Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
41
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
286.21 Кб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

Літургічная музыка Беларусі

вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па накірунку спецыяльнасцей

1-21 04 02-01 Мастацтвазнаўства (музыказнаўства) / Спецыялізацыя 1-21 04 02-01 01 Гісторыя музыкі, спецыялізацыя 1-21 04 02-01 02 Тэорыя музыкі,

спецыялізацыя 1-21 04 02-01 03 Гісторыя і тэорыя беларускай музыкі,

спецыялізацыя 1-21 04 02-01 04 Этнамузыкалогія;

Мінск 2013

Складальнік: Ліхач Т. У., дацэнт кафедры беларускай музыкі

Рэцэнзент: кафедра беларускай музыкі БДАМ

Зацверджана саветам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

© Беларуская дзяржаўная

акадэмія музыкі, 2001

Тлумачальная запіска

Курс «Літургічная музыка Беларусі» вывучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі студэнтамі спецыяльнасцей 1-21 04 02-01 Мастацтвазнаўства (музыказнаўства) / Спецыялізацыя 1-21 04 02-01 01 Гісторыя музыкі, спецыялізацыя 1-21 04 02-01 02 Тэорыя музыкі, спецыялізацыя 1-21 04 02-01 03 Гісторыя і тэорыя беларускай музыкі, спецыялізацыя 1-21 04 02-01 04 Этнамузыкалогія; 1-16 01 02 Дырыжыраванне (акадэмічны хор).

Курс знаёміць са спецыфікай літургічнай музыкі, якая спецыяльна прызначалася для афармлення богаслужбовых абрадаў. Неабходнасць такога курсу абумоўлена недастатковай увагай да праблем рэлігійнай музыкі ў педагагічнай практыцы. Такая сітуацыя перашкаджае правільнаму разуменню складаных шляхоў станаўлення прафесійнай музычнай традыцыі на Беларусі, што на працягу стагоддзяў фарміравалася і выспевала менавіта ў разнастайных рэлігійных інстытутах. Акрамя таго, веданне важнейшых законаў функцыянавання музыкі ў межах агульналітургічнай практыкі патрэбна як выканаўцы-практыку (харавіку-дырыжору), так і кампазітару, які жадае пісаць творы ў кананічных жанрах, ці музыказнаўцы для правільнага разумення вобразнай і фармальнай спецыфікі адпаведных кампазіцый. Увядзенне ў агульны план курса знаёмства з музычнымі традыцыямі як хрысціянскіх (праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм, уніяцтва), так і найбольш важных нехрысціянскіх (іудаізм, іслам) веравызнанняў прадыктавана спецыфічнымі для працэсу развіцця рэлігійнай музыкі на Беларусі ўмовамі шматканфесійнасці, актыўнага дыялогу розных рэлігій.

Асноўныя мэты курса —паказаць месца і функцыі музыкі ў богаслужбовай практыцы розных веравызнанняў; пазнаёміць студэнтаў з галоўнымі жанрамі і формамі літургічнай музыкі разнастайных канфесій, а таксама з этапамі іх эвалюцыі і відазмяненняў; выявіць ролю розных канфесій у фарміраванні важнейшых тыпалагічных асаблівасцей беларускай музычнай культуры розных гістарычных перыядаў.

Метадалагічнай асновай курса з’яўляюцца прынцыпы гістарызму, функцыяналізму і кампаратывістыкі. Усе канкрэтныя з’явы музычна-літургічнай практыкі аналізуюцца з боку гледжання генезісу і далейшага развіцця; у сувязі з агульнакультурным кантэкстам эпохі; адносна прызначэння ў агульнай структуры набажэнства. Па магчымасці прыводзяцца аналагі з абраднасці іншых канфесій.

Курс прадугледжвае лекцыйныя і семінарскія заняткі. Праходжанне курсу завяршаецца як экзаменам (для кампазітараў), так і залікам (для харавікоў-дырыжораў і музыказнаўцаў-беларусістаў).

Соседние файлы в папке Литургическая музыка