Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История лек.doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
187.9 Кб
Скачать

Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі.

Грамадска-палітычная і філасоўская думка.Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Аармацыя.Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы.Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну.У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм.Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй.К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.

Адмена прыгоннага права і асаблівасці сялянскай рэформы на беларусі. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. Хіх ст.

Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай.Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў.19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.

Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў.Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць.Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку

Соседние файлы в предмете История Беларуси