цаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, пры-лічвалі да кулакоў і праводзілі раскулачванне, што выклікала масавае нездавальненне сялян.

Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых мета-даў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так, быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў, які выступаў за прынцыпы добраахвотнасці і паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі.

Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі (у Беларусі іх было больш за 600 чалавек). Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай ка-лектывізацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койда-наве (цяперашні Дзяржынск).

3. Вынікам правядзення індустрыялізацыі і суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гас-падарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістыч-нага ладу ў БССР. Шляхам велізарнага напружання сіл была пабудавана моцная індустрыяльная база, павялічылася коль-касць гарадоў і гарадскога насельніцтва, палепшыліся матэ-рыяльныя ўмовы жыцця, быў дасягнуты высокі ўзровень аду-кацыі, навукі, культуры. У эканоміцы ўсталявалася адзіная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці.

45. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў пасляваены перыяд. Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваенае дзесяцігоддзе. Удзел БССР ў заснаванні і дзейнасці ААН.

Аднаўленне народнай гаспадаркі Б пасля зак ВАВ.Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі.Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы.Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.

46Развіццё культуры ў БССР у пасляваены перыяд

1. Развіццё навукі было звязана з разгортваннем навуко- ва-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Вядучым навуковым цэнт- рам з'яўлялася Акадэмія навук Беларусі. Па некаторых на- прамках у навуковых распрацоўках былі дасягнуты вынікі, якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за яго мя- жой. Акадэмік М. Мацэпура за распрацоўку і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць высокаэфектыўнай тэхна- логіі механізацыі забалочаных зямель у 1962 г. стаў лаўрэа- там Ленінскай прэміі.

2. Паспяхова развівалася адукацыя. Калі да Кастрыч- ніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі выпускалася ў год прык- ладна адна кніга на 25 жыхароў, то ў 1958 г. у БССР было выпушчана прыкладна па дзве кнігі на аднаго чалавека. Гэта садзейнічала павелічэнню пісьменнага насельніцтва, якое склалаў1959г.99%.

. Буйным дасягненнем стала ўвядзенне ў рэспубліцы з 1959 г. абавязковай 8-гадовай школьнай адукацыі. Ствараліся сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем, дзе вучні, разам з атрыман-нем адукацыі, рыхтаваліся да ўдзелу ў прадукцыйнай працы ў розных галінах гаспадаркі. Навучанне, якое ў шэрагу школ было раней асобным для хлопцаў і дзяўчат, зараз стала су-месным.

У пачатку 60-х гг. былі створаны прафесіянальна-тэхніч-ныя вучылішчы (ПТУ) — установы, якія рыхтавалі рабочых. Развівалася сістэма вышэйшай адукацыі. Буйнейшай вышэйшай навучальнай установай з'яўляўся Белдзяржуні-версітэт.

3. Павышэнне ролі літаратуры было звязана з праўдзі- вым адлюстраваннем тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Боль- шасць беларускіх пісьменнікаў, якія першымі пачыналі пісаць пра вайну, самі былі яе ўдзельнікамі. Яны ведалі не толькі героіка-патрыятычныя, але і іншыя бакі вайны. Шырокую вядомасць сваімі ваеннымі апавяданнямі «Жу- раўліны крык», «Алыіійская балада», «Трэцяя ракета» на- быў Васіль Быкаў.

У 1954 г. завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях» Якуб Колас. Яго смерць у 1956 г. стала вялікай стратай для беларускай літаратуры.

У 60-я гг. вядучым жанрам стаў раман. Былі напісаны ра-малы «Людзі на балоце» з трылогіі Івана Мележа «Палеская хроніка», «Птушкі і гнёзды»Янкг Брыля і інш.

Важнай падзеяй у беларускай літаратуры з'явіўся выхад у 1965 г. рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». У ім узнаўляліся падзеі, звязаныя з выспяваннем паў-стання 1863—1864 гг.

4. Развіццё мастацтва было цесна звязана з літаратурай. Сярод твораў, што ўбачылі тэатральныя гледачы, атрымала вядомасць камедыя А. Макаёнка «Лявоніха на арбіце», якая на працягу многіх гадоў не сыходзіла са сцэны. Таксама доўгі час ішла опера «Калючая ружа» Юрыя Семянякі, пры- свечаная жыццю студэнцтва. Была пастаўлена опера Алеся Туранкова «Яснае світанне» аб уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР.

Шырокай папулярнасцю карысталіся фільмы кінастудыі «Беларусьфільм». На экранах з'явіліся вядомыя не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі мастацкія кінастужкі «Несцерка» ( «Зялёныя агні», «Міколка-паравоз», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Дзяўчынка шукае бацьку». Большасць гэтых кінафільмаў ставілася паводле твораў беларускіх аўтараў.

47 Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР др. Палове 50-60 гг

1. Спроба дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР была звязана з адыходам пасля смерці ў 1953 г. I. Сталіна ад палітычных рэпрэсій і прыняццем пры М. Хрушчове курсу на пераадоленне адмоўных наступстваў сталінскага палітычнагарэжыму. У 1956 г. на XX з'ездзе Ка-муністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС) упершыню было пастаўлена пытанне аб кульце асобы Сталі на, злоўжы-ваннях у час яго кіравання партыяй і краінай. Пасаду перша-га сакратара ЦК КПБ (Цэнтральнага Камітэта Камуністыч-най партыі Беларусі) займаў, пачынаючы з 1956 г., Кірыла Трафімавіч Мазураў. Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і адпаведна ў БССР пасля смерці Сталіна, атрымалі ў літа-ратуры назву палітпыкі «адлігі».

Былі спынены рэпрэсіі, пачала ажыццяўляцца рэабі-літпацыя (аднаўленне добрага імя) бязвінна асуджаных. Было рэабілітавана каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі, у тым ліку вядомыя палітычныя дзеячы Беларусі А. Чарвякоў, М. Га-ладзед. Насельніцтва БССР падтрымала палітычны курс кі-раўніцтва. Простыя людзі сталі больш свабодна выказваць свае думкі і жыць больш вольна.

Рабіліся спробы павысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краі-най і грамадствам. Аднак па-ранейшаму выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыў-най аснове, пад строгім кантролем партыйных органаў.

Аднак «хрушчоўская адліга» праводзілася без уліку аб'ек-тыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін і характарызуецца як «палітычны волюнтаризм». Праявай волі кіруючай асобы, якая стала вызначальнай для ўсяго грамадства, стала прыняццеў 1961 г. Праграмы КПСС, накіра-ванай на будаўніцтва камунізму ў СССР к 80-м гг. XX ст. Але гэтага не адбылося, а сама праграма засталася толькі на паперы.

2. У 70-х — першай палове 80-х гг. у БССР, як і ў цэлым у СССР, пачынаецца наспяванне застойных з'яў у грамад-ска-палітычным жыцці. Гады кіраўніцтва ў СССР Л.І. Брэж-нева (1964—1982) атрымалі ў некаторых гісторыкаў назву «застою», які прыйшоў назмену «хрушчоўскай адлізе». Пас-тупова адбываўся паварот да кансерватызму — захавання старых камандных метадаў кіравання і кантролю дзяржавы над грамадствам.

Уся ўлада фактычна была ў руках партыйнага апарату. Захоўвалася аднапартыйная палітычная сістэма. Кіруючая роля камуністычнай партыі была замацавана ў Канстыту-цыі СССР 1977 г.

Партыйным кіраўніком у Беларусі з'яўляўся Пётр Мі-ронавіч Машэраў, які з 1965 па 1980 г. узначальваў КПБ. Ён карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату, даступнасць, дэмакратычнасць, а таксама як актыўны ўдзель-нік падпольнай і партызанскай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Асаблівасцю палітычнай сістэмы таго часу стала непа-срэднае прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай. Так, на-прыклад, планы пяцігодак прымаліся на з'ездах Камуністыч- най партыі Беларусі (КПБ). На аснове росту эканомікі адбывалася павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, што служыла спрыяльнай базай для фарміравання станоў-чых адносін да палітыкі партыі.

48Спробы эканамiчных рэформ у др палове 1950- 1960

Асноўнымi задачамi развіцця эканомікі Беларусі ў 50-я гг. былi:

- павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця савецкага народа;

- актыўнае ўключэнне ў навукова-тэхнічную рэвалюцыю;

- вывад з крызісу сельскай гаспадаркi;

- перааснашчэнне Савецкай Арміі новымі відамі ўзбраення.

Пятая пяцігодка (1951-1955 гг.) ставiла перад сабой такiя задачы як:

- Рост валавай прадукцыі прамысловасці Беларусі на 75-80%.

- Паскоранае развіццё цяжкай прамысловасці і вытворчасці.

- Дабіцца зніжэння сабекошту прадукцыі на 20-25%.

- Павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання і павышэнне ўзроўню жыцця працоўных.

На жнівеньскай (1953 г.) сесіі ВС СССР старшыня СМ СССР Г.М.Малянкоў выступіў з абгрунтаваннем эканамічнай палітыкі новага палітычнага кіраўніцтва краіны па сацыяльнай пераарыентацыі народнай гаспадаркі. Задачы: адначасова з высокімі тэмпамі развіцця цяжкай прамысловасці больш хутка развіваць вытворчасць тавараў народнага спажывання; павялічваць капіталаўкладанні ў лёгкую, харчовую прамысловасці і сельскую гаспадарку; правесці зніжэнне цэн. У Дзяржаўным бюджэце СССР на 1953 г. былі прадугледжаны вялікія датацыі на вытворчасць тавараў народнага спажывання.

Мерапрыемствы:

Павышаны нарыхтоўчыя цэны на с/г прадукцыю (на жывёлу і птушку ў 5,5 разоў, на бульбу ў 2,5 раза, на малако і масла сметанкавое ў 2 разы). Зніжаны абавязковыя дзяржпастаўкі с/г прадукцыі з калгасаў.

Спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сяльгаспадатку за папярэднія гады, з 1954 г. падатак зніжаны ў 2,5 раза, з 1958 г. - адменены.

Умацавана матэрыяльна-тэхнічная база, павялічаны капіталаўкладанні на патрэбы вёскі (за 1954 г. яны ўзраслі на 52%).

Верасень 1953 г. – распрацоўвацца сістэма эканамічных і сацыяльных мер (рашэнні аб развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці прамысловых і харчовых тавараў для народа, развіцці бытавога і гандлёвага абслугоўвання насельніцтва і шэраг іншых).

Асваенне цаліны. Удзельнічала 35 тыс. юнакоў і дзяўчат з Беларусі. За 1954-1956 гг. было ўзнята каля 36 млн. га цалінных зямель (30% пасяўных плошчаў СССР). Вынік – адмова ад інтэнсіўных метадаў пад’ёму сельскай гаспадаркі.

У с/г БССР вырасла ўраджайнасць, павялічылася пагалоўе жывёлы і ў 1955 г. павялічылася нарыхтоўка мяса, малака і інш. Аднак па шэрагу паказчыкаў заданні і гэтай пяцігодкі ў галіне сельскай гаспадаркі не былі выкананы.

Прамысловасць

Пятая пяцігодка (1951-1955 гг.).

Мерапрыемствы:

- Капітальнае будаўніцтва. Увайшло ў строй 1.010 новых прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку каля 150 буйных (падшыпнікавы завод, камвольны камбінат, гадзіннікавы завод і завод будаўнічых матэрыялаў у Мінску, цукровы завод у Скідзелі, завод швейных машын у Оршы, шоўкаткацкая фабрыка ў Віцебску). Сукупная ўдзельная вага энергетыкі, паліўнай, машынабудавання і металаапрацоўкі ў асноўных фондах прамысловасці і валавай прадукцыі ў 1955 г. склала адпаведна 47% і 31%. Сярэдні рост прадукцыйнасці працы ў прамысловасці Беларусі за 1951-1955 гг. склаў 60%. Аб'ём прамысловасці за 1951-1955 гг. павялічыўся ў Беларусі больш чым у 2 разы пры плане 75-80%.

- Пераадолена адставанне лёгкай і харчовай прамысловасці (у 1955 г. выраблена ў 2 разы больш тавараў народнага спажывання, чым у 1950 г.).

- Развіваўся транспарт. Уводзіўся новы яго від – трубаправодны. У 1952 г. у Мінску ўвайшла ў строй першая тралейбусная лінія.

- Працоўнае заканадаўства лібералізавана. Адменены законы 1938-1940 гг., якія забаранялі звальняцца са сваіх прадпрыемстваў і ўстаноў.

Шостая пяцігодка (1956-1960 гг.)

Задачы: паскоранае развіццё лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай галін, якія выпускалі тавары народнага спажывання; развіццё энергетычнай, машынабудаўнічай, хімічнай, радыётэхнічнай вытворчасці.

Мерапрыемствы:

Капітальнае будаўніцтва (Васілевічская ДРЭС, аўтамабільны завод - у Жодзіне, першы калійны камбінат - у Салігорску, нафтаперапрацоўчы завод - у Полацку, суперфасфатны завод - у Гомелі).

Пашырэнне НТР (навукова-тэхнічнага прагрэсу) у галінах прамысловасці.

Змена сістэмы кіравання эканомікай (галіновае кіраванне змянялася тэрытарыяльным). 10 мая 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон аб ліквідацыі ўсіх агульнасаюзных прамысловых міністэрстваў (міністэрства электрастанцый, абароннае, авіяцыйнае, судабудаўнічае, радыётэхнічнае, хімічнае заставаліся). Замест міністэрстваў ствараліся саўнаргасы – саветы народнай гаспадаркі ў рамках буйных адміністрацыйных раёнаў. У межах БССР быў створаны адзіны саўнаргас. Мэты: умацаваць гарызантальныя сувязі паміж прадпрыемствамі; перанесці аператыўнае кіраванне прамысловасцю і будаўніцтвам на месцы; паскорыць укараненне дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу; ліквідаваць залішнюю цэнтралізаванасць. Вынік: аблегчылася развіццё мясцовай і лёгкай прамысловасці, ускладнілася развіцце цяжкай.

Сельская гаспадарка Беларусі з сярэдзіны 50-х гг. упершыню пасля вайны стала рэнтабельнай. У калгасах сталі стварацца грашовыя і прадуктовыя фонды для гарантавання рэгулярнай аплаты працы. З 1956 г. калгаснікі пачалі кожны месяц атрымліваць грашовыя авансы на працадні.

У 1958 г. ліквідаваны МТС, на іх базе створаны рамонтныя майстэрні, тэхніка прададзена калгасам. Вынік: лепшае выкарыстоўванне тэхнікі; пагаршэнне фінансавага становішча бедных калгасаў; ад’езд ў горад інжынерна-тэхнічных работнікаў былых МТС.

Вынікі: 50-я гг. былі паспяховымі для эканомікі нашай рэспублікі. Тэмпы эканамічнага росту былі высокімі. Дасягнута гэта за кошт прыросту рэсурсаў і за кошт лепшага выкарыстання іх. Прадукцыйнасць працы за дзесяцігоддзе ўзрасла на 62%. Была забяспечана таварна-грашовая збалансаванасць (на здаровую аснову пастаўлена грашовае абарачэнне і фінансы), зніжаліся цэны. Тэмпы прыросту нацыянальнага даходу склалі каля 10% у год (за кошт цяжкай індустрыі разам з галінамі, якія выпускалі тавары народнага спажывання, сельскай гаспадаркі, жыллёвым будаўніцтвам.

Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-я гг

Першая палова 60-х гг. характаразуецца пагаршэннем эканамічнай сітуацыі. Зніжаліся паказчыкі рэнтабельнасці прадпрыемстваў, даходаў насельніцтва. Знізіліся тэмпы росту эканомікі.

Прычыны:

- залішняя цэнтралізаванасць;

- крызісны стан у сельскай гаспадарцы;

- нізкая адукаванасць кіраўніцтва ў пытаннях эканамічнага развіцця;

- змены ў сусветных цэнах на сыравіну, паліўна-энергетычныя рэсурсы.

Мерапрыемствы:

- З ліпеня 1962 г. павышаны закупачныя цэны на мяса на 35%, на масла на 25%.

- Зніжаны цэны на грузавыя аўтамабілі для вёскі на 17%, на трактары на 9%, на запчасткі для іх і бензін на 40%.

- Ліквідаваны севазвароты, паслаблена ўвага да лугоў і культурных пашаў, пачалася "кукурузная ліхаманка" – як следства шаблонных указанняў з цэнтра па структуры пасяўных плошчаў, агратэхніцы і тэхналогіі вырошчвання, складзеных без уліку мясцовых умоў.

Сёмая пяцігодка

Вынік: на працягу 1960-1964 гг. сярэднегадавыя тэмпы росту валавай прадукцыі с/г склалі 4% (пагоршылася прадуктовае забеспячэнне гарадскіх жыхароў). Адбылася змена кіраўніцтва краіны. У кастрычніку 1964 г. Першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны Л.І.Брэжнеў, Старшынёй СМ СССР быў назначаны А.М.Касыгін, пачалося рэфармаванне гаспадаркі.

Сакавіцкі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР”.

Меры ліквідавання адставання с/г:

- Зменена сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі.

- Павялічаны закупачныя цэны на с/г прадукцыю ў сярэднім у 1,5-2 разы. Прадукцыя, здадзеная звыш плана аплачвалася з 50% надбаўкай ад закупачнай цаны (павышалася рэнтабельнасць с/г і матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў).

- Зняты абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы для калгаснікаў, рабочых і служачых.

- Намячалася за 1965-1969 гг. паставіць 1 млн. 790 тыс. трактараў, 1 млн. 100 тыс. грузавых аўтамабіляў, іншую тэхніку і абсталяванне; пабудаваць 200 рамонтных заводаў.

- Работы па меліярацыі, вапнаванні кіслых глеб, паляпшэнні лугоў і пашаў праводзіліся дзяржавай.

- Умацаванне калгасаў і саўгасаў на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмены рэгламентацыі гаспадарчай дзейнасці. Новы Статут сельскагаспадарчай арцелі быў прыняты ў 1969 г.

- Укараненне ў сельскую гаспадарку дасягненняў навукі і перадавога вопыту, павышэнні ролі спецыялістаў і навукоўцаў.

- Усе гэтыя захады станоўча адбіліся на развіцці с/г, асабліва заметна гэта стала па выніках наступнай пяцігодкі.

Асаблівасці развіцця сельская гаспадаркi Беларусі:

- Пачалося будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. У розных раёнах рэспублікі былі пабудаваны птушкафабрыкі на 6 млн. галоў птушкі, кароўнікі на 958 тыс. галоў, свінарнікі на 856 тыс. галоў.

- Капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку за 1966-1970 гг. склалі амаль 2,8 млрд. руб., што на 13% больш, чым за папярэднія 10 гадоў.

- Праводзілася меліярацыя Буйныя памеры набыла хімізацыя Для ўнясення ўдабрэнняў і апрацоўкі палёў хімікатамі пачала выкарыстоўвацца авіяцыя.

- Павялічыўся валавы збор збожжа ў 1,5 раза (за пяцігодку), прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла на 34%. Ураджайнасць вырасла з 10 ц/га (сярэдзіна 60-х гг.) да 17-40 ц/г ў 1970 г.

- Сітуацыя ў с/г карэнным чынам змянілася. Калгасы цяпер не былі крыніцай, за кошт якой будавалася прамысловасць. С/г стала адным з буйнейшых аб’ектаў капіталаўкладанняў. Але, пачаўшыяся мерапрыемствы па згортванню рэформы прывялі да стагнацыі, застоя, а потым да перадкрызісных з'яў.

49Грамадска-палит. жыццё БССР у 1970-я -1980-я гады

Адбывалася ціхая рэабілітацыя сталінізму, фактычна спынілі сваю дзейнасць камісіі па рэабілітацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, у друку ўсё часцей падаваўся станоўчы вобраз Сталіна. Замест пошуку шляхоў па мадэрнізацыі эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сфераў, правячая КПСС замацоўвала сябе як стрыжань адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Паколькі правал заяўленай у 1961 г. пабудовы камунізму за 20 гадоў стаў відавочным, то 70-я гг. пачаліся прапагандай канцэпцыі так званага "развітога сацыялізму", у якой цэнтральнае месца заняў тэзіс аб павышэнні кіруючай ролі партыі ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Адпаведныя папраўкі былі ўнесены ў статут КПСС, а ў кастрычніку 1977 г. палажэнне аб кіруючай ролі партыі, як ядра палітычнай сістэмы, было ўключана ў новую Канстытуцыю СССР. Фармальна палітычная арганізацыя, КПСС па сутнасці, стала часткаю дзяржаўнага апарату, у руках якой была сканцэнтравана рэальная ўлада.

Адпаведна на рэспубліканскім ўзроўні кампартыя Беларусі рэгламентавала жыццё беларускага грамадства, была мясцовай "кіруючай сілай". У сваёй дзейнасці КПБ кіравалася агульнасаюзнымі ўстаноўкамі, што не заўсёды адпавядала інтарэсам рэспублікі і беларускага народа. Найбольш яскрава гэта праявілася ў нацыянальна-культурнай сферы. У 1976 г. ХХV з'езд КПСС зрабіў тэарэтычную выснову, што ў Савецкім Саюзе склалася новая гістарычная супольнасць людзей - савецкі народ. Па сутнасці гэта была ўстаноўка на сціранне нацыянальных адметнасцей, што ў выніку павінна было прывесці да страты нацыянальнай самабытнасці і самасвядомасці беларускага і іншых народаў. На Беларусі гэта рабілася асабліва хутка: у 80-х гг. у беларускіх гарадах ужо не было ніводнай беларускай школы.

Паколькі партыйныя камітэты былі той вышэйшай інстанцыяй, на якой у рэшце рэшт замыкалася кіраўніцтва раёнам, вобласцю, рэспублікай, то Саветы дэпутатаў працоўных, якія па Канстытуцыі складалі аснову народаўладдзя, фактычна былі пазбаўлены рэальнай улады. Ва ўмовах аднапартыйнай сістэмы і пры адсутнасці альтэрнатыўных выбараў кандыдатуры будучых дэпутатаў Саветаў усіх узроўняў праходзілі праз сіта кантролю з боку партыйных камітэтаў і канчаткова зацвярджаліся імі. Асобныя спробы павысіць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і эканомікай, надаць ім характар органаў сапраўднага народаўладдзя не давалі вынікаў.

Такім чынам, партыйна-дзяржаўная эліта не знайшла рашучасці на глыбокія перамены ў эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сферах і пайшла па шляху ўмацавання аўтарытарна-бюракратычнага стылю кіравання, захавання неэффектыўнай эканамічнай сістэмы.

50 Эканоміка Беларусі ў 70 я-першую палову 80-х гадоў. Прычыны паступовага запавольвання тэмпаў эканамічнага росту

У 70-я гады ў эканоміцы працягнулася ранейшая лінія. Ставіліся задачы забеспячэння значнага ўздыму матэрыяльнай і культурнага жыцця народа, павышэння эфектыўнасці вытворчасці. Прадугледжвалася ўкараненне дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу

Робіцца акцэнт на тэхнічнае перааснашчэнне прамысловасці, укараненне высокаэфектыўнай тэхнікі. За 1970 -1985 гг. было ўведзена 186 прамысловых прадпрыемстваў: завод аўтаматычных ліній у Баранавічах, інструмэнтальны завод у Оршы, заводы сельскагаспадарчага машынабудавання ў Лідзе і Бабруйску. Атрымліваюць далейшае развіццё ўсе віды транспорта8. З'яўляецца новы від сучаснага транспарту - метро. Першая лінія Мінскага метрапалітэна ўступіла ў эксплуатацыю ў 1984 г. Значная ўвага надаецца развіццю і ўдасканаленню машынабудавання, бо. яно з'яўлялася асновай тэхнічнага перааснашчэння ўсіх галін народнай гаспадаркі. Прадпрымаюцца спробы стварыць такія тэхнічныя сродкі, якія змаглі б механізаваць і аўтаматызаваць працаёмкія віды вытворчасці, значна знізіць долю ручной працы. Пачынаючы з 70-х гадоў гэтая праграма рэалізуецца ў Беларусі.

Развіццё Беларусі вызначаецца ростам энергетычнага патэнцыялу, з'яўляюцца новыя галіны - прыборабудаванне і радыёэлектроніка, хімія і нафтахімія, устойліва развіваюцца лёгкая, дрэваапрацоўчая, мяса-малочная і іншыя вытворчыя напрамкі.

У 1970 - 1985 гг. працягнулася будаўніцтва, і былі ўведзены ў дзеянне газаправод Таржок - Івацэвічы, нафтаправод Полацк - Віцебск, Полацк - Мінская вобл. Пашыраецца сетка тэлефоннай і радыёсувязі, тэлебачання. Яны выкарыстоўваюцца ў сістэме кіравання. Ўкараняецца аўтаматызаваная сістэма кіравання народнай гаспадаркай (АСК).

Такім чынам, у развіцці прамысловасці, транспарту сувязі адбываюцца ашаламляльныя перамены. У 1985 г. супраць 1960 г. у рэспубліцы павялічыўся амаль у 8,9 раза9. Створана магутная энергетыка, атрымліваюць распаўсюд комплексна-аўтаматызаваныя ўчасткі, цэхі, вытворчасці, з'яўляецца робататэхніка.

Але эканоміка Беларусі, як і ў цэлым эканоміка СССР, стала зніжаць тэмпы росту. Памяншаўся прырост нацыянальнага даходу, прамысловасці, зніжаецца прадукцыйнасць працы. Зніжалася ініцыятыва працоўных калектываў. Нерацыянальна выкарыстоўваліся працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы. З'явілася інфляцыя.

Эканоміка БССР працягвала развівацца ў значнай меры па Экстэнсіўныя шляху. НТП ў большай ступені закранаў ваенна-прамысловы комплекс. Вялізныя сродкі ўкладваліся ў новае будаўніцтва, якое нярэдка заставалася незавершаным.

У існуючых умовах нарастае кантроль і цэнтралізацыя. Ідзе хуткі рост міністэрстваў і ведамства

Пачала дамінаваць сістэма планавання выпуску прадукцыі ад дасягнутага. Узрастае матэрыялаёмістасць прадукцыі і гэта сведчыць аб адставанні СССР ад заходніх краін.

У значнай ступені вышэйпаказаныя недахопы кампенсаваліся фінансавымі паступленнямі ад экспарту сыравіны, што добра, што ў пачатку 70-х гг. рэзка ўзраслі на сусветным рынку цэны на нафту. Значная частка сродкаў ідзе на закупку імпартнай тэхнікі. Пры гэтым эфектыўнасць яе выкарыстання была вельмі нізкай.

Супярэчліва адбываецца развіццё сельскай гаспадаркі. Ідзе працэс узмацнення МТБ. Узмацняецца энергаўзброеннасць сельскай гаспадаркі, што дало магчымасць механізаваць значную частку работ. Ўзрастаюць пастаўкі ўгнаенняў, меліярацыя зямель, пашырэнне ворных зямель. У рэспубліцы ствараюцца аграрна-прамысловыя комплексы. Яны былі закліканы звязаць з / х вытворчасць, перапрацоўку з / х прадукцыі, транспарціроўку, і збыт перапрацаванай прадукцыі.

Але рост з / х вытворчасці не змог забяспечыць попыт насельніцтва на дадзеную прадукцыю. Пачынаюць зніжацца тэмпы прыросту валавой з / х прадукцыі Сельская гаспадарка паступова становіцца сыравінным прыдаткам гарадоў, абмяжоўваюцца эканамічныя інтарэсы сялян. Узрастаюць цэны на з / х прамысловую тэхніку. Значныя падаткі калгасы і саўгасы плацілі сельгастэхніцы, сельгасхіміі (г.зн. абслуговым прадпрыемствам). Дрэнна выкарыстоўваліся крэдыты, замарожваліся сродкі ў няскончаная будаўніцтве.

Раскрестьяниванию ў з / х у значнай ступені спрыяла адзяржаўленьне калгасна-кааператыўнай уласнасці, фарміраванне збліжэння дзяржаўнай і кааператыўнай формаў уласнасці. Праводзімая палітыка «неперспектыўных вёсак» і абмежаванне ў атрыманні сялянам пашпартоў прыводзіць да міграцыі сельскага насельніцтва ў гарады. Сялянскі ўклад жыцця губляе сваю самабытнасць. З 1970 па 1986 гг. колькасць сельскага насельніцтва Беларусі зменшылася з 5094 тыс. да 3689 тыс.. Недахоп рабочай сілы кампенсавалася прыцягненнем працоўных, служачых, студэнтаў на перыяд уборачных і пасяўных работ, якія не валодалі неабходнымі навыкамі і не былі зацікаўлены ў прадукцыйнай труде13.

Узмацняўся адміністрацыйна-камандны націск на калгасы і саўгасы, захоўвалася дробязныя апека. Зніжаецца эфектыўнасць камуністычных ідэалаў. Такім чынам, да пачатку 80-х гг. з / х апынулася ў крызісным становішчы. Не расла практычна ўраджайнасць збожжавых. Абвастраецца харчовая праблема, павялічваецца імпарт з / х прадукцыі. У сярэдзіне 80-х гг. практычна ўсюды было ўведзена нармаванае забеспячэнне прадуктамі харчавання, ўводзяцца карточки14.

Такім чынам, у 70-е - зав. палове 80-х гг. эканамічнае развіццё Беларусі было супярэчлівым. Вырас эканамічны патэнцыял, мелі месца значныя навукова-тэхнічныя дасягненні. Разам з тым нарасталі крызісныя з'явы, што патрабавала карэнных змяненняў у наяўнай сістэме. Спроба іх глабальнага рашэння была прадпрынятая камандай М.З. Гарбачова.

51 Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы. Прычыны крызісу і распаду СССР

Карэнныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў другой палове 80-х—пачатку 90-х гг. Дэмакра-тызацыя і шматпартыйнасць.

У пачатку 80-х гг. сталі відавочнымі праявы крызісаў са-вецкай таталітарнай сістэмы. Спыніць іх метадамі, якія склаліся ў гады сталінска-брэжнеўскага кіраўніцтва, было нельга. Па-даў давер да сістэмы, партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва. Тупіковасць савецкага грамадства праяўлялася па ўсіх накірун-ках. Неабходна была ломка гэтай сістэмы, і яна пачалася ў II палове 80-х гг.

Новым кіраўніком ЦК КПСС М.С. Гарбачовым быў узяты курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмак-ратызацыю палітычнага жыцця, які атрымаў назву перабудовы.

Важным крокам на шляху пашырэння ролі мас у жыцці грамадства з'явілася прыняцце Закона БССР "Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларус-

кай ССР", які быў зацверджаны ў 1988 г. У 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і альтэрнатыўныя.

У 1990 г. па новаму выбарчаму закону былі праведзены выбары народных дэпутатаў ў Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў Беларусі, аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнікі КПБ. У Вярхоўным Савеце была ўтворана парламенцкая апазіцыя—група дэпу-татаў, чые погляды не супадаюць ці супярэчаць думкам дэпу-

тацкай большасці. Яна была прадстаўлена Беларускім народ-ным фронтам "Адраджэнне".

Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы II пал. 80-х гг. стала галоснаць—магчымасць адкрыта выказваць сваю думку. У Беларусі пачала фарміравацца шматпартый-насць—утварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў. Шматпартыйнасць свед-чыла аб дэмакратызацыі грамадства.

Але фарміраванне шматпартыйнасці праходзіла цяжка і было немагчыма без пазбаўлення ўсеўладдзя Камуністычнай партыі.

У 1990 г. быў прыняты Закон СССР "Аб грамадскіх аб'яднаннях".

На рубяжы 80—90-х гг. узнікла больш 10 палітычных партый. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПБ—КПСС на ўладу. Бесперспектыўнай аказалася спроба рэфарма-вання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу.

26 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларус-кай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі" і пастанову "Аб ча-совым прыпыненні дзейнасці КПБ—КПСС на тэрыторыі БССР". У лютым 1993 г. часовае прыпыненне дзейнасці КПБ—КПСС Вярхоўным Саветам было адменена.

На канец 1993 г. партыі і рухі на Беларусі ўяўлялі сабой ужо шырокі спектр: ад прыхільнікаў сацыялістычнага да капіта-лістычнага разіцця. На пачатак 90-х гг. у Беларусі дзейнічалі Беларускі народны фронт (БНФ), Нацыянальна-дэмакратыч-ная партыя Беларусі, Партыя народнай згоды, Аб'яднаная дэ-макратычная партыя Беларусі, Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Беларуская хры-сціянска-дэмакратычная злучнасць і інш. У 1994 г. афіцыяльна было зарэгістрыравана 29 палітычных партый і 7 палітычных рухаў, якія дзейнічалі на Беларусі.

Такім чынам, пераход да шматпартыйнасці ў рэспубліцы адбыўся ў асноўным на працягу 1990—1994 гг.

У 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, а ў 1991 г. надаў Бела-рускай ССР новую назву—"Рэспубліка Беларусь". У сакавіку 1994 г. прынімаецца канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Згодна з ёй упершыню ў Беларусі была ўведзена прэзідэнцкая фор-ма кіравання. Першым Прэзідэнтам РБ быў абраны А.Р. Лукашэнка.

Такім чынам, у грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў II па-лове 80-х—першай палове 90-х гг. адбыліся вялікія змены.

Яны былі звязаны са з яуленнем шматпартыйнасці, дэмакраты-зацыяй жыцця і, як вынік усяго гэтага,—набыццё суверэнітэту Рэспублікай Беларусь.

52 Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст.

1. Крызісныя з'явы ў эканоміцы Беларусі праявіліся ў падзенні тэмпаў росту вытворчасці. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала маг-чымасці свайго далейшага развіцця. Станавілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы. Аднак шляхоў выхаду з эканамічнага крызісу не было распрацава-на. Таму іх прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацый-ных метадаў кіравання эканомікай «зверху» з самакіраван-нем «знізу» на месцах. Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем сама-стойнасці прадпрыемстваў.

Выйсце са складанага эканамічнага становішча бачылася ў пераводзе прадпрыемстваў на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Пры гасразліку даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад продажу, пакрываюць яго выдаткі на выт-ворчасць гэтай прадукцыі. Пры самафінансаванні даходы прадпрыемства перавышаюць выдаткі і, такім чынам, яно само зарабляе грошы і не мае патрэбы ў дзяржаўным фінан-саванні. Аднак перавод прамысловых прадпрыемстваў на поўны гасразлік і самафінансаванне чакаемых вынікаў не даў.

Галоўным дасягненнем эканамічнага развіцця БССР у другой палове 80-х гг. стаў пачатак пераарыентацыі з вы-творчасці машын, станкоў, абсталявання на выпуск тавараў народнага спажывання. Упершыню гэтыя тавары па аб'ёме сваёй вытворчасці сталі выпускацца апераджальнымі тэмпамі.

Значна пагоршыўся стан сельскай гаспадаркі. Для забес-пячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах больш настойліва стала ўзнімацца пытанне аб неабходнасці пераходу да разнастай-ных формаў гаспадарання на зямлі. У 1991 г. быў прыняты Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы». Аднак фер-мерскіх гаспадарак у Беларусі было створана вельмі мала.

Эканамічнае становішча Беларусі рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобылъскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэньваўся ў той час, па падліках вучоных, у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты. Радыеактыўнымі нуклідамі аказалася забруджанай пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывала больш за 2 млн чалавек, г. зн. кожны пяты жыхар рэспублікі. 3 гаспадарчага абароту было выведзена 20% зямель.

Урадам рэспублікі была прынята доўгатэрміновая Дзяр-жаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыль-скай АЭС. 3 забруджаных тэрыторый на новае месцажыхар-ства за 1986—1992 гг. пераехала больш за 130 тыс.чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана шмат жылля. Аднак пас-ля распаду СССР у 1991 г. гэтую работу Рэспубліка Беларусь вымушана была ажыццяўляць у асноўным толькі за кошт сваіх уласных сродкаў.

2. Пошукі шляхоў пераходу Беларусі да рыначных адно-сін першапачаткова былі звязаны з заканадаўчым дазволам арэнды і індывідуальнай працоўнай дзейнасці. Урадам была распрацавана праграма паступовага неабмежаванага рам-камі часу пераходу да рынку, пры якім дзяржава выступав ў ролі рэгулятара рынку. У пачатку 90-х гг. элементамі рынку ў рэспубліцы сталі ўвядзенне рыначных цэн на пераважную большасць тавараў і паслуг, станаўленне прадпрымальніцкіх, банкаўскіх і камерцыйных структур, правядзенне прыва-тызацыі — раздзяржаўлення, перадачы аб'ектаў з дзяржаў-най уласнасці ў прыватную.

У другой палове 90-х гг. у якасці нацыянальнай мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь была вызначана сацыяльна арыентаванаярыначнаяэканоміка. Яна прызвана спалучыць перавагі рыначнай канкурэнцыі і эфектыўнай сістэмы аба-роны інтарэсаў насел ьніцтва, ідэі рыначнага самарэгуляван-ня і дзяржаўнага кіравання. На першым этапе рэалізацыі гэ-тай мадэлі пераважае дзяржаўнае рэгуляванне.

3 сярэдзіны 90-х гг. прыярытэтным напрамкам дзейнасці ўрада Беларусі стаў пошук шляхоў пераадолення негатыў-ных вынікаў распаду адзінай эканамічнай прасторы былога СССР і аднаўлення эканамічных сувязей паміж былымі са-вецкімі рэспублікамі на новай рыначнай аснове. 3 распадам СССР беларускія прадпрыемствы страцілі крыніцы неаб-ходнай для іх сыравіны і рынкі збыту сваёй прадукцыі. Таму сабекошт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў значна павялічыўся, што прывяло да скарачэння прамысловай і сельска-гаспадарчай вытворчасці. Рэальным дасягненнем на шляху пераадолення гэтых праблем стала аднаўленне эканамічна-га супрацоўніцтва краін, якія ўваходзяць у Садружнасцъ Незалежных Дзяржаў (СНД).

53 Абвяшчэнне РБ. Заканадаўча-прававое афармленне і шляхі дальнейшага ўмацавання яе дзяржаўнага суверэнітэту

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азна-чала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублік і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбытнымі. Гэтаму супрацьстаялі дзве супрацьлеглыя сілы. 3 аднаго боку, патрыятычныя нацыя-нальныя і нацыяналістычныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Са-юза. 3 другога, кіруючая партынна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы, але толькі з падмаляваным фасадам. 3 гэтым адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі і на захаванне каманд-най эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне над грамад-ствам. Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпы-нены ў сувязі з падзеямі ў Маскве, якія атрымалі назву жні-веньскага 1991 г. путчу1, у ходзе якога быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (ГКЧП) Звесткі аб жнівеньскім путчы ў Маскве і пераходзе ўлады ў краіне да самазванага ГКЧП былі ўспрыняты кіраўніцтвам КПБ з разуменнем, але скарацечнасць падзей не дазволіла яму цалкам праявіць сябе. Дэмакратычныя сілы рэспублікі адкрыта выступілі супраць змовы. Путч праваліўся. Пасля маскоўскіх жнівеньскіх падзей 1991 г. працэс суверэні-зацыі рэспублікі значна паскорыўся. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Важнае значэнне для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублікі і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву мела рашэнне, прынятае Вярхоўным Саветам 25 жніўня 1991 г., аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянст-ве Рэспублікі Беларусь», якое з’яўляецца неад’емным атрыбутам дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі Цэнтрам СНД вызначана сталіца Беларусі горад Мінск. Сёння аб’яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найболып прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб’яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза. У замацаванні суверэнітэту Рэспублікі Беларусь асобае месца належыць Канстытуцыі, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з’явіла-ся прыярытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў. Аднак на шляху будаўніцтв-а маладой дзяржавы ўзніклі не-прадбачаныя дадатковыя цяжкасці, якія былі звязаны з неда-кладнасцямі самой новай Канстытуцыі. У прыватнасці, у ёй недастаткова выразна праводзілася раздзяленне функцый і паў-намоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што пры-вяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпалітычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выйсця з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Р. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэн-думу па пытанню прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэс-публікі Беларусь і па некаторых іншых пытаннях. Пры прэзідэнцкай форме кіравання Прэзідэнт фарміруе вы-шэйшы выканаўчы орган улады і нясе адказнасць за яго дзей-насць. Дзейнасць Прэзідэнта рэгламентуецца Канстытуцыяй і законамі. Новы ўрад — Кабінет міністраў Рэспублікі Беларусь са жніўня 1994 г. па лістапад 1996 г. узначальваў М. Чыгір. Галоў-ным напрамкам дзейнасці Прэзідэнта і ўрада з’явілася распра-цоўка і ажыццяўленне праграмы па вываду эканомікі з крызісу, гэта значыць спынення падзення вытворчасці, а потым і забеспя-чэння яе росту, прадухілення нарастання інфляцыі, абароне на-сельніцтва ад поўнага збяднення.

54 Распад СССР і новыя суадносіны на сусвестнай арэне. Утваренне Садружнасці Незалежных дзяржаў

8 снежня 91г. у Белавежскай пушчы кіраўнікі Расіі, Бел. і Укр, ігнаруючы волю св. народаў,якая была вы-казана на агульнасаюзным рэферэндуме дэнансавалі дагавор 1922г. аб утврэнні СССР і тым самым разбу-рылі вялікую і магутную дзяржаву. Гэты дзярж. пера-варот быў здзейснены са згоды прэзідэнта СССР Гар-бачова. На руінах СССР утв. СНД.

Яшчэ да распаду СССР 27 ліпеня 90г. сесія Вярхоўна-га Савета БССР прыняла дэкларацыю аб дзярж. суве-рэнітэце БССР. Было абвешчана вяршэнства на тэр-рыі рэсп. Канстытуцыі БССР і яе законаў. Гэтым быў пакладзены пачатак шляху да дзярж. суверэнітэту. Дзярж. пераварот у Маскве у 91г. узмацніў цэнтра-бежныя тэндэнцыі. Нечарговая сесія Вярхоўнага Саве-та БССР ў жніўні гэтага года прыняла пастанову аб за-беспячэнні паліт. і эк. самастойнасці БССР і закон аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзярж .суверэнітэце рэсп. У гісторыі Бел. пачаўся этап незалежнай дзяржавы. Адбылася замена назвы рэсп. і дзярж. сімволікі. 19 ве-расня 91г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла рашэнне аб тым, каб БССР надалей называць РБ, дзярж сімваламі РБ сталі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Пасля абвяшчэння незалежнасці Бел. пачалася работа па фарміраванню органаў дзярж. кіра-вання. Былі створаны Узброеныя сілы. Арганізаваны мытная служба, новая банкаўская с-ма, камітэты па кі-раванню дзярж. маёмасцю і па знешніх эк. сувязях. Удасканальвалася стр-ра органаў дзярж. улады і кара-вання ў цэнтры і на месцах.

СНД было заснавана кіраўнікамі БССР, РСФСР і УССР шляхам падпісання 8 сне 1991 у Віскулях пад Брэстам (Беларусь) «Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў» (вядома ў СМІ як Белавежскае пагадненне).

У дакуменце, які складаўся з прэамбулы і 14 артыкулаў, канстатавалася, што Саюз ССР спыняў сваё існаванне як суб'ект міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці. Аднак, грунтуючыся на гістарычнай агульнасці народаў, сувязях паміж імі, улічваючы двухбаковыя дагаворы, імкненне да дэмакратычнай прававой дзяржаве, намер развіваць свае адносіны на аснове ўзаемнага прызнання і павагі дзяржаўнага суверэнітэту, Бакі дамовіліся аб адукацыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. [1]

Ужо 10 сьнежня пагадненне было ратыфікавана Вярхоўным Саветам Беларусі і Украіны, а 12 снежня - Вярхоўным Саветам Расіі. Расійскі парламент ратыфікаваў дакумент пераважнай большасцю галасоў: "За" - 188 галасоў, «супраць» - 6 галасоў, «устрымаліся» - 7. [2] 13 снежня ў горадзе Ашхабад адбылася сустрэча прэзідэнтаў пяці цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў, якія ўваходзілі ў склад СССР: Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. Вынікам стала Заява, у якім краіны выказалі згоду ўвайсці ў арганізацыю, але пры ўмове забеспячэння раўнапраўнага ўдзелу суб'ектаў былога Саюза і прызнання ўсіх дзяржаў СНД у якасці заснавальнікаў. [3] Пасля Прэзідэнт Казахстана Н. Назарбаеў прапанаваў сабрацца ў Алма-Аце для абмеркавання пытанняў і прыняцця сумесных рашэнняў.

У арганізаванай адмыслова для гэтых мэтаў сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнікі 11 былых саюзных рэспублік: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны (з былых саюзных рэспублік адсутнічалі Латвія, Літва, Эстонія і Грузія). Вынікам стала падпісанне 21 Снежань 1991 Алма-Атинской дэкларацыі, у якой выкладаліся мэты і прынцыпы СНД. У ёй замацоўвалася палажэнне аб тым, што ўзаемадзеянне ўдзельнікаў арганізацыі «будзе ажыццяўляцца на прынцыпе раўнапраўя праз каардынуючым інстытуты, якія фарміруюцца на парытэтнай аснове і дзеючыя ў парадку, якi вызначаецца пагадненнямі паміж удзельнікамі Садружнасці, якое не з'яўляецца ні дзяржавай, Ні наддзяржаўным адукацыяй ". Таксама захоўвалася аб'яднанае камандаванне ваенна-стратэгічнымі сіламі і адзіны кантроль над ядзернай зброяй, фіксавалася павагу бакоў да імкнення да дасягненню статусу бяз'ядзернай і (або) нейтральнага дзяржавы, прыхільнасць супрацоўніцтву ў фарміраванні і развіцці агульнай эканамічнай прасторы. Канстатаваў факт аб спыненні існаванні СССР з адукацыяй СНД. [4]

Першыя гады існавання арганізацыі ў большай ступені былі прысвечаны арганізацыйных пытаннях. На першай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД, якая адбылася 30 снежня 1991 года ў Мінску, было падпісана «Часовае пагадненне аб Савеце кіраўнікоў дзяржаў і Савеце кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў», па якому засноўваецца вышэйшы орган арганізацыі, Савет кіраўнікоў дзяржаў. У ім кожная дзяржава мае адзін голас, а рашэнні прымаюцца на аснове кансенсусу. [6] Акрамя таго, было падпісана "Пагадненне Савета Кіраўнікоў Дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб Узброеных Сілах і Памежных войсках», па якім дзяржавы-ўдзельніцы пацвярджалі сваё законнае права на стварэнне ўласных Узброеных Сіл. Найбуйнейшыя горада СНД - Масква, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Баку, Мінск, Ташкент, Алма-Ата.

Удзел РБ у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фар-мальны хар-р, бо яна фактычна з’яўл. часткай дэлега-цыі СССР, сумесна з якой галасавала па ўсіх пытан-нях, што абмяркоўваліся ў ААН. Разам з тым членства РБ у складзе ААН адыгрывала станоўчую ролю. Яно пашырала міжнар. адносіны рэсп. Дэлегацыя БССР удзельнічала ў абмяркаванні пытанняў, якія выносілі-ся на штогадовыя сесіі Ген. Асамблеі ААН. Па прапа-нове РБ Ген. Асамблеі ААН прыняла рэзалюцыю “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачсынцаў”. На Парыжс-кай мірнай канферэнцыі РБ дабілася справядлівага па-сляваеннаа пасляваеннага ўладкавання ў Еўр. РБ выс-тупала з асуджэннем вайны, якую вялі ЗША ў В’етна-ме, за вывад замежных войскаў з Афрыкі. Дэлегацыя РБ падпісала Дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, космасе і пад вадой. Па-чалі дзейнічаць пастаянныя прадстаўніцтвы рэсп. ў ААН, ЮНЕСКА, МАГАТЭ. Пасля распаду СССР па-чаўся новы этап у міжнар. жыцці РБ. РБ прыступіла да ажыццяўлення самастойнай знешняй палітыкі. Яе ста-тус дзярж. незалежнасці прызнала ААН. РБ стала паў-напрўным удзельнікам Нарады па бяспецы і супрацоў-ніцтву ў Еўр., членам Міжнар. валютнага фонду (МВФ), Сусв. банка рэканструкцыі і развіцця, наладж-вае ўзаемаадносіны з Еўр. эк. саюзам. РБ працягвае за-ставацца актыўным членам ААН, ўдзельнічае ў рабо-це Ген. Асамблеі, розных камісій і камітэтаў. Згодна рашэнню ААН 1995-2004гг абвешчаны дзесяцігод-дзем адукацыі ў галіне правоў чал-ка У гэтым напрм-ку ў 93г. РБ прыняла Закон аб правах дзіцяці, які пра-дугледжвае паляпшэнне ўмоў жыцця і развіцця дзя-цей. У 96г. ядзерная зброя былога СССР поўнасцю выведзена за межы РБ. Бел. стала першай краінай у свеце, якая добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброі. Бел. разам з Расіяй і Укр у 91г. стала адной з краін-заснавальніц СНД. Вызначальным фак-арам узаемаадносін краін СНД стала эк. інтэграцыя (узаемадзеянне і супрацоўніцтва). 2 красавіка 97г. быў створаны саюз Бел. і Расіі, а ў 99г. – падпісаны Дага-вор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Бел. на міжнар. арэне імкнецца да паглыблення і развіцця шматвек-тарнай знешняй палітыкі пры адначасовым умацаван-ні сувязей з Расіяй.

55. Сац-эк і палітычнае становішча Б ў сучасны перыяд. Міжнародныя сувязі РБ.У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі.Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў.Другі накірунак у палітычным спектры – леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з’яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад.Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва.Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм. Гэта – элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і г.д.Здабыткі сацыялізму – элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна-эканамічных праграм, навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах, стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа – права і абавязак працаваць, адукацыя, ахова здароўя, пенсіённае забеспячэнне, жыллё, камунальныя паслугі і г.д.Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, лаўчацца, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню.Якім шляхам пойдзе развіццё беларускага грамадства – пакажа будучае, дзень заўтрашні.

Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні

сучаснай Беларусі мела стварэнне спрыяльных умоў для развіцця беларускай мовы. У студзені 1990 г. быў пры-няты Закон «Аб мовах у БССР», які ўстанавіў, што дзяр-жаўнай мовай Беларусі з'яўляецца беларуская мова. Разам з тым Закон прадугледжваў права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін, свабод-нае развіццё і ўжыванне іншых нацыянальных моў. На ўсе-беларускі рэферэндум у 1995 г. было вынесена пытанне аб статусе рускай мовы ў Беларусь Большасць насельніцтва выказалася за наданне роўных правоў беларускай і рускай мовам. Палажэнне аб існаванні дзвюхраўнапраўных дзяр-жаўных моў у рэспубліцы замацавана ў Канстытуцыі Рэс-публікі Беларусь.

Непасрэдна да Закона аб мовах далучаецца Закон аб аду-кацыі, прыняты ў 1991 г. Няпоўная сярэдняя адукацыя з'яў-ляецца сёння ўсеагульнай у Рэспубліцы Беларусь.

Развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на сучас-ным этапе.

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, абвяш-чэнне дзяржаўнай незалежнасці рэспублікі вызначылі накірунак развіцця культуры Беларусі. У змяніўшыхся ўмовах выразна праявіліся новыя яе рысы:

1) паступовае пераадольванне ідэалагічнага і дзяржаўнага кантролю ў культуры;

2) пашырэнне альтэрнатыўных форм і жанраў развіцця культуры;

3) нацыянальна-культурнае адраджэнне;

4) вяртанне гістарычнай спадчыны беларускага народа.

Разам з тым у сувязі з крызісам скараціліся дзяржаўныя выдаткі на дзейнасць устаноў культуры, што негатыўна адбілася на ўстановах навукі і культуры.

На сучасным этапе вялікая работа праводзіцца па адрад-жэнню беларускай мовы і беларускай культуры. У 1990 г. была прынята цэлая Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў. Многія школы перайшлі на навучан-не на роднай мове. З'явіліся новыя тыпы навучальных устаноў:

ліцэі, гімназіі, каледжы. Недзяржаўныя ВНУ, якіх на 1998 г. налічвалася 17, сталі альтэрнатыўнымі дзяржаўным ВНУ. У якасці самастойнага прадмета вывучаецца гісторыя Беларусі. У 1995. у адпаведнасці з вынікам рэферэндума статус дзяржаўнай так-сама атрымала і руская мова. Паслядоўна ідзе працэс фарміра-вання нацыянальнай сістэмы адукацыі. Аднак праблемай па-куль што застаецца матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне навучальных устаноў.

На новую ступень развіцця паднялася ў 90-я гады бела-руская літаратура. Вялікі ўклад уносяць В. Быкаў, С. Грахоўскі, А. Звонак, А. Лойка, Н. Гілевіч, У. Арлоў, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, В. Зуёнак і інш.

У 90-я гг. выдадзены дзесяткі даследванняў па гісторыі і культуры Беларусі. Паявіліся працы па энтагенэзу беларусаў, па гісторыі Полацкага княства, Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы

Паспалітай. Сярод іх працы М. Біча, М. Ермаловіча, Г. Штыхава. Выдадзены працы па гісторыі У. Ластоўскага, М. Доўнар-Заполь-скага і інш. Важнае значэнне для распрацоўкі канцэпцыі гісторыі Беларусі мела Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў у 1993 г. У 1994—1995 гг. выйшлі "Нарысы гісторыі Беларусі".

У тэатральным мастацтве набыццё творчай свабоды пры-вяло да далейшага павышэння яго ролі ў жыцці грамадства. Былі створаны новыя тэатры і тэатральныя калектывы: драм-тэатр у Мазыры, Слоніме, тэатр-студыя ў Мінску, першы ў Беларусі прыватны тэатр у Гомелі. У рэпертуарах многіх тэат-раў вядучае месца занялі спектаклі па нацыянальнай тэматыцы. Падзеяй у тэатральным жыцці стала пастаноука спектакля "Тутэйшыя" Я. Купалы, оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" у пастаноўцы У. Солтана.

Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў "Славянскі базар" у Віцебску, "Мінская вясна", "Беларуская сакавіца" і інш.

Такім чынам, на сучасным этапе культура Беларусі зрабіла значныя поспехі, і дасягненні яе пераважаюць тыя цяжкасці і недахопы, якія яшчэ не пераадолены ў развіцці Рэспублікі Бе-ларусь.

Соседние файлы в предмете История Беларуси